tsikhanouskaya | Неотсортированное

Telegram-канал tsikhanouskaya - Светлана Тихановская

106517

Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.

Подписаться на канал

Светлана Тихановская

ТОП-6 культурніцкіх падзеяў лета на думку Офіса Святланы Ціханоўскай

Нават калі мы цяпер не ў Беларусі — гэта не значыць, што мы па-за межамі роднай культуры. Гэтым летам беларусы і беларускі ладзяць мерапрыемствы па ўсёй Еўропе, каб гучала родная мова, пякліся дранікі, варажылася і танчылася, а таксама спрачалася пра палітыку і нашую будучыню. Баіцеся ўсё гэта прапусціць? Мы сабралі для вас 6 культурніцкіх падзеяў, на якія дакладна варта звярнуць увагу гэтым летам, каб прытуліцца сэрцайкам да свайго — роднага!

1️⃣Reshape 2025, 15 чэрвеня, Варшава

Што чакае?
Дэбаты, дыскусіі і сесіі пра будучыню Беларусі
Моладзь, эксперты і гасцявыя спікеры з Еўропы
150+ удзельнікаў: даследчыкі, журналісты, актывісты, прадпрымальнікі
___________________

2️⃣Фэст «JUNACTVA», 18 чэрвеня, Варшава

Што чакае?
Выступы Разбітае Сэрца Пацана, ili-ili, БЕНЬ & ЧЫКІС
Гукавы і тэатральны абсурд
Паўза ў стасунках з рэальнасцю — з перформансамі і віхрам гукаў
___________________

3️⃣Купалле на Паўночным моры, 21 чэрвеня, Нідэрланды

Што чакае?
Канцэрт Relikt і DJ-сэт ад Papa Bo
Варажба, пляценне вянкоў, майстар-класы і квэсты
Купальскі кірмаш з беларускімі і ўкраінскімі майстрамі
Свята на беразе мора з танцамі і агнём на заходзе сонца

🔗 Інфармацыя і квіткі
___________________

4️⃣Пікнік Letucień, 26 ліпеня, Кракаў

Што чакае?
Выступы Разбітае Сэрца Пацана, Papa Bo, Zui і іншых
Майстар-класы, фудкорт, кірмаш майстроў
Дыскусіі, квэсты і лекцыі
___________________

5️⃣Фэст «Мюнхеншчына-2025», 27–29 чэрвеня, Нойбург-на-Дунае, Германія

Што чакае?
Беларускі кемпінг з дранікамі
Варкшопы, спорт, вогнішча і песні
___________________

6️⃣ TUTAKA, 10–13 ліпеня, Польшча

Што чакае?
Выступы Krambambula, NaviBand, Daj Darohu! і іншых
Фудкорт, кірмаш, майстар-класы, дыскусіі
___________________

Сачыце за падзеямі праз Афішу «Будзьма Беларусамі!» і пампуйце аплікацыю «SVAE».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Як зрабіць мясцовае самакіраванне ў Беларусі найлепшым?

У прадстаўніцтве дэмакратычных сілаў Беларусі ў Эстоніі прайшоў круглы стол «Рэформы мясцовага самакіравання: вопыт Эстоніі і перспектывы дэмакратычнай Беларусі». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнiкi Офіса Святланы Ціханоўскай: Віталь Малчанаў, прадстаўнік у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках, і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. З эстонскага боку: эксперты, якія ўдзельнічалі ў рэформе мясцовага самакіравання, дэпутаты і прадстаўнікі самакіравання з розных рэгіёнаў краіны. Акрамя таго, прысутнічалі эксперты з Бельгіі.

Што абмеркавалі:
⭕️Досвед і вынікі рэформы мясцовага самакіравання ў Эстоніі;
⭕️Памылкі і поспехі, з якімі сутыкнуліся эстонскія муніцыпалітэты;
⭕️Асновы будучай рэформы мясцовага самакіравання ў Беларусі;
⭕️Гарантыі для мясцовага самакіравання і механізмы непасрэднай дэмакратыі;
⭕️Досвед Бельгіі і ЗША як прыклады для адаптацыі.

Анатоль Лябедзька:

«Для нас важна не проста распрацаваць праект закона «Аб мясцовым самакіраванні», але і атрымаць прававы фідбэк ад экспертаў, а Эстонія — гэта прыклад добра працуючай сістэмы мясцовага самакіравання. Мы дамовіліся з мясцовымі экспертамі аб аналізе ўжо падрыхтаванага законапраекта для дэмакратычнай Беларусі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Эксклюзiў з Эстонii: за хвiлiну да першай офлайн-прэзентацыi Канцэпцыi люстрацыi

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская — пра вынікі выбараў у Польшчы

«Я ўважліва сачыла за тым, як праходзілі выбары ў Польшчы, і шчыра захаплялася. Нашыя суседзі зладзілі празрысты палітычны працэс, дзе кожны голас меў вагу, дзе ўлічваліся меркаванні кожнага чалавека, дзе медыя свабодна асвятлялі не толькі вырашальны дзень барацьбы паміж Каралем Наўроцкім і Рафалам Тшаскоўскім, але і ўвесь электаральны перыяд.

Менавіта такія выбары — гэта тое, за што мы адвакатуем. Тое, што мы бачым асновай для дэмакратычнай Беларусі. Польшча паказала прыклад, як павінна насамрэч працаваць выбарчая сістэма: разнастайныя кандыдаты ў першым туры, дзе кожная катэгорыя грамадзянаў мае свайго прадстаўніка і свой голас, які не перапыняюць, адкрытыя дэбаты, сумленная палітычная канкурэнцыя. Тут лічаць галасы да апошняй сотай працэнта і не баяцца змены ўлады, нават калі спаборнічаюць палітычныя апаненты з прынцыпова рознымі поглядамі.

