1682
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка. Сайт https://baj.media Patreon patreon.com/baj_media Insta instagram.com/baj.media.by Сувязь office@baj.media We support 🇺🇦
#магчымасці
Запрашаем вас паглядзець, што трапіла ў штопятнічную падборку магчымасцяў ад БАЖ
🪻 Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)
Аднадзённая нефармальная сустрэча
🪻Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры (дэдлайн — 9 жніўня)
Гадавая стажыроўка ў ЗША
🪻🛫Lighthouse: 6‑месячная праграма для фатографаў і фатографак на пачатку кар’еры (дэдлайн — 9 жніўня)
Кампенсацыя выдаткаў на дарогу і матэрыялы — да 500 еўра на ўдзельніка
🪻«Шуфлядка» — конкурс беларускамоўных рукапісаў (дэдлайн — 10 жніўня)
Ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
🪻Семінар па журналістыцы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (дэдлайн — 15 жніўня)
Саксонскі фонд медыяадукацыі пакрые выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне
🪻Моладзевы хакатон UNESCO-2026 (рэгістрацыя — да 16 жніўня)
Для моладзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў
🪻Конкурс на фотакнігі і макеты ад Paper Photo Festival (дэдлайн — 18 жніўня)
Галоўны прыз за фотакнігу — каля 2 300 EUR
🪻Rory Peck Trust прымае заяўкі на антыкрызісныя гранты для журналістаў-фрылансераў
Экстраная фінансавая падтрымка
🪻Гранты для медыяпраектаў на тэму гендэрнай роўнасці ад Pulitzer Center
Сярэдні памер гранта складае 5000 долараў
Фота: Sóc Năng Động для Pexsels.com
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Telegram-канал экс-палітзняволенай журналісткі Марыны Золатавай беларускія ўлады абвесцілі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 7 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Гэта інтэрнэт-рэсурс журналісткі Марыны Золатавай — экс-палітзняволенай, былой галоўнай рэдактаркі найбуйнейшага незалежнага беларускага партала TUT. BY, якая пацярпела ад рэпрэсій супраць незалежных медыя ў Беларусі.
Падрабязнасці
без впн
—————————
📎 У Беларусі хваля ціску на сваякоў журналістаў, што з’ехалі за мяжу. Ці можна абараніцца?
Euronews асудзіў рашэнне Беларусі прызнаць сайт тэлеканала «экстрэмісцкім»
Euronews асудзіў «незразумелае» і аднабаковае рашэнне Беларусі. Рэдакцыя падкрэсліла, што ўключэнне ў «экстрэмісцкі» спіс падвяргае яго гледачоў унутры краіны рызыцы прававога пераследу за «захоўванне або распаўсюджванне» агульнаеўрапейскага кантэнту канала.
«Дзяржава, якая называе Euronews «экстрэмісцкай» і блакуе доступ да незалежнай, непрадузятай журналістыкі, дэманструе ўласны страх перад свабоднай журналістыкай», — заявіў рэдакцыйны дырэктар Euronews Клаўс Штрунц.
«Пісаў Тамары, ведаючы, што насамрэч пішу Ларысе». Леанід Судаленка — пра турэмную цэнзуру і яе абыход
Пра турэмную цэнзуру і яе абыход праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка распавёў у сваім telegram-канале.
«Столькі лістоў падтрымкі штодня дасылалі мне знаёмыя і зусім незнаёмыя людзі. Мае суседзі па камеры спачатку былі ў шоку. Потым прызвычаіліся і нават пачалі жартаваць».
#магчымасці
Конкурс на фотакнігі і макеты ад Paper Photo Festival (дэдлайн — 18 жніўня)
Міжнародны конкурс ад Paper Photo Festival прымае выдадзеныя фотакніжкі і макеты (dummy) кніг і зінаў. Можна падавацца аўтарам і аўтаркам з любой краіны.
Галоўны прыз за фотакнігу — 10 000 zł (≈ 2 300 EUR); галоўны прыз за макет — 5 000 zł (≈ 1 150 EUR).
Пракуроры Міншчыны з 2021 года накіравалі ў суды звыш 1,5 тысяч заяў пра «экстрэмізм» у інтэрнэце
Толькі за апошнія шэсць месяцаў органы пракуратуры Мінскай вобласці 174 разы звярталіся ў суды з заявамі пра прызнанне розных інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».
Рэгіянальныя структуры пракурорскага ведамства лічаць маніторынг інтэрнэту адным з прыярытэтных кірункаў сваёй дзейнасці.
Прынамсі, яны справаздачацца пра вынікі гэтай дзейнасці куды больш падрабязна і рэгулярна, чым, да прыкладу, пра барацьбу з карупцыяй.
#магчымасці
Моладзевы хакатон UNESCO-2026 (рэгістрацыя — да 16 жніўня)
UNESCO ладзіць хакатон, адкрыты для моладзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з усяго свету.
Удзельнікі будуць супрацоўнічаць са сваімі аднагодкамі і сумесна распрацоўваць інавацыйныя рашэнні ў галіне медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці.
Каманды-пераможцы атрымаюць запрашэнне ад UNESCO прыняць удзел у Еўрапейскім фестывалі журналістыкі і свабоды СМІ Voices у Салоніках (Грэцыя) з 26 па 28 лістапада 2026 года.
#праца
«Зеркало» ищет дистрибьютора в SMM-отдел
«Зеркало» ищет дистрибьютора в SMM-отдел для распространения контента на Telegram, Instagram и TikTok.
Кандидат должен иметь не менее двух лет опыта в журналистике, понимание дистрибуции контента и умение работать с большим объемом информации.
Предлагаются посменный график, белая зарплата и возможность работать с крупной аудиторией.
Па-за фарматамі і грантамі. Як беларускія блогеры і падкастэры ствараюць сэнсы ў часы крызісу
Сённяшні беларускі медыяландшафт — гэта не толькі вялікія парталы, але і нішавыя праекты, якія нараджаюцца з асабістых боляў і патрэбаў.
Мы пагаварылі з аўтаркамі двух розных, але аднолькава шчырых праектаў: Сеняй Крапівой, якая праз TikTok прасоўвае «інтэрсэкцыянальную экалогію» ў праекце «Кажа крапіва», і Мары, стваральніцай падкаста I hate dates, якая разам з аўдыторыяй даследуе тэму стасункаў.
#магчымасці
Гранты для медыяпраектаў на тэму гендэрнай роўнасці ад Pulitzer Center
На праграму запрашаюць журналістаў, у тым ліку фрылансераў, і рэдакцыі з усяго свету.
Сярэдні памер гранта Пулітцэраўскага цэнтра складае 5000 долараў, але можа быць большым або меншым у залежнасці ад абставін.
⚪️ Заяўкі прымаюцца на сталай аснове — без дэдлайну.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
#магчымасці
❗️Прыём заявак у «Шуфлядку» працягнулі на тыдзень
PRADMOVA шукае завершаныя рукапісы для дзяцей і падлеткаў, нон-фікшн і масавых жанраў. Прыз — выданне папяровай кнігі.
Новы дэдлайн: 10 жніўня.
Намінацыі:
✔️ Творы для дзяцей і падлеткаў: проза, паэзія, навукова-папулярныя тэксты, янг-эдалт і інш.;
✔️ Нон-фікшн: біяграфіі, мемуары, кнігі рэпартажаў, падарожніцкая літаратура, аўтафікшн і інш.;
✔️ Масавыя жанры: дэтэктыў, трылер, хорар, фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, меладрама і інш.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
без впн
Старонкі незалежнага выдання Hrodna. life у Instagram і Х абвесцілі «экстрэмісцкімі»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 4 жніўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Абодва інтэрнэт-рэсурсы звязаны з незалежным анлайн-выданнем Hrodna. life, заснаваным у 2016 годзе на базе выдання «Твой стыль». Медыя асвятляе падзеі ў Гродне, гісторыю горада, падзеі сацыяльнага, палітычнага і культурніцкага жыцця.
БАЖ запрашае калег у футбольную каманду на турнір у Друскеніках!
Сёлета каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў зноў атрымала запрашэнне да ўдзелу ў традыцыйным журналісцкім футбольным чэмпіянаце ў літоўскіх Друскеніках. Ён пройдзе 10–13 верасня (гульнявыя дні 11–12 верасня).
Каманда выйдзе на турнір пад адмысловым банерам у памяць пра Мікіту Мелказёрава.
БАЖ мае касцяк каманды, але з‑за праблем з дакументамі не ўсе калегі змогуць прыехаць. Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег і каляжанак, якія маюць дачыненне да медыясферы (не абавязкова быць непасрэдна журналістам) і добра гуляюць у футбол, далучыцца да каманды!
