2858
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Зваротная сувязь press@belaruscabinet.org Сайт https://belaruscabinet.org
Беларускіх студэнтаў у Польшчы становіцца менш, а ў Расеі — больш
У 2023 годзе ў польскіх універсітэтах вучыліся 12,7 тысячы беларусаў. На працягу дзесяці гадоў навучанне ў Польшчы станавілася ўсё больш папулярным сярод беларускай моладзі: штогод колькасць студэнтаў расла. Аднак у 2024 годзе яна ўпершыню скарацілася — прыкладна на 500 чалавек.
Тым часам у Расеі назіраецца адваротная тэндэнцыя: колькасць беларускіх студэнтаў вырасла з 8,8 тысячы ў 2021 годзе да 10,6 тысячы ў 2025-м.
Адна з прычын такой сітуацыі — бюракратычныя перашкоды пры паступленні ў еўрапейскія ўніверсітэты: складанасці з візамі, прызнаннем атэстатаў і дыпломаў. Расея тым часам прапануе стыпендыі і бясплатнае навучанне, прыцягваючы беларускую моладзь. На 2026–2027 навучальны год Расея зарэзервавала для беларусаў не менш за 1300 бясплатных месцаў ва ўніверсітэтах.
Пра прычыны і рызыкі гэтых змен, магчымасці прызнання беларускіх дакументаў аб адукацыі ў Польшчы і дапамогу абітурыентам у інтэрв’ю распавёў Аляксей Грахоўскі, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па моладзевай палітыцы і студэнцтве. Асноўнае сабралі ў картках.
❗️Прадстаўніцтва Кабінета па моладзевай палітыцы і студэнцтве дапамагае беларусам у пытаннях паступлення, прызнання дакументаў і працягу навучання за мяжой.
Калі вы сутыкнуліся з такімі складанасцямі, звяртайцеся па дапамогу:
📩 a.grahowski@belaruscabinet.org
144 беларусы і беларускі пад міжнароднай абаронай у Польшчы дасягнуць пенсійнага ўзросту ў бліжэйшыя 3 гады
144 беларусы і беларускі, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай у Польшчы, у перспектыве бліжэйшых трох гадоў дасягнуць пенсійнага веку, — паведамляецца ў адказе Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы на адпаведны запыт намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі і прадстаўніцы Кабінета па сацыяльнай палітыцы Веранікі Станкевіч.
Запыт быў накіраваны ў працяг сустрэчы з кіраўніком Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам 3 лістапада.
Паводле статыстыкі Ведамства па справах іншаземцаў, са 144 асоб, якія ў перспектыве бліжэйшых трох гадоў дасягнуць пенсійнага веку:
Жанчыны (народжаныя ў 1966–1969 гадах): 95 чалавек, з якіх 80 жанчын маюць статус дадатковай абароны, а 15 маюць статус уцекача.
Мужчыны (народжаныя ў 1961–1964 гадах): 49 чалавек, з якіх 38 мужчын маюць статус дадатковай абароны, а 11 маюць статус уцекача.
«Пенсіянеры — адна з найбольш уразлівых груп беларусаў, якія вымушана пакінулі тэрыторыю нашай краіны. Пошук варыянтаў магчымай дапамогі для іх з’яўляецца адным з важных, але даволі складаных кірункаў нашай працы.
Мы ўжо праводзілі кансультацыі з пасламі дзяржаў Еўрапейскага саюза. Гэтае пытанне таксама падымаў падчас апошняга пасяджэння Кансультатыўнай групы Беларусь – ЕС у Бруселі ў сакавіку гэтага года. Мы працягваем кансультацыі з польскімі ўладамі па дадзеным пытанні. Як намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, я гатовы аказваць максімальнае садзейнічанне Прадстаўніцтву па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў пошуку магчымых рашэнняў існуючых праблем», — адзначыў Павел Латушка.
«Калі я праходзіла слуханні ў Каардынацыйнай Радзе, то казала, што адным з важных напрамкаў маёй працы будзе прэвентыўная сацыяльная палітыка. Мы павінны думаць не толькі пра крызісы, з якімі беларусы і беларускі сутыкаюцца сёння, але і пра выклікі, якія могуць паўстаць перад імі праз 2–3 гады і ў больш аддаленай перспектыве.
Пенсіянеры і пенсіянеркі ў эміграцыі — адна з груп, якая ўжо сёння сутыкаецца з сур'ёзнымі цяжкасцямі. Таму падтрымка гэтых людзей і адвакатаванне іх правоў павінны быць нашым прыярытэтам ужо зараз. Пры гэтым важна не толькі рэагаваць на існуючыя праблемы, але і працаваць над тым, каб прадухіліць новыя крызісы ў будучыні», — падкрэсліла Вераніка Станкевіч.
Прадстаўнікі Кабінета абмеркавалі з украінскім бокам пытанні бяспекі, санкцый і адказнасці рэжыму
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук правялі анлайн-сустрэчу з паслом па асаблівых даручэннях МЗС Украіны ў справах Беларусі Яраславам Чарнагорам.
Галоўнай тэмай кансультацый стала ўзгадненне палітычных пазіцый, каардынацыя сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне і ўмацаванне ўзаемнай падтрымкі.
Падчас сустрэчы абмеркавалі тры асноўныя напрамкі:
🔺Будучая архітэктура бяспекі ў Еўропе. Фарміраванне агульнага бачання і ўключэнне беларускага пытання ў будучыя перамовы аб бяспецы ва Украіне і Еўропе.
🔺Санкцыйная палітыка. Каардынацыя падыходаў да санкцый у дачыненні да рэжыму ў Беларусі.
🔺Міжнародна-прававая адказнасць. Прыцягненне Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго рэжыму да адказнасці за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны сумесна з Расійскай Федэрацыяй.
Кансультацыі плануецца працягнуць.
Што рабіць з маёмасцю, канфіскаванай па палітычных справах?
Як пасля дэмакратычных зменаў аднавіць справядлівасць і вярнуць беларусам незаконна адабраную маёмасць? Хто павінен кампенсаваць страты і дзе знайсці на гэта грошы?
Мікалай Казлоў, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні правапарадку, і Аліса Рыжычэнка, прадстаўніца Кабінета па эканоміцы і фінансах, прадставілі сваё бачанне вырашэння гэтай праблемы.
Коратка пра галоўнае:
🔺 Закон аб рэстытуцыі.
Мікалай Казлоў прапануе прыняць асобны закон, які вызначыць парадак перагляду судовых рашэнняў, вяртання незаконна адабранай маёмасці і выплаты кампенсацый.
🔺 Адказнасць дзяржавы і пакупнікоў.
Паводле Казлова, дзяржава павінна аднавіць правы пацярпелых і кампенсаваць страты паводле рынкавай вартасці маёмасці. Пакупнікі, якія свядома набывалі незаконна канфіскаваную маёмасць, таксама могуць несці матэрыяльную адказнасць, але толькі паводле рашэння суда.
🔺 Абарона добрасумленных пакупнікоў.
Аліса Рыжычэнка падкрэслівае, што людзі, якія не ведалі пра незаконнае паходжанне набытай маёмасці, не павінны страціць жыллё і грошы. Яны павінны захаваць маёмасць, а пацярпелыя — атрымаць кампенсацыю ад дзяржавы. Гэта важна для захавання даверу да права прыватнай уласнасці як асновы здаровай эканомікі.
🔺 Крыніцы кампенсацый.
Каб не перакладаць увесь фінансавы цяжар на дзяржаўны бюджэт і падаткаплацельшчыкаў, Рыжычэнка прапануе выкарыстоўваць таксама маёмасць суддзяў, пракурораў, сілавікоў і чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў незаконных канфіскацыях, а таксама актывы рэжыму і звязаных з ім асоб, набытыя праз карупцыйныя схемы.
