Як дроны мяняюць вайну. Шлях да «робатаў-забойцаў»?
Як дроны мяняюць сучасную вайну? Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашырыліся цалкам аўтаномныя дроны і наколькі ажыцьцяўляюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Кірыл Якімовіч, удзельнік міжнароднай ініцыятывы праектаваньні й вырабу дронаў, сузаснавальнік арганізацыі Prague Support Team, якая, сярод іншага, дапамагае беларускім добраахвотнікам ува Ўзброеных сілах Украіны.
https://youtu.be/jmBjrkMQ4Mg
Пабудавалі АЭС, якая эканамічна Беларусі не патрэбна і загубіла ўсе праекты энэргаэфэктыўнасьці, — Кныровіч
Эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч крытычна ацэньвае эфэктыўнасьць і мэтазгоднасьць існаваньня Беларускай АЭС, аналізуе, ці можа ў Беларусі вырасьці электраспажываньне, і дае пэсімістычны прагноз наконт магчымай акупнасьці АЭС.
https://smarturl.click/Yzk0M
Ва Ўкраіне забаранілі прадаваць рэлігійныя кнігі, выдадзеныя Беларускім экзархатам РПЦ
Ва Ўкраіне забаранілі для рэалізацыі 604 кнігі, выдадзеныя беларускімі выдавецтвамі, у тым ліку рэлігійнымі.
https://smarturl.click/G6EvV
«Зачынілі жалезныя дзьверы і пачулі гарадзкія сырэны, аддаленыя выбухі». Беларусы пра жыцьцё ў Ізраілі падчас абстрэлаў
«Ізраіль народжаны ў вайне, ён і жыве ў стане вечнай бясконцай вайны. Ужо прывыкаеш жыць і будаваць сваё жыцьцё пэрыядамі». Беларусы пра жыцьцё пад ракетнымі абстрэламі ў Ізраілі.
https://smarturl.click/DaJwn
У Пінску будуюць завод па вытворчасьці плястыкавых дэталяў для акумулятараў
Новае прадпрыемства будзе выпускаць плястыкавыя часткі для акумулятарных батарэй: манаблёкі, вечкі, ручкі, накладкі і іншае.
Такі завод насуперак пратэстам ужо збудавалі ў Берасьці. Праціўнікаў затрымлівалі, заводзілі на іх крымінальныя справы, а іх суполку ў фэсбуку прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
https://smarturl.click/z2vD8
На здымку скандальны завод у Берасьці
Выява Фары Вітаўта за 320 эўра. Як краязнаўца набывае старыя фатаграфіі зь Беларусі
Беларускія мясьціны часта падпісваюць як Russland. Фота менскага Дому ўраду можна купіць за 1 эўра, а выява горадзенскай Фары Вітаўта пайшла за 320. Большасьць старых здымкаў і паштовак зьвязаныя з войнамі. Калекцыянэр зь Беларусі расказаў, як шукае старыя фота на інтэрнэт-пляцоўках і колькі за іх плаціць.
https://smarturl.click/z2vq8
Колькасьць настаўнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 8,1 тысячы
Найбольшае скарачэньне колькасьці настаўнікаў (на 4,7 тысячы) адбылося паміж 2020/21 і 2021/22 навучальнымі гадамі, калі ўлада пачала актыўна пазбаўляцца ад нязгодных з фальсыфікацыяй вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
У гарадах і мястэчках за тры гады настаўнікаў стала менш на 3,9 тысячы, на вёсцы — на 4,2 тысячы:
https://smarturl.click/vwBjv
Цюрскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі альфабэт. Кіргізстан задаволены сваёй кірыліцай
Пяць краін Арганізацыі цюрскіх дзяржаваў пераадолелі шматгадовыя рознагалосьсі наконт літараў і дыякрытычных знакаў і дамовіліся пра агульны лацінскі альфабэт для сваіх моваў, які складаецца з 34 літараў. Аднак гэтая тэма застаецца адчувальнай для Кіргізстану, які пакуль вырашыў не пераходзіць на новы альфабэт:
https://smarturl.click/W3wXe
Ляўрэатам прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» стаў гурт «NaviBand»
Статуэтку музыкам «NaviBand» Ксеніі Жук і Арцёму Лук’яненку ўручыла нацыянальная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Сёлета Аляксандар Мілінкевіч адрадзіў прэмію «За свабоду думкі» пасьля пяцігадовага перапынку.
