Стала вядома пра трагічную сьмерць жанчыны, якую некалькі разоў судзілі за экстрэмізм
Пра сьмерць 60-гадовай Сьвятланы Круцікавай зь Пінскага раёна паведаміў праваабарончы праект @dissidentBY. Інфармацыю Свабодзе пацьвердзіла другая крыніца.
Паводле Dissidentby, жанчына нібыта ўчыніла суіцыд 10 сьнежня, да гэтага яе некалькі разоў асудзілі па «экстрэмісцкіх» артыкулах, прысуджаючы адміністрацыйныя арышты. Апошні суд над ёй адбыўся 6 лістапада ў Пінску за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У СК, МУС і пракуратуры Берасьцейскай вобласці пра здарэньне не паведамлялі.
https://smarturl.click/DaDx0
Якім насамрэч быў Дудаеў і як ён паставіў на калені Расею
30 год таму пачалася першая расейска-чачэнская вайна, у якой Расея прайграла. Расказваем пра тагачаснага кіраўніка Чачні Джахара Дудаева.
https://smarturl.click/xBowY
Урад Беларусі вызначыў пералік тавараў «крытычнага імпарту»
Базуючыся на пастанове, пералік будзе прымяняцца толькі 21 дзень — з 11 па 31 сьнежня. Аднак існуе вялікая імавернасьць таго, што пасьля 1 студзеня 2025 г. пералік працягне дзейнічаць, але ўжо пад новай назвай — як пералік тавараў (групаў тавараў), увоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і ўвядзеньне ў грамадзянскае абарачэньне якіх дапускаюцца бяз згоды (дазволу) праваўладальнікаў з замежных дзяржаў. Так, паводле абноўленай вэрсіі закону, павінен называцца адпаведны сьпіс тавараў.
https://smarturl.click/vw545
Пры першым беларуская мова стала дзяржаўнай, апошні на ёй не гаворыць. Расказваем пра міністраў культуры незалежнай Беларусі
Што казаў Лукашэнка пра міністра культуры Паўла Латушку, ці гаворыць Руслан Чарнецкі па-беларуску, як супрацоўнікі Мінкульту за сьпінай называлі Анатоля Маркевіча? Расказваем, чым займаліся на сваіх пасадах кіраўнікі культурнай галіны ў часы незалежнасьці.
https://smarturl.click/jkjX8
Пачынаецца новы суд над зьняволеным журналістам Ігарам Карнеем
11 сьнежня ў Шклове пачынаюць судзіць журналіста Ігара Карнея, які ўжо адбывае пакараньне ў мясцовай калёніі.
Што вядома пра новае абвінавачваньне?
https://smarturl.click/e5DMe
Дрэннае надвор'е ўздымае цэны на каву да рэкордных вышыняў
Аматары кавы могуць неўзабаве заўважыць павышэньне цэнаў на свой улюбёны напой — цана кавы на сусьветных рынках дасягнула рэкорднага ўзроўню, піша BBC. Так, цана на гатунак кавы арабіка сёлета вырасла больш як на 80%. Гэта адбываецца на фоне чаканьняў зьніжэньня ўраджаю, бо ў дзьвюх найбуйнейшых краінах-вытворцах, Бразыліі і Віетнаме, выдалася дрэннае надвор’е:
https://smarturl.click/mpkom
Нялёгкая доля дыктатара. Чаму Лукашэнку так устурбаваў лёс Асада
«Лукашэнка вельмі хваравіта ставіцца да зрынаньня дыктатур і дыктатараў. Для яго ўлада — рэч сакральная, і любы замах на яе — недаравальнае злачынства. Лукашэнка прымае так блізка да сэрца драматычны лёс зрынутых дыктатараў, бо ўсьведамляе, што падобная будучыня можа чакаць і яго», — піша аналітык Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/YzWRA
У Беларусі па незвычайнай прычыне забаранілі расейскую грэчку з Алтаю
Грэцкія крупы алтайскага вытворцы ТАА «Вега-інжынірынг» з 11 сьнежня трапілі пад забарону ўвозу ў Беларусь і продажу ў краіне. Прычына забароны можа зьдзівіць 🙂:
https://smarturl.click/71ORe