🔺 Падрыхтоўка ўжо цяпер.
Казлоў прапануе стварыць рэестр канфіскаванай маёмасці, а Рыжычэнка — распрацаваць методыку ацэнкі шкоды, крытэрыі добрасумленнасці пакупнікоў і парадак фарміравання кампенсацыйнага фонду. Чым лепш гэтая праца будзе зробленая загадзя, тым меншымі будуць страты і для пацярпелых, і для дзяржавы пасля дэмакратычных зменаў.
Падрабязней пра пазіцыі і прапановы абодвух прадстаўнікоў — у поўным матэрыяле.
Павел Латушка: Калі няма справядлівасці — злачынствы будуць працягвацца
«Чаму мы не маем права забыцца на Рамана Бандарэнку? Таму што ён нацыянальны герой. І мы пра яго ніколі не забудземся. Як не забудземся пра Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Генадзя Шутава, Аляксандра Тарайкоўскага. Мы не забудземся ні пра кога, каго забіў рэжым Лукашэнкі. Не забудземся, бо не наступіла справядлівасць. Мы не забудземся пра нашых ваяроў, якія змагаюцца за свабоду Украіны і нашу свабоду», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас мітынгу ў Варшаве, прысвечанага шостай гадавіне забойства Рамана Бандарэнкі.
«Калі няма справядлівасці, гэта азначае, што злачынствы будуць працягвацца. І гэта адбываецца ў сённяшняй Беларусі. Злачынцы засталіся на свабодзе, галоўны злачынец на свабодзе і ён працягвае рабіць злачынствы і таксама даваць загады, каб іншыя гэта рабілі. Таму справядлівасць патрэбная дзеля таго, каб гэта спынілася».
Падчас выступу Павел Латушка адзначыў, што не так даўно ў швейцарскім судзе былі пачуты важныя словы пра тое, што менавіта асабіста Лукашэнка адказвае за забойствы Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага.
«Трэба было чакаць 27 гадоў, каб нарэшце сказалі, хто вінаваты ў гэтых забойствах і гэтых знікненнях. Я вельмі спадзяюся, што нам не прыйдзецца чакаць 27 гадоў, таму наша каманда кожнага дня працуе над тым, каб гэта адбылося як мага хутчэй».
Павел Латушка ўспомніў 20 лістапада 2020 года. Той самы дзень, калі ў Мінску тысячы людзей прыйшлі на развітанне з Раманам Бандарэнкам:
«Я памятаю той дзень. Неба раскрылася каля царквы, калі людзі сабраліся і адпявалі Рамана. І мы думалі, што гэта той прамень, які адкрые нам свабоду. Я ніколі не забуду гэты дзень. Ён заўсёды будзе ў маім сэрцы, таму я працягну змагацца за справядлівасць».
У мітынгу таксама ўзяў удзел прадстаўнік Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
Выражаю глубокие соболезнования родным и близким погибших в результате стрельбы сегодня на главном рынке Кракова.
Эта ужасная трагедия не должна оставлять нас безразличными.
Скорейшего выздоровления всем раненым.
Мое сердце вместе с польским народом и Польшей.
Аліса Рыжычэнка вывучае досвед ЗША для развіцця эканомікі будучай Беларусі
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка знаходзіцца ў ЗША, дзе ўдзельнічае ў праграме Дзяржаўнага дэпартамента ЗША «The U.S. Economy: Trade, Development, and Finance» у межах International Visitor Leadership Program (IVLP).
Аснова эканамічнай стратэгіі Алісы Рыжычэнкі для будучай Беларусі — эканоміка ведаў, якая абапіраецца на адукацыю, навуку і тэхналогіі. Падчас паездкі яна ставіць перад сабой тры асноўныя задачы:
🔹 Вывучыць механізмы перадачы тэхналогій ад універсітэтаў да бізнесу.
У амерыканскіх універсітэтах спецыяльныя офісы дапамагаюць ператвараць навуковыя распрацоўкі ў патэнты, ліцэнзіі і стартапы. Беларусь з яе моцнай інжынернай і ІТ-школай можа выкарыстоўваць гэты досвед, каб навуковыя ідэі станавіліся асновай новых кампаній і працоўных месцаў у краіне.
🔹 Даследаваць механізмы падтрымкі знешняга гандлю і экспарту тэхналагічных паслуг.
Досвед амерыканскіх штатаў паказвае, як дапамагаць кампаніям выходзіць на новыя рынкі без залішняга ўмяшання дзяржавы ў працу бізнесу. Экспарт тэхналагічных паслуг можа стаць адным з галоўных рухавікоў эканамічнага росту новай Беларусі.
🔹 Наладзіць кантакты з фінансавымі інстытутамі і знайсці партнёраў для будучых рэформаў.
Эканамічныя пераўтварэнні патрабуюць доступу да капіталу. Прамыя кантакты з амерыканскімі фінансавымі інстытутамі і агенцтвамі дазваляюць ужо цяпер абмяркоўваць магчымыя інструменты падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў пераходны перыяд.
«Падрыхтоўка да пераменаў павінна апярэджваць самі перамены»: Кадравы рэзерв запускае новую адукацыйную праграму
Кадравы рэзерв для Новай Беларусі адкрыў набор на трохступеньчатую анлайн-праграму «Агенты перамен: місія выканальная». Яна разлічаная на 152 гадзіны навучання і ахоплівае пытанні дзяржаўнага кіравання, права, эканомікі, грамадскіх і палітычных працэсаў, перамоў і камунікацыі.
Падрыхтоўка кадраў для будучых пераменаў з'яўляецца адной са стратэгічных задач дэмакратычных сіл, што адлюстравана і ў рэзалюцыях Канферэнцыі Новай Беларусі.
Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады (у пытаннях кадравага рэзерву), каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі», адзначыў:
«Мы можам распрацоўваць самыя амбіцыйныя праграмы рэформаў, прапаноўваць новыя законы і мадэлі дзяржаўнага кіравання. Але ў пэўны момант паўстане вельмі практычнае пытанне: хто ўсё гэта будзе рэалізоўваць?»
«Падрыхтоўка да пераменаў павінна апярэджваць самі перамены. Калі ў Беларусі адкрыецца акно магчымасцяў, запатрабаванне ў кампетэнтных, адказных і матываваных людзях будзе велізарным».
«Сёння, як ніколі, важна рыхтаваць беларускае грамадства да дзейнасці пасля таталітарызму. Маштабныя рэформы і змены кіравання на лакальным і дзяржаўным узроўні магчымыя пры наяўнасці ініцыятыўных і кампетэнтных людзей, якія не баяцца дзейнічаць рашуча, але дасціпна змяняючы ранейшыя падыходы і практыкі кіравання грамадска-палітычнымі працэсамі».
«Гэта вельмі важная інвестыцыя, якую кожны з нас, можа зрабіць у будучыню сваёй краіны».
Запрашаем на антыканферэнцыю BiRD 2026 — Belarus ID Revival Days 2026 — стратэгічны івэнт, які раз на два гады збірае прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай грамадзянскай супольнасці, культуры, адукацыі, бізнесу, экспертных асяродкаў, палітычных сіл і міжнародных партнёраў.
Сёлета ў цэнтры ўвагі: 🔹 беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у розных сферах (дзяржаўнае кіраванне, сацыяльная палітыка, эканоміка, камунікацыі, бяспека); 🔹 культура і адукацыя; 🔹 культурніцкая дыпламатыя; 🔹 крэатыўная эканоміка; 🔹 новыя партнёрствы; 🔹 супольныя стратэгічныя рашэнні.
