Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Актывіст Ігар Случак знаходзіцца ў міжнародным вышуку
Пра гэта Ігар напісаў у сваім Facebook.
Нагадаем, папулярызатара беларускай мовы абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Вядома, што крымінальная справа была распачатая яшчэ 22 траўня 2024 года.
ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў двух беларусаў, што ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі
Паведамляецца, што затрыманыя — жыхары Магілёва.
Аднаму з іх пашпарт далі за «сайдзейнічанне Офісу Ціханоўскай» — супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК, мужчына арыштаваны.
Другі затрыманы нібыта набыў пашпарт і цяпер гатовы «добраахвотна» заплаціць сілавікам 10 000 долараў, каб яго крымінальную справу спынілі.
✊ У Вільні адбудзецца акцыя салідарнасці ў гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны»
Чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, беларускія ўлады затрымалі старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча. Пазней за сваю праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям іх асудзілі на вялізныя тэрміны зняволення — да 10, 9 і 7 гадоў адпаведна.
Далуйчайцеся да акцыі салідарнасці з беларускімі праваабаронцамі ў Вільні!
⏰ Калі: 14 ліпеня, 12.00
📍Дзе: Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius
🌐 Больш пра справу «Вясны»: freeviasna.org
«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі
Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.
Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.
«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Шосты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў на постсавецкіх краінах
🔹Блогерку з Мазыра асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах
🔹Узмацненне рэжыму, ШІЗА, інкамунікада: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень
🔹Заява арганізацый беларускай праваабарончай супольнасці аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей
🔹Мікіту Лосіка асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»
🔹«Мне яшчэ пашанцавала»: украінец распавёў, як яго асудзілі ў Беларусі за пратэсты
🔹«Многія зведваюць катаванні ды жорсткае абыходжанне». 37 краін-чальцоў АБСЕ заклікалі да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«Каб зноў не трапіць у турму, я ламаў сабе мізінцы». Экс-палітзняволены ў эміграцыі мае патрэбу ў дапамозе
Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо больш за месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Навагрудка правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі.
Падчас зняволення мужчыну выдралі тры зубы, пачаліся праблемы з мачавой сістэмай і псіхасаматычныя засмучэнні. Цяпер яму патрэбна лячэнне, базавая стабілізацыя.
«Галоўнае для мяне цяпер – вывучыць мову, знайсці працу і нарэшце пачаць жыць па-чалавечы. Вельмі спадзяюся, што салідарныя беларусы не пакінуць мяне ў гэтай кропцы ніжэй за нуль».
У дачыненні да Андрэя Павука распачалі чарговую крымінальную справу — на гэты раз, за дзяржаўны сцяг на прайд-парадзе
Блогер Андрэй Павук у кіцелі беларускай міліцыі і з чырвона-зялёным сцягам у руках наведаў шэсце «За роўнасць!», якое правялі 7 чэрвеня ў цэнтры Вільні прадстаўнікі ЛГБТ+ людзей. Відэа свайго перформансу ён размясціў у YouTube-канале «Рудабельская паказуха».
Сілавікі палічылі акцыю Павука «здзекам з дзяржаўнага сцяга», распачалі супраць яго чарговую крымінальную справу і прыйшлі да ягоных бацькоў у Беларусі. Іх «пакаяльнае» відэа 11 ліпеня паказаў у сваім стрыме прапагандыст Азаронак.
Таксама былі паказаныя «пакаяльныя» відэа блізкіх іншых удзельнікаў віленскага маршу, якія трапілі ў трансляцыю Павука, піша «Люстэрка».
У «спіс экстрэмістаў» дадалі былога дырэктара Крынкаўскай школы
11 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іншых, там з'явіўся Аляксандр Андрэевіч Рыбчанка.
Як паведамляе @vicspring, гэта імя, імя па бацьку і прозвішча цалкам супадаюць з дадзенымі былога дырэктара Крынкаўскай школы. Віцебскі абласны суд асудзіў 42-гадовага мужчыну паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У дакуменце сцвярджаецца, што мужчына «адбывае пакаранне».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🎨Алесь Пушкін шмат маляваў за кратамі
Яго малюнкі можна паглядзець на асобнай старонцы праекту PrisonarArt.
Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы.
