tsikhanouskaya | Unsorted

Telegram-канал tsikhanouskaya - Светлана Тихановская

106517

Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.

Subscribe to a channel

Светлана Тихановская

Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі! 

Беларусы і беларускі, якія плануюць пачаць навучанне восенню 2027 года, могуць падацца на стыпендыяльную праграму Цэнтра менеджмента Інсбрука (MCI).

Праграма пад патранажам Святланы Ціханоўскай прызначаная для людзей з досведам дзейнасці ў сферы дэмакратыі, правоў чалавека, належнага кіравання і вяршэнства права. Стыпендыя даступная для англамоўных бакалаўрскіх і магістарскіх праграм. 

Яе памер складае €15 000.

Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка 2027 года.

Падрабязнасці, спіс праграм і ўмовы ўдзелу — па спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Рэгістрацыя ўжо адкрытая, таму, спадзяюся, да сустрэчы ў Варшаве?!»,

– Святлана Ціханоўская запрашае далучацца на пятую Канферэнцыю «Новая Беларусь».

Поўная праграма Канферэнцыі.

форма рэгістрацыі для ўдзельнікаў Канферэнцыі;
акрэдытацыя для медыя. 

Анлайн-трансляцыя для ўсіх, хто не зможа прысутнічаць асабіста.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская на «Тутака». Яркія моманты ў фотаздымках

Читать полностью…

Светлана Тихановская

У вас скоро заканчивается беларусский паспорт? Юридическая команда Офиса Светланы Тихановской напоминает, о чем нужно позаботиться уже сегодня

После того как Беларусь прекратила выдачу и обмен паспортов через посольства и консульства, тысячи граждан за границей столкнулись с серьезными проблемами. Многие больше не могут вовремя продлить паспорт, подтвердить свою личность, пользоваться государственными услугами или свободно путешествовать. Особенно тяжело тем, кто из-за угрозы политического преследования не может вернуться в Беларусь, чтобы обменять паспорт.

Юридический департамент Офиса Светланы Тихановской собрали главное, о чем стоит позаботиться уже сейчас.

Если у вас остались вопросы, пишите: legal@tsikhanouskaya.org

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі ў форуме па бяспецы ў амерыканскім Аспене

Падчас Аспенскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Дрэйф: Еўропа ў перыяд перамен». Аспенскі форум па бяспецы — адна з вядучых міжнародных пляцовак, прысвечаных пытанням нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі. Форум штогод збірае палітычных лідараў, прадстаўнікоў урадаў, міжнародных арганізацый, экспертнай супольнасці і медыя для абмеркавання ключавых глабальных выклікаў у надпартыйным фармаце.

Разам з беларускай лідаркай у размове ўдзельнічалі генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Белен Марцінес Карбанэль, міністр абароны і знешняга гандлю Бельгіі Тэа Франкен, міністр юстыцыі і бяспекі Нідэрландаў Давід ван Вэл. Мадэратарам дыскусіі выступіў журналіст The Washington Post Пітэр Шпігель.

У сваім выступе Святлана Ціханоўская адзначыла, што будучыня бяспекі Еўропы непарыўна звязаная з будучыняй Беларусі, і заклікала глядзець на Беларусь не толькі як гуманітарнае пытанне, але і як пытанне бяспекі:

«Мы павінны ўжо цяпер глядзець на Беларусь па-іншаму. Успрымаць Беларусь не толькі як гуманітарны выпадак, але і з пункту гледжання бяспекі. Бо пакуль Лукашэнка служыць Расіі, ён гатовы прадастаўляць нашу тэрыторыю і нашу інфраструктуру для нападаў на Украіну і патэнцыйна — на краіны НАТА.

Яны будуюць новую інфраструктуру, якой не павінна быць, калі краіна не рыхтуецца да эскалацыі. Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай.

Дэмакратычная і свабодная Беларусь — у інтарэсах не толькі беларусаў ці ўкраінцаў, але і еўрапейцаў».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Як гучыць Беларусь, у якой хочацца жыць?

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні збірае песні Новай Беларусіплэйліст пра тое, якой беларусы бачаць сваю краіну. Кожны і кожная могуць прапанаваць адну кампазіцыю, у якой для яго ці яе гучыць Новая Беларусь, і расказаць чаму. З сабранага зробім агульны плэйліст і выкладзем у Spotify для агульнага карыстання. А таксама гэтыя трэкі прагучаць падчас Канферэнцыі Новая Беларусь 2026.

