Вызваленьнем новай групы палітвязьняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сыгнал. Каму і навошта?
Расьцягнутае ў часе вызваленьне палітвязьняў, якое фактычна ператварылася ў палітычную кампанію, патрэбна ўладам дзеля дасягненьня пэўных мэтаў. Яно найперш сьведчыць пра тое, што цяперашні статус-кво не задавальняе існы рэжым. Чаму?
Аналізуе Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/EeoZz
Як мы сталі «невероятными». Што адбываецца зь беларускай самаацэнкай
«Беларусы! Вы невероятные!» — вокліч, які зьявіўся ў пачатку выбарчай кампаніі 2020 году і стаў яе ключавым матывам, галоўнай «музычнай тэмай», ператварыўшы пратэст супраць фальсыфікацыяў у масавы карнавал чалавечага адзінства. Сёньня гэты вокліч успрымаецца інакш, чым чатыры гады таму.
Сяргей Дубавец — пра тое, як і калі беларусы страцілі крытычны погляд на саміх сябе і ці магчыма перамагчы ўласны нацыянальны інфантылізм:
https://smarturl.click/aJavA
Расьце колькасьць загінулых у Цэнтральнай Эўропе ад праліўных дажджоў і паводкі
Некалькі краін Цэнтральнай Эўропы ўжо пацярпелі ад моцных паводак, у тым ліку Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Румынія.
Колькасьць загінулых расьце ў краінах Цэнтральнай Эўропы пасля некалькіх дзён моцных дажджоў, якія выклікалі маштабныя паводкі і вымушаныя эвакуацыі.
Славаччына і Вугоршчына могуць стаць наступнымі праз зону нізкага ціску з поўначы Італіі, якая з чацьвярга абвальвае на рэгіён рэкордную колькасьць ападкаў.
Ад паводкі загінулі шэсьць чалавек у Румыніі і па адным у Аўстрыі і Польшчы. У Чэскай Рэспубліцы чатыры чалавекі, якіх панесла вадой, прапалі бязь вестак, паведаміла паліцыя. https://smarturl.click/ppk7E
«Нізкая хуткасьць, дызайн 2011 году»: Як працуе новаствораны «свой YouTube» і якія праекты ў ІТ спрабавалі рабіць з падачы беларускіх уладаў
12 верасьня ў Беларусі запусьцілі партал videobel.by, які беларускія чыноўнікі назвалі «аналягам YouTube». «Павольна працуе, безь беларускай і ангельскай моваў і з састарэлым дызайнам» — кажуць пра яго экспэрты. Расказваем, якім атрымаўся «беларускі YouTube» і як улады «імпартазамяшчалі» папулярныя брэнды ў новых тэхналёгіях:
https://smarturl.click/w9JGW
Набылі моц больш жорсткія патрабаваньні да ўвозу свойскіх жывёлаў зь Беларусі ў Эўразьвяз
З 16 верасьня ўвоз свойскіх жывёлаў зь Беларусі і Расеі ў краіны Эўразьвязу будзе магчымы толькі пры наяўнасьці зробленага ў зацьверджанай Эўракамісіяй лябараторыі тэсту на антыцелы да шаленства (мінімум праз 30 дзён пасьля вакцынацыі супраць шаленства і мінімум за 3 месяцы да выдачы вэтэрынарнага сэртыфікату і ўезду ў ЭЗ).
У Беларусі зацьверджаных ЭЗ лябараторый няма, таму давядзецца або ехаць рабіць тэст у Расею, або карыстацца паслугамі беларускіх вэтклінік, якія накіроўваюць матэрыял у расейскія лябараторыі (улічваючы кошт дастаўкі, атрымліваецца нятанна):
https://smarturl.click/Q1owJ
Аб'яднаны пераходны кабінэт адкрыў кантактную лінію для беларусаў у сувязі з паводкай у Польшчы
Па дапамогу беларусы могуць зьвярнуцца праз чат-бот: @nau_by_bot. Так супрацоўнікі прадстаўніцтва па транзыце ўлады АПК змогуць выйсьці зь імі на сувязь і будуць імкнуцца надаць пасільную дапамогу, у тым ліку ў кантакце зь мясцовымі ўладамі, паведамляе прэс-служба АПК. Зьвяртацца туды па дапамогу могуць і беларусы іншых краін, якія пацярпелі ад паводкі.
