dissidentby | Unsorted

Telegram-канал dissidentby - dissidentby

1203

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Subscribe to a channel

dissidentby

25 кастрычніка 2025 года ў варшаўскіх прасторах альтэрнатыўнай культуры Przychodnia і Syrena Skłot адбыўся незалежны моладзевы фестываль KULOK.

Наша каманда вельмі ўсцешана, што арганізатар_кі выбралі нашу ініцыятыву для падтрымкі (яшчэ частка сродкаў пайшла на польскую арганізацыю, якая дапамагае людзям з анкалагічнымі захворваннямі). Мы атрымалі амаль 2000 злотых - і гэта не толькі пра грошы, а пра цікаўнасць моладзі да тэмы палітзняволеных у Беларусі і іх жаданне праяўляць салідарнасць, далучаць да падтрымкі іншых, а таксама працягвае рабіць сваё.

Вялікі дзякуй арганізатарскаму калектыву, пляцоўкам Przychodnia і Syrena Skłot і ўсім датычным!
Support your local political prisoners!

Читать полностью…

dissidentby

1360 палітзняволеных у Беларусі на сёняшні дзень, з якіх 208 жанчын.

👍 Вы заўседы можаце даслаць лісты палітвязням праз наш сайт ананімна і бясплатна.

Спіс палітвязняў: https://stayrebel.fun/by/political (даступны без VPN)

💬 Калі вам вядома пра судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.

Читать полностью…

dissidentby

З намі ўжо 31 чалавек 🥰 2 еўра або 8,5 злотых на месяц - невялічкі данат, але значная падтрымка для нас :) Падпішыцеся, калі ласка на наш штомесячны сбор!

📎 ПАДПІСАЦЦА 📎

Калі вы карыстаецеся нашым сайтам (статыстыка кажа, што 15 тысяч чалавек мы прымаем на нашых старонках штомесяц) або падзяляеце важнасць абароны правоў чалавека, калі ласка, падпішыцеся на рэгулярную падтрымку, усяго 2 еўра ў месяц.

💌 Ваша падтрымка дазваляе нам працягваць нашу штодзенную працу па рэгістрацыі рэпрэсій у Беларусі, пошуку ахвяраў тэрору і аказанні ім гуманітарнай дапамогі.

📎 ПАДПІСАЦЦА 📎

🛡 Не рабіце падпіскі з беларускіх або расійскіх картак!

Читать полностью…

dissidentby

⭐️Андрэй Салапура з Брэста выйшаў на пратэсты ў 2020 годзе, быў арыштаваны ў 2024 і правёў паўтары гады ў калоніі, а потым вымушана пакінуў краіну.

Сілавікі прыйшлі да Андрэя толькі праз тры гады пасля падзей 2020 года – у лютым 2024. Яго знайшлі па відэазапісе, на якім малады чалавек «удзельнічае ў пратэстах». У дом да беларуса ўварваўся АМАП з ператрусам. Пазней тэлеграм-канал брэсцкага ГУБАЗіКа апублікаваў відэа з кадрамі сілавога штурму яго кватэры і «прызнаннем».

Я выйшаў на мірныя пратэсты, таму што не мог маўчаць, калі ў маёй краіны адбіралі будучыню. Азіраючыся назад, я б зноў прайшоў увесь гэты шлях, нягледзячы ні на што.


19 жніўня 2025 года Андрэй з'ехаў у Польшчу. Зараз ён падае дакументы на міжнародную абарону, паколькі пераехаў зусім нядаўна. Беларус шукае працу, адаптуецца да жыцця ў эміграцыі і мае вялікую патрэбу ў падтрымцы.

Збор на Андрэя Салапуру тут.

❤️Інтэрв'ю Андрэя на канале "Мы вернемся" - https://www.youtube.com/watch?v=lotrKHQi7Zw

📩 Мы не супрацоўнічаем з фондам BYSOL, дзе адкрыты асобны збор на карысць Андрэя. Калі вы хочаце дапамагчы Андрэю непасрэдна, калі ласка, звяжыцеся з намі напрамую.

Читать полностью…

dissidentby

Вы пісалі вершы ў зняволенні або пра зняволенне?

Беларускі ПЭН распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення.

Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы. Тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 беларускага часу).
forms.gle/sBoJbWPtovTEzP3B8

Вынікі прэміі абвесцяць 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.

Читать полностью…

dissidentby

#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!

Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў кастрычніку!

👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (не з беларускай карткі).

✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.

▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ

Читать полностью…

dissidentby

📬 Лісты маюць значэнне. Водгук былога палітзняволенага, якога прымусова перамясцілі ў Літву, Яўгена Афнагеля:

Думаў, паспею прачытаць усё за пару гадзінаў, але працэс заняў некалькі дзён проста таму, што звыкся ў турме максімальна расцягваць такое задавальненне. Нават эмоцыі тыя ж, часам забываўся, што я ўжо па-за межамі турмы. Апошні дачытаў зараз.

З вясны 2022 года лісты даходзілі толькі ад блізкіх, прычым далёка не ўсе. Што да астатніх, то ведаў, што яны былі. І іншыя палітвязні таксама ведалі. І адміністрацыя турмы.

Падтрымка з волі, узгадванне ў СМІ ратуюць там, за кратамі, ад катаванняў і ціску. А можа і ад чагосьці горшага. Прыклады пакуль прыводзіць не буду каб нікому не нашкодзіць.

Наўрад ці знойдуцца словы, каб перадаць, наколькі важнымі і каштоўнымі былі для нас вашы лісты. Дзякуй усім, хто пісаў палітвязням і працягвае гэта рабіць зараз.


🖋 Ці варта пісаць? Абсалютна. 5636 лістоў вы ўжо захавалі ў наш "Банк Лістоў", а 223 чалавекі ужо атрымалі каштоўныя скарбы.

💌 Напісаць ліст лёгка. Дастаткова сказаць некалькі цёплых слоў, падзяліцца навінамі ці проста пажадаць трымацца. Ліст можа быць вершам, малюнкам або шчырым паведамленнем - галоўнае, быць побач, нават праз адлегласць.📎 Напісаць бясплатна: stayrebel.fun/letter

📦 Захоўвайце лісты ў Банк Лістоў. Калі вы пісалі праз іншыя сэрвісы або маеце фотаздымкі адпраўленых лістоў - загружайце іх сюды: stayrebel.fun/letter/bank

Читать полностью…

dissidentby

Dissidentby былі ўдзельнікамі кааліцыі з арганізацыямі, у склад якіх уваходзілі ByHelp і BYSOL.
Для нас важнейшымі рэчамі за любыя аб'яднанні з'яўляецца бяспека тых людзей, якім мы аказваем дапамогу, ва ўсіх сэнсах. Для нас непрымальнымі з'яўляюцца сітуацыі, у якіх гуманітарныя арганізацыі рызыкуюць жыццём і здароўем людзей унутры краіны і па-за яе межамі, а таксама дапускаюць харасмэнт як з'яву ў межах сваёй працы.

🪴 Мы былі і застаёмся на баку ахвяр, і будзем іх падтрымліваць.

https://has-belarus.org/news/hgd-aficyina-spynyae-isnavanne

Читать полностью…

dissidentby

За месяц мы сабралі 26 чалавек на падпіску 🥰 Маеце магчымасць данаціць нам толькі 2 еўра або 8,5 злотых на месяц? Падпішыцеся, калі ласка :)

Калі вы карыстаецеся нашым сайтам (а статыстыкі кажуць, што 15 тысяч чалавек мы прымаем на нашых старонках штомесяц) або падзяляеце важнасць абароны правоў чалавека, калі ласка, падпішыцеся на рэгулярную падтрымку, усяго 2 еўра ў месяц.

💌 Ваша падтрымка дазваляе нам працягваць нашу штодзенную працу па рэгістрацыі рэпрэсій у Беларусі, пошуку ахвяраў тэрору і аказанні ім гуманітарнай дапамогі.

📎 ПАДПІСАЦЦА 📎

🛡 Не рабіце падпіскі з беларускіх або расійскіх картак!

Читать полностью…

dissidentby

🔴На праўладных каналах з'явілася інфармацыя, што падпісаны ўказ на памілаванне 25 чалавек.

Сярод памілаваных — 12 жанчын і 13 мужчын; 19 чалавек ва ўзросце да 40 гадоў. У многіх з іх ёсць дзеці, а адна асуджаная — шматдзетная маці.

Калі ласка, паведамляйце нам пра вызваленні праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).

Читать полностью…

dissidentby

📢 Стала вядома, што ў канцы жніўня палітвязень Мікіта Залатароў у ПК-8 (Ворша) парэзаў сабе вены. Яго тэрмінова даставілі ў бальніцу, дзе наклалі швы. Мікіта жывы, але яго стан выклікае сур’ёзную занепакоенасць. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня.

Мікіта быў затрыманы ў 2020 годзе, калі яму было толькі 16 гадоў. Яго асудзілі нібыта за кіданне кактэйлю Молатава ў бок вайскоўцаў. З таго часу ён неаднаразова падвяргаўся новым судам і пакаранням, у тым ліку яго асудзілі па арт. 411 КК РБ. Вядома, што маладзен таксама пакутуе на эпілепсію.

Але рэпрэсіі закранулі і сям’ю Мікіты. Яго бацьку Міхаіла Лапунова неаднаразова арыштоўвалі па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а ў 2023 годзе КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» чат «Гомель за Мікіту Залатарова», за што і адправілі ў калонію.

Читать полностью…

dissidentby

11 верасня 2025 года сілавікі рэжыму Лукашэнкі вывезлі на мяжу з Літвой 52 палітычных зняволеных . У шматлікіх СМІ, а таксама ў сацсетках гэты акт называюць гучным словам «вызваленне», а прапагандысцкія рэсурсы Беларусі падаюць сітуацыю то як міласэрнасць дыктатара, то як удалую здзелку з Трампам.

Той факт, што людзей дасталі з засценкаў дыктатуры, дзе ўмовы ўтрымання абсалютна бесчалавечныя, безумоўна, з'яўляецца добрай навіной . Але знешні выгляд многіх былых палітвязняў гаворыць сам за сябе: людзі нібыта перажылі Асвенцым.

Калі вы ці вашыя блізкія апынуліся ў падобнай сітуацыі і вам яшчэ не прапанавалі дапамогу, можна звярнуцца да арганізацый і ініцыятыў, якія аказваюць падтрымку:

🟣юрыдычная дапамога ў Літве – ад Фонду Краіна для жыцця @stranafundyd_YD_bot
🟣юрыдычная дапамога ў Польшчы - ад ЦБС (cbs.konsultacje@gmail.com) і «Партызанка» ( @partyzanka1 , @partyzanka3 )
🟣матэрыяльная дапамога ад BYSOL @help_bysol
🟣ментарская падтрымка ў рэсацыялізацыі ад «Вольных» : https://airtable.com/app5R1ndq9cZt1x2L/pagWFmytOwmPFgNdU/form
🟣падтрымка ў рэсацыялізацыі ад Dissidentby https://stayrebel.fun/released-help

Артыкул на сайце: па спасылцы

Читать полностью…

dissidentby

Калі вы пазналі сваіх блізкіх у спісах, але ў вас няма або не было сувязі, калі ласка, дайце знаць нам у асабістыя паведамленні (у апісанні каналу). Калі людзі прыедуць у бяспечныя месцы, валанцеры будуць дапамагаць звязацца са сваякамі 🙏

Читать полностью…

dissidentby

Грамадзянка Брытаніі Юлія Феннер, асуджаная на 7 гадоў, вызвалена.

Читать полностью…

dissidentby

Павал Вінаградаў і журналістка Ларыса Шчыракова - вывезены.

Читать полностью…

dissidentby

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі») былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітныя дзеячы культуры, мастацтва і навукі. Усе яны былі пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяраў сталінскага тэрору.

Разам з гэтым 1 жніўня 1937 году, ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР было спалена некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых дзеячаў, што не прайшлі цэнзуру.

Сёння мы ўзгадваем ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і тых, хто быў рэпрэсаваны за свабоду думкі ў сучаснай Беларусі. Так, з 2020 больш за 8440 чалавек трапілі пад крымінальны пераслед і больш за 40 000 чалавек - пад адміністрацыйны. Вялікая колькасць людзей вымушана з'ехала з краіны.

....
Плююць на сонца і на дзень.
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?
Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець,
Нашчадкам мураўёўскім гэтым...