Гэтыя выбары паказалі рэкордную яўку для Польшчы — людзі ведалі, што іх голас не скрадуць, не падробяць, не выкінуць у сметніцу. Таму больш за 70 адсоткаў палякаў узялі ўдзел у гэтым важным працэсе і ўсталявалі рэкорд яўкі ў суверэннай гісторыі. Але няма сумневаў: на першых сапраўды дэмакратычных выбарах прэзідэнта ў Беларусі гэты адсотак будзе яшчэ вышэйшы.

Мае шчырыя віншаванні Каралю Наўроцкаму! Я ўпэўненая, што разам з абраным прэзідэнтам Польшчы мы пабудуем такія ж моцныя і плённыя адносіны. Польшча заўсёды разумела нас, падтрымлівала ў цяжкія часы — і я спадзяюся, што мы гэтае партнёрства ўмацуем».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Канферэнцыя Новай Беларусі — далучайцеся да фармавання парадку дня!

Ужо традыцыйна на пачатку жніўня Офіс Святланы Ціханоўскай арганізуе Канферэнцыю Новай Беларусі — найбуйнейшую пляцоўку для стратэгічнага дыялогу, абмеркавання будучыні нашай краіны і каардынацыі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Вы можаце паўплываць на тое, пра што будуць гаварыць на Канферэнцыі, ужо цяпер!

Запоўніце кароткую ананімную форму, у якой вы можаце:
прапанаваць тэмы для абмеркавання;
звярнуць увагу на важныя пытанні і выклікі, з якімі сутыкнуліся;
падзяліцца ідэямі, якія павінны прагучаць на гэтым івенце.

Вашыя адказы дапамогуць сфармаваць актуальную праграму, запрасіць рэлевантных спікераў і зрабіць Канферэнцыю як мага больш карыснай для ўсіх беларусаў.

Форма ананімная, але пры жаданні вы можаце пакінуць кантакт, каб атрымліваць навіны пра падзею.

Далучайцеся!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Калі Лукашэнка хоча, каб пашпарт Новай Беларусі не выдаваўся, то мусіць скасаваць забарону на консульскія паслугі»

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў вялікім інтэрв'ю выданню «Зеркало» адказвае на самыя балючыя пытанні пра Новы пашпарт Беларусі, а таксама адказвае крытыкам 👇🏻

Усё-такі чаканні трэба рабіць рэалістычнымі. Пашпарт, візы для беларусаў, магчымасці легалізацыі — гэта ўсё вельмі складаны і доўгі працэс, і ніякі адзін візіт Святланы Ціханоўскай ці нават некалькі сустрэч не вырашаць усіх праблем. На жаль, мы трапілі ва ўнікальную сваёй складанасцю сітуацыю, даводзіцца пераадольваць мільён выклікаў — легальных працэдур, бюракратыі, палітычных інтарэсаў — і праходзіць паміж кропелькамі вады ў розных краінах. У Еўрасаюзе цяпер усе думаюць пра бяспеку, а мы прапануем такія смелыя рашэнні, якія могуць, на думку некаторых палітыкаў, гэтай бяспецы пагражаць.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Толькі разам мы пабудуем краіну для жыцця»

Святлана Ціханоўская ў пятую гадавіну затрымання Сяргея Ціханоўскага падзякавала ўсім беларусам за падтрымку і працяг барацьбы за яго вызваленне і вызваленне беларускіх палітвязняў:

«Мае дарагія беларусы. Дзякуй усім, хто згадаў сёння Сяргея. Дзякуй усім, хто працягвае барацьбу дзеля яго вызвалення і вызвалення ўсіх палітзняволеных. Сяргей працягвае натхняць беларусаў і цяпер, будучы за кратамі.

А справа яго жыве. У stranazhizni">Youtube-канале і фондзе «Краіна для жыцця», у грамадскім руху. У фільмах, песнях і вершах. У лістах з няволі i ў тысячах паслядоўнікаў. Яго справа жыве ў сэрцах беларусаў.

І яго заклік — «Толькі разам мы пабудуем краіну для жыцця» — застаецца слоганам нашай салідарнасці.

Падтрымлівайце нашых палітвязняў. Станавіцеся іх інфармацыйнымі апекунамі. Ахвяруйце фондам ды ініцыятывам дапамогі рэпрэсаваным».


Каб падтрымаць Сяргея сёння вы можаце:

1️⃣Напісаць ліст падтрымкі яму ці іншым палітвязням.

2️⃣Паглядзець фільм пра яго дзейнасць:
⭕️«Один из нас»;
⭕️«Не бойся»;
⭕️«Шлях ад блогера да палітыка».

3️⃣Паслухаць песні, якія ён спяваў і да якіх пісаў словы:
⭕️«Муры»;
⭕️«Этот путь».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Сёння ў Аахене ўрачыста ўручалі прэстыжную Міжнародную прэмію імя Карла Вялікага

Прэмія штогод прысуджаецца за значны ўнёсак у справу еўрапейскага адзінства. Раней лаўрэатамі ўзнагароды станавіліся такія ўплывовыя палітыкі, як Эмануэль Макрон, Даля Грыбаўскайце, Дональд Туск, Ангела Меркель, Біл Клінтан, Тоні Блэр, а таксама Папа Францыск і Еўрапейская камісія як інстытут.

