Ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу загінулі як найменей 8 чалавек, сярод параненых ёсьць дзеці
Колькасьць загінулых ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу павялічылася да васьмі чалавек, больш за 20 параненыя, сярод іх ёсьць дзеці, паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.
Раней мясцовыя ўлады паведамлялі, што расейскія войскі абстралялі жылы сэктар у Крывым Рогу. Пашкоджаны адміністрацыйны будынак і жылы дом. https://smarturl.click/vw66Q
Нямецкая паліцыя пацьвердзіла сьмерць зьніклай 9-гадовай украінкі
Нямецкая паліцыя пацьвердзіла сьмерць дзевяцігадовай украінскай дзяўчынкі Валерыі, якая 3 чэрвеня зьнікла па дарозе ў школу ў горадзе Дзёбэльн.
Паліцыя паведаміла, што цела, знойдзенае ў аўторак у лесе каля Дзёбэльна, належыць зьніклай Валерыі. Згодна з інфармацыяй сілавікоў, яна памерла гвалтоўнай сьмерцю. Паводле сьледзтва, дзяўчынка не была ахвярай сэксуальнага злачынства.
3 чэрвеня Валерыя пайшла ў школу, але на занятках так і не зьявілася. Пасьля таго, як дзіця днём не вярнулася дадому са школы, сваякі зьвярнуліся ў паліцыю.
Як паведаміў Радыё Свабода сябар сям'і зьніклай дзяўчыны, украінская ўцякачка прыехала ў Нямеччыну з двума непаўналетнімі дзецьмі ў 2022 годзе. Яны родам зь Днепрапятроўскай вобласьці. https://smarturl.click/ZyggW
«Патрэбныя матываваныя людзі». Жонка загінулага ва Ўкраіне беларуса-добраахвотніка пайшла на вайсковую службу
З пачатку расейскага ўварваньня ў 2014 годзе Алена Гергель, жонка загінулага два гады таму ва Ўкраіне беларуса Васіля Парфянкова, была валянтэркай і інструктаркай па тактычнай мэдыцыне — яна зарэгістравала грамадзкую арганізацыю, якая праводзіла адпаведныя трэнінгі для вайскоўцаў. Гэтай дзейнасьцю яна займалася і пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году.
Цяпер Алена Гергель пайшла на вайсковую службу. «Дзеці засталіся з маімі бацькамі ў Кіеве», — расказала Свабодзе Алена:
https://smarturl.click/VDg1Z
Быкаў на Свабодзе. Пра Незалежнасьць як умову
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
👉🏻 Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе
«Белыя халаты»: зь віцебскага шпіталя пасьля праверкі Абельскай звольнілі галоўнага лекара і яшчэ двух супрацоўнікаў
Паводле інфармацыі @belhalat_by, у бальніцы хуткай дапамогі ў Віцебску прайшла праверка наданьня экстранай дапамогі, якую ўзначальвала галоўная лекарка Рэспубліканскага мэдцэнтру Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірына Абельская. Па выніку праверкі зьнялі з пасадаў галоўнага лекара Андрэя Захарава, галоўную мэдсястру Надзею Рыбалка і загадчыка адзьдзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Васіля Мусійчука.
Афіцыйна пра звальненьні ў БХМД пакуль не паведамлялі:
https://smarturl.click/5OXoo
Праваабаронцу Леаніда Судаленку завочна судзяць за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
Сёньня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над былым палітвязьням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Крымінальную справу ў фармаце спэцвядзеньня на яго завялі ў лістападзе 2023 году. Леаніда абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці»).
«Мне пагражае да 7 гадоў зьняволеньня і велізарны грашовы штраф — да 50 тысяч базавых велічынь. Падлічыў, што гэта штраф на дзясяткі тысяч даляраў», — кажа Судаленка.