Далучайцеся па спасылцы: https://forms.gle/t1C6WuPgtYy1NQYBA

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Ціханоўская падтрымала грамадскую ініцыятыву па ўсталяванні бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі

Святлана Ціханоўская накіравала лісты Маршалку Вармінска-Мазурскага ваяводства і кіраўніцтву Музея Грунвальдскай бітвы з просьбай разгледзець магчымасць усталявання на Грунвальдскім полі гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга. Такім чынам яна падтрымала грамадскую ініцыятыву беларусаў, пад якой ужо сабрана больш за тысячу подпісаў беларускіх палітыкаў, культурных і грамадскіх дзеячаў, гісторыкаў і актывістаў.

У сваім лісце Ціханоўская адзначыла, што Грунвальдская бітва — гэта супольная спадчына палякаў, беларусаў, літоўцаў, украінцаў і іншых народаў, якія разам абаранялі свабоду. Для беларусаў гэта адна з ключавых дат нацыянальнай гісторыі, а бел-чырвона-белы сцяг сімвалізуе гістарычную пераемнасць беларускай дзяржаўнасці і сучасную барацьбу за свабоду.

«Кожны год сотні беларусаў прыязджаюць на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць гэтую перамогу. На жаль, у самой Беларусі ўлады мэтанакіравана выціскаюць памяць пра Грунвальдскую бітву і замяняюць яе расійскімі гістарычнымі наратывамі. Таму так важна захаваць гэтае месца як сімвал нашай агульнай еўрапейскай гісторыі»,

— адзначыла Ціханоўская.

У Офісе разумеюць, што сёлета рэалізаваць такую ініцыятыву ўжо практычна немагчыма. Аднак мы спадзяемся, што мясцовыя ўлады і арганізатары святкаванняў змогуць разгледзець гэтую прапанову пры падрыхтоўцы наступных угодкаў Грунвальдскай бітвы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская павіншавала Уладзіміра Някляева з 80-годдзем: «Сёння Уладзіміру Някляеву — 80. Чалавеку, без якога не ўяўляеш беларускай культуры.

Паэт, пісьменнік і чалавек рэдкай унутранай годнасці дзесяцігоддзямі гаворыць з беларусамі пра дом, свабоду, любоў і адказнасць за сваю краіну. Гаворыць так, што ў яго радках кожны пазнае сябе, быццам ён ведае пра нас больш, чым мы самі. 

Дарагі Уладзімір Пракопавіч, ад усяго сэрца віншую Вас! Няхай будзе здароўе, побач будуць блізкія, а радкі самі просяцца на паперу. Дзякуй за Ваш талент, за смеласць і за тую любоў да Беларусі, якой Вы шчодра дзеліцеся з усімі намі». 

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Каб абараніцца ад «русского мира», трэба быць беларусам»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Павел Церашковіч паразмаўляў з Media IQ і распавёў пра сутнасць ідэалогіі «русского мира», метады расійскага ўплыву ў Беларусі і тое, як беларусы могуць гэтаму супрацьстаяць.

Павел Церашковіч:

«Існуе нямала альтэрнатыўных назваў ідэалогіі «рускага міру»: яе называюць пуцінізмам, рашызмам, рускім імперыялізмам, рускім рэваншызмам або рускім нацыяналізмам. У сярэдзіне 90-х гадоў рускі філосаф Пётр Шчадравіцкі ўпершыню апісаў «русский мир» як супольнасць людзей, якія размаўляюць па-руску і жывуць па-за межамі Расіі. 

Аднак ужо ў пачатку 2000-х гадоў канцэпцыя атрымала зусім іншае развіццё. Напярэдадні расійскай агрэсіі супраць Грузіі дырэктар Інстытута этналогіі Расійскай акадэміі навук Валерый Цішкоў апублікаваў артыкул, у якім адзначыў, што да «русского мира» належаць усе людзі, якія падтрымліваюць палітыку расійскага кіраўніцтва.

Больш за тое, Цішкоў прапанаваў і практычныя механізмы рэалізацыі гэтай канцэпцыі. Ён сцвярджаў, што ў краінах, дзе ёсць значная колькасць рускамоўнага насельніцтва, Расія павінна дамагацца надання рускай мове статусу другой дзяржаўнай або прасоўваць ідэю федэралізацыі. 

