Начальства наваполацкай калёніі перастала выдаваць вязьням кнігі на любых мовах, апрача расейскай
Пра гэта паведаміў былы палітвязень, які раней сядзеў у ПК-1.
«Цяпер зь бібліятэкі вынялі ўсе беларускія творы: гэта пачалося недзе восеньню 2023 году. Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад. Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа. Забралі кніжнкі на замежных мовах — ангельскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай. Пацаны пытаюцца: „А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры“. Ім адказваюць: „Сёньня сябры, заўтра — ворагі“. Усе кніжкі толькі на расейскай мове»«, — цытуе былога палітвязьня «Вясна».
З канца 2020 году ўлады ўзмацнілі ціск за беларускую мову, шэраг палітвязьняў сьведчылі пра дыскрымінацыйнае стаўленьне турэмнікаў з-за яе. Пасьля прыходу да ўлады ў 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка шматкроць заяўляў пра неабходнасьць падтрымкі расейскай мовы.
На ілюстрацыйнай выяве адно з выданьняў паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
У Менску аднавілі падачу вады ў раёне, дзе раней пры будаўніцтве мэтро пашкодзілі трубу
Дзяржаўнае прадпрыемства «Менскводаканал» запусьціла ваду ў дамы, якія пацярпелі ад аварыі. Водазабесьпячэньне аднавілі ў 1:55 ночы.
https://smarturl.click/Q9pp
У Беларусі адкрыюць 4-е аддзяленьне Расейскага цэнтру навукі і культуры, які прасоўвае ідэі «рускага сьвету»
Расейскае Фэдэральнае агенцтва па справах СНД, суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве адкрывае сваё прадстаўніцтва ў Горадні.
https://smarturl.click/lvY6
«Гісторыя на Свабодзе». Беларуская мова — гарант нашай прысутнасьці ў сьвеце, — Уладзімер Лобач
Чым народ адрозьніваецца ад нацыі? Наколькі беларускі этнас стары? Чаму гісторыкі ня могуць гаварыць пра нейкія ідэнтычнасьці сялянаў ў дамадэрную і раньнюю мадэрную эпоху? — Пра гэта і іншае гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:
https://smarturl.click/a23g
Галоўнае за 31 студзеня
✍🏻 Урад зьмяніў умовы ў закон аб дармаедах. ІП будуць лічыцца занятымі ў эканоміцы толькі пры аплаце падаткаў
🙍🏻♂️ «Вязьні бачылі яго праз вакно зь перабінтаванай галавой». Экс-вязень Наваполацкай калёніі расказаў пра Віктара Бабарыку
🛩 Пачаліся найбуйнейшыя з часоў халоднай вайны вайсковыя вучэньні NATO ўздоўж межаў з Расеяй і Беларусьсю
✍🏻 У Беларусі пачынаецца агітацыя да Адзінага дня галасаваньня, умовы для яе сталі горшымі. Конкурс у Палату прадстаўнікоў мінімальны за апошні час
🙎🏼♂️«Мільён для мяне не кішэнныя грошы». Гутарка з Паўлам Падкарытавым пра адабраны маёнтак Падароск і мэцэнацтва
🙎🏼♂️Пазьняк: Толькі ўнутры Беларусі можа зьявіцца нацыянальны лідэр
📸 «Намаляваць такое ў турме — подзьвіг». Рэпартаж з выставы Паўла Севярынца. ФОТА
🗣 «Зь песьнямі, танцамі, буфэтамі». Як Натальля Качанава разумее выбары: разважае аналітык
Усе ўдзельнікі «Бі-2» паляцелі з Тайлянду
Шасьцёра ўдзельнікаў групы «Бі-2», якія былі затрыманыя ў Тайляндзе, сёньня змаглі вылецець у Ізраіль. Пра гэта «Медиазоне» паведаміў юрыст гурта. Саліст гурта Ягор «Лёва» Бортнік паляцеў у Ізраіль учора.
