Якія жахі выкрыліся ў сырыйскай турме Сэйдная пасьля падзеньня рэжыму Асада. ФОТА і ВІДЭА
Падзеньне сырыйскага дыктатара Башара Асада адчыніла скрыню Пандоры з выкрыцьцямі аб жорсткасьці службаў унутранай бясьпекі краіны. Сярод найважнейшых выкрыцьцяў тут — турма Сэйдная, кантраляваны вайскоўцамі комплекс на поўнач ад Дамаску, дзе на працягу многіх гадоў утрымлівалі, катавалі і каралі сьмерцю дзясяткі тысяч зьняволеных.
У пэрыяд з 2011-га па 2018 год больш за 30 тысяч затрыманых былі пакараныя сьмерцю або памерлі ад голаду, мэдыцынскага недагляду або катаваньняў, паводле ацэнак Сырыйскай абсэрваторыі правоў чалавека, якая базуецца ў Лёндане.
https://smarturl.click/8EWZx
Улады прадоўжылі фінансаваньне 21 дзяржаўнага СМІ, незалежная прэса застаецца пад ціскам
У рэспубліканскім бюджэце на 2024 год выдаткі на «пэрыядычны друк і выданьне» прадугледжаныя ў памеры 6,7 млн рублёў, на «падтрыманьне тэлевізіі і радыёвяшчаньня» — 142,4 млн рублёў.
https://smarturl.click/G6XdQ
«Я перажыла». Выйшаў фільм пра сэксуалізаваны гвалт у час войнаў у Босьніі і Ўкраіне
Галіна і Бакіра перажылі сэксуалізаваны гвалт з боку вайскоўцаў. Галіна — у 2022 годзе падчас акупацыі Кіеўскай вобласьці Ўкраіны расейскімі вайскоўцамі, Бакіра — у родным Вышаградзе ў Босьніі і Герцагавіне ў час вайны ў 1990-х. Яны абедзьве думалі, што ніколі не раскажуць пра здарэньне, але вырашылі парушыць маўчаньне, каб зьмяніць стаўленьне да пацярпелых і ня даць ваенным злачынцам застацца беспакаранымі.
https://smarturl.click/ql86V
«За месяц да гібелі прыслаў мне тэлефон сваёй маці». Размова зь дзяўчынай добраахвотніка «Газа», які загінуў на вайне
Ганна ўспамінае, што прыкладна за месяц да гібелі «Газ» раптам скінуў ёй тэлефоны маці, камандзіра, паролі ад тэхнікі. Дзяўчына кажа, што ў яе тады «разарвалася сэрца», але хлопец супакойваў, што ў іх «усё ціха» і што гэта на ўсялякі выпадак». Гісторыя загінулага беларускага добраахвотніка «Газа».
https://smarturl.click/G6X8m
Ужо сёньня: дзень памяці Стэфана Баторыя
12 сьнежня 1586 году памёр Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі. Стэфан Баторы захоўваў самастойнасьць ВКЛ, пашыраў уплыў Рэчы Паспалітай у Эўропе. Стварыў пешае войска для аблогаў і штурмаў крэпасьцяў, якое набіралася з замежных жаўнераў-наймітаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/G6X2m
Настаўнікі ў расейскіх школах палілі «атрыбуты заходняй культуры»
Указаньне правесьці такую «патрыятычную акцыю» ім разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан. Расказваем падрабязнасьці:
https://smarturl.click/kjw1Q
Як зьбіралі подпісы за Лукашэнку: тлумачым
На выходных скончыўся збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, чым гэты збор подпісаў быў незвычайны:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=_VUgC60m1Qs
Супрацоўнікаў для СІЗА і калёній краінаў СНД будуць рыхтаваць у Беларусі
Аляксандар Лукашэнка сёньня ўхваліў для перамоваў праект пагадненьня аб падрыхтоўцы кадраў для пэнітэнцыярных службаў дзяржаў — удзельніц СНД. МУС упаўнаважылі правесьці перамовы па праекце пагадненьня, падпісаць яго мае ўрад.
