У Вільні скасавалі сустрэчу зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым пасьля скаргаў літоўскага блогера
Сустрэчы 22 сакавіка ня будзе, бо частка літоўскай супольнасьці занепакоеная тым, што ў Вільню прыяжджае «галоўны ідэоляг літвінізму», як яго назваў літоўскі блогер Жыльвінас Сьвітоюс. Ён зрабіў допіс у фэйсбуку, які атрымаў шмат увагі, пад ім ёсьць камэнтары з пагрозамі.
«Мы ня можам ні гарантаваць бясьпеку Арлова, ні нашу», — заявіў Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні.
Тым часам сустрэча зь беларускім пісьменьнікам адбываецца ў іншым горадзе — Коўне. Яе ўдалося сарваць на адной пляцоўцы, але яна адбываецца на іншай.
https://smarturl.click/9zjMO
Па віне Расеі беларускае збожжа страціць рынак Эўразьвязу
Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Фактычна гаворка ідзе пра ўвядзеньне забароннага мыта для беларускага экспарту збожжа, бо цана адной тоны можа вырасьці на 45–65%. Госьць «Свабоды Premium» — навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Алег Мазоль.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=YukviotRcxU
МУС пастанавіла, як пакараныя «хіміяй» і ЛПП мусяць аплачваць харчаваньне і камунальныя выдаткі
Кошт харчаваньня і камунальных паслуг можа таксама спаганяцца ў прымусовым парадку.
https://smarturl.click/jk8Oj
Пяць эўрапейскіх краін накіравалі свае прапановы ў Эўракамісію аб забароне паставак збожжа з Расеі і Беларусі
Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы, у звароце, ініцыяваным Літвой, таксама просяць забясьпечыць супрацу ўсіх краін Эўразьвязу для эфэктыўнага выкананьня такой забароны.
https://smarturl.click/yqGxB
Запуск ракеты з Марынай Васілеўскай адкладзены, адзначаюць дзяржаўныя СМІ. Прычына пакуль невядомая.
Читать полностью…Лукашэнка і касьмічная дзяржава. Чым скончыцца чарговы палітычны праект беларускіх уладаў
Сёньня ў космас упершыню выпраўляецца грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская. Дзяржаўныя мэдыя надаюць гэтай падзеі вялізную ўвагу, напярэдадні Лукашэнка размаўляў з экіпажам па відэасувязі, «даваў устаноўкі» наконт палёту.
«Ад пачатку беларуская касьмічная праграма была ня столькі эканамічным, колькі палітычным праектам. Асноўная мэта палягала ў тым, каб абвесьціць Беларусь касьмічнай дзяржавай і зьвязаць гэта зь імем Лукашэнкі», — піша аналітык Валер Карбалевіч:
На экранах Варшавы сталі расказваць пра рэпрэсіі ў Беларусі
У Варшаве на вялікіх рэклямных экранах зьявіліся электронныя плякаты, якія на прыкладах расказваюць палякам пра сытуацыю ў Беларусі і пра тое, як за простыя і бяскрыўдныя дзеяньні можна трапіць пад палітычны перасьлед, заўважыў @cbs_help. На плякатах напісана:
▫️ «Пакінуў камэнтар на Фэйсбуку? У Польшчы твой камэнтар — гэта ўнёсак у дыскусію. У Беларусі можаш трапіць у турму».
▫️ «Вывучэньне замежнай мовы ў Польшчы — гэта тваё разьвіцьцё. У Беларусі закрылі 10 школ і курсаў польскай мовы».
▫️ «У Польшчы твае дабрачынныя ахвяраваньні — гэта дапамога тым, хто ў іх мае патрэбу. У Беларусі гэта падстава завесьці справу».
27 нобэлеўскіх ляўрэатаў запатрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязьняў
Сярод падпісантаў адкрытага ліста — беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру журналіст Дзьмітрый Муратаў з Расеі і ўкраінская праваабаронца Аляксандра Матвійчук, прэзыдэнт Коста Рыкі Оскар Арыяс Санчэс і прэзыдэнт Усходняга Тымора Хасэ Рамас-Орта ды іншыя нобэлеўскія ляўрэаты ў галіне фізыкі, хіміі, мэдыцыны і эканомікі і інш.
