Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Сёння ў Гродне пачынаецца завочны суд за «здраду дзяржаве»
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 16 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над 39-гадовым Андрэем Занеўскім. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Агулам з 2020 года за «здраду дзяржаве» былі асуджаныя мінімум 107 чалавек.
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Андрэя, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
«Сказалі, што прастрэляць калені». Як па палітзняволенага Іллю Бохана ціснулі пасля вызвалення
«Адразу да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені.
Потым мяне выклікалі ў КДБ, дзе пагражалі, што адправяць назад у турму, калі захочуць. У мяне ўвесь час правяралі тэлефоны, часта прыязджалі дадому і ладзілі ператрусы ў кватэры. Я ўвесь час быў пад іх кантролем. Мяне гэта палохала. Я баяўся, калі мне тэлефанавалі невядомыя нумары або званілі ў дзверы, а я нікога не чакаў. Часта супрацоўнікі прыходзілі раптоўна, без папярэджання. Яны не званілі нават у дамафон, а адразу ў дзверы грукалі. Заходзілі і казалі: "Давай сюды тэлефон на праверку". Потым мяне пачалі саджаць на "суткі" ў ізалятар, нібыта за парушэнні "прэвентыўнага нагляду"».
🌿У Даўгаўпілсе адкрыюць выставу малюнкаў беларускіх палітвязняў і пакажуць спектакль, прысвечаны загінуламу палітвязню Валянціну Штэрмеру
15 чэрвеня ў Даўгаўпілсе, у Інстытуце культуры New East (вуліца 18 Навэмбра, 41A), Латвійскі тэатр пратэснай культуры прадставіць свой новы спектакль «Хрышчоны». Пачатак а 17-ай гадзіне.
Спектакль прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера — беларускага палітвязня, пра смерць якога стала вядома напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 траўня.
Спектакль на рускай мове, працягласць — каля гадзіны. Квіткі (па 7 еўра) можна купіць па гэтай спасылцы.
У гэты ж дзень, за паўгадзіны да спектакля, адкрыецца выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі». Выставу ў New East можна будзе да 14 ліпеня.
Крыніца: Chayka
🗣Паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 550 чалавек. У траўні на волю выйшлі мінімум 51 чалавек: дзевяць цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 42 палітвязні былі памілаваны.
Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.
Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo
💔3 гады і 11 месяцаў таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:25 Канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі» пройдзе 25 чэрвеня ў Вільні. Размаўляем пра гэта з праваабаронцам Васілём Завадскім
9:30 Папулярызацыя юрыдычнага спосабу мыслення і стварэнне юрыдычных супольнасцяў. Гэтым займаецца Максім Палавінка. Як ён гэта робіць?
28:03 Паглядзім на важныя бліжэйшыя даты, сярод якіх Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай (12 чэрвеня)
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Беларусы Латвii», «Навiны Суполкi»;
📍Instagram старонка «belhumanrightshouse»;
📍Старонкі ў Facebook «Ołówek Druk», «SUPOLKA Беларусаý у Латвii», «Беларусы Вiльнi»;
📍Відэаролік «Ужасы пресс-отряда в женской колонии Лукашенко. Антонина Коновалова»;
📍TikTok-старонка «vitebskexpert».
«Палохалі "крытай турмой" і "петушатняй"». Якія метады ціску на палітвязняў выкарыстоўваюцца ў бабруйскай калоніі
«Нас пастаянна палохалі "крытай турмой", новай крымінальнай справай паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса і ШІЗА. Некаторых палохалі "петушатняй". Гэта ўсё рабілі аператыўнікі — па сутнасці, толькі яны вырашаюць, што з табой будзе ў калоніі.
Памятаю, у 2023 годзе аператыўнікі выклікалі ўсіх і пыталіся, ці лічым мы сябе палітычнымі зняволенымі і ці ведаем, што такое "Вясна". Пад канец тэрміну ў 2024 годзе мне прапаноўвалі зняцца ў прапагандысцкім інтэрв'ю — казалі, што прыедзе нейкая Гладкая, але я не ведаю, хто гэта такая. Я сказаў, што мне гэта нецікава і адмовіўся. Мне нічога за гэта не было"»
У Осла адбылася цырымонія ўручэння міжнароднай прэміі імя Артура Свенсана
Сёлета прэмія прысуджана Аляксандру Ярашуку, старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, сябру Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы. Сын Аляксандра, прымаючы ўзнагароду, сказаў, што ягоны бацька працаваў над тым, каб Беларусь стала краінай, дзе правы чалавека, годная праца і сацыяльная справядлівасць сталі не проста лозунгамі, а нормай.
