Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Будаўніцтва аквапарка ў Віцебску зноў адкладаецца
Прапановы пабудаваць у абласным цэнтры аквапарк гучаць ужо не адно дзесяцігоддзе. І не адно дзесяцігоддзе розныя кіраўнікі горада і вобласці абяцаюць віцяблянам выканаць “пажаданні народа”. Яшчэ зусім нядаўна мясцовыя дзяржСМІ публікавалі аповеды пра тое, што справа ўжо зрушылася з месца: маўляў, інвестары ўжо выкупілі два корпусы былога тэлезавода “Віцязь”, і гатовы праект “шматфункцыянальнага комплекса з аквапаркам”.
Праектныя матэрыялы былі апублікаваныя. Але, як цяпер высветляецца, у іх патрэбуюцца істотныя змены. Інакш кажучы, праект комплекса пад гучнай назвай “Круіз” патрабуе дапрацоўкі.
Колькі часу на гэта пойдзе - невядома.
Сёння 5 гадоў, як у няволі знаходзіцца Віктар Бабарыка
Раніцай 18 чэрвеня 2020 г. тагачасны прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам накіраваліся перадаць чарговую частку подпісаў, сабраных за вылучэнне экс-банкіра кандыдатам. Да таго моманту было сабрана 425000 подпісаў, і патрэбныя паўмільена былі цалкам рэальнай мэтай. Але Бабарыка з сынам перасталі адказваць не званкі... У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.
Прысуд палітычнаму вязню быў вынесены амаль праз год. Віктара Бабарыку прызналі вінаватым паводле арт. 235 Крымінальнага кодэкса — Легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і арт. 430 Крымінальнага кодэкса — Атрыманне хабару. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 14 год зняволення. Віктара Бабарыку ўтрымліваюць у наваполацкай ПК №1.
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі зключылі два "віцебскіх" акаўнта ў TikTok.
Абодва транслююць навіны Віцебскай вобласці, у тым ліку з афіцыйных СМІ, але з тлумачэннямі, якія праблемы хаваюцца за гучнымі словамі.
Акаўнты "vitebskexpert" і "platform375vitebsk" 11 чэрвеня прызнаў "экстрэмісцкімі" суд Ушацкага раёна. Адзін з іх ужо не існуе, але дзейнічае ўжо пад іншай назвай і адрасам у Інтэрнэце.
У Оршы памёр Андрэй Корпс - былы наркаман, які пачаў зафарбоўваць “наркаграфіці”, калі гэта яшчэ не было трэндам
За фарбу і пэндзаль мужчына ўзяўся ў 2019 годзе. Тады трафарэтныя надпісы з рэкламай наркашопаў пачалі масава з’яўляцца на беларускіх вуліцах, але праваахоўныя органы не надавалі гэтаму сур’ёзнай увагі. Пазней ідэю Андрэя Корпса падхапіла ініцыятыва “Маці 328”. Але ў Оршы ён быў практычна адзін - на той момант 39-гадовы былы наркаман, з двума “адсідкамі” па тым самым “наркатычным” артыкуле 328 КК.
Адмовіцца ад ужывання наркотыкаў сам ён вырашыў у 2015 годзе, добра ўсвядоміўшы, якое гэта зло. Да таго часу было рознае: упершыню пакурыў марыхуану ў 15 гадоў... ➡️https://tinyurl.com/yawaua95
Лёзненская раёнка ўспрыняла крытыку?
Мы неаднаразова паведамлялі, што ў Тэлеграм-канале выдання "Сцяг перамогі" чытачоў навучаюць правілам рускай мовы. Заўважана рэакцыя: з'явілася першая зацемка пра родную мову 😊
Следчы камітэт наклаў арышт на кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі
Дзмітрый нарадзіўся ў Оршы, але працяглы час жыў у Віцебску. Там ён меў уласнае жытло, на якое па распараджэнні Віцебскага гарадскога аддзялення СК ад 29 траўня 2025г. накладзены арышт. Паведамленне пра гэта ад Віцебскай агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даслалі ў Оршу на адрас бацькі актывіста.
