Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🥀Збор на рэпатрыяцыю цела і пахаванне былога палітвязня Аляксандра Класкоўскага
Аляксандра затрымалі ў ноч на 21 снежня 2010 года, збілі і абвінавацілі ў арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 года яго асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней ён быў вызвалены па памілаванні.
Пасля ўзмацнення рэпрэсій у 2020 годзе Аляксандр разам з сям'ёй быў вымушаны хавацца ад пераследу ў замежжы. У 2024 годзе эміграваў у ЗША разам з жонкай і трыма дзецьмі.
4 чэрвеня 2025 года мужчына раптоўна памёр, як мяркуецца, з-за сардэчнага прыступа – суседзі знайшлі яго без прытомнасці; канчатковая прычына будзе ўстаноўлена экспертызай. Аляксандру было 46 гадоў.
Родныя мужчыны збіраюць грошы на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем.
Падтрымаць збор на BYSOL
YouTube-канал музыкі з Мядзела, якога затрымалі на мінулым тыдні, прызналі «экстрэмісцкім»
Гаворка пра YouTube-старонку Аляксандра Хіхеля — нагадаем, мужчыну затрымалі пасля даносу прарасійскай актывісткі Бондаравай. Сцвярджалася, што музыка «спяваў дурныя песенькі супраць СВА». Пасля затрымання YouTube-канал мужчыны быў выдалены.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі Instagram-старонкі «ucsd4marfa і «ubc_sar, а таксама старонкі ў TikTok «Неделя цитат (Phoenix INFO)», «Glafira», «liabedzka», «nnvideotv», «belarus.freedom.fі», «Джеки-Чан», «Bel_freed», «Freedom», «Харисова| молодая политологию!», «☦️ Fɾҽҽ Bҽʅαɾυʂ ☦️», «buslenok», «Freedom Belarus», «Беларусь Будет Свободной», «Belarus», «Belarusian Battalion», «Витёк Battalion», «Не_Беглый», «littouwin», «Pulse of Freedom», «yar_vel».
📍Беларускія добраахвотнікі, студэнт, дальнабойнік, блогер: хто трапіў у абноўлены «спіс тэрарыстаў»
Камітэт дзяржаўнай бяспекі 9 чэрвеня дадаў яшчэ 15 чалавек у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Гэта: Вячаслаў Граноўскі, Ігнаці Кірэеў, Арцём Бігель, Ян Мельнікаў, Анастасія Махамет, Ігар Драбышэўскі, Аляксандр Гаршуноў, Сяргей Бяспалаў, Даніла Чыбісаў, Дзмітрый Сончык, Крысціна Лапкоўская, Лідзія Гарохава, Алег Ярашэнкаў, Арцём Кухаронак, Ігар Майсеенка.
Цяпер у спісе 1299 чалавек, з іх больш за 600 — беларусы.
Распавядаем, каго КДБ уключыў у «спіс тэрарыстаў» і за што яны былі асуджаныя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118101
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
ГУБАЗіК затрымаў 20-гадовага мінчука, які нібы спрабаваў уступіць у полк Каліноўскага і «прапагандаваў нацысцкую нянавісць»
Пра гэта паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на СК.
Як сцвярджаюць у ведамстве, гэтай вясной малады чалавек вырашыў уступіць у полк Каліноўскага.
«Фігурант прадаставіў фатаграфію пашпартных дадзеных у чат-бот тэрарыстаў і выказаў гатоўнасць да ўдзелу ў баявых дзеяннях. Заяўка была прынята, аднак яго планы спынілі супрацоўнікі ГУБАЗіК».
Таксама сцвярджаецца, што хлопец «размяшчаў у каментарах пад публікацыямі фатаграфіі беларусаў з партрэтамі Гітлера і нацысцкай сімволікай, якія нібыта выказваюць падтрымку і ўхвальваюць ідэі фашызму, ствараючы такім чынам пераканаўчы, але хлуслівы кантэнт». Таксама ён запэўніваў, што Гітлер быў выратавальнікам Еўропы, і актыўна распаўсюджваў гэтыя погляды, такім чынам займаючыся «прапагандай нацысцкай нянавісці і скажэннем гістарычнай праўды».
Мінчуку прад'яўлена абвінавачанне ў «рэабілітацыі нацызму» (ч. 1 арт. 130-1 КК). Ён знаходзіцца пад вартай.
💔«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчаслівымі», — палітвязень Уладзімір Гундар у нядаўнім лісце
Палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за чатыры з паловай гады. У кастрычніку 2022 года Уладзіміра асудзілі па "справе Аўтуховіча" да 18 гадоў калоніі. Праз некалькі месяцаў яго зноў асудзілі — за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па "справе Аўтуховіча". Цяпер агульны тэрмін палітвязня складае 20 гадоў.
Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Напачатку кастрычніка 2023 года Гундара перавялі ў магілёўскую турму № 4 на турэмны рэжым.
28 траўня Уладзіміру споўнілася 65 гадоў. Днямі ад палітвязня прыйшоў ліст сваякам, у якім некалькі радкоў — пра гэтую падзею ў ягоным жыцці, цытуе "Свабода":
«Нясьпешна крочу шляхам жыцьця. Разумею жыцьця хуткаплыннасьць, яго каштоўнасьць і шчасьце, адчуваю ў кожным імгненьні асалоду і радасьць. Спадзяюся, што мы яшчэ доўга будзем насычацца водарам, смакам і гаючай сілай жыцьця, і будзем шчасьлівымі».
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 15 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы пятнаццаці чалавек.
Сярод іх Вячаслаў Граноўскі, Ігнаці Кірэеў, Арцём Бігель, Ян Мельнікаў, Анастасія Махамет, Ігар Драбышэўскі, Аляксандр Гаршуноў, Сяргей Бяспалаў, Даніла Чыбісаў, Дзмітрый Сончык, Крысціна Лапкоўская, Лідзія Гарохава, Алег Ярашэнкаў, Арцём Кухаронак, Ігар Майсеенка.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1299 чалавек, з іх больш за 600 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
📝На Міжнароднай канферэнцыі працы звярнулі ўвагу на пераслед працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі
На 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ), якая штогод арганізуецца Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), разгледзелі пытанне пераследу працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікалі ўсіх сябраў МАП узмацніць ціск на ўлады Беларусі, каб забяспечыць захаванне правоў працоўных на свабоду аб'яднанняў і выказвання меркаванняў.
«Пастаянны пераслед працоўных і прафсаюзных актывістаў у Беларусі па-ранейшаму выклікае глыбокую занепакоенасць. Ужыванне артыкула 33 Статута, амаль беспрэцэдэнтнае ў гісторыі МАП, стала паваротным момантам, які мусіць і надалей падахвочваць міжнародную супольнасць да рашучых дзеянняў па прыцягненні да адказнасці за грубыя парушэнні правоў працоўных».
Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»
Антону Табашнікаву 28 гадоў. У 2014 ён паступіў у Акадэмію МУС. Табашнікаў вучыўся па спецыяльнасці «правазнаўства» на кафедры адміністратыўнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі.
Невядома, што было далей — хлопец зусім не вядзе сацсеткі. Але Табашнікаў паралельна, у 2022, скончыў Інстытут бізнэсу БДУ па спецыяльнасці «бізнэс-адміністраванне».
Апошні раз ён быў анлайн на сваёй пустой старонцы «Укантакце» 31 ліпеня 2024 года. У тэлеграме Антон не анлайн «вельмі даўно», піша «Наша Ніва».
Дата суда і сутнасць справы невядомыя, але абвінавачанне гучыць так — «парушэнне патрабаванняў па ахове дзяржаўных сакрэтаў» (артыкул 375-2 КК).
Паколькі па артыкуле не так шмат судовай практыкі і мала канкрэтыкі, цяжка сказаць, што менавіта зрабіў Табашнікаў. Мяркуючы па статусе «адбывае пакаранне» і поўнай неактыўнасці ў сацсетках, ён атрымаў пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
🌿У Даўгаўпілсе адкрыюць выставу малюнкаў беларускіх палітвязняў і пакажуць спектакль, прысвечаны загінуламу палітвязню Валянціну Штэрмеру
15 чэрвеня ў Даўгаўпілсе, у Інстытуце культуры New East (вуліца 18 Навэмбра, 41A), Латвійскі тэатр пратэснай культуры прадставіць свой новы спектакль «Хрышчоны». Пачатак а 17-ай гадзіне.
Спектакль прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера — беларускага палітвязня, пра смерць якога стала вядома напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 траўня.
Спектакль на рускай мове, працягласць — каля гадзіны. Квіткі (па 7 еўра) можна купіць па гэтай спасылцы.
У гэты ж дзень, за паўгадзіны да спектакля, адкрыецца выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі». Выставу ў New East можна будзе да 14 ліпеня.
Крыніца: Chayka
💔Вітольд Ашурак павінен быў сёння выйсці на волю
Першы раз Вітольда затрымалі 9 жніўня 2020 года і асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту: на 15 — за ўдзел у мерапрыемстве і яшчэ на 5 — за непавагу да суда, бо ён не ўстаў, калі зайшоў суддзя. 19 верасня 2020-га году Ашурак быў затрыманы спачатку на суткі, а праз месяц за кратамі — і паводле крымінальнай справы. Суддзя Максім Філатаў асудзіў яго да 5 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.