Рэпартаж: https://smarturl.click/LYAEW
Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, якую арыштавалі і прадалі ў яе адсутнасьць
Аўтарку ютуб-каналу «Настоящая Беларусь» і актывістку партыі БХД Алену Янушкоўскую праз суд высяляюць з прададзенага з аўкцыёну дома. Адпаведную заяву ў суд Віцебскага раёну падаў новы гаспадар яе жытла Станіслаў Кадушкевіч, судовы разбор прызначаны на 3 кастрычніка. Адзінае жытло блогеркі — хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёну — раней арыштавалі і прадалі з аўкцыёну за 18 511 рублёў:
https://smarturl.click/gp0O2
Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага «Альфа-Банку»
Санкцыі тлумачыцца тым, што беларускі «Альфа-Банк» удзельнічае або ўдзельнічаў у атрыманьні выгады ад ураду Беларусі або ў яго падтрымцы празь дзейнасьць у сэктары, які мае стратэгічнае значэньне для ўраду Беларусі, а менавіта ў сэктары фінансавых паслуг:
https://smarturl.click/xB64n
«Кожны малюнак тонка зіхаціць настроем і эмоцыяй». Сябры пра мастачку Ніну Маргаеву, якая цяжка захварэла ў эміграцыі
«Звонку стрыманая, але яна такая палкая ў мастацтве! Часам глядзіць вялізнымі вачамі з-пад ілба, быццам зьбянтэжаны гном, а падыдзеш — яна сталёвы лебедзь». Што кажуць сябры ды калегі пра мастачку Ніну Маргаеву, якая трапіла ў бяду ў Варшаве і якой зьбіраюць дапамогу.
https://smarturl.click/1dmxO
«Гісторыя здаецца зрэжысаванай». У Магілёве прайшоў міліцэйскі рэйд пасьля нападу на супрацоўнікаў ГУБАЗіК
Рэйд, як мяркуецца, адбыўся ў апошнія дні верасьня, пра яго стала вядома 1 кастрычніка. Сярод затрыманых, паводле крыніцы Свабоды, жыхар вёскі Прокшанічы Магілёўскага раёну, якому 64 гады.
https://smarturl.click/w981n
З Украіны ў Беларусь пасьля начнога расейскага абстрэлу заляцеў яшчэ адзін дрон
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі аб рэкорднай за апошнія некалькі дзён расейскай атацы ўдарнымі бесьпілётнікамі па ўкраінскіх гарадах.
https://smarturl.click/3k01p
Права жыць і працаваць. Якія дазволы на жыхарства атрымліваюць беларусы ў Польшчы і Літве
«Так яго назвалі самі беларусы». Што такое гуманітарны дазвол на жыхарства, чым ён адрозьніваецца ад працоўнага і што такое міжнародная ахова? Пра варыянты легалізацыі ў Польшчы і Літве расказвае юрыстка.
https://smarturl.click/W3w66
Навіны палітвязьняў: Сяргею Раманаву дадалі яшчэ 2 гады зьняволеньня
На 4 кастрычніка ў Беларусі 1282 палітвязьні, прызнаныя такімі міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большая.
У судзе Горацкага раёну 24 верасьня вынесьлі прысуд палітзьняволенаму анархісту Сяргею Раманаву. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу («злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»). Судзьдзя Натальля Фамічова прызначыла яму яшчэ 2 гады пазбаўленьня волі, піша «АЧК-Беларусь». Пры гэтым у сакавіку 2023 году Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў калёніі паводле гэтага артыкулу. Агульны тэрмін зьняволення палітвязьня складае 22 гады і 11 месяцаў.
https://smarturl.click/W3wGX
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Расказваем, што насамрэч можа Міжнародны крымінальны суд (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Як Эйсмант робіць дыктатуру «мі-мі-мішнай». radio_svaboda/video/7419368188913208581">Пра спробы беларускай прапаганды назваць чорнае белым
👉🏻 «Чарнобыльскі шлях».radio_svaboda/video/7420710431485857029"> Як была задуманаяradio_svaboda/video/7420710431485857029"> гэтая акцыяradio_svaboda/video/7420710431485857029"> і як яна ўпершыню прайшла ў Беларусі 35 гадоў таму
👉🏻 Хуткі тэст па беларускай мове. radio_svaboda/video/7419789842646600966">Праверце сябе
👉🏻 Гісторыя пра «Вояджэр»: radio_svaboda/video/7420854829431393541">расказваем пра самы далёкі ад Зямлі аradio_svaboda/video/7420854829431393541">б’ект, які ўжо амаль 50 гадоў ляціць да зор
👉🏻 Дэсантнік, які ў 2020-м прайшоў па Салігорску зь бел-чырвона-белым сьцягам, radio_svaboda/video/7421226585904237829">расказаў нам пра 4 гады за кратамі
👉🏻 «Пратэсты, вайна, эміграцыя загартавалі, раней бы зламаўся». radio_svaboda/photo/7420759425192889606">Гісторыі былых добраахвотнікаў, якія вярнуліся з вайны
КДБ затрымаў жанчыну, якая зьняла відэа падзеньня «Шахэда» ў Калінкавічах
Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай за «супрацу з экстрэмісцкімі рэсурсамі», адзначаюць праваабаронцы.
https://smarturl.click/W3wmW
Беларус стаў пераможцам клюбнага чэмпіянату сьвету ў гандболе
Мікіта Вайлупаў здабыў пачэсны тытул трэцім зь беларусаў.
https://smarturl.click/RA3vD
Здымак сайту Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыі
«Менскводаканал» папярэдзіў пра часовае пагаршэньне якасьці вады ў некалькіх раёнах сталіцы
Як адзначаецца на афіцыйным сайце арганізацыі, гэта зьвязана з плянавым правядзеньнем рамонтных работ. Названыя канкрэтныя вуліцы, на якіх пагоршыцца якасьць вады.
https://smarturl.click/opyvn
Ужо сёньня: гадавіна пераходу на грыгарыянскі каляндар
4 кастрычніка 1582 году паводле ўказу папы Рымскага Грыгорыя XIII наступіў пераход на новы каляндар, які быў названы грыгарыянскім.