З сайта МУС знікла анлайн-праверка забароны на выезд з Беларусі. Як зараз спраўдзіць?
Гэта не тэхнічны збой, а змяненне парадку функцыянавання банка даных, піша Onliner.
Падрабязнасці
без впн
Пракуроры Віцебшчыны падалі ў суды 108 заяў аб прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкімі»
Абласное надзорнае ведамства адзначае асаблівую актыўнасць у першым паўгоддзі 2026 года супрацоўнікаў гарадскіх пракуратур Віцебска і Наваполацка, а таксама пракурораў Браслаўскага, Лёзненскага, Мёрскага, Полацкага, Вушацкага раёнаў.
Падрабязнасці
—————————
📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
МФЖ і ЕФЖ патрабуюць спыніць пераслед беларускіх журналістаў, які цягнецца ўжо шэсць гадоў
Праз шэсць гадоў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, рэпрэсіі супраць свабоды прэсы толькі ўзмацніліся, канстатуецца ў супольнай заяве Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.
Пераслед не спыняецца і за межамі Беларусі: журналісты ў выгнанні працягваюць сутыкацца з запалохваннем і рэпрэсіямі. У апошнія гады беларускія ўлады актыўна пераследуюць незалежных журналістаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну.
«На свободе, но не дома»: Марина Золотова написала эксклюзивное эссе для RSF
Журналистка и бывший главный редактор независимого СМИ TUT. BY Марина Золотова написала для организации «Репортеры без границ» (RSF) эксклюзивное эссе о продолжающихся репрессиях против независимых медиа в Беларуси.
Арестованная в 2021 году и освобожденная в 2025‑м, Золотова и в изгнании остается одним из самых важных голосов белорусской свободной прессы.
«Сейчас многие разочарованы, считают, что проиграли. Я так не думаю: 2020 год показал зрелость белорусского народа, его самостоятельность, готовность решительно защищать свой выбор и отстаивать права законным способом. Но сегодня белорусы по обе стороны границы переживают сложные времена».
#праца
«Зеркало» ищет руководителя TikTok-направления
Независимое медиа «Зеркало» ищет руководителя TikTok-направления для управления производством социально-политического вертикального видео. Кандидат должен обладать опытом в новостной журналистике, аналитикой рекомендаций TikTok и навыками руководства командой, находясь при этом в ЕС.
В перспективе 6–12 месяцев руководитель TikTok-отдела может получить в своё управление ещё больше аккаунтов на этой платформе, а также отвечать за дистрибуцию вертикальных видео на других площадках с сильными рекомендательными системами: Instagram, YouTube и др.
У Беларусі хваля ціску на сваякоў журналістаў, што з’ехалі за мяжу. Ці можна абараніцца?
Цягам апошніх двух месяцаў Беларуская асацыяцыя журналістаў рэгулярна атрымлівае звесткі пра ціск на бацькоў, сваякоў і проста знаёмых і сяброў журналістаў, якія вымушана з’ехалі за мяжу.
Пра што можа сведчыць гэтая хваля пераследу і ці магчыма абараніць сваіх блізкіх, тлумачыць намеснік старшыні БАЖ, юрыст Алег Агееў.
«Хваля ціску на журналістаў праз ціск на іх сваякоў пракацілася па ўсёй Беларусі. За апошнія тыдні праваабаронцы атрымалі звесткі пра не менш за 15 такіх выпадкаў.»
#майстэрня
Какие способы выявления ИИ-текста существуют и где заканчиваются их возможности?
Фраза «этот текст написал ИИ» сегодня всё чаще используется как обвинение. Её можно услышать в университетах, редакциях СМИ и публичных спорах.
Нередко такие утверждения влекут вполне реальные негативные последствия для автора, если способы выявления ИИ-текста подтверждают наличие «следа нейросети».
Azbuka.Media разбирает, какие инструменты выявления ИИ-текста сегодня используются на практике, на чём они основаны и где проходят границы их применимости.
А главное — почему результаты таких проверок стоит воспринимать не как доказательство, а лишь как повод для дополнительного анализа.
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайт тэлеканала Euronews, журналісцкіх праектаў EUvsDisinfo і «Рэзка»
У адпаведнасці з рашэннем суда Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ад 4 жніўня 2026 года ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Міністэрства інфармацыі ўключылі сайт Euronews. Гэта афіцыйны вэб-рэсурс аднайменнага міжнароднага навінавага тэлеканала.
