radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

👫 ⚽️ Увага, пошук!

Раскажыце нам, калі ласка, дзе і як вы зьбіраецеся глядзець матчы чэмпіянату Эўропы па футболе. А таксама, за каго сёлета будзеце заўзець. Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра стварэньне «саюзнай дзяржавы»

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выступаючы за „жалезную заслону“, ня варта разьлічваць на грамадзкую падтрымку». Аналітык Мажэйка пра першы дзень працы новай Каардынацыйнай рады

«Беларускія палітыкі новага прызыву прадэманстравалі здольнасьць пабудаваць досыць складаную кааліцыю», — лічыць палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.


У інтэрвію Свабодзе ён ацэньвае пачатак працы новай Каардынацыйнай рады, ідэалягічныя плыні ў яе складзе і дэмарш 4 фракцыяў напярэдадні першага пасяджэньня Рады 3-га скліканьня:

https://smarturl.click/xBb3m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь у дзясятцы найгоршых краін для працоўных — індэкс Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў

У 11-ым глябальным індэксе па выкананьні правоў працоўных, складзеным Міжнароднай канфэдэрацыяй прафсаюзаў, Беларусь апынулася ў дзясятцы найгоршых краін для працоўных разам з такімі краінамі, як Банглядэш, Гватэмала, Эгіпет, М’янма, Туніс, Турэччына, Філіпіны, Эквадор і Эсваціні.

У індэксе адзначаецца, што працоўныя ў Беларусі сутыкаюцца з сыстэматычнымі рэпрэсіямі, неабгрунтаванымі затрыманьнямі, адвольным закрыцьцём прафаюзаў і інш.:

https://smarturl.click/l5b6B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: нарадзіўся аўтар паэмы «Тарас на Парнасе»

13 чэрвеня 1834 году нарадзіўся Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».

Вераніцын вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце. Ягонае аўтарства «Тараса на Парнасе» (паэма доўга лічылася ананімнаю) даказаў Генадзь Кісялёў.

Палесаўнік Тарас у таварыстве грэцка-рымскіх багоў гаворыць жывой беларускай мовай з рысамі паўночна-ўсходняга дыялекту. Радкі гумарыстычнай паэмы сталі ўстойлівымі выразамі й гутарковымі цытатамі. (На фота скульптура «Тараса на Парнасе» ў Гарадку на Віцебшчыне)

Пра іншыя памятныя даты 13 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/9zXq4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У пабліках пішуць: "Да сьценкі і расстрэл"». Жонка дэпартаванага беларуса пра будучыню і перавоз мігрантаў

Свабода пагаварыла з жонкай дэпартаванага беларуса Дзьмітрыя Натальляй Смактуновіч, пра тое, чаму муж перавозіў мігрантаў, як ён прапусьціў ануляваны дазвол на жыхарства і ці паедзе яна сама ў Беларусь. https://smarturl.click/e5AzD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША ўвялі санкцыі супраць некалькіх беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў і фізычных асоб

Пад санкцыі трапілі беларускія прадпрыемствы «Беларусьгуматэхніка», «КВАНД ІС», «БАЗцюб», «Завод СВТ», «Тэхналіт». Сярод фізычных асоб, якія трапілі пад санкцыі — камэрцыйны дырэктар «Беларусьгуматэхнікі» Дзьмітры Манько і выканаўчы дырэктар таго прадпрыемства Алег Шпакаў; дырэктар «Тэхналіту» Аляксандар Бадзяка; дырэктар «Завод СВТ» Валянцін Міклашэвіч; дырэктар «БАЗцьюб» Алена Перасяляк; дырэктар «КВАНД ІС» Сяргей Тыцык.
Санкцыі амэрыканскія ўлады ўвялі праз сувязі згаданых беларускіх прадпрыемстваў і фізычных асоб з расейскім вайскова-прамысловым комплексам. https://smarturl.click/JDZy7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сутычкі каля Нацыянальнага сходу Армэніі. Паліцыя прымяніла шумавыя гранаты, ёсьць параненыя і затрыманыя

Апазыцыя працягвае дамагацца адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Нікола Пашыньяна, якога вінавацяць у тэрытарыяльных саступках Азэрбайджану.