📍Чытайце пра жыццёвы шлях Алеся і памяць пра яго на сайце alespushkin.com/be/life
🔗Па «справе Гаюна» адбылося ўжо як мінімум 6 судовых працэсаў
Апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», ужо адбылося як мінімум 6 судовых працэсаў па гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў
У Гродзенскім абласным судзе адбыўся разгляд справы Яўгена Шляхцёнка, супрацоўніка Мастоўскага ваенкамата. 37-гадовага жыхара вёскі Вялікія Сцепанішкі судзілі па трох артыкулах: уваходжанне ў склад «экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1. арт. 361-4 КК).
Мяркуючы па інфармацыі з сацсетак, Шляхцёнак нарадзіўся ў Краснасельскім у Ваўкавыскім раёне. Вучыўся на настаўніка гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў зваршчыкам і на СТА. У 2015 годзе ўладкаваўся ў ваенкамат Мастоўскага раёна, дзе займаўся ўлікам афіцэраў запасу, піша «Наша Ніва».
Апошні раз Яўген быў анлайн у кастрычніку 2024 года. Прысуд набыў моц, 11 ліпеня Шляхцёнка ўключылі ў спіс «экстрэмістаў».
У Мікашэвічах арыштаваны прадпрымальнік. Меркавана, за падтрымку Украіны
З 18 чэрвеня перасталі працаваць крамы 52-гадовага мікашэвіцкага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, ровары і іх рамонт. Прычынай прыпынення працы стаў арышт уладальніка крамаў.
Па дадзеных @viasna_brest, цяпер Арол знаходзіцца ў СІЗА-7 Брэста. А прычынай арышту стаў ці то лайк, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну.
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце
Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
🎥«Ну што, дазвяздзеўся на нашага прэзідэнта?». Палітзняволены грамадзянін Латвіі Дмітрыйс Міхайлаус распавёў пра свой пераслед у Беларусі
У 2022 годзе яго асудзілі ў Беларусі за каментары ў закрытым чаце. 21 чэрвеня, разам з іншымі палітвязнямі, грамадзяніна Латвіі вызвалілі. Мужчына падзяліўся сваёй гісторыяй з LSM+.
www.youtube.com/watch?v=24L9Xno-c9U
ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых беларусаў з падробленымі пашпартамі «Новай Беларусі»
Дарадца Святланы Ціханоўскай у каментарыі «Нашай Ніве» адзначыў, што пашпарты, якія трапілі на фотаздымак з канала сілавкіоў, — падробленыя. На іх не так напісана назва краіны, як на арыгінальным пашпарце «Новай Беларусі».
«Аблажаліся яны. Нават муляж не могуць зрабіць нармальна», — сказаў Вячорка.
💔4 гады таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска асудзілі сям’ю Ваньковічаў. Бацьку і сыну прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. 11 ліпеня яны былі ўключаныя ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў», піша «Наша Ніва».
64-гадовы Эдуард Ваньковіч — бізнэсмен. Ён узначальвае кампанію «ЭдВікТэхна». Яна займаецца прамысловай бяспекай — рамантуе краны і пад’ёмнікі.
Яго сын Яўген пайшоў у юрысты. Яму цяпер 35 гадоў. Яўген Ваньковіч скончыў юрыдычны факультэт БДУ і падчас навучання нават атрымліваў званне «Студэнт года» ў намінацыі «Гонар факультэта».
Яўген быў дацэнтам кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэту БДУ і аўтарам дзясяткаў публікацый. Апошняя кніга, напісаная ім у суаўтарстве, выйшла ў 2021 годзе ў БДУ і была прысвечана праблемам у землеўпарадкаванні.
🌿Калі ласка, паведамляйце пра суды паводле «народнага» арт. 342 КК на @Viasnainfo
Гурт «DZIECIUKI» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 10 ліпеня.
Паводле ведамства, дачыненне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» дадалі праект «Навіны Гродна і вобласці». Паводле КДБ, дачыненне да праекту мае Наталля Лантух.
🗣«Мне яшчэ пашанцавала»: украінец распавёў, як яго асудзілі ў Беларусі за пратэсты
Грамадзяніна Украіны Яўгена (імя змененае з меркаванняў бяспекі) затрымалі ў 2020 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту. Больш за паўгода яго ўтрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання. Але замест дэпартацыі супраць яго распачалі справу, а ўтрыманне на Акрэсціна не залічылі ў агульны тэрмін паводле прысуду.