Пасля анексіі Крыма, а асабліва пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, паняцце «русский мир» канчаткова змяніла сваё ўспрыманне. Сёння гэты тэрмін фактычна стаў сінонімам расійскай агрэсіі, імперыялізму і рэваншызму».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Концепция ответственности отвечает на главные вопросы: кто будет судить, за что, каким образом и что необходимо делать уже сейчас

Офис Тихановской представил концепцию привлечения к ответственности за репрессии в Беларуси – рамочный документ о том, как после демократических перемен привлекать к ответственности виновных в репрессиях, начавшихся в 2020 году.

Документ «Ответственность за репрессии: какой трибунал нужен Беларуси?» предлагает модель гибридного правосудия, сочетающую привлечение к ответственности на национальном уровне и международный элемент.

В карточках – подробнее.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

На сесіі ПА АБСЕ была прынятая спецыяльная рэзалюцыя па Беларусі 

5 ліпеня Святлана Ціханоўская знаходзілася з візітам у Гаазе, дзе на палях сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ была афіцыйна запушчаная міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь».

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў відэа распавядае пра вынікі сесіі. У выніковых дакументах Асамблеі Беларусь згадваецца асобна. Таксама была прынятая спецыяльная рэзалюцыя па Беларусі.

«Упершыню за доўгі час Беларусь фігуруе ў асноўным выніковым дакуменце — рэзалюцыі. Ёсць цэлы абзац, прысвечаны Беларусі, у якім гаворыцца пра найбольш вострую праблему — палітычных вязняў. Вітаецца, што людзі вызваляюцца, але разам з тым з’яўляюцца новыя ахвяры беларускага рэжыму»,

— адзначыў Анатоль Лябедзька.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Навошта ехаць на Канферэнцыю «Новая Беларусь», калі пасля ўсё можна паглядзець у запісе

Спойлер: шмат чаго ў запіс проста не трапляе. Размовы паміж панэлямі, новыя знаёмствы, нязручныя пытанні, выпадковыя сустрэчы і ідэі, якія ўзнікаюць падчас кава-перапынкаў.

Сабралі пяць прычынаў прыехаць у Варшаву 8–9 жніўня. Магчыма, адна з іх — тое, што вам трэба, каб зарэгістравацца:
форма для ўдзельнікаў Канферэнцыі;
акрэдытацыя для медыя.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Пасля больш як двух гадоў чакання і адмовы беларус атрымаў міжнародную абарону ў Чэхіі

Упершыню А. звярнуўся ў пражскі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў жніўні 2024 года. Каманда правяла кансультацыю, дапамагла з сацыяльнымі пытаннямі, а пасля адмовы ў міжнароднай абароне — знайсці адваката.

Разам з BYSOL быў арганізаваны збор на судовыя выдаткі, які падтрымала беларуская супольнасць у Чэхіі. У выніку судовага абскарджання А. атрымаў міжнародную абарону і дакумент тэрмінам на дзесяць гадоў.

«Адмова не заўсёды азначае завяршэнне працэсу. Важна як мага раней звярнуцца да спецыялістаў і не заставацца з праблемай сам-насам»,

— падкрэсліла дырэктарка пражскага Офіса Крысціна Шыянок.

Поўная гісторыя і інфармацыя пра дапамогу беларусам у Чэхіі — на сайце.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Адзначыць Купалле на хутары з такой сімвалічнай назвай «Мроя» — гэта як вярнуцца ў дзяцінства, дзе кожнае свята было напоўнена сапраўдным чараўніцтвам»

Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспары наведала ўнікальнае месца — хутар «Мроя», які знаходзіцца непадалёк ад беларускай мяжы.

Падчас візіту гаспадары правялі для гасцей экскурсію і распавялі гісторыю стварэння хутара. На свята Купалля тут сабралася больш за 50 чалавек. Разам з удзельнікамі Святлана Ціханоўская пляла купальскія вянкі, вадзіла карагоды і спявала беларускія песні.

Святлана Ціханоўская:

«Адзначыць Купалле на хутары з такой сімвалічнай назвай «Мроя» — гэта як вярнуцца ў дзяцінства, дзе кожнае свята было напоўнена сапраўдным чараўніцтвам. Тое, што зрабілі тут і працягваюць рабіць Сяргей і Наталля, захапляе. Яны ператварылі закінутае месца ў сапраўдны астравок беларускасці.

Калі мы разам плялі вянкі, збіралі чарніцы, спявалі нашы песні і вадзілі карагоды, я ў чарговы раз адчула: Беларусь жыве ўнутры кожнага з нас. Нас можна пазбавіць дому фізічна, але немагчыма забраць дом з нашых сэрцаў.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто быў у гэты дзень побач, і асабліва гаспадарам «Мроі» — за беларускае месца ў Польшчы, дзе мы можам быць разам».