«Калі ў Беларусі пачаліся рэпрэсіі, у тым ліку ў дачыненні да незалежных прафсаюзаў, бацька не шукаў бяспечнае месца. Застацца са сваімі таварышамі, паплечнікамі па прафсаюзнай дзейнасці было ўсвядомленым і прынцыповым рашэннем. Яго пасадзілі ў турму за прафсаюзную працу, за ягоную публічную пазіцыю і за смеласць казаць тое, што ён лічыў важным і справядлівым».
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», у бліжэйшы час ужо распачнуцца першыя судовыя працэсы па гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
У Мінску трох чалавек асудзілі за салідарнасць з палітзняволенымі
У Мінскім гарадскім судзе 12 чэрвеня агучылі прысуд тром палітзняволеным — Любові Драгель, Аляксандру Якушкову і Яўгену Бойку. Як піша @dissidentBY, ім прызначылі ад двух да пяці гадоў калоніі.
За салідарнасць з палітвязнямі іх прызналі вінаватымі паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). За кратамі палітзняволеныя ўтрымліваюцца з верасня 2024 года.
У студзені 2024 года ў Беларусі супрацоўнікі КДБ зладзілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. Паводле «Вясны», тады пад пераслед трапілі больш за 300 чалавек, абсалютная большасць з якіх — жанчыны. Не менш за 34 чалавекі асудзілі паводле крымінальных справаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118118
💔Былы палітзняволены святар Аляксандр Тарасенка паказаў, як дачка сустракала яго пасля двух гадоў зняволення
Аляксандр — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Да затрымання мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойнікам. Суддзя Ілля Свірыдаў асудзіў яго да 2 гадоў зняволення за «абразу Лукашэнкі».
Вядомы ў Гомелі былы праваслаўны манах-святар выйшаў на волю яшчэ ў пачатку года, але Аляксандр не паведамляў публічна пра сваё вызваленне, чакаючы, пакуль апынецца ў бяспецы. Цяпер гэты момант надыйшоў, піша @katolik_life.
У сацсетцы ён падзякаваў усім за падтрымку, спачуванне і цеплыню, адзначыўшы, што «ў такі люты час асабліва моцна кранае чалавечая дабрыня і прыстойнасць», пажадаў усім хутчэйшага наступлення міру.
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо больш за тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
🔗Пачынаюцца суды па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», у бліжэйшы час ужо распачнуцца першыя судовыя працэсы па гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»
Сяргею Салажэнцаву 42 гады. Ён нарадзіўся ў Гродне. Пасля заканчэння школы паступіў на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. З 2005 года працуе ў IT, піша «Наша Ніва».
У канцы 2021 года Салажэнцаў пераехаў у Варшаву. Там ён адкрыў ІП і ўладкаваўся ў кампанію RunMyLease, дзе займае пасаду Tech lead (чалавек, які адказвае за тэхнічныя рашэнні на праекце і тэхнічнае кіраўніцтва камандай).
Галоўнае хобі Сяргея — бальныя танцы. Ён пачаў выступаць парна ў Польшчы і ў 2024 годзе ўзяў два золата і адно срэбра на танцавальных конкурсах.
Пасля Сяргей вярнуўся ў Беларусь. Невядома, калі дакладна гэта адбылося, але апошні раз ён ставіў рэакцыю ў Linkedin у верасні 2024 года. Хутчэй за ўсё, прыкладна тады Салажэнцаў быў арыштаваны. Яму выставілі абвінавачванне ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК). Цяпер яго імя з'явілася ў абноўленым «спісе экстрэмістаў».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць
🔹У Мінску трох чалавек асудзілі за салідарнасць з палітзняволенымі
🔹Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь
🔹Палітвязня, які 4 гады хаваўся ад прысуду, у СІЗА месяц утрымліваюць у рэжыме інкамунікада
🔹«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17
🔹Палітзняволенай Вікторыі Кульшы чацвёрты раз дадалі тэрмін за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔹Беларускія добраахвотнікі, студэнт, дальнабойнік, блогер: хто трапіў у абноўлены «спіс тэрарыстаў»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«Супрацоўнік сказаў, што ўсуне палку ў дупу, каб я сцёк крывёю». Што адбывалася ў Пінску ў ноч на 10 жніўня 2020-га году
«Калі мы спускаліся ў цір, то адзін супрацоўнік пачаў біць па мне каленам. На гэта яму другі сказаў: "Не бі, а то заб'еш!" Той перастаў. Мне надзелі кайданкі — заціснулі па-максімуме.
Затым нас па адным чалавеку адводзілі ў пакой, дзе супрацоўнік у пальчатках біў людзей, а потым, проста як сабак, закідваў назад у цір. Людзі пасля такога не маглі ўзняцца. Калі супрацоўнікі казалі каму-небудзь з іх ўстаць, а чалавек не мог, то яго білі па нагах дубінкай.