Ужо некалькі гадоў Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі. Але і з замежжа ён займаецца вырашэннем камунальных праблем у Оршы і ў Віцебску. Таксама ён некалькі разоў звяртаўся ў пракуратуру па пытаннях прымянення ч.2 арт.19.11 КаАП: ён заўважыў выпадкі “распаўсюду экстрэмізма” ў інтэрнэце з боку “недатыкальных” асобаў” - жонкі старшыні аблвыканкама, дырэктаркі абласнога краязнаўчага музея...
Падчас знаходжання за мяжой Дзмітрыя Карняенку двойчы празнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў” - праектаў "Хрысціянская Візія" і "Народный депутат". ➡️ https://tinyurl.com/3ku2avut
Адпачынак “вайсковай і патрыятычнай накіраванасці”
Гэтым летам у Сенненскім раёне у 4-х школах з 12-ці арганізаваны лагеры вайскова -патрыятычнай накіраванасці. Іх арганізуюць “з прыцягненнем да ўзаемадзеяння” супрацоўнікаў РАУС і МНС.
У астатніх 8-мі школах, пры якіх таксама арганізуюць летнікі, будуць тэматычныя змены грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Такім чынам, больш за 400 вучняў, якія трапяць у прышкольныя летнікі, будуць “ахоплены” адпаведнага кшталту выхаваўчымі мерапрыемствамі.
Нават у спартовым летніку Сенненскай СДЮШАР запланаваны тэматычныя імпрэзы і сустрэчы з прадстаўнікамі сілавых структур.
Тэлеграм-канал Лёзненскай раённай газеты вырашыў навучаць землякоў расейскай мове
Ужо не першы раз у стужцы з мясцовыми навінамі з’яўляюцца “урокі” літаратурнага маўлення. Тэлеграм-канал дзяржаўнага СМІ прапагандуе “культуру мовы”. Расейскай. Супрацоўнікі раённай газеты навучаюць землякоў пісьменна ставіць націскі і правільна ўжываць словы з мовы суседняй дзяржавы. Подобных адукацыйных памкненняў, каб спрыяць пашырэнню роднай мовы, рэдакцыя ні разу не праяўляла.
”Урокі расейскай” пачаліся яшчэ ў красавіку і размяшчаюцца рэгулярна . Таксама на сайце газеты рэгулярна выходзяць матэрыялы, прысвечаныя беларуска-расейскаму "культурніцкаму яднанню".
Лёзненшчына - памежны рэгіён з Расійскай Федэрацыяй.
Сёння ў Сянно праводзяць ідэалагічны суботнік
Суботнік прызначаны распараджэннем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта. У дакуменце гаворыцца, што ўсім суб'ектам гаспадарання неабходна забяспечыць навядзенне парадку на прылеглых і прадстаўленых тэрыторыях. Можна было б меркаваць, што суботнік звязаны з тым, што гэты год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання, і што сродкі ад правядзення суботніка пойдуць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў Сенненскага раёна. Але не толькі.
Грошы, заробленыя на працоўных месцах у дзень раённага суботніка, мясцовыя ўлады вырашылі скарыстаць у ідэалагічных мэтах - на падрыхтоўку і правядзенне святочных мерапрыемстваў і грамадзянска-патрыятычных акцый, запланаваных на Сенненшчыне і ў Віцебскай вобласці на працягу гэтага года.➡️ https://tinyurl.com/y2yypfp7
Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі Ціну Палынскую, былую журналістку з Полацку, і яе дачку Маргарыту Рабіновіч
Ціну Палынскую і яе старэйшую дачку затрыманы 19 траўня 2025 года. Зараз яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА. Ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі.
Апошнія такія апытанні прыводзіліся яшчэ ў сакавіку-красавіку. 16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”. Афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі 21 траўня, а на наступны дзень па АНТ ужо паказалі прапагандысцкі сюжэт пра “шкодную дзейнасць гэтай структуры – відавочна, падрыхтаваны загадзя. ➡️https://tinyurl.com/mrx2z8z8
У абноўленым спісе "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", - 12 жыхараў Віцебшчыны.
Гэта аршанка Наталля Говарава, якая адбывае пакаранне па ч.1 арт. 368 КК РБ - абраза Аляксандра Лукашэнкі і арт.369КК РБ - абраза прадстаўніка ўлады;
жыхар Браслава Сяргей Мядзведзеў, асуджаны за данаты па арт. 361-2 і
10 жыхароў Глыбокага і Глыбоччыны, асуджаных за пратэсты 2020 году паводле ч.1 арт. 342 КК РБ:
Алена Шарабайка,
Віктар Барыла,
Аксана Барыла,
Вадзім Гінько,
Таццяна Гінько,
Васіль Новік,
Валер Шчаціна,
Віталь Ліпаўка,
Віталь, Жыла,
Дзмітрый Квач.