Папрасілі праваабаронцу пракамэнтаваць новы суд над ім:
https://smarturl.click/aJxv0
Дэпартаваны з Польшчы беларус перайшоў на беларускі бок
Дзьмітры Смактуновіч, дэпартаваны з Польшчы з прычыны ануляванага літоўскага ДНЖ, перайшоў на беларускі бок, паведаміла @mediazona_by жонка беларуса Натальля. Паводле яе, цяпер Дзьмітры праходзіць мытны кантроль на беларускай мяжы.
Рух у пункце пропуску Берасьце — Тарэспаль на беларуска-польскай мяжы аднавіўся, паведамілі ў Памежным камітэце Беларусі.
Беларуса дэпартавалі з Польшчы. Цяпер ён на нэўтральнай паласе беларуска-польскай мяжы, там перакрылі рух
11 чэрвеня беларуса Дзьмітрыя Смактуновіча дэпартавалі з Польшчы з прычыны ануляванага літоўскага дазволу на жыхарства (ДНЖ). Цяпер беларус знаходзіцца на нэўтральнай паласе беларуска-польскай мяжы, рух транспарту спынены, паведамляе MOST:
https://smarturl.click/3k3d8
Патрыманы Opel у Беларусі амаль удвая даражэйшы, чым у Літве. Колькі каштуюць аўто з прабегам у Менску, Вільні і Варшаве
Продаж новых аўтамабіляў у Беларусі так і ня выйшаў на даваенны ўзровень, нягледзячы на рост. «Відавочна, ёсьць частка спажыўцоў, якія працягваюць езьдзіць на ранейшых машынах. Магчыма, яны б і набылі новую, але кітайскія і расейскія вытворцы іх не задавальняюць. Гэта недахоп выбару», — адзначае экспэрт Анатоль Харытончык.
Што да патрыманых аўто — яны ў Беларусі значна даражэйшыя. Так, напрыклад, у Беларусі патрыманая Skoda каштуе на 3210 эўра больш, чым у Літве. Параўналі цэны:
https://smarturl.click/baz6L
Літоўскія адвакаты зладзілі акцыю салідарнасьці з палітзьняволеным адвакатам Максімам Знакам
11 чэрвеня ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі ў Літве, прайшла акцыя салідарнасьці з палітзьняволеным беларускім адвакатам Максімам Знакам. Акцыю арганізавала Рада адвакатаў Літвы, у ёй узялі ўдзел беларускія адвакаты і актывісты. Акцыя праходзіла на фоне пляката з заклікам спыніць катаваньне Максіма Знака. Плякат застаўся вісець на сьцяне жылога дома насупраць беларускай амбасады:
https://smarturl.click/l5b0q
Галоўнае за 11 чэрвеня
🙍🏻♂️«Хлопцаў затрымалі за дзіцячыя пэтарды». Навуковец пракамэнтаваў арышт юнакоў за выбухоўку
👨🏻⚖️ Адвакат не адказвае, абвінавачаныя ня ведаюць, за што іх судзяць. Як у Беларусі праходзяць завочныя суды над апанэнтамі Лукашэнкі
👬 Расея і Беларусь пачалі другі этап вучэньняў. Адпрацоўваюць прымяненьне ядзернай зброі
🗣 Лукашэнка адрэагаваў на выбары ў Каардынацыйную раду і расказаў, як правядуць наступныя выбары прэзыдэнта
🇵🇱 Буфэрную зону на мяжы Польшчы і Беларусі створаць 13 чэрвеня. Сталі вядомыя дэталі
✍🏻 Прэзыдэнт Польшчы падпісаў папраўкі ў закон, якія спрашчаюць прызнаньне дакумэнтаў аб беларускай адукацыі
🍔 У былой сеткі McDonald’s у Беларусі зьмяніўся ўладальнік. Ім стаў беларускі малочны магнат
🧑🏼⚖️ Экс-дырэктара санаторыя «Беларусь» Андрэя Кобеля асудзілі на 9 гадоў турмы, супрацоўніцу санаторыя асудзілі на 6 гадоў калёніі
📚«Наш Быкаў». Тацяна Процька: «Ён ішоў да свабоды складаным шляхам гуманізму»
Беларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляў
У Беларусі могуць істотна падаражэць аўтамабілі. Пра сытуацыю на аўтарынку у праграме «ПіК Свабоды» разважае экспэртка дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/N3hw2DPR8mc
Праўладны саюз пісьменьнікаў падтрымаў ідэю выдаць збор твораў Лукашэнкі
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Аляксандар Карлюкевіч падтрымаў ідэю выдаць сход выбраных твораў Аляксандра Лукашэнкі, агучаную на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Паводле яго, «многія-многія творы [Лукашенкі] вартыя зьбіраньня ў кнігу, і яны будуць першакрыніцай для многіх сьпікераў, якія часам недарэчна яго пераказваюць»:
https://smarturl.click/W35Be
Прэзыдэнт Польшчы падпісаў папраўкі ў закон, якія спрашчаюць прызнаньне дакумэнтаў аб беларускай адукацыі
Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі са збройным канфліктам. Але новаўвядзеньні палепшаць і становішча беларусаў. Сярод іншага вырашаецца праблема з прызнаньнем атэстатаў аб адукацыі.