Цэлы ўчастак быў забіты людзьмі. Некаторыя проста ляжалі на падлозе. Было столькі людзей, што было складана прайсці. Мяне падвялі да кабінета па справах непаўналетніх. Калі я чакаў, то да мяне падышоў супрацоўнік і сказаў, што ўсуне палку ў дупу, каб я сцёк крывёю».
🔗«З часам усё забаранілі для палітвязняў». У якіх умовах адбываюць тэрміны ў бабруйскай калоніі
Распавядае былы палітвязень Ілля Бохан.
«У 2022 годзе не так моцна прэсавалі, супрацоўнікі былі больш лаяльнымі да нас. Але з часам яны прыдумлялі нешта новае. Да майго вызвалення з палітвязнямі нельга было мець зносіны, нічога ў нас не браць і даваць таксама. Калі я заехаў у калонію, то яшчэ можна было адукацыю нейкую атрымаць, а потым ужо нельга. З часам усё забаранілі для палітвязняў: вучыцца, хадзіць у царкву, гуляць у футбол, хадзіць на курсы ангельскай.
А потым з бібліятэкі пачалі прыбіраць нібыта "экстрэмісцкія" кнігі. Я трохі вучыў ангельскую, але потым і іх забралі. Таксама канфіскавалі з бібліятэкі кнігі на польскай мове. Сказалі, што гэта варожая краіна. У бібліятэцы не засталося нармальных кніг...».
«У мяне былі турэмныя духі — кандыцыянер для бялізны Lenor». Як палітвязень ажаніўся і развёўся за кратамі
«На прамзоне за цыгарэты мне спецыяльна пашылі вясельны касцюм з кішэнямі — звычайную робу, але прыгожую. Яна была як быццам са шкла — блішчала. Таксама ў мяне былі турэмныя духі — кандыцыянер для бялізны Lenor я наліў у слоічак ад кропель для носа. Такі спрэй выкарыстоўвалі як духі. Таксама за цыгарэты я падстрыгся — мне зрабілі мадэльную стрыжку. Распісвалі тады некалькі пар. Сведкам выступаў супрацоўнік калоніі, таксама была супрацоўніца ЗАГСа і яшчэ нейкі мужчына, які фіксаваў шлюб.
<...>Мы развяліся, калі я быў у калоніі. Я падаў заяву на развод у суд, але ў мяне яе не прынялі. Яна падала і мне толькі потым даслалі апавяшчэнне, што мы разведзеныя. Я цяжка гэта перажыў».
❗️Палітвязня, які 4 гады хаваўся ад прысуду, у СІЗА месяц утрымліваюць у рэжыме інкамунікада
З 13 траўня няма звестак пра палітвязня Мікіту Самарына. Ад ананімных крыніцаў "Гарадзенская Праваабарона" даведалася, што ўжо больш за тры тыдні Мікіта знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Ліставанне і перадачы яму забароненыя. Таксама няма ніякай інфармацыі пра справу Мікіты і дату суда.
Нагадаем, пра затрыманне палітвязня стала вядома 27 сакавіка. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.
Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118124
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 5407 чалавек
13 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі супрацоўніка лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігара Шуканава.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Што цяпер адбываецца на мяжы Беларусі з краінамі ЕС?
Паводле даных «Вясны», з пачатку 2025 года на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя як мінімум некалькі дзясяткаў чалавек. Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Апроч гэтага, па-ранейшаму выводзяць з транспарту для размовы ўкраінцаў, якую едуць транзітам праз Беларусь.
Падставай для «зацікаўленасці» чалавекам могуць стаць яго легалізацыя ў іншай краіне, доўгая адсутнасць у Беларусі, «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлефоне, і нават асабістая перапіска, якая сілавікам можа падацца «падазронай».
Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118122
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17
З 22-гадовым Іллём Боханам сустракаемся ў адной з варшаўскіх кавярняў. Ён адмаўляецца ад кавы, прызнаючыся, што за гады зняволення перапіў яе з лішкам. Ілля быў асуджаны да 3,5 гадоў паводле гучнай «пінскай справы».
«Масавымі беспарадкамі» на паслявыбарчай акцыі пратэсту, на той момант 17-гадовага пінчука, расцанілі кінутую ў бок міліцэйскага кардону пустую бляшанку з-пад энергетыка і спробу зламаць дрэва. У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.
