Дзьве відэакамэры сочаць, як у калёніі працуе Марыя Калесьнікава
«Марыю Калесьнікаву ізалявалі ад іншых палітычных — накіравалі ў брыгаду, дзе больш палітычных не было. А яшчэ ўсталявалі дзьве відэакамэры над сталом, дзе яна працавала», — кажа былая палітзьняволеная Дар’я Афанасьева.
Сталі вядомыя ляўрэаты адноўленай «Мядовай прэміі» ў літаратуры
Сёлета былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную «Мядовую прэмію» і назваў яе новых ляўрэатаў — імі сталі муж і жонка, паэтка Валянціна Аксак і пісьменьнік Ўладзімер Арлоў.
«Валянціна як паэтка, а Ўладзімер вядомы і як паэт, і як празаік, і як гісторык, і як папулізатар гісторыі. Я лічу, што гэта выдатныя асобы для Мядовай прэміі», — патлумачыў свой выбар Мікола Папека:
https://smarturl.click/e5QR9
Байца палка Каліноўскага, які ўжо больш за 2 гады ў расейскім палоне, будуць завочна судзіць у Данецку
Пракуратура так званай «ДНР» накіравала ў суд крымінальную справу супраць 28-гадовага беларуса Яна Дзюрбейкі. Яго завочна абвінавацілі ва «ўдзеле найміта ва ўзброеным канфлікце» (па ч. 3 ст. 359 КК РФ). У паведамленьні гаворыцца, што Дзюрбейку «аб’явілі ў міжнародны вышук».
Ян Дзюрбейка ваяваў у палку Кастуся Каліноўскага і, як мяркуецца, трапіў у расейскі палон у часе бою ля гораду Лісічанску Луганскай вобласьці 26 чэрвеня 2022 году:
https://smarturl.click/yqJnj
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
Самалёт вугорскай авіякампаніі Wizzair з дэпартаваным з Грузіі беларускім журналістам і актывістам нацыянальнага адраджэньня Андрэем Мялешкам і ягонай дачкой адправіўся з Кутаісі ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай — 17 верасьня ў 1:21 замест 16 верасьня ў 15:40. Цяпер Мялешка з дачкой ужо ў Варшаве.
Прычына пераносу рэйса невядомая. Роўна тыдзень таму была такая ж сытуацыя на гэтым жа кірунку:
https://smarturl.click/e5QoY
Прадстаўнік АПК, лекар Салавей: Я буду шчасьлівы, калі 5% мэдыкаў, якія зьехалі, вернуцца ў Беларусь
Сёньняшняя мэдычная сыстэма Беларусі пабудаваная на татальнай хлусьні і татальнай эксплюатацыі. Пра гэта заявіў лекар, намесьнік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей на «Стратэгічнай Анты-Канфэрэнцыі «Belarusian ID Revival Days» («Дні адраджэньня беларускай ідэнтычнасьці») у аршаве.
На яго думку, давядзецца прыкласьці шмат намаганьняў, каб пры зьменах мэдычная сыстэма «ня рухнула ў першыя 3–4 гадзіны». «Уся мэдыцына стане. Нельга будзе перапрацоўваць, а яна трымаецца на перапрацоўках», — патлумачыў лекар.
Салавей прапанаваў працаваць з грамадзтвам, тлумачыць сытуацыю, «каб не сутыкнуцца з тым, што людзі скажуць: усё было добра пры Лукашэнку, прыйшлі дэмакраты — і ўсё рухнула». https://smarturl.click/5Odg0
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 16 верасьня
Прэс-служба Лукашэнкі: памілавалі яшчэ 37 палітвязьняў. Латушка: «Нельга памілаваць ні ў чым не вінаватых людзей»
Вызваленьнем новай групы палітвязьняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сыгнал. Каму і навошта?
Раман Пратасевіч назваў пяць імёнаў вызваленых палітвязьняў
«Для мяне гэта было няпростым рашэньнемі». Гарбунова сышла ў адстаўку з Аб’яднанага пераходнага кабінэту
«Нізкая хуткасьць, дызайн 2011 году»: Як працуе новаствораны «свой YouTube» і якія праекты ў ІТ спрабавалі рабіць з падачы беларускіх уладаў
Латушка: 90% сёньняшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі
«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пускаюць у Грузію
Непаўналетнюю дачку журналіста Андрэя Мялешкі не аддалі маці, яе дэпартуюць з Грузіі разам з бацькам
Ці варта беларусам баяцца расейскага інфармацыйнага ўплыву?