Дэпартацыі музыкаў у Расею дамагаўся асабіста расейскі консул па ўзгадненьні з Крамлём. У Расеі ім пагражае перасьлед празь іх антываенную пазыцыі.
Пазьняк: Толькі ўнутры Беларусі можа зьявіцца нацыянальны лідэр
1-га лютага 1863 года на землях былога Вялікага княства Літоўскага пачалося паўстаньне Кастуся Каліноўскага. Паўстанцы выступілі супраць расейскай улады, але паўстаньне пацярпела паразу. Чаму тады гэты дзень адзін з найважнейшых у беларускай гісторыі? Што беларусы адзначаюць, узгадаваючы паўстанцаў Каліноўскага? І ці ёсьць сэнс выступаць супраць мацнейшага суперніка?
Госьць эфіру «Свабоды Premium» — Зянон Пазьняк, лідэр руху «Вольная Беларусь»:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/V3T_RDrsfjs
«Зь песьнямі, танцамі, буфэтамі». Як Натальля Качанава разумее выбары
«Развагі Натальлі Качанавай пра выбары — гэта адлюстраваньне калектыўнага несьвядомага цяперашняй кіроўнай эліты Беларусі, — піша аналітык Валер Карбалевіч:
Паводле яе разваг, ня ўлада абавязана народу, а грамадзянін абавязаны дзяржаве („сьвяты абавязак“, „гонар“) за тое, што дазваляе, дае яму „права аддаць свой голас“. Тут усё перакулена з ног на галаву. Атрымліваецца, не народ павінен выбіраць уладу, а наадварот, улада выкарыстоўвае народ для імітацыі сваёй легітымнасьці»:
https://smarturl.click/mxnB
Урад Літвы падтрымаў прапанову ўзмацніць жорсткасьць праверкі беларусаў на мяжы
Беларусаў, якія ўяжджаюць у Літву па шэнгенскай візе, пры неабходнасці будуць правяраць дадаткова, больш дэталёва, як цяпер правяраюць грамадзян Расеі:
https://smarturl.click/3y0m
IT-кампаніі зь беларускімі каранямі EPAM і Wargaming за мінулы год сумарна заплацілі ў Літве €35,5 млн падаткаў, што амаль удвая больш, чым у 2022-м
EPAM і Wargaming — лідэры ў падатках у IT-галіне Літвы Сярод топ-50 кампаній-падаткаплатнікаў сэктару «інфармацыя і сувязь» у Літве доля гэтых дзьвюх кампаній дасягнула 8%.
EPAM Systems заснаваная ў 1993 годзе беларускімі прадпрымальнікамі Аркадзем Добкіным і Леанідам Лозьнерам, першыя офісы адкрылі ў ЗША і Беларусі. Кампанію Wargaming заснавала ў 1998 годзе каманда беларускіх распрацоўнікаў на чале зь менчуком Віктарам Кіслым:
https://smarturl.click/0Vap
Расейская Дзярждума прыняла праект закону аб канфіскацыі маёмасьці за «лжывую інфармацыю» пра войска
Пад дзеяньне новага закону падпадуць восем артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У тым ліку: аб распаўсюджваньні загадзя лжывай інфармацыі аб расейскім войску, аб дыскрэдытацыі расейскай арміі, аб публічных закліках да экстрэмізму, публічных закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі, публічных закліках супраць бясьпекі дзяржавы, закліках да ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да Расеі і яе грамадзян, аказаньні садзейнічаньня ў выкананьні рашэньняў міжнародных арганізацый, у якіх Расея ня ўдзельнічае, аб рэабілітацыі нацызму.