Паводле сайта МУС, Наталля Говарава знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, астатнім 11-ці чалавекам прысудзілі "хатнюю хімію". ➡️ https://tinyurl.com/bdf534uj
Былую журналістку Ціну Палынскую і яе дачку два тыдні трымаюць у віцебскім СІЗА
Пра затрыманне і Ціны Палынскай і яе 22-гадовай дачкі Маргарыты стала вядома ў пачатку чэрвеня: знаёмыя звярнулі ўвагу на тое, што з жанчынамі знікла сувязь. Апошнія допісы Ціны Палынскай у сацыяльных сетках датаваныя 19 траўня. Падобна, што ў той самы дзень іх з дачкой і затрымалі. Цяпер яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА.
Паводле “Хрысціянскай візіі”, ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі.
Апошнія такія апытанні прыводзіліся яшчэ ў сакавіку-красавіку. 16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”. Афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі 21 траўня, а на наступны дзень па АНТ ужо паказалі прапагандысцкі сюжэт пра “шкодную дзейнасць гэтай структуры – відавочна, падрыхтаваны загадзя.
Як сцвярджае “Хрысціянская візія”, на дадзены момант няма аніякіх пацверджанняў таго, што Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта сапраўды ўдзельнічалі ў даследаваннях “Беларускай аналітычнай майстэрні” . Нават калі так, то на той момант арганізацыя яшчэ не была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Дату адкрыцця новай лазні на вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў зноў не называюць
Газета “Витебские вести” апублікавала свайго кшталту “адказ” на наш артыкул “На лазню, якую не могуць адчыніць ужо 14 гадоў, зноў не хапае грошай”. Абласное выданне вырашыла супакоіць чытачоў, паказаўшы, што ўжо зроблена ў лазневым комплексе - “знакамітым” віцебскім “даўгабудзе”, распачатым яшчэ ў 2011 годзе. Сёлета яго абяцалі адчыніць ужо двойчы: спачатку ў першым квартале, потым у чэрвені. ➡️ https://tinyurl.com/mwe2wwj2
Прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў “змагарстве”
Ёй не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі. Трэба зазначыць, што гэтай ініцыятыве ўжо не адзін дзесятак гадоў. Цяпер яе ўвасобілі ў жыццё, напэўна, каб падвысіць “турыстычную прыцягальнасць”. Але Мірсалімава лічыць гэта здрадай гістарычнаму савецкаму мінуламу. ➡️ https://tinyurl.com/3usanxsw
Тэлеканал АНТ выпусціў праграму прапагандыста Ігара Тура, дзе паказаны допыт рэдактара "Вольнага Глыбокага" Уладзіміра Скрабатуна
У праграме прагучалі абсурдныя абвінавачванні і беспадстаўныя абагульненні. Маўляў, рэдактар атрымліваў нямецкія грошы за прапагандаванне жыцця ў ФРГ ў недзяржаўнай газеце “Вольнае Глыбокае”. А нямецкія “спонсары”такім чынам спрыялі існаванню “экстрэмісцкага” выдання. Але ўсё ў гэтай гісторыі, як кажуць, “нацягванне савы на глобус”.
Пачнем з таго, што газета "Вольнае Глыбокае" выходзіла на паперы з 1994 года да канца 2020 года. Падчас допыту Уладзімір Скрабатун распавядае пра падзеі прыкладна 10-гадовай даўніны, калі атрымаў прапанову ад амбасады ФРГ. Яна падягала ў тым, каб у рэгіянальным выданні распавядалася пра культурніцкае і сацыяльнае жыццё гэтай краіны. Нават тэрміну “экстрэмісцкія выданні” ў 2015-16 гадах не існавала... ➡️ https://tinyurl.com/ywacxf65
За адзін дзень - 9 чэрвеня - суд Мёрскага раёна вынес 4 рашэні пра прызнанне "экстрэмісцкімі" інтэрнэт-рэсурсаў, створаных для беларусаў у замежжы. Гэта
- група "Беларусы Вiльнi" у Facebook
- груупа "SUPOLKA Беларусаý у Латвii" у Facebook
- Тэлеграм-канал "Навiны Суполкi"
- Тэлеграм-канал "Беларусы Латвii".