У 2022 годзе прэмію атрымалі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала — за барацьбу беларускага грамадства за дэмакратыю, годнасць і еўрапейскія каштоўнасці.

У 2025 годзе, у 75-гадовы юбілей прэміі, яе лаўрэатам стала Урсула фон дэр Ляен. Як падкрэслілі арганізатары, Прэзідэнтку Еўрапейскай камісіі ўшанавалі «за візіянерскае, смелае і рашучае лідарства ў час беспрэцэдэнтных трансфармацый у Еўропе».

Святлана Ціханоўская асабіста і цёпла павіншавала Урсулу фон дэр Ляен. Прэзідэнтка Еўракамісіі паслядоўна падтрымлівала Беларусь і ніколі не змянала моцную пазіцыю ў дачыненні да аўтарытарных рэжымаў.

Святлана Ціханоўская:

«Для мяне вялікі гонар быць часткай супольнасці лаўрэатаў прэміі імя Карла Вялікага. Узнагароды, якая адзначае не толькі палітыку, але і вернасць чалавечым каштоўнасцям — адзінству, адказнасці, салідарнасці. Я віншую Урсулу фон дэр Ляен з узнагародай і дзякую ёй за тое, што Еўропа пад яе кіраўніцтвам не маўчыць, калі парушаюцца правы чалавека, і падтрымлівае тых, хто змагаецца за свабоду. У тым ліку — у Беларусі»

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Абноўлены сайт pashpart.org — больш хуткі, зручны і яшчэ больш карысны!

Pashpart.org — гэта анлайн-рэсурс, створаны для беларусаў, якія апынуліся за мяжой і не могуць аднавіць або атрымаць новы пашпарт праз афіцыйныя каналы. Сайт, створаны дэмакратычнымі сіламі, прапануе практычную і актуальную інфармацыю пра альтэрнатыўныя дакументы, магчымасці легалізацыі, атрыманне прытулку, шлюб, бяспечныя краіны для падарожжаў, а таксама пра многія іншыя рэчы, якія могуць дапамагчы беларусам за мяжой

Сёння мы радыя абвясціць пра абнаўленне Pashpart.org! Цяпер ён працуе хутчэй і стабільней, бо рухавік сайта цалкам перапрацаваны. Кардынальныя пераўтварэнні адбыліся і ў дызайне.

Сярод абноўленых раздзелаў:
Краіны, дзе можна атрымаць пашпарт замежніка або альтэрнатыўныя дакументы;
Інфармацыя пра шлюб не толькі афлайн, але і анлайн;
Усе краіны і тэрыторыі свету з пазнакамі «рэкамендуецца» і «не рэкамендуецца» для падарожжаў;
Інтэрактыўная карта бяспечнага падарожжа;
Падрабязны раздзел пра атрыманне прытулку.

Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Народныя амбасады працягваюць працу, каб беларусы па ўсім свеце мелі надзейныя і карысныя рэсурсы. Заглядайце на pashpart.org, каб заўжды мець актуальную інфармацыю!

Беражыце сябе і падзяліцеся спасылкай на сайт з тымі, каму ён можа быць патрэбны.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Мы павінны памятаць, чым скончыліся апошнія расійскія вучэнні ў 2022 годзе»

У інтэрв’ю CNN Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на небяспеку чарговых расійска-беларускіх вучэнняў, якія адбудуцца ў верасні гэтага года, пагрозу для заходніх краінаў і стратэгічную мэту — вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі.

«Мы павінны памятаць, чым скончыліся апошнія сумесныя расійскія вучэнні ў 2022 годзе. Гэта было ўварванне ва Украіну. Таму цяпер гэта можа быць падрыхтоўкай да магчымай атакі на заходнія краіны. Магчыма, гэта толькі правакацыя, але факт застаецца фактам: пакуль Лукашэнка застаецца пры ўладзе і абслугоўвае інтарэсы Пуціна, Беларусь будзе пастаяннай крыніцай пагрозы — ад размяшчэння ядзернай зброі і сумесных вучэнняў да міграцыйных атакаў і захопаў самалётаў».


«Лукашэнка прадаставіць нашую тэрыторыю для любых магчымых правакацыяў супраць краінаў НАТА ці Украіны. Таму вельмі важна выцягнуць Беларусь з гэтай вайны, дэмантаваць рэжым і даць беларусам магчымасць самастойна выбіраць сваю будучыню».


«Расія не разглядае ні Беларусь, ні Украіну, ні Малдову, ні іншыя краіны постсавецкай прасторы як асобныя незалежныя дзяржавы. Яна глядзіць на нас як на непаслухмяных дзяцей, якім падабаецца самастойна выбіраць сваю будучыню. «Не, не, не, вы павінны быць са мной!» Таму Пуцін хоча, каб ва ўсіх гэтых краінах былі свае мясцовыя Лукашэнкі — верныя, гатовыя служыць гаспадару».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская — пра трагедыю ў Ельску:

«Я глыбока шакаваная трагедыяй, што адбылася ў Ельску. 14-гадовая дзяўчынка, якая звярнулася па медыцынскую дапамогу, так і не вярнулася дадому. У бальніцы не знайшлося патрэбных спецыялістаў, іх выклікалі з іншых гарадоў, але, на жаль, выратаваць падлетка не ўдалося.