Антыканферэнцыя BiRD ўключае адкрытыя дыскусіі, практычныя лабараторыі, абмен паспяховымі і няўдалымі кейсамі і сумесны пошук рашэнняў, дзе няма падзелу на актыўных удзельнікаў і пасіўных слухачоў. Гэта падзея, якая нават пачынаецца з DJ-выступу.
📝 Рэгістрацыя ўжо адкрытая: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeelKjUTVMz9OrtWwURiRTLoJunpwFfn5q1k07NdBgQapfI6A/viewform?usp=header
❗️Колькасць месцаў абмежаваная. Пацвярджэнне ўдзелу будзе даслана пасля разгляду заявак.
Падрабязная праграма будзе апукаваная бліжэй да падзеі.
Галоўны арганізатар — Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПК.
Да сустрэчы на BiRD 2026! 💙
Европа учтет доказательства о причастности «Беларуськалия» к незаконному вывозу и индоктринации украинских детей
Европейская служба внешних действий и ряд стран-членов ЕС ответили на обращения заместителя руководительницы Объединенного Переходного Кабинета Беларуси, руководителя НАУ Павла Латушко от 14 октября 2026 года о роли ОАО «Беларуськалий» и его руководства в финансировании и организации незаконного перемещения детей с временно оккупированных территорий Украины в Беларусь, а также их последующей индоктринации.
В частности, в Европейской службе внешних действий заявили, что полностью разделяют обеспокоенность судьбой насильно депортированных украинских детей, категорически выступают против практики стирания их национальной идентичности и насаждения чуждой идеологии. В ведомстве напомнили, что Евросоюз уже ввел ряд ограничительных мер против причастных лиц и предприятий, и подчеркнули: “Предоставленная вами ценная информация будет принята во внимание с целью дальнейшего усиления нашей текущей работы в этой сфере”.
Отдельные страны также заявили о своей неизменной позиции по усилению давления на режим Лукашенко за соучастие в агрессивной войне России против Украины, репрессии и нарушения прав человека. Переданные НАУ данные будут использованы при подготовке будущих предложений по введению ограничительных мер в отношении выявленных вредоносных акторов режима Лукашенко и ОАО «Беларуськалий».
Как отметил Павел Латушко: “Лжец Лукашенко может сколько угодно обивать пороги европейских кабинетов через теневых лоббистов и надеяться, что ему ослабят калийные санкции. Ответ Евросоюза предельно ясен: вместо ослабления ограничений режим получит новые дела или даже расширение санкционных списков.
Мы передали исчерпывающие доказательства участия ОАО «Беларуськалий» в финансировании и организации незаконного вывоза, размещения и идеологической обработки украинских детей с оккупированных территорий.
Пусть Лукашенко не питает иллюзий, будто разовые дипломатические маневры заставят Европу забыть о его преступлениях. Диктатор и его пособники должны готовиться не к возвращению на европейские рынки, а к скамье подсудимых. Наказание за соучастие в военной агрессии, репрессиях беларуского народа и украденных судьбах детей реально. Все незаконно перемещенные украинские дети должны вернуться домой, все политзаключенные должны быть освобождены, а виновные — понести ответственность.
Преступления не получится спрятать за «благотворительными» вывесками. НАУ продолжит системную работу по сбору доказательств и их передаче международным партнерам”.
Супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям супраць беларусаў абмеркавалі падчас сустрэч Паўла Латушкі ў Страсбургу
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка правёў у Страсбургу сустрэчы з пастаяннымі прадстаўнікамі, пасламі пяці краін Паўночнай Еўропы пры Савеце Еўропы, пастаянным прадстаўніком, паслом Германіі пры Савеце Еўропы і дырэктаркай па палітычных пытаннях і знешніх сувязях Савета Еўропы Наталі Сабанадзе.
У сустрэчы з прадстаўнікамі паўночнаеўрапейскіх краін узялі ўдзел паслы Сіні Паўккунен-Мюккянен (Фінляндыя), Веб’ёрн Хейнес (Нарвегія), Міхаэль Енсен (Данія), Ніклас Кеббон (Швецыя) і Грэта Гуннарсдоўцір (Ісландыя).
🔺Супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям
Па ініцыятыве паслоў асобную ўвагу надалі пераследу беларусаў, вымушаных пакінуць краіну. Абмяркоўваліся магчымыя механізмы Савета Еўропы, якія маглі б стаць асновай для нацыянальных інструментаў абароны ад транснацыянальных рэпрэсій.
Гаворка ішла пра немагчымасць атрымання і падаўжэння беларускіх пашпартоў, праблемы з прызнаннем натарыяльных дзеянняў, спробы вярбоўкі і шпіянажу.
🔺Сітуацыя ў Беларусі і пазіцыя Еўрапейскага саюза
Павел Латушка праінфармаваў суразмоўцаў пра працяг рэпрэсій і адсутнасць прыкмет змены ўнутранай і знешняй палітыкі рэжыму. Нават пасля вызвалення груп палітвязняў пры ўдзеле ЗША рэпрэсіі не спыняюцца, а спісы палітычных зняволеных папаўняюцца.
Павел Латушка падкрэсліў неабходнасць захавання адзінай пазіцыі ЕС, накіраванай на прымус рэжыму да дыялогу з грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі. Любыя кантакты з рэжымам павінны грунтавацца на прынцыпе «Нічога пра беларусаў без беларусаў».
Ён таксама адзначыў, што сёння няма падстаў для змякчэння санкцыйнай палітыкі, а нацыянальныя інтарэсы асобных дзяржаў не павінны адсоўваць на другі план стратэгічную мэту — садзейнічаць дэмакратычным пераменам ў Беларусі.
🔺Адказнасць за агрэсію супраць Украіны
Падчас асобнай сустрэчы з пастаянным прадстаўніком, паслом Германіі пры Савеце Еўропы абмяркоўваўся ход стварэння Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны.
Павел Латушка праінфармаваў пра збор НАУ і іншымі ініцыятывамі доказаў датычнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да злачынства агрэсіі. Таксама разглядаліся расследаванне незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і садзейнічанне іх вяртанню ва Украіну.
Асобна падкрэслівалася неабходнасць уліку нацыянальных інтарэсаў Беларусі падчас магчымых мірных перамоў па Украіне.
🔺Супрацоўніцтва з Саветам Еўропы
Павел Латушка падзякаваў дзяржавам за падтрымку беларускіх дэлегацый у ПАСЕ і Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад, а таксама працы Кантактнай групы Савета Еўропы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю.
Удзел беларускіх прадстаўнікоў у гэтых структурах дазволіў правесці дзясяткі двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі парламентаў дзяржаў — членаў Савета Еўропы, а таксама наладзіць сістэмную працу з камітэтамі і палітычнымі групамі. Беларуская праблематыка была адлюстраваная ў 11 рэзалюцыях ПАСЕ, таксама адбыліся слуханні па сітуацыі з палітвязнямі.
Сярод бліжэйшых прыярытэтаў — падрыхтоўка палітычнай рэзалюцыі па Беларусі і рэзалюцыі аб ролі культуры ў дэмакратызацыі Беларусі (Culture as a Foundation for the Democratisation of Belarus).
🔺Нацыянальны дыялог і практычнае супрацоўніцтва
Падчас сустрэчы з Наталі Сабанадзе абмяркоўвалася стратэгія нацыянальнага дыялогу з выкарыстаннем механізму Круглага стала, падтрыманая Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і Канферэнцыяй «Новая Беларусь».
Дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні ў Варшаве прэзентацыі дзейнасці Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы для беларусаў, адкрытага ў маі 2026 года ў Вільнюсе. Гэта дазволіць вызначыць сумесныя планы супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі і грамадзянскай супольнасцю.
🔺Павел Латушка падзякаваў прадстаўнікам Паўночных краін за ўклад іх дзяржаў у Міжнародны гуманітарны фонд, сродкі якога накіроўваюцца на падтрымку былых палітвязняў і членаў іх сем’яў.
«Беларусы павінны мець права вырашаць будучыню сваёй краіны»: намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай выступіла ў Паўночнай радзе
Дэлегацыя дэмакратычных сіл упершыню ўзяла ўдзел у сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі ў статусе міжнародных гасцей. Яе ўзначаліла намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі Павел Баркоўскі ад Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Леў Львоўскі ад грамадзянскай супольнасці, прадстаўнік платформы палітычных партый, Маргарыта Ворыхава ад Каардынацыйнай Рады.
Удзел дэлегацыі арганізаваны пры садзейнічанні Офіса Рады міністраў Паўночных краін у Літве. Падчас сесіі беларускія прадстаўнікі мелі магчымасць абмеркаваць з парламентарыямі паўночных краін сітуацыю ў Беларусі і далейшае супрацоўніцтва.
У выступе Гліннік нагадала пра палітвязняў, рэпрэсіі, пагрозы нашай незалежнасці з боку Расіі і асобна падзякавала за падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Станіслава Гліннік:
«У Еўропе не можа быць трывалай бяспекі без дэмакратычнай Беларусі. Беларусь таксама не можа стаць суцяшальным прызам для Пуціна. Беларусы павінны мець права вырашаць будучыню сваёй краіны.
Вось чаму наша прысутнасць тут важная. Наша дэлегацыя прадстаўляе ўсе ключавыя часткі беларускага дэмакратычнага руху. І адгэтуль мы імкнемся зрабіць наша супрацоўніцтва з Паўночным саветам рэгулярным і змястоўным».
Павел Латушка: «Мы працуем над тым, каб у Польшчы з’явіўся судовы прэцэдэнт, аналагічны справе Юрыя Гараўскага ў Швейцарыі»
26 кастрычніка Кантанальны суд Санкт-Галена ў Швейцарыі прызнаў былога байца САБРа Юрыя Гараўскага вінаватым у гвалтоўным знікненні Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе і прызначыў яму два гады пазбаўлення волі ўмоўна.
Рашэнне стала важным прэцэдэнтам ажыццяўлення ўніверсальнай юрысдыкцыі ў дачыненні да злачынстваў, звязаных з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, каментуючы рашэнне суда, адзначыў:
«Вельмі важна, каб станоўчы досвед ажыццяўлення ўніверсальнай юрысдыкцыі пераймалі іншыя краіны. На жаль, сёння толькі ў нямногіх еўрапейскіх краінах мы можам у поўнай меры разлічваць на выкарыстанне гэтага механізму. Тым не менш Народнае антыкрызіснае ўпраўленне не пакідае спробаў рэалізаваць першы падобны паспяховы кейс у Польшчы, і мы спадзяемся, што прысуд Гараўскаму будзе садзейнічаць прымяненню ўніверсальнай юрысдыкцыі судамі ў Польшчы».
«Гвалтоўнае знікненне — гэта не проста выкраданне чалавека. Як артыкул 185bis Крымінальнага кодэкса Швейцарыі, так і артыкул 2 Канвенцыі прадугледжваюць дзяржаўны элемент злачынства: пазбаўленне чалавека свабоды прадстаўнікамі дзяржавы альбо асобамі, якія дзейнічаюць з яе дазволу, пры яе падтрымцы або з яе маўклівай згоды, што суправаджаецца адмовай прызнаць пазбаўленне свабоды або ўтойваннем звестак пра лёс ці месцазнаходжанне зніклага».
«Прымяненне судом артыкула 185bis азначае ўстанаўленне прадугледжаных гэтай нормай элементаў злачынства, уключаючы сувязь здзейсненага злачынства з дзяржаўнымі структурамі Беларусі. Гэта стварае важную аснову для далейшага расследавання ролі іншых прадстаўнікоў беларускіх уладаў, уключаючы арганізатараў злачынства і асоб, якія аддавалі загады».
«Правасуддзе не павінна абмяжоўвацца адказнасцю непасрэднага выканаўцы. Неабходна ўстанавіць увесь ланцуг адказнасці, уключаючы асоб, якія планавалі і арганізоўвалі злачынствы, аддавалі загады і забяспечвалі ўтойванне лёсу зніклых»,
Калі б не сталінскі тэрор, беларусам сёння не давялося б даказваць сам факт існавання сваёй нацыі
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікі НКУС расстралялі больш за сто чалавек. Сярод іх былі пісьменнікі, навукоўцы, выкладчыкі, дзяржаўныя дзеячы. Гэтая трагедыя ўвайшла ў гісторыю як Ноч (не)расстраляных паэтаў.
❓Але што было б, калі б гэтае пакаленне засталося жыць?
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі распавёў пра кошт гэтай страты для беларускай нацыі і наступствы, якія мы адчуваем дагэтуль.
У 1920-я гады ў Беларусі актыўна развіваліся нацыянальная адукацыя, літаратура і навука. Калі б гэтае развіццё не было гвалтоўна перарванае, Беларусь магла б стаць значна мацнейшай, нацыянальна арыентаванай краінай.
«У нас бы цяпер не стаяла пытанне, ці знікне беларуская мова заўтра, ці яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў як-небудзь пратрымаецца. Ці ёсць у нас культура, якой мы можам ганарыцца? Гэта былі б даўно вырашаныя пытанні».
«Сітуацыя была б прыкладна такой, як, напрыклад, з Польшчай: ні ў каго, нават у Маскве, не ўзнікае пытання, ці існуюць палякі як нацыя».
«Кожны беларус, які купляе беларускую кнігу ці слухае выканаўцу, што спявае па-беларуску, дапамагае беларусам не знікнуць. Тое ж робіць чалавек, які чытае напісаны па-беларуску артыкул нашага навукоўца. Усе гэтыя людзі дапамагаюць беларусам адраджацца».
Беларусь аб’ядноўвае людзей, якія вераць у яе свабодную будучыню
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне ўзнагародзіць сем выбітных асоб за шматгадовую працу на карысць Беларусі, захаванне беларускай культуры, абарону свабоды слова і падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа. Адпаведная пастанова №31 прынятая 24 кастрычніка 2026 года.
Медалём «Гонар і Годнасць» узнагароджваецца:
🤝 Ігар Карней — беларускі журналіст, палітычны вязень, папулярызатар беларускай гісторыі і культуры. Узнагароджваецца за асабістую мужнасць у абароне свабоды слова і шматгадовую працу па развіцці журналістыкі ў Беларусі.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
🤝 Ігар Іваноў — беларускі выдавец і грамадскі дзеяч, які шмат гадоў падтрымлівае беларускую культурную прысутнасць у Вялікабрытаніі і свеце. Адзначаны за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускіх праектаў за мяжой і папулярызацыю беларускай культуры;
🤝 Мэцью Кот (Matthew Kott) — гісторык, даследчык Балтыйскага рэгіёну, узнагароджваецца за шматгадовую працу па даследаванні і папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі ў свеце;
🤝 Ёнатан Шахт Галінг Нільсэн (Jonathan Schacht Halling Nielsen) — дацкі юрыст і грамадскі дзеяч, узнагароджваецца за шматгадовую падтрымку беларускай супольнасці і працу па папулярызацыі Беларусі ў свеце;
🤝 Надзея Нортан — беларуская грамадская дзяячка і даследчыца, адзначаная за шматгадовую грамадска-палітычную і культурніцкую працу на карысць Беларусі;
🤝 Браян Фіцпатрык (Brian Fitzpatrick) — амерыканскі палітык, кангрэсмен ад першай выбарчай акругі штата Пенсільванія, адзначаны за шматгадовую падтрымку змагання беларусаў за свабоду і дэмакратыю;
🤝 Павел Шаўцоў — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і мецэнат, які на працягу дзесяцігоддзяў падтрымлівае беларускія культурныя і грамадскія ініцыятывы ў Вялікабрытаніі. Узнагароджваецца за працу па захаванні і развіцці беларускай культурнай спадчыны.
