euroradio | Неотсортированное

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Подписаться на канал

Еўрарадыё | Еврорадио

Ізраіль спыніў агонь. Дзяржава атрымала ад палестынскай групоўкі ХАМАС прозвішчы яшчэ трох закладнікаў, якія павінны быць вызваленыя сёння.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Перамір’е паміж Ізраілем і ХАМАСам адкладаецца. Удары па сектары Газа працягваюцца. Ізраільскі ЦАХАЛ заяўляе, што ХАМАС не выканаў абавязацельствы, якія былі ўмовай спынення агню.

Ізраіль дагэтуль не атрымаў поўны спіс закладнікаў, якія павінны быць вызвалены сёння. ХАМАС абяцаў выдаць Ізраілю 33 закладнікі. Пакуль улады атрымалі толькі спіс з 30 імёнаў.

У адказ Ізраіль павінен вызваліць 1890 палестынскіх зняволеных.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Крынж тыдня на @euroradio! У гэтым выпуску: русафобія на выбарах у Беларусі ад кандыдата-камуніста, а беларуска зняла ну вельмі пранізлівы TikTok за Лукашэнку.

Глядзіце хутчэй: https://youtu.be/vQdO8FkWzk0

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Набліжаецца праваслаўнае Вадохрышча. Шмат хто ў гэты дзень акунаецца ў палонку. Як зрабіць гэта без шкоды для здароўя?

“Калі чалавек загартоўваўся, прайшоў паступовую падрыхтоўку да ўздзеяння нізкіх тэмператур, дык рэакцыя арганізма не гэтак выяўлена і, адпаведна, пагружэнне будзе больш бяспечным”


Парады дактароў: https://euroradio.fm/yak-akunucca-u-palonku-bez-shkody-dlya-zdarouya-parady-daktarou

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Чык-чырык”! Не, гэта не першая пералётная птушка, а новы выпуск нашага бла-бла-шоу пра тое, што беларусы абмяркоўваюць у твітары!

Што ў выпуску цікавага? Напрыклад, Кац і Эйдэльман “пабіліся за беларусаў”, а самі-ведаеце-хто даслаў Трампу новы сігнал: https://www.youtube.com/watch?v=xPC0mEGxXh8

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Як ты?” Беларускі добраахвотнік паказвае перапіску з бацькам і маці. Новы падкст @euroradio: https://youtu.be/4CKUegbrKFo

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як беларусу перарэгістраваць аўто ў Літве? Актуальны гайд і парады ў свеце хуткіх абмежаванняў для кіроўцаў на беларускіх нумарах.

Таксама можаце паглядзець інструкцыю па змене нумароў для беларусаў у Польшчы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Іграліся б яны, але толькі не на нашыя грошы”. Аляксандр Кныровіч пракаментаваў чарговыя “аргументы на карысць” будавання другой АЭС.

Стрым цалкам: https://www.youtube.com/live/kB1v4c391YU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сітуацыя з наркотыкамі ў Беларусі пагаршаецца. Пра гэта сведчыць закрыты даклад МУС

У 2024 годзе аб'ём выяўленых наркотыкаў павялічыўся ў 2,6 разы ў параўнанні з 2023 годам і склаў 1,7 тоны. Пры гэтым павялічылася колькасць злачынстваў з удзелам непаўналетніх: яна вырасла на 68,9% за 9 месяцаў 2024 года.

Асноўны пастаўшчык наркотыкаў у Беларусь — Расія.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Не ведаеце, што паглядзець у выходныя? Раім звярнуць увагу на творчасць Дэвіда Лінча — выбітнага рэжысёра, які зняў “Дзюну” да таго, як гэта стала мэйнстрымам. Мастак памёр на гэтым тыдні — за пяць дзён да свайго 79-га дня народзінаў.

Топ-5 праектаў Лінча: https://euroradio.fm/5-naylepshykh-praektau-devida-lincha-nespascizhnaga-mastaka-yaki-skaryu-uves-svet

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Самы вялікі дэфіцыт медыкаў  — у Мінску. Пра гэта ў справаздачнасці пішуць чыноўнікі Мінздароўя, дакументы @euroradio атрымала дзякуючы “БелПол”.

Ад усіх вакансій для дактароў у Беларусі траціна прыходзіцца на Мінск. Не дапамагае выратаваць сітуацыю нават абавязковае размеркаванне бюджэтнікаў. Верагодна, гэта адна з прычынаў, праз якія чыноўнікі часам агучваюць ідэі ці ўвядзення размеркавання для платнікаў, ці павелічэння тэрміну абавязковай працы.

Колькі ў Беларусі атрымліваюць дактары, а колькі — у "не сацыяльна арыентаванай" Польшчы?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лукашэнка памілаваў яшчэ 23 палітвязняў. Як кажуць у прэс-службе, сярод іх 20 мужчын і толькі 3 жанчыны.

Імёны палітвязняў пакуль не вядомыя.