У той самы дзень суд Мёрскага раёна пастанавіў лічыць "экстрэмісцкай" старонку "Ołówek Druk" у Facebook. Гэта старонка адзення і іншых рэчаў з беларускімі прынтамі.
У Віцебску назвалі дату адкрыцця лазні, якая 14 год была знакамітым мясцовым “даўгабудам”
Будаўніцтва лазневага комплекса на рагу вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў пачалося яшчэ ў 2011 годзе. Аб’ект то “замарожвалі”, то зноў распачыналі будаўнічыя працы. За гэты час змяніліся некалькі старшыняў гарвыканкаму, кожны з якіх абяцаў завыршыць будаўніцтва. Цяперашні кіраўнік горада, Аляксей Героеў, таксама ўжо паспеў паабяцаць “лішняга”: то лазню абяцалі адчыніць у першым квартале гэтага года, то ў пачатку чэрвеня. Нарэшце названая дата.
Адкрыццё лазневага комплекса прымеркавана да сёлетніх 1051-х угодкаў Віцебска, якія плануюць адзначыць з 26 па 28 чэрвеня. У папярэдняй праграме святкаванняў менавіта на 28 чэрвеня прызначана адкрыццё новага аб’екта, які цяпер чамусьці называецца не лазнева-аздараўленчы комплекс, як раней , а СПА-цэнтр “Южный”.
Яшчэ трое жыхароў Віцебшчыны - у “экстрэмісцкім” спісе на сайце МУС
У абноўлены пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", уключылі аршанца Андрэя Чарнамордзіка і ўраджэнцаў Наваполацка Аляксея Прасвета і Арцема Васільева.
Найверагодней, да “хатняй хіміі” асуджаны Андрэй Чарнамордзік. Яго справу разбіраў Віцебскі абласны суд, мужчыну прызналі вінаватым у “фінансаванні экстрэмісцкай арганізацыі” ( арт. 361-2 КК РБ).
Да рэальнага тэрміну зняволення асуджаны навапалачанін Аляксей Прасвет - у “экстрэмісцкім пераліку” згадана, што ен “адбывае пакаранне”. Гарадскі суд Наваполацка прызнаў яго вінаватым за публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі ( ч.1 арт. 368 КК РБ).
Гісторыю ўраджэнца Наваполацка Арцёма Васільева, асуджанага за ўдзел у пратэстах (ч.1 арт.342 КК РБ) і за ўхіленне ад службы ў войску ( ч.1 арт. 435 КК РБ), падрабязна расказала газета “Наша Ніва”. Нягледзячы на тое, што ен публічна пакаяўся ў тым, што з’ехаў за мяжу , і пахваліў жыццё ў Беларусі, хлопец асуджаны да зняволення.
Віцябляніна Аляксандра Якушкова асудзілі на 2 гады зняволення
12 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуды за салідарнасць з палітзняволеным. E ліку трох асуджаных - Аляксандр Якушкоў, вайсковы пенсіянер, падпалкоўнік запасу, які служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння, былы выкладчык вайсковай вучэльні, партыец "Народнай Грамады".
Аляксандр Якушкоў быў затрыманы 9 верасня 2024г. Адразу па затрыманні яго адвезлі ў Мінск і ўтрымлівалі ў тамтэйшым СІЗА-1.Паводле інфармацыі з дасведчаных крыніц, на той час Якушкову было прад’яўлена абвінавачанне паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). 21 кастрычніка 2024 г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным зняволеным.
Падчас прэзмдэнцкай выбарчай кампаніі ў 2020 г. Якушкова двойчы судзілі "за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах" - за ўдзел у пікетах па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую , абодва разы суд караў мужчыну "суткамі".
За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава
Супраць яго распачатая крымінальная справа – найверагодней, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі.
Яўген Бодрыкаў – 27-гадовы ўраджэнец Оршы. Ён скончыў аршанскую СШ№17, быў пераможцам прадметных алімпіядаў па гісторыі: у 2014 годзе здолеў перамагчы нават на рэспубліканскай алімпіядзе. Быў узнагароджаны грашовым сартыфікатам ад імя раённага ўпраўлення адукацыі.