За кожнай з гэтых узнагарод стаяць гады працы, асабістая адданасць і вера ў будучыню Беларусі. Дзякуем усім узнагароджаным за тое, што захоўваеце беларускую культуру, абараняеце нашы каштоўнасці і дапамагаеце голасу Беларусі гучаць у свеце.
Павел Латушка: Цвёрда веру, што нашы краіны чакае супольная будучыня ў мірнай і бяспечнай Еўропе
«Віншую палякаў і полек, улады Польшчы з нагоды галоўнага дзяржаўнага свята. Дзякуй за вашу салідарнасць і вашу падтрымку нашай барацьбы за свабоду беларускага народа», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы.
Сёння, 11 лістапада, па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Караля Наўроцкага Павел Латушка прыняў удзел ва ўрачыстай змене ганаровай варты на плошчы маршалка Юзэфа Пілсудскага.
Увечары Павел Латушка прыме ўдзел ва ўрачыстым прыёме Прэзыдэнта Польшчы ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве для кіраўніцтва Польшчы і дыпламатычнага корпусу з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы.
«Для мяне вялікі гонар па запрашэнні Прэзідэнта Караля Наўроцкага браць удзел ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ва ўрачыстасцях з нагоды Нацыянальнага свята Незалежнасці Польшчы.
Выказваючы найшчырэйшыя віншаванні польскаму народу і дзяржаве, прагну яшчэ раз падзякаваць за тую бясцэнную дапамогу, якую Польшча аказвае беларусам у наш найбольш драматычны час нашай гісторыі.
Прытулак, падтрымка і шчырая салідарнасць, якую сотні тысяч ахвяр лукашэнкаўскага тэрору знайшлі ў Польшчы за апошнія гады, навечна ўпісаныя залатымі літарамі ў супольную гісторыю нашых народаў. Гэтая выпрабаваная ў цяжкіх умовах сувязь стане трывалым падмуракам для будучага стратэгічнага партнёрства і саюзу між незалежнай Беларуссю і незалежнай Польшчай. Я цвёрда веру, што нашы краіны чакае вялікая супольная будучыня ў мірнай і бяспечнай Еўропе», — падкрэсліў Павел Латушка.
Павел Латушка сёння прыме ўдзел ва ўрачыстасцях да Дня Незалежнасці Польшчы
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Караля Наўроцкага прыме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы.
Праграма мерапрыемстваў уключае удзел ва ўрачыстай змене ганаровай варты на плошчы Маршалка Юзафа Пілсудскага разам з кіраўніцтвам Польшчы, замежнымі амбасадарамі ды прадстаўнікамі грамадства. Акрамя гэтага, Павел Латушка прыме ўдзел у афіцыйным прыёме з Прэзідэнтам Польшчы, які пройдзе ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.
Колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы скарацілася на 1,5 тысячы: прадстаўнікі Кабінета абмеркавалі сітуацыю з польскім віцэ-міністрам
10 лістапада прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі і прадстаўнік па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аляксей Грахоўскі сустрэліся з намеснікам міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Анджэем Шэптыцкім.
Галоўнай тэмай сустрэчы стала скарачэнне колькасці беларускіх студэнтаў у польскіх універсітэтах. У параўнанні з мінулым навучальным годам іх стала на 1,5 тысячы менш. Адначасова назіраецца павелічэнне колькасці беларусаў, якія выбіраюць навучанне ў Расіі.
Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся:
🔹 Працягваць сачыць за скарачэннем колькасці беларускіх студэнтаў у Польшчы і павелічэннем іх колькасці у Расіі, каб у выпадку далейшага пагаршэння сітуацыі своечасова карэктаваць палітыку ў гэтай сферы.
🔹 Распачаць канкрэтныя захады па дапамозе беларускім абітурыентам з Беларусі ў вывучэнні польскай мовы і здачы моўнага экзамену, неабходнага для паступлення ў польскія ВНУ.
🔹 Правесці кансультацыі з профільнымі ведамствамі для вырашэння праблем са студэнцкімі візамі і банкаўскім абслугоўваннем беларускіх студэнтаў.
Таксама абмяркоўвалася магчымасць пашырэння стыпендыяльных праграм для беларусаў.
Асобнай тэмай стаў праект Беларускага даследчага ўніверсітэта ў Польшчы. Удзельнікі сустрэчы разгледзелі прававыя і адміністрацыйныя ўмовы яго стварэння, у тым ліку пытанні рэгістрацыі і акрэдытацыі. Кансультацыі па рэалізацыі праекта будуць працягнутыя.
«У той момант, калі ў Беларусі адукацыя мілітарызуецца, а Расея ўсё больш спрабуе перацягнуць на сябе паток беларускіх студэнтаў, Польшча застаецца адным з галоўных кірункаў для маладых беларусаў і беларусак да якаснай і вольнай адукацыі»,
«Вельмі важна, каб нягледзячы на пытанні бяспекі і пагроз, што сыходзяць цяпер з Беларусі, для беларусаў заставалася адчыненым гэта акно далучэння да еўрапейскай супольнасці і яе каштоўнасцяў. Акадэмічная ізаляцыя, у якой апынулася беларуская адукацыя і навука, вядзе да значнай дэградацыі навуковага патэнцыялу і страты чалавечага капіталу. Наша задача захаваць гэтыя магчымасці для беларусаў і дапамагчы ў пабудове сумеснай мірнай і дабрасуседскай будучыні».Читать полностью…
10 пунктов настоящих изменений: наша позиция для Запада и условие для Минска
Пока режим Лукашенко пытается продать миру дипломатический блеф о «миротворчестве» и навязать формат «Минск-3», мы возвращаем внимание к главной для беларусов проблеме — тяжелейшему внутреннему политическому и правовому кризису в нашей стране.
Нельзя выступать площадкой для урегулирования международных конфликтов, когда внутри страны продолжается террор, тысячи граждан удерживаются в тюрьмах, а беларуская территория используется для агрессии против Украины.
Народное антикризисное управление (НАУ) сформировало «Программу настоящих изменений из 10 пунктов». Это стратегическая рамка и практический алгоритм, адресованный двум сторонам:
– Международным партнерам: любые контакты с Минском должны быть строго увязаны с шагами по прекращению репрессий, восстановлению прав граждан и инклюзивному диалогу — как это прямо зафиксировано в Выводах Совета ЕС по Беларуси.
– Функциональным властям в Беларуси: это наиболее рациональный и конструктивный путь прекращения внутреннего противостояния, восстановления законности, суверенитета и независимости нашей страны.
Наш принцип незыблем: «Ничего о беларусах без самих беларусов».