У Ерэване перад будынкам Нацыянальнага сходу адбываецца чарговая акцыя пратэсту. Лідэр руху «Тавуш у імя Радзімы» архіяпіскап Баграт Галстаньян патрабуе сустрэчы з прэм’ер-міністрам краіны Ніколам Пашыньянам. Адбыліся сутычкі удзельнікаў пратэсту з паліцыяй. Паліцыя падала лічбу 70 затрыманых. Сілавікі ўжылі сьветлашумавыя гранаты. Ёсьць інфармацыя пра пацярпелых, але невядомая ступень сур’ёзнасьці іх траўмаў і іншыя дэталі сутычак. https://smarturl.click/XygmA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Саліванам

Джэйк Саліван на сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай у Вашынгтоне заявіў аб непахіснай падтрымцы ЗША народу Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратычнай будучыні. Ён даў зразумець, што ЗША разам з партнэрамі і саюзьнікамі будуць працягваць рабіць крокі, каб прымусіць рэжым Лукашэнкі адказваць за яго дзеяньні, у тым ліку праз увядзеньне дадатковых санкцый, піша прэс-служба Белага дому. https://smarturl.click/VDgzb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларусы ваявалі за Польшчу ў літоўска-беларускіх дывізіях

Як жаўнеры-беларусы здабывалі незалежнасьць Польшчы ў 1919 – 1920 гадах? Колькі іх служыла ў польскім войску да Другой сусьветнай вайны і падчас яе? Ці паддаваліся яны палянізацыі і ці быў сярод іх нацыянальны рух? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
https://youtu.be/NuCl_FHr4I4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пашыньян абвясьціў, што Армэнія выйдзе з АДКБ

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што ягоная краіна выйдзе з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Такую заяву ён зрабіў на сустрэчы з дэпутатамі парлямэнту, паведамляюць армянскія СМІ. Пры гэтым ён не назваў канкрэтныя тэрміны выхаду.

22 траўня, выступаючы ў парлямэнце, Пашыньян сказаў, што як мінімум дзьве краіны АДКБ «удзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны» супраць Армэніі. Пашыньян не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку. Ён адзначыў, што «мэтаю 44-дзённай вайны было спыненьне існаваньня Армэніі».

У АДКБ цяпер уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан. https://smarturl.click/nyppW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў рамках візыту ў ЗША сустрэлася з дыпляматамі краін G7, намесьнікам Дзяржсакратара ў палітычных пытаньнях і амэрыканскімі сэнатарамі

11–13 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведвае Вашынгтон, дзе плянуецца яе выступ у Кангрэсе ЗША аб праблемах палітвязьняў. У рамках візыту яна ўжо сустрэлася з амбасадарамі і дыпляматамі краін Вялікай сямёркі, з намесьнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Джонам Басам, экс-сьпікеркай Палаты Прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, а таксама з амэрыканскімі сэнатарамі-дэмакратамі. Пра што размаўлялі на сустрэчах:

https://smarturl.click/xBbWZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьмітры Смактуновіч, якога дэпартавалі ў Беларусь, прайшоў мяжу і сеў у аўтобус на Менск

Як расказала Свабодзе Натальля, апошні раз яна размаўляла з мужам каля 12:50 па беларускім часе. Ён сказаў, што сядае ў аўтобус у бок Менску, але не сказаў, адзін ён ці яго нехта суправаджае. «Я запыталася ў яго, ці быў допыт. Ён на польскай мове адказаў мне, што ўсе падрабязнасьці потым. Я так зразумела, што хтосьці стаяў побач, відаць», — кажа Натальля.

Больш на сувязь з жонкай Дзьмітры не выходзіў. Гудок па-ранейшаму праходзіць, але на званок ніхто не адказвае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гадзіну не выходзіць на сувязь. Што яшчэ вядома пра беларуса, якога ранкам дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь

Дзьмітры Смактуновіч перайшоў на беларускі бок мяжы. Яго прапусьцілі праходзіць мытны кантроль першым. Як расказала Свабодзе жонка Дзьмітрыя Натальля, ён не выходзіць на сувязь ужо каля гадзіны. Званкі праходзяць, значыць, сетка дзейнічае, але на іх ніхто не адказвае. Пагаварылі зь ягонай жонкай:

https://smarturl.click/Zygjz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія памежнікі патлумачылі выдварэньне беларуса тым, што ён «садзейнічаў нелегальнай міграцыі»

Паводле зьвестак з Надбужанскага аддзелу памежнай службы Польшчы, «адной з галоўных прычын выдварэньня Дзьмітрыя Смактуновіча з тэрыторыі Польшчы стала яго супрацьзаконная дзейнасьць, зьвязаная з садзейнічаньнем у нелегальным перасячэньні беларуска-польскай мяжы мігрантамі», паведаміў Павал Латушка, які кантактаваў з польскімі памежнікамі.

Жонка беларуса расказала @mostmediaio, што Дзьмітрыя затрымлівалі за гэта яшчэ ў красавіку 2023 году. Паводле жонкі, тады ён супрацоўнічаў са сьледзтвам і дзякуючы ягоным дзеяньням удалося выйсьці на іншых удзельнікаў канала перавозкі; судзімасьць у Дзьмітрыя была пагашаная.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызначыў прапагандыста Маркава новым міністрам інфармацыі

13 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні. Так, гендырэктара АНТ прапагандыста Марата Маркава ён прызначыў новым міністрам інфармацыі, а намесьніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Ігара Луцкага — старшынёй праўленьня «Другога нацыянальнага тэлеканалу».