https://smarturl.click/jkDJb
«Наш Быкаў». Тацяна Процька: «Ён ішоў да свабоды складаным шляхам гуманізму»
Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава да ягонага 100-годзьдзя дзеліцца Тацяна Процька, гісторык і грамадзкая дзяячка.
https://smarturl.click/M1BvR
Як беларусы ваявалі за Польшчу ў літоўска-беларускіх дывізіях
Як жаўнеры-беларусы здабывалі незалежнасьць Польшчы ў 1919 – 1920 гадах? Колькі іх служыла ў польскім войску да Другой сусьветнай вайны і падчас яе? Ці паддаваліся яны палянізацыі і ці быў сярод іх нацыянальны рух? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
https://youtu.be/NuCl_FHr4I4
Пашыньян абвясьціў, што Армэнія выйдзе з АДКБ
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што ягоная краіна выйдзе з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Такую заяву ён зрабіў на сустрэчы з дэпутатамі парлямэнту, паведамляюць армянскія СМІ. Пры гэтым ён не назваў канкрэтныя тэрміны выхаду.
22 траўня, выступаючы ў парлямэнце, Пашыньян сказаў, што як мінімум дзьве краіны АДКБ «удзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны» супраць Армэніі. Пашыньян не ўдакладніў, якія краіны мае на ўвазе, але мімаходзь згадаў у сваёй прамове Аляксандра Лукашэнку. Ён адзначыў, што «мэтаю 44-дзённай вайны было спыненьне існаваньня Армэніі».
У АДКБ цяпер уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан. https://smarturl.click/nyppW
Ціханоўская ў рамках візыту ў ЗША сустрэлася з дыпляматамі краін G7, намесьнікам Дзяржсакратара ў палітычных пытаньнях і амэрыканскімі сэнатарамі
11–13 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведвае Вашынгтон, дзе плянуецца яе выступ у Кангрэсе ЗША аб праблемах палітвязьняў. У рамках візыту яна ўжо сустрэлася з амбасадарамі і дыпляматамі краін Вялікай сямёркі, з намесьнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Джонам Басам, экс-сьпікеркай Палаты Прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, а таксама з амэрыканскімі сэнатарамі-дэмакратамі. Пра што размаўлялі на сустрэчах:
https://smarturl.click/xBbWZ
Дзьмітры Смактуновіч, якога дэпартавалі ў Беларусь, прайшоў мяжу і сеў у аўтобус на Менск
Як расказала Свабодзе Натальля, апошні раз яна размаўляла з мужам каля 12:50 па беларускім часе. Ён сказаў, што сядае ў аўтобус у бок Менску, але не сказаў, адзін ён ці яго нехта суправаджае. «Я запыталася ў яго, ці быў допыт. Ён на польскай мове адказаў мне, што ўсе падрабязнасьці потым. Я так зразумела, што хтосьці стаяў побач, відаць», — кажа Натальля.
Больш на сувязь з жонкай Дзьмітры не выходзіў. Гудок па-ранейшаму праходзіць, але на званок ніхто не адказвае.
Гадзіну не выходзіць на сувязь. Што яшчэ вядома пра беларуса, якога ранкам дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь
Дзьмітры Смактуновіч перайшоў на беларускі бок мяжы. Яго прапусьцілі праходзіць мытны кантроль першым. Як расказала Свабодзе жонка Дзьмітрыя Натальля, ён не выходзіць на сувязь ужо каля гадзіны. Званкі праходзяць, значыць, сетка дзейнічае, але на іх ніхто не адказвае. Пагаварылі зь ягонай жонкай:
https://smarturl.click/Zygjz
Польскія памежнікі патлумачылі выдварэньне беларуса тым, што ён «садзейнічаў нелегальнай міграцыі»
Паводле зьвестак з Надбужанскага аддзелу памежнай службы Польшчы, «адной з галоўных прычын выдварэньня Дзьмітрыя Смактуновіча з тэрыторыі Польшчы стала яго супрацьзаконная дзейнасьць, зьвязаная з садзейнічаньнем у нелегальным перасячэньні беларуска-польскай мяжы мігрантамі», паведаміў Павал Латушка, які кантактаваў з польскімі памежнікамі.
Жонка беларуса расказала @mostmediaio, што Дзьмітрыя затрымлівалі за гэта яшчэ ў красавіку 2023 году. Паводле жонкі, тады ён супрацоўнічаў са сьледзтвам і дзякуючы ягоным дзеяньням удалося выйсьці на іншых удзельнікаў канала перавозкі; судзімасьць у Дзьмітрыя была пагашаная.
«Наіўна лічыць, што мігранты самастойна дабіраюцца да мяжы, узброеныя рознымі прадметамі». Аналітык пра крызіс на беларуска-польскай мяжы
«Я мяркую, што Беларусь ня выдасьць гэтага мігранта (датычнага да сьмерці польскага вайскоўца — рэд.) бо, сярод іншага, ён можа расказаць шмат цікавага пра тое, як усё арганізавана на беларускім баку, наколькі глыбока туды ўцягнутыя розныя беларускія спэцслужбы. Гэты чалавек, калі будзе выдадзены, будзе сябе абараняць і гаварыць шмат розных рэчаў, і гэта яўна будзе інфармацыя не на карысьць Менску», — лічыць аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі.
Урачыстае разьвітаньне з 21-гадовым польскім вайскоўцам Матэвушам Сітэкам праходзіць сёньня ў вёсцы Новы Любель Мазавецкага ваяводзтва, у касьцёле сьвятой Ганны. Вайскоўцы ад сям'і загінулага папрасілі СМІ не прысутнічаць на цырымоніі.
28 траўня на Сітэка з нажом на палцы напаў мігрант, які спрабаваў складзе вялікай групы незаконна перасячы мяжу з боку Беларусі. Вайскоўца шпіталізавалі, ён упаў у кому і празь нейкі час памёр. Рашэньнем міністра абароны Польшчы яго пасьмяротна павысілі ў званьні да старшага сяржанта і ўзнагародзілі залатым мэдалём «За заслугі ў абароне краіны»:
https://smarturl.click/z290w
Сёньня — Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай
12 чэрвеня ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень барацьбы зь дзіцячай працай. Яго мэта — прыцягнуць увагу да праблемы і неабходнасьці мераў па яе ліквідацыі. Паводле зьвестак ААН, сёньня 160 мільёнаў дзяцей па-ранейшаму занятыя ў сфэры дзіцячай працы — гэта амаль кожнае 10-е дзіця ў сьвеце.
Пра іншыя памятныя даты 12 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/vw60R
Канфлікт на польска-беларускай мяжы: што зьменіцца са стварэньнем буфэрнай зоны
Польскі ўрад пастанавіў стварыць буфэрную зону ўздоўж мяжы зь Беларусьсю. Яна будзе забясьпечваць ахову мяжы і бясьпеку польскіх памежнікаў.