Полный текст Программы опубликован на нашем официальном сайте и доступен на трех языках:
🔗 Чытаць Праграму на беларускай мове: https://www.belarus-nau.org/be/post/10-пунктаў-сапраўдных-змен-ад-паўла-латушкі-і-нау
🔗 Читать Программу на русском языке: https://www.belarus-nau.org/post/10-пунктов-настоящих-изменений-от-павла-латушко-и-нау
🔗 Read the 10-Point Program in English: https://www.belarus-nau.org/en/post/10-point-program-for-real-change-by-pavel-latushka-and-nam
Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае спачуванні народу Польшчы ў сувязі з трагедыяй у Кракаве
7 лістапада ў цэнтры Кракава ўзброены нападнік адкрыў агонь па людзях. Загінулі шэсць чалавек, яшчэ 15 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых — двое паліцэйскіх, якія спынілі нападніка, рызыкуючы ўласным жыццём.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае шчырыя спачуванні сем’ям і блізкім загінулых, жадае хутчэйшага выздараўлення параненым і выказвае падтрымку ўсім, каго закранула гэтая трагедыя.
У гэтыя цяжкія дні мы падзяляем боль польскага народа і выказваем салідарнасць з Польшчай, якая стала домам для сотняў тысяч беларусаў.
Ці могуць беларусы вучыцца ва ўкраінскіх школах і ўніверсітэтах?
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі звярнуўся ў Міністэрства адукацыі і навукі Украіны з трыма пытаннямі пра школьную і вышэйшую адукацыю для беларусаў. На яго зварот адказаў намеснік міністра Іван Юрыйчук.
1. Ці могуць беларускія дзеці вучыцца ва ўкраінскіх школах анлайн і атрымліваць атэстаты дзяржаўнага ўзору?
Міністэрства патлумачыла, што кожнае дзіця, якое знаходзіцца ва Украіне, мае права бясплатна атрымаць поўную сярэднюю адукацыю ў дзяржаўнай або камунальнай школе. Міністэрства таксама падтрымала імкненне беларускай моладзі вучыцца з дапамогай анлайн-платформаў і адукацыйных праграм. Ці могуць дзеці за межамі Украіны такім чынам вучыцца ва ўкраінскай школе і атрымаць украінскі атэстат, у лісце не ўдакладняецца. Гэтае пытанне стане адной з тэм далейшых кансультацый.
2. Ці можна акрэдытаваць беларускамоўныя анлайн-школы ва Украіне і распрацаваць сумесныя навучальныя праграмы?
Украінскае заканадаўства не прадугледжвае працэдуры акрэдытацыі замежных школ. Як патлумачыла міністэрства, школы, якія працуюць за межамі Украіны, дзейнічаюць паводле законаў краіны, дзе знаходзяцца. Магчымасць распрацоўкі сумесных навучальных праграм і прававыя ўмовы для акрэдытацыі беларускамоўных анлайн-школ яшчэ трэба абмеркаваць падчас кансультацый.
3. На якіх умовах беларусы могуць паступаць ва ўкраінскія ўніверсітэты?
Грамадзяне Беларусі могуць паступаць ва ўкраінскія ўніверсітэты. Паводле правілаў прыёму на 2026 год, абітурыентам без дазволу на пастаяннае пражыванне ва Украіне патрэбны індывідуальны дазвол міністэрства. Гэта датычыцца і тых, хто мае дазвол на часовае пражыванне. Індывідуальны дазвол не патрэбны беларусам, якія абаранялі Украіну і атрымалі статус удзельніка баявых дзеянняў, а таксама іх дзецям.
Магчымасць вучыцца за кошт бюджэту залежыць ад прававога статусу абітурыента і іншых умоў, прадугледжаных заканадаўствам. Пытанні арганізацыі навучання і пражывання вырашаюць самі ўніверсітэты. Падчас далейшых кансультацый плануецца абмеркаваць умовы пражывання беларускіх студэнтаў і магчымасць стварэння праграм, якія спрасцілі б ім паступленне.
У адказе Іван Юрыйчук асобна адзначыў, што пагадненне паміж Украінай і Беларуссю аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі спыніла дзеянне.
У сваім адказе міністэрства таксама пацвердзіла, што Украіна падтрымлівае імкненне беларускага народа да сапраўднай незалежнасці і пабудовы прававой еўрапейскай дзяржавы, а ў імкненні беларускай моладзі вучыцца і засвойваць дэмакратычныя каштоўнасці бачыць аснову еўрапейскай будучыні Беларусі.
Кансультацыі плануецца працягнуць пры пасярэдніцтве пасла па асаблівых даручэннях МЗС Украіны ў справах Беларусі Яраслава Чарнагора.
Захаванне беларускай культуры — гэта таксама пытанне бяспекі Еўропы
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі выступіў на Berlin Belarus Future Forum у Берліне. Яго выступленне было прысвечана ролі культуры ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці і ўстойлівасці Беларусі.
Асноўныя тэзісы выступу:
🔹 Нацыянальная ідэнтычнасць не з’яўляецца нечым непарушным. У Беларусі перапісваецца гісторыя, беларуская мова выціскаецца з грамадскага жыцця, а дзеячы культуры зазнаюць рэпрэсіі. Русіфікацыя становіцца інструментам паступовага знішчэння нацыянальнай самабытнасці.
🔹 Беларуская культура ў эміграцыі дапамагае супрацьстаяць асіміляцыі. Сотні арганізацый за мяжой працягваюць развіваць беларускую мову, адукацыю і культуру. Толькі ў кніжнай сферы сёння працуюць больш за 20 незалежных выдавецтваў у дзясятку краін свету, а сумарны наклад беларускіх выданняў перавышае 100 тысяч асобнікаў.
🔹 Падтрымка беларускай культуры — гэта інвестыцыя ў бяспеку Еўропы. Страта Беларуссю нацыянальнай ідэнтычнасці азначала б не толькі збядненне еўрапейскай культурнай разнастайнасці, але і ўзмацненне расійскага ўплыву непасрэдна на межах ЕС і NATO.
У панядзелак у межах форуму па ініцыятыве Беларускай рады культуры адбылася асобная сустрэча беларускіх культурных арганізацый. Такія сустрэчы дапамагаюць наладжваць супрацоўніцтва, абменьвацца досведам і ўмацоўваць беларускую культурную супольнасць за мяжой.
Павел Баркоўскі таксама выказаў падзяку Міністэрству замежных спраў Германіі за падтрымку даследчых і культурных праектаў, арыентаваных на Беларусь, і паслядоўнае вылучэнне Беларусі ў асобны кірунак палітыкі — незалежна ад уяўленняў пра яе прыналежнасць да «сферы расійскіх інтарэсаў».
Польшча будзе імкнуцца ў максімальна кароткія тэрміны правесці працэдуры па прадастаўленні міжнароднай абароны дзесяці былым палітвязням
Падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі з кіраўніком Ведамства па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам было абмеркавана пытанне атрымання статусу міжнароднай абароны для дзесяці былых палітычных зняволеных, якія былі перамешчаныя з тэрыторыі Літвы ў Польшчу пасля апошняга верасневага вызвалення дзякуючы намаганням амерыканскага боку.
Польскі бок адзначыў, што будзе імкнуцца ў максімальна кароткія тэрміны ажыццявіць усе неабходныя працэдуры па прадастаўленні міжнароднай абароны дзесяці былым палітычным зняволеным.
У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станкевіч, юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, дэлегат Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк, спецыялістка па пытаннях адвакатавання Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
Падчас сустрэчы таксама былі абмеркаваныя наступныя пытанні:
🔹 Прадастаўленне міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі
Павел Латушка перадаў матэрыялы беларускіх праваабарончых арганізацый аб маштабах рэпрэсій, якія не спыняюцца ў Беларусі, з мэтай іх уліку пры разглядзе пытанняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі на тэрыторыі Польшчы.
Кіраўнік Ведамства па справах іншаземцаў Томаш Цытрыновіч адзначыў, што польскі бок пры прыняцці рашэнняў аб прадастаўленні статусу міжнароднай абароны зыходзіць з індывідуальнага разгляду кожнай справы і ацэньвае магчымыя пагрозы пераследу на падставе прадстаўленых звестак і доказаў.
🔹 Змены ў заканадаўстве адносна праязных дакументаў
Прадстаўнікі Ведамства па справах іншаземцаў праінфармавалі аб тым, што распачаўся працэс унясення зменаў у закон аб іншаземцах, накіраваных на павелічэнне тэрміну дзеяння праязнога дакумента з аднаго года да двух гадоў, а таксама на прызнанне яго ў якасці пасведчання асобы.
Цяпер сярэдні тэрмін атрымання праязнога дакумента для асоб, якім прадастаўлена міжнародная абарона, складае тры месяцы. Прадстаўнікі ведамства самі лічаць гэты тэрмін працяглым і адзначаюць, што працуюць над яго скарачэннем.
🔹 Тэрміны разгляду дакументаў аб міжнароднай абароне і легалізацыі
Асобна адбылося абмеркаванне пытанняў тэрмінаў разгляду дакументаў аб прадастаўленні міжнароднай абароны і легалізацыі беларусаў у Польшчы ў сувязі з дастаткова працяглым перыядам чакання прыняцця адпаведных рашэнняў.
Такое працяглае чаканне стварае цяжкасці для беларусаў у пытаннях працаўладкавання і вырашэння сацыяльных пытанняў знаходжання на тэрыторыі Польшчы.
🔹 Канкрэтныя складаныя выпадкі легалізацыі
Падчас сустрэчы таксама былі разгледжаныя некалькі канкрэтных складаных выпадкаў грамадзян Беларусі, звязаных з легалізацыяй іх знаходжання ў Польшчы.
🔹 Магчымая дэпартацыя грамадзян Беларусі
Асобна былі абмеркаваныя праблемныя пытанні, звязаныя з магчымай дэпартацыяй грамадзян Беларусі пасля прыняцця рашэння аб адмове ў прадастаўленні міжнароднай абароны ў Польшчы.
Дадаткова плануецца ініцыяваць сустрэчу ў Галоўнай камендатуры памежнай службы Польшчы па гэтай праблеме.
Павел Латушка звярнуўся да Генеральнага сакратара АБСЕ напярэдадні яго візіту ў Мінск
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка накіраваў ліст Генеральнаму сакратару Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Ферыдуну Сінірліаглу напярэдадні яго ўдзелу ў Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе 3–4 лістапада.
У сваім звароце Павел Латушка праінфармаваў Генеральнага сакратара АБСЕ пра колькасць палітычных зняволеных, якія сёння ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах, і звярнуў увагу на беспрэцэдэнтныя маштабы палітычных рэпрэсій у Беларусі. Ён заклікаў Генеральнага сакратара падчас візіту ў Мінск узняць пытанне вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення пераследу за палітычныя погляды.
Асобную ўвагу ў лісце Павел Латушка надаў пытанням рэгіянальнай бяспекі. Ён падкрэсліў, што Беларусь павінна стаць краінай, якая гарантуе бяспеку і стабільнасць у рэгіёне. Аднак пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе, пра надзейныя гарантыі бяспекі гаварыць не даводзіцца.
У якасці аргумента Павел Латушка нагадаў, што беларуская тэрыторыя была выкарыстаная для расійскай агрэсіі супраць Украіны. Рэжым таксама працягвае гібрыдныя агрэсіўныя дзеянні супраць суседніх дзяржаў — удзельніц АБСЕ і спрыяе дыверсійнай дзейнасці на іх тэрыторыях.
У якасці аднаго са шляхоў выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу Павел Латушка прапанаваў Генеральнаму сакратару АБСЕ заклікаць фактычныя беларускія ўлады распачаць інклюзіўны дыялог з грамадзянскай супольнасцю.
Павел Латушка адзначыў:
«Як намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і лідар найбуйнейшай фракцыі ў Каардынацыйнай Радзе, я лічу прынцыпова важным, каб нашы партнёры прытрымліваліся цвёрдай пазіцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і дзейнічалі стратэгічна. Нашай канчатковай мэтай павінны заставацца сістэмныя змены ў Беларусі».
Віцэ-мэр Страсбурга прапанаваў разгледзець магчымасць адкрыцця прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл у еўрапейскай сталіцы правоў чалавека
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка правёў сустрэчу з Эрвэ Морыцам, намеснікам мэра Страсбурга па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, падчас якой абмеркавалі падтрымку беларускіх культурных і інфармацыйных праектаў.
🔺Адной з ініцыятыў Эрвэ Морыца стала прапанова разгледзець магчымасць адкрыцця прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл у Страсбургу. Яна прагучала з улікам таго, што ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы працуюць афіцыйныя дэлегацыі Каардынацыйнай Рады Беларусі.
🔺Павел Латушка звярнуўся з просьбай аб арганізацыі пры падтрымцы мэрыі Страсбурга выставы і кінапаказу, прысвечаных маштабным рэпрэсіям і парушэнням правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку пераследу дзеячаў культуры.
Эрвэ Морыц пацвердзіў гатоўнасць мэрыі падтрымаць арганізацыю гэтых мерапрыемстваў падчас вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў 2027 годзе, калі плануецца разгляд даклада «Культура як аснова дэмакратызацыі Беларусі».
🔺Акрамя таго, Эрвэ Морыц прапанаваў правесці ў прэс-клубе Страсбурга мерапрыемства з удзелам беларускіх незалежных СМІ, прысвечанае сітуацыі са свабодай прэсы ў Беларусі і пераследу незалежных журналістаў.
Эрвэ Морыц адзначыў, што Страсбург заўсёды падтрымліваў дэмакратычную і свабодную Беларусь і надалей будзе спрыяць праектам, якія пашыраюць інфармацыю пра сітуацыю з парушэннем свабод і правоў чалавека ў краіне.
Павел Латушка чытае «Пасеклі край наш» Алеся Дудара — да Ночы расстраляных паэтаў
У Ноч расстраляных паэтаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка далучыўся да акцыі памяці і прачытаў верш Алеся Дудара «Пасеклі край наш».
Павел Латушка таксама падзяліўся асабістым успамінам пра тое, як падчас працы міністрам культуры ўпершыню прачытаў сцэнар фільма «Купала». У фінале фільма на чорным экране павінны былі з’явіцца імёны людзей, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
«Знішчэнне цэлага пласта беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. У мяне былі слёзы на вачах. Гэта тыя эмоцыі, якія я ніколі не змагу забыць»,
Павел Баркоўскі: Удзел Беларусі ў Паўночнай радзе — крок да ўмацавання суб’ектнасці беларускага народа
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, які ўвайшоў у склад беларускай дэлегацыі, пракаментаваў яе ўдзел у сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі:
«Беларусь не была прадстаўлена на асамблеі ўжо з дзясятак гадоў і тое, што цяпер яна ў асобе дэмакратычных сіл атрымае статус пастаяннага назіральніка, — яшчэ адзін крок па ўмацаванні суб’ектнасці беларускага народа і краіны».
У Бруселі абмеркавалі праблемы легалізацыі беларусаў у краінах Еўропы
27 кастрычніка ў памяшканні Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі прайшла сесія Мінскага форуму, прысвечаная праблемам легалізацыі і атрымання дакументаў беларусамі ў еўрапейскіх краінах. Форум арганізаваны Германска-беларускім таварыствам пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.
У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскай камісіі, Савета Еўропы, дыпламаты дзяржаў ЕС, а таксама эксперты Аб'яднанага пераходнага кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, народных амбасад і беларускіх грамадскіх арганізацый.
Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі выкананне Люксембургскіх рашэнняў, практыка легалізацыі беларусаў у розных еўрапейскіх краінах і праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне Беларусі, вымушаныя пакінуць краіну. Удзельнікі разгледзелі магчымыя механізмы вырашэння гэтых праблем з улікам асаблівага становішча беларускіх мігрантаў.
Прадстаўнікі беларускага боку прадставілі свае прапановы экспертам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па міграцыі і ўнутраных справах. Праца па каардынацыі дзеянняў, накіраваных на змяншэнне наступстваў рэпрэсій і трансгранічных пагроз з боку беларускіх уладаў у дачыненні да грамадзян Беларусі за мяжой, будзе прасягнута.
Святлана Ціханоўская: Абарона беларускай культуры і ідэнтычнасці — гэта абарона нашай незалежнасці
27 кастрычніка ў Дубліне кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць».
🔺Асноўныя тэзісы выступу Святланы Ціханоўскай:
🔹 Беларуская ідэнтычнасць звязвае нас з Еўропай. Наша мова, культура і гісторыя — частка таго, што робіць Беларусь еўрапейскай краінай. Прарасійскі рэжым імкнецца сцерці беларускую нацыянальную адметнасць і разарваць сувязі Беларусі з Еўропай.
🔹 Беларусь і Ірландыя маюць падобны гістарычны досвед. Абодва народы змагаліся за незалежнасць, захаванне сваёй мовы, культуры і традыцый. Але сёння ў Ірландыі дзяржава падтрымлівае нацыянальную культуру, а ў Беларусі працягваецца русіфікацыя, забараняюцца беларускія кнігі, пераследуюцца незалежныя выдаўцы і дзеячы культуры.
🔹 Беларуская культура працягвае развівацца насуперак рэпрэсіям. Беларусы вывучаюць родную мову, адкрываюць для сябе літаратуру і гісторыю, ствараюць музыку, спектаклі і кнігі. Гэта адбываецца як у эміграцыі, так і ў самой Беларусі.
🔹 Падзеі 2020 года сталі таксама нацыянальным абуджэннем. Беларусы пачалі актыўней звяртацца да сваёй культуры, песень і нацыянальнай сімволікі. Нягледзячы на падаўленне пратэстаў, імкненне да свабоды і захавання сваёй ідэнтычнасці не знікла.
🔹 Русіфікацыя пагражае не толькі культуры, але і незалежнай будучыні Беларусі. Расійская імперская ідэалогія адмаўляе самастойнасць Беларусі і Украіны, разглядаючы іх як працяг Расіі. У Беларусі русіфікацыя закранае нават дзяцей — праз школы, падручнікі і перапісванне гісторыі.
🔹 Захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці — адзін са спосабаў супрацьстаяць распаўсюджванню «рускага свету» ў Еўропе. Абараняючы свае мовы і культуры, беларусы і ўкраінцы адстойваюць незалежнасць сваіх краін, нацыянальную самабытнасць і еўрапейскую прыналежнасць.
🔺Адным з суарганізатараў канферэнцыі выступіла Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У кансультацыі з ірландскім бокам каманда Прадстаўніцтва ўдзельнічала ў распрацоўцы праграмы мерапрыемства і запрашала спікераў з беларускага боку.
Як адзначыў прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Радыё Рацыя, гісторыі Беларусі і Ірландыі шмат у чым падобныя. Абодва народы прайшлі праз працяглую барацьбу за нацыянальную самабытнасць, захаванне мовы і культуры ва ўмовах каланізацыі.
Пры гэтым ірландскі досвед паказвае, што нават пасля здабыцця незалежнасці адраджэнне нацыянальнай мовы застаецца складанай і доўгатэрміновай задачай. У Ірландыі англійская мова па-ранейшаму дамінуе ў грамадстве.
Паводле Паўла Баркоўскага, канферэнцыя стала першым фарматам супольнай працы такога ўзроўню з Міністэрствам замежных спраў Ірландыі. У цэнтры абмеркавання — дзве асноўныя тэмы: моўная палітыка і развіццё беларуска-ірландскага культурнага супрацоўніцтва.
Прыкладам такога супрацоўніцтва ўжо сталі пастаноўка п’есы ірландскага драматурга Браяна Фрыла «Пераклады» ў Купалаўскім тэатры і выданне серыі ірландскіх дзіцячых кніг па-беларуску.
Канферэнцыя стала першым крокам да далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ірландыяй у сферы мовы і культуры, абмену досведам і стварэння новых сумесных праектаў.
Аб'яднаць дэмакратычныя інстытуты і партыі ў адзіны кулак
«Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прайшла праз рэпрэсіі трыццатых гадоў, праз савецкі таталітарызм, праз лукашэнкаўскія турэмныя зняволенні. Але вы выстаялі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас выступу з першым прывітальным словам на з’ездзе 100-годдзя БХД Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, які прайшоў у Беластоку, дзе прыняў удзел на запрашэнне лідара партыі БХД Паўла Севярынца.
У з’ездзе таксама прынялі ўдзел дэпутат Еўрапейскага парламента, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Анджэй Галіцкі, кіраўніца прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра па Беларусі Габрыэле Баўман, старшыня партыі «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты» Лаўрынас Кашчунас, дэпутат Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі Хаята Окамура, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнік беларускай меншасці на Беласточчыне Яўген Вапа, афіцыйны прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі Йон Стэйнар К’ёлесдал, дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, сузаснавальнік Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі і правацэнтрысцкай кааліцыі Анатоль Лябедзька, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, лідар Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, грамадскі лідар, палітвязень Зміцер Дашкевіч, а таксама прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі «Грамада» і іншых партый.
Падчас выступу Павел Латушка звярнуўся да Паўла Севярынца:
«Вы прысвяцілі палітычнай барацьбе і служэнню Беларусі дзесяцігоддзі свайго жыцця. Вы прайшлі праз доўгія і цяжкія гады турэмнага зняволення, але давялі ўсяму свету, што прынцыпы і маральная сіла вышэйшыя за любыя краты. Ваша стойкасць і Ваша вяртанне да працы – гэта велізарнае натхненне для многіх. Вы прыклад для мяне і маіх калег».
«Наша агульная мэта: вярнуцца дадому, дамагчыся палітычных зменаў і свабодных выбараў – і ўдзельнічаць у іх у Беларусі».
«Спалучаючы партыйнае будаўніцтва з развіццём агульнага прадстаўнічага органа, мы робім тое, што з'яўляецца класікай і падмуркам любой свабоднай дэмакратыі: калі партыі спаборнічаюць на выбарах і фармуюць органы ўлады. Так мы аб'яднаем партыі і інстытуты ў адзіны кулак і закладзем падмурак будучай палітычнай сістэмы Беларусі».
«Паасобку мы губляем сілу, але калі мы аб'ядноўваем высілкі і каардынуем нашы дзеянні – менавіта тады мы забяспечваем палітычную суб’ектнасць беларускага народа. Гэта магутны гістарычны прэцэдэнт: мы маем усе магчымасці быць не проста сумай асобных палітычных адзінак, а адзінай і моцнай альтэрнатыўнай сістэмай».
«Наш прынцып у кантактах з ЕС застаецца непарушным: "Нічога пра беларусаў без саміх беларусаў!". Інтарэсы беларускага народа мусяць прадстаўляць і адстойваць беларускія дэмакратычныя інстытуты і грамадзянская супольнасць. І менавіта з гэтага фундаментальнага прынцыпу вынікае Стратэгія Беларускага Круглага стола. Гэта не саступка рэжыму. Гэта адзіны мост, які вядзе ад рэпрэсій і эміграцыі да свабодных выбараў і вяртання дадому»,