Гэтая страшная гісторыя паказвае праблемы сістэмы аховы здароўя ў Беларусі. Пацыенты ўсё часцей сутыкаюцца з недахопам спецыялістаў, лекаў, абсталявання, а калі адбываецца непапраўнае — з адсутнасцю адказнасці. Асабліва жудасна, калі ахвярамі становяцца дзеці. Замест клопату і падтрымкі сям’я дзяўчынкі сутыкаецца з ціскам, умяшаннем у прыватнае жыццё і спробамі ачарніць памяць пра дзіця.

Падобныя выпадкі крычаць пра тое, што медыцына ў краіне патрабуе неадкладных зменаў: большай увагі да лекараў, большых выдаткаў на абнаўленне, большага клопату пра людзей. Але рэжыму прасцей замоўчваць праблемы ці перакладаць адказнасць на безабаронных грамадзянаў — і не шукаць выйсця з сітуацыі.

У нашых сілах зрабіць усё магчымае, каб такія гісторыі не паўтараліся. Пісаць скаргі, выказваць спачуванне, не даваць трагедыі растварыцца ў маўчанні і дамагацца пільнага расследавання яе прычынаў. І калі ёсць магчымасць — дапамагаць юрыдычна ці гуманітарна. Галоўнае — не маўчаць.

Мае шчырыя спачуванні сям’і загінулай дзяўчынкі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Беларусы на ARTIGIANO IN FIERA!

З 29 траўня па 2 чэрвеня 2025 года прадстаўнікі беларускай дыяспары возьмуць удзел у велізарнай кірмашовай падзеі Artigiano in Fiera — Anteprima d’estate у Мілане!

На працягу больш як 15 гадоў дзейнасць там — пад выглядам працы ад імя нашай краіны — манапалізавалі прадстаўніцы прарэжымнай праваслаўнай царквы. Аднак у выніку працы і адвакацыі Народнай Амбасады Італіі іх удзел у івэнце быў спынены. Дзякуючы гэтаму, цяпер беларусы і беларускі Італіі могуць паказаць усю разнастайнасць і прыгажосць нашай культуры і народнасці!

Запрашаем вас на кірмаш, дзе вы зможаце пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі, рамёствамі і культурнай спадчынай:

📌 Усе дні з 10:00 да 22:30, з 29 мая па 2 чэрвеня — FIERAMILANO RHO-PERO;
📌 Дзе мы будзем: павільён 13, стэнд E45;
📌 Уваход вольны — патрэбная толькі рэгістрацыя на artigianoinfiera.it

Прыходзьце, прыводзьце сяброў — падтрымаем Беларусь разам, каб беларуская культура жыла нават у самым сэрцы Італіі!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская сустрэлася з удзельніцамі Акадэміі жаночага палітычнага лідарства

Падчас візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская сустрэлася з удзельніцамі адукацыйнай праграмы для жанчын, якія імкнуцца актыўна ўплываць на палітычнае жыццё Беларусі. Падчас размовы актывісткі дзяліліся з лідаркай уласным досведам лідарства, распытвалі Ціханоўскую пра асаблівасці яе палітычнага шляху. Таксама ішло абмеркаванне, як пераадольваць агульныя для суразмоўцаў выклікі ў публічнай дзейнасці.

Акадэмія жаночага палітычнага лідарства арганізуецца Офісам Святланы Ціханоўскай сумесна з Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пры падтрымцы нямецкага фонду Friedrich Ebert Foundation (FES). Пляцоўку ж для Акадэміі прадстаўляе Imaguru Startup HUB.

На працягу праграмы ўдзельніцы працуюць з эксперткамі, каб:
⭕️узмацніць кампетэнцыі беларускіх жанчын у палітыцы;
⭕️атрымаць карысныя парады і інструменты для самарэалізацыі ў палітычнай сферы;
⭕️стварыць устойлівую сетку жаночай падтрымкі і салідарнасці.

Святлана Ціханоўская:

«Ад нашай з вамі актыўнасці, адказнасці, дасведчанасці залежыць будучыня нашага дэмакратычнага руху. Веру, што гэтая Акадэмія дапаможа вам гэта ўсвядоміць і не баяцца браць на сябе адказнасць, не баяцца адстойваць сваё бачанне, не баяцца быць іншымі — і лепшымі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Франак Вячорка — пра вынікі IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету

У Варшаве завяршылася IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На працягу трох дзён больш за 200 удзельнікаў з 16 краінаў — ад Канады і ЗША да Ізраіля і Грузіі — шукалі адказы на галоўнае пытанне: як дзейнічаць разам — цяпер, па-за межамі нашай краіны.

Праграма складалася з:
тэматычных сайд-івэнтаў і дыскусіяў: пра культурніцкую дыпламатыю, фінансаванне, працу з урадамі;
панэльных сесіяў пра падтрымку палітвязняў, адукацыю, легалізацыю;
работы ў групах і распрацоўкі канкрэтных планаў дзеянняў беларусаў за мяжой.

У выніку ўдзельнікі агучылі больш за 100 прапановаў і ідэяў, якія стануць часткай супольнага плана дзеянняў дыяспары.

Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай, падсумоўвае вынікі працы:

«Мы сабралі ідэі — больш за 100 прапановаў з розных краінаў — і паспрабуем гэта аб'яднаць у адзіны, супольны план: найлепшыя практыкі, найгоршыя практыкі, што працуе, што не. Гэтыя дакументы мы дашлём удзельнікам канферэнцыі каб суполкі, ініцыятывы, арганізацыі маглі іх далей рэалізоўваць. Мне вельмі спадабалася тое, што людзі былі актыўныя: былі спрэчкі, былі сваркі, правакацыйныя пытанні — хто скраў грошы, калі мы пераможам, калі мы вернемся дамоў. Безумоўна, таксама хацелася б мець адказы на ўсе гэтыя пытанні, але гэта залежыць ад кожнага. Я думаю, што калі мы збіраемся разам, разам думаем, шукаем рашэнні, мяняем нейкую стратэгію, гэта дапамагае нам знайсці адказ на пытанне, калі мы вернемся дадому».


Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Тое, што мы сёння разам — прыкмета таго, што нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі і адказнасць за будучыню»

Гэтымі днямі ў Варшаве праходзіць чацвёртая Канферэнцыя дыяспараў. У пятніцу форум распачаўся з шэрагу маштабных сайд-івэнтаў — з дыскусіямі, жывымі размовамі і супольным аналізам актуальных для беларусаў праблемаў. Адной з галоўных падзеяў стала прэзентацыя дакладу BELPOL пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны.

У суботу, 24 траўня, пройдуць панэльныя дыскусіі. Праз абмеркаванні і брэйнштормы ўдзельнікі і ўдзельніцы прааналізуюць працу дыяспары — і пашукаюць шляхі па паляпшэнні становішча ў ключавых кірунках:
легалізацыя, мабільнасць, бяспека;
культура, адукацыя і нацыянальная ідэнтычнасць;
падтрымка палітвязняў, рэпрэсаваных і добраахвотнікаў;
развіццё дыяспары і ўзаемадапамога;
фандрайзінг і практыка рэальных праектаў.

Асаблівасцю сённяшняга дня стане тое, што ўдзельнікі не толькі паслухаюць экспертаў і спікераў — але і далучацца да працы ў групах, каб разам знаходзіць канкрэтныя рашэнні для рэальных праблемаў.

Менавіта пра важнасць супольнай працы казала Святлана Ціханоўская ў вітальным слове:

«Тое, што мы сёння разам, — прыкмета таго, што нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі і адказнасць за будучыню. Каб пераадолець гэты цяжкі і доўгі марафон, нам патрэбныя ўстойлівыя структуры беларусаў замежжа, дзе будзе месца кожнаму. Структуры, пабудаваныя на даверы, на салідарнасці і, канешне, самаарганізацыі.

Я хачу папрасіць вас, каб вынікам сённяшняй канферэнцыі ў нас з'явіўся план кампаніяў, праектаў, ініцыятываў, якія мы ўжо цяпер можам рабіць разам. Падтрымка палітвязняў, культурніцкая дыпламатыя, мабільнасць, легалізацыя, адукацыя і прыцягненне рэжыму да адказнасці. Мы павінны шукаць рашэнні разам і не чакаць ідэальных умоваў, бо іх не будзе.

Нам не трэба адчайвацца, нам не трэба шукаць апраўданняў, а проста дзейнічаць: ствараць новыя супольнасці, наладжваць новыя кантакты, пашыраць беларушчыну, падтрымліваць адно аднаго, дзяліцца ідэямі і перадаваць досвед».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Прыходзьце на футбольны матч у Вільнюсе ў падтрымку палітзняволеных беларускіх журналістаў і журналістак!

Ужо ў чацвер, 5 чэрвеня, у Вільнюсе адбудзецца футбольны матч паміж дэпутатамі Сейма Літвы і камандай Офіса Святланы Ціханоўскай.

Галоўная мэта — выказаць падтрымку людзям у Беларусі, якія апынуліся за кратамі, бо казалі праўду.

Прыходзьце пазаўзець і выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі!

Матч пройдзе адкрыта для ўсіх.

🗓 5 чэрвеня, 20:00
📌 Ąžuolyno g. 5, Vilnius

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Презентация Концепции люстрации в Таллинне

Советник по правовым вопросам Светланы Тихановской Леонид Морозов провел публичную презентацию Концепции применения люстрации в Беларуси в Офисе демократических сил в Таллинне.

После основной части мероприятия состоялась сессия вопросов и ответов, где шла дискуссия:
Как выстроить процесс так, чтобы люстрация не превратилась в месть?
Будет ли она распространяться на рядовых госслужащих?
Как защитить права человека в процессе люстрации?
Как избежать ошибок постсоветских стран 90-х?
Какие судебные или международные механизмы могут её сопровождать?

с участием:
Анатолия Лебедько, советника по конституционной реформе и межпарламентскому сотрудничеству
Виталия Молчанова, представителя Офиса в Эстонии и Латвии
Леонида Морозова

В презентации приняли участие представители посольств , Испании, Франции, Италии, Канады, Германии, Финляндии, Ирландии, Латвии, Румынии в Таллинне, парламента Эстонии (Рийгикогу) и представители НКО.

Леонид Морозов:

«Сегодня в Таллинне мы представили практический инструмент, который поможет Беларуси пройти путь справедливого очищения государственных институтов. Подробно рассказали о принципах, целях и механизмах люстрации, а после – услышали важные вопросы и предложения от участников и участниц. Концепция открыта для обсуждения, и сейчас особенно важно, чтобы в этот процесс включились как эксперты, так и представители гражданского общества. Именно через диалог и совместную работу мы сможем сформировать работающий и справедливый подход к переходному правосудию».


Ознакомиться с Концепцией можно по этой ссылке.

