radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

З-пад завалаў дому ў Крывым Рогу, у які ўдарыла расейская ракета, дасталі целы жанчыны і яе траіх дзяцей

У выніку ўдару войска Расеі па Крывым Рогу ў пяціпавярховым доме абрынуўся пад’езд. Улады паведамілі аб 14 пацярпелых.

https://smarturl.click/Adm2v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аліеў падзякаваў Лукашэнку за дапамогу ў аднаўленьні Нагорнага Карабаху

Беларускія кампаніі дапамагаюць азэрбайджанскім аднаўляць і рэканструяваць будынкі, а таксама будаваць модульныя дамы.

https://smarturl.click/gp904

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзень памяці Рамана Бандарэнкі; міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю

12 лістапада 2020 году памёр 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка, якога жорстка зьбілі падчас затрыманьня на «Плошчы пераменаў» у Менску. Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома, аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.

Да гэтай даты цяпер прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю. Сьвятлана Ціханоўская заклікала ўсіх у гэты дзень, 12 лістапада, публікаваць заявы, ладзіць імпрэзы салідарнасьці, дзяліцца навінамі зь Беларусі ў сацсетках, ахвяраваць грошы ў фонды падтрымкі палітвязьняў, а таксама палка Каліноўскага.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3k20X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BEROC: Базавы сцэнар для беларускай эканомікі ў 2025 годзе — зьніжэньне тэмпаў росту ВУП і невялікі рост інфляцыі

Паводле дасьледчыка BEROC Анатоля Харытончыка, тэмпы росту ВУП у Беларусі могуць зьнізіцца з 4,3% сёлета да 1,5–2,5% у 2025 годзе, а рост цэнаў можа паскорыцца прыкладна з 5,5–6% па выніках бягучага году да 6–8% у наступным годзе.

«У цэлым камбінацыя перагрэву эканомікі, цэнавага кантролю, падпарадкаванай пазыцыі Нацбанку перад урадам сур’ёзна падвышае ўразьлівасьць эканомікі да моцных шокаў», — адзначае Анатоль Харытончык:

https://smarturl.click/op7dO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналіста сьветлагорскага «Ранку», які ўцёк ад рэпрэсіяў, хочуць выслаць з Польшчы ў Беларусь

Андрэй Ліпскі ўцёк зь Беларусі праз пагрозу палітычнага перасьледу. Ён прасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне, пасьля адмовы двойчы спрабаваў легалізавацца ў Польшчы. Нядаўна атрымаў рашэньне ад польскіх памежнікаў, што ён абавязаны добраахвотна вярнуцца ў Беларусь, піша @euroradio.

«30 кастрычніка атрымаў заказны ліст ад камэнданта памежнікаў. Гэта было рашэньне абавязаць іншаземца выехаць у Беларусь і забараніць уезд на тэрыторыю Польшчы і іншых краін Шэнгенскай дамовы цягам году. Пад гэтым стаялі мае зьвесткі: прозьвішча, імя, грамадзянства — Беларусь», — расказаў Ліпскі выданьню:

/channel/euroradio

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol: Траціна крымінальных спраў, якімі займаўся КДБ Беларусі летась, — палітычна матываваныя

Паводле зьвестак BelPol, з 411 крымінальных спраў, якія знаходзіліся ў вядзеньні КДБ Беларусі ў 2023 годзе, 132 былі палітычна матываваныя (32,1%).

Найбольш «палітычных» спраў у вядзеньні КДБ летась было па артыкулах «здрада дзяржаве» (31 справа), «акт тэрарызму» (21), «удзел ва ўзброеным канфлікце за мяжой ці падрыхтоўка да такога ўдзелу» (17), «заклікі да санкцыяў» (16), «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (12), «агентурная дзейнасьць» (11):

https://smarturl.click/LYjod

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лявон Вольскі запісаў песьню «Беларусь не Лукашэнка!»

Кліп на новую песьню зьявіўся сёньня на YouTube-канале Вольскага. Кампазытар, аўтар словаў сам Лявон Вольскі, на бас-гітары граў Алесь Францішак Мышкевіч, на гітары Павал Трыпуць. Відэа пад песьню выйшла напярэдадні паказу фільму «Сем сымптомаў беларускасьці» Якаба Вёленштайна, рэжысэра і кіраўніка беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра ў Вільні:

https://smarturl.click/z27en

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Баку праходзіць Канфэрэнцыя ААН аб зьменах клімату. Сярод іншых у ёй бяруць удзел Лукашэнка і талібы

Аляксандар Лукашэнка вылецеў у Баку (Азэрбайджан) на Канфэрэнцыю ААН аб зьменах клімату. Свабода прааналізавала, навошта гэты форум патрэбен Ільхаму Аліеву, Аляксандру Лукашэнку і талібам.

https://smarturl.click/2qZRm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мая мама ў турме». Як гаварыць зь дзецьмі пра палітыку

Сяргей Дубавец піша пра кнігу Вольгі Вялічкі «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме»:

«Гэта не ўспаміны і не расповеды па сьвежых сьлядах, калі «ўсё закончылася». Бо «ўсё працягваецца».

https://smarturl.click/0e1xg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Мікалаеве і Запарожжы ад расейскага абстрэлу загінулі 6 чалавек і больш за 40 атрымалі раненьні

У большасьці гарадоў увялі аварыйныя адключэньні электраэнэргіі.

https://smarturl.click/RABdv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Што зьнялі Галаватага — для ўсіх нечакана». Што адбываецца зь «Беларуськаліем», дзе на днях Лукашэнка замяніў кіраўніка

«Ня здолеў знайсьці новыя рынкі збыту ва ўмовах санкцый». На «Беларуськаліі» замянілі кіраўніка і прапануюць зьменшыць здабычу. Ранейшыя партнэры зьменшылі закупкі беларускага калію. Расказваем, што адбываецца на вядучым беларускі прадпрыемстве.

https://smarturl.click/gp94B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 10 лістапада

📖 «Сьвет скончыўся, а мы — не». Італьянскі прафэсар-славіст Алесандра Акілі пра сучасную беларускую паэзію

🌐 Краіны й народы — па-беларуску. Моўны ТЭСТ

🛬 Авіякампанія Red Wings ужо адмаўляецца ад рэйсаў з Ульянаўску ў Менск. Іх адкрылі ў чэрвені

🛸 Украіна атакавала Расею бесьпілётнікамі — спынялі працу тры маскоўскія аэрапорты

🕯 У Вільні правялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Узяла ўдзел і Ціханоўская

🇲🇩 Завезеныя ў амбасаду ў Менску грамадзяне Малдовы масава галасавалі за праціўніка Маі Санду

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У маскоўскім храме затрымалі верніка пасьля споведзі, на якой ён расказаў пра свае антываенныя погляды

Праваабарончы праект «ОВД-Инфо» паведаміў, што ў Маскве ў нядзелю, 10 лістапада паліцыя затрымала мясцовага жыхара Аляксея Себасцьяненку, які падзяліўся са сьвятаром сваімі антываеннымі поглядамі.

Вядома, што ў гэтым храме служыць сьвятар Андрэй Ткачоў (на фота), які праславіўся прапуцінскімі поглядамі.

https://smarturl.click/9z6Yv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Завезеныя ў амбасаду ў Менску грамадзяне Малдовы масава галасавалі за праціўніка Маі Санду — «Позірк»

У дзень выбараў зьяўляліся паведамленьні пра арганізаваны авіярэйс з Расеі ў Беларусь дзеля таго, каб грамадзяне Малдовы аддалі свой голас за Аляксандра Стаяноглу, якога на выбарах негалосна падтрымлівала Масква.

https://smarturl.click/mp960

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна атакавала Расею бесьпілётнікамі — спынялі працу тры маскоўскія аэрапорты

Расея працягвае вайну супраць Украіны, наносіць ракетныя ўдары па вайсковых і цывільных цэлях. Каб нанесьці шкоду атакавальным магутнасьцям агрэсара, украінскія войскі адказваюць ударамі па стратэгічных аб’ектах Расеі.