Хутар на мяжы з Беларуссю набылі Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава, вымушаныя пераехаць з Беларусі ў Польшчу праз палітычны пераслед. Цяпер яны будуюць экавёску «Мроя» — «частку нашай роднай краіны са сваім асаблівым вайбам». Падтрымаць праект.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская — да 3 ліпеня 

З нагоды гадавіны вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак і нагадала, што незалежнасць пачынаецца са свабоды і права самім вырашаць лёс сваёй краіны.

«Незалежнасць пачынаецца з простых рэчаў: магчымасці жыць дома і выхоўваць дзяцей, размаўляць на сваёй мове, выбіраць уладу і ведаць, што ніхто не распараджаецца тваёй краінай замест цябе.

Менавіта такой Беларусь і павінна быць: без бясконцых рэпрэсій, без расійскай ваеннай прысутнасці і саўдзелу ў вайне. Беларусь, якая з’яўляецца бяспечным домам для свайго народа і самастойна вызначае сваю будучыню».


🔗 Поўны тэкст прамовы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская: «З вялікім болем даведалася пра смерць Святланы Курс. Гэта вялікае гора для блізкіх і сяброў, і вялікая страта для ўсёй Беларусі.

Сваім талентам і сваёй працай Святлана назаўсёды ўпісала сваё імя ў беларускую гісторыю і культуру.

Святлана зараджала беларусаў пазітывам, прыцягвала многіх да беларушчыны, натхняла і заўсёды выпраменьвала аптымізм. Яна была натхненнем для кожнага і кожнай, хто жыў беларускімі справамі, хто любіў Беларусь і рабіў нешта дзеля беларускай справы.

Нам будзе вельмі вас не хапаць, Святлана. Вашых словаў, вашых кніг, вашых парадаў і мудрых думак.

Светлая памяць».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Тутака — значыць разам!

Калі навокал гучыць беларуская мова, са сцэны — знаёмыя песні, значыць, на паляне Барок зноў TUTAKA. На выходных фестываль сабраў беларусаў і беларусак з розных краін. Тут размаўлялі пра тое, што хвалюе нашу супольнасць, спрачаліся пра будучыню Беларусі, знаёміліся з беларускімі праектамі, слухалі музыку і проста радаваліся магчымасці пабыць сярод сваіх.

Адным з пунктаў праграмы стала сустрэча са Святланай Ціханоўскай у фармаце «пытанне-адказ», дзе кожны ахвотны мог задаць сваё пытанне. Да дыялогу далучыліся і польскія палітыкі. Тэмы гучалі самыя розныя: ад сур'ёзных, як вызваленне палітвязняў, да побытавых — напрыклад, як Ціханоўскай пераезд у Варшаву. Так, Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Стэфан Краеўскі пацікавіўся, як яшчэ Польшча можа дапамагчы беларусам.

Святлана Ціханоўская:

«ТУТАКА ўжо даўно стала традыцыяй для беларусаў — тут мы штогод сустракаемся ў сярэдзіне ліпеня. Кожны раз прыязджаю і бачу, колькі ў нас энергіі, таленту і жадання быць разам. Тут дзеці танчаць пад беларускія песні, а сябры сустракаюцца пасля доўгай разлукі, бо жывуць у розных краінах. І як жа гэта ўсё нагадвае, як шмат у нас ёсць агульнага.

Нават дождж і непагадзь не перашкодзілі нам так файна правесці час Дзякуй усім, хто прыехаў, і камандзе, якая ўсё арганізавала. Хочацца забраць з сабой гэтае адчуванне, што нас шмат і мы разам, што б не адбывалася».


Сярод гасцей таксама былі сустаршыні групы «За дэмакратычную Беларусь» у польскім парламенце Гжэгаж Схетына і Аліцыя Голась-Лэпкоўска, дэпутатка Барбара Окула і дырэктар кабінета Падляскага ваяводы Матэвуш Зямбліцкі.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская ўжо на TUTAKA!

Паляна Барок, беларускія песні, знаёмыя твары і сустрэчы, якіх чакаеш увесь год.

Святлана Ціханоўская прыехала на TUTAKA, каб правесці гэты дзень разам з беларусамі!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Ці гатовыя мы да новага этапу? Апублікавана праграма Канферэнцыі «Новая Беларусь»!

8–9 жніўня ў Варшаве збяруцца беларусы і беларускі з розных краін, каб абмеркаваць галоўныя выклікі, магчымасці і крокі для дэмакратычных сілаў.