У Менск замест Вільні. Расказваем, калі ваш самалёт можа сесьці ня там, дзе вы плянавалі
Як мы сталі «невероятными». Што адбываецца зь беларускай самаацэнкай
«Кожны чацьвёрты зьехаў з краіны». Вэнэсуэльская дыпляматка расказала пра пасьлявыбарчыя пратэсты і апазыцыю ў выгнаньні
Раман Пратасевіч назваў пяць імёнаў вызваленых палітвязьняў
Экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і "Беларусь галаўнога мозгу" Раман Пратасевіч агучыў у сваім тэлеграм-канале 5 імёнаў з 37 палітвязьняў, вызваленых сёньня ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле яго інфармацыі, сярод вызваленых: Аляксандар Фікаў, Тацяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун і Кацярына Джыг.
Паводле інфармацыі правабарончага цэнтру «Вясна» Фікаў быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за данаты, Біруля — па 5 артыкулах КК на 6 гадоў зьняволеньня, Сікорская — на 4 гады па абвінавачваньні ў абразе прадстаўніка ўлады і прэзыдэнта, Корзун — на 4 гады па абвінавачваньні ў распальваньні варажнечы, Джыг — на 4 гады па абвінавачваньні ва ўчыненьні шкоды нацбясьпецы Беларусі і абразе прэзыдэнта.
Незалежна праверыць словы Пратасевіча рэдакцыя пакуль ня мае магчымасьці. https://smarturl.click/w9JLQ
«Не трэба сябе падманваць „памілаваньнямі“ палітвязьняў. Рашэньне Лукашэнкі аб «памілаваньні» 37 палітвязьняў камэнтуюць Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка
Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская: «Сёньня мы дазналіся пра вызваленьне яшчэ 37 палітвязьняў. Я радуюся за кожную сям'ю, якая пасьля такіх цяжкіх выпрабаваньняў атрымае доўгачаканае шчасьце быць разам. У той жа час праваабаронцы працягваюць атрымліваць інфармацыю пра новыя допыты, арышты, тэрміны і штрафы. Зьяўляюцца новыя палітвязьні. Рэжым кажа пра народнае адзінства, але пры гэтым падзяляе людзей на “сваіх“ і “чужых“».
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка: «Па-першае, гэта глыбока памылковы тэрмін у дачыненьні да дзеяньняў Лукашэнкі. Нельга памілаваць ні ў чым не вінаватых людзей, якіх ты кінуў за краты па фальшывых, палітыка-матываваных прысудах. Па-другое, важна, што людзі выходзяць з турмаў, аднак гэтыя людзі знаходзяцца на волі вельмі ўмоўна, у стане моцна абмежаваных правоў і пад пэрманэнтным кантролем сілавых ведамстваў. Яны застаюцца рэпрэсаванымі. А па-трэцяе, „памілаваўшы“ адных, рэжым Лукашэнкі кінуў за краты іншых беларусаў і распачаў яшчэ сотні крымінальных справаў. Рэпрэсіі не спыніліся, ні якасна, ні колькасна. Яны наадварот нарастаюць» . https://smarturl.click/4kLoG
Акторы зь Японіі ўпершыню атрымалі тэлевізійную прэмію «Эмі»
У Лос-Анджэлесе адбылася 76-я цырымонія ўручэньня тэлевізыйнай прэміі «Эмі». Упершыню гэтую ўзнагароду атрымалі японскія акторы. Анна Саваі і Хіроюкі Санада атрымалі статуэткі за свае ролі ў сэрыяле «Сёгун».
Найбольшую колькасьць узнагародаў сабраў сэрыял «Сёгун» (Shogun) ад канала FX. Тэлешоў перамагло ў 18 намінацыях, у тым ліку «найлепшы драматычны сэрыял», «найлепшая рэжысура ў драме», «найлепшая мужчынская роля ў драматычным сэрыяле» і «найлепшая жаночая роля ў драматычным сэрыяле». Болей пра пераможцаў прэміі чытайце тут: https://smarturl.click/Q1ogJ
Дачка зьніклага бізнэсоўца Красоўскага Валерыя: «Зьнікненьне бацькі дагэтуль адчуваю востра, нібы гэта было ўчора»
Акцыю памяці зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмтрыя Завадзкага і Юрыя Захаранкі заплянавалі 16 верасьня ў галяндзкім Эйндговэне.