Присоединиться к обсуждению и высказать своё мнение можно через:
форму обратной связи на беларусском языке;
форму обратной связи на русском языке;
по электронной почте transitionaljustice@tsikhanouskaya.org

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Мы спрабуем дагрукацца да краінаў ЕС, якія дапамогуць данесці наш голас падчас перамоваў»

Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю польскаму выданню «Rzeczpospolita» выказала надзею, што Еўропа возьме на сябе большую адказнасць за лёс Беларусі і рэгіёна агулам і падкрэсліла важнасць захавання гістарычнай памяці пра пратэсты 2020 года.

3 пытанні, на якія адказала беларуская лідарка:

⭕️Ці памятае маладое пакаленне, якое вырасла за гэтыя 5 гадоў, пра пратэсты ў Беларусі?

«Мы робім усё, каб беларусы не раслі ў інфармацыйнай ізаляцыі. Штодня каля 3 мільёнаў беларусаў звяртаюцца да незалежных СМІ. У сацсетках з'яўляюцца беларускамоўныя блогеры. Яны не закранаюць палітычныя тэмы, але выкарыстанне роднай мовы з'яўляецца завуаляваным актам супраціву. Маё пакаленне было вырачана мець крыніцай інфармацыі толькі газеты і тэлебачанне, сёння ў моладзі ёсць больш шырокі спектр магчымасцяў. Я веру ў крытычнае мысленне сваіх суайчыннікаў».


⭕️Ці становіцца Беларусь усё больш залежнай ад Расіі?
«Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ўсё больш робіць нашу краіну залежнай. Лукашэнка хоча заслужыць добразычлівасць Пуціна. Яму пляваць на беларусаў, бо ён зацікаўлены выключна ў захаванні сваёй улады. Але Лукашэнка не маладзее, а ў ягоным атачэнні шмат людзей з прадэмакратычнымі поглядамі. Шмат што будзе залежыць ад таго, як скончыцца вайна ва Украіне. Нам важна, каб яна не скончылася замарожаным канфліктам, а прывяла да трывалага і справядлівага міру».


⭕️Ці гатовая Еўропа ўзяць на сябе адказнасць за лёс Беларусі і ўсяго рэгіёна?
«Мне запомнілася выказванне першага лідара Літвы Вітаўтаса Ландсбергіса пра тое, што Еўрапейскі Саюз павінен быць дастаткова моцным, каб ініцыяваць такія перамовы, а не чакаць запрашэння да перамоваў. Напружанасць у адносінах з ЗША павінна матываваць Еўропу ўзяць на сябе адказнасць за лёс рэгіёна. Мы спрабуем дагрукацца да краінаў ЕС, якія дапамогуць данесці наш голас падчас гэтых перамоваў. Мы патрабуем вываду расійскіх войскаў з Беларусі. Мы не можам аддаць Беларусь Расіі. Наступствы будуць незваротнымі. Іх адчуюць ва ўсёй Еўропе».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

У Дзень абароны дзяцей Святлана Ціханоўская дзеліцца гісторыяй пра Карнея і Агнію, і пра тое, як рэжым разбурае дзяцінства маленькіх беларусаў. А таксама заклікае не заставацца ўбаку, а змагацца за права дзяцей на свабоду, шчасце і сапраўднае дзяцінства.

Глядзіце зварот цалкам па спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Анатоль Лябедзька — за 51 секунду тлумачыць, чаму люстрацыя неабходная для нацыянальнага прымірэння.

Далучыцца да абмеркавання Канцэпцыі люстрацыі для Беларусі можна па спасылцы (на рускай мове — тут).

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Зачем Беларуси нужна люстрация — и почему об этом важно говорить сейчас?

После десятилетий безнаказанности, фальсификаций и репрессий Беларусь нуждается не просто в смене власти, а в построении новой, честной и справедливой системы. Люстрация — это не месть, а способ защитить страну от повторения прошлого.

Офис Светланы Тихановской предлагает общественную дискуссию о Концепции люстрации — документе, который учитывает масштаб репрессий, отсутствие независимого правосудия и угрозу авторитарного реванша. Концепция предлагает инклюзивную модель: без автоматических запретов, с обязательной личной декларацией: честен с обществом — остаёшься, скрываешь прошлое — теряешь право принимать решения от имени общества.

1️⃣Ознакомиться с Концепцией люстрации для Беларуси можно здесь (а вось тут – версія на беларускай мове);
2️⃣Оценить Концепцию и высказать своё мнение и предложения через:
форму обратной связи на беларусском языке;
форму обратной связи на русском языке;
по электронной почте transitionaljustice@tsikhanouskaya.org

Только совместно мы можем определить, каким будет завтра — и как обезопасить его от повторения вчерашних ошибок. Ваше участие — это вклад в будущее, где честность становится нормой, а государство — союзником, а не надзирателем.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

5 гадоў з дня зняволення Сяргея Ціханоўскага...

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Дзень, які раздзяліў жыццё нашай сям’і на «да» і «пасля»

5 гадоў таму, 29 траўня 2020-га, Сяргея Ціханоўскага затрымалі падчас перадвыбарчага пікету ў Гродне. З таго дня ён знаходзіцца за кратамі. Яго асудзілі на 19,5 гадоў зняволення — за жаданне пабудаваць краіну для жыцця.

Сёння Святлана Ціханоўская шчыра дзеліцца асабістым. Пра каханне, якое вытрымала выпрабаванні. Пра боль, які не знікае. Пра надзею, якая жыве кожны дзень.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Как люстрация прошла в странах-соседках Беларуси и какие последствия повлекла?