У праграме — дэбаты, прэзентацыі праектаў, кадравыя прызначэнні, цырымонія ўзнагароджанняў і шэсць асноўных панэляў

– Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасцяў Пра тое, як дэмакратычным сілам перахапіць ініцыятыву ў момант, калі сітуацыя вакол Беларусі змяняецца.

– Праз мір ва Украіне — да свабоды ў Беларусі Пра беларуска-ўкраінскую супрацу, супольныя крокі і новыя магчымасці пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў.

– «Постлукашэнкаўская» Беларусь Пра дэмакратычны транзіт, рэформы і будучыню краіны пасля зменаў.

– Беларусь як лабараторыя дыктатуры Пра бяспеку беларусаў, прававую дапамогу і супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям.

– Back to USSR ці наперад да Новай Беларусі Пра адукацыю, моладзь, русіфікацыю і захаванне беларускай ідэнтычнасці.

– Беларусы і беларускі — народ без дзяржавы? Пра сацыяльную дапамогу, мабільнасць, легалізацыю і сістэму падтрымкі для беларусаў унутры краіны і за мяжой.

Праграма можа абнаўляцца і дапаўняцца, таму сачыце за анонсамі на афіцыйных каналах офіса Святланы Ціханоўскай.

Да сустрэчы на Канферэнцыі!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская: «Беларуская культура заўсёды была побач з намі, і часам у не вельмі заўважных рэчах. То вышыўку пабачыш у кагосьці на кашулі ці пачуеш вельмі знаёмую з дзяцінства песню. У размове праскочыць слова, якое ведаюць толькі беларусы. І вось так беларуская культура хаваецца за кожным куточкам. Яна ў Купаллі і любімых кнігах, у святах, вопратцы, а галоўнае ва ўласным адчуванні, што гэта — маё, гэта — пра нас.

І таму бачыць, як у Беларусі гэта адчуванне спрабуюць выціснуць з жыцця людзей вельмі балюча.

За апошнія тыдні зачыніліся Honar, LSTR Adzenne і Ragna. Было адменена святкаванне Купалля ў «Дукорскім маёнтке» пад Мінскам і фестываль «Наш Грунвальд». Затое на «Славянскім базары» выступаць будут артысты, якія падтрымліваюць вайну, гвалт і імперскае стаўленне да іншых народаў.

Так беларусам навязваюць думку, што свайго трэба саромецца або баяцца. Што беларуская мова, гісторыя, традыцыі гэта нешта падазронае. Што лепш маўчаць, не вылучацца, не спяваць сваё, не насіць сваё, не святкаваць сваё.

Але ж нашую культуру нельга проста адмяніць, бо яна жыве ў кожным з нас. Мы заўсёды захоўваем яе ў нашым сэрцы. Беларускасць можа быць рознай: ціхай і гучнай, традыцыйнай і вельмі сучаснай, у вышыванцы і ў худзі, у народным спеве і ў новай песне. Гэта тое, кім мы ёсць. І ніякія забароны не змогуць гэта змяніць».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

За кулісамі дыпламатыі: навошта Офіс Святланы Ціханоўскай праводзіць сустрэчы з дырэктарамі дэпартаментаў МЗС і беларускімі арганізацыямі

За апошні месяц у Офісе Святланы Ціханоўскай прайшоў шэраг важных сустрэч. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл і беларускіх арганізацый у Літве пагутарылі з дырэктарамі дэпартаментаў міністэрстваў замежных спраў
Аўстрыі, Ірландыі і Італіі. Гэтыя ведамствы курыруюць не толькі Беларусь, але і ўвесь рэгіён Усходняй Еўропы.

Мы запыталіся ў дарадцы па дыпламатыі і дырэктара Віленскага офіса  Дзяніса Кучынскага, у чым практычная каштоўнасць такіх сустрэч і чаму гэта важна для беларускай грамадзянскай супольнасці:

«Дырэктары дэпартаментаў МЗС — гэта высокапастаўленыя дзяржаўныя службоўцы, якія непасрэдна адказваюць за Беларусь і шырэйшы рэгіён Усходняй Еўропы. 

Чаму гэта важна? Калі Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтамі, прэм'ер-міністрамі ці міністрамі замежных спраў, дасягаюцца прынцыповыя палітычныя дамоўленасці. Але іх далейшая імплементацыя — гэта праца менавіта працоўнага ўзроўню. Дырэктары дэпартаментаў — гэта тыя людзі, якія непасрэдна прымаюць рашэнні і выконваюць гэтыя дамоўленасці. Таму мець з імі шчыльны, даверлівы кантакт і супрацоўніцтва — адзін з галоўных прыярытэтаў нашай міжнароднай каманды.