Як лічыце, ці ёсць у спісе хоць нехта з тых, каго “АНТ” здымала для фільмаў пра медыя апошнімі днямі — напрыклад, Андрэй Кузнечык ці Ігар Лосік? Ці Юрась Зянковіч, у якога ёсць амерыканскі пашпарт, — у якасці “сігналу” Трампу да інаўгурацыі?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што цікавага ў свеце? SpaceX страціла ракету, а транс-жанчына выйграла суд у McDonald's.

Пра гэта і не толькі — у аглядзе міжнародных навін, якія вартыя ўвагі: https://euroradio.fm/tradycyyny-aglyad-susvetnykh-navin-za-17-studzenya-2025-goda

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Да жанчыны ставяцца як да аб'екта"суддзя, які разглядаў справу пра згвалтаванне і забойства беларускі Лізы ў Варшаве. Злачынца, Дарыян С., атрымаў пажыццёвае пакаранне.

"Абвінавачаны забраў жыццё. Абвінавачаны прынізіў яе, абразіў яе годнасць і згвалціў. Ён абарваў яе мары і надзеі на будучыню, яе планы. Ён проста зачыніў дзверы"


Што яшчэ казаў суддзя: https://euroradio.fm/suddzya-pra-zaboystva-belaruski-lizy-da-zhanchyny-stavyacca-yak-da-abekt

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Праз тыдзень беларусы могуць застацца без інтэрнэту. Цалкам магчыма, што ўлады хочуць адключыць доступ да сетцы 26 студзеня, а, можа, і яшчэ на некалькі дзён.

Некаторыя сэрвісы, напрыклад, Psiphon, дазваляюць абыходзіць такія блакіроўкі. @euroradio публікавала спіс VPN, якія варта ўсталяваць.

Таксама падзяліцеся артыкулам са знаёмымі ў Беларусі!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пад Мінскам маршрутка з’ехала ў кювет. ДТЗ адбылося сёння раніцай каля Мачулішчаў. Пацярпелі сямёра пасажыраў, сярод іх і 11-гадовае дзіця.

За стырном быў 34-гадовы кіроўца.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал Australia Open. Беларуска перамагла расіянку Міру Андрээву ў двух сэтах: 6:1, 6:2.

У наступным раўндзе турніра ёй будзе супрацьстаяць яшчэ адна расійская тэнісістка — Анастасія Паўлючэнкова.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што там у прапагандыстаў? Новы гітлерызм і самы-самы чалавек.

Квіз па прапагандзе тыдня: https://euroradio.fm/novy-gitleryzm-i-samy-samy-chalavek-kviz-pa-prapagandze-tydnya

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

На “Марафон адзінства” ўлады выдаткоўваюць шалёныя грошы. Гаворка ідзе пра мільёны рублёў з падаткаў беларусаў.

Напрыклад, тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемства ў Мазыры абышлося ў 160 тысяч рублёў. Чыноўнікі з Гродна на харчаванне ўдзельнікаў выдаткавала больш за 190 тысяч рублёў.

Частку выдаткаў (імаверна, вялізарную) праводзяць без публічных дзяржзакупак. Асабліва тыя, што тычацца “фінальнага акорду” — “Марафону адзінства”, які пройдзе ў Мінску напярэдадні выбараў.

Як “Марафон адзінства” стаў агітацыйнай кампаніяй рэжыму насуперак заканадаўству

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

З выбарамі ў Беларусі даўно ўсё зразумела. Але ў папярэднія гады хаця б было з чаго пасмяяцца. Паглядзіце гэты ролік, не пашкадуеце.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Валер Цапкала настукаў на “пашпарт Новай Беларусі” ў літоўскія дзяржслужбы. Палітык просіць праверыць законнасць і адпаведнасць бяспецы выдачу такіх дакументаў.

“Мы заклікаем Генеральную пракуратуру праверыць, ці адпавядаюць такія дзеянні артыкулу 300 Крымінальнага кодэкса Літоўскай Рэспублікі, які прадугледжвае адказнасць за выраб, падробку і выкарыстанне падробленых дакументаў”, — кажуць у заяве Цапкала і яго “Беларускі дэмакратычны форум”.

Сярод іншых, у структуры Цапкалы ўваходзяць Вольга Карач і Дзмітрый Балкунец. У мінулым годзе яны скардзіліся на “махлярства” падчас выбарчай кампаніі ў КР, а таксама прасілі МУС Літвы растлумачыць, чаму дакументы на Лукашэнку ў Гаагу перадалі толькі ў 2024 і ці ёсць там доказы, якія збіралі сябры арганізацыі.

"Ромб Цапкалы": што гэты жэст азначае на мове цела?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Шалёныя чэргі легкавікоў захоўваюцца на мяжы з Польшчай. Удзень 18 студзеня там чакаюць 1110 аўтамабіляў.

Тым, хто едзе на аўтобусах, шанцуе: чэргаў, калі давяраць ДПК, няма.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што беларусы думаюць пра выбары і ці хочуць "адлігі"? Chatham House прадставіла вынікі новай апытанкі.

Сярод цікавых назіранняў:

▪️ 60% беларусаў лічаць выбары “вельмі важнай падзеяй”. Але ў шчыры падлік галасоў вераць меншая колькасць грамадзян.

▪️ 68% насельніцтва згодна ці хутчэй згодна са сцвярджэннем, што Лукашэнка робіць усё, каб Беларусь не ўцягнулі ў вайну.

▪️ 32% беларусаў падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны.

▪️ Беларусы хацелі б адлігі: вызваленне большай колькасці палітвязняў падтрымалі б 44%, толькі 14% супраць такога кроку, а яшчэ 42% не змаглі адказаць. Дастаткова вялікая падтрымка адлігі была б нават сярод праўладных беларусаў.

Падрабязней: https://euroradio.fm/shto-belarusy-dumayuc-pra-vybary-prezidenta-i-ci-khochuc-adligi-novae-apytanne

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пазняк: “Я папрасіў — палітвязняў пачалі вызваляць”. Палітык адзначыў, што ён мае “маральнае і гістарычнае права” звяртацца з такімі просьбамі.

“З пункту гледжання палітыкі Лукашэнка дзейнічае абсалютна правільна, Захад дзейнічае няправільна”, — сказаў Зянон Пазняк у інтэрв’ю.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрапейцы пачалі супрацьстаяць Ілану Маску. Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што амерыканскі мільярдэр паўднёваафрыканскага паходжання “ставіць пад пагрозу дэмакратычнае развіццё Еўропы”.

"Ён падтрымлівае крайне правых па ўсёй Еўропе — у Вялікабрытаніі, Германіі, у многіх, многіх іншых краінах — і гэта цалкам непрымальна”


Рэгулятары ЕС выставілі сацсетцы Х (твітар), якой валодае Маск, новыя патрабаванні. Кампанія мусіць даць справаздачу пра нядаўнія і будучыя змены ў сістэмах рэкамендацыі кантэнту, дэдлайн — 15 лютага.

Гэтае патрабаванне з’явілася праз заклапочанасць магчымай перавагай, якую алгарытмы твітара аддаюць крайне праваму і канспіралагічнаму кантэнту, а таксама стрыму, які на пляцоўцы правёў Маск разам з лідаркай “Альтэрнатывы для Германіі”.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Не могуць быць свабоднымі і справядлівымі ва ўмовах цяперашняй рэпрэсіўнай атмасферы”. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выказаў недавер да “выбараў” прэзідэнта Беларусі

“Сістэматычныя намаганні рэжыму Лукашэнкі па падаўленні любога іншадумства загадзя вызначылі вынік выбараў задоўга да таго, як былі пададзеныя якія-небудзь бюлетэні, пазбаўляючы беларускі народ магчымасці самастойна выбіраць сваіх лідараў і вызначаць сваё будучае".


Блінкен дадае: "выбары не могуць быць легітымнымі ва ўмовах, калі цэнзура паўсюдная, незалежныя СМІ больш не існуюць, калі ў бюлетэнях могуць з'яўляцца толькі кандыдаты, ухваленыя рэжымам, а члены апазіцыі альбо знаходзяцца ў турме, альбо ў выгнанні".

Самі "выбары" пройдуць ужо пры новым дзяржаўным сакратары, Марка Рубіа. Як бы афіцыйнаму Мінску не хацелася адваротнага, яго пазіцыя па беларускаму рэжыму яшчэ больш "ястрабіная".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы пятніцы 17 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:03 З чым Лукашэнка ідзе на выбары

11:50 Навіны спорту

13:42 Як выглядае перадвыбарчая агітацыя кандыдатаў-спойлераў

25:29 Навіны шоў-бізу

27:37 SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's — #IхНоравы

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Хочаце новы “Кубачак кавы”? Новы выпуск рассылкі @euroradio пра галоўныя падзеі тыдня. Ідэальна для тых, хто не можа чытаць навіны кожны дзень, але хоча быць у курсе падзей.

Чытайце і падпісвайцеся тут: https://kubachakkawy.substack.com/p/7d6

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ва Украіне загінула 23-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава. Шмат хто помніць гэты яе здымак, які зрабілі 9 жніўня 2020 у Мінску, калі яе параніла граната.

Трагічную гібель Марыі пацвердзілі @nashaniva яе сябры.

Спачуванні родным і знаёмым Марыі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі могуць падняць пенсійны ўзрост для жанчын. Прынамсі, такі сцэнар прапануюць чыноўнікі з Мінпрацы, зліў унутраных дакументаў якіх перадалі “Кіберпартызаны”.

Чаму чыноўнікі хочуць, каб жанчыны выходзілі на пенсію пазней? Усё проста: яны жывуць прыкметна даўжэй за мужчын.

Падрабязнасці: https://euroradio.fm/u-belarusi-moguc-padnyac-pensiyny-uzrost-dlya-zhanchyn-zliu-dakumentau

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал