radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Як пасьпяховае прадпрыемства дакацілася да запісу роліка пра нявыплату заробкаў у TikTok

Супрацоўнікі камбінату «Сталічны» паскардзіліся на пяцімесячную затрымку заробкаў асабіста Лукашэнку. У кароткім роліку яны заяўлялі, што грошай ад працадаўцы ня бачаць ужо 5 месяцаў.

«Людзі ходзяць у лямбарды, здаюць сваё золата, таму што трэба неяк пражыць», — казалі супрацоўнікі прадпрыемства ў olga60088?referer_url=mediazona.by%2Fnews%2F2024%2F02%2F10%2Fryba&refer=embed&embed_source=71929437%2C121374463%2C121351166%2C121331973%2C120811592%2C120810756%3Bnull%3Bembed_masking&referer_video_id=7333597954445462790">звароце.

Яшчэ нядаўна гэтае прадпрыемства належала ягонаму Кіраўніцтву спраў і было найбуйнейшым пастаўшчыком рыбы ў краіну.

https://smarturl.click/gppqD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэктараў беларускіх ВНУ сёньня выклікалі ў Вайсковую акадэмію на заняткі па агнявой падрыхтоўцы

Іх вучылі страляць з аўтамата і зь пісталета Макарава, далі патрымаць аўтаматы Калашнікава і паглядзець на гранатамёт, паведаміла Мінабароны.

З новага навучальнага году ў ВНУ Беларусі будзе абавязковы курс пачатковай вайсковай падрыхтоўкі. Вучэбную праграму спачатку прэзэнтуюць рэктарам і прарэктарам. Сёньня рэктарам прадэманстравалі элемэнты заняткаў па тактычнай мэдыцыне, інжынэрнай падрыхтоўцы, радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароне і інш..

Фота: t.me/militaryby

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Масква перапісвае гісторыю Беларусі. Тлумачым з Гурневічам

Беларусь і Расея дамовіліся пра адзіныя падручнікі па гісторыі для школ і ВНУ. Цяпер беларусаў будуць вучыць гісторыі Савецкага Саюзу і Расейскай імпэрыі гэтак жа, як і ў школах Пензы або Краснадару.

Глядзім, як самі расейцы ў сваіх падручніках і афіцыйных каналах бачаць гісторыю беларусаў:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=T3m_AeutKKM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Яна не піла, але з галавой стала не ў парадку». Што вядома пра трагедыю ў Воршы

Вядома, што жанчыну завуць Ірына. У Belpol Свабодзе паведамілі, што раней яна працавала прадзільшчыцай на Аршанскім льнокамбінаце. Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што жанчына не піла алькаголь, сама выхоўвала 6 дзяцей ад розных мужчын.

Паводле крыніц, многія жыхары Воршы дапамагалі жанчыне рэчамі, прадуктамі адзеньнем для дзяцей. «Але яна была часам паводзіла сябе дзіўна, магла выкінуць рэчы, якія ёй далі, бо ёй здавалася, што яе так сурочаць», — кажа крыніца. Расказваем, што яшчэ ўдалося даведацца:

https://smarturl.click/Adda4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Таксі і маршруткі, якія не зарэгіструюць у «рэестры перавозак» да 1 лістапада, будуць канфіскоўваць

Рэестар аўтамабільных перавозак пасажыраў пачне працаваць у Беларусі з 1 жніўня. На працягу 3 месяцаў (да 1 лістапада) у ім павінны зарэгістравацца ўсе дыспэтчары, кіроўцы і транспарт кампаній, якія хочуць і далей працаваць у сфэры нерэгулярных пасажырскіх перавозак.

У тых, хто своечасова гэта ня зробіць, будуць канфіскоўваць аўтамабілі ў даход дзяржавы. Пры гэтым для такіх кампаній аўтаматычна выключаецца магчымасьць выплаты штрафу і вяртаньня аўтамабіля:

https://smarturl.click/vwwzQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Губарэвіч: Людзі на кадрах АНТ, якіх нібыта затрымалі па справе «Кадравага рэзэрву», ня маюць дачыненьня да ініцыятывы

АПК цяпер зьбірае інфармацыю пра 14 чалавек, якіх паказалі на дзяржаўным тэлеканале АНТ як затрыманых па справе «Кадравага рэзэрву Новай Беларусі».