Калі замежныя дыпламаты прыязджаюць у Літву са сваёй білатэральнай павесткай, мы заўсёды стараемся, каб ў гэтай павестцы была і Беларусь. І намі было прынята рашэнне падзяляць такія візіты на дзве часткі. Першая — гэта палітычная сустрэча, другая — сустрэча з беларускімі арганізацыямі. Паколькі Вільня застаецца адным з галоўных дэмакратычных цэнтраў нашага руху, тут працуе шмат ініцыятыў: праваабаронцы, незалежныя медыя, культурніцкія і моладзевыя супольнасці, былыя палітвязні. Такі падзел дазваляе нашым партнёрам з Аўстрыі, Ірландыі ці Італіі паслухаць розныя сектары і даведацца пра сітуацыю ў Беларусі шырэй і з першых вуснаў, а беларускім арганізацыям — наўпрост перадаць свае заўвагі, апдэйты і прапановы».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Мы павінны вучыцца на гісторыі».

У інтэрв'ю дацкаму выданню Politiken Святлана Ціханоўская расказала пра рызыкі далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну, змяненне адносін паміж Беларуссю і Украінай, а таксама пра тое, чаму Еўропа не павінна аслабляць ціск на рэжым Лукашэнкі.

Галоўнае з інтэрв'ю: 

Пра пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну

«Рызыка таго, што Расія будзе імкнуцца яшчэ глыбей уцягнуць Беларусь у вайну, вырасла. Але я не веру, што Лукашэнка адправіць беларускіх вайскоўцаў ва Украіну — гэта было б занадта небяспечна для яго самога. Значна больш верагодна паступовае ўцягванне: праз выкарыстанне беларускай тэрыторыі, інфраструктуры і ваенных магчымасцяў у інтарэсах Расіі».


Пра адносіны з Украінай
«Украінцы сталі дастаткова моцнымі, каб сказаць Лукашэнку, што пакуль вы служыце расійскім ваенным інтарэсам, мы таксама маем права наносіць удары па інфраструктуры, якая спрыяе забойству ўкраінцаў. «Ультыматум» Зяленскага, вядома, не быў пра напад на беларускі народ. Гэта было пасланнем для рэжыму Лукашэнкі, што ён не можа дапамагаць расіянам забіваць украінцаў і потым чакаць, што не будзе наступстваў».


Пра тое, што павінна зрабіць Еўропа
«Еўропа не павінна жыць ілюзіямі, што аслабленне санкцый дапаможа адарваць Лукашэнку ад Пуціна. Пакуль у Беларусі ёсць палітычныя вязні, яна не стане дэмакратычнай дзяржавай. А пакуль Беларусь застаецца пад кантролем Крамля, яна будзе выкарыстоўвацца як ваенная платформа, сродак шантажу і крыніца нестабільнасці для ўсёй Еўропы».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Адбылася супольная нарада па бяспецы

У нарадзе ўзялі ўдзел Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, аб’яднання былых сілавікоў Беларусі BELPOL і міжнароднай экспертнай ініцыятывы iSANS.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з магчымай эскалацыяй вакол Беларусі. Асобная ўвага была нададзена аналізу сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі.

Удзельнікі адзначылі, што на сёння існуе шэраг прыкмет, якія могуць сведчыць пра падрыхтоўку рэжыму Пуціна да чарговага этапу эскалацыі. У сувязі з гэтым была выказана ацэнка, што існуе высокая верагоднасць уцягвання тэрыторыі Беларусі і рэжыму Лукашэнкі ў гэты сцэнар.

Таксама ўдзельнікі разгледзелі пытанні падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў і камунікацыі з міжнароднымі партнёрамі. Асобны акцэнт быў зроблены на неабходнасці ўзмацнення працы з Украінай, а таксама на абмеркаванні таго, якім чынам беларускія дэмакратычныя сілы могуць аказваць Украіне практычную дапамогу.

Былі таксама абмеркаваныя магчымыя рэакцыі беларускіх дэмакратычных сіл на развіццё сітуацыі. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб стварэнні пастаяннай працоўнай групы па пытаннях бяспекі, а таксама аб яшчэ больш шчыльнай каардынацыі паміж ключавымі структурамі беларускіх дэмакратычных сіл.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Адкрыта рэгістрацыя на ІІІ Акадэмію жаночага палітычнага лідарства! 

13–18 верасня ў Празе пройдзе ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства. Гэта інтэнсіўная тыднёвая праграма для жанчын, якія ўжо ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці або хочуць узмацніць свой уплыў. Удзельніц чакаюць сустрэчы з палітыкамі і дыпламаткамі, а таксама практычныя заняткі па камунікацыі, публічных выступах, адвакацыі, кіраванні канфліктамі, палітычным брэндынгу, бяспецы і асновах дыпламатычнага пратакола.

Святлана Ціханоўская:

«Акадэмія жаночага палітычнага лідарства — магчымасць для жанчын, якія прайшлі праз рэпрэсіі, аднавіць свае сілы, набыць новыя веды і ўпэўненасць, каб працягваць змагацца за свабодную і дэмакратычную Беларусь».


З падрабязнасцямі і ўмовамі ўдзелу можна азнаёміцца на сайце.

🔗 Рэгістрацыя адкрыта да 13 жніўня.

Акадэмію арганізуюць
Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская: «У сацсетках апошнія дні разыходзяцца кадры з расійскіх АЗС: людзі стаяць у чэргах і шукаюць, дзе заправіцца. А цяпер гэта відаць і на мяжы: расійскія кіроўцы ўжо гадзінамі стаяць не толькі на асноўным пераходзе Мінск — Масква, а нават на другарадных дарогах — многія едуць у Беларусь у тым ліку па паліва, бо за Смаленскам ужо знікае 95-ы бензін. Дэфіцыт паліва ў Расіі — гэта прамы вынік агрэсіўнай вайны супраць Украіны. 

Пытанне толькі ў тым, як доўга гэта можа працягвацца без наступстваў для саміх беларусаў. Бо паліва, якое сёння вывозіцца за мяжу, заўтра можа стаць дэфіцытам ужо на нашых АЗС. Калі дзяржава ўсё глыбей звязвае сябе з чужой вайной, наступствы прыходзяць у звычайнае жыццё: уплываюць на цэны ў крамах, пастаўкі прадукцыі і працу прадпрыемстваў, сельскую гаспадарку і галоўнае — спакой людзей.

Беларускае паліва не павінна закрываць праблемы, якія Крэмль стварыў сваёй вайной. Калі рэжым павялічвае пастаўкі паліва ў Расію, яго відавочна цікавіць выключна абслугоўванне агрэсара, а не дабрабыт ці бяспека беларусаў. І кожны такі крок робіць Беларусь больш уразлівай эканамічна, палітычна і з пункту гледжання бяспекі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Самае важнае пытанне — як вывесці Беларусь з сферы ўплыву Расіі»

Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю LRT, у якім распавяла, якой павінна быць стратэгія Захаду ў дачыненні да Беларусі і аб тым, як важна бачыць краіну шырэй за рэжым Лукашэнкі. 

Пра Беларусь па-за Лукашэнкам

«Давайце перастанем думаць пра Беларусь выключна ў кантэксце Лукашэнкі. Я разумею, што за апошнія трыццаць гадоў усе да гэтага прывыклі, але варта паглядзець далей за рэжым — на людзей, якія заявілі пра сваю прыхільнасць да дэмакратыі»


Пра вывад Беларусі з-пад уплыву Расіі
«Самае важнае пытанне — як вывесці Беларусь з сферы ўплыву Расіі і вярнуць яе ў шэраг свабодных, дэмакратычных краін Еўропы. На працягу многіх гадоў да Беларусі ставіліся альбо як да праблемы правоў чалавека, альбо як да прыдатка Расіі. Але Беларусь — гэта пытанне бяспекі для Еўропы. Без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы»


Пра стратэгію Захаду
«Захад павінен будаваць сваю стратэгію на некалькіх слупах. Па-першае, на рэжым неабходна аказваць ціск, бо санкцыі вельмі добра працуюць. Лукашэнка можа сцвярджаць адваротнае, але яны маюць эфект. Па-другое, мы павінны падтрымліваць народ Беларусі, а не дыктатара».


Пра мэту партнёраў Беларусі
«Нашай мэтай не павінна быць дапамагчы Лукашэнку перажыць цяжкі перыяд, ні выратаваць яго ад Пуціна; мэта павінна быць выратаваць Беларусь ад Лукашэнкі і Пуціна. Гэта павінны быць стратэгічныя прыярытэты нашых саюзнікаў».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Калі можна звярнуцца ў пражскі Офіс?