Яўген распавёў «Вясне» пра свой досвед зняволення і пра тое, як ён выжываў — фізічна і маральна — у беларускай пенітэнцыярнай сістэме.
«Чытаючы кнігі пра сталінскія рэпрэсіі, я разумеў, што агулам, усё яшчэ не так дрэнна.».
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:12 14 ліпеня — 4 гады за кратамі, як знаходзяцца тры вясноўцы
7:46 Прасоўванне правоў трансгендарных людзей Беларусі. Размова з Алісай Сармант з TG house
28:58 Агляд кнігі «Гайд палітзняволення» ад Праекта 361.1
📄Заява арганізацый беларускай праваабарончай супольнасці
Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей.
«Мы разглядаем гэтую заканадаўчую ініцыятыву як адкрытую атаку на правы чалавека і асабістыя свабоды, у тым ліку на свабоду выказвання, права на недыскрымінацыю і права на асабістае жыццё. Запланаваныя змены не толькі супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, але і міжнародным абавязальніцтвам дзяржавы ў галіне правоў чалавека, уключаючы Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Забарона на "фарміраванне ўяўленняў аб прывабнасці" пэўных аспектаў асабістага жыцця (сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці, рэпрадуктыўнага выбару) ускосна канстатуе іх няправільнасць, і фактычна незаконнасць».
Стыхія закранула папраўчую калонію №15 у Магілёве
Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, у выніку праходжання навальнічнага фронту ў Магілёве, за мінулыя двое сутак на тэрыторыі калоніі і вакол яе вецер ламаў дрэвы, а на некаторых будынках ПК-15 пашкоджаны дах і нават пластыкавыя вокны.
У чацвер сіламі асуджаных рабіліся намаганні па ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі. На пятніцу зноў аб'яўлена штармавое папярэджанне, чакаюцца навальніцы, залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ПК №15 знаходзіцца як мінімум 91 палітвязень.
Шэф-кухара з Браслава асудзілі за «абразу Лукашэнкі»
У абноўленым «экстрэмісцкім» спісе МУС з'явілася імя 44-гадовага браслаўчаніна Юрыя Андрукіна. Яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). У дакуменце сцвярджаецца, што мужчына «адбывае пакаранне».
Мяркуючы па сацсетках, браслаўчанін працаваў шэф-кухаром, піша @vitebsk_info.
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных
Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 45 прозвішчаў — цяпер у ім 5511 чалавек
11 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі гомельскага праграміста Дзмітрыя Хамянкова, а таксама ажно 29 чалавек, асуджаных паводле «народнага» арт. 342 КК.
Як мы паведамлялі раней, у Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах 👉 @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
🥀Два гады таму памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін
Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).
Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.
У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.
✍️Алею побач з амбасадай Беларусі ў Сафіі прапануюць назваць у гонар Алеся — збор подпісаў па спасылцы
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо чатыры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
✊ У Вільні адбудзецца акцыя салідарнасці ў гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны»
Чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, беларускія ўлады затрымалі старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча. Пазней за сваю праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям іх асудзілі на вялізныя тэрміны зняволення — да 10, 9 і 7 гадоў адпаведна.
Далуйчайцеся да акцыі салідарнасці з беларускімі праваабаронцамі ў Вільні!
⏰ Калі: 14 ліпеня, 12.00
📍Дзе: Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius
🌐 Больш пра справу «Вясны»: freeviasna.org
Да маці беларускага вандроўніка, які здзейсніў «кругасветку», прыходзілі сілавікі
Пра гэта Аляксандр Гойшык паведаміў на сваёй старонцы на Facebook.
«Да мамы прыходзілі салігорскія лягавыя, шукалі злоснага экстрэміста Аляксандра Рыгоравіча.Читать полностью…
Пыталіся калі прыеду, явіцца з павіннай - усё вот эта вот. Як сказалі маме, я экстрэміст таму што некалі намаляваў у этых вашых інтэрнэтах аднаго сіпатага самазванца з, увага, ЧЫРВОНЫМІ ЗУБАМІ! хоба, цяпер лаві пяцёрачку ў плечы, мастак!».