«Тыя, каго атрымалася ідэнтыфікаваць, ня маюць і ніколі ня мелі дачыненьня да „Кадравага Рэзэрву“. Некаторыя зь іх знаходзяцца на свабодзе ці ўвогуле раней пакінулі межы Беларусі. Па некаторых былі выкарыстаныя здымкі з ранейшых затрыманьняў, не зьвязаных з „Кадравым Рэзэрвам“», — паведаміў Юры Губарэвіч:

https://smarturl.click/8EEk8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Смаргоншчыне пракуратура выносіць папярэджаньні людзям напярэдадні Адзінага дня галасаваньня

«Сёньня ранкам тэлефанаваньнем з Смаргонскага РАУС нагадалі, што краіна напярэдадні вядомага дзяржаўнага мерапрыемства. А таму трэба ў 16:00 зайсьці ў РАУС, каб атрымаць папярэджаньне ад пракурора аб магчымай адказнасьці», — паведамілі жыхары Смаргоняў.

Папярэджаньні ад пракурора, сярод іншых, атрымалі тыя, хто адбываў пакараньне паводле «народных» і «экстрэмісцкіх» артыкулаў, і тыя, хто стаіць на ўліку як «схільныя да ўжываньня алькаголю». Апроч пісьмовага папярэджаньня, з грамадзянамі ў асобным пакоі праводзілі працяглую гутарку:

https://smarturl.click/0eeDp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынесьлі завочны прысуд у справе ByPol

Аляксандру Азараву прызначылі 25 гадоў турмы. Мацьвею Купрэйчыку, Уладзімеру Жыгару і Ігару Лобану — па 12 гадоў, Андрэю Астаповічу — 11 гадоў, паведамілі праваабаронцы.

Усе фігуранты справы даўно выехалі зь Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Завяршылася сьледзтва ў справе прыватнай школы «Смарт Скул», фігурантаў абвінавачваюць у махлярстве

Паводле словаў сілавікоў, вучням «аказваліся толькі кансультацыйныя і рэпэтытарскія паслугі» ў онлайн-фармаце з дапамогай праграмы «Zoom». Такім чынам, робіць выснову СК, «значная колькасьць непаўналетніх абавязковую праграму на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не засвойвала на працягу доўгага часу».

Акрамя гэтага, у «Смарт Скул» нібыта адсутнічалі «падручнікі і навучальныя дапаможнікі», выдаваліся ведамасьці чацьвяртных адзнак «без фактычнага засваеньня слухачамі адукацыйнай праграмы», а большасьць настаўнікаў «не былі прынятыя на пасаду ў адпаведнасьці са штатным раскладам», пры гэтым лічацца ў якасьці «пэдагогаў дадатковай адукацыі ў іншых падкантрольных суб’ектах гаспадараньня, або былі зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі».

https://smarturl.click/VDDBZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лельчыцкім раёне — вучэньні КДБ

@euroradio датэлеванавалася ў Лельчыцкі райвыканкам. Там сказалі, што баяцца нічога ня трэба, абвешчаная трывога — толькі чарговыя вучэньні спэцслужбаў.

«У нас ужо ня першы раз вучэньні праходзяць. Яны правяраюць гатовасьць сваіх структурных падразьдзяленьняў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Клалі тварам у асфальт і ціснулі на патыліцу». Зьявілася расьсьледаваньне катаваньняў у Цэнтральным РУУС Менску 9-13 жніўня 2020

Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі здолеў раскрыць асобы 88 сілавікоў, якія зь вельмі высокай імавернасьцю прысутнічалі ці ўдзельнічалі ў тых катаваньнях. Пацярпелым удалося апазнаць ужо 33 зь іх.

Зьмест дакумэнту мае разьбіўкі на дні і прамежкі часу па гадзінах. Усе апазнаныя сілавікі прыводзяцца са сьціслай даведкай пра іх і фатаграфіямі.

https://smarturl.click/nyyQ9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Магу толькі маліцца, каб дачка засталася жывая», — бацька палітзьняволенай Калесьнікавай

Ужо год Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў інфармацыйнай блякадзе. Сваякам Марыі Калесьнікавай апошні ліст ад яе прыйшоў 15 лютага 2023 году. Бацьку, які жыве ў Беларусі, бачыцца з Марыяй не даюць.

https://smarturl.click/pppR2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Масавае забойства ў Воршы. Знайшлі чатыры дзіцячыя целы

Дзецям ад 1 да 8 гадоў, на іх целах — прыкметы гвалтоўнай сьмерці. Паводле папярэдняй інфармацыі, да здарэньня можа мець дачыненьне іхная 36-гадовая маці, якую ўжо затрымалі.

https://smarturl.click/Zyy1q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Губарэвіч: Каля 30% удзельнікаў «Кадравага рэзэрву» знаходзяцца ў Беларусі

Паводле Губарэвіча, базавыя меры бясьпекі падчас анлайн-лекцыяў для ўдзельнікаў «Кадравага рэзэрву» дазваляюць захаваць ананімнасьць.

Што да нібыта затрыманьняў удзельнікаў праграмы, пра якія заявіў прапагандыст Ігар Тур, Губарэвіч бачыць некалькі варыянтаў, як падобнае магло адбыцца: чалавек мог напісаць у фэйкавы тэлеграм-канал праграмы, або яго маглі вылічыць па IP-адрасе, калі раней недаступны зь Беларусі сайт «Кадравага рэзэрву» пачаў адкрывацца для карыстальнікаў унутры краіны і людзі маглі заходзіць на яго без VPN:

https://smarturl.click/1ddxO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сама меней 65 чалавек трапілі пад судовы перасьлед за дапамогу ад INeedHelpBY. Ім прысуджаюць вялікія штрафы

Некаторыя суды ўжо прайшлі, іх вынікамі сталі вялікія штрафы з кампэнсацыяй сумы дапамогі. Частка людзей яшчэ чакае судоў. Прычынай стала дапамога ў выглядзе прадуктовых перадач, якую сем’і палітвязьняў атрымлівалі празь Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY:

https://smarturl.click/jkkOj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спрыяльная сытуацыя, якая існавала на расейскім рынку для беларускіх тавараў, амаль зьнікла, — эканаміст Крук

Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук аналізуе супярэчлівыя дадзеныя беларускага гандлёвага балянсу, заяўляе, што спрыяльная каньюнктура для беларускіх тавараў у Расеі скончылася, і прадказвае, што ўлады, магчыма, зноў пачнуць абмяжоўваць імпарт.

Сьцісла:

🔸 У 2022 годзе «плюс» у гандлі паслугамі складаў 4,2 мільярда, а ў 2023 годзе — толькі 2,8 мільярда.
🔸 Сытуацыя на расейскім рынку для беларускіх тавараў ужо пагоршылася.
🔸 Ад пачатку было зразумела, што пераарыентацыя на Расею можа даць кароткатэрміновы эфэкт, але стратэгічна гэта ненадзейны шлях.
🔸 Улады спрабуюць тымі ж «адміністратыўнымі мэтадамі» пранікнуць на рынкі іншых краінаў, але гэта ня надта працуе.

https://smarturl.click/kjjq4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Галоўны мэсыдж кандыдатаў на выбарах: калі не Лукашэнка, то вайна», — Тацяна Ашуркевіч

Якія асноўныя наратывы перадвыбарчай агітацыі ў сёлетняй кампаніі? Наколькі актыўна гучаць тэмы вайны, інтэграцыі з Расеяй, сацыяльнай справядлівасьці? Як ідзе падрыхтоўка да фармаваньня Ўсебеларускага народнага сходу?

На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае журналістка, дасьледчыца Тацяна Ашуркевіч:

https://smarturl.click/kjjRo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 15 лютага

👮🏻‍♂️ Масавае забойства ў Воршы: знайшлі 4 дзіцячыя целы. Расказваем, што вядома пра трагедыю

👨🏻‍⚖️ Вынесьлі выракі ў завочным судзе ў «справе ByPol»: да 25 гадоў зьняволеньня. У ByPol адрэагавалі

🚌 Таксі і маршруткі, якія не зарэгіструюць у «рэестры перавозак» да 1 лістапада, будуць канфіскоўваць

🙍🏻‍♂️ «Па сьмяротным артыкуле». За здраду дзяржаве судзяць падпалкоўніка, які «перажываў за Ўкраіну»

🐶 «Аддаў жыцьцё, выконваючы заданьне». Гісторыя беларускага сабакі, які стаў афіцэрам паліцыі ў ЗША

👫 «Прыйшлі да бацькоў, пагражалі праблемамі». Як у беларусаў працягваюць патрабаваць «кампэнсацыю» за данаты

🙍🏻‍♀️ «Задача рэжыму — адключыць мазгі». Сьвятлана Мацкевіч пра філёзафа за кратамі, Каардынацыйную раду і вышэйшую адукацыю для Лукашэнкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што хочуць зрабіць са студэнтамі і як Лукашэнка выкарыстоўвае ВНУ

Што вядома пра палітвязьня філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Што насамрэч адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і як да гэтага паставіўся бы Мацкевіч?

Госьця Свабоды Premium — сябра Каардынацыйнай рады, кандыдат пэдагагічных навук, мэтадоляг Сьвятлана Мацкевіч, якая прадстаўляе Згуртаваньне сваякоў і былых палітвязьняў. Размаўляем зь ёй пра сытуацыю з Уладзімерам Мацкевічам, пра нараду Лукашэнкі з рэктарамі ВНУ і спробы ўладаў спыніць ад’езд студэнтаў, а таксама крызіс у Каардынацыйнай радзе:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/TPdyeevbU64

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына перашкодзіла ўзгадніць новы, 13-ы пакет санкцый ЭЗ супраць Расеі, у якім ёсьць і беларускія кампаніі

Вугоршчына выступіла супраць абмежаваньняў для кампаній трох з Кітая і адной Індыі, якія, як сьцьвярджаецца, дапамагаюць расейскаму абароннаму сэктару.

У чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага сьпісу супраць Расеі трапілі беларускія Аршанскі авіярамонтны завод, Барысаўскі завод па рамонце радыёэлектроннай зброі, кампанія «Пеленг» і іх кіраўнікі, а таксама кіраўнікі арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей:

https://smarturl.click/Q11m1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Аддаў жыцьцё, выконваючы заданьне». Гісторыя беларускага сабакі, які стаў афіцэрам паліцыі ў ЗША

Нядаўна ў ЗША забілі паліцэйскага сабаку. Нікс паходзіла зь Беларусі. Расказваем, што вядома пра гісторыю чатырохлапай паліцыянткі і ейнага напарніка, афіцэра Джона Варгаса:

https://smarturl.click/0eeDp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі заявілі аб ракетным удары Ўкраіны па Белгарадзе. Ёсьць загінулыя і параненыя

Паводле белгарадзкага губэрнатара, ракеты ці іхныя аскепкі трапілі ў пяць шматкватэрных дамоў, у краму і адно прамысловае прадпрыемства.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/Q11Zq

Фота Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага, пошук 🔎

Шукаем беларусаў, якія пасьля «пашпартнага» ўказу жывуць за мяжой бязь дзейных беларускіх дакумэнтаў. Калі гэта вы, напішыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантуем.

📫 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прыйшлі да бацькоў, пагражалі праблемамі». Як у беларусаў працягваюць патрабаваць «кампэнсацыю» за данаты

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі за данаты асудзілі больш за 60 чалавек. Цяпер зьявіліся паведамленьні аб тым, што КДБ пайшоў па другім коле, а таксама пачаў ціснуць на сваякоў тых, хто выехаў з краіны.

https://smarturl.click/Daa2Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ У Лельчыцкім раёне ўвялі рэжым «Контратэрарыстычнай апэрацыі»

Упраўленьне КДБ па Гомельскай вобласьці распаўсюдзіла заклік да жыхароў.

«Насельніцтва раёну просім захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаваньням супрацоўнікаў сілавых структур».


Прычыны ўвядзеньня рэжыму контратэрарыстычнай апэрацыі невядомыя, таму няясна, зьвязана гэта з вучэньнямі ці зь нейкімі падзеямі на мяжы з Украінай, каля якой месьціцца раён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Сьцяпан Латыпаў захварэў на цынгу

Цынга — захворваньне, зьвязанае зь нястачай вітаміну С. Пры адсутнасьці вітаміну яна можа разьвіцца за чатыры тыдні, пры недахопе – за чатыры месяцы.

https://smarturl.click/RAA2J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Па сьмяротным артыкуле». За здраду дзяржаве судзяць падпалкоўніка, які «перажываў за Ўкраіну»

Падпалкоўнік Антон Чарамных — чарговы вайсковец, які пасьля падзей 2020 году стане перад судом паводле артыкула аб здрадзе дзяржаве. Пагаварылі з чалавекам, які знаў Чарамных падчас службы ў беларускім войску і мае сваю вэрсію таго, чаму ўзьнікла абвінавачаньне паводле «сьмяротнага 356 артыкула».

https://smarturl.click/JDDMm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінздароўя: у Беларусі назіраецца рост захворваньняў на вірусны гепатыт А

У ведамстве адзначаюць, што найбольшая колькасьць захворваньняў прыпадае на асеньне-зімовы пэрыяд, а большасьць хворых — дарослыя ва ўзросьце 18–39 гадоў.
Каб абмежаваць распаўсюд захворваньня ў Менску і рэгіёнах у лютым-сакавіку праводзяць вакцынацыю дарослых, якія блізка кантактавалі з хворымі на гепатыт А.

На пачатку лютага стала вядома, што за апошнія два тыдні ў Латвіі зарэгістравалі 9 выпадкаў гепатыту А, сярод іх 6 чалавек заразіліся ў Беларусі:

https://smarturl.click/B663j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 лютага

🇪🇺 У праект 13-га пакету санкцый Эўразьвязу трапілі 6 беларускіх грамадзян і 3 абаронныя прадпрыемствы

👮🏻‍♂️ СК завёў справу на ўдзельнікаў ініцыятывы «Кадравы рэзэрв для новай Беларусі». Губарэвіч: Каля 30% яе ўдзельнікаў — у Беларусі

👫 «Больш дзяўчаты дзяўчатам дораць». Як беларускія школьнікі сьвяткуюць Дзень закаханых, нягледзячы на забарону

🙍🏻‍♀️ «Казала, што не хачу паміраць на чужыне». Гісторыя 73-гадовай беларускі, якая мусіла ўцякаць за мяжу, бо насіла перадачы ў СІЗА

✍🏻 «Гэты матэрыял распаўсюджаны...». Чаму расейскія «іншаземныя агенты» паведамляюць пра свой статус чытачам, а беларускія «экстрэмісты» — не

🗣 Паміж дыктатурай і бездапаможнасьцю ўлады. Урокі крызісу ў Каардынацыйнай радзе

👨‍👩‍👦 Што хаваецца за дзяржаўным плянам адкрыць лінію для ахвяраў хатняга гвалту, разважае Наста Захарэвіч

🙎🏼‍♂️«Гісторыя на Свабодзе». Уладзімер Лобач пра нацыянальны характар беларусаў: «У партызаны не ідуць, каб прайграваць»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэты матэрыял распаўсюджаны...». Чаму расейскія «іншаземныя агенты» паведамляюць пра свой статус чытачам, а беларускія «экстрэмісты» — не

Многія эмігранты з Расеі (журналісты, блогеры, музыкі) працягваюць пісаць аб сваім статусе «іншаземнага агента», як таго патрабуюць расейскія ўлады. Беларусы ж пра свой «экстрэмісцкі» статус ня згадваюць. У чым розьніца і чаму так адбываецца? Разьбіраемся:

https://smarturl.click/qll4d

Читать полностью…
Подписаться на канал