Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
❗️Памілавалі яшчэ 15 чалавек
Паведамляюць, што сярод іх 8 палітвязняў — 5 жанчын (адна з іх цяжарная) і 3 мужчын.
Таксама на волю выйдуць 7 чалавек, якіх асудзілі па «наркатычных»артыкулах. Адзін з іх мае анкалагічнае захворванне.
26 студзеня пройдуць так званыя выбары прэзідэнта. Насамрэч, выбіраць беларусы не будуць. Нам проста не дадуць гэтага зрабіць. Лукашэнка абраў сябе сам і не хоча сыходзіць са свайго паста добраахвотна.
Расказваем, чаму выбарчы працэс у Беларусі канчаткова пераўтварыўся ў фікцыю і што можна зрабіць 26 студзеня, асабліва, калі вы за мяжой 👉
❗️Па памілаванні на волю выйдуць яшчэ 23 чалавекі
Праўладныя крыніцы паведамляюць, што з іх - 3 жанчыны, большасць вызваленых — людзі старэйшыя за 50 гадоў і маюць хранічныя захворванні.
Рэжым падкрэслівае, што іх вызвалілі «з прынцыпаў гуманізму»пры тым, што гэтыя людзі трапілі ў турму праз палітычны пераслед і не мелі ўвогуле быць у турме. Відавочна, што новыя арышты і ўтрыманне людзей у нечалавечых умовах ідуць асобна ад гэтых «прынцыпаў».
Уладзімір Кніга, валянцёр каманды Сяргея Ціханоўскага, пазбаўлены права на ліставанне, візіт адваката, атрыманне медычнай бандэроляў і перадач.
👉 Чытайце пра пераслед палітзняволенага тут.
‼️Рэжым інкамунікада — адно з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Палітзняволены знаходзіцца ў невыносных умовах утрымання, а ягоныя сваякі не ведаюць, дзе знаходзіцца чалавек і у якім ён стане.
Былы добраахвотнік з Палка Каліноўскага Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве ✊
Ён чакаў гэтага амаль год. У снежні Аляксандр нават зладзіў адзіночны пікет побач з будынкам Дэпартамента міграцыі Літвы. Станоўчае для сябе рашэнне літоўскіх уладаў беларус пракаментаваў фонду «Краіна для Жыцця» 👇
https://telegra.ph/Belarusk%D1%96-dobraahvotn%D1%96k-z-Palka-Kal%D1%96no%D1%9Eskaga-Alyaksandr-Klachko-atryma%D1%9E-status-ucekacha-%D1%9E-L%D1%96tve-01-14
🎬 На тэлеканале «Настоящее время. Док» ужо заўтра, 12 студзеня, адбудзецца прэм’ера дакументальнай стужкі пра Сяргея Ціханоўскага «Адзін з нас».
«Краіна для Жыцця» паразмаўляла з адвакаткай Наталляй Мацкевіч. Яна выступіла кансультанткай і ўдзельніцай фільма. У Беларусі яна абараняла інтарэсы Сяргея.
Каманда Офіса павіншавала дзяцей палітвязняў з Новым Годам і Калядамі
Прадстаўнікі Офіса далучыліся да ўдзелу ў штогадовай «Каляднай пошце» – ініцыятыве, якая здзяйсняе мары дзяцей палітвязняў і кладзе падарункі пад ялінку.
Чаму важна далучацца да такіх акцыяў?
Аляксандр Дабравольскі:
«Сёння тысячы нашых грамадзянаў знаходзяцца ў турмах па палітычных матывах. Шмат у каго з іх ёсць дзеці, якіх таксама караюць – забіраюць маму і тату. Гэтым дзецям, як і ўсім дзецям, патрэбныя любоў і клопат. І мы можам дапамагчы: перадаць ім кропельку нашай любові, далучыўшыся да дабрачыннай акцыі. Зычу ўсім дзеткам палітзняволеных у Новым годзе сустрэць на волі і абняць бацькоў. І каб больш ніколі ў Беларусі нікому не было дазволена рабіць дзяцей ахвярамі некантраляваных палітычных амбіцыяў».
«Пошта Дзеда Мароза – яшчэ адна цудоўная праява беларускай салідарнасці. Дзеці не павінны жыць у жаху, які стварае рэжым, пад пагрозамі, якія вісяць над іх сем'ямі. На Новы год кожны з нас жадае цяпла і чараўніцтва. Хай кожная сям'я, якая прайшла праз цяжкія выпрабаванні, пераадолее цяжкасці і адновіць душэўны спакой, а кожнае дзіцё будзе цешыцца вакацыям і падарункам, а не чакаць маму і тату з турмы».
Дарагія беларусы!
Наша каманда шчыра віншуе вас з Новым годам! 🎄
Мы зычым вам надзеі — яна асвятляе кожны крок. Мы зычым вам сіл — пераадольваць цяжкасці. Мы зычым не губляць веры ў сябе і ў лепшае. Няхай у вашых сэрцах заўсёды будзе месца для спагады і салідарнасці.
Калі вашыя блізкія не побач — зычым як мага хутчэй іх пабачыць і абняць 🫶
З цяплом да кожнага з вас, фонд «Краіна для Жыцця»
Дзякуй, што вы з намі! Нашу дзейнасць мы накіроўваем на тых, хто ў Беларусі — за кратамі і на волі, на тых, хто з’ехаў з краіны з-за пераследу.
Падтрымлівайце нашу працу, і мы зможам рабіць яшчэ больш ♥️
⚡На волю выйдуць яшчэ 20 палітвязняў
Сярод іх 11 жанчын і 9 мужчын. Вядома, што 14 чалавек маюць хранічныя захворванні. У 10 ёсць дзеці. Адна жанчына мае 4-х дзяцей. Праўладная крыніца паведамляе, што памілаваных людзей будуць кантраляваць.
Усяго з лета 2024 года на волю выйшлі 227 чалавек праз памілаванні, разам з тым рэжым працягвае рэпрэсіі.
👉 Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам:
@Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy;
@Viasnainfo — праваабарончы цэнтр «Вясна».
Дарагія беларусы! Віншуем вас з Калядамі!
Мы ўсцешаныя, што гэты год вы былі з намі. Што звярталіся да нас, прасілі дапамогі — дзеля гэтага мы і працуем. Што знаходзілі сілу і магчымасць дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу ❤️
Тым, хто шукае дом — зычым знайсці яго і жыць у спакоі. Тым, у каго гарыць агонь у сэрцы — нязгаснай надзеі. Тым, каго апанаваў страх і знямога — добрых людзей поруч. Тым, хто жыве ў чаканні — веры ў тое, што аніводная гара назаўсёды не закрые сонца.
Мы ўсе — часткі салідарнасці, вядомай усяму свету. Гэта неразбуральная сіла, што робіць нас адметнымі і праз што мы трымаем нашу барацьбу. Нас яднае любоў.
🎁 Падтрымайце дзяцей палітвязняў праз праект «Калядная пошта» — вось спасылка на данат.
Няхай вашыя добрыя справы чуе і бачыць Сусвет!
«Знайсці найлепшыя рашэнні ў эміграцыі – і ў будучыні прывезці гэты досвед дадому»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская – пра ініцыятыву «Крэатыўная прастора ARTel», якая развіваецца ў Польшчы і мае на мэце падтрымку беларусак у эміграцыі:
«Сацыяльныя праекты ў эміграцыі – гэта не толькі падтрымка тут і цяпер, але і фундамент для будучыні Беларусі. У тым ліку ініцыятыва ″Крэатыўная прастора ARTel″, створаная ў Варшаве беларускай Аленай, якая сутыкнулася з праблемай прафесійнай і сацыяльнай неўладкаванасці жанчын на чужыне і сама прайшла праз складанасці адаптацыі.
Мэта праекта – падтрымка беларускіх уцякачак у Польшчы праз стварэнне супольнасці, арт-тэрапію, заняткі рукадзеллем і дапамогу ў прафесійным развіцці. Такія ініцыятывы вучаць вырашаць праблемы і будаваць гарызантальныя сувязі, якія ў выніку прывядуць нас да сапраўды сацыяльна арыентаванага грамадства.
Усё пачыналася з невялікага гуртка рукадзелля на кватэрах і з часам перарасло ў арганізаваны праект. Яго ўдзельніцы ўжо атрымалі стабільнае месца для сустрэч і творчай працы – за што я хачу падзякаваць службе «Хуткая гуманітарная дапамога» – і ў будучыні плануюць маштабіравацца. ″Крэатыўная прастора ARTel″ заснаваная на прынцыпах сацыяльнага прадпрымальніцтва і ў тым ліку стварае працоўныя месцы.
Асаблівая ўвага надаецца падтрымцы жанчын старэйшага ўзросту і пенсіянерак, якія часта сутыкаюцца з асаблівымі цяжкасцямі ў працаўладкаванні.
Зараз у нас ёсць час і магчымасці эксперыментаваць, запускаць праекты за межамі краіны, каб знайсці найлепшыя рашэнні ў эміграцыі – і ў будучыні прывезці гэты досвед дадому. Вялікі дзякуй усім неабыякавым беларусам і беларускам, якія рухаюць свае ініцыятывы наперад. Вы ствараеце будучыню!»
@CabinetBelarus
Сёння праваслаўныя адзначаюць Дзень святога Мікалая. Але гэта – зімовы Мікола. Вы запытаецеся – а што, ёсць іншы? Так!
Пра тое, хто такі святы Мікалай для беларускай зямлі, чытайце ў нашым Instagram 👉 https://www.instagram.com/p/DDxDRhisQC5/?img_index=1
🎁 Нагадваем, мы збіраем сродкі на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Далучайцеся і вы 👉 https://buy.stripe.com/8wMeX6aIc7OFbEk004
А лісты ад дзетак ўсё ляцяць!
Таму што мару спыніць немагчыма. Магчыма яе ажыццявіць!
У лістах хлопчыкаў і дзяўчынак — надзея, чаканне цудаў, вера ў дабрыню, дзіцячыя турботы, перажыванні, каб той самы чараўнік не забыўся пакласці падарунак пад ялінку.
💌 У нашай каляднай скрыні 127 заявак ад дзяцей палітзняволеных . Сярэдні кошт падарунка — 40 еўра, гэта значыць, што цяпер трэба не менш за 5000 еўра, каб здзейсніць мары дзяцей.
🎄Мы запрашаем прадстаўнікоў розных арганізацый далучыцца да акцыі праз форму і павіншаваць дзяцей.
🎄Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце сродкі на рахунак фонду.
Паглядзіце, пра што просяць дзеці палітвязняў. Мы захавалі арфаграфію 👉
Нам вельмі шкада, але адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі пакуль не атрымаецца рэалізаваць.
Так сталася з незалежных ад нас прычын.
Аднак сачыце за нашымі навінамі — мы заўсёды шукаем варыянты падтрымкі дзетак тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій.
BYSOL збірае грошы на арганізацыю пахавання і аплату лячэння Андрэя Васоры.
Беларус з'ехаў з Ліды ў 2021 годзе пасля палітычнага пераследу. Жыў у Польшчы, дзе адкрыў хостэл, куды маглі звярнуцца людзі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Падтрымліваў ветэранаў вайны ва Украіне і эмігрантаў. Не застаўся ў баку цяжкай сітуацыі з журналістам Вадзімам Доўнарам (ён памёр у лістападзе 2024 года).
У снежні 2024 года з Андрэем здарыўся няшчасны выпадак. Амаль месяц ён быў у коме, а 20 студзеня памёр. Пра Андрэя адгукаюцца як пра спагадлівага чалавека са шчырым сэрцам. Просім падтрымаць ягоную сям'ю і далучыцца да збора.
Разам з партнёрамі мы зладзілі акцыю, як мае быць. Усе дзеці палітзняволеных, якія напісалі ліст чараўніку, атрымалі той падарунак, пра які марылі 💜
🎁 Мы павіншавалі 196 дзетак, 7600 еўра пайшлі на падарункі.
Нам ёсць за што дзякаваць кожнаму, хто спрычыніўся да нашай каляднай акцыі.
Мы дзякуем вам за неабыякавасць, за клопат пра дзетак, якія чакалі цудаў. Дзякуй за ваш давер і разуменне, як важна быць побач з тымі, хто мае ў гэтым патрэбу.
🫶Добрая справа ніколі не губляецца. Хто аддае сваё цяпло, таму яно і вернецца.
У нашым Instagram мы сабралі некалькі водгукаў ад бацькоў дзяцей 👉 https://www.instagram.com/p/DFF1qquM7sR/?img_index=1
Ад сёння стартавала кампанія «ТЭМА#1» ад Free Belarus Center
Сярод партнёраў кампаніі — фонд «Краіна для Жыцця».
Мэта — падтрымка беларускіх палітзняволеных і актуалізацыя гэтай балючай тэмы.
26 студзеня пройдзе серыя мерапрыемстваў па розных гарадах, і гэта будзе фіналам акцыі. На сайце кампаніі можна даведацца, дзе і якое мерапрыемства будзе праходзіць у вашым горадзе.
Далучайцеся да кампаніі праз сайт. Праз яго можна падтрымаць грамадскія і праваабарончыя ініцыятывы, напісаць лісты палітвязням, падтрымаць сем'і палітзняволеных і шмат чаго яшчэ.
Даведвайцеся падрабязнасці і будзьце салідарнымі!