Пра падзеі гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/EeWMV
Палоннымі або зьніклымі лічацца амаль 66 тысяч украінцаў, — ПАРЭ
Па стане на 18 верасьня 2024 году 65 956 украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў лічацца як зьніклыя бязь вестак або палонныя, указала ў рэзалюцыі па сытуацыі ва Ўкраіне Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы:
https://smarturl.click/RA32J
Галоўнае за 3 кастрычніка
🎸 Ляўрэатам прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» стаў гурт «NaviBand»
🇪🇺 Эўрапарлямэнт выбраў кіраўніка Дэлегацыі для дачыненьняў зь Беларусьсю
👮🏻♂️ «Гісторыя здаецца зрэжысаванай». У Магілёве прайшоў міліцэйскі рэйд пасьля нападу на супрацоўнікаў ГУБАЗіК
🇬🇧 Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага «Альфа-Банку». У банку пракамэнтавалі
👩🏻🎨 «Кожны малюнак тонка зіхаціць настроем і эмоцыяй». Сябры пра мастачку Ніну Маргаеву, якая цяжка захварэла ў эміграцыі
👫 Права жыць і працаваць. Якія дазволы на жыхарства атрымліваюць беларусы ў Польшчы і Літве
🗣 Сытуацыя няпэўнасьці. Якой будзе тактыка Лукашэнкі ў чаканьні навін з Гаагі
🎥«ПіК Свабоды». На які абмен з Захадам гатовы Лукашэнка? Праваабаронца Судаленка пра сваю гутарку з Васкрасенскім
Што паказала гутарка з Васкрасенскім
Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Ss6BCiGNdrA
Абвінавачаны ў дамаганьнях дацэнт ЭГУ Сялецкі выйграў суд супраць унівэрсытэту: яго адновяць на працы
Літоўскі суд стаў на бок звольненага ў канцы 2023 году выкладчыка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта Сяргея Сялецкага, паведаміла @euroradio ягоная адвакатка Эвеліна Трушкінене. ЭГУ абавязалі аднавіць Сялецкага на працоўным месцы і выплаціць яму кампэнсацыю (каля 40 тысяч эўра).
У сьнежні 2023 году Сялецкага звольнілі пасьля скандалу з абвінавачаньнямі ў дамаганьнях да студэнтак унівэрсытэта:
https://smarturl.click/DaJVb
100 гадоў таму нарадзіўся Рыгор Клімовіч — беларус, які быў адным з кіраўнікоў Нарыльскага паўстаньня ў ГУЛАГу
Паўстаньне разгарэлася неўзабаве пасьля сьмерці Сталіна і стала першай масавай акцыяй непадпарадкаваньня вязьняў савецкіх лягераў. Расказваем пра яго (у картках 👆🏻)
У Літве беларуску прызналі «пагрозай нацбясьпецы» праз ранейшую працу ў кол-цэнтры Альфа-Банку
Суд пацьведзіў рашэньне аб дэпартыцыі грамадзянкі Беларусі. Яна вымушаная была пакінуць Літву.
https://smarturl.click/VDjbg
У ААН паведамілі, што Расея не дазволіла ажыцьцявіць гуманітарную місію ў Курскую вобласьць
Офіс Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека абнародаваў новую справаздачу аб колькасьці ахвяр ва Ўкраіне ад расейскай агрэсіі. У ім таксама адзначаецца, што Расея не дазволіла ААН ажыцьцявіць місію ў Курскую вобласьць пасьля ўзяцьця пэўнай яе часткі пад украінскі кантроль.
https://smarturl.click/VDj6g
Палітзьняволенай Вользе Маёравай дадалі яшчэ 1,5 года да ранейшага тэрміну
Палітзьняволеная ўжо адбывала 20-гадовы тэрмін у «справе Аўтуховіча». Пра новы прысуд стала вядома толькі празь некалькі месяцаў.
https://smarturl.click/RA3YW
3 кастрычніка — дзень памяці Міхала Баброўскага і Віктара Івашкевіч
3 кастрычніка 1848 году памёр Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар. У 1826 годзе падчас публічнага выступу на адкрыцьці курсу славяназнаўства ў Галоўнай духоўнай сэмінарыі Віленскага ўнівэрсытэту заявіў, што афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага і Статутаў ВКЛ была беларуская мова.
3 кастрычніка 2013 году ня стала Віктара Івашкевіча, аднаго зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху. Быў сябрам менскіх моладзевых клюбаў «Майстроўня» і «Талака», сакратаром Управы і намесьнікам старшыні БНФ, рэдактарам газэты « Рабочий», выканаўчым дырэктарам Грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская пэрспэктыва». Палітвязень, быў асуджаны за «абразу прэзыдэнта».
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/xB6BQ