Большасьць крымінальных артыкулаў расейскія ўлады ўвялі ў Крымінальны кодэкс або пастрожылі пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
https://smarturl.click/gLdR
«Намаляваць такое ў турме — подзьвіг». Рэпартаж з выставы Паўла Севярынца. ФОТА
Выстава твораў палітвязьня Паўла Севярынца «У сэрцы — Беларусь» адкрылася ў варшаўскай прасторы Witryna Domu Wshodniego 30 студзеня. Калі яе наведнікі бачаць алоўкавыя рысункі, зробленыя ў розных вязьніцах, ва ўсіх адразу паўстае пытаньне: як яны апынуліся на волі? Якім чынам змаглі «вырвацца» з-за кратаў і трапіць на выставу?
🎨 Расказваем пра турэмную творчасьць Паўла Севярынца — і паказваем яе.
https://smarturl.click/MJo2
Пад морам, пад камянямі. Як ЗША абвясьцілі кантроль над вялікай тэрыторыяй у Арктыцы — незвычайным спосабам
З ростам канкурэнцыі за рэсурсы Паўночнага Ледавітага акіяну розныя дзяржавы абвяшчаюць сваё права на кавалкі тэрыторыі пад вадой, дзе некалі можна будзе знайсьці і здабываць нафту, газ ды іншыя карысныя выкапні. Злучаныя Штаты нядаўна зрабілі такі крок — спосабам, які выклікае шмат пытаньняў.
https://smarturl.click/WE0W
«Моцна схуднеў, але позірк — цьвярозы, упэўнены». Былы зьняволены Наваполацкай калёніі расказаў пра Віктара Бабарыку
Папраўчую калёнію № 1 у Наваполацку называюць адной з самых жорсткіх у Беларусі. Тут адбываюць тэрмін каля 150 палітвязьняў, у тым ліку Віктар Бабарыка. Свабода пагутарыла зь беларусам, які нядаўна вызваліўся з гэтай калёніі.
https://smarturl.click/xJeZ
Чаму жанчыны маўчаць? Што паказала гісторыя ў ЭГУ
ЭГУ адлічыў студэнтку Тацяну Барысаву, якая не зьмірылася з хамствам выкладчыка Сяргея Сялецкага, афіцыйна — за «парушэньне акадэмічнай этыкі».
«Калі толькі разгарэўся скандал і студэнткі пачалі расказваць, як пацярпелі ад дамаганьняў і непрафэсіяналізму Сялецкага, я бачыла шмат прэтэнзій і пытаньняў, чаму яны робяць гэта ананімна. (...) Жанчыны найчасьцей не расказваюць пра такое зусім або расказваюць ананімна, бо сыстэма калі раптам не абараняе мужчын да канца, дык добра за іх помсьціць. І гісторыя Тацяны Барысавай якраз ілюструе гэтую праблему», — пра скандал у ЭГУ піша блогерка Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/mxgo
Вагнэраўцы вучаць снайпэраў унутраных войскаў МУС Беларусі
«Шосты сэзон курсу тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам інструктараў ПВК „Вагнэр“ ідзе поўнай хадой. Да засваеньня новай вузкай спэцыялізацыі таксама прыступілі снайпэры», — напісаў тэлеграм-канал унутраных войск і апублікаваў відэа.
Меркаваны баец «Вагнэра» на занятках з навучэнкамі Нацыянальнай школы прыгажосьці, лета 2023
Тут вучыліся Патрушаў і Латыпаў. Што за Акадэмія нацыянальнай бясьпекі, дзе рыхтуюць кадры для КДБ
Будынак у стылі сталінскага ампіру ў Менску па вуліцы Зьмітрака Бядулі — гэта Акадэмія нацыянальнай бясьпекі, кузьня кадраў КДБ. Сваю гісторыю гэтая закрытая ўстанова пачала ва ўкраінскім Львове. Расказваем, як там вучацца і што гэта за структура.