Беларускія праваабаронцы пэрыядычна даведваюцца пра выпадкі катаваньняў, зьневажальнага і жорсткага абыходжаньня ў беларускіх турмах і фіксуюць іх. Разам з гэтым у Беларусі па фактах такіх катаваньняў не заведзена ніводнай крымінальнай справы.
https://smarturl.click/VDpex
Расьсьледнікі Свабоды сталі ляўратамі прэміі ўраду Літвы «За садзейнічаньне разьвіцьцю міжкультурнага дыялёгу»
Узнагародай Дэпартамэнту ў справах нацыянальных меншасьцяў пры ўрадзе Літвы адзначылі расьсьледаваньне «„Літвінізм“. Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў», якое зрабілі журналісты Свабоды Андрэй Шаўлюга і Юлія Аляксеева ў траўні 2024 году.
Расьсьледаваньне «„Літвінізм“. Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў», праведзенае журналістамі Свабоды, аналізуе ўсе публічныя правакацыі пад шыльдай так званага «літвінізму» ад моманту іх зьяўленьня у Літве ў жніўні 2023 году і да траўня 2024 год:
https://smarturl.click/VDpen
Эўракамісія выдзеліла 170 млн эўра на ўмацаваньне межаў зь Беларусьсю і Расеяй і дазволіла краінам ЭЗ абмяжоўваць права на прытулак, каб супрацьстаяць нелегальнай міграцыі
У заяве Эўракамісіі гаворыцца, што гэта ўзмоцніць бясьпеку на вонкавых межах Эўразьвязу і краіны ЭЗ змогуць лепш змагацца зь гібрыднымі пагрозамі, створанымі Беларусьсю і Расеяй праз выкарыстаньне нелегальнай міграцыі як зброі:
https://smarturl.click/op20D
Стала вядома пра трагічную сьмерць жанчыны, якую некалькі разоў судзілі за экстрэмізм
Пра сьмерць 60-гадовай Сьвятланы Круцікавай зь Пінскага раёна паведаміў праваабарончы праект @dissidentBY. Інфармацыю Свабодзе пацьвердзіла другая крыніца.
Паводле Dissidentby, жанчына нібыта ўчыніла суіцыд 10 сьнежня, да гэтага яе некалькі разоў асудзілі па «экстрэмісцкіх» артыкулах, прысуджаючы адміністрацыйныя арышты. Апошні суд над ёй адбыўся 6 лістапада ў Пінску за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У СК, МУС і пракуратуры Берасьцейскай вобласці пра здарэньне не паведамлялі.
https://smarturl.click/DaDx0
Якім насамрэч быў Дудаеў і як ён паставіў на калені Расею
30 год таму пачалася першая расейска-чачэнская вайна, у якой Расея прайграла. Расказваем пра тагачаснага кіраўніка Чачні Джахара Дудаева.
https://smarturl.click/xBowY
Урад Беларусі вызначыў пералік тавараў «крытычнага імпарту»
Базуючыся на пастанове, пералік будзе прымяняцца толькі 21 дзень — з 11 па 31 сьнежня. Аднак існуе вялікая імавернасьць таго, што пасьля 1 студзеня 2025 г. пералік працягне дзейнічаць, але ўжо пад новай назвай — як пералік тавараў (групаў тавараў), увоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і ўвядзеньне ў грамадзянскае абарачэньне якіх дапускаюцца бяз згоды (дазволу) праваўладальнікаў з замежных дзяржаў. Так, паводле абноўленай вэрсіі закону, павінен называцца адпаведны сьпіс тавараў.
https://smarturl.click/vw545
Пры першым беларуская мова стала дзяржаўнай, апошні на ёй не гаворыць. Расказваем пра міністраў культуры незалежнай Беларусі
Што казаў Лукашэнка пра міністра культуры Паўла Латушку, ці гаворыць Руслан Чарнецкі па-беларуску, як супрацоўнікі Мінкульту за сьпінай называлі Анатоля Маркевіча? Расказваем, чым займаліся на сваіх пасадах кіраўнікі культурнай галіны ў часы незалежнасьці.
https://smarturl.click/jkjX8
Пачынаецца новы суд над зьняволеным журналістам Ігарам Карнеем
11 сьнежня ў Шклове пачынаюць судзіць журналіста Ігара Карнея, які ўжо адбывае пакараньне ў мясцовай калёніі.