Люстрация — это когда государство после кризисного или авторитарного периода законодательно ограничивает тех, кто служил прежнему режиму. Например, работал в спецслужбах, участвовал в политических репрессиях или стоял у руля тоталитарной системы. Это делается не ради мести, а чтобы:

защитить новую демократию от старых привычек;
оздоровить институты власти;
построить честное и устойчивое общество;
гарантировать верховенство права и неприкосновенность прав человека.

В мировой истории есть немало примеров люстрации — в том числе среди наших ближайших соседей. Литва, Латвия и Польша прошли путь от тоталитарного режима к демократии – маршрут, очень похожий на тот, что может открыться перед Беларусью после падения диктатуры. Мы внимательно изучили их опыт — и сегодня хотим рассказать, как люстрация помогла этим странам защитить новую систему, избежать возврата прежних практик и выстроить доверие к государству.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька ў Іспаніі: якія вынікі візіту?

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька наўпрост з Мадрыда падводзяць вынікі візіту ў Іспанію.

Падчас паездкі палітыкі сустрэліся з высокапастаўленымі асобамі ўрада Іспаніі, у тым ліку — з генеральным дырэктарам офіса прэм'ер-міністра Санчэса, генеральным дырэктарам офіса міністра замежных справаў Альбарэса, дэпутатамі Кангрэса.

Вось тры ключавыя вынікі, на якія звяртаюць увагу дарадцы Ціханоўскай:

1️⃣ Актывізацыя падтрымкі беларускіх палітвязняў і іх сем’яў. Іспанскі бок гатовы ўключыцца ў дапамогу праз канкрэтныя інструменты — станоўчыя навіны з’явяцца ўжо ў бліжэйшай будучыні.

2️⃣Рашэнне праблемаў беларускай дыяспары. Падчас візіту былі перададзены канкрэтныя кейсы і звароты беларусаў з Мадрыда, Валенсіі і іншых гарадоў Іспаніі. Асноўныя складанасці звязаныя з пратэрмінаванымі пашпартамі, цяжкасцямі з легалізацыяй і выдачай дакументаў. Абмяркоўваліся шляхі паляпшэння сітуацыі, у тым ліку практыка выдачы cédula de inscripción — часовага дакумента, які замяняе пашпарт.

3️⃣Парламенцкая падтрымка і міжнародная дэлегітымізацыя. Іспанскі парламент афіцыйна не прызнаў вынікі апошніх «бязвыбараў» у Беларусі. Восенню чакаецца стварэнне групы салідарнасці з Беларуссю — яна можа стаць ужо 24-й падобнай групай у свеце.

Анатоль Лябедзька таксама адзначыў: адна з асобных тэмаў, што закраналася падчас сустрэчаў, — пераарыентацыя чарнобыльскіх ініцыятываў у Іспаніі на падтрымку палітвязняў і іх дзяцей, і ўцекачоў.

Падрабязней — у відэа!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Леанідам Марозавым у гэтую пятніцу, 30 траўня

На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў. Запыты да юрыдычнага аддзела не спыняюцца, таму Леанід ізноў далучаецца да размоваў. Вы зможаце абмеркаваць праблемы юрыдычнага кшталту — і даведацца пра асаблівасці працы, а таксама пра выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса.

Размовы пройдуць у пятніцу, 30 траўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Доклад ООН по ситуации в Беларуси: усугубление продолжающего кризиса в области гражданских и политических прав

Специальный докладчик ООН по ситуации с правами человека в Беларуси Нилс Муйжниекс опубликовал первый доклад. Документ охватывает период с 1 апреля 2024 года по 31 марта 2025 года.

Доклад представляет собой системный анализ, который не только подтверждает продолжающийся кризис в области гражданских и политических прав в нашей стране, но и фиксирует его усугубление.

Что особенно важно?
▫️Президентские выборы 26 января 2025 года #безвыборы2025 были признаны не соответствующими Международному пакту о гражданских и политических правах из-за тотального отсутствия свобод и репрессий до и после голосования.
▫️Более 1200 человек остаются за решёткой как признанные политзаключенные, несмотря на освобождение части из них по помилованию.
▫️Отмечена систематическая практика жестокого обращения с заключенными – особенно женщинами, несовершеннолетними и пожилыми людьми. Продолжают фиксироваться случаи содержания без связи с внешним миром, пыток и давления
▫️Подчёркнуты масштабы трансграничных репрессий, включая заочные суды, конфискации имущества беларусов в изгнании, месть их семьям и ограничения для бывших заключённых
▫️Отдельный раздел посвящен репрессиям в отношении ЛГБТК+ сообщества, что, по сути, легализует дискриминацию на уровне государственного законодательства.

Специальный докладчик дал исчерпывающие рекомендации для преодоления системного кризиса с правами человека в Беларуси, в том числе – немедленно освободить политических заключенных.

Советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов:

«Мы благодарны Нилсу Муйжниексу за беспристрастный и чрезвычайно важный доклад. Этот документ подчеркивает, насколько манипулятивно режим Лукашенко отнесся к «выборам» 2025 года – и насколько продолжающиеся репрессии в Беларуси грубо противоречат основополагающим нормам международного права и универсальным правам человека».


Фото: BNS/AFI, Andrejs Strokins

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з нядаўна абраным спікерам Каардынацыйнай Рады Арцёмам Бруханам

Святлана Ціханоўская павіншавала Арцёма Брухана з абраннем на пасаду, выказала словы падтрымкі Каардынацыйнай Радзе, адзначыла важнасць гэтага інстытута дэмакратычных сіл, які павінен быць суб’ектам транзіту ўлады ў Беларусі.