Ігар Бузоўскі, які дасюль быў намесьнікам міністра інфармацыі, прызначаны рэктарам Акадэміі кіраваньня пры Лукашэнку. Новым міністрам працы і сацыяльнай абароны стала Натальля Паўлючэнка, якая раней займала пасаду першай намесьніцы міністра Ірыны Касьцевіч. Каго яшчэ прызначылі:

https://smarturl.click/W3574

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ерэван адклікаў амбасадара Армэніі ў Беларусі для кансультацыяў, калі ён вернецца — невядома

Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што ніякія афіцыйныя асобы Армэніі ня будуць наведваць Беларусь, пакуль Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе.

«Адзін з кіраўнікоў краін АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, заахвочваў, верыў і жадаў перамогі Азэрбайджана. І пасьля гэтага я паеду з кіраўніком Беларусі ў фармаце АДКБ нешта абмяркоўваць?», — заявіў Пашыньян.

Раней Лукашэнка назваў вайну за Нагорны Карабах «вызваленчай» для Азэрбайджану:

https://smarturl.click/JDZvw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«„Смачны“ кавалак у цэнтры, могуць і разбурыць». Што будзе з будынкамі былой «Валадаркі»

Пішчалаўскі замак (больш вядомы як «Валадарка») у 2025 годзе адзначыць 200-годзьдзе. Нядаўна ўсіх вязьняў адтуль перавялі ў новы сьледчы ізалятар у прыгарадзе. Што будзе з помнікам архітэктуры ХІХ стагодзьдзя? Расказваем пра магчымыя варыянты:

https://smarturl.click/AdXBO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы Беларусі і Польшчы пачала дзейнічаць буфэрная зона

Абмежаваньне ўводзіцца на 90 дзён і ахоплівае ўчастак працягласьцю каля 60,67 км, разьмешчаны ў межах тэрыторыі памежных пастоў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чаромсе.

На думку польскіх уладаў, прапанаваныя рашэньні накіраваны на гарантаваньне бясьпекі як староньніх, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаваньне дзейнасьці груп кантрабандыстаў, якія спрыяюць незаконнай міграцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Упершыню апублікавалі ўнікальны сьпеў «Цьвярдыня» ў выкананьні Ўладзімера Караткевіча

Запіс сьпеву «Цьвярдыня» ў выкананьні Ўладзімера Караткевіча (аўтар словаў — імаверна Ўладзімер Караткевіч, аўтар музыкі — Алег Каравайчук) зроблены для мастацкага фільму «Жыцьцё і ўзьнясеньне Юрася Братчыка» паводле раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ў 1967 годзе. https://smarturl.click/qlpLv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 12 чэрвеня

📌 Беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь. Што пра яго вядома

📌 ЗША ўвялі санкцыі супраць некалькіх беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў і фізычных асоб

📌 Новая Каардынацыйная рада правяла першае паседжаньне. Частка ўдзельнікаў заявіла пра працэдурныя парушэньні

📌 Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Саліванам

📌 «Белыя халаты»: зь віцебскага шпіталя пасьля праверкі Абельскай звольнілі галоўнага доктара і яшчэ двух супрацоўнікаў

📌 Праваабаронцу Леаніда Судаленку завочна судзяць за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

📌 «Патрэбныя матываваныя людзі». Жонка загінулага ва Ўкраіне беларуса-добраахвотніка пайшла на вайсковую службу

📌 Колькі каштуюць аўто з прабегам у Менску, Вільні і Варшаве

📌 У Польшчы разьвіталіся з жаўнерам, які загінуў ад нажа мігранта на мяжы зь Беларусьсю

📌 У Менску знайшлі надмагільлі ХІХ стагодзьдзя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая Каардынацыйная рада правяла першае паседжаньне, зь якога вялася відэатрансьляцыя

Частка новаабраных удзельнікаў Каардынацыйнай рады ня сталі ўдзельнічаць у поўным паседжаньні, заявіўшы пра працэдурныя парушэньні. Перад паседжаньнем у канале Каманды Латушкі і Руху «За Свабоду» зьявілася заява пра стварэньне аргкамітэту па арганізацыі першага працоўнага паседжання абранай Каардынацыйнай Рады. https://smarturl.click/8Ewe8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Лукашэнка дапамагае ФСБ. Чаму дэпартавалі беларуса