Падрабязнасці
без впн
—————————
📎 Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў
Белорусский фотограф снял грозу над Белостоком. Некоторые решили, что снимок создал ИИ
Белорусский фотограф Сергей Морозов в ночь на 4 августа снял сильную грозу над Белостоком. Снимок он опубликовал в социальных сетях.
Грозы фотограф снимает уже много лет. Его кадры из Гродно публиковали местные СМИ и сообщества в социальных сетях.
#майстэрня
Через Wi-Fi отеля могут увести ваш рабочий аккаунт Microsoft
Microsoft сообщила о новой кампании CaptiveCrunch, в рамках которой атакующие компрометируют оборудование гостиничных сетей Wi-Fi, чтобы получить доступ к корпоративным аккаунтам Microsoft 365.
Взломав оборудование, через которое работает Wi-Fi отеля (ту самую страницу входа, что выскакивает при подключении), злоумышленники подменяют её содержимое.
#замежжа
Тры гады зняволення: у Казахстане вынеслі прысуд журналістцы
Журналістку з Алматы Аляксандру Алёхаву раёны суд прызнаў вінаватай па артыкуле 147 крымінальнага кодэкса «Распаўсюджванне персанальных дадзеных, якое пацягнула істотную шкоду правам і законным інтарэсам асобы».
Як перадае «Азаттык Азия», вырак — тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на пяць гадоў (да 2031 года).
Падрабязнасці
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Увесь дзень працавалі з цяжкай гісторыяй, а вечарам не можаце з яе выйсці? БАЖ прапануе чэк-ліст, як не згарэць на працы
Інтэрв’ю скончылася, тэкст здадзены, камп’ютар закрыты, але размова працягвае гучаць у галаве. Хочацца яшчэ раз перачытаць навіны, праверыць абнаўленні, паглядзець відэа. Можа з’явіцца пачуццё віны: людзі там пакутуюць, а я сяджу ў бяспецы.
Так можа праяўляцца траўма сведкі.
Што рабіць у гэтым выпадку? Карысныя парады тут
без впн
—————————
📎 Вы за мяжой, а да вашых сваякоў прыйшлі з ператрусам — парады юрыста
У памяць пра Еву Вежнавец прапануюць заснаваць літаратурную прэмію
9 жніўня ў Варшаве ў бары Karma пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці пісьменніцы і журналісткі Святланы Курс, вядомай пад псеўданімам Ева Вежнавец.
Падчас яго будуць збіраць сродкі на заснаванне прэміі імя выбітнай беларускі.
📕 Можна будзе набыць кнігі беларускіх выдавецтваў, а таксама паслухаць аўтарскую чытку новай кнігі Максіма Жбанкова.
Падрабязнасці тут
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
Літва хоча экстрадаваць з Беларусі блогера Цэлафанаса, які дае інтэрв’ю прапагандзе
Міністэрства юстыцыі Літвы накіравала афіцыйны запыт у Беларусь адносна экстрадыцыі ў Літву асуджанага Антанаса Кандротаса, вядомага як блогер Целафанас, піша «Люстэрка» са спасылкай на LRT.
У беларускіх дзяржСМІ ён распавядае пра праблемы Літвы, якой цяжка жыць без Лукашэнкі.
#магчымасці
Lighthouse: 6‑месячная праграма для фатографаў і фатографак на пачатку кар’еры (дэдлайн — 9 жніўня)
Праграма падтрымлівае крытычна ангажаваных image makers, якія хочуць развіваць сваю практыку, даследаваць межы фатаграфіі і працаваць з актуальнымі сацыяльнымі тэмамі.
Прапануецца:
▪️ 6‑месячная праграма з практычнай і змястоўнай падтрымкай;
▪️ кампенсацыя выдаткаў на дарогу і матэрыялы да 500 EUR на ўдзельніка(-цу);
▪️ прафесійныя кантакты і магчымасць публічнай прэзентацыі.
Падрабязнасці тут
без впн
#майстэрня
Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude
У кожным з гэтых трох сэрвісаў ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць.
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: украінскія сайты «Дрон Медиа» і «Слово i дiло», а таксама «Одноклассники» Паўла Севярынца
Міністэрства інфармацыі Беларусі 31 ліпеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Падрабязнасці
без впн
baj.media">❗️ Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon