radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Да будоўлі Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску прыцягнуць моладзь і студэнцкія атрады

Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі і парк Народнага адзінства плянуюць пабудаваць у 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Менску — адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Музэю прысвілі статус Усебеларускай моладзевай будоўлі,
БРСМ разам з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам павінны забясьпечыць удзел у будаўніцтве моладзь ва ўзросьце да 31 году, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў, гаворыцца ва ўказе:

https://smarturl.click/RA9mp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Блянкаў хопіць на год, ідуць перамовы». Што будзе далей з праектам «пашпарта Новай Беларусі»

Беларускія палітыкі казалі пра магчымасьць прызнаньня «пашпарта Новай Беларусі» некаторымі краінамі яшчэ ў верасьні 2023 году. Нядаўна ў Сейме Літвы па выніках абмеркаваньня заявілі, што згодна зь дзейным літоўскім заканадаўствам такі пашпарт або дакумэнт ня можа быць прызнаны. Расказваем, што з праектам цяпер:

https://smarturl.click/pp85E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 2020 году сама меней 6650 чалавек у Беларусі асудзілі паводле палітычна матываваных спраў,— праваабаронцы

Толькі на працягу студзеня 2025 году праваабаронцы зафіксавалі мінімум 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманьні, ператрусы і г.д.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага перасьледу. У тым ліку працягваліся дадатковыя праверкі і затрыманьні на мяжы зь Беларусьсю.

Агулам з 2020 году як мінімум 7 915 чалавек сутыкнуліся з крымінальным перасьледам па палітычных матывах, у дачыненьні да сама меней 6 650 чалавек вынесьлі палітычна матываваныя прысуды:

https://smarturl.click/Da1Y3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камандзір менскага АМАПу Балаба канчаткова перайшоў на працу ў таварыства «Дынама»

На калегіі гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў Мінгарвыканкама яго ўзнагародзілі ганаровай граматай МУС Беларусі і ўрачыста разьвіталіся.

Свабодзе пацьвердзілі ў таварыстве «Дынама», што Дзьмітры Балаба працуе ў іх з 30 студзеня, а з гарадзкой міліцыі яго звольнілі.

https://smarturl.click/VDeRx

На фота МУС Беларусі міністар Іван Кубракоў і былы камандзір АМАПу Дзьмітры Балаба

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі хочуць пакінуць шыльды амаль выключна на дзьвюх дзяржаўных мовах

Для «абароны нацыянальнай культуры, захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў народу, уключна зь дзьвюма дзяржаўнымі мовамі». Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю рэкамэндавала «мінімізаваць выкарыстаньне замежнай мовы» ў назвах гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў абслугоўваньня і рэкляме.

https://smarturl.click/W3qRk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Матолька: бот тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» узламалі

Стваральнік каналу «Беларускі Гаюн» Антон Матолька папярэдзіў людзей, якія дасылалі інфармацыю ці пісалі з акаўнтаў, якія могуць іх ідэнтыфікаваць аб пагрозе іхняй бясьпецы.

Ён адзначыў, што цяпер крытычныя ўразлівасьці выпраўленыя.

«Беларускі гаюн» — праект, які адсочвае актыўнасьць расейскіх войскаў у Беларусі. У прыватнасьці, ён апісвае месцы, дзе зьяўляецца расейская вайсковая тэхніка і пазначае рэгіёны краіны, куды заляталі «Шахеды» — ударныя бесьпілётнікі.

https://smarturl.click/0eqeg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Камісія па вяртаньні» разгледзела 230 заяў пра памілаваньне палітвязьняў

«Камісія па вяртанні», якой кіруе генэральны пракурор Андрэй Швед, стала разглядаць матэрыялы ня толькі ў адносінах да тых, хто жадае вярнуцца, але і тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні. А таксама прымала рашэньні ў дачыненьні да 50 спартоўцаў.

https://smarturl.click/LY4Y3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Краснадарскім краі Расеі пасьля ўдару бесьпілётнікаў загарэлася нафтабаза

У станіцы Навамінскай Канеўскага раёну абломкі БПЛА ўпалі на рэзэрвуар зь нязначнымі рэшткамі нафтапрадуктаў, заявілі мясцовыя ўлады. Але пажар патушыць ня могуць некалькі гадзін.

