Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Вызвалены журналіст Ігар Карней сустрэўся з жонкай, з якой не бачыўся два гады
Відэа @radiosvaboda
❗️«Юстыцыя ў Беларусі не памерла — у яе проста маленькая дзірка ў ілбе». Сяргей і Святлана Ціханоўскія выступілі на сумеснай прэс-канферэнцыі
Падчас канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі некалькі разоў заплакаў. Гэта здарылася падчас пытання ад журналістаў з залі пра першую сустрэчу Сяргея з дзецьмі, а таксама тады, калі Ціханоўскі распавядаў пра тое, як ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры і як яго пастаянна закідвалі ў ШІЗА.
«Зняволены ж чалавекам застаецца... Гэта бесчалавечна, гэта кашмар, гэта трэба спыніць... Гэта катаванні… Здароўе ў турме то няма. Гэта кашмар», — прагаварыў Ціханоўскі скрозь слёзы.
На пытанні журналістаў да ўсіх вызваленых, ці прымяняўся да іх фізічны гвалт падчас зняволення, яны адказалі адмоўна. Але тыя ўмовы, у якіх яны знаходзіліся, можна назваць жорсткімі і бесчалавечнымі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118176
🎥Сумесная прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў
Пачатак у 12:30.
https://www.youtube.com/live/cN99Dal-xww
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
🔹За подпіс пад петыцыяй пагражае крымінальная адказнасць? Petitions.bу прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
🔹Што трэба ведаць пра супрацу з КДБ: распавядаюць юрысты «Вясны»
🔹«Уражанне, што ты касманаўт, які вярнуўся з далёкага палёту»: як праходзіць рэсацыялізацыя былога палітвязня Андрэя Кузнечыка
🔹«Мы не заклікалі ні да якіх забастовак»: кіраўнік незалежнага прафсаюза пра сваё зняволенне
🔹Cупрацоўніца банка, шматдзетны бацька: хто трапіў у абноўлены «спіс тэрарыстаў»
🔹«Мы працягнем патрабаваць вызвалення кожнага і кожнай», — праваабаронца «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«З гуманных меркаванняў». Эйсмант пракаментавала вызваленне палітвязняў
«Гэта была просьба прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі.
У асноўным гэта замежнікі: 2 грамадзяніны Японіі, 3 грамадзяніны Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швецыі і ЗША. У спісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасць.
Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэнне аб вызваленні Ціханоўскага было прынята Лукашэнкам выключна з гуманных меркаванняў, з мэтай уз'яднання сям'і».
«Я не ведала пра цябе нічога больш за два гады», — першая тэлефонная размова Святланы Ціханоўскай з Сяргеем Ціханоўскім.
Крыніца: @tsikhanouskaya
«Мы працягнем патрабаваць вызвалення кожнага і кожнай», — праваабаронца «Вясны»
Адразу 14 палітзняволеных былі вызваленыя з беларускіх турмаў, сярод якіх шэсць беларусаў і восем замежных грамадзянаў. Пры садзейнічанні амерыканскага ўраду іх памілавалі і адразу з месцаў няволі вывезлі ў Літву. Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў вызваленне палітзняволеных.
«Вызваленне 14 палітвязняў — безумоўна, пазітыўная навіна. Але нельга забываць: яны не павінны былі правесці ў зняволенні ні дня.
У беларускіх турмах па палітычных матывах засталося больш за тысячу людзей, там па-ранейшаму лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і яшчэ некалькі праваабаронцаў — Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова, Уладзімір Лабковіч і Наста Лойка. Мы працягнем патрабаваць вызвалення кожнага і кожнай. Толькі спыненне штодзённых новых арыштаў і вызваленне ўсіх палітвязняў будзе казаць аб пераходзе ад палітыкі дзяржаўнага тэрору да аднаўлення нацыянальнай згоды».
❗️Паводле інфармацыі @belsat, сярод вызваленых сёння палітзняволеных – тры грамадзяніна Польшчы
Іхныя імёны пакуль не раскрываюцца.
Першае фота Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў на волі
Крыніца: @radiosvaboda
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
«Наша Ніва»: Пацверджання вызваленню Ігара Лосіка няма
Сярод палітвязняў, якія прыехалі ў Вільню, яго не было.
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
Вызваленыя беларускія палітвязні
Фота: @tsikhanouskaya
⚡️Памілавалі яшчэ 14 палітвязняў
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
«Уражанне, што ты касманаўт, які вярнуўся з далёкага палёту»: як праходзіць рэсацыялізацыя былога палітвязня Андрэя Кузнечыка
Тэма вяртання да жыцця пасля турмы ў Беларусі — далікатная і недаследаваная. Асабліва, калі гаворка ідзе пра палітвязняў. Іх стан, як псіхалагічны, так і фізічны, змяняецца, але самі яны часта не знаходзяць словаў, каб яго апісаць. Аднак былы палітзняволены Андрэй Кузнечык, які за сваю журналісцкую дзейнасць у «Радыё Свабодзе» ўтрымліваўся ў няволі больш за тры гады, паспрабаваў гэта выказаць максімальна дакладна і шчыра.
Мы публікуем вялікую размову з Андрэем без скарачэння цытат, каб захаваць поўную глыбіню яго досведу.
«Напэўна, гэта будзе новая галіна ведаў, што можа быць з грамадствам пасля доўгага прыніжэння, стрэсу, страху, жыцця ў зняволенні і пасля яго. Магчыма, гэта застанецца назаўсёды».
📸Гістарычны Фотафакт
21 чэрвеня 2014 года Алесь Бяляцкі быў нечакана вызвалены пасля трох гадоў зняволення ў бабруйскай калоніі № 2. Сустрэць яго прыйшлі блізкія, шматлікія калегі, сябры і знаёмыя.
Тады старшыню праваабарончага цэнтра асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі за тое, што сродкі, якія «Вясна» выдаткоўвала на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій, правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў, выданне кніжак і іншыя дзеянні, былі палічаныя асабістым даходам Алеся, з якога не быў сплачаны падатак.
Фота Максіма Гацака
⁉️Што трэба ведаць пра супрацу з КДБ: распавядаюць юрысты «Вясны»
Беларусы за мяжой атрымліваюць прапановы аб супрацоўніцтве з КДБ — часам гэта гучыць як «выгадная магчымасць», а часам — як пагроза або шантаж. Аднак гэта варта расцэньваць як яшчэ адзін спосаб ціску на актывістаў за палітычную ці грамадскую дзейнасць.
Юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, ці мае права КДБ звяртацца да грамадзян, што значыць «супрацоўніцтва», калі яно лічыцца добраахвотным і ці давядзецца за яго адказваць перад законам — беларускім або замежным.
• Што прадугледжвае супрацоўніцтва з КДБ?
• А гэта наогул законна?
• Якую працэсуальную форму і наступствы мае супрацоўніцтва?
• А ці могуць прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў?
• А ці можна прыцягнуць да адказнасці тых, хто супрацоўнічае з КДБ?
• Што рабіць, калі табе прапануюць супрацоўніцтва, а ты знаходзішся за мяжой?
• Што рабіць, калі табе прапануюць супрацоўніцтва, а ты знаходзішся ў Беларусі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118166
📝«Тыдзень супраць катаванняў»: анонс мерапрыемстваў
З 23 па 29 чэрвеня каманда Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі сёмы раз праводзіць кампанію «Тыдзень супраць катаванняў», прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў.
Сумесна з партнёрамі арганізатары падрыхтавалі цыкл мерапрыемстваў анлайн і афлайн (Варшава/Вільня). Яны запрашаюць далучыцца да іх, каб як мага больш людзей ведала і памятала пра тое, што ў Беларусі адбываецца сістэмны гвалт і што гэта прамое парушэнне правоў чалавека.
Анонс мерапрыемстваў 👉 https://spring96.org/be/news/118144
*Увага: праграма ўвесь час абнаўляецца
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
📻«Мы яго называлі радыё "Суіцыд"». Як вязням у СІЗА круцяць прапагандысцкія перадачы
Як кажа былы палітвязень, у СІЗА рэжым утрымання складзены такім чынам, каб трымаць вязняў у пастаянным стрэсе. Адзін з такіх прыкладаў — радыё ў камерах з прапагандысцкімі перадачамі.
«Там увесь час вязням тузаюць нервы. Ты пастаянна там на стрэсе. Нібы і прад’явіць няма чаго. Але з розных дробязяў складаецца агульны стрэсавы стан, які ніколі не сканчваецца. Напрыклад, штодзень цэлыя суткі з 6 раніцы да 22 вечара ў камеры працуе дзяржаўнае радыё, ад якога церпяць не толькі палітычныя. Мы яго называлі радыё "Суіцыд". Кожная раніца пачыналася з праслухоўвання гімна. Круцілі Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, шмат было выступаў Гайдукевіча. Часам была нізкапробная няякасная музыка. У іх мала перадач, таму цягам тыдня мы слухалі адное і тое ж».
Яшчэ адзін вызвалены палітвязень — грамадзянін Польшчы Ежы Жывалеўскі
Пра гэта паведамляе @nashaniva.
Грамадзяніна Польшчы абвінавацілі паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Гродзенскім абласным судзе 22 сакавіка 2023 года мужчыну асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Свой тэрмін ён адбываў у віцебскай калоніі № 3.
Жывалеўскага прапагандысты называлі кантрабандыстам, які нібыта быў завербаваны пад псеўданімам Пасейдон на польскай мяжы палкоўнікам Аўдзіем Збігневым.
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
«На руках — кайданкі, на галовах — мяшкі, а на суседніх сядзеннях — канваіры». Ігар Карней распавёў пра сваё вызваленне
Вызвалены 21 чэрвеня журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней, разам з якім на волі апынуліся яшчэ 13 палітзняволеных, распавёў @zerkalo_io пра дэталі свайго вызвалення і выезду з краіны.
Раніцай 20 чэрвеня ў мозырскай калоніі № 20 за ім прыйшлі супрацоўнікі адміністрацыі. Мужчына вырашыў, што яго адправяць у штрафны ізалятар. Але замест гэтага ўжо на наступны дзень журналіст апынуўся ў Вільні.