Тым часам беларусы Ўроцлава ўжо мабілізуюцца для дапамогі пацярпелым ад наступстваў паводкі:
https://smarturl.click/G6okQ
«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пускаюць у Грузію
«У вас віза польская?» — «Так, у мяне віза польская».
«Кожны чацьвёрты зьехаў з краіны». Вэнэсуэльская дыпляматка расказала пра пасьлявыбарчыя пратэсты і апазыцыю ў выгнаньні
«Большасьць вэнэсуэльцаў унутры Вэнэсуэлы і па-за межамі краіны лічаць, што Эдмунда Гансалес перамог на выбарах зь вялікім адрывам, бо людзі ведаюць, як ішло галасаваньне, і апазыцыя мела доступ да падліку галасоў на большасьці ўчасткаў. Падлікі паказвалі бясспрэчную перавагу Гансалеса ў галасаваньні, недзе тры да аднаго».
25 гадоў таму зьніклі бязь вестак палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі
Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві. У 2019 годзе нямецкае выданьне DW апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.
У верасьні 2023 году суд у Швайцарыі апраўдаў Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Пры гэтым, тлумачачы прысуд, судзьдзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя зьнікненьні».
Пра іншыя падзеі 16 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/z2JDA
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 15 верасьня
📌 За апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 90 тэмпэратурных рэкордаў
📌 Новыя ахвяры і разбурэньні ад паводкі ў Цэнтральнай Эўропе. Фота
📌 Сёлета краіны ЭЗ спынілі больш за 30 тысяч спробаў нелегальнага пранікненьня мігрантаў зь Беларусі
📌 Расея абмежавала пастаўкі зь беларускага прадпрыемства і ўзмацніла кантроль для пяці іншых
📌 «Дзеяслоў» закрылі — зьявіўся «Апостраф». Ціхан Чарнякевіч пра тое, як нарадзіўся новы літаратурны альманах
📌 Офіс прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзіў артыкул Bild пра плян замарожваньня вайны
📌 Расейскія войскі зноў ударылі па Харкаве: больш за 30 чалавек параненыя. У Адэсе два чалавекі загінулі
📌 У Вэнэсуэле затрымалі некалькі замежнікаў і абвінавацілі ў спробе забойства Мадура
📌 Расейскаму блогеру забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў
📌 Найлепшая рыса восені — ураджай. Прайдзіце наш моўны ТЭСТ
Сёлета краіны ЭЗ спынілі больш за 30 тысяч спробаў нелегальнага пранікненьня мігрантаў зь Беларусі
Колькасьць спыненых суседнімі краінамі Эўразьвязу з пачатку 2024 году спробаў незаконнага пранікненьня з беларускай тэрыторыі дасягнула 30.022.
Як адзначае «Позірк», напружанасць на мяжы Беларусі і Эўразьвязу, якая ўпала летам, працягвае расьці. З пачатку верасьня суседнія краіны спынілі 1.641 спробу незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта на 47,6% больш, чым за аналягічны пэрыяд у жніўні (1.112), і на 68,5% больш, чым за аналягічны пэрыяд у ліпені (974). https://smarturl.click/W39jk
Расея абмежавала пастаўкі зь беларускага прадпрыемства і ўзмацніла кантроль для пяці іншых
У Расеі з 16 верасьня абмяжуюць пастаўкі прадукцыі беларускага прадпрыемства «Белфуд Прадакшн», якая выпускае дзіцячае харчаваньне. Такое рашэнне прыняў Рассельгаснагляд.