Гэтай ноччу пасьля ўдараў украінскіх дронаў адбыліся пажары ў Раменскім раёне Маскоўскай вобласьці і пад Калугай.

https://smarturl.click/vw9a5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьсьледнікі паведамілі, што выявілі агентаў спэцслужбаў Беларусі, якія праніклі ў апазыцыю і валянтэрскія арганізацыі

БРЦ сумесна з «Альянсам расьсьледнікаў» і «Кібэрпартызанамі» заявілі, што раскрылі асобы агентаў беларускіх спэцслужбаў, якія працуюць пад прыкрыцьцём.

https://smarturl.click/pp9jA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цытаты Лукашэнкі і безыменныя пікеты. Як дзяржаўныя выданьні асьвятляюць прэзыдэнцкую кампанію цяпер і як гэта рабілася раней

«Калі выбары — мусіць быць канкурэнцыя, палітычная барацьба. А зараз дзяржаўным СМІ цяжка, няма пра што пісаць». Паглядзелі, як дзяржаўныя СМІ ў Беларусі асьвятляюць выбары і параўналі з 2020 годам.

https://smarturl.click/Xy51G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску яшчэ адну школу часова зачыняюць пасярод навучальнага году

Віцебску сярэднюю школу № 10 часова зачыняюць: пакуль ішла падрыхтоўка да рамонту ў актавай залі, высьветлілася, што трэба правесьці «дадатковае абсьледаваньне кроквеннай сыстэмы і перакрыцьцяў» усяго будынка, паведамілі ў гарвыканкаме. Пакуль навучаньне арганізуюць у найбліжэйшых школах.

На пачатку кастрычніка «часткова перамясьцілі» вучняў зь віцебскай гімназіі № 1, на сьцяне корпуса якой узьнікла трэшчына «з прычыны руху грунтоў»:

https://smarturl.click/O0kMA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 11 лістапада

👷🏻‍♂️«Што зьнялі Галаватага — для ўсіх нечакана». Што адбываецца зь «Беларуськаліем», дзе на днях Лукашэнка замяніў кіраўніка

👫 Ініцыятыўную групу Ганны Канапацкай узначаліла яе сястра. Хто ў іншых

🗣 Флэшмоб «Надо!» — спроба стварыць штучную масавую падтрымку, якая імітуе грамадзкую ініцыятыву, — аналітык Быкоўскі

👮🏻‍♂️ BelPol: Траціна крымінальных спраў, якімі займаўся КДБ Беларусі летась, — палітычна матываваныя

👧🏻 «Мая мама ў турме». Як гаварыць зь дзецьмі пра палітыку

🎥 «ПіК Свабоды». Для чаго беларус надзеў на расейскіх настаўнікаў шаломы з фольгі

✍🏻 Беларусь стала краінай-партнэрам BRICS. Што гэта значыць

🙍🏻‍♂️Журналіста сьветлагорскага «Ранка», які ўцёк ад рэпрэсіяў, хочуць выслаць з Польшчы ў Беларусь

🇦🇿 У Баку праходзіць Канфэрэнцыя ААН аб зьменах клімату. Сярод іншых у ёй бяруць удзел Лукашэнка і талібы

🇱🇹 У Літве стварылі парлямэнцкую кааліцыю, нягледзячы на «антысэміцкі скандал»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларус надзеў на расейскіх настаўнікаў шаломы з фольгі

Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фольгі «шаломы, якія абараняюць ад вонкавых ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан.

У чым сэнс такіх розыгрышаў, ён расказаў у праграме «ПіК Свабоды»:

🎥ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/oVYfeAJZGaA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы сабралі зьвесткі аб працоўнай дыскрымінацыі ў Беларусі з 2020 году

Адзін з асноўных чыньнікаў, паводле якіх беларусаў дыскрымінуюць у сфэры працоўных адносінаў, — гэта палітычныя погляды і грамадзянская пазыцыя. Такая практыка стала істотнай у Беларусі з 2020 году, гаворыцца ў дасьледаваньні праваабаронцы Алега Мацкевіча.

Праваабаронца кажа пра «тысячы звольненых з працоўных месцаў за сваю грамадзянскую пазыцыю, удзел у акцыях пратэсту, удзел у назіраньні за выбарамі, пастаўленыя падчас законнай перадвыбарчай кампаніі подпісы за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты, пратэставую актыўнасьць у сацсетках»:

https://smarturl.click/5O8dj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Высланага з Польшчы таджыцкага актывіста асудзілі на 23 гады турмы

У Таджыкістане дэпартаванаму з Польшчы апазыцыйнаму актывісту Фаруху Ікромаву прысудзілі 23 гады зьняволеньня. Пра гэта паведамляе Таджыцкая служба Радыё Свабода.

https://smarturl.click/e5l21

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Хойніцкага раёну адмовіліся ўводзіць дадатковыя захады бясьпекі супраць дронаў

Група грамадзян, якія жывуць у Хойніцкім раёне, зьвярнулася з пэтыцыяй да мясцовых уладаў. Зварот накіравалі ўладам з подпісам начальніка галоўнага ўпраўленьня адукацыі Руслана Сьмірнова.

У звароце гаварылася, што засьцерагчы ад бесьпілётных лятальных апаратаў неабходна «ў першую чаргу дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя садкі і школы».

https://smarturl.click/67JXD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Флэшмоб «Надо!» — спроба стварыць штучную масавую падтрымку, якая імітуе грамадзкую ініцыятыву, — аналітык Быкоўскі

Аналітык Паўлюк Быкоўскі расказвaе, як рэжым aдміністрацыйнa спрабуе скапіяваць мадэль сaмaaргaнізaцыі свaіх aпaнэнтаў, выкарыстаную ў 2020 годзе, і тлумaчыць, чaму нa дзяржаўнай тэлевізіі aмaль нічога не паведaмляюць прa рэпрэсіі.

https://smarturl.click/EeV7Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне пра вайну ва Ўкраіне

Неназваныя крыніцы, якія цытуе Washington Post, паведамілі, што Трамп сказаў Пуціну не абвастраць вайну ва Ўкраіне і выказаў зацікаўленасьць у далейшых перамовах.

https://smarturl.click/Yz94v

На здымку Пуцін і Трамп на саміце ў Гамбургу ў 2017 годзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатыры гады таму — пабіцьцё Рамана Бандарэнкі

11 лістапада 2020 году — жыхар Менску Раман Бандарэнка на «плошчы Перамен» быў выкрадзены і пабіты невядомымі людзьмі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Раман быў завезены з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі і назаўтра памёр.

Больш падзей і здарэньняў гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6DAE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні правялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Узяла ўдзел і Ціханоўская

12 лістапада споўніцца чатыры гады з моманту трагічнай гібелі пратэстоўца і жыхара «Плошчы перамен». Гэтаму прысьвечаныя памятныя мерапрыемствы.

https://smarturl.click/LYjgO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны й народы — па-беларуску. Моўны ТЭСТ

Беларусы спрадвеку мелі для некаторых народаў і этнічных групаў Эўропы адметныя назвы. Ці ведаем іх?

https://smarturl.click/O0k7X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці сапраўды арганічныя прадукты больш здаровыя за неарганічныя

Сёньня ўжо нікога ня дзівяць арганічныя прадукты на паліцах супэрмаркетаў. Але цэны на іх значна вышэйшыя, чым на звычайную садавіну і гародніну.

https://smarturl.click/W3g7Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сьвет скончыўся, а мы — не». Італьянскі прафэсар-славіст Алесандра Акілі пра сучасную беларускую паэзію

«Сьвет скончыўся, а мы — не». Так называецца італьянская анталёгія беларускай паэзіі XXI стагодзьдзя, якая нядаўна пабачыла сьвет. Аўтар яе ідэі, адзін са складальнікаў і перакладчыкаў — прафэсар-славіст зь Міляну Алесандра Акілі. Пагаварылі зь ім пра зацікаўленьне вершамі сучасных беларускіх паэтаў, іх асабістае ўспрыманьне, складанасьці ў працы над анталёгіяй і першыя рэакцыі італьянскіх чытачоў.

https://smarturl.click/baeG1

Читать полностью…
Подписаться на канал