«На такіх машынах з калоніі вывозяць толькі ў кампаніі супрацоўнікаў КДБ. Далей усё было па класіцы жанру: кайданкі, мяшок на галаве, і мяне павезлі. Праз тры з паловай гадзіны мы даехалі ў Менск, у галоўны будынак КДБ на праспекце Незалежнасці».
Першыя відэа вызваленых палітвязняў на волі
Крыніца: @radiosvaboda
Вызвалены палітзняволены грамадзянін Эстоніі Алан Роя
Пра гэта паведамляе @reformby.
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
Вызваленыя палітвязні размаўляюць са Святланай Ціханоўскай
У руках Сяргея Ціханоўскага пашпарт.
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
«Мы не скончылі. Усе павінны быць вызваленыя» — Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне палітвязняў
Яна падзякавала Дональду Трампу і іншым амерыканскім чыноўнікам.
«Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасць у маім сэрцы. Мы не скончылі. 1150 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя», — напісала яна ў «Х».
🔹Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў на волі
На дадзены момант вядома пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага, былой дацэнткі МДЛУ Наталлі Дулінай, журналістаў «Радыё Свабода» Ігара Лосіка і Ігара Карнея, 69-гадовай беларускі Швецыі Галіны Краснянскай, актывіста анархічнага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады, фігуранта справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» Кірыла Балахонава.
Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.
🔹Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік і яшчэ 13 палітвязняў на волі
⚡️⚡️⚡️Памілавалі Сяргея Ціханоўскага
Таксама на волю выйшаў Ігар Лосік.
За пігулку ад галавы — 10 сутак ШІЗА. Якія ўмовы для палітвязняў у аршанскай калоніі
Тэрмін Дзмітрыя Сушчыка адправілі адбываць у аршанскую калонію № 8. Там яго практычна адразу прызналі «злосным парушальнікам рэжыму».
«Па прыездзе мяне адправілі ў каранцін. Я адразу пацікавіўся, дзе спяць экстрэмісты і лёг канкрэтна на гэты ложак, каб мяне самі туды не адпраўлялі. На наступны дзень я падышоў да лекара, сказаў, што мне баліць галава і папрасіў пігулак. Адну выпіў, а другую паклаў у тумбачку. Я там пачаў спрачацца з гэтымі мужыкамі, якія падпісвалі нейкія паперы. Пытаўся, ці разумеюць яны, што такім чынам згаджаюцца з тутэйшым рэжымам.
І тут мяне завуць — у тумбачцы пігулку знайшлі. Я сказаў, што мне яе лекар даў. Яны: "Нельга ў тумбачцы захоўваць пігулкі. Папера будзе складзеная". Зразумела. Далі 10 сутак ШІЗА. Потым мне яшчэ дадавалі і атрымалася 30 сутак».
«Закрыем усе твае крыміналкі». Як КДБ прапануюць палітвязням супрацу
На першым допыце супрацоўнікі КДБ прапануюць усім супрацоўніцтва, кажа былы палітвязень.
«Яны казалі так. Маўляў, ёсць жа Раман Пратасевіч. Паглядзіце на яго, ён на волі. Я ім кажу, што ў мяне некалькі крымінальных артыкулаў. Тады яны кажуць: "Мы КДБ, мы ўсё можам. Як адкрылі ўсе твае крыміналкі, так і закрыем". Ён прамым тэкстам казаў: "Я магу закрыць твае справы, калі захачу.
Ён мне кажа: "Ну, атрымаеш не восем гадоў, а чатыры. Можа, з зусім іншымі ўмовамі. А можа і меней меньшага атрымаеш". Я сабе думаю, ніхера сабе, не восем, а чатыры. У іх жа ўвогуле нічога на мяне няма.
Я з сябе героя стараўся не корчыць, нібы пагандляваўся, затым сказаў, што сумняюся і што будзе пасля сорамна глядзець людзям у вочы. Пасля гэтага да мяне ўжо больш не чапляліся з такімі прапановамі».
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Выпуск прысвечаны Сусветнаму дню ўцекачоў
1:23 Праваабарончы слоўнік: Як фармаваліся правы бежанцаў?
6:20 Каментар эксперта: Ці эфектыўны УВКБ і з чым сутыкаюцца бежанцы ў Беларусі? Размова з Энірай Браніцкай
17:06 Па-за межамі: Якія лёсы ўцекачоў з іншых краін і нават кантынентаў? Пра гэта распавядае падарожнік з Салігорска Аляксандр Гойшык
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «IZNU3», «Partyzan_VTB»;
📍Інтэрнет-старонка «belarusians nl»;
📍YouTube-канал «Дядя Лёша с ЦПП»;
📍Старонкі ў Facebook «MARA - Беларусы Нідэрландаў», «Беларусы Чэхii/ Belorusove v CR/ Belarusians in the Czech Republic»;
📍TikTok-публікацыя «Николай Лукашенко - поплатится за все».
🔗Хроніка палітычнага пераследу