Яны заклікаюць урады ўсіх краінаў ЭЗ, у прыватнасьці Польшчу, прыняць неадкладныя захады, каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць з турмаў палітвязьняў:
https://smarturl.click/AdjjM
Увага, пошук!🔎
Шукаем беларусаў, якія жывуць у Літве і атрымлівалі паведамленьні з пагрозамі. Напішыце нам, калі ласка, Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Былая палітзьняволеная дырэктарка «Польскай школы» зь Беларусі балятуецца ў дэпутаты Варшавы
Заснавальніца і дырэктарка «Форуму польскіх лякальных ініцыятываў» Ганна Панішава балятуецца ў сябры Варшаўскай гарадзкой рады ад партыі «Права і Справядлівасьць».
Панішава — былая дырэктарка грамадзкай польскай школы ў Берасьці, журналістка, перакладчыца, грамадзкая дзяячка, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Яе арыштавалі ў сакавіку 2021 году ў межах кампаніі рэжыму Лукашэнкі па ціску на актывістаў польскай меншасьці. Вызвалілі з-пад арышту і выслалі зь Беларусі ў чэрвені 2021-га:
https://smarturl.click/713Ev
«На карысьць дзяржавы». Гісторыя пра «сьвятога Рамана», ягоных кароваў і забітага старшыню сельсавету
Расказваем пра сям’ю Ганны і Міхася. Прадзеда Ганны раскулачылі і забралі шэсьць кароваў, але потым выплацілі кампэнсацыю. Прадзед Міхася быў тым, хто раскулачваў аднавяскоўцаў, за што яго забілі:
https://smarturl.click/G6WeD
Галоўнае за 20 сакавіка
⚖️ Суд Эўразьвязу адмяніў санкцыі супраць «Белшыны»
🇱🇹 Спэцслужба Літвы заявіла, што не знайшла арганізаваных груп літвіністаў, якія пагражаюць краіне
📋 СК завёў справу на прадстаўнікоў «народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа», пачаліся ператрусы
📊 Якіх эканамічных рэформаў хочуць беларусы — дасьледаваньне Beroc
🖼 У рамках Дня Беларусі ў Эўрапарлямэнце адкрылі выставу, прысьвечаную Алесю Бяляцкаму
✂️ У Беларусі ліквідуюць яшчэ адну асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій. Яе заснавалі ў 1992 годзе
📺 «Каб захаваць калектыў, разнастайнасьць праграм, нам не стае каля 11 млн злотых». Новы кіраўнік пра тое, якія зьмены чакаюць «Белсат»
🛤 Вызваліць сябе або вызваліць іншых. Чаму ў беларускіх і расейскіх дэмакратаў розныя шляхі да перамогі
🚩 «Лукашэнка настальгуе па зьездах КПСС». Палітоляг тлумачыць, навошта Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход
🩸 «Гісторыя на Свабодзе». Лёс беларусаў у вайну быў прадвызначаны, проста ня так радыкальна па часе, як у выпадку габрэяў, — Яўген Мірановіч
Памёр бацька палітвязьня Міколы Статкевіча
З фэйсбуку жонкі палітыка Міколы Статкевіча Марыны Адамовіч стала вядома, што 19 сакавіка памёр бацька палітзьняволенага Віктар Статкевіч.
Ад самога Міколы Статкевіча ўжо 404 дні няма ніякай інфармацыі. 14 сьнежня 2021 году яму вынесьлі прысуд: 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.
Фэйкі пра незалежнасьць. Тлумачым з Гурневічам
25 сакавіка беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла незалежнасьць БНР. Але па меркаваньні прапагандыстаў Лукашэнкі, менавіта ён стаў асобай, якая «падарыла» незалежнасьць краіне.
З падменай фактаў і вольным тлумачэньнем гісторыі беларускай незалежнасьці разьбіраецца Дзьмітры Гурневіч.
https://youtu.be/8WcIAwt_DyY
Рада Эўропы заклікала вярхоўнага прадстаўніка і камісію падрыхтаваць далейшыя санкцыі супраць Беларусі
Гатовыя высновы апошняга саміту Эўразьвязу. Будуць распрацоўвацца новыя санкцыі, у тым ліку супраць Беларусі.
У Брусэлі зноў паўтарылі заяву пра салідарнасьць Эўразьвязу зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю і дэмакратычнымі сіламі.
Пачнуцца перамовы аб уступленьні ў ЭЗ Босьніі і Герцагавіны, працягнуцца з Украінай і Малдовай, а Грузіі рэкамэндуюць правесьці рэформы.
https://smarturl.click/ZyzXj
У Польшчы з пачатку мігранцкага крызісу на мяжы зь Беларусьсю затрымалі больш за 42 тысячы мігрантаў
27 лютага Памежная служба Польшчы паведаміла пра намер цягам году стварыць сыстэму электроннай аховы мяжы зь Беларусьсю на рэках Буг, Сьвіслач і Істачанка. Агульны кошт праекту — больш за 364 мільёнаў злотых (прыблізна 90 мільёнаў даляраў у эквіваленце).
https://smarturl.click/1djxO
У Лепельскім раёне на вайсковых зборах мэдыкаў памёр прызыўнік
Гэтую інфармацыю @euroradio пацьвердзіў Віцебскі абласны вайсковы камісарыят. Ягоная супрацоўніца пацьвердзіла сьмерць вайсковаабавязанага мэдыка.
https://smarturl.click/w9164
Беларусы пікетавалі амбасаду Сэрбіі ў Варшаве
«Свабоду Андрэю Гнёту!», «Не — экстрадыцыі!» — скандавалі беларусы каля амбасады балканскай дзяржавы ў польскай сталіцы. На 26 сакавіка прызначана новае судовае паседжаньне ў справе беларускага рэжысэра.
https://smarturl.click/mp7Xo
21 тысяча квадратных мэтраў ямаў. Пра стан дарог у Беларусі — ад кіроўцы і высокіх чыноўнікаў
«Я не параўноўваю беларускія дарогі з эўрапейскімі — апошнія проста на парадак лепшыя. Добрыя беларускія дарогі, „наш гонар“ — гэта міт. Цяпер нават у Расеі дарогі лепшыя, хоць раней было наадварот».
https://smarturl.click/ZyzBq
Былога журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 года калёніі
Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес рашэньне ў крымінальнай справе, распачатай на былога журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына. Судзьдзя Дзьмітры Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калёніі паводле двух артыкулаў: за паклёп на Лукашэнку і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Толчыну 64 гады, ён пакутуе на шэраг хранічных захворваньняў. Да 2020 году супрацоўнічаў зь незалежнымі СМІ Беларусі. Былога журналіста затрымалі 27 верасьня 2023 году, з таго часу знаходзіўся ў гомельскім СІЗА. Як стала вядома Свабодзе, ягоны стан здароўя моцна пагоршыўся.
Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за тыдзень-два да ягонага затрыманьня. Пракурор прасіў для яго 3 гады калёніі.
Сьцяг палка імя Каліноўскага разгарнулі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны
Палкавы сьцяг найбуйнейшай беларускай фармацыі ва Ўзброеных сілах Украіны, палка імя Кастуся Калінаўскага, разгарнуў у Радзе разам з калегамі ўкраінскі дэпутат Ігар Гузь. У сваім Фэйсбуку ён апублікаваў відэа гэтага, распавёў пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Ўкраіну і напісаў:
«Глыбока перакананы, што мы вельмі хутка з гэтым сьцягам будзем у вольным Менску і ў свабоднай Беларусі!»:
https://smarturl.click/W3vLe
У Міністэрстве транспарту Беларусі нагадалі, што да 28 сакавіка беларусы мусяць здаць дзяржаве ўсе свае дроны
З 28 сакавіка набывае моц указ Лукашэнкі аб забароне фізычным асобам купляць, увозіць, захоўваць і выкарыстоўваць бесьпілётнікі. Усе ўласьнікі дронаў павінны паставіць іх на дзяржаўны ўлік у дэпартамэнце авіяцыі Мінтранспарту і перадаць іх на захоўваньне або ва ўласнасьць прадпрыемству па аэранавігацыйным абслугоўваньні паветранага руху «Белаэранавігацыя»:
https://smarturl.click/nykk7
Дзьверы арыштаванай кватэры аднаго з актывістаў дыяспары ня толькі апячаталі, але і прыварылі
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фатаздымак апячатаных дзьвярэй кватэры аднаго з актывістаў «народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа», на прадстаўнікоў якіх СК учора завёў крымінальную справу. «Як вы можаце бачыць — апячатана, арыштавана, прыварана. Будзе канфіскавана», — гаворыцца ў подпісе.
Паводле @nashaniva, на фота — дзьверы ў кватэру Аляксея Ерахаўца, аднаго з ініцыятараў стварэньня саюзу беларускіх дыяспар «Беларусы замежжа». Ён цяпер жыве ў Польшчы.
https://smarturl.click/5O3Wp
Памёр беларускі гісторык і літаратуразнаўца Аляксей Каўка
Каўка дасьледаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху. 3 канца 1970-х распрацоўваў праблемы адраджэньня і станаўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці, творчасьці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш.
У 1976 годзе Каўка напісаў «Ліст да расейскага сябра», палемічны твор пра стан беларускай мовы й парушэньне моўных правоў у падсавецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдавецкім чынам, трапіў у Польшчу, потым — у Лёндан, дзе быў выдадзены на расейскай і ангельскай мовах у 1979 годзе:
https://smarturl.click/0eypW
Брытанскі інвэстар «Солар Лэнд» падаў пазоў супраць Лукашэнкі
Інвэстар кампаніі «Солар Лэнд», грамадзянін Вялікай Брытаніі Кіябод Тутуньян Машад падаў пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны цэнтар па ўрэгуляваньні інвэстыцыйных спрэчак у сувязі з тым, што дзяржава нацыяналізавала сонечную электрастанцыю ў Чэрыкаўскім раёне, якая належала кампаніі.
Пазоў зарэгістраваны 19 сакавіка 2024 году. Адказчыкам выступае Рэспубліка Беларусь, а таксама Аляксандар Лукашэнка, прэм’ер-міністар, міністры замежных спраў, юстыцыі, эканомікі, энергэтыкі і старшыня Дзяржкаммаёмасьці:
https://smarturl.click/l5B25
21 сакавіка 1840 году нарадзіўся Францішак Багушэвіч
Багушэвіч лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Пісьменьнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Вядомы ня толькі як палымяны паэт, але і востры публіцыст, назіральны рэпартэр, які сумяшчаў гэтую дзейнасьць з працай адвакатам.
Менавiта Францішку Багушэвічу належыць выслоўе «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».
Іншыя адметныя падзеі 20 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/jk8pb
Канстанціна Кальцова пахаваюць у Менску
Зараз зьбіраюцца ўсе дакумэнты, каб пасьля завяршэньня ўсіх экспэртыз і завяршэньня сьледзтва адправіць парэшткі Канстанціна ў Менск, дзе яго і пахаваюць. Празь вядомыя прычыны дата пахаваньня яшчэ ня можа быць вядомай.
https://smarturl.click/e510Y
Фота Беларуская фэдэрацыя хакею
Якіх эканамічных рэформаў хочуць беларусы — дасьледаваньне Beroc
Асноўныя высновы дасьледаваньня:
🔸 Беларусы захоўваюць прарынкавую накіраванасьць і лічаць эканамічныя задачы першачарговымі;
🔸 Пераважная большасьць беларусаў выступаюць за правядзеньне рэформаў;
🔸 Значная частка апытаных падтрымлівае адміністрацыйнае рэгуляваньне цэнаў;
🔸 Стаўленьне апытаных да эканамічных рэформаў слаба залежыць ад сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык і мае каштоўнасную матывацыю.
Больш падрабязна: https://smarturl.click/G6Wg5
Навошта Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход? Тлумачыць палітоляг
Дзеля чаго насамрэч Лукашэнку патрэбны Ўсебеларускі народны сход, які мае адбыцца пры канцы красавіка? Ці зможа ён адыграць пэўную ролю падчас магчымых будучых палітычных трансфармацый у Беларусі? Ці варта дэмакратычным сілам прыглядацца, каб нейкім чынам заангажаваць людзей адтуль? Калі не Лукашэнка, то хто можа ўзначаліць гэты сход, і ці важная пэрсаналія? Пра гэта гаворым з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=ssbsc8CjE7s
«Гісторыя на Свабодзе». Лёс беларусаў у вайну быў прадвызначаны, проста ня так радыкальна па часе, як у выпадку габрэяў, — Яўген Мірановіч
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы. Беларуска-польскі гісторык зь Беластоку прафэсар Яўген Мірановіч напісаў пра гэта кнігу «Вайна ўсіх з усімі. Беларусь (1941–1944)». Сёньня габілітаваны доктар гісторыі, прафэсар Яўген Мірановіч адказвае на пытаньні Свабоды.
📽 ВІДЭА: https://youtu.be/ErtgiZvibVw
📃 ФРАГМЭНТ ТЭКСТУ: https://smarturl.click/VD6RR