Што вядома пра новае абвінавачваньне?
https://smarturl.click/e5DMe
У Баранавічах затрымалі семярых журналістаў закрытай газэты Intex-Press
Вядома, што людзей затрымалі ў межах артыкулу 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
https://smarturl.click/O0BEA
Беларусь займае чацьвёртае месца ў сьвеце ў колькасьці журналістаў у няволі, — «Рэпартэры бязь межаў»
Усяго, па дадзеных RSF, у турмах па ўсім сьвеце ўтрымліваецца 550 журналістаў — на 7% больш, чым у папярэднім годзе. У 2024 годзе пазбаўленьне волі прысудзілі 72 журналістам.
https://smarturl.click/Q1J36
Аўстрыйская кампанія OMV разарвала кантракт з расейскім «Газпромам»
Кантракт на пастаўку газу, заключаны ў 2006 годзе і разьлічаны да 2040 году, скасаваны праз «шматлікія істотныя парушэньні дагаворных абавязаньняў з боку „Газпром Экспорт“», растлумачылі ў аўстрыйскай кампаніі, дадаўшы, што скасаваньне ўступае ў сілу неадкладна.
https://smarturl.click/YzWZ1
«Я пераплыла раку, каб эвакуавацца зь Беларусі», — былая палітзьняволеная студэнтка Ксенія Сырамалот
Былая студэнтка факультэту філязофскіх і сацыяльных навук БДУ Ксенія Сырамалот расказвае пра сваю эвакуацыю зь Беларусі пасьля таго, як правяла больш за два гады ў турме ў «справе студэнтаў», у дакумэнтальным праекце Свабоды «Скрадзеная маладосьць».
https://smarturl.click/jkj1Y
«Арэшнік» у Беларусі: яшчэ больш залежнасьці, яшчэ менш сувэрэнітэту
«Пуцін паабяцаў разьмясьціць у Беларусі „Арэшнік“ ня ў хуткім часе, а ў другой палове 2025 году. Гэты працяглы тэрмін дае магчымасьць патаргавацца: Масква прапануе NATO ўзважыць, пры якім варыянце Эўропа будзе ў большай бясьпецы — з ракетамі сярэдняй далёкасьці ў Нямеччыне і „Арэшнікамі“ ў Беларусі, ці калі ракет ня будзе ні там, ні там. І ў гэтых стратэгічных „шахматах“ Беларусь — нават ня пешка, а ўсяго толькі клетка на дошцы».
Лукашэнка ўпэршыню даў званьне «Народнага паэта». Чалавеку, які мяняў словы гімну
Аляксандар Лукашэнка прысвоіў ганаровае званьне «Народны паэт Беларусі» Ўладзімеру Карызну. Гэта першы выпадак, калі Лукашэнка прысвойвае гэта ганаровае званьне.