21 траўня 2021-га году Вітольд памёр у шклоўскай калоніі № 17. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.
Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль.
Вітольд мусіў выйсці на свабоду сёння — 9 чэрвеня 2025 года.
Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»
Руслану Сахарчуку 48 гадоў. Ён з Брэста. Пасля школы скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС і працаваў у міліцыі. Даслужыўся да капітана ў Ленінскім РАУС Брэста. У 2008 быў звольнены за здзяйсненне дыскрэдытуючых учынкаў.
Невядома, як яго туды занесла, але ўжо 2 гады ён перыядычна бываў у Афрыцы, у Кеніі, і вёў на ютубе блог «З Афрыкі ў Беларусь» (From Africa to Belarus), піша «Наша Ніва». Там ён расказвае пра жыццё і працу ў Афрыцы, а таксама дзеліцца падзеямі з жыцця ўласнага.
Калі Сахарчука затрымалі, незразумела. Урэшце яго асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 КК — «распальванне варожасці». У міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» у яго стаіць пазнака «адбывае пакаранне».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Пяць гадоў за кратамі: гісторыі палітвязняў, з якіх пачаліся масавыя рэпрэсіі ў Беларусі
🔹У Гродне завочна асудзілі бізнесмена. Будынак, дзе знаходзіцца польскае консульства, канфіскуюць
🔹Мінімум 51 палітвязень выйшаў на волю ў траўні, 42 з іх — па памілаванні
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2025
🔹Палітвязня Уладзіміра Кнігу асудзілі яшчэ да года зняволення за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔹«У 21 стагоддзі няма месца рабству і дыскрымінацыі!» Спецдакладчыку ААН прадставілі даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы
🔹«Бабруйская зона максімальна аперская»: экс-палітвязень, які правёў пяць гадоў у няволі
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Адвакатка Наталля Мацкевіч распавяла пра катаванні палітзняволенага Мікалая Дзядка
«Мікола не быў зламаны, але ён быў рэальна разбіты, пабіты. Кроў з яго не цякла, але і рукі, і твар былі ў слядах ад пабіцця. Ён нават сам не чакаў, што з ім могуць абыходзіцца так брутальна. Гэта была цэлая ноч біцця і пагрозаў. Потым ён расказваў пра гэта ў судзе. Ён сказаў мне: «Зрабіце нешта, каб гэта больш не паўтарылася». Наколькі я ведаю, у той перыяд гэта не паўтарылася — спадзяюся, што і цяпер не.
Яго білі, каб атрымаць паролі ад цвёрдага дыску. Але магчыма, што білі проста, каб прыгнесці ягоную волю і ў нечым адпомсціць. Бо можна ж было не біць спачатку і пытацца потым. Мы ведаем, што пры затрыманні яму насоўвалі на галаву падушку, распылялі слёзатачывы газ у твар і зачынялі яго ў кладоўцы, куды распылялі газ, білі рукамі і нагамі. Потым у будынку ГУБАЗіК яго білі да самага ранку, прышпільвалі наручнікамі, пагражалі».
🗣Паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 550 чалавек. У траўні на волю выйшлі мінімум 51 чалавек: дзевяць цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 42 палітвязні былі памілаваны.
Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.
Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo
❗️Беларускім актывістам за мяжой пачалі прыходзіць паведамленні з прапановамі аб супрацоўніцтве ад КДБ
Вядома, што людзям абяцаюць бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі.
Калі вам ці вашым знаёмым пісалі з прапановамі аб супрацы — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
✊Беларусы сабралі больш за 26 тысяч еўра для дзяцей палітвязняў
BYSOL вясной адкрыў традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.
«Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага».
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава
Супраць яго распачатая крымінальная справа — найверагодней, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі, піша @vicspring.
Яўген — 27-гадовы ўраджэнец Оршы. Ён скончыў аршанскую СШ №17, быў пераможцам прадметных алімпіядаў па гісторыі: у 2014 годзе здолеў перамагчы нават на рэспубліканскай алімпіядзе. Быў узнагароджаны грашовым сартыфікатам ад імя раённага ўпраўлення адукацыі.
Пасля школы Бодрыкаў паступіў на бюджэтную форму навучання на гістфак БДУ, быў у студэнцкім актыве, добра зарэкамендаваў сябе падчас практыкі ў мінскай гімназіі №20.
У 2020 годзе хлопец быў затрыманы і збіты падчас пратэстаў у Мінску: з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь. Пасля быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 675 рублёў за удзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». У 2022 годзе яму прызначылі 15 сутак арышту за фотаздымак у сацсетках, дзе на хлопцы была майка з Пагоняй.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
♦️Леанід Судаленка праводзіць сустрэчы у Італіі, каб распавесці пра адзінага ў свеце лаўрэата Нобелеўскай прэміі, якога ўлады трымаюць за кратамі.