Яшчэ для некалькіх беларускіх прадпрыемстваў узмацнілі лябараторны кантроль, бо знайшлі ў прадукцыі бактэрыі групы кішачнай палачкі, антыбіётык і праблемы з ГМА-кампанэнтамі. https://smarturl.click/LYonO
Маеце сваю гаспадарку ці лецішча? Значыць, цяпер задаволена пазіраеце на свой сад, на грады і палеткі, якія адплацілі за нялёгкую працу добрым ураджаем. Плён беларускае зямлі называйма па-беларуску — і ня толькі буракі з цыбуляй! Нескладаны ТЭСТ https://smarturl.click/PaO0
Читать полностью…У Вэнэсуэле затрымалі некалькі іншаземцаў і абвінавацілі ў спробе забойства Мадура
Улады Вэнесуэлы заявілі, што затрымалі трох грамадзян ЗША, двух грамадзян Гішпаніі і аднаго грамадзяніна Чэхіі праз падазрэньне ў змове з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.
Міністар унутраных спраў Вэнэсуэлы Дыясдада Кабэльё, якога цытуе BBC, сьцьвярджае, што былі канфіскаваныя сотні адзінак зброі, і што затрыманыя плянавалі забойства прэзыдэнта Нікаляса Мадура і іншых высокапастаўленых афіцыйных асобаў. У Вашынгтоне абвінавачаньні адпрэчылі. Дзярждэпартамэнт падкрэсьліў, што ЗША «працягваюць падтрымліваць вырашэньне палітычнага крызісу ў Вэнэсуэле дэмакратычным шляхам». https://smarturl.click/xBGkY
15 верасьня мясцовыя жыхары і ўлады працягваюць змагацца з паводкамі ў краінах Цэнтральнай Эўропы. У Румыніі загінулі як найменей чатыры чалавекі, двое зьніклі бязь вестак. Паведамляецца пра загінулага ў Польшчы і чатырох зьніклых у Чэхіі.
У Румыніі пашкоджана каля 5,000 дамоў і адбылася эвакуацыя соцень людзей. Фота з Румыніі. Больш фота адтуль, а таксама з Польшчы і Чэхіі тут: https://smarturl.click/e5QOq
Акторы зь Японіі ўпершыню атрымалі тэлевізійную прэмію «Эмі»
У Лос-Анджэлесе адбылася 76-я цырымонія ўручэньня тэлевізыйнай прэміі «Эмі». Упершыню гэтую ўзнагароду атрымалі японскія акторы. Анна Саваі і Хіроюкі Санада атрымалі статуэткі за свае ролі ў сэрыяле «Сёгун».
Найбольшую колькасьць узнагародаў сабраў сэрыял «Сёгун» (Shogun) ад канала FX. Тэлешоў перамагло ў 18 намінацыях, у тым ліку «найлепшы драматычны сэрыял», «найлепшая рэжысура ў драме», «найлепшая мужчынская роля ў драматычным сэрыяле» і «найлепшая жаночая роля ў драматычным сэрыяле». Болей пра пераможцаў прэміі чытайце тут: https://smarturl.click/Q1ogJ
Дачка зьніклага бізнэсоўца Красоўскага Валерыя: «Зьнікненьне бацькі дагэтуль адчуваю востра, нібы гэта было ўчора»
Акцыю памяці зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмтрыя Завадзкага і Юрыя Захаранкі заплянавалі 16 верасьня ў галяндзкім Эйндговэне.
Валерыя Красоўская расказала, чаму «адпусьціла надзею» дачакацца вынікаў расьсьледаваньня справы свайго таты. https://smarturl.click/M1oB3
❗️У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязьняў
Адпаведны ўказ напярэдадні Дня народнага адзінства падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Паведамляецца, што сярод памілаваных — шэсьць жанчын; шэраг памілаваных маюць хранічныя захворваньні, інваліднасьць або зьяўляюцца пэнсіянэрамі.
Раней Лукашэнка ўжо памілаваў агулам 78 палітвязьняў: 3 ліпеня — 18, 16 жніўня — 30, 4 верасьня — яшчэ 30.
Непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі
Як стала вядома @bajmedia, жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіця не аддалі. Па словах Андрэя Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўезьдзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькавым. Дзяўчынка цяжка перажывае сытуацыю, з ночы не было магчымасьці яе пакарміць. У гэты час яна разам з бацькам павінна вылятаць у Польшчу.
У Менск замест Вільні. Расказваем, калі ваш самалёт можа сесьці ня там, дзе вы плянавалі
Беларусаў, якія выехалі праз палітыку з радзімы, працягваюць затрымліваць за мяжой. У якія краіны можна лятаць, а ў якія — рызыкоўна, як выбраць бясьпечную авіякампанію і бясьпечны рэйс? І што наогул можа пайсьці ня так?
Авіяэкспэрт расказаў Свабодзе, чаму самалёт, які не ляціць у Беларусь, можа там сесьці нават пасьля «кейса Пратасевіча», і ў якія краіны беларусам лепш ня лятаць, а якія — адносна бясьпечныя. Беларуска, якая часта лятае, расказала, якім правілам кіруецца пры пералётах:
https://smarturl.click/ppkqE
25 гадоў таму ў Беларусі зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Вінаватых не пакаралі
Перад другімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў 1999 годзе ў Беларусі пачалі зьнікаць апанэнты Аляксандра Лукашэнкі. 16 верасьня апошні раз бачылі жывымі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Узгадваем тыя падзеі:
https://smarturl.click/Eeo6W
Латушка: 90% сёньняшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі
Такую думку былы міністар культуры Беларусі, намесьнік кіраўніцы АПК Павал Латушка выказаў падчас дыскусіі «Як стварыць у дэмакратычнай Беларусі сучасны нацыяльна-арыентаваны дзяржапарат, судовую сыстэму і сілавыя ведамствы?» ў Варшаве.
Латушка прапанаваў падзяліць чыноўнікаў на тры катэгорыі: прарасейскія (якія «павінны сысьці»), і дзьве катэгорыі прадзяржаўных (тыя, каму блізкае нацыянальнае адраджэньне, і тыя, каму не). «90% павінны працаваць», — лічыць ён:
https://smarturl.click/B6Lwn
Беларускаму журналісту Андрэю Мялешку забаранілі ўезд у Грузію
Журналісту Андрэю Мялешку, які вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе жыве пасьля ад’езду зь Беларусі па палітычных прычынах, забаранілі ўезд у краіну і плянуюць адправіць назад у Польшчу найбліжэйшым рэйсам (меркавана, сёньня ў 15.40 рэйсам Кутаісі — Варшава), распавёў Мялешка @pozirkonline.
Паводле журналіста, яго з дачкой «закрылі ў пакоі, забралі пашпарты», іх аддадуць пры адлёце ў Польшчу. «Больш нічога ня кажуць», — адзначае Мялешка. У дакумэнце, якія яму далі, напісана «іншыя прычыны»:
https://smarturl.click/M1oAx
Трамп у бясьпецы пасьля страляніны непадалёк ад ягонага поля для гольфу
Непадалёк ад поля для гольфа ў штаце Флорыда, якое належыць экс-прэыздэнту і кандыдату ў прэзыдэнты ЗША Дональду Трампу, адбылася страляніна, кандыдат у прэзыдэнты ЗША не пацярпеў, паведамляе агенцтва Reuters.
Выбарчы штаб Трампа пацьвердзіў гэтую інфармацыю, але не паведаміў дэталяў інцыдэнту. Вядзецца расьследаваньне.
На фота: Трамп падчас выбарчых дэбатаў 10 верасьня https://smarturl.click/Daojo
Украінскага алігарха Каламойскага пазбавілі грамадзянства Кіпру
У рашэньні кіпрскіх ўладаў гаворыцца, што Каламойскі пры атрыманьні грамадзянства схаваў некаторыя факты сваёй біяграфіі, а наданьне яму грамадзянства стварала і працягвае ствараць рызыку для рэпутацыі краіны.
Цяпер Ігар Каламойскі знаходзіцца ва Ўкраіне пад вартай. Супраць яго вылучылі абвінавачаньні ў адмыванні грошай, вывадзе за мяжу каля 12,5 мільярдаў даляраў у пэрыяд з 2013 па 2020 год, у незаконным завалоданьні 233 мільёнамі даляраў Прыватбанку і ў арганізацыі заказнога забойства ў 2003 годзе. https://smarturl.click/l5yLM
Цэнтар Ізраілю атакавалі ракетай зь Емену
Ракета класа «зямля — зямля» была выпушчана зь Емену па цэнтры Ізраілю раніцай у нядзелю. Сырэны паветранай трывогі гучалі ў Тэль-Авіве і навакольлях, аэрапорт Бэн-Гурыён ненадоўга прыпыніў працу. Ракета ўпала ў ненаселенай мясцовасьці, ніхто не пацярпеў. https://smarturl.click/aJa7D
Офіс прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзіў артыкул Bild пра плян замарожваньня вайны
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заяўляюць, што Ўкраіна выступае супраць замарожваньня вайны, і падкрэсьліваюць, што нямецкае выданьне Bild распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю пра «плян перамогі» Ўладзіміра Зяленскага.
Напярэдадні выданьне Bild са спасылкай на свае крыніцы напісала, што Зяленскі, які падчас візыту ў ЗША плянуе прадставіць сваю стратэгію перамогі, можа заявіць пра гатоўнасць пагадзіцца на лякальнае спыненьне агню на асобных участках фронту і тым самым часова замарозіць сытуацыю. https://smarturl.click/dp0XQ
На Зямлю вярнуўся экіпаж з «касьмічным турыстам», які ўпершыю выйшаў у адкрыты космас
Касьмічны карабель прыватнай кампаніі SpaceX раніцай у нядзелю паспяхова сеў на ваду каля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.
На яго борце — чацвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнай. Упершыню прыватная асоба, «касьмічны турыст», выйшаў у адкрыты космас. https://smarturl.click/Xyopm
За апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 70 тэмпэратурных рэкордаў
Да прыкладу, 13 верасьня ў Магілёве было 27 градусаў (ранейшы лякальны максымум — 26,6 градуса ў 1955 годзе). У Горках перакрыты рэкорд дня, які трымаўся з 1937 году, — 26,6 супраць 26,1.
Паводле прагнозаў Белгідрамэту, да 16 верасьня ў Беларусі захаваецца сьпякота і максымальная тэмпэратура па-ранейшаму будзе знаходзіцца паблізу 30-градуснай адзнакі. https://smarturl.click/l5y4M
Расейскаму блогеру забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў
Расейскаму блогеру Глебасу (Глебу Дзямідаву), якога затрымалі ў Менску за відэа, забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Пра гэта ён расказаў на сваім ютуб-канале.
На адным са сваіх відэа ў менскім мэтро блогер кажа, што «ў Менску крыху сумнавата» і «ён хоча навесці мітусьні», пасьля чаго гучна расказвае анэкдот пра геяў і прыстае да пасажыркі з пытаньнем «Ня смешна?». На другім відэа Дзямідаў забягае ў кабіну тралейбуса і пытаецца жанчыну-кіроўцу, ці можна паруліць.
За гэтае відэа 13 жніўня суд Кастрычніцкага раёну Менску арыштаваў яго на 13 сутак па артыкуле аб дробным хуліганстве. https://smarturl.click/8ELVL