Прадстаўнік арганізацыі BelPol Уладзімер Жыгар у інтэрвію “ПіКу Свабоды” камэнтуе дэпартацыю з Польшчы грамадзяніна Беларусі, расказвае пра пастанову Савета міністраў, якая, на думку BelPol, сьведчыць пра падрыхтоўку да вайны, а таксама разважае як можна перашкодзіць рэжыму Лукашэнкі дамапагаць Расеі ў агрэсіі супраць Украіны.
https://youtu.be/oA5OzgWjwr4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу загінулі як найменей 8 чалавек, сярод параненых ёсьць дзеці

Колькасьць загінулых ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу павялічылася да васьмі чалавек, больш за 20 параненыя, сярод іх ёсьць дзеці, паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Раней мясцовыя ўлады паведамлялі, што расейскія войскі абстралялі жылы сэктар у Крывым Рогу. Пашкоджаны адміністрацыйны будынак і жылы дом. https://smarturl.click/vw66Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нямецкая паліцыя пацьвердзіла сьмерць зьніклай 9-гадовай украінкі

Нямецкая паліцыя пацьвердзіла сьмерць дзевяцігадовай украінскай дзяўчынкі Валерыі, якая 3 чэрвеня зьнікла па дарозе ў школу ў горадзе Дзёбэльн.

Паліцыя паведаміла, што цела, знойдзенае ў аўторак у лесе каля Дзёбэльна, належыць зьніклай Валерыі. Згодна з інфармацыяй сілавікоў, яна памерла гвалтоўнай сьмерцю. Паводле сьледзтва, дзяўчынка не была ахвярай сэксуальнага злачынства.

3 чэрвеня Валерыя пайшла ў школу, але на занятках так і не зьявілася. Пасьля таго, як дзіця днём не вярнулася дадому са школы, сваякі зьвярнуліся ў паліцыю.

Як паведаміў Радыё Свабода сябар сям'і зьніклай дзяўчыны, украінская ўцякачка прыехала ў Нямеччыну з двума непаўналетнімі дзецьмі ў 2022 годзе. Яны родам зь Днепрапятроўскай вобласьці. https://smarturl.click/ZyggW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Патрэбныя матываваныя людзі». Жонка загінулага ва Ўкраіне беларуса-добраахвотніка пайшла на вайсковую службу

З пачатку расейскага ўварваньня ў 2014 годзе Алена Гергель, жонка загінулага два гады таму ва Ўкраіне беларуса Васіля Парфянкова, была валянтэркай і інструктаркай па тактычнай мэдыцыне — яна зарэгістравала грамадзкую арганізацыю, якая праводзіла адпаведныя трэнінгі для вайскоўцаў. Гэтай дзейнасьцю яна займалася і пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году.

Цяпер Алена Гергель пайшла на вайсковую службу. «Дзеці засталіся з маімі бацькамі ў Кіеве», — расказала Свабодзе Алена:

https://smarturl.click/VDg1Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра Незалежнасьць як умову

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

👉🏻 Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белыя халаты»: зь віцебскага шпіталя пасьля праверкі Абельскай звольнілі галоўнага лекара і яшчэ двух супрацоўнікаў

Паводле інфармацыі @belhalat_by, у бальніцы хуткай дапамогі ў Віцебску прайшла праверка наданьня экстранай дапамогі, якую ўзначальвала галоўная лекарка Рэспубліканскага мэдцэнтру Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірына Абельская. Па выніку праверкі зьнялі з пасадаў галоўнага лекара Андрэя Захарава, галоўную мэдсястру Надзею Рыбалка і загадчыка адзьдзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Васіля Мусійчука.

Афіцыйна пра звальненьні ў БХМД пакуль не паведамлялі:

https://smarturl.click/5OXoo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцу Леаніда Судаленку завочна судзяць за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

Сёньня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над былым палітвязьням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Крымінальную справу ў фармаце спэцвядзеньня на яго завялі ў лістападзе 2023 году. Леаніда абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці»).

«Мне пагражае да 7 гадоў зьняволеньня і велізарны грашовы штраф — да 50 тысяч базавых велічынь. Падлічыў, што гэта штраф на дзясяткі тысяч даляраў», — кажа Судаленка.

Папрасілі праваабаронцу пракамэнтаваць новы суд над ім:

https://smarturl.click/aJxv0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэпартаваны з Польшчы беларус перайшоў на беларускі бок

Дзьмітры Смактуновіч, дэпартаваны з Польшчы з прычыны ануляванага літоўскага ДНЖ, перайшоў на беларускі бок, паведаміла @mediazona_by жонка беларуса Натальля. Паводле яе, цяпер Дзьмітры праходзіць мытны кантроль на беларускай мяжы.

Рух у пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль на беларуска-польскай мяжы аднавіўся, паведамілі ў Памежным камітэце Беларусі.

Читать полностью…
Подписаться на канал