У Вільні назвалі ляўрэатаў прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці
Пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі, якая стала ўжо пятнаццатай па ліку, вызначылі ў 4 намінацыях — «Праваабаронца году», «Журналіст году», «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва году» і «Праваабарончая салідарнасьць». Расказваем пра іх:
https://smarturl.click/1dGGW
Жаночую прэмію імя Ганны Кляйн прысудзілі беларускам Дар’і Афанасьевай, Ірыне Альхоўцы і Юліі Міцкевіч
Праваабаронца і абаронца правоў жанчын Ірына Альхоўка, фэміністка-блогерка Дар’я Афанасьева і фэм-актывістка і палітык Юлія Міцкевіч зазналі на радзіме перасьлед і вымушаныя працягваць дзейнасьць на карысьць гендарнай роўнасьці і дэмакратыі ў выгнаньні ў Эўропе. Расказваем пра іх:
https://smarturl.click/8EWW7
«Беларусы маюць права гуляць у гульні на сваёй мове». Размова з ІТ-спэцыялістам, які пераклаў на беларускую S.T.A.L.K.E.R. 2
«Беларусы маюць права, глядзець фільмы, чытаць кнігі і гуляць у гульні на беларускай мове — гэта базавыя рэчы. Аднак, па сутнасьці, гэтага права мы ня маем». Зьміцер, ІТ-спэцыяліст зь Беларусі, пераклаў на беларускую мову S.T.A.L.K.E.R. 2. Распыталі яго аб перакладах, беларускамоўнай вэрсіі гульняў і пашырэньне роднай мовы.
https://smarturl.click/4k55m
Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўленьня волі
Журналістку, якую праваабаронцы прызналі палітычнай зьняволенай, абвінавацілі і асудзілі паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару.
У Менску вынесьлі прысуд сьпеваку Івану Вабішчэвічу, а ў Віцебскім раёне зноў судзяць былога палітвязьня.
Уся хроніка перасьледу тут: https://smarturl.click/3kgjg
Што адбываецца ў Сырыі пасьля зрынаньня рэжыму Асада. ФОТА
Сырыйскія паўстанцы, якія ўзялі пад кантроль Дамаск і іншыя буйныя гарады Сырыі, працягваюць вызваляць зьняволеных з турмаў, у тым ліку з найбуйнейшай дамаскай турмы Сэдная, дзе ўтрымліваліся супернікі рэжыму Башара Асада.
https://smarturl.click/W3olX
СБУ падазрае былога кіраўніка БПЦ Паўла ў «дапамозе захопу храмаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) завочна паведаміла аб падазрэньні расейскім сьвятарам, якія «садзейнічалі захопу храмаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны», паведамляе прэс-служба ведамства.
https://smarturl.click/op27B
Сказаць «угу», паставіць подпіс — і жыць далей. Як дзяржава выкарыстоўвае дзяцей і моладзь у выбарчай кампаніі
Падчас выбарчай кампаніі ідэолягі выкарыстоўваюць у сваіх мэтах таксама дзяцей і моладзь. Школьнікаў вучаць, што нельга фатаграфаваць бюлетэні, прапануюць скласьці агітацыйную ўлётку і даведацца сэнс лёзунгу «Галасуй, інакш прайграеш». Дзяцей у садках зьбіраюць на акцыю «Надо». Студэнтаў прымушаюць ставіць подпісы за Лукашэнку.
Свабода расказвае, як яшчэ дзяржава ўцягвае дзяцей і моладзь у выбарчую кампанію і навошта яна гэта робіць.
https://www.svaboda.org/a/33232248.html
Ізраіль заявіў аб зьнішчэньні сырыйскага вайсковага флёту
Кац заявіў, што ізраільскія сілы ўзмацняюць прысутнасьць у буфэрнай зоне паміж Сырыяй і Галянскімі вышынямі, і заклікаў стварыць на поўдні Сырыі так званую стэрыльную абарончую зону бяз сталага знаходжаньня ізраільскіх войскаў, каб зьліквідаваць любую пагрозу бясьпецы Ізраілю.
https://smarturl.click/71O4k
Google апавясьціў жыхароў Беларусі аб адключэньні праграмаў манэтызацыі
Раніцай 11 сьнежня жыхары Беларусі пачалі атрымліваць апавяшчэньні ад Google пра адключэньні праграмаў AdSense і AdMob. Зьмены адбудуцца ўжо 13 сьнежня. Яны, у прыватнасьці, зробяць немагчымымі манэтызацыю сайтаў і ютуб-каналаў для жыхароў краіны.
https://smarturl.click/z2Mk6
Вынікі году. Эканоміка: у 2025-м магчымы шокавы варыянт, — Зьміцер Крук
Эканаміст Зьміцер Крук падводзіць эканамічныя вынікі году, тлумачыць наступствы для Беларусі ўсё большай залежнасьці ад Расеі і дае два варыянты эканамічнага прагнозу на 2025 год.
https://smarturl.click/gpnDo
Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік «Газ»
Ваяру Інтэрнацыянальнага легіёну было 25 гадоў.
https://smarturl.click/VDpLQ
195 гадоў з дня нараджэньня Людвіка Зьвяждоўскага
Людвік Зьвяждоўскі — вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.
Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppBMG
28 гадоў таму ў Дзень правоў чалавека каля будынку Нацбанку ў Менску адбылася адна зь першых акцый у падтрымку палітзьняволеных
Пікет праходзіў пасьля першага рэфэрэндуму Лукашэнкі і разгону ім парлямэнту. Тады сілавікі затрымалі каля 15 удзельнікаў пікету. У той жа дзень у Менску адкрыўся першы рэстаран «Макдональдс». На другім баку праспэкту Скарыны, так тады называўся цяперашні праспэкт Незалежнасьці, стаяла агромністая чарга. Узгадалі, як гэта было.
Галоўнае за 10 сьнежня
👫 Назвалі ляўрэатаў прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці-2024 у 4 намінацыях
🙎🏼♀️Жаночую прэмію імя Ганны Кляйн прысудзілі беларускам Дар’і Афанасьевай, Ірыне Альхоўцы і Юліі Міцкевіч
🗣Лукашэнка расказаў, дзе ён хоча ў Беларусі разьмясьціць «Арэшнік» і што зь ім рабіць
👨🏻⚖️ Хроніка перасьледу: журналістцы Вользе Радзівонавай прысудзілі 4 гады зьняволеньня, найлепшага футбаліста Беларусі-2021 асудзілі на «хатнюю хімію»
🙍🏻♂️Галоўны ахоўнік Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам «Беларусбанку»
👨🏻💻 «Беларусы маюць права гуляць у гульні на сваёй мове». Размова з ІТ-спэцыялістам, які пераклаў на беларускую S.T.A.L.K.E.R. 2
🎥 «Беларусь пасьля 26 студзеня». Што значыць быць беларусам? Тлумачыць сацыёляг Вардамацкі
👥 Сказаць «угу», паставіць подпіс — і жыць далей. Як дзяржава выкарыстоўвае дзяцей і моладзь у выбарчай кампаніі
✈️ Што будзе з расейскімі вайсковымі базамі ў Сырыі пасьля падзеньня рэжыму Асада. Аналіз Свабоды
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Як мацуецца нацыянальная ідэнтычнасьць
Што значыць быць беларусам? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як дыктатура адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці? — На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/o3i9YzE-2Mo
Супраць 5 удзельнікаў палка Каліноўскага распачалі спэцвядзеньне, іх будуць судзіць завочна. МУС сьцьвярджае, што ўстанавіла каля 10 удзельнікаў палка
Вядома, што спэцвядзеньне пачалі супраць Арцёма Бігеля, Вячаслава Граноўскага, Ігнація Кірэева, Анастасію Махамет, Яна Мельнікава, піша Вясна. Ім інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод які «акт тэрарызму» і «арганізацыя дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі».
МУС сьцьвярджае, што ўстанавіла каля 10 ўдзельнікаў палка Каліноўскага і што яны нібыта ставілі сабе за мэту «учыненьне тэрактаў у Беларусі, захоп дзяржаўнай улады».
Кіраўнік кампартыі Сыранкоў першым падаў дакумэнты ў ЦВК Беларусі
10 сьнежня ЦВК Беларусі прыняў дакумэнты для рэгістрацыі Сяргея Сыранкова кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі. 6 снежня ў Беларусі завяршыўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў. Подпісы зьбіралі пяць чалавек: акрамя Сыранкова, гэта Аляксандар Лукашэнка, Алег Гайдукевіч, Аляксандар Хіжняк і Ганна Канапацкая.
Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
https://smarturl.click/ql88p
Што будзе з расейскімі вайсковымі базамі ў Сырыі пасьля падзеньня рэжыму Асада. Аналіз Свабоды
Імклівы наступ праціўнікаў Башара Асада, які прывёў да падзеньня яго рэжыму, выклікаў пытаньні аб будучыні расейскіх вайсковых базаў у Сырыі — марской у Тартусе і авіябазы ў Латакіі. Расея сьцьвярджае, што зьбіраецца весьці з новымі ўладамі краіны перамовы аб іх лёсе, а пакуль вывела свае караблі ў мора.
Z-блогеры тым часам чакаюць атакі антыасадаўскіх сілаў на авіябазу Хмэймім. Экспэрты лічаць, што гаварыць аб вывадзе расейскіх войскаў з Сырыі пакуль рана.
Карэспандэнты Радыё Свабода Майк Экель і Марк Крутаў дасьледавалі стан і пэрпэктывы расейскіх вайсковых базаў у Сырыі пасьля падзеньня рэжыму Башара Асада.
https://smarturl.click/jkj0z
Мы ўжо самі забываемся аб правах чалавека
Ненармальна, што мы апынуліся ў сытуацыі, калі трэба тлумачыць, што і сярод палітычных зьняволеных ёсьць градацыі. Ненармальна, што мы зайздросьцім палітзьняволеным у іншай краіне, бо іх катуюць менш. Ненармальна, што мы ўжо проста зьмірыліся з парушэньнем такіх правоў, як права на свабоду слова, права на свабоду саюзаў і сходаў, права на недатыкальнасьць перапіскі. Жыцьцё ў партызанскім рэжыме стала нашай новай нормай. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/baQl8
Беларуску Арыну Сабаленку WTA прызналі найлепшай тэнісісткай году
Тэнісістка зь Беларусі завяршыла 2024 год на першым месцы ўсясьветнага рэйтынгу.
https://smarturl.click/l51QB
У ЭГУ прызначылі новага рэктара
Ім стаў доктар Вілюс Шадаўскас, ён будзе займаць пасаду рэктара наступныя пяць гадоў. Афіцыйна прыступіць да выкананьня абавязкаў рэктара 6 студзеня 2025 году.
Ва ўнівэрсытэце адзначылі, што новы рэктар выбраны праз канкурэнтны працэс з удзелам трынаццаці кандыдатаў зь пяці краін.
ЭГУ заснаваны ў Менску ў 1992 годзе, з 2004 году працуе ў Вільні, бо ў Беларусі ва ўстановы забралі ліцэнзію.
Анатолю Беламу споўнілася б 85 гадоў
Анатоль Белы — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянэр. Стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў Старых Дарогах, які быў заснаваны ў 1999 годзе.
На тэрыторыі бацькоўскай сядзібы Анатоль Белы пабудаваў цэлы музэйны комплекс. Усяго ў музэі восем заляў, экспанаты — ад твораў мастацтва і бюстаў славутых беларусаў да мэдальёнаў і газэт эмігрантаў.
Асобныя экспазыцыі прысьвечаныя змагарам за Беларусь, асьветнікам. Пасьля сьмерці стваральніка разьвіцьцём музэю займаліся ягоная жонка Ала і стрыечны брат Міхаіл.
У лістападзе 2022 году пасьля зваротаў даносчыцы Вольгі Бондаравай на тэрыторыі музэю з мэмарыяльнай зоны перад будынкам музэю былі выдаленыя партрэты паэткі Натальлі Арсеньневай, братоў Луцкевічаў, Кастуся Каліноўскага, дзеячоў БНР і БЦР, зьнесены бюст Ларысы Геніюш.
Іншыя падзеі 10 сьнежня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://www.svaboda.org/a/33231320.html