Валерыя Красоўская расказала, чаму «адпусьціла надзею» дачакацца вынікаў расьсьледаваньня справы свайго таты. https://smarturl.click/M1oB3
❗️У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязьняў
Адпаведны ўказ напярэдадні Дня народнага адзінства падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Паведамляецца, што сярод памілаваных — шэсьць жанчын; шэраг памілаваных маюць хранічныя захворваньні, інваліднасьць або зьяўляюцца пэнсіянэрамі.
Раней Лукашэнка ўжо памілаваў агулам 78 палітвязьняў: 3 ліпеня — 18, 16 жніўня — 30, 4 верасьня — яшчэ 30.
Непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі
Як стала вядома @bajmedia, жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіця не аддалі. Па словах Андрэя Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўезьдзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькавым. Дзяўчынка цяжка перажывае сытуацыю, з ночы не было магчымасьці яе пакарміць. У гэты час яна разам з бацькам павінна вылятаць у Польшчу.
У Менск замест Вільні. Расказваем, калі ваш самалёт можа сесьці ня там, дзе вы плянавалі
Беларусаў, якія выехалі праз палітыку з радзімы, працягваюць затрымліваць за мяжой. У якія краіны можна лятаць, а ў якія — рызыкоўна, як выбраць бясьпечную авіякампанію і бясьпечны рэйс? І што наогул можа пайсьці ня так?
Авіяэкспэрт расказаў Свабодзе, чаму самалёт, які не ляціць у Беларусь, можа там сесьці нават пасьля «кейса Пратасевіча», і ў якія краіны беларусам лепш ня лятаць, а якія — адносна бясьпечныя. Беларуска, якая часта лятае, расказала, якім правілам кіруецца пры пералётах:
https://smarturl.click/ppkqE
25 гадоў таму ў Беларусі зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Вінаватых не пакаралі
Перад другімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў 1999 годзе ў Беларусі пачалі зьнікаць апанэнты Аляксандра Лукашэнкі. 16 верасьня апошні раз бачылі жывымі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Узгадваем тыя падзеі:
https://smarturl.click/Eeo6W
Латушка: 90% сёньняшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі
Такую думку былы міністар культуры Беларусі, намесьнік кіраўніцы АПК Павал Латушка выказаў падчас дыскусіі «Як стварыць у дэмакратычнай Беларусі сучасны нацыяльна-арыентаваны дзяржапарат, судовую сыстэму і сілавыя ведамствы?» ў Варшаве.
Латушка прапанаваў падзяліць чыноўнікаў на тры катэгорыі: прарасейскія (якія «павінны сысьці»), і дзьве катэгорыі прадзяржаўных (тыя, каму блізкае нацыянальнае адраджэньне, і тыя, каму не). «90% павінны працаваць», — лічыць ён:
https://smarturl.click/B6Lwn
👫 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў прытулках для ўцекачоў у розных краінах і маглі б расказаць нам пра ўмовы і правілы знаходжаньня там. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
У Беларусі абвясьцілі штармавое папярэджаньне. Ва Ўкраіне пераконваюць, што пажары ў Чарнобылі лякалізавалі
МНС Беларусі сёньня абвясьціла штармавое папярэджаньне, на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай вобласьці захоўваецца надзвычайная пажарная небясьпека.
У Міністэрстве абароны навакольля і прыродных рэсурсаў Украіны паведамілі аб лякалізацыі пажараў у чарнобыльскай зоне. Агулам ад пажару пацярпелі больш за 2600 гектараў тэрыторыі. У той жа час вялікія пажары працягваюцца ў лясах Палтаўскай вобласьці:
https://smarturl.click/G6oBD
Ахвярамі паводак у Эўропе сталі сама меней 17 чалавек
Сама меней 17 чалавек сталі ахвярамі наймацнейшых паводак у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе, паведамляе Reuters. У Румыніі паводка забрала жыцьці 7 чалавек. У Аўстрыні загінуў пажарны і двое мужчын ва ўзросьце 70 і 80 гадоў. У выніку паводкі ў Польшчы загінулі 4 чалавекі, а ў Чэхіі загінулі трое:
https://smarturl.click/0eL2M
17 верасьня нарадзіўся Максім Танк, народны паэт Беларусі
Максім Танк (сапраўднае імя — Яўген Іванавіч Скурко) — беларускі паэт, перакладчык, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч. Танка называюць паэтам-экспэрымэнтатарам, майстрам беларускага верлібра: ён лічыў, што абмяжоўвацца рыфмай ці падпарадкоўвацца строгім правілам ў паэзіі немагчыма, і заўсёды сьмела экспэрымэнтаваў у творчасьці.