«Вясна» паразмаўляла з Іллём пра затрыманне ў ноч выбараў, баранавіцкае СІЗА, працу ў калоніі, ціск на палітвязняў і кантроль пасля вызвалення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118123
💵Падтрымаць Іллю фінансава
‼️Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь
Па інфармацыі «Вясны», напачатку года ў адным з пунктаў пропуску па вяртанні ў Беларусь за «падабайкі» ў сацсетках была затрыманая жанчына (яе даныя ёсць у праваабаронцаў), якая хварэла на анкалогію. Да суда яе змясцілі ў ІЧУ Брэста. Праз тры дні ёй прызначылі штраф і вызвалілі.
Вядома, што ў ізалятары жанчына захварэла на запаленне лёгкіх. Пасля вызвалення яна паехала дадому, дзе спачатку самастойна змагалася з хваробай. Праз тыдзень яе забралі ў лякарню. Амаль праз месяц жанчына памерла. Прычына — слабы імунітэт і запаленне лёгкіх.
Распавядаем, што вядома пра смерць жанчыны і што ўвогуле цяпер адбываецца на мяжы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118122
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Місіі за дэмакратычную Беларусь у Брусэлі напісалі лісты беларускім палітвязням
Таксама там прайшла прэзентацыя фотавыставы бельгійскага журналіста-фатографа Крыстофа дэ Мунка, які правёў пяць дзён у шэрагах Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Пасля прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства — прадстаўнікі беларускай апазіцыі, дыяспары і еўрапейскія сябры Беларусі — далучыліся да акцыі салідарнасці: яны напісалі лісты беларускім палітвязням, якія нарадзіліся ў чэрвені і цяпер знаходзяцца за кратамі.
«Такія лісты — гэта сімвал падтрымкі і маральнага падтрымання для тых, хто церпіць за свае перакананні».Читать полностью…
Ніна Багінская будзе абскарджваць пастанову суда
Пра гэта @belsat паведамілі ўласныя крыніцы.
30 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Мінску ў закрытым паседжанні суддзя Максім Трусевіч разгледзеў крымінальную справу супраць актывісткі Ніны Багінскай паводле ч. 2 арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў). Падставай для крымінальнага пераследу сталі неаднаразовыя адміністрацыйныя пастановы за 2024 год. Пенсіянерку прызналі вінаватай, але замест пакарання прызначылі «прафілактычнае назіранне».
Згодна з рашэннем суддзі, усё, што міліцыянеры забіралі пры затрыманні, павінна быць знішчана. Ніна Багінская ў сваёй заяве патрабуе вярнуць ёй значкі і сцяжкі, якія яна зрабіла сваімі рукамі. Тым больш, што міліцыянты забіралі іх у яе без афармлення. Яна неаднаразова падавала скаргі на іх дзеянні ў вышэйшыя інстанцыі, але ёй нічога не вярнулі.
🔹«Гэта не азначае спынення крымінальнага пераследу»: Актывістцы Ніне Багінскай прызначылі «прафілактычнае назіранне»
Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў
Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.
Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.
Падтрымаць Ганну на pomagam
📍«Ні кроплі не аддаваць ім». Шчырае інтэрв'ю «Белсата» з былым палітвязнем Андрэем Чапюком
🔹«Як мінімум – трэба пісаць лісты. Трэба спрабаваць пісаць. Я так скажу: не ўсе лісты не даходзяць. Некаторыя ўсё ж прарываюцца. Нячаста, але здараецца. Проста ўсё адно трэба нешта рабіць, трэба неяк дапамагаць. Калі ёсць магчымасць штосьці зрабіць тут, гэта можа дапамагчы людзям там»;
🔹«Я не даваў сябе зламаць, не дазваляў, каб сістэма магла зрабіць гэта. Бо гэта маё жыццё, мой лёс – і нельга такое дарыць. Гэта няправільна. Сваё трэба пакідаць сабе, і ні кроплі не аддаваць ім»;
🔹«Метадаў, каб размазаць, у іх шмат, у тым ліку зусім нялюдскіх. Аператыўныя супрацоўнікі ГУБАЗ прыходзілі да Марфы Рабковай, калі не стала яе таты. Гэтым карысталіся, спрабавалі націснуць на яе, каб дала паказанні на сваіх падзельнікаў. Казалі, што бацька памёр з-за яе. Не атрымалася ў іх. Што такім чынам ціснулі, зафіксавана ў справе. Але суд з абыякавасцю да гэтага паставіўся, не палічыў ціскам. А гэта факт: яны шантажавалі смерцю».
На мінскай кватэры старшыні ліквідаванай уладамі БСДП (Грамада) Ігара Барысава адбыўся ператрус
Сілавікі патрапілі ў кватэру і ў прысутнасці панятых здзейснілі аператыўныя дзеянні, піша @BSDP_Hramada.
Прычынай візіту міліцыянтаў стала распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Ігара Барысава.
Па якім артыкуле абвінавачваецца палітык не зразумела, але вядома, што 7 траўня БСДП (Грамада) была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»