«Становішча рэжыму Лукашэнкі цяпер нават менш трывалае, чым у 2020-м», — Міхаіл Кірылюк
Праўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» адвакат Міхаіл Кірылюк настойвае, што толькі рашучасьць і павелічэньне ставак можа прывесьці да выніку ў барацьбе з рэжымам, і заяўляе, што дэмакратычным сілам, магчыма, варта прайсьці этап падзелу.
https://smarturl.click/XyblA
Раней забруджаныя радыяцыяй землі Гомельскай вобласьці аддадуць у гаспадарчы абарот
Зямельныя ўчасткі ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласьці агульнай плошчай 16,6452 гектара, прадастаўленыя адкрытаму акцыянэрнаму таварыству «Майсееўка», выключылі з радыяцыйна небясьпечных і рашэньнем ураду перавялі ў гаспадарчае выкарыстаньне.
https://smarturl.click/Adkg4
Горш толькі ў Расеі. Чаму Беларусь прайграе «бітву за ўраджай» амаль усім суседзям
«Стратныя гаспадаркі ня могуць набыць добрае абсталяваньне, добрыя ўгнаеньні». Як Беларусь прайграе «бітву за ўраджай» і зьбірае з гектара менш збожжа, чым Украіна, Польшча, Літва і Латвія.
https://smarturl.click/Yzb9V
Лукашэнка падпісаў указ аб рамеснай дзейнасьці. Што мяняецца для рамесьнікаў Беларусі
Пералік відаў рамеснай дзейнасьці значна скароцяць у параўнаньні зь цяперашнім. Рамесьнікам цяпер нельга карыстацца прамысловымі машынамі і абсталяваньнем. За «экстрэмізм» рамесьнік можа пазбавіцца права працаваць паводле аплаты рамеснага збору.
Усе асноўныя зьмены: https://smarturl.click/VDJ9Z
«Гісторыя на Свабодзе»: Беларусы сярод працоўных мігрантаў у даваенных Латвіі і Эстоніі мелі найвышэйшы рэйтынг, — Юры Грыбоўскі
Што штурхала беларусаў міжваеннай Польшчы на працоўную эміграцыю ў Эстонію і Латвію? Як ім там жылося? Ці змаглі яны стварыць у тых краінах свае нацыянальныя і зямляцкія арганізацыі або далучыліся да ўжо існых? —Пра гэта і іншае гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам Юрыем Грыбоўскім:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=yr0YdRJBpCo
Тлумачым з Гурневічам. Як Натальля Пяткевіч становіцца новай Качанавай
Аляксандар Лукашэнка штодзённа можа загадваць жаданьні. Побач зь ім жаночае трыё — і ўсе Натальлі, тры грацыі: Натальля Эйсмант, Натальля Качанава і Натальля Пяткевіч. Апошняя працуе на новай пасадзе ўжо амаль 2 месяцы.
Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, чым яна займаецца, прынамсі ў публічнай прасторы.
ВІДЭА: https://youtu.be/JhZDcrboU_g
Каля 40 беларускіх турыстаў з грэцкім «шэнгенам» затрымалі ў Нямеччыне. Ім пагражае дэпартацыя
Як даведалася выданьне @zerkalo_io, каля 40 турыстаў, якія ехалі ў Гішпанію з грэцкімі шэнгенскімі візамі, затрымалі ў Нямеччыне, папярэдне — за парушэньне правілаў выкарыстаньня візаў. Візы анулявалі, цяпер беларусам пагражае дэпартацыя і магчымая забарона на ўезд у ЭЗ.
Пра здарэньне выданьню распавялі крыніцы. Інфармацыю пацьвердзілі ў турфірме, а таксама ў амбасадзе Беларусі ў Нямеччыне. Падрабязнасьці:
https://smarturl.click/DaGbZ
Паверанага ў справах Армэніі выклікалі ў МЗС Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам
Яму заявілі пра «нанесены беларускай дыпмісіі ўрон» і «недастатковыя меры армянскіх праваахоўнікаў па яго прадухіленьні». «Беларускі бок зыходзіць з таго, што вандалы будуць устаноўленыя, кампэнсуюць нанесеную шкоду і панясуць пакараньне ў адпаведнасьці з заканадаўствам Армэніі», — заявілі ў МЗС Беларусі.
