Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Клічуць Трампа ў госьці, крытыкуюць Эўразьвяз, кпяць з эмігрантаў. Як зьмянілася рыторыка беларускіх прапагандыстаў
https://smarturl.click/Q1Lop
«Да гэтага ЗША былі галоўным ворагам, а ЭЗ — сатэліты ЗША. Цяпер жа камплімэнты Трампу і ягонай адміністрацыі».
Лукашэнка адрэагаваў на перамовы ЗША і Расеі: можа быць і на карысьць, а можа і не
https://smarturl.click/aJVad
Аляксандар Лукашэнка параіў Расеі, чаго яна не павінна дапусьціць у перамовах з ЗША.
Расея не зьніжае інтэнсіўнасьці абстрэлаў Украіны дронамі і запускае чыгуначны рух з акупаваным Марыюпалем
https://smarturl.click/YzEoj
У камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі ў ноч на 21 лютага атакавалі Ўкраіну 160 ударнымі дронамі і бесьпілётнікамі-імітатарамі.
Калі ўзьнікла беларуская мова і як разьвівалася?
Калі зьявілася беларуская мова дакладна невядома, бо ў прадаўнія часы яшчэ не існавала пісьмовых крыніц. Першай такой крыніцай, праўдападобна, ёсьць Дагаворная грамата Смаленску з Рыгай і Гоцкім берагам, напісаная ў 1229 годзе. Там ужо сустракаюцца адметныя рысы беларускай мовы на пісьме.
👀 Паглядзіце гісторыю разьвіцьця беларускай мовы на картках Свабоды!
Аб’яднаны кабінэт выказаў падтрымку рэжыму санкцый супраць Беларусі
https://smarturl.click/e5n25
«Кабінэт лічыць, што ўвядзеньне санкцый з боку міжнародных партнэраў у дачыненьні рэжыму Лукашэнкі зьяўляецца адным з важных інструмэнтаў для прымушэньня рэжыму зьмяніць унутраную палітыку і забясьпечыць выкананьне міжнародных абавязальніцтваў».
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў сьвеце штогод з 1999 году з мэтай заахвочваньня моўнай разнастайнасьці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяньня ўсьведамленьню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменьні, цярпімасьці і дыялёгу.
Беларусаў сёньня, як і штогод, запрашаюць паўдзельнічаць у агульнанацыянальнай дыктоўцы з нагоды Дня роднай мовы.
Пра іншыя падзеі 21 лютага ў гісторыі чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/Q1Lk0
«Нязломны, прынцыповы і мудры». У Вільні прайшла вечарына памяці палітвязьня Ігара Ледніка
https://smarturl.click/VDYxb
«Кожны з палітвязьняў мог быць на месцы Ігара Ледніка. Ён увойдзе ў пантэон беларускіх герояў».
Галоўнае за 20 лютага
✍🏻 Асуджаную па палітычных артыкулах сям’ю Саўрыцкіх унесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў»
👫 Сотні рэпрэсаваных і плюс 50 рэпрэсіўных законаў. Праваабаронцы БХК расказалі пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе
🇨🇿 У парлямэнце Чэхіі прынялі рэзалюцыю аб непрызнаньні вынікаў выбараў-2025 у Беларусі
🙍🏻♀️ Тры гады турмы за відэа з расейскім верталётам. Паразмаўлялі зь беларускай, якая хацела дапамагчы Ўкраіне
🗣 «Што можа паказаць апытаньне ў ГУЛАГу?». Круглы стол сацыёлягаў
👫«Мова Фарэраў ёсьць, а беларускай няма». Размова з ініцыятаркай пэтыцыі да Amazon
🎥 «ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка спадзяецца на Трампа
❓Зьменлівы вецер з Вашынгтона: беларуская апазыцыя перад новымі выклікамі
Сотні рэпрэсаваных і плюс 50 рэпрэсіўных законаў. Праваабаронцы БХК пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе
https://smarturl.click/710Vl
Пік пяцігадовага пэрыяду рэпрэсіяў у Беларусі, якія пачаліся ў 2020-м, прыйшоўся на 2023 год; летась рэпрэсіі не спыняліся, а «законных» падставаў для іх стала больш, адзначаюць праваабаронцы і экспэрты Беларускага Хэльсынскага камітэту ў аглядзе, які сёньня прэзэнтавалі СМІ.
«У 2024 дзяржава „пераварвала“ папярэднія захады і нават пайшла па другім коле, пачаўшы ўносіць зьмены ва ўжо і так рэпрэсіўныя палажэньні законаў. Мы налічылі такіх прыкладаў больш за 50», — адзначае экспэртка БХК Кацярына Дзейкала.
У Польшчы працуюць над экранізацыяй «Дзікага паляваньня караля Стаха» Караткевіча
https://smarturl.click/B61Jl
Кінапраект пад назвай «Дзікае паляваньне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесьці Ўладзімера Караткевіча атрымаў грашовую падтрымку ад Польскага інстытуту кінамастацтва. Цяпер праект на раньняй стадыі — перапісваюць літаратурны сцэнар, распрацоўваюць творчую канцэпцыю, шукаюць актораў і мясьціны, піша Тарас Тарналіцкі на @euroradio. Рэжысэрам выступіць беларус Аляксей Раковіч.