Уладзімер Карызна — аўтар мадыфікаванага тэксту гімну БССР аўтарства Міхася Клімковіча, які Лукашэнка ў 2002 годзе сваім указам зацьвердзіў у якасьці фактычнага дзяржаўнага гімну. Карызна перапрацаваў тэкст Клімковіча, прыбраўшы адтуль спасылкі на Леніна і камуністычную партыю:
https://smarturl.click/B6Vjn
Галоўнае за 11 сьнежня
🙍🏻♀️Dissidentby паведаміў аб трагічнай сьмерці жанчыны, якую некалькі разоў судзілі за экстрэмізм
❌ Google апавясьціў жыхароў Беларусі аб адключэньні праграмаў манэтызацыі
✍🏻 Яшчэ два патэнцыйныя кандыдаты на выбарах здалі ў ЦВК подпісы і дакумэнты на рэгістрацыю
👨🏻⚖️ У Шклове пачынаецца новы суд над зьняволеным журналістам Ігарам Карнеем
🇺🇦 Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік «Газ»
🏆 Расьсьледнікі Свабоды сталі ляўратамі прэміі ўраду Літвы «За садзейнічаньне разьвіцьцю міжкультурнага дыялёгу»
🎭 Пры першым беларуская мова стала дзяржаўнай, апошні на ёй не гаворыць. Расказваем пра міністраў культуры незалежнай Беларусі
🎥 «ПіК Свабоды». Ці можа адказ за «Арэшнік» прыляцець у Беларусь
🙍🏻♂️«Гісторыя на Свабодзе». Да сярэдзіны XVI стагодзьдзя назва «Белая Русь» на тэрыторыі сучаснай Беларусі не фіксуецца, — Аляксандар Груша
💸 Эканоміка: у 2025-м магчымы шокавы варыянт, — Зьміцер Крук
👫 Тлумачым з Гурневічам. Як зьбіралі подпісы за Лукашэнку
Ці можа адказ за «Арэшнік» прыляцець у Беларусь
Пуцін палохае сьвет нібыта новай супэрзброяй раўназначнай ядзернай зброі. Але ці існуе насамрэч «Арэшнік»? Якімі могуць быць наступствы падзеньня рэжыму Асада ў Сырыі і на якіх умовах магчымая мірная зьдзелка ва Ўкраіне, пра якую ўсё часьцей кажуць на Захадзе — гэтыя тэмы Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з расейскім палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым:
ВІДЭА: https://youtu.be/J5TgwcqDuGw
Як сябе называлі палачане ў XIV – XVI стагодзьдзях
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам:
ВІДЭА: https://youtu.be/DsJGKA01AAc
Для беларусаў павялічылі консульскі збор за нацыянальную візу Польшчы
З 1 студзеня 2025 году збор за выдачу нацыянальнай польскай візы (тып D) для грамадзян Беларусі складзе 60 эўра. Цяпер збор складае 35 эўра.
Ад збору вызвалілі непаўналетніх, тых, хто падае дакумэнты на гуманітарную візу, і людзей да 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у сэмінарах, канфэрэнцыях, спартовых, культурных і адукацыйных імпрэзах, арганізаваных НКА:
https://smarturl.click/G6XmE
Ізраіль заявіў аб зьнішчэньні сырыйскага вайсковага флёту
Кац заявіў, што ізраільскія сілы ўзмацняюць прысутнасьць у буфэрнай зоне паміж Сырыяй і Галянскімі вышынямі, і заклікаў стварыць на поўдні Сырыі так званую стэрыльную абарончую зону бяз сталага знаходжаньня ізраільскіх войскаў, каб зьліквідаваць любую пагрозу бясьпецы Ізраілю.
https://smarturl.click/71O4k
Google апавясьціў жыхароў Беларусі аб адключэньні праграмаў манэтызацыі
Раніцай 11 сьнежня жыхары Беларусі пачалі атрымліваць апавяшчэньні ад Google пра адключэньні праграмаў AdSense і AdMob. Зьмены адбудуцца ўжо 13 сьнежня. Яны, у прыватнасьці, зробяць немагчымымі манэтызацыю сайтаў і ютуб-каналаў для жыхароў краіны.
https://smarturl.click/z2Mk6
Вынікі году. Эканоміка: у 2025-м магчымы шокавы варыянт, — Зьміцер Крук
Эканаміст Зьміцер Крук падводзіць эканамічныя вынікі году, тлумачыць наступствы для Беларусі ўсё большай залежнасьці ад Расеі і дае два варыянты эканамічнага прагнозу на 2025 год.
https://smarturl.click/gpnDo
Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік «Газ»
Ваяру Інтэрнацыянальнага легіёну было 25 гадоў.
https://smarturl.click/VDpLQ
195 гадоў з дня нараджэньня Людвіка Зьвяждоўскага
Людвік Зьвяждоўскі — вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.
Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppBMG