💌 «Гісторыі тыдня» — зьбіраем для вас самае цікавае ў адным лісьце!
Хто ўзначаліць Беларусь пасьля Лукашэнкі? Што насамрэч адбываецца зь беларускага боку мяжы з Украінай і ці ёсьць нагоды трывожыцца? Як беларусам абараніцца ад дэпартацыі з Эўразьвязу на радзіму, дзе іх чакае перасьлед? Ці могуць улады адмяніць угоду па продажы кватэры палітуцекача? Ці закрыюць Тэлеграм пасьля арышту Дурава?
Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні — у матэрыялах Свабоды за гэты тыдзень. Усе іх мы зьбіраем у штосуботняй рассылцы — зручна, так вы нічога не прапусьціце!
Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
Аляксандру Лукашэнку споўнілася 70 гадоў, трыццаць зь іх ён знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі
Параўналі тэрміны ва ўладзе зь іншымі кіраўнікамі краінаў.
На сьвяточных лінейках да пачатку ува ўсіх менскіх школах будуць дзяжурыць сілавікі
На сьвяточных лінейках 2 верасьня ў школах і гімназіях Менску будуць прысутнічаць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, паведаміла прэс-служба УУС Менскага гарвыканкаму.
Захады анансавалі «ў мэтах папярэджаньня супрацьпраўных праяў», сярод іншага заяўлена аб патрэбе дарожнай бясьпецы паблізу навучальных устаноў, якую забясьпечаць экіпажы ДАІ.
Пад «асаблівы кантроль» таксама возьмуць прылеглую да навучальных устаноў тэрыторыю, месцы масавага адпачынку грамадзян, паркі і сквэры.
Аднагодак Траволты і Burger King’а. Якімі былі сьвет і Беларусь у год нараджэньня Лукашэнкі
Аляксандар Лукашэнка кіруе Беларусьсю амаль палову жыцьця, 30 жніўня яму спаўняецца 70. У год яго нараджэньня насельніцтва Менску было ў пяць разоў меншае, чым цяпер, Крым толькі-толькі афіцыйна ўвайшоў у склад УССР, а ў этэры пачалі гучаць першыя перадачы будучай беларускай службы Свабоды, у сацсетках якой вы зараз бачыце гэтае паведамленьне. Расказваем, якімі былі Беларусь і сьвет у 1954-м — у год нараджэньня Лукашэнкі.
https://smarturl.click/RAZox
Хто і як павіншаваў Лукашэнку з 70-годзьдзем
30 жніўня Аляксандар Лукашэнка адзначае 70-годзьдзе. Пуцін да юбілею узнагародзіў яго ордэнам Андрэя Першазванага. Хто яшчэ павіншаваў?
https://smarturl.click/gpkey
Краіны ЭЗ будуць самастойна вырашаць, ці зьняць абмежаваньні на ўдары Ўкраіны па тэрыторыі Расеі, — Бурэль
«Урэшце, выснова палягае ў тым, што гэта рашэньне асобнай дзяржавы, і дзяржавы-сябры хочуць, каб гэта і далей было рашэньнем асобных дзяржаў. І кожная зь іх будзе прымаць рашэньне, якое лічыць мэтазгодным», — цытуе кіраўніка дыпляматыі ЭЗ «Эўрапейская праўда».
Паводле Жузэпа Бурэля, ня ўсе краіны ЭЗ пастаўляюць дальнабойную зброю Ўкраіне, таму «гэта ня тое рашэньне, у якое яны нейкім чынам практычна ўцягнутыя».
https://smarturl.click/Ee09Z
Штогод 30 жніўня з ініцыятывы ААН ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў
У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.
16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.
24 сьнежня Лукашэнка заявіў, што ніхто, акрамя яго, ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і не аддасьць цяпер.