Напісаць на адрас czechia.office@tsikhanouskaya.org можна, калі:

— вы плануеце падавацца на міжнародную абарону, бо былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі або ўжо жывяце ў Чэхіі і даведаліся пра палітычны пераслед у Беларусі. Па магчымасці варта звярнуцца яшчэ на этапе падрыхтоўкі заявы;
— вы атрымалі адмову ў міжнароднай абароне, але вяртанне ў Беларусь можа быць для вас небяспечным;
— вы апынуліся ў крызіснай сітуацыі і сутыкнуліся з тэрміновымі праблемамі з дакументамі, легалізацыяй або бяспекай;
— вам патрэбныя парады або кантакты арганізацый па пытаннях адаптацыі, псіхалагічнай падтрымкі і вывучэння чэшскай мовы;
— вам патрэбная дапамога ў распаўсюдзе інфармацыі пра збор або ініцыятыву сярод беларускай супольнасці ў Чэхіі. Перад публікацыяй Офіс верыфікуе такую інфармацыю.

«Мы працуем для таго, каб у складаны момант беларусы і беларускі не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі. Гэты выпадак яшчэ раз паказаў, якога выніку можна дасягнуць, калі аб’яднаць прафесійную дапамогу і салідарнасць»,

— адзначыла Крысціна Шыянок.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Праз нашую парламенцкую працу мы трымаем Беларусь на парадку дня» 

Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Гаазе, дзе на палях сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ была афіцыйна запушчаная міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь».

Ініцыятыва аб'яднала 35 парламентарыяў з 17 краінаў, сярод іх — Швецыя, Украіна, Германія, Польшча, Латвія, Ісландыя, Нарвегія, Славенія, Чэхія, Харватыя, Фінляндыя, Італія, Малдова, Вялікабрытанія, Літва, Нідэрланды, Данія. Парламенцкая група пры АБСЕ будзе каардынаваць падтрымку дэмакратычных сілаў і трымаць беларускае пытанне ў цэнтры ўвагі АБСЕ.

У сваім выступе Святлана Ціханоўская падзякавала парламентарыям за падтрымку Беларусі і адзначыла, што сёння падобныя групы ўжо дзейнічаюць у 22 нацыянальных парламентах. Яна падкрэсліла, што пытанне свабоднай Беларусі — гэта пытанне еўрапейскай бяспекі, а таксама заклікала не дапускаць нармалізацыі адносін з рэжымам Лукашэнкі без вызвалення палітвязняў і сістэмных дэмакратычных зменаў.

Святлана Ціханоўская:

«Я цвёрда веру, што свабодная Беларусь змяніла б бяспеку ўсяго нашага рэгіёну. Яна больш не была б ваенным фарпостам Расіі. Яна больш не пагражала б Украіне ці Еўрапейскаму Саюзу. Замест гэтага яна стала б надзейным суседам, правераным еўрапейскім партнёрам і важным удзельнікам еўрапейскай бяспекі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Чаму беларусы ідуць ваяваць на баку Расіі? Што ім абяцаюць вярбоўшчыкі і з чым яны сутыкаюцца на фронце?

У новым фільме BELPOL паказаныя размовы з беларусамі, якія апынуліся ва ўкраінскім палоне, і факты пра тое, як рэжым Лукашэнкі спрыяе расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Пра тое, як беларусаў уцягваюць у вайну і да якіх наступстваў гэта прыводзіць — у відэа. Паглядзіце яго цалкам — у ім сабраныя сведчанні і факты, якія важна ведаць і распаўсюджваць.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская: «Ужо другі раз за два тыдні аўтобус з беларусамі трапляе пад удар на тэрыторыі Расіі. У чарговы раз нашыя людзі становяцца ахвярамі злачыннай вайны, якую Расія развязала супраць Украіны, і працягвае ўцягваць у яе і нашую Беларусь.

Гэта таксама наступствы безадказнай палітыкі Лукашэнкі і рэжымнай прапаганды, якія зацята гэтую вайну падтрымліваюць, і тых прадстаўнікоў улады, якія ігнаруюць пагрозы і працягваюць адпраўляць беларусаў у Расію.

Заклікаю вас: не ездзіце ў Расію. Хтосьці зарабляе на турах туды, нібы там бяспечна, — гэта не так. А так званым уладам, падобна, усё роўна, колькі яшчэ беларусаў пацярпіць. Беражыце сябе».

Читать полностью…
Subscribe to a channel