72-гадовага палітвязьня Дземідовіча судзяць дзявяты раз
https://smarturl.click/Ee2aL
Васіля Дземідовіча абвінавачваюць паводле артыкулу «Абраза прадстаўніка ўлады». Яму пагражае яшчэ 3 гады зьняволеньня.
Тры гады турмы за відэа з расейскім верталётам. Размова зь беларускай, якая хацела дапамагчы Ўкраіне
https://smarturl.click/DaZzn
«Я вызвалілася, але цяпер вельмі складана адчуваць сябе вольным чалавекам у Беларусі. Асабліва калі ў цябе ёсьць сумленьне. Калі я вярнулася ў Мазыр, то ўбачыла, што расейскія вайскоўцы так і застаюцца на аэрадроме каля гораду. Ганяюць, не зважаючы на хуткасьць, ходзяць з аўтаматамі наперавес па вёсцы, паводзяць сябе нахабна».
Асуджаную па палітычных артыкулах сям’ю Саўрыцкіх унесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў»
https://smarturl.click/vwoDv
У новым абнаўленьні сьпісу, датаваным 19 лютага, знаходзіцца 23-гадовая Віялета Вярбіцкая — дачка асуджанай пары Ірыны і Генадзя Саўрыцкіх. Іх судзілі летась у лістападзе і вынесьлі вырак. Ім пагражала да 12 гадоў нібыта за «распальваньне варожасьці». Але праз закрытае судовае паседжаньне прысуд грамадзкасьці невядомы.
Ірына і Генадзь Саўрыцкія таксама зьмешчаныя ў «сьпіс тэрарыстаў».
Больш за палову паступленьняў у дзяржаўны бюджэт Беларусі было ад недзяржаўнага сэктару
https://smarturl.click/5OmYo
Летась недзяржаўныя арганізацыі заплацілі 50,599 млрд рублёў падаткаў. Агульны аб’ём сабраных падаткаў аказаўся на 1,5% большым за плян.
Замест Amazon і eBay. Чаму расейскія плятформы Wildberris і Ozon пануюць на беларускім рынку
https://smarturl.click/mp2Go
«Расейскія гульцы могуць сабе дазволіць укладацца ў бясконцае разьвіцьцё, а ў беларусаў такой магчымасьці няма».
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Беларускія языкаломкі: паспрабуйце паўтарыць! (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Першая беларуская опэра: radio_svaboda/video/7472476403804491013">цікавыя факты пра яе, якія вы магчыма ня ведалі
👉🏻 Папулярныя ДНК-тэсты — radio_svaboda/video/7472812105281031479">тлумачым самае цікавае, што варта ведаць
👉🏻 Расказваем пра Заіра Азгура,radio_svaboda/video/7473197542285610246"> скульптуры якога вы дакладна бачылі ў Беларусі (і ня толькі)
👉🏻 Гісторыя 26-гадовай польскай лекаркі, radio_svaboda/video/7473535130171116805">якая ніколі не была ў Беларусі, але вывучыла беларускую мову
👉🏻Натхняльныя і трагічныя гісторыі каханьня выбітных беларусаў і беларусак
👉🏻 Невялічкі тэст: radio_svaboda/video/7471317753845124357">ці ведаеце вы гэтыя беларускія словы?
Стала вядома, як перад выбарамі спрабавалі пагасіць даўгі па зарплаце ў ААТ «Гомельхімсэрвіс»
https://smarturl.click/AdwLO
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Гомельхімсэрвіс» у пачатку 2025 году мела перад работнікамі запазычанасьці па зарплаце, намаганьні па іх пагашэньні рабілі мясцовыя ўлады, вынікае са службовай перапіскі чыноўнікаў.
«Годна» і Nochy выпусьцілі кліп-адказ для тых, хто сумняецца ў будучыні беларускай мовы
https://smarturl.click/2qxjZ
У кліпе «Годна» і Nochy паказана, зь якімі рэальнымі перашкодамі ў штодзённым жыцьці сутыкаюцца беларускамоўныя беларусы. Аднак аўтары відэа падкрэсьліваюць, што песьня не пра слабасьць, а пра сілу. Мова ня толькі сродак камунікацыі, гэта яшчэ і адна з найважнейшых рысаў тоеснасьці.
У Менску судзяць журналіста Ігара Ільяша, якога абвінавацілі за інтэрвію незалежным мэдыя
https://smarturl.click/LY5Xl
У Менскім гарадзкім судзе 21 лютага пачаўся працэс над журналістам Ігарам Ільяшом, якога праваабаронцы прызналі палітвязьнем. Мужу палітзьняволенай журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.
«Па-расейску любы дурань набярэ прагляды». Як горадзенская журналістка працягвае ствараць беларускі кантэнт за мяжой
https://smarturl.click/op8mB
«Я не пра грошы, я не пра славу. Я пра тое, што я беларуска. Па-расейску любы дурань набярэ мільённыя прагляды. Па-польску людзі таксама гавораць, і іх за гэта ня б’юць. А за тое, што людзі гавораць па-беларуску, б’юць».
Вугоршчына прыгразіла накласьці вэта на падаўжэньне санкцыяў супраць Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/z2bjE
Вугоршчына чарговы раз прыгразіла накласьці вэта на падаўжэньне на 6 месяцаў санкцыяў Эўразьвязу супраць Расеі і Беларусі. Акрамя таго, Будапэшт абяцае адмовіцца ад узгадненьня 15-га пакету санкцыяў, які краіны ЭЗ плянуюць прымеркаваць да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Гэтае рашэньне кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта растлумачыў неабходнасьцю «даць час міратворчым намаганьням» прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з Расеяй.
Зьменлівы вецер з Вашынгтона: беларуская апазыцыя перад новымі выклікамі
https://smarturl.click/aJVnJ
Перамены ў палітыцы ЗША сталі выклікам ня толькі для Эўропы, Украіны, але і для Беларусі. Прычым, як для афіцыйнага Менску, так і для апазыцыі. Апошняй застаецца спрабаваць неяк упісацца ў новую стратэгію Вашынгтона, выкарыстаць тое вакно магчымасьцяў, якое адчыняецца, піша аналітык Валер Карбалевіч.
«ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка спадзяецца на Трампа
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=K6cr8P2kww4
Галоўнай падзеяй тыдня ў сьвеце стала завочная публічная спрэчка Дональда Трампа і Ўладзімтра Зяленскага. Ці будзе яна мець наступствы для амэрыканскай падтрымкі Ўкраіны? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў. Ці скарэктуе палітыка новай амэрыканскай адміністрацыі стратэгію дэмакратычных сілаў Беларусі і якой яна можа быць? На гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч размаўляе з Іванам Краўцовым са штабу Віктара Бабарыкі.
Больш за сорак непаўналетніх асудзілі летась паводле «палітычных» артыкулаў, — Вярхоўны суд Беларусі
https://smarturl.click/e5nbD
Прэс-служба Вярхоўнага суду апублікавала статыстыку па крымінальных справах, разгледжаных судамі агульнай юрысдыкцыі ў 2024 годзе, але схавала зьвесткі аб «палітычных» прысудах, заўважыла @reformby. Зьвесткі па «палітычных» справах трапілі толькі ў асобную статыстыку па асуджаных непаўналетніх — зь іх вынікае, што летась за палітыку 41 непаўналетняга, найбольш — за пратэсты.
«Мова Фарэраў ёсьць, а беларускай няма». Размова з ініцыятаркай пэтыцыі да Amazon
https://smarturl.click/vwonQ
«Ведаю, што Amazon падтрымлівае мову Фарэрскіх астравоў, дзе жывуць менш за 80 тысяч чалавек. Але яны адны зь лідэраў у колькасьці выдадзеных кніг на душу насельніцтва. А беларуская мова там не падтрымліваецца».
У Беларусі расказалі, калі адбудуцца супольныя з Расеяй вайсковыя вучэньні «Захад-2025»
https://smarturl.click/M1p32
У 2022 годзе Расея ажыцьцявіла ўварваньне ва Ўкраіну пасьля правядзеньня супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Саюзная рашучасьць».
«Што можа паказаць апытаньне ў ГУЛАГу?» Круглы стол сацыёлягаў
https://smarturl.click/xB9nZ
Наколькі аб’ектыўнай можна лічыць карціну грамадзкай думкі, якую даюць сацыялягічныя апытаньні ў аўтарытарных краінах? Ці ўплывае грамадзкая думка на рашэньні палітычнай улады ў такіх краінах? Як успрымуць грамадзтвы ў Беларусі і Расеі мір ва Ўкраіне, калі ён будзе дасягнуты? Дыскусія Рыгора Астапені і Марыі Сьнегавой.
Макрон пасьля двух самітаў у падтрымку Ўкраіны: «Расея нясе пагрозу існаваньня для эўрапейцаў»
https://smarturl.click/qlGA0
Прэзыдэнт Францыі па выніках другога запар тэрміновага зьезду кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу ў Парыжы заявіў, што Францыя і яе хаўрусьнікі пагадзіліся, што правы Ўкраіны і праблемы эўрапейскай бясьпекі павінны быць прынятыя да ўвагі ў любой зьдзелцы па спыненьні вайны з Расеяй.
У Ваўкавыску зноў судзяць палітвязьня Эдуарда Бабарыку
https://smarturl.click/w9O34
Эдуарда Бабарыку ўтрымліваюць у зьняволеньні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені летась яму дадалі да 8 гадоў пазбаўленьня волі яшчэ 2 гады паводле артыкулу «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».
20 лютага 1918 году ў Менску створаны Народны сакратарыят — першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі
Гэта быў орган выканаўчай улады, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду. Сакратарыят абвясьціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі». Сядзіба Народнага Сакратарыяту знаходзілася ў Доме губэрнатара (Менск, пл. Свабоды, 9). Пасьля абвяшчэньня Першай Устаўной граматы Народны Сакратарыят у якасьці часовай улады падтрымала Менская гарадзкая дума.
Больш пра падзеі 20 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kavw