radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

55 гадоў таму ў Менску адбыліся стыхійныя хваляваньні на месцы забойства гіпі Вячаслава Максакава

9 красавіка 1970 году ў Менску на вуліцы Энгельса адбыліся стыхійныя хваляваньні. Яны прайшлі на месцы забойства 18-гадовага гіпі Вячаслава Максакава, забітага двума днямі раней. Удзел у акцыі ўзяло ад 100 да 400 чалавек.

Больш падзей можна знайсьці ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/w4Y6W

На здымку месца пахаваньня Вячаслава Максакава на Маскоўскіх могілках у Менску
Крыніца: Ритуальная Служба Обряд / YouTube

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Белым доме заявілі, што 104% мыты на Кітай набудуць сілу ў сераду

https://smarturl.click/y6dRL

Мыты ў 104% у дачыненьні да Кітая набываюць сілу сёньня пасьля апоўначы, заявіла на брыфінгу прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьці перад навучэнцамі каледжа правялі паказальны суд за абразу Лукашэнкі

https://smarturl.click/0BMmn

У прысутнасьці навучэнцаў каледжу Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэта судзьдзя Марыя Аліфярук прызначыла мужчыне, якога абвінавацілі ў «публічнай абразе» Лукашэнкі, 2 гады «хатняй хіміі». У прэс-службе суда гэты паказальны працэс назвалі «прафіляктычным мерапрыемствам», мэта якога нібыта «зьберагчы непаўналетніх ад неабдуманых учынкаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон двух грамадзян Кітаю, якія ваявалі на баку Расеі

https://smarturl.click/lAJ4g

Прэзыдэнт Украіны сьцьвярджае, што кітайцаў узялі ў палон на тэрыторыі Ўкраіны, у Данецкай вобласьці. Ён не ўдакладніў, хто імі камандаваў і ці былі палоненыя наймітамі або яны прыехалі ва Ўкраіну на тых жа ўмовах, што і паўночнакарэйскія вайскоўцы, у рамках пагадненьня дзьвюх краін.

Таксама Зяленскі заявіў, што ёсьць інфармацыя, «што такіх грамадзян Кітая ў падразьдзяленьнях акупанта значна больш, чым два» і цяпер яе правяраюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Некалі набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Чыж, які страціў актывы ў Беларусі, разьвівае дзейнасьць у Расеі

https://smarturl.click/VRyV0

Юры Чыж, некалі набліжаны да Лукашэнкі ўплывовы бізнэсовец у Беларусі, які трапіў у няласку да яго і быў асуджаны за «махлярства і легалізацыю злачынных даходаў», зарэгістраваў у Маскве новую кампанію — «Берч Инвестментс».

Як паведаміла выданьне «Белорусы и рынок», кіраўніком кампаніі, якая будзе займацца «дзейнасьцю холдынгавых кампаній», стаў Іван Марозаў.

На фота: Юры Чыж, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Крывым Рагу разьвітваюцца з ахвярамі расейскага абстрэлу 4 красавіка, калі загінулі 19 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей.

У большасьці гарадоў Украіны з гэтай нагоды 7, 8 і 9 красавіка абвясьцілі днямі жалобы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падвысіў судзьдзю, які разглядаў справу Nexta аб кампэнсацыі, і звольніў «рэкардсмэнку» ў рэпрэсіях

https://smarturl.click/qB5DO

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Стараказьнікава намесьнікам старшыні Менскага абласнога суда і судзьдзём гэтага суда на пяць гадоў.

У чэрвені 2023 году Аляксандар Стараказьнікаў разглядаў грамадзянскі пазоў Міністэрства фінансаў і Генэральнай пракуратуры аб спагнаньні з фігурантаў «справы Nexta» — Сьцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча — маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў.

У той жа час вызваленая з пасады судзьдзі суда Наваполацку (Віцебская вобласьць) Зінаіду Балаболаву ў сувязі зь яе адстаўкай. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» па выніках 2024 году Зінаіда Балаболава заняла другое месца ў сьпісе самых рэпрэсіўных судзьдзяў. Згодна зь інфармацыяй праваабаронцаў, судзьдзя разгледзела 268 адміністрацыйных спраў.