Пасля школы Бодрыкаў паступіў на бюджэтную форму навучання на гістфак БДУ, быў у студэнцкім актыве, добра зарэкамендаваў сябе падчас практыкі ў мінскай гімназіі №20.
У 2020 г. хлопецў быў затрыманы і збіты падчас грамадскіх пратэстаў у Мінску: з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь. Пасля быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 675 руб. па ч.1 арт. 24.23 КаАП за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У 2022 г. па тым самым артыкуле суд у Оршы пакараў яго арыштам на 15 сутак з фотаздымак у сацсетках, дзе на хлопцы была майка з Пагоняй.
Пракуратура Віцебскай вобласці папярэджвае пра недапушчальнасць распаўсюду фотаздымкаў іншых асоб у інтэрнэце. Але папярэджвае не пра ўсё.
Ёсць нюансы. ➡️ https://tinyurl.com/47nkfucz
Прадстаўнік адміністрацыі Аршанскага льнокамбіната заявіў, што недахоп кадраў “разбэсціў” беларусаў
Прызнаўшы, што чэргі з ахвотных пад брамай прадпрыемства не стаяць, намеснік генеральнага дырэктара Аршанскага льнокамбіната па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Сяргей Сідзін у эфіры СТВ заявіў пра неабходнасць наймання замежнікаў. Маўляў, яны “будуць дысцыплінаваць” мясцовых. Бо ва ўмовах кадравага дэфіцыту прадпремствы, маўляў, вымушаны набіраць нядбайных працаўнікоў. А вось замежнікі – добрасумленныя людзі...
Дарэчы, на аршанскім льнокамбінаце ў 1980-90 гады ужо практыкавалі запрашэнне замежнікаў – грамадзян В’етнама. І ўсе атрымалася не так, як планавалася :-) ➡️ https://tinyurl.com/y2yypfp7
Павел Севярынец - 5 гадоў за кратамі
Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года каля свайго дома - па вяртанні і з перадвыбарчага пікета Святланы Ціханоўскай.
Спачатку палітыка некалькі разоў судзілі на адміністрацыйных справах, аднак пасля прысуджаных арыштаў Севярынец так і не выйшаў на волю. У жніўні 2020 года супраць яго завялі крымінальную справу.
Праз год палітвязня асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках».
Спачатку Павел Севярынец дбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі, але ў чэрвені 2023 г. у Шклове адбыўся суд па замене рэжыму ўтрымання. Палітыка перавялі ў турму № 1 у Гродне.
У “экстрэмісцкі пералік” на сайце МУС уключылі жонку глыбоцкага палітвязня
У абноўленым пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, з’явілася імя і прозвішча Алены Міхайлаўны Шарабайкі. 48-гадоввая жанчына асуджана паводле ч.1 арт.342 КК Рб - за ўдзел у пратэстах 2020 году. Падобна, што яна адбывае прысуджаную ёй “хатнюю хімію”: у “экстрэмісцкім пераліку” пазначана “ судзімасць не пагашана”.
Алена Міхайлаўна Шарабайка — жонка палітвязня Аляксандра Шарабайкі, бодзібілдара з Глыбокага, асуджанага да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Яго жонка Алена асуджана за ўдзел у мірным шэсці, як і цэлы шэраг жыхароў Глыбокага. Увосень мінулага года ў райцэнтры адбыўся міліцэйскі хапун, падчас якога сілавікі затрымалі не менш як 20 чалавек. Падчас праверкі тэлефонаў і кампутараў затрыманых міліцыянты вызначылі па фотаздымках і некалькі іншых удзельнікаў грамадскіх пратэстаў. ➡️https://tinyurl.com/yemx7mxt
У дзіцячым летніку на Дубровеншчыне будзе “абаронна-патрыятычная змена”
З 22 ліпеня па 5 жніўня дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў плануюць вучыць “абараняцца”, нібыта на Беларусь ужо рыхтуецца напад... У апошнія гады ўжо нікога не здзіўляе паўсюднае з’яўленне вайскова-патрыятычных клубаў і вайскова-патрыятычных класаў. А вось нешта “абаронна-патрыятычнае” з’явілася ўпершыню.
Па коштах гэтая змена ў летніку “Лугаўцы” нічым не адрозніваецца ад іншых: кошт пуцёўкі на 15 дзён адпачынку складае ад 523 да 531, 55 руб. – у залежнасці ад узросту выхаванца. Палову кошту кампенсуе дзяржава, бацькам застанецца заплаціць ад 238 да 246, 55 рублёў.
Дарэчы, даўно сышлі ў мінулае тыя часы, калі гэты летнік быў проста “дзіцячым аздараўляльным”: цяпер усе змены ў “Лугаўцах” будуць тэматычныя – мастацкая, турыстычна-краязнаўчая, сацыяльна-педагагічная і тая самая абаронна-патрыятычная. Чым будуць займацца падчас апошняй – пакуль што загадка.
Перестала выходить на связь журналистка, католическая верующая из Полоцка Тина Палынская
С конца мая не выходит на связь журналистка, католическая верующая из Полоцка Тина Палынская — вероятно, она была задержана, а затем могла быть арестована в рамках уголовного дела.
Знакомые Тины пока не знают подробностей. Последний раз она появлялась в сети 19 мая.
Тина давно не занималась журналистикой, воспитывала дочерей, работала в архивах, в том числе российских, выполняя частные заказы по созданию биографических очерков, семейных книг, историй об участниках Второй мировой войны.
Ранее, в 2022 году, журналистку судили по административной статье и подвергали крупному штрафу за желтую и голубую ленты на сумке, а Следственный комитет проводил разбирательство относительно ее поста в Facebook и устраивал обыск в доме журналистки.
@christianvision
Школьнікаў зводзілі на “прафілактычную экскурсію” ў аршанскую калонію
Для 20 навучэнцаў з 11 школ аргнізавалі экскурсію ў адну з мясцовых калоній - ПК №8. Мэта - прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Супрацоўнікі сілавых структур лічаць, што, паказаўшы школьнікам “суровыя будні” месца зняволення, яны змогуць дамагчыся больш свядомага стаўлення да абяцанняў “лёгкіх заробкаў” у інтэрнэце, калі непоўнагадовыя пагаджаюцца стаць наркакур’ерамі.
Падчас “прафілактычнай экскурсіі супрацоўнікі калоніі правялі з падлеткамі гутарку аб непазбежнасці пакарання за распаўсюджванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Але ў карпусы да зняволеных дзяцей не вадзілі: абмежаваліся паказам кіналагічнага нарадка, дзе прадэманстравалі, як службовыя сабакі выконваюць розныя каманды. ➡️ https://tinyurl.com/2jzmdp5h
Міністэрства ўнутраных спраў абнародавала імёны і прозвішчы яшчэ пяці жыхароў Глыбоччыны, асуджаных за пратэсты 2020 года. Яшчэ двое -жыхары Мінска.
У пераліку “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, з’явіліся звесткі пра Вольгу Курылёнак, Валянціну і Ўладзіслава Кавалеўскіх, Вольгу і Ўладзіслава Дранёвых, Кацярыны і Іллі Марціновічаў. Усе яны абвінавачаны паводле ч.1 арт. 342 КК РБ. І ўсе, падобна, асуджаны да “хатняй хіміі”. Справы разбіраў суд Глыбоцкага раёна.
Такія самыя прысуды раней атрымалі жыхары Глыбокага, якія трапілі пад міліцэйскі "хапун" увосень мінулага году. Тады сілавікі затрымалі не менш як 30 чалавек, частку з іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, супраць іншых распачалі крымінальныя справы. Сёння вядома пра пакаранні 22-м чалавекам. З іх 21 - на “хатняй хіміі”, Аляксандра Шэлепня асудзілі да рэальнага тэрміну ў калоніі (падчас агітацыйнай кампаніі ў 2020 годзе яго каралі па за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах). ➡️ https://tinyurl.com/yuwcbf9d
“Экстрэмісцкім фармаваннем” прызнаныя сацсеткі віцябляніна Філіпа Шаўрова. У «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС з’явілася назва «ŠAŬROŬ LIVE». Хто такі Філіп Шаўроў, згаданы на сайце МУС як адзіны ўдзельнік гэтага “экстрэмісцкага фармавання”? ➡️ https://tinyurl.com/vucactzn
Читать полностью…