Польскі журналіст Руслан Шошын тлумачыць, што гэта мяняе для простых людзей, як мяняюцца адносіны паміж беларускімі і польскімі ўладамі і як рэагуюць у Польшчы на сьмерць вайскоўца на мяжы:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=IFFWxQvRiEA
Польскі інтэлектуал напісаў, чаму Польшча павінна далей падтрымліваць беларускую справу
У польскім часопісе Przegląd выйшла эсэ Анджэя Раманоўскага «Алесь Бяляцкі», прысьвечанае лёсам зьняволенага нобэлеўскага ляўрэата і Беларусі.
«...Вялікая частка польскай гісторыі і культуры — насамрэч польска-беларуская: Меншчына — краіна Манюшкі, Наваградак — горад Міцкевіча, Горадня — горад Ажэшкі, Нясьвіж — замак Радзівілаў... Калі ў ХІХ стагодзьдзі радзілася беларуская нацыянальная адметнасьць, расейцы казалі: гэта польская інтрыга. Сёньня мы маем абавязак працягваць гэтую інтрыгу. Гэта значыць: памятаць пра Беларусь», — піша ён:
На таргі зноў выставілі нерухомасьць палітзьняволенага праваабаронцы «Вясны» Стэфановіча. Раней з аўкцыёну прадалі ягоны аўтамабіль
Зь першай спробы арыштаваную сьледзтвам 1/7 долі адміністрацыйнага памяшканьня па вуліцы Ложынскай, 16 у Менску, якая лічыцца за Валянцінам Стэфановічам, прадаць не ўдалося — ахвотных яе купіць не знайшлося. Цяпер пачатковую цану зьнізілі з 33 300 да 26 640 рублёў. Калі на аўкцыён зарэгіструюцца ўдзельнікі, таргі пройдуць 25 чэрвеня.
Раней з аўкцыёну прадалі аўтамабіль Стэфановіча — Citroen C4 Picasso 2016 выпуску:
https://smarturl.click/mp51z
Невядомыя намалявалі серп і молат на працы беларускай мастачкі Яны Шостак, якая знаходзілася ў варшаўскай галерэі
Яна падрыхтавала ў варшаўскім музэі Захэнта часовую выставу. Яна адкрылася ў пятніцу і на наступны дзень была разбураная. У сшытку, уключаным у выставу, нехта намаляваў серп і молат. Таксама зьнік шалік з выявамі беларускіх палітвязьняў. Невядомыя парэзалі паляроідныя здымкі Шостак і размалявалі некаторыя элемэнты экспазыцыі аэразольнай фарбай.
«Зьявіліся двое маладых людзей, селі за стол і ўспрынялі яго як інтэрактыўную прастору для майстар-клясаў. Яны пачалі размалёўваць экспанаты мастачкі. Служба бясьпекі не была гатовая да такіх сытуацый і не рэагавала своечасова», — кажа куратарка выставы:
https://smarturl.click/O0Za8
Праз 9 месяцаў стаў вядомы прысуд экс-дырэктару санаторыя «Беларусь»
Андрэя Кобеля асудзілі за шпіянаж. Ён нібыта працаваў на літоўскую выведку звыш 10 гадоў.
А сёньня ў Менскім гарадзкім судзе на 6 гадоў калёніі за «агентурную дзейнасьць» асудзілі грамадзянку Літвы, якая працавала ў тым самым санаторыі.
https://smarturl.click/VDgXg
Адвакат не адказвае, абвінавачаныя ня ведаюць, за што іх судзяць. Як у Беларусі праходзяць завочныя суды над апанэнтамі Лукашэнкі
«Канстытуцыя гаворыць пра роўнасьць бакоў і спаборнасьць працэсу. У гэты час «мая» адвакатка нават ня хоча ведаць маю прававую пазыцыю. Што яна будзе казаць у судзе? Што я вінаваты? Тады якая зь яе абаронца. Што я невінаваты? Але калі я прызнаю раптам віну?»