На фота: Аляксандар Стараказьнікаў на сустрэчы з студэнтамі ў лістападзе 2024 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дакладчыца ПАРЭ назвала рэжымы ў Беларусі і Расеі «таталітарнымі»

https://smarturl.click/DYmdo

Сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі і Расеі «застаецца вельмі трывожнай», заявіла генэральная дакладчыца Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па палітзьняволеных у Эўропе Азадэ Раджхан у інфармацыйнай запісцы, падрыхтаванай да вясеньняй сэсіі ПАРЭ (7–11 красавіка).

Дакладчыца Азадэ Раджхан, якую цытуе Позірк, адзначыла, што ва ўмовах шырокага перасьледу праваабаронцаў і палітычных апанэнтаў «абодва таталітарныя рэжымы перасьледуюць таксама актывістаў, журналістаў, юрыстаў і арганізацыі грамадзянскай супольнасьці праз адвольныя затрыманьні, палітычна матываваныя абвінавачваньні, гвалт і заканадаўчыя абмежаваньні».

На фота: сымболіка Рады Эўропы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Брытанская паліцыя не праводзіць расьсьледаваньня ў сувязі са зьнікненьнем Анжалікі Мельнікавай

https://smarturl.click/L3vW3

Пра гэта Бі-бі-сі паведамілі ў прэс-службе лёнданскай паліцыі. У польскай паліцыі 29 сакавіка паведамілі, што Мельнікава ўжо некалькі тыдняў знаходзіцца па-за межамі краіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Пабла Пікаса

https://smarturl.click/y6dkm

Падзеі 8 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

На фота: фрагмэнт рэпрадукцыі карціны Пабла Пікаса «Герніка» (1937)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 красавіка

Сала, цыбуля, тарты і смартфоны. Што можа падаражэць пасьля рашэньня адпусьціць цэны

Да маці Судаленкі прыходзілі сілавікі, Максіма Ўрбановіча трымаюць у СІЗА КДБ

Былы палітвязень расказаў пра катаваньні электрашокерам і зламаныя пальцы

«Нам кажуць, што мы як бы і ня нацыя». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра каляндарную пастку

Беларуска Лілія Яноўская скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і паставіла новы рэкорд

«Дзеці са мной», — былы муж зьніклай сьпікеркі Каардынацыйнай Рады Мельнікавай. Дзе яна, польскія праваахоўнікі ня выявілі

Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» сыходзіць у часовы прастой

Стаў вядомы зьмест дамовы паміж Беларусьсю і М’янмай аб супрацы паміж органамі юстыцыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёлета ў беларускія ВНУ на бюджэтнае навучаньне прымуць без іспытаў больш за 800 грамадзян Расеі

https://smarturl.click/b5goM

Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла пастановай рашэньне аб залічэньні сёлета ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны 863 грамадзян Расеі без іспытаў і навучаньні за рахунак дзяржаўнага бюджэту Беларусі.

Рашэньне датычыць 131 спэцыяльнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стаў вядомы зьмест дамовы паміж Беларусьсю і М’янмай аб супрацы паміж органамі юстыцыі

https://smarturl.click/MGE4p

Дамову падпісалі 7 сакавіка ў Менску ў часе візыту кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнга, які прыехаў у Беларусь адразу пасьля перамоў у Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень расказаў пра катаваньні электрашокерам і зламаныя пальцы

https://smarturl.click/xVpdY

Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з былым палітвязьнем Уладзіславам Ефімовічам з Івацэвічаў, які ў студзені 2025-га выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзеці са мной», — былы муж зьніклай сьпікеркі Каардынацыйнай Анжалікі Мельнікавай

https://smarturl.click/0BMpm

Больш як тыдзень таму стала вядома пра зьнікеньне сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Інфармацыі, дзе яна знаходзіцца, да гэтага часу няма. Былы муж Мельнікавай Андрэй заявіў @zerkalo_io, што дзеці знаходзяцца зь ім у Беларусі і што яму невядома, дзе яго былая жонка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве прайшлі дзьве навуковыя канфэрэнцыі беларусістаў

https://smarturl.click/j7BJq

У канфэрэнцыях узялі ўдзел навукоўцы зь некалькіх краінаў, але не зь Беларусі. 7 красавіка прайшла Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Польска-беларускія моўныя, культурныя і літаратурныя сувязі». Адна зь яе сэкцыяў была прысьвечана творчасьці Альгерда Бахарэвіча — беларускі пісьменьнік асабіста прыехаў у Варшаву і паўдзельнічаў у дыскусіях з навукоўцамі наконт сваёй творчасьці і розных яе аспэктаў.