Па аднаўленьні незалежнасьці ён падтрымаў нацыянальную сымболіку, выступіў супраць вынікаў рэфэрэндуму 1995 году. 20 нечаканых фактаў пра Максіма Танка
Пра іншыя падзеі 17 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/gpRo4
Абвешчаны доўгі сьпіс прэміі Гедройця. У ім кніга зь «Бібліятэкі Свабоды»
Сёлета доўгі сьпіс прэміі Гедройця складаецца зь дзесяці пазыцыяў:
«Трэба ўявіць Сызыфа шчасьлівым» — Валянцін Акудовіч (выдавецтва «Логвінаў», 2023)
«Забіць упалмінзага» — Зьміцер Бартосік («Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022)
«Я танцую» — Віка Біран (выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023)
«Гарэзьлівы пацалунак. Кніга другая» — Ева Вайтоўская (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
«На прызьбе ў Сілічах» — Марыя Вайцяшонак (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023)
«Жамяра: жаночыя гісторыі» — Алена Вешторт (выдавецтва «Альфа-кніга», 2023)
«Вольнеры. Прадвесьце» — Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
«Круглая Square: Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі» — Вал Клемэнт (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023)
«Слюнькоў. Палітычная біяграфія» — Дзяніс Марціновіч (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
«Час пустазельля» — Ганна Янкута (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) https://smarturl.click/Q1oe1
Гарбунова пайшла ў адстаўку з Аб’яднанага пераходнага кабінэту
Вольга Гарбунова пакідае пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Яе адстаўку прыняла кіраўніца кабінэта Сьвятлана Ціханоўская.
Вольга Гарбунова: «Для мяне гэта было няпростым рашэньнем, якое я пэўны час абдумвала і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасьць ня столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзьняволеным. Я ўдзячная камандзе кабінэту і іншым структурам дэмакратычных сілаў за супрацоўніцтва. Упэўненая, яно працягнецца, але для мяне ўжо ў іншай ролі».
Сьвятлана Ціханоўская: «Хачу падзякаваць Вользе за яе актыўную працу ў кабінэце, за арганізацыю маратону „Нам ня ўсё адно!“, службы „Адно вакно“, пераклад дапаможніка па вызваленьні палітзьняволеных на беларускую мову. Вольга Гарбунова спрычынілася да таго, каб у міжнародных рэзалюцыях па Беларусі прагучала тэма палітвязьняў". https://smarturl.click/B6Lgg
Ці варта беларусам баяцца расейскага інфармацыйнага ўплыву?
Ці можна казаць пра нейкую ясную інфармацыйную палітыку адносна Беларусі ня толькі з боку расейскай ўлады, але і з боку расейскай апазыцыі? Наколькі беларусам варта асьцерагацца расейскага інфармацыйнага ўплыву і як ён мяняецца ў апошнія гады? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» кажа Марыя Садоўская-Камлач, дырэктарка фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
https://youtu.be/Yb7Ic4cN7Lk
Вызваленьнем новай групы палітвязьняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сыгнал. Каму і навошта?
Расьцягнутае ў часе вызваленьне палітвязьняў, якое фактычна ператварылася ў палітычную кампанію, патрэбна ўладам дзеля дасягненьня пэўных мэтаў. Яно найперш сьведчыць пра тое, што цяперашні статус-кво не задавальняе існы рэжым. Чаму?
Аналізуе Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/EeoZz
Як мы сталі «невероятными». Што адбываецца зь беларускай самаацэнкай
«Беларусы! Вы невероятные!» — вокліч, які зьявіўся ў пачатку выбарчай кампаніі 2020 году і стаў яе ключавым матывам, галоўнай «музычнай тэмай», ператварыўшы пратэст супраць фальсыфікацыяў у масавы карнавал чалавечага адзінства. Сёньня гэты вокліч успрымаецца інакш, чым чатыры гады таму.