Але яшчэ глушыце кроў.
Гарыць душа і час настане,
Калі з-за поля, з-за бароў
Па-беларуску сонца гляне.

Тады мы ў шэрагах сваіх,
Быць можа, шмат каго не ўбачым.
З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,
Але ніколі не заплачам.

А дзень чырвоны зацвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.


Гэта верш Алеся Дудара - выбітнага беларускага паэта, крытыка, перакладчыка. Ён быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года.

Читать полностью…

dissidentby

🔥У цудоўны восеньскі дзень запускаем наш новы Limited Edition - Razburyć turmy!

Як вы ведаеце, мы заўсёды робім мерч з круцейшымі адсылкамі і моцнымі пасыламі. І зараз таксама! Чорны як блэк-блок, і рэвалюцыйны як беларускі анархіст!

Мікіта Емяльянаў - палітвязень анархіст, які даўжэй за ўсіх знаходзіцца ў няволі ў Беларусі. Мікіта быў затрыманы ў 2019 годзе за праведзеныя акцыі салідарнасці з палітвязнямі таго часу. Ён здзейсніў сімвалічныя акты прамога дзеяння, каб выказаць сваю пазіцыю і прыцягнуць увагу беларускага грамадства да палітычных рэпрэсій. Адной з такіх акцый стаў кактэйль Молатава, кінуты ў дзверы СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.

Разбурыць турмы! Свабоду палітвязням! Свабоду Мікіце Емяльянаву!

Вы можаце зрабіць данат ад 40 еўра і атрымаць у падарунак унікальную цішотку (у наяўнасці толькі 40 штук).

💌 Напісаць ліст для Мікіты:
ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900
Мікіта Уладзіміравіч Емяльянаў
можна і АНЛАЙН

Читать полностью…

dissidentby

Мы зрабілі для вас невялікую інфаграфіку пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі па крымінальных артыкулах. Якія ёсць важныя асаблівасці?

У 2020-2023 у праваабаронцаў было больш магчымасцей адсочваць судовыя паседжанні і фіксаваць рэпрэсіі ў дачыненні да жыхар_ак Беларусі, але:
🔴з 2024 года ўлады распачалі новыя рэпрэсіі ў дачыненні да валанцер_ак і сваякоў палітзняволеных. Акрамя гэтага, пачалі прыхоўваць рэпрэсіі праз закрыццё доступу да Банку судовых рашэнняў, а пазней увогуле да сістэмы раскладу судовых паседжанняў --> з-за гэтага лічбы зафіксаваных рэпрэсій усё больш становяцца няпоўнымі
🔴таксама з 2024 змяніліся практыкі памілавання людзей і адносна палітзняволеных пачалі ўжываць актыўную вярбоўку, шантаж і татальны кантроль за іх дзейнасцю
🔴у 2025 пачалі прымяняць практыкі гвалтоўнага перамяшчэння, калі грамадзян_ак Беларусі з турмаў вывозяць на мяжу з Літвой, пры гэтым знішчаючы іх пашпарты. Ці спынены ў дачыненні да іх пераслед унутры краіны, застаецца невядома
🔴акрамя гэтага ўлады карыстаюцца фармулёўкамі, яікя дазваляюць прыхаваць і колькасць тых, каго насамрэч памілавалі. Напрыклад, праўладныя рэсурсы могуць заявіць пра 42 чалавек, але на волі апынецца толькі 2 палітычных зняволеных, астатнія будуць асуджаныя не па палітычных матывах

➡️ Усе гэта значыць, што з кожным днём усё цяжэй шукаць ахвяр рэпрэсій і збіраць актуальную інфармацыю, бо ўлады робяць усё, каб рэальныя маштабы беспраўя не былі відочны.

Таму ваша дапамога вельмі каштоўная! Калі вам вядома пра затрыманні і судовыя разбіральніцтвы, калі ласка, паведамляйце нам праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без VPN).

Читать полностью…

dissidentby

🪴 Сёння, у Дзень маці, мы адзначаем любоў, стойкасць і адвагу маці ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Як мінімум 206 жанчын цяпер знаходзяцца ў зняволенні за сваю адданасць дэмакратыі і праўдзе. Яны разлучаны са сваімі сем’ямі і дзецьмі, але працягваюць змагацца духам, нягледзячы на няволю.

Варта памятаць, што побач з усімі палітзняволенымі - тысячы жанчын, якія штодзень падтрымліваюць сваіх блізкіх. Гэта нябачная, але велізарная праца.

Сёння, калі многія могуць правесці свята побач са сваімі матулямі, мы памятаем пра тых, хто не мае гэтай магчымасці. Калі вы можаце падтрымаць жанчын і сваякоў палітзняволеных сёння і ў любы іншы дзень - калі ласка, зрабіце гэта. Вы можаце купіць прадукты або проста паразмаўляць і быць побач.

💌 Напішыце ліст анлайн жанчынам у зняволенні.
Або станьце Вартаўні_цай і дапамагайце рэгулярна сям'і палітзняволена_й. Гэта можна зрабіць праз наш сайт dissidentby.com або stayrebel.fun (люстэрка асноўнага сайта).

Читать полностью…

dissidentby

💧 10 кастрычніка - cусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, які аб'ядноўвае прыхільнікаў адмены смяротнага пакарання і мабілізуе грамадзянскую супольнасць на падтрымку закліку да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання.

10 кастрычніка 2025 года адзначаецца ўжо 23-ці Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, прысвечаны развянчанню міфаў пра тое, што смяротная кара можа зрабіць грамадства больш бяспечным.

У 2025 годзе зафіксаваны рэзкі рост колькасці пакаранняў смерцю ў шэрагу краін. Толькі за першыя дзевяць месяцаў гэтага года ў Іране ўлады прывялі ў выкананне больш за 1000 смяротных прысудаў, перасягнуўшы леташні паказчык у 972 і дасягнуўшы найвышэйшага ўзроўню за апошнія 15 гадоў, паводле дадзеных Amnesty International. У Саудаўскай Аравіі таксама адзначаецца павелічэнне колькасці пакаранняў смерцю, і краіна, верагодна, перасягне рэкордны паказчык 2024 года (345 выкананняў).

У Беларусі апошняе смяротнае пакаранне адбылося ў 2022 годзе. 1 жніўня 2024 грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера асудзілі на смяротнае пакаранне па палітычнай справе, пазней ён быў памілаваны і ў межах міжнароднага абмену зняволенымі вярнуўся да дому.

Читать полностью…

dissidentby

💜 Нашы вынікі ў верасні, якія атрымаліся дзякуючы вам:

- 20 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу
↳ 16 чалавек змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 4 былых палітзняволеных атрымалі дапамогу ў рэсацыялізацыі і адаптацыі;
🌸 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты на сайце https://stayrebel.fun/released-help

- 86 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 54 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
106 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
🆘 144 новых чалавекі мы дадалі на сайт за месяц.

Як дапамагчы палітзняволеным сёння?
🎯 Абярыце адзін з варыянтаў:
- Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна;
- Зрабіце разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымайце унікальны мерч;
- Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу;
- Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію;
- Наш бот (без зваротнай сувязі): @dissidentby_bot

🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🖤 Дзякуй!

Читать полностью…

dissidentby

Палітзняволеная перанесла інсульт у зняволенні.

Вольга Чукарава была затрымана амаль год таму. Жанчыну абвінавацілі па двух артыкулах - арт. 361-1 і арт. 369 КК РБ. У СІЗА з-за стрэсу яна перажыла інсульт і ў выніку амаль страціла зрок. Негледзячы на гэта, суд пакараў яе пазбаўленнем волі на 4 гады.

💌 Вольга Валер'еўна Чукарава
СІЗА №1 Навадворскі с/с 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016

Читать полностью…

dissidentby

22 верасня загінуў былы палітзняволены Валерый Цімашэнка. Пра гэта паведаміла @zerkalo_io са.

Валерый Цімашэнка быў асуджаны да 3 гадо зняволення па абвінавачваннях у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт 361-4 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

Валерый выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 году па памілаванні пасля 1,5 гадоў зняволення.

Читать полностью…

dissidentby

Тэндэнцыі, якія мы зафіксавалі, або чаму 16 вызваленых па памілаванні не роўна 16 памілаваным палітзняволеным.