https://smarturl.click/vZvg
СК Беларусі зможа атрымліваць зьвесткі аб пэрсанальных дадзеных фізычных асобаў бязь іх згоды
Згодна з законпраектам, які Палата прадстаўнікоў сёньня прыняла ў 1-ым чытаньні, Сьледчы камітэт атрымае паўнамоцтвы «ў адпаведнасьці з ускладзенымі на яго задачамі бяз згоды фізычных асобаў» атрымліваць зьвесткі «з інфармацыйных рэсурсаў [сыстэм], якія зьмяшчаюць пэрсанальныя дадзеныя», і да іх мець доступ, у тым ліку дыстанцыйны:
https://smarturl.click/AvbO
У эміграцыі памёр гарадзенец, які ў 2020 годзе адзіны публічна далучыўся да страйку на тытунёвай фабрыцы
30 студзеня ў польскім Быдгашчы памёр 42-гадовы беларус Аляксандар Куваньнікаў. Ён зьехаў у Польшчу, ратуючыся ад палітычнага перасьледу. У 2020 годзе Аляксандар быў адзіным, хто публічна далучыўся да страйку 14 лістапада. Яго звольнілі.
У Аляксандра за мяжой засталася жонка Жанна і чацьвёра дзяцей, у Беларусі — маці. Для сям'і адкрылі дабрачынны збор:
https://smarturl.click/Ymaj
«Мільён для мяне не кішэнныя грошы». Гутарка з Паўлам Падкарытавым пра адабраны маёнтак Падароск і мэцэнацтва
Пагутарылі з расейцам Паўлам Падкарытавым, які спансуе беларускую культуру. Нядаўна ў яго забралі «Маёнтак Падароск», які ён аднаўляў 10 гадоў і ў які інвэставаў мільён даляраў.
Мэцэнат расказаў Свабодзе пра крымінальную справу на ягоных супрацоўнікаў, страчаную маёмасьць, наколькі цяжка адмаўляць людзям у дапамозе і чаму ён працягвае ўкладаць грошы ў беларускае:
https://smarturl.click/Q980
Праваабаронцы паведамляюць пра рэйды сілавікоў па родных тых, хто зьехаў за мяжу
Людзей просяць угаворваць сваіх сваякоў вярнуцца ў Беларусь праз «камісію па вяртаньні». Вядома пра сама меней 3 выпадкі, калі да людзей прыходзілі з такімі прапановамі, піша @viasna96.
Праваабаронцам вядомыя сама меней тры выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасьці» супраць людзей заводзілі крымінальныя справы пасьля вяртаньня з-за мяжы праз «камісію па вяртаньні» і праграму сілавікоў «Дарога дадому»:
https://smarturl.click/VWv4
Украіна перадала Расеі аднаго з трох палонных беларусаў, якія змагаліся ў складзе расейскіх сіл
Грамадзяніна Беларусі Максіма Запеку разам зь іншымі расейскімі палоннымі перадалі расейскаму боку ў рамках абмену, паведамілі Свабодзе ў праекце «Хачу жыць». Украінскія вайскоўцы ўзялі яго ў палон летась у кастрычніку пад Бахмутам. Запека пачаў служыць ва Ўзброеных сілах Расеі з 5 жніўня 2023 году — ён казаў, што падпісаў кантракт з расейскай арміяй, бо патрэбны былі грошы.
Сярод тых украінскіх вайскоўцаў, якія ў межах абмену вярнуліся ва Ўкраіну, беларускіх добраахвотнікаў, захопленых Расеяй у палон, няма:
https://smarturl.click/xJQm
Конкурс у Палату прадстаўнікоў значна меншы, чым у папярэднія гады — 2,4 чалавека: ЦВК абнародавала вынікі рэгістрацыі кандыдатаў на выбары
На 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў будуць прэтэндаваць 265 кандыдатаў. Агулам было вылучана 298 кандыдатаў, 34 зь іх не зарэгістравалі. У сярэднім на 1 месца прэтэндуе 2,4 кандыдаты, і гэта значна менш, чым у папярэднія гады: у 2,7 раза менш, чым на папярэдніх выбарах у ніжнюю палату ў 2019 годзе (6,4 чалавека на месца), і ў 2,4 раза — чым на выбарах у 2016-м (5,7 на месца). На выбарах у мясцовыя саветы конкурс — прыкладна 1,5 чалавекі на месца.