Больш падзей 30 жніўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71yyk
У беларускіх турмах ня менш за 16 палітвязьняў з інваліднасьцю і 91 — зь цяжкімі захворваньнямі, — праваабаронцы
Паводле зьвестак праваабаронцаў, сярод асуджаных з палітычных матываў, якія адбываюць пакараньне ў калёніях і турмах, сама меней 16 чалавек з інваліднасьцю, 91 чалавек зь цяжкімі захворваньнямі, 65 пажылых людзей, старэйшых за 60 гадоў (многія зь якіх таксама маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем) і 10 чалавек з псыхасацыяльнымі парушэньнямі. Гэта няпоўныя зьвесткі, адзначаюць праваабаронцы:
https://smarturl.click/71y6G
Галоўнае за 29 жніўня
❓Хто ўзначаліць Беларусь пасьля Лукашэнкі? Вялікае апытаньне Свабоды
🗣 Лукашэнка заявіў, што «ніякіх загадаў, каб ісьці ваяваць за межы Беларусі, не было і ня будзе»
🛩 «Беларускі Гаюн»: У Беларусі ўпершыню прымянілі авіяцыю для зьбіцьця «Шахеда»
🙎🏻«Фактычна Марыя ў калёніі галадае. Чулі, што яна важыць 45 кіляграмаў», — сястра палітзьняволенай Калесьнікавай
👫 Беларускім школьнікам зробяць дармовы праезд у гарадзкім транспарце
✍🏻 Курскія ўрокі для дыктатара. Чаму манэўры ля ўкраінскай мяжы небясьпечныя найперш для Лукашэнкі
🇸🇪 Міграцыйнае агенцтва Швэцыі перагледзіць справы аб прытулку беларусаў. Міністарка міграцыі Швэцыі адказала на запыт Свабоды наконт дэпартацыі беларусаў
🎥 «ПіК Свабоды». Як абараніць беларусаў ад дэпартацыі з Эўразьвязу. Парады юрыста і прадстаўніка Народнай амбасады
👩🏼«Калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла». Сьвятлана Курс пра выбары ў 1994-м
Як абараніцца ад дэпартацыі з Эўразьвязу. Парады юрыста і прадстаўніка Народнай амбасады
Cям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і. Як такое магло здарыцца і ці знаходзяцца пад пагрозай беларусы ў краінах Эўразьвязу — пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць Зьміцер Васэрман, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі, і юрыст Алесь Міхалевіч:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/lVsrsBeDNBg
WSJ: ва Ўкраіне разьбіўся адзін са зьнішчальнікаў F-16
Ва Ўкраіне 26 жніўня разьбіўся адзін са зьнішчальнікаў F-16, піша The Wall Street Journal са спасылкай на амэрыканскага чыноўніка. Інцыдэнт адбыўся падчас расейскага масіраванага ракетнага ўдару, аднак, паводле суразмоўцы выданьня, прычынай крушэньня самалёта, хутчэй за ўсё, стала памылка пілёта, паведамляе выданьне.
Ва Ўкраіне гэтую інфармацыю пакуль не камэнтавалі:
https://smarturl.click/G6VJE
У Беларусі затрымалі прарасейскага актывіста Арцёма Агафонава
Пра затрыманьне прарасейскага актывіста Арцёма Агафонава паведаміла ягоная паплечніца, віцебская прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава. Паводле яе, Агафонаву пагражае адміністрацыйны арышт. Выглядае, што яго маглі затрымаць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»:
https://smarturl.click/ny6gp
«Калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла»
У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пісьменьніца Сьвятлана Курс успамінае першыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, настроі грамадзтва і свае асабістыя ўражаньні ў той момант.
https://smarturl.click/vw3n5
Новы закон талібаў пра мараль пагаршае і без таго цяжкое становішча афганскіх жанчын
Талібы афіцыйна ўвялі ў закон доўгі набор правілаў, якія «рэгулююць мараль». Новы закон, які складаецца з 35 артыкулаў, накладае шырокія абмежаваньні на рух і паводзіны жанчын і прадугледжвае, што мужчыны павінны наведваць малітвы і адгадоўваць бароды.
https://smarturl.click/JD3Vk
Зьявіліся сьведчаньні пра зьдзекі з палітзьняволенай Калесьнікавай у гомельскай калёніі
З кастрычніка 2023 году палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, якая знаходзіцца ў гомельскай калёніі № 4, не перадаюць лістоў. Іх ірвуць у яе на вачах і «ўсяляк зьдзекуюцца» зь яе, гавораць крыніцы @novychas
https://smarturl.click/M1y8b
Да чаго Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаў
Лукашэнка рыхтуе сваіх прапагандыстаў да прэзыдэнцкіх выбараў. У чацьвер ён правёў нараду па пытаньнях інфармацыйнай палітыкі. Апрача яго самога, у ёй бралі ўдзел яшчэ чатыры асобы. Дэталі невядомыя, бо нарада была зачыненай. Але агульны пасыл прасачыўся. Госьці “ПіКа Свабоды”: Надзея Белахвосьцік, галоўны рэдактар Мэдыя IQ, беларускага праекту пра мэдыяпісьменнасьць, а таксама гісторык і палітолаг Аляксандар Фрыдман.
https://youtu.be/lL4KJ3-WKlI
Украіна зьбіраецца спыніць транзыт расейскай нафты праз трубаправод «Дружба», які праходзіць і ў Беларусі
Раней улады Ўкраіны заявілі пра спыненьне транзыту экспартных паставак расейскага газу ў Эўразьвяз.
https://smarturl.click/W3zd9
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі заходнія краіны не прызнаваць прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году
Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка падчас сустрэч з эўрапейскімі партнэрамі заклікалі іх не прызнаваць вынікаў будучых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, бо адсутнічаюць умовы для іх свабоднага правядзеньня.
https://smarturl.click/yqyJ3
Новыя ўмовы для рамесьнікаў, прадметы і спэцыяльнасьці ў школах і ВНУ
Таксама праезд для школьнікаў стане дармовым, у беларускіх школах зьнікне асобны прадмет «Гісторыя Беларусі», а базавая стаўка для бюджэтнікаў вырасьце на тры рублі. Расказваем, якія зьмены чакаюць беларусаў з пачаткам восені.
https://smarturl.click/5On6G
Кнігі гісторыка Мельнікава ўключылі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Суд Цэнтральнага раёну Менска 23 жніўня прызнаў кнігі гісторыка Ігара Мельнікава «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Міністэрства інфармацыі дадало ў адпаведны сьпіс наступныя публікацыі , «а таксама іх копіі або іншыя кніжныя выданьні»:
🔸 Нiчыпарук П.К., Мельнiкаў I.B. «Адысея палешука»;
🔸 Мельнікаў, I.B. «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919–1920 гадах»;
🔸 Мельнiкаў, I.B. «На „мяжы цывілізацый“. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі».
Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, які спэцыялізуецца на ваеннай гісторыі і гісторыі Беларусі ў складзе Польшчы ў 1921–1939 гадах.
Раней стала вядома, што Мельнікава пачнуць судзіць 10 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе з абвінавачаньнем у спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Пра яго затрыманьне стала вядома ў ліпені.
«Алесі і Рагнеды, Кастусікі і Ўршулькі». Беларуская школа ў Варшаве назьбірала 500 вучняў з 28 краін сьвету
Беларускую школу ў Варшаве заснавалі ў 2022 годзе як онлайн- і офлайн-прастору для беларускіх дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы і іншых краінах сьвету пасьля падзеяў 2020 году. Пачыналі 2 гады таму са 150 вучняў і 15 настаўнікаў. Сёлета колькасьць ахвочых вучыцца пераваліла за паўтысячы, расказваюць арганізатары. У школе выкладаюць больш за 40 настаўнікаў.
Паўсотні высокакваліфікаваных пэдагогаў, зручны расклад урокаў адпаведна часавым паясам краін. Расказваем пра навучальную ўстанову, якая рыхтуецца да трэцяга сэзону.
https://smarturl.click/z2je6
Арэнднага жытла паболее? Юрыдычным асобам у Беларусі будуць даваць субсыдыі на будаўніцтва і куплю арэнднага жытла для работнікаў
Прадпрыемствы будуць самастойна вызначаць парадак і ўмовы выдзяленьня арэнднага жытла сваім работнікам і памер платы за яго. Пры гэтым яны павінны даваць сама меней 20% ад агульнай колькасьці кватэр, пабудаваных ці набытых з выкарыстаньнем субсідый, маладым спэцыялістам і работнікам ва ўзросьце да 31 году:
https://smarturl.click/0eQQm
Беларус Ігар Бокі заваяваў залаты мэдаль на Паралімпіядзе ў Парыжы
Ігар Бокі, які выступае на Паралімпіядзе як індывідуальны нэўтральны спартовец, выйграў фінальны заплыў на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем, паказаўшы час 54,13 сэкунды. Ён выступае ў клясе S13 для спартоўцаў з дрэнным зрокам. Гэта 17-е золата Паралімпіяды ў кар’еры Бокага.
Ігар Бокі — падпісант «праўладнага» ліста беларускіх спартоўцаў у падтрымку Лукашэнкі ў 2020-ым:
https://smarturl.click/Ee001
Dissidentby: Некаторыя з палітвязьняў, якія выйшлі на волю, не пісалі прашэньняў аб памілаваньні
Паводле зьвестак ініцыятывы @dissidentBY, некаторыя палітвязьні выйшлі па памілаваньні, але пры гэтым яны адмовіліся пісаць прашэньне на імя Лукашэнкі. «Тым ня менш, ёсьць выпадкі, калі людзей не выпускалі, нягледзячы на выкананыя ўмовы, а тых, хто адмаўляецца, саджалі ў ШЫЗА на 15 содняў», — паведаміла ініцыятыва:
https://smarturl.click/ql0gV
Міністарка міграцыі Швэцыі адказала на запыт Свабоды наконт дэпартацыі беларусаў
Свабода атрымала адказ ад міністаркі па справах міграцыі Швэцыі Марыі Мальмэр Стэгергард. Мы цікавіліся пазыцыяй урада Швэцыі наконт дэпартацыі беларусаў, а таксама ці вядома яму пра тое, што дэпартацыя можа прывесьці да перасьледу, патэнцыйных катаваньняў і турэмнага зьняволеньня высланых беларусаў:
https://smarturl.click/4k3Ad
«Фактычна Марыя ў калёніі галадае. Чулі, што яна важыць 45 кіляграмаў», — сястра палітзьняволенай Калесьнікавай
Тацяна Хоміч нагадала, што Марыя Калесьнікава больш за 1,5 года знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу. Паводле зьвестак Тацяны, адтуль сястру пэрыядычна зьмяшчаюць яшчэ і ў ШЫЗА, а там дзейнічаюць абмежаваньні на набыцьцё тавараў і на перадачы. Між тым Марыі, якая перанесла апэрацыю на прабадной язьве, патрэбнае адмысловае харчаваньне, распавяла Тацяна Хоміч @currenttime.
«Ад гэтага, скажу шчыра, я шакаваная. Мы пачулі, што яна важыць 45 кіляграмаў, і гэта пры яе росьце ў 175 — уявіце!» — кажа Тацяна Хоміч:
https://smarturl.click/B6aJ9
Міграцыйнае агенцтва Швэцыі гэтай восеньню правядзе перагляд справаў аб прытулку зь Беларусі
Раней установу ўжо крытыкавалі за выкарыстаньне састарэлай інфармацыі аб Беларусі, якая не адлюстроўвае масавыя рэпрэсіі, адзначае Sverigesradio. «Мы ўсведамляем гэтую інфармацыю і крытыку, якая была выказана ў наш адрас», — заявіла Анна Ліндблад, намесьніца юрыдычнага кіраўніка Міграцыйнай рады.
28 жніўня зьявілася інфармацыя, што Швэцыя адмовіла ў прытулку беларусу, які ўдзельнічаў у пратэстах. Яго разам з маці дэпартавалі ў Беларусь, дзе мужчыну адразу затрымалі:
https://smarturl.click/RAZwb
Урад Беларусі забараніў увозіць зь «недружалюбных краін» шыны і паперу, пральныя машыны і падгузкі
Гэта названа «захадам у адказ» на прынятыя Эўрапейскім зьвязам рашэньні аб пашырэньні з 1 ліпеня 2024 году санкцый у дачыненьні да Беларусі.
Новаўвядзеньні набудуць моц з 15 кастрычніка 2024 году.
https://smarturl.click/LYXDX
Фота Wikimedia Commons
Курскія ўрокі для дыктатара. Чаму манэўры ля ўкраінскай мяжы небясьпечныя найперш для Лукашэнкі
У цяперашніх умовах, калі баявыя дзеяньні вядуцца на тэрыторыі Расеі, непасрэднага ўдзелу ў вайне з Украінай менскі рэжым павінен баяцца больш, чым сама Ўкраіна. Піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/Ee08J
«Беларускі Гаюн»: У Беларусі ўпершыню прымянілі авіяцыю для зьбіцьця «Шахеда»
Паводле інфармацыі праекту, 29 жніўня ўначы падчас чарговай атакі Расеі па Ўкраіне адзін з выпушчаных Расеяй бесьпілётнікаў тыпу «Шахед» зноў заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў Ельскім раёне.
Гэтыя зьвесткі пацьвярджае і адзін украінскі сайт.
https://smarturl.click/3kDYk