Падчас сустрэчы таксама абмеркавана сітуацыя з Анжалікай Мельнікавай, яе магчымыя і рэальныя наступствы, неабходныя захады па ўмацаванні бяспекі дзейнасці дэмакратычных сіл агулам, і Каардынацыйнай рады ў прыватнасці.

Абмеркаваны арганізацыя і правядзенне слуханняў у Каардынацыйнай Радзе, падчас якіх Аб’яднаны Пераходны Кабінет зробіць справаздачу напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь».

Паводле слоў спікера, абмяркоўваюцца планы па слуханнях праектаў канцэпцый аб люстрацыі і інстытуце ўпаўнаважанага па правах чалавека. Таксама камісія па рэформах Каардынацыйнай Рады плануе прапанаваць дэлегатам Рады паўдзельнічаць у далейшай распрацоўцы законапраектаў новай Беларусі.

Сярод міжнародных планаў – працяг удзелу дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў дзейнасці ПАРЕ і Кангрэсе мясцовых улад, а таксама міжпарламенцкае супрацоўніцтва.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Другі дзень Канферэнцыі беларусаў свету: галоўныя выклікі і пошукі рашэнняў

У Варшаве скончыўся другі дзень IV Канферэнцыі беларусаў свету. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі і ўдзельніцы працавалі ў групах: абмяркоўвалі праблемы і новыя выклікі і спрабавалі знайсці шляхі іх вырашэння. Акрамя таго, прайшла панэльная дыскусія, прысвечаная фандрайзінгу, і серыя пытанняў і адказаў з удзелам беларускіх палітыкаў. Напрыканцы асноўнага дня Канферэнцыі з прамовай выступіла Святлана Ціханоўская.

У фінальнай частцы свайго выступу беларуская лідарка падкрэсліла моц беларусаў нават у складаных умовах і важнасць падтрымкі адно аднаго:

«Мы, беларусы, нават у самых складаных умовах, не губляем аптымізму і пачуцця гумару. І, думаю, гэта тое, што дазваляе нам захаваць сябе і працягваць рух наперад».


Святлана Ціханоўская таксама звярнула ўвагу на сілу супольнасці, якая, нягледзячы на рознагалоссі, здольная да яднання і салідарнасці:
«Калі назіраеш за гэтым, то разумееш: мы ўсе робім адну справу. І я б хацела, каб усе мы заўважалі больш пазітыўнага. Каб навучыліся падтрымліваць і хваліць адно аднаго за добрыя справы, нават калі маем розныя палітычныя погляды. Менавіта дзеля гэтага мы і праводзім такія канферэнцыі».


Заўтра, у трэці дзень Канферэнцыі, з 12:00 да 20:00 у Музеі Вольнай Беларусі (вул. Foksal 11, Варшава) пройдзе выстава «Нічога асабліва новага», якая прадставіць асабістыя рэчы палітвязняў, іх лісты, вершы і гукавыя сведчанні — як эмацыйны аповед пра жыццё за кратамі і сілу салідарнасці.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Вайна стала выгадай для Лукашэнкі»

Падчас візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская выступіла ва ўніверсітэце Civitas — прэстыжнай прыватнай навучальнай установе Польшчы, якая факусуецца пераважна на сацыяльных навуках.

У звароце да аўдыторыі дэмакратычная лідарка адзначыла: сённяшняя вайна — гэта не толькі трагедыя для Украіны, але і інструмент выжывання для аўтарытарных рэжымаў у Беларусі і Расіі. Ціханоўская распавяла пра маштабы ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне, аб стратэгічнай залежнасці Лукашэнкі ад Пуціна і аб тым, чаму Захад не мае права ігнараваць гэтую пагрозу:

«Вайна стала выгадай для Лукашэнкі. Калі яна пачалася, уся ўвага перамясцілася з Беларусі на Украіну. Больш за тое, рэжым працягвае атрымліваць з яе карысць. Больш за 280 беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў пастаўляюць прадукцыю для расійскай арміі. Дыктатары дапамагаюць адзін аднаму абыходзіць санкцыі і падтрымліваюць адзін аднаго на міжнароднай арэне.

Само выжыванне Лукашэнкі залежыць ад падтрымкі Пуціна, у той час як унутры Беларусі яго падтрымка мізэрная. Ён прадае суверэнітэт Беларусі ў абмен на фінансавую і палітычную падтрымку. І знішчае ўсё, што звязвае беларусаў з Еўропай, ізалюючы наш народ ад астатняга свету.

Абодва яны хочуць, каб вайна цягнулася як мага даўжэй. Яна падсілкоўвае іх рэжымы і апраўдвае рэпрэсіі. І, на жаль, без істотнага ціску я не бачу іншага шляху прымусіць дыктатараў спыніць вайну і тэрор.

Мы павінны ўважліва сачыць за ваеннымі вучэннямі «Захад-2025», запланаванымі на гэтую восень. Нельга недаацэньваць гэтую пагрозу, хаця я сумняваюся, што ў Пуціна хопіць рэсурсаў, каб адкрыць новы фронт.

У любым выпадку Еўропа павінна пераўзброіцца і быць гатовая. Гэта і наша Еўропа, і мы хочам, каб яна была мірнай і бяспечнай».

Читать полностью…
Подписаться на канал