З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводнай выбарчай кампаніі ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ:
https://smarturl.click/J1aw
Адбыўся вялікі абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй
Ва Ўкраіну, паводле Ўладзіміра Зяленскага, вярнуліся 207 чалавек, вайскоўцы і цывільныя. У сваю чаргу Мінабароны Расеі паведаміла пра абмен па формуле «195 на 195» — верагодна, гаворка ідзе толькі пра вайскоўцаў.
У Расеі пасьля зьбітага пад Белгарадам самалёта Іл-76 гучалі заявы аб немагчымасьці новых абменаў. РФ настойвала на тым, што на борце зьбітага самлёта былі ўкраінскія палонныя, аднак ніякіх доказаў гэтаму пакуль не зьявілася.
Фота @V_Zelenskiy_official
У Вільні вынесьлі вырак беларусу за напад на беларускую амбасаду
Віленскі гарадзкі акруговы суд прызнаў вінаватым грамадзяніна Беларусі Мацьвея Бяляя ў нападзе на амбасаду Беларусі 20 красавіка 2023 году.
Пакараньне ён ужо адбыў.
https://smarturl.click/pQdj
У Менску 18 шматпавярховікаў, дзіцячы садок і дом інвалідаў засталіся без ацяпленьня і гарачай вады
У «Менскэнэрга» абяцалі завяршыць рамонт да 5:00 31 студзеня, аднак спазьніліся, праблемы дагэтуль ня вырашаныя. Аварыя на цеплатрасе здарылася і ў Віцебску.
https://smarturl.click/RbOD
Супраць палітвязьня Разановіча завялі новую крымінальную справу
Паводле АЧК-Беларусь, з ініцыятывы адміністрацыі івацэвіцкай калёніі № 22 супраць Дзьмітрыя пачалі крымінальную справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі). Дата суду пакуль невядомая.
Летась палітвязьня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Дзьмітрыя неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
Дзьмітрыя затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 году. 22 сьнежня 2021 году Менскі абласны суд прызначыў анархістам Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў; Разановічу — 19 гадоў; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.
КДБ затрымаў афіцэра запасу, яго падазраюць у працы на СБУ
Афіцэр запасу і адзін з аўтараў першай Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі Беларусі нібыта перадаваў Украіне зьвесткі пра расейска-беларускія вайсковыя вучэньні. Прапагадысты гавораць, што пры ператрусе спэцслужбы знайшлі ў яго дакумэнт з пазнакай «цалкам сакрэтна», флэш-карткі, грошы і «каля 800 дакумэнтаў, якія ён займеў падчас працы на сілавыя структуры».
Рэакцыі на гэтую інфармацыю ў Кіеве пакуль няма. Свабода зьвярнулася па камэнтар у СБУ Ўкраіны.
https://smarturl.click/EQ9L
Урад зьмяніў умовы ў пастанову аб «дармаедах»
ІП будуць лічыцца занятымі ў эканоміцы толькі пры аплаце падаткаў.
https://smarturl.click/LB9M
Хто насамрэч апраўдвае нацызм і чаму небясьпечна казаць пра «генацыд беларускага народу»
Пасьля пратэстаў 2020 году пракуратура Беларусі пачала займацца расьсьледаваньнем «генацыду беларускага народу падчас ІІ сусьветнай вайны» ды заводзіць крымінальныя справы на тых, хто гэты генацыд «адмаўляе». Аўтар Свабоды Сяргей Дубавец — адзін з завочных фігурантаў такой справы.
У блогу ён тлумачыць, чаму ня лічыць, што падчас вайны быў мэтанакіраваны генацыд беларусаў, але можна гэтым словам акрэсьліць тое, што адбываецца цяпер у беларускіх турмах:
https://smarturl.click/8GjV