Да нас часта звяртаюцца людзі і медыя з пытаннем, хто ж апынуўся на волі? Разам з калегамі і каляжанкамі з іншых арганізацый мы штодня працуем над зборам інфармацыі і вырашылі падзяліцца назіраннямі за працэсам памілаванняў у гэтым годзе.

2 ліпеня і 16 верасня на праўладных каналах паведамілі пра падпісанне ўказаў на памілаванне адпаведна 16 і 25 асобаў. Зазначалася, што "сярод іх былі людзі, асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці»". Гэта азначае, што рэальная колькасць палітвязняў сярод вызваленых можа быць іншай (і тое ж тычыцца папярэдніх хваляў «памілаванняў»).

Напрыклад, 2 ліпеня паведамлялася, што ўказ закрануў 8 жанчын. Але паводле інфармацыі з калоній, у гэты дзень ніхто з палітычных не выйшаў на волю. Больш за тое - ніводнага імя жанчыны, якая была вызваленая па тым указе, праваабаронцам невядома. Што гэта можа значыць? Што на волю маглі выйсці жанчыны, асуджаныя па артыкулах, не звязаных з палітыкай, або тыя, чые прысуды не прадугледжвалі пазбаўлення волі. Таго ж самага можна чакаць і ў выпадку памілаванняў ад 16 верасня.

📌Калі вам вядома пра вызваленні, калі ласка, паведамляйце нам праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без VPN).

Читать полностью…

dissidentby

❗️ Ілью Дубскага прымусілі самастойна выдаліць татуіроўку з Пагоняй у калоніі - фотафакт.

Жыхар Асіповічаў Ілья Дубскі быў затрыманы ўвосень 2020 года, пазней яго асудзілі па арт. 130 КК («распальванне варожасці»). У выніку Ілья атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі.

У калоніі ён падвяргаўся псіхалагічнаму і фізічнаму ціску. Асобны выпадак сведчыць пра бесчалавечныя ўмовы, калі адміністрацыя загадала яму прыбраць татуіроўку, інакш пагражалі «зніжэннем статусу» і тым, што ён «ніколі не выйдзе на волю». У выніку Ілья быў вымушаны самастойна выразаць татуіроўку лязом, што пакінула вялікі рубец на руцэ.

Такія дзеянні з’яўляюцца не толькі прыкладам катаванняў і прыніжэння чалавечай годнасці, але і могуць разглядацца ў кантэксце міжнароднага права як праявы этнацыду. Згодна з Канвенцыяй аб прадухіленні злачынства генацыду і пакаранні за яго, гвалтоўныя дзеянні, накіраваныя на знішчэнне культурнай ідэнтычнасці, у тым ліку прымус да знішчэння знакаў, сімвалаў ці іншых элементаў самавыяўлення, супярэчаць міжнародным абавязальніцтвам дзяржавы.

11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 чалавекі (з іх 37 грамадзянаў Беларусі і 1 чалавек без грамадзянства) былі гвалтоўна вывезеныя рэжымам Лукашэнкі на мяжу з Літвой. Сярод іх быў і Ілья Дубскі, які на момант прымусовага перамяшчэння адбыў амаль увесь прызначаны тэрмін.

Читать полностью…

dissidentby

З 52 вывезеных з краіны чалавек было 40 палітзняволеных:
- 2 замежныя грамадзянкі - Юлія Фенер (Вялікабрытанія) і Алена Раманаўскене (Літва)
- 37 грамадзян Беларусі і 1 чалавек без грамадзянства.

Астатнія 12 чалавек былі асуджаны па артыкулах, не звязаных з палітыкай.

Читать полностью…

dissidentby

Праз лічаныя хвіліны пачнецца прэс-канферэнцыя прымусова вывезеных з Беларусі палітвязняў:
https://www.youtube.com/live/l9rUTbeJ6e4

Читать полностью…

dissidentby

Алёна Цімашчук, Мікалай Хіла, Павал Падабед, Вячаслаў Лазараў і Аляксандр Манцэвіч.

Читать полностью…

dissidentby

Сяргей Спарыш, Яўген Меркіс і Галіна Дзербыш, Дзмітрый Кучук.

Читать полностью…

dissidentby

@novychas піша, што ў спісах блогер Зміцер Казлоў “Шэры Кот”

Читать полностью…
Subscribe to a channel