Пяць вызваленых праз памілаваньне палітзьняволеных жанчын мелі выйсьці на волю ў найбліжэйшыя месяцы, яшчэ дзьве — налета
Па стане на 13 гадзін 21 жніўня праваабаронцам вядома 9 прозьвішчаў палітзьняволеных жанчын, якія выйшлі на волю па ўказе аб памілаваньні, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 жніўня.
Гэта Кацярына Леў, Натальля Пятровіч, Тамара Каравай, Сьвятлана Палуэктава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і Ксенія Луцкіна.
https://smarturl.click/JD7jm
«Бабулі дому састарэлых баяцца як агню». Гісторыя былога жыхара сацыяльнага прытулку
«Не скажу, што там няма догляду за ляжачымі. Так, пампэрсы ім зьмяняюць. Але пакуль санітарка пераадзявае хворага, то можа на яго высыпаць гару трохпавярховых матаў у стылі «Я тут маю шэсьцьсот рублёў, я вас тут няньчыць ня буду, вы ўроды тупыя» і гэтак далей.
Што робіцца ў дамах састарэлых і дамах-інтэрнатах? Расказваюць былы пастаялец і сваяк пэнсіянэркі, якую туды нядаўна забралі.
https://smarturl.click/vwgAR
Украіна «азартна гуляе» на Куршчыне, а Расея захопіць увесь Данбас? Заходнія аналітыкі ацанілі рызыкі на абодвух франтах
Чаго дасягнула Ўкраіна ў Курскай вобласьці, а чаго не змагла? Ці кампэнсуюць посьпехі УСУ на Куршчыне магчымую страту Пакроўску на Данеччыне? Што азначае далейшае прасоўваньне расейскай арміі на Данбасе для Ўкраіны? І ці мае сэнс, улічваючы гэта, выдаткоўваць рэсурсы на Куршчыну?
https://smarturl.click/RAd3J
Дэмакратычная партыя зацьвердзіла Камалу Гарыс кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта ЗША
За гэта прагаласавала 99% дэлегатаў перадвыбарчага зьезду ў Чыкага.
https://smarturl.click/71VDv
На волю выйшаў палітзьняволены Васіль Берасьнеў
74-гадовы палітзьняволены выйшаў пасьля памілаваньня, паведамілі праваабаронцы. Раней Васіль Берасьнеў узначальваў аршанскую арганізацыю незалежнага прафсаюзу РЭП. За кратамі ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.
5 гадоў таму памёр адзін з найлепшых гістарычных пісьменьнікаў Беларусі Леанід Дайнека
21 жніўня 2019 году на 80-м годзе жыцьця памёр Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік, аўтар гістарычных раманаў.
Леанід Дайнека вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменьнікаў. Ён аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» пра барацьбу Полацка зь немцамі ў Ніжнім Падзьвіньні, «Сьлед ваўкалака» пра полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» пра раньні этап станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, «Назаві сына Канстанцінам» пра гістарычныя падзеі XV–XVI стагодзьдзяў у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.
У часы незалежнасьці Беларусі разам з сынамі Сяргеем, Зьмітром і Сьцяпанам Леанід Дайнека займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі». Сямейная кампанія вырабляла гатункі настояў «Крамбамбуля».
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RAdOW
Больш за 30 новых кампаній за паўгода: у Польшчы расьце колькасьць беларускіх ІТ-бізнэсаў
На канец чэрвеня ў Польшчы было зарэгістравана 444 ІТ-кампаніі зь беларускім капіталам, ад пачатку 2024 году беларусы адкрылі больш за 30 новых арганізацый. Ад жніўня 2023 году колькасьць ІТ-кампаній зь беларускім капіталам у Польшчы вырасла на 15%, паведамляе dev.by са спасылкай на зьвесткі цэнтру эканамічнай інфармацыі Польшчы:
https://smarturl.click/3kmbp
🚴🏻 Увага, пошук!