Сяргей Дубавец — пра тое, як і калі беларусы страцілі крытычны погляд на саміх сябе і ці магчыма перамагчы ўласны нацыянальны інфантылізм:
https://smarturl.click/aJavA
Расьце колькасьць загінулых у Цэнтральнай Эўропе ад праліўных дажджоў і паводкі
Некалькі краін Цэнтральнай Эўропы ўжо пацярпелі ад моцных паводак, у тым ліку Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Румынія.
Колькасьць загінулых расьце ў краінах Цэнтральнай Эўропы пасля некалькіх дзён моцных дажджоў, якія выклікалі маштабныя паводкі і вымушаныя эвакуацыі.
Славаччына і Вугоршчына могуць стаць наступнымі праз зону нізкага ціску з поўначы Італіі, якая з чацьвярга абвальвае на рэгіён рэкордную колькасьць ападкаў.
Ад паводкі загінулі шэсьць чалавек у Румыніі і па адным у Аўстрыі і Польшчы. У Чэскай Рэспубліцы чатыры чалавекі, якіх панесла вадой, прапалі бязь вестак, паведаміла паліцыя. https://smarturl.click/ppk7E
«Нізкая хуткасьць, дызайн 2011 году»: Як працуе новаствораны «свой YouTube» і якія праекты ў ІТ спрабавалі рабіць з падачы беларускіх уладаў
12 верасьня ў Беларусі запусьцілі партал videobel.by, які беларускія чыноўнікі назвалі «аналягам YouTube». «Павольна працуе, безь беларускай і ангельскай моваў і з састарэлым дызайнам» — кажуць пра яго экспэрты. Расказваем, якім атрымаўся «беларускі YouTube» і як улады «імпартазамяшчалі» папулярныя брэнды ў новых тэхналёгіях:
https://smarturl.click/w9JGW
Набылі моц больш жорсткія патрабаваньні да ўвозу свойскіх жывёлаў зь Беларусі ў Эўразьвяз
З 16 верасьня ўвоз свойскіх жывёлаў зь Беларусі і Расеі ў краіны Эўразьвязу будзе магчымы толькі пры наяўнасьці зробленага ў зацьверджанай Эўракамісіяй лябараторыі тэсту на антыцелы да шаленства (мінімум праз 30 дзён пасьля вакцынацыі супраць шаленства і мінімум за 3 месяцы да выдачы вэтэрынарнага сэртыфікату і ўезду ў ЭЗ).
У Беларусі зацьверджаных ЭЗ лябараторый няма, таму давядзецца або ехаць рабіць тэст у Расею, або карыстацца паслугамі беларускіх вэтклінік, якія накіроўваюць матэрыял у расейскія лябараторыі (улічваючы кошт дастаўкі, атрымліваецца нятанна):
https://smarturl.click/Q1owJ
Аб'яднаны пераходны кабінэт адкрыў кантактную лінію для беларусаў у сувязі з паводкай у Польшчы
Па дапамогу беларусы могуць зьвярнуцца праз чат-бот: @nau_by_bot. Так супрацоўнікі прадстаўніцтва па транзыце ўлады АПК змогуць выйсьці зь імі на сувязь і будуць імкнуцца надаць пасільную дапамогу, у тым ліку ў кантакце зь мясцовымі ўладамі, паведамляе прэс-служба АПК. Зьвяртацца туды па дапамогу могуць і беларусы іншых краін, якія пацярпелі ад паводкі.
Тым часам беларусы Ўроцлава ўжо мабілізуюцца для дапамогі пацярпелым ад наступстваў паводкі:
https://smarturl.click/G6okQ
«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пускаюць у Грузію
«У вас віза польская?» — «Так, у мяне віза польская».
«Кожны чацьвёрты зьехаў з краіны». Вэнэсуэльская дыпляматка расказала пра пасьлявыбарчыя пратэсты і апазыцыю ў выгнаньні
«Большасьць вэнэсуэльцаў унутры Вэнэсуэлы і па-за межамі краіны лічаць, што Эдмунда Гансалес перамог на выбарах зь вялікім адрывам, бо людзі ведаюць, як ішло галасаваньне, і апазыцыя мела доступ да падліку галасоў на большасьці ўчасткаў. Падлікі паказвалі бясспрэчную перавагу Гансалеса ў галасаваньні, недзе тры да аднаго».