Сёньня прайшла IV Міждысцыплінарная студэнцка-асьпіранцкая канфэрэнцыя «Беларусь — тэксты і кантэксты», у ёй узялі ўдзел навукоўцы з 8 розных унівэрсытэтаў з чатырох краінаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

13 сакавіка з акаўнту Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады

«Праверка пацьвердзіла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны плян, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя апэрацыйныя матэрыялы», — паведаміла выканаўца абавязкаў сьпікеркі Каардынацыйнай рады Станіслава Гліньнік.

Таксама, паводле яе, пацьвердзілася інфармацыя пра ўключэньне тэлефона Мельнікавай з тэрыторыі Беларусі 19 сакавіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра месца Беларусі ў сьвеце і яе саюзьнікаў

https://smarturl.click/dw6lo

«Суседзі Беларусі пачынаюць разумець, што беларуская дыктатура — гэта ня толькі яе ўнутраная справа. Без вырашэньня „беларускага пытаньня“ немагчыма казаць пра трывалы мір у рэгіёне. Бо нявырашанасьць унутрыпалітычнага канфлікту ў 2020 годзе выплюхнулася за межы і стварыла крызіс бясьпекі ў рэгіёне», — аналітык Свабоды Валер Карбалевіч разважае пра новае месца Беларусі ў сьвеце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за апошнія 10 гадоў істотна скарацілася колькасьць шлюбаў, — Белстат

https://smarturl.click/oVJ5O

Так, напрыклад, калі ў 2015 годзе ў Беларусі зарэгістравалі 82 тысячы вясельляў, дык у 2020 — ужо 50 тысяч. Летась маладыя людзі сталі ствараць сем’і ў больш сталым узросьце: сярэдні ўзрост жанчын, якія ўпершыню выйшлі замуж, склаў 26,7 года (у 2014 годзе — 25,3), а мужчын — 28,9 года (у 2014-м — 27,4).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы расцанілі як дэзынфармацыю навіну аб затрыманьні Беларусьсю на мяжы найбуйнейшай партыі выбухоўкі

https://smarturl.click/AxERg

Заява беларускай мытні аб тым, што на мяжы з Польшчай была затрымана найбуйнейшая партыя выбухоўкі, хутчэй за ўсё, зьяўляецца дэзынфармацыяй, паведаміў тэлеканал Polsat з спасылкай на польскі дасьледчы інстытут NASK, які спэцыялізуецца на кібэрбясьпецы.

Фота Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі затрыманага аўтамабіля нібыта з выбухоўкай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хачу працягваць далей». Як 10-гадовая беларуска стала мэдалісткай чэмпіянату Ізраілю ў гімнастыцы

https://smarturl.click/lAJDL

Тры гады таму сям’я Марты Барадзіной мусіла ўцякаць зь Беларусі пасьля таго, як яе бацьку затрымалі за фатаздымкі расейскіх вайскоўцаў. У размове з Свабодай Алег і Марта Барадзіны расказалі пра посьпехі на новым месцы.

На фота: Марта Барадзіна на спаборніцтвах

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фондавыя рынкі паказалі рэзкі спад пасьля ўведзеных Трампам тарыфаў. Інфаграфіка

https://smarturl.click/ReL0x

Сусьветныя рынкі пацярпелі ад указу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які ўвёў новыя тарыфы на імпарт.

Новыя тарыфы, паводле слоў Дональда Трампа, неабходныя для балянсу сусьветнага гандлю і аднаўленьня ўнутранай вытворчасьці ў ЗША, піша рэдактар лічбавых праектаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыйн Альяс.

Гэты крок, аформлены адміністрацыяй ЗША як акт палітыкі «ўзаемнасьці» і афіцыйна ўведзены 2 красавіка, увёў базавы 10-працэнтны тарыф на імпарт з вышэйшымі стаўкамі для краін, якія маюць станоўчае сальда гандлёвага балянсу з Злучанымі Штатамі. Для некаторых краін тарыфы на імпарт у ЗША большыя за 10 працэнтаў.

На фота: Дональд Трамп з табліцай новых тарыфаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гомельскі завод ліцьця і нармаляў узяў крэдыт у банку для выплаты заробкаў, на «Гомсельмашы» — дэфіцыт кадраў

https://smarturl.click/xVpqY

Складанае становішча адразу на двух гомельскіх прадпрыемствах. На «Гомсельмашы», буйным беларускім вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, кадравы дэфіцыт. А Завод ліцьця і нармаляў (ЗЛіН), які ўваходзіць у склад аб’яднаньня, быў вымушаны ўзяць крэдыт у банку, каб выплаціць заробкі працаўнікам у пачатку 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі начныя маразы і сьнег пратрымаюцца яшчэ мінімум два дні

https://smarturl.click/0BMym

На 8 красавіка абвясьцілі жоўты ўзровень небясьпекі.

Удзень у многіх раёнах прагназуюць сьнег, мокры сьнег, месцамі слабую завіруху. На асобных участках дарог захаваецца галалёд, тэмпэратура паветра ўначы −3 −9°С, пры праясьненьні да −11°С. Месцамі чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Сьнег і мокры сьнег прагназуюць у Менску, Берасьці, Гомлі і Магілёве. У сталіцы ўдзень тэмпэратура паветра складзе +1 +3°С, у Берасьці — +4 +6°С, у Гомлі і Магілёве — −1 +1°С.

На фота: аднаўленчыя працы ў Магілёўскай вобласьці пасьля сьнегападу, 7 красавіка 2025 году. Афіцыйнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Свабода пагаварыла з калегамі Анжалікі Мельнікавай, якія размаўлялі зь ёю незадоўга да афіцыйнай заявы пра яе зьнікненьне. Паводле нашых крыніц, Анжаліка зьбірала дадзеныя для складаньня кантрактаў па супрацы з Каардынацыйнай радай. Размовы адбываліся тады, калі, паводле інфармацыі Паўла Латушкі, тэлефон Анжалікі нібыта ўжо фіксавалі ў Беларусі
https://www.youtube.com/watch?v=ZZ_h1St5sDI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што думаюць жыхары сяла каля мяжы зь Беларусьсю праз два гады пасьля паўнамаштабнай атакі?

Жыхары сяла Дняпроўскае, якое раней было зьвязанае з суседняй краінай мостам, успамінаюць стары час і момант уварваньня расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Што яны думаюць пра беларусаў і пра ўлады Беларусі сёньня? Відэа Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска Лілія Яноўская скарыла пік Анапурна ў Гімалаях і паставіла новы рэкорд

https://smarturl.click/gg2wB

Цяпер за беларускай ужо 9-ы з 14-і пікаў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.

Архіўнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» сыходзіць у часовы прастой

https://smarturl.click/L3vGO

Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» плянуе часовы прастой да 12 траўня і скараціць склад штатных супрацоўнікаў, даведалася @euroradio ад аддзелу кадраў прадпрыемства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка: Мельнікава, хутчэй за ўсё, не ў Беларусі

Паводле апошняй інфармацыі ад польскіх праваахоўнікаў, Анжаліка Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але хутчэй за ўсе яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, паведаміў Павал Латушка. Яе дакладнае месцазнаходжаньне не ўстанавілі. Папярэднюю вытворчасьць у справе аб зьнікненьні Мельнікавай вядзе аддзел па барацьбе з крымінальным тэрорам і забойствамі Камэндатуры паліцыі Варшавы.

Кманда НАУ тэхнічным спосабам устанавіла, што яе тэлефон мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сала, цыбуля, тарты і смартфоны. Што можа падаражэць пасьля рашэньня адпусьціць цэны

https://smarturl.click/9oxdv

Сьпіс тавараў, на якія ў Беларусі рэгулююць цэны, скарацілі на 120 пазыцыяў. Гэта прадукты, электратавары, мэбля, тэкстыльныя вырабы. Расказваем пра наступствы.

Читать полностью…
Подписаться на канал