Італійскае аддзяленне Amnesty International арганізавала візіт у Італію прадстаўнікоў двух арганізацыяў, якія разам з Алесем Бяляцкім ў 2022 годзе былі ўганараваныя Нобелеўскай прэміяй міру – украінскага “Цэнтру грамадзянскіх свабод” і расійскага “Мемарыялу”. ЦГС прадстаўляе ягоная кіраўніца Алэксандра Матвійчук, а “Мемарыял” – праваабаронца і экс-палітвязень Алег Арлоў.
✅Чытаць болей
🌿12 чэрвеня ў Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні.
Падчас мерапрыемства таксама адбудзецца напісанне лістоў беларускім палітвязням.
📍12 чэрвеня, 18:00
🔹Helmut Space (Kohlgartenstraße 51, Leipzig)
💶Уваход вольны
⁉️Падрабязнасці
Следчы камітэт наклаў арышт на кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі
Паведамленне пра гэта ад Віцебскай агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даслалі ў Оршу на адрас бацькі актывіста, піша «Віцебская Вясна».
Мужчына ўжо некалькі гадоў жыву ў вымушанай эміграцыі. Падчас знаходжання ў замежжы, Дзмітрыя двойчы прызнавалі ўдзельнікам «экстрэмісцкіх фармаванняў» — праекта «Хрысціянская візія» і ініцыятывы «Народный депутат».
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Палізняволены Аляксандр Лаўрэнцьеў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю — ён быў за кратамі больш за 3 гады
Мужчыну асудзілі да 3 гадоў і 4 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады». Улетку 2024 года Аляксандру дадалі яшчэ 1 год зняволення паводле артыкула 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Аляксандр — палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. У 2020 годзе правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі COVID-19.
Вядома, што восенню 2020-га году мужчына з'ехаў у Польшчу, але потым вярнуўся і жыў у Гродне.
Крыніца: Гарадзенская Праваабарона
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:23 Штучны інтэлект: пагроза ці магчымасці для правоў чалавека?
13:35 «Правы чалавека ў Беларусі. Асноўныя трэнды дзяржаўнай палітыкі. Студзень-красавік 2025» ад БХК
30:00 У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітвязнямі
«Не вылазь у эфір». Парады былога палітвязня пра бабруйскую калонію
Мужчына распавядае, што як толькі хтосьці з палітвязняў публічна выказваецца на нейкую грамадска-палітычную тэму, пра гэта адразу даносіцца оперу атрада і вышэйшым супрацоўнікам. Суразмоўца раіць, як сябе паводзіць у калоніі — «не вылазіць у эфір», то-бок, публічна нідзе ні пра што не выказвацца, каб не патрапіь пад дадатковыя рэпрэсіі.
«Каб збегчы ад мядзведзя, не трэба быць самым хуткім. Трэба проста быць не самым павольным. Так і ў калоніі. Неабавязкова быць ужо зусім самым незаўважным і ні з кім не кантактаваць. Дастаткова проста не лезці “у эфір"».
🌿Да 13 чэрвеня ў кракаўскай «Прасторы» можна наведаць выставу «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі»
Гэта калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах зняволення. Экспазіцыя ўздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці.
Малюнкі — гэта і спроба знайсці святло нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сувязь са знешнім светам і данесці да грамадства пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі.
На выставе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.
📍Прастора (ul. Mikołajska 4/6), Кракаў
🎟 Уваход вольны
«Атмасфера недаверу». У якіх умовах сядзяць палітвязні ў бабруйскай калоніі
У палітычных пастаянна правяраюць асабістыя рэчы і кантралююць, з кім тыя стасуюццца, у бабруйскай калоніі вельмі распаўсюджана закладніцтва, кажа былы палітвязень.
«Тэма са стукачамі там вельмі развітая. Ты толькі штосьці адкрыта скажаш, праз гадзіну да цябе ўжо падыходзяць з прад’явай. Калі пачалася вайна, усё бурліла, усе гэта абмяркоўвалі. Адзін са стукачоў пачаў правакаваць і казаць, якія ўсе былі дурні, хто выходзіў на пратэсты ў 2020 годзе. Я тады быў яшчэ не вельмі дасведчаны на эмоцыяхі адказаў яму. У выніку мяне пасадзілі ў ШІЗА.
Там заўсёды трэба быць напагатове. З аднаго боку, трэба мець, што адказаць зэкам. Бо калі ідзе асабісты наезд, то трэба адказваць, іначай будзеш не вельмі добра сябе адчуваць у прынцыпе. З іншага боку, калі будзеш праяўляць занадта over reacting, прыцягнеш увагу адміністрацыі і атрымаеш пакаранне».