https://smarturl.click/Q1OM6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

42 мільёны гледачоў і сусьветны пракат. Расказваем пра адну з самых касавых стужак «Беларусьфільму» ў гісторыі

«Мы абурыліся назваю, бо тады быў вельмі папулярны гіт Алы Пугачовай, а тут такая ж мянушка ў недалёкага, жорсткага бандыта зь беларускай глыбінкі. Я ад такога кіно не ў захапленьні — пра чарнуху і беспрасьвет, з эратычнымі сцэнамі для прыцягненьня ўвагі».


📽 Расказваем пра самую касавую стужку «Беларусьфільму» ў гісторыі.

https://smarturl.click/O0n53

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракуратура Польшы спыніла расьсьледаваньне па факце нападу на Яна Маліцкага, які стварыў Праграму Каліноўскага

Расьсьледаваньне спынілі, бо падчас яго ўстанавілі, што ніякага нападу на Маліцкага не было, гаворыцца ў прэс-рэлізе варшаўскай пракуратуры. Пракурор прыйшоў да высновы, што Маліцкі атрымаў траўмы ў выніку няшчаснага выпадку:

https://smarturl.click/VDZWn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 4 лютага

🙍🏻‍♂️ Памёр шматгадовы лідэр ТБМ на Віцебшчыне Іосіф Навумчык, адзін з нацыянальна сьвядомых партыйных кіраўнікоў у БССР

👮🏻‍♂️ Коміка Славу Камісаранку ўключылі ў «сьпіс тэрарыстаў». Хроніка перасьледу 4 лютага

📂 Кампанія Garsų pasaulis заявіла пра спыненьне вырабу «пашпартоў новай Беларусі». Пашпартны цэнтар: «Мы працягваем працу»

👫 Генпракурор Швед расказаў, колькі беларусаў вярнуліся на радзіму і якія гарантыі тым, хто зьбіраецца

🇺🇸 Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

🎥 «ПіК Свабоды». Які ёсьць выбар пасьля «бязвыбараў»?

🙍🏻‍♀️ «Сумнеўна, што Лукашэнка накіруе Галоўчанку ў адстаўку — найхутчэй, перапрызначыць зноў», — Вольга Лойка

🧑🏻‍💻 «Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй». Расказваем правілы бясьпечнага карыстаньня нэўрасеткамі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Казахстан апублікаваў папярэднюю справаздачу аб крушэньні самалёта AZAL

З дакумэнта вынікае, што самалёт атрымаў нескразныя і скразныя пашкоджаньні «да сутыкненьня зь зямной паверхняй», і апошнія, верагодна, былі выкліканыя «староньнімі аб'ектамі»:

https://smarturl.click/l5aoM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гданьску праходзіць Форум Касьцюшкі, прысьвечаны стратэгічнаму бачаньню вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую сям’ю

Форум, арганізаваны Польшчай у рамках яе старшынства ў Эўразьвязе, прысьвечаны эўрапейскай салідарнасьці, дэмакратыі і стратэгічнаму бачаньню вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую сям’ю.

Другі дзень форуму 4 лютага пачаўся з ускладаньня кветак да Помніка працаўнікам Гданьскага порту, якія загінулі падчас трагічных падзеяў сьнежня 1970 году.

На фота: выступ на форуме Сьвятланы Ціханоўскай.

Пра што гаварылі на Форуме Касьцюшкі, можна пачытаць тут:

https://smarturl.click/Q1yzB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кампанія Garsų pasaulis спыніла выраб «Пашпартоў Новай Беларусі» пасьля крытыкі ініцыятывы ў Літве

Кампанія «Garsų pasaulis» пасьля крытыкі з боку літоўскіх палітыкаў і папярэджаньня праваахоўных органаў Літвы прыпыняе вытворчасьць «Пашпартоў новай Беларусі», паведамляе 15min.lt. Паводле зьвестак парталу, кампанія ўжо апавясьціла пра гэта МУС Літвы, якое раней заявіла, што гэты дакумэнт ня будзе прызнаны:

https://smarturl.click/vwXlw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй». Расказваем правілы бясьпечнага карыстаньня нэўрасеткамі

«Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй. Нам трэба глядзець палітыку прыватнасьці і ўмовы карыстаньня сэрвісамі». Як захаваць сваю бясьпеку пры карыстаньні нэўрасеткамі і на што зьвярнуць увагу, раяць экспэрты.

https://smarturl.click/B6vYw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Лукашэнку камісія, якая будзе адбіраць кандыдатаў ва ўрад?

Упершыню за 30 год прэзыдэнцтва Лукашэнка абвясьціў пра стварэньне камісіі, якая павінна ўнесьці прапановы наконт фармаваньня новага складу ўраду. Дзеля чаго гэта яму спатрэбілася? Тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/yq96L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі, расейскіх вайскоўцаў зноў прывезьлі ў Беларусь

Чарговы абмен палоннымі правялі паводле формулы «150 на 150», паведамілі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і Мінабароны Расеі. 150 расейскіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім надаюць псыхалягічную і мэдыцынскую дапамогу і магчымасьць зьвязацца са сваякамі. Пазьней іх даставяць у Расею:

https://smarturl.click/gpX8O

Фота @V_Zelenskiy_official: Украінскія вайскоўцы вяртаюцца з палону

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве арыштавалі двух беларусаў за пастаўку ў Расею і Беларусь грузавікоў і аўтамабіляў у абыход санкцый

У часе ператрусаў у Вільні і Рудаміне ў памяшканьнях кампаній, якія займаюцца грузаперавозкамі і продажам тэхнікі, затрымалі 17 грузавікоў і 15 паўпрычэпаў на 1,2 млн эўра. Кампаніі падазраюць у перавозцы грузавой тэхнікі і люксавых аўтамабіляў у Расею і Беларусь у абыход санкцый. Падазрэньні выставілі двум беларусам і двум літоўцам:

https://smarturl.click/RA9ex

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беластоку на 115-годзьдзе Ларысы Геніюш перавыдалі ўспаміны паэткі

Фонд «Камунікат» і Цэнтар беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай «Споведзь». Новае выданьне будзе называцца «Птушкі бяз гнёздаў». Выдавецтва патлумачыла зьмену назвы.

Кнігу ўжо можна заказаць са зьніжкай.

https://smarturl.click/xBOVL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі рэкорднае адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі

З пачатку стагодзьдзя найбольшае адмоўнае сальда было толькіў 2010 годзе — 9,6 мільярда даляраў.

Цяпер яно павялічваецца праз санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі празь яе падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, якія абмяжоўваюць пастаўкі беларускай прадукцыі на зьнешнія рынкі.

https://smarturl.click/XyWy6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

10 тысяч надрукаваных экзэмпляраў, прызнаньне іншых дзяржаў. Як беларусы здолелі стварыць свой дакумэнт у эміграцыі

«Пашпарт Новай Беларусі» пакуль ня можа стаць паўнавартаснай заменай пашпарту Рэспублікі Беларусь. Але сто гадоў таму ў беларусаў атрымалася зрабіць альтэрнатыўны легітымны пашпарт. Іх надрукавалі 10 тысяч штук, Прадавалі за 50 марак. Праўда, і тады ў Літвы 🇱🇹 былі пытаньні да герба «Пагоня». Расказваем пра пашпарт, які здолеў.

https://smarturl.click/l5k5L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотаальбом пра сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР і кнігу пра Курапаты

Кніга «БНР-100: сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы» была выдадзеная ў 2019 годзе выдавецтвам Інбелкульт.

«НКВД забiваў у Курапатах...» — кніга журналіста Марата Гаравога, якая складаецца з 17 тэматычных нарысаў пра трагедыю ў Курапатах, пра драматычныя лёсы ахвяраў і катаў. Таксама ў кнізе больш за 100 унікальных фатаздымкаў і малюнкаў.

У сьпісе ёсьць і іншыя новыя выданьні: https://smarturl.click/gpX2y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты «возьмуць пад кантроль сэктар Газа»

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў заявіў, што ягоная дзяржава будзе разьвіваць разбураную вайной палестынскую прыбярэжную тэрыторыю. Прэм’ер-міністар Ізраіля заявіў, што «Ізраіль спыніць вайну, выйграўшы вайну».

https://smarturl.click/M1DJp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 лютага — дзень нараджэньня Леаніда Шчамялёва, народнага мастака Беларусі

Працы Леаніда Шчамялёва, колькасьць якіх вылічваецца тысячамі, адзначаюцца экспрэсіўнасьцю і плястычнай манерай выкананьня. Сярод пэрсанажаў яго карцін — як сучасьнікі майстра, так і нацыянальныя дзеячы розных гістарычных эпох: Францішак Скарына, Міхал Клеафас Агінскі, Кастусь Каліноўскі, Ларыса Геніюш, Янка Купала, Уладзімер Караткевіч і інш., а таксама значныя для Беларусі гістарычныя падзеі. Мастак памёр у 2021 годзе.

Пра іншыя памятныя даты 5 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/nyAap

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхары вёскі ва Ўкраіне выйшлі пратэставаць супраць узмацненьня ўкраінска-беларускай мяжы

У Ровенскай вобласьці Ўкраіны жыхары вёскі Старое Сяло на некалькі гадзін блякавалі кантрольны пост памежнікаў і паліцыі, выказваючы незадаволенасьць праверкамі і мерапрыемствамі па ўмацаваньні беларуска-ўкраінскай мяжы:

https://smarturl.click/mpmx0

Каляж з фота: Суспільне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». Які ёсьць выбар пасьля «бязвыбараў»?

А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана. У размове зь імі журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране пытаньні:

➖ Ці адбыўся байкот выбараў?
➖ Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі?
➖ Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі?

Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!

🎥 https://youtube.com/live/IG9s2IAxtho

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сумнеўна, што Лукашэнка накіруе Галоўчанку ў адстаўку — найхутчэй, перапрызначыць зноў», — Вольга Лойка

«Перад урадам Галоўчанкі паўставалі даволі сур’ёзныя эканамічныя выклікі, і ў цэлым ён даў ім рады», — лічыць рэдактарка рэсурсу «Плян Б» Вольга Лойка.


У інтэрвію Свабодзе яна аналізуе вынікі дзейнасьці ўраду прэм’ера Рамана Галоўчанкі і прагназуе, хто зь міністраў можа пазбавіцца сваёй пасады:

https://smarturl.click/1dlnY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Коміка Славу Камісаранку ўключылі ў сьпіс «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці»

Вядомага беларускага стэндап-коміка Славу Камісаранку, якога летась завочна асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня, уключылі ў «пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». Адпаведнае рашэньне 3 лютага прыняў КДБ Беларусі:

https://smarturl.click/XyBRm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы абстралялі гарадзкую раду Ізюму і чыгуначнае дэпо ў Днепрапятроўскай вобласьці

У Ізюме — пяць чалавек загінулі, больш за 20 атрымалі раненьні. Расейская балістычная ракета пацэліла ў адміністрацыйны будынак, а таксама ў шматпавярховыя жылыя дамы; ніводнага вайсковага аб’екта ў гэтым горадзе няма. У Днепрапятроўскай вобласьці — без пацярпелых:

https://smarturl.click/ZyJ25

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хакейную зборную Беларусі не дапусьцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету-2026

Такое рашэньне прыняла міжнародная фэдэрацыя хакею, пішуць расейскія СМІ. Спачатку рашэньне прынялі па зборнай Расеі, затым стала вядома і пра забарону для беларусаў. Камюніке з тлумачэньнем сваіх дзеяньняў ІІХФ абяцае выпусьціць крыху пазьней.

Першынство сьвету налета прыме Швайцарыя, турнір адбудзецца ў Цюрыху і Фрыбургу.

Зборная Расеі з 2022 году не дапускаецца на хакейныя турніры сярод юнакоў, моладзі і дарослых пасьля паўнамаштабнага нападу гэтай дзяржавы на Ўкраіны. З таго ж часу не пускаюць на міжнародную арэну і каманды Беларусі з той прычыны, што рэжым Лукашэнкі, які знаходзіцца пры ўладзе ў краіне, дапамагае расейцам у вайне.

Читать полностью…
Подписаться на канал