Прапагандысты сталі часцей выкладваць фота і відэа палітвязняў, якія знаходзяцца без сувязі з роднымі і адвакатамі. У лістападзе з’явіліся фота Марыі Калеснікавай з калоніі. 8 студзеня — відэа з Віктарам Бабарыкам. На гэтым тыдні выйшла «інтэрв’ю» з блогерам і былым журналістам «Радыё Свабода» Ігарам Лосікам.
Чаго дамагаецца рэжым? Пра гэта спыталі ў прадстаўніцы ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі Dissidentby Марыны Касінеравай👇
https://telegra.ph/Prapagandysty-apubl%D1%96kaval%D1%96-v%D1%96deha-z-pal%D1%96tvyaznem-%D0%86garam-Los%D1%96kam-SHto-gehta-znachyc-01-16
❗️У Беларусі зноў пашырыўся спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Сярод іншых старонак у спіс трапіла Instagram-старонка Вольгі Зазулінскай, кіраўніцы фонда «Краіна для Жыцця» і прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы. Таксама ў спісе знаходзяцца сайт і сацсеткі эстафеты «Галасы праз межы».
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, раім адпісацца ад іх і прыбраць рэакцыі на допісы.
Скарыстайцеся нашай тэхнічнай падтрымкай — вам дапамогуць наладзіць і «пачысціць» вашыя гаджэты — @tech_rescuer1
Прапагандысты апублікавалі фота Віктара Бабарыкі
Палітык заўважна змяніўся за час, праведзены ў турме. З лютага 2023 года Бабарыка знаходзіўся ў рэжыме інкамунікада.
У лістападзе мінулага года ўлады апублікавалі фота Марыі Калеснікавай — яна таксама знаходзілася ў інкамунікада.
На сёння нічога не вядома пра 8 чалавек — з імі нельга ліставацца, медыцынскія перадачы і спатканні з адвакатам для іх — пад забаронай. Адсутнасць сувязі са знешнім светам — адно з найцяжэйшых парушэнняў правоў чалавека.
Наша каманда ідзе ў адпачынак з 1 па 15 студзеня
Але мы не пакідаем вас — з тэрміновымі пытаннямі і інфармацыяй пішыце сюды:
🔸 @strana_official_bot
🔸 @StranafundPZ
Калі вы ў Беларусі — адпраўляйце паведамленні праз знаёмых і родных за мяжой.
Дзякуй!
Адпускаем гэты год і гаворым словы бязмежнай падзякі 🙏
Дзякуем кожнаму, хто побач з намі, з кім мы знайшлі агульнае і важнае. У супрацы мы змаглі вельмі многае. Толькі разам мы дасягнем яшчэ большага ❤️
Мы ўжо сабралі 6560 еўра на падарункі для 164 дзяцей. Але мы маем патрэбу ў вашай падтрымцы!
🎁 Каб падарункі паспелі трапіць да дзяцей, трэба дзейнічаць менавіта зараз. Кожны дзень мае значэнне, і кожнае ахвяраванне — гэта крок да таго, каб адна дзіцячая мара споўнілася.
Што можна зрабіць?
👉 ахвяраваць 40 еўра — столькі каштуе адзін падарунак. Вы можаце пералічыць як больш, так і менш.
👉 падзяліцца гэтым паведамленнем, каб іншыя далучыліся да акцыі.
🫶 У беларускіх сэрцах ёсць месца дабрыні і салідарнасці. Давайце разам зробім тое, што дакладна можна назваць калядным цудам, — павіншуем кожнае дзіця, якое мае надзею на яго.
Святлана Ціханоўская: «Свята не свята без Сяргея»
Дэмакратычная лідарка Беларусі, жонка палітвязня Святлана Ціханоўская расказала «Краіне для Жыцця», ці святкуе яна Каляды і пра што сёння мараць яе дзеці.
🎄«Мы святкавалі Каляды 7 студзеня. У нашай сям’і асаблівых традыцый не было. Калі былі ў гэты дзень разам, калі Сяргей быў з намі, то маглі выйсці дзесьці павячэраць па-святочнаму. Падарункі ў гэты дзень не дарылі, бо ў нас Новы год быў днём для падарункаў.
🌟Калядныя традыцыі былі ў маім дзяцінстве. Мая бабуля была чалавекам традыцыйных поглядаў. Да першай зоркі не елі, усе гэтыя абрады, што былі звязаныя з Калядамі, мы выконвалі.
Сёння мы Каляды не святкуем, бо ўвогуле нічога асабліва не святкуем, акрамя дзён народзінаў дзяцей. Жаданне ў дзетак адно — каб хутчэй вярнуўся тата. Без Сяргея і свята не свята», — расказала Святлана.
🎁 Каляды — час, калі здзяйсняюцца цуды і спраўджваюцца мары. А яшчэ гэта час нагадаць самому сабе пра тое, як важна клапаціцца пра іншых, асабліва пра тых, каму сёння найцяжэй. У Беларусі гэта — палітвязні.
👉 Вы можаце дапамагчы іх дзецям, якія ў гэтае свята не змогуць абняць свайго блізкага чалавека. Таму нагадваем пра «Калядную пошту» для дзяцей палітвязняў
Беларуска знайшла выйсце для многіх жанчын, якія страцілі радзіму 🧡
Алена, стваральніца крэатыўнай прасторы ARTel, апынуўшыся ў эміграцыі, прайшла шлях ад разбуранага жыцця да стварэння сацыяльнай ініцыятывы.
👉 Пачытайце, як адбіваецца эміграцыя на жыцці беларускіх жанчын, дзе яны шукаюць паратунку і пра тое, чаму гуманітарныя арганізацыі падтрымліваюць такія праекты.
❗️Уладзіміра Кнігу зноў будуць судзіць
Стала вядома, што ў студзені 2025 года над фігурантам «справы Ціханоўскага», валанцёрам каманды Святланы Ціханоўскай, будзе суд па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Гэта ўжо другі суд па гэтым артыкуле — у 2023 годзе яму дадалі год зняволення да 4 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Актывіста перыядычна змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Кніга перажыў перавод на турэмны рэжым і больш за 475 дзён знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада.
Праект «Voices across borders» сёння падводзіць вынікі
У 15.30 па Варшаве (у 17:30 па Мінску) на «Еўрарадыё» будзе стрым з Вольгай Зазулінскай, кіраўніцай фонда «Краіна для Жыцця».
Наш фонд — адзін з партнёраў праекта. Пра удзел у эстафеце, пра тое, ці ўдалося прыцягнуць увагу міжнароднай аўдыторыі, пра значэнне такіх праектаў, раскажа Вольга.
👉 Глядзіце стрым па спасылцы!
♥️А яшчэ вы можаце заданаціць на дапамогу рэпрэсаваным беларусам і тым самым падтрымаць праект.
18 снежня запрашаем вас на імпрэзу!
З кастрычніка беларускія дыяспары расказвалі замежнікам пра нашу краіну, яе прыгажосць, культуру, таленавітых людзей, а таксама пра той жах, палітычны і гуманітарны крызіс пасля 2020 года. Тым самым яны сталі голасам беларусаў, якія жывуць унутры краіны.
Што вас чакае:
👉 цікавыя вынікі эстафеты — столькі часу галасы беларусаў гучалі па ўсім свеце!
👉 салідарнасць — можна зрабіць данат, падпісаць паштоўку для палітвязняў, пабыць разам са сваімі аднадумцамі;
👉 выступ ЧинЧинЧенэл, Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч;
👉 хор вольных беларусаў «Гук Цішы».
Калі? 18 снежня 2024 года, 18:00
Дзе? Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a, Варшава
У вас не атрымаецца прыйсці?
🔸вы можаце падтрымаць праект, а значыць, рэпрэсаваных беларусаў, праз данат.
🔸імпрэзу можна глядзець анлайн — «Еўрарадыё», інфармацыйны партнёр праекта, ладзіць стрым (спасылка на яго з'явіцца за гадзіну да пачатку)
Мы — партнёры гэтага праекта, у эфіры вы пабачыце і пачуеце Вольгу Зазулінскую, кіраўніцу фонда «Краіны для Жыцця».
Мы будзем радыя кожнаму, хто заўтра будзе побач!
Будзьце пільныя і асцярожныя! Проста зараз ідзе чарговая хваля затрыманняў родных палітзняволеных.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, людзей дапытваюць, забіраюць тэхніку і банкаўскія карткі. Імаверна, гэта звязана з атрыманнем дапамогі.
Калі вам вядома пра затрыманні, паведамляйце пра іх акалічнасці праваабаронцам бяспечным спосабам, напрыклад, праз родных і знаёмых за мяжой👇
🔺@Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy;
🔺@Viasnainfo — праваабарончы цэнтр «Вясна».
Калі ласка, дбайце пра лічбавую бяспеку! Скарыстайцеся нашай тэхнічнай падтрымкай — вам дапамогуць наладзіць і «пачысціць» вашыя гаджэты — @tech_rescuer1
Для эвакуацыі пішыце сюды: @evac_help