Шукаем былых супрацоўнікаў менскага «Мотавела», якія працавалі на заводзе ў розныя часы — ад савецкіх да апошніх гадоў. Ананімнасць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Амбасадара Беларусі выклікалі ў МЗС Казахстану праз выказваньні Лукашэнкі
Пасьля пратэстаў у Армэніі выказваньнямі Лукашэнкі ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу абурыліся на самым высокім узроўні ў Казахстане. Беларускае кіраўніцтва ў Астане заклікалі да «неабходнасьці аб’ектыўна ацэньваць пазыцыю Казахстану ў дачыненьні працэсаў, якія адбываюцца».
Расейскім прапагандыстам Лукашэнка заявіў, што некаторыя дзяржавы на постсавецкай прасторы «выкручваюцца», у адрозьненьне ад Беларусі, і «хочуць чагосьці ўзяць, а наўзамен нічога ня даць».
https://smarturl.click/0ex15
Дзень нараджэньня Ігната Буйніцкага — пачынальніка беларускага тэатру
Нарадзіўся 22 жніўня 1861 году. У 1910–1911 гг. трупа Буйніцкага адправілася на гастролі па Беларусі, выступіўшы з паказамі ў Дзісьне, Сьвянцянах, Паставах, Полацку, Нясьвіжы, Слуцку… У Менску, дзе тэатар ставіў «Моднага шляхцюка» Каруся Каганца і «Па рэвізіі» Марка Крапіўніцкага, артыстаў засыпалі ружамі. Пасьля спэктакляў Буйніцкага ў Пецярбургу й Варшаве газэты пісалі пра «калясальны посьпех» тэатру, што «будзіць у беларусаў пачуцьцё нацыянальнай годнасьці».
Рэжысэра і яго артыстаў расейскія ўлады ўзялі пад паліцэйскі нагляд, паказы пачалі забараняць. Уціск і матэрыяльныя праблемы змусілі зачыніць тэатар. Паводле згадкі аднаго з удзельнікаў трупы, Ігнат Буйніцкі памёр на сцэне падчас рэпэтыцыі.
«Некалі, — пісала ў тыя часы „Наша Ніва“, — калі прабудзіцца сьвядомасьць ува ўсяго беларускага народу, памяць Буйніцкага будзе сьвятой для ўсіх».
Больш падзей 22 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1Ywo
Стрыжак: вядома пра 18 вызваленых палітвязьняў. Прапагандысты агучылі імя яшчэ аднаго вызваленага
На вечар 21 жніўня вядомыя 18 прозьвішчаў вызваленых палітвязьняў (адно імя ўдакладняецца), паведаміў заснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў. Гаворка ідзе пра 13 жанчын і 5 мужчын.
Стала вядома, што на волю выйшаў палітвязень Яўген Чуміла. Пра гэта сёньня паведаміў прапагандыст Юры Васкрасенскі. Раней сталі вядомыя прозьвішчы 9 палітвязьняволеных жанчын і аднаго мужчыны, што выйшлі на волю па ўказе аб памілаваньні, які Лукашэнка падпісаў 16 жніўня:
https://smarturl.click/M1YMo
Галоўнае за 21 жніўня
👫 На волю выпусьцілі палітвязьня Берасьнева, які мае праблемы са здароўем. Вядома 16 прозьвішчаў вызваленых
🥔 У Ерэване амбасаду Беларусі закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі. У Беларусі адрэагавалі
👮🏻♂️Каля 40 беларускіх турыстаў з грэцкім «шэнгенам» затрымалі ў Нямеччыне. Ім пагражае дэпартацыя
🚌 У Беларусі за дзень разьбіліся два аўтобусы, ёсьць ахвяры
🧑🏻🦳«Бабулі дому састарэлых баяцца як агню». Гісторыя былога жыхара сацыяльнага прытулку
🙍🏻♂️Журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык правёў за кратамі ўжо 1000 дзён
👭Пяць вызваленых праз памілаваньне палітзьняволеных жанчын мелі выйсьці на волю ў найбліжэйшыя месяцы, яшчэ дзьве — налета
👩🏼 Тлумачым з Гурневічам. Як Натальля Пяткевіч становіцца новай Качанавай
🎥 Што могуць чыноўнікі-партызаны і ці будзе раскол элітаў. Расказвае каардынатар «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі»
🇺🇸 Дэмакратычная партыя зацьвердзіла Камалу Гарыс кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта ЗША
Што могуць чыноўнікі-партызаны і ці будзе раскол элітаў
У Віцебску неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага інспэктара па спорце і турызьме Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Яго вінавацяць у экстрэмізьме. Справа датычыць «Кадравага рэзерву для новай Беларусі». Ці шмат сёньня апапэнтаў улады ўнутры чынавенства, ці ўплываюць яны на нешта і ці павінны заставацца ўнутры сыстэмы?
Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае каардынатар «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі» Юры Губарэвіч:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/u55h4jB6auc
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч выйшаў на волю з ізаляру ў Францыі
Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч скончыў галадоўку, якую трымаў з 6 жніўня, і выйшаў на волю з ізалятару ў Францыі. Пра гэта ён сам паведаміў у Інстаграме. Як сказана ў пасьце, рыдлёўку, якой ён капаў магілу Ван Гога, яму не вярнулі. Паліцыя зьнішчыць яе як «сродак учыненьня злачынства»:
https://smarturl.click/xBgDZ
Украіна ратыфікавала Рымскі статут. Як гэта паўплывае на прыцягненьне Расеі да адказнасьці за агрэсію
Цяпер Украіна можа карыстацца перавагамі паўнамоцнага сябра Міжнароднага крымінальнага суда, уключаць пытаньні ў парадак дня Асамблеі краін-удзельніц, мець свайго судзьдзю, удзельнічаць у пасяджэньнях і г.д.
«Перакананы, што гэта дапаможа Ўкраіне прыцягнуць да справядлівай адказнасьці расейцаў, якія ўчыняюць міжнародныя злачынствы на нашай зямлі», — заявіў амбудсмэн Украіны Дзьмітро Лубінец:
https://smarturl.click/LYJbW
У Ерэване амбасаду Беларусі закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі
Апазыцыя Армэніі запатрабавала разрыву дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю «да зьняцьця дыктатара Лукашэнкі з пасады». Падрабязнасьці:
https://smarturl.click/DaGRb
Ва Ўкраіне спрасьцілі атрыманьне грамадзянства іншаземцамі, якія ваявалі супраць агрэсіі Расеі. Што зьмянілася для добраахвотнікаў
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў заканадаўства, якое рэглямэнтуе працэдуру атрыманьня іншаземцамі ўкраінскага грамадзянства.
https://smarturl.click/JD7am
Украіна атакавала расейскую ракетную базу С-300 і нанесла ўдар дронамі па Маскве
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб нанясеньні ўдару па Растоўскай вобласьці Расеі паблізу Новашахцінску, дзе знаходзіліся пазыцыі зэнітнага ракетнага комплексу С-300. У Маскве спынялі працу аэрапортаў.
https://smarturl.click/RAd3W
Аднаго з найлепшых беларускіх трэнэраў у настольным тэнісе асудзілі на 2 гады калёніі
Прысуд прагучаў яшчэ 25 ліпеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.
https://smarturl.click/5O0Dp
Журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык правёў за кратамі ўжо 1000 дзён
21 жніўня спаўняецца роўна 1000 дзён з моманту затрыманьня журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка. Увечары 25 лістапада 2021 году Андрэй выйшаў з дому на невялікі велашпацыр, ля пад’езду яго чакала група сілавікоў, якія завялі Андрэя назад у кватэру і правялі там ператрус. Другі асуджаны журналіст Свабоды, Ігар Лосік, знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году, ужо 1518 дзён.
https://smarturl.click/3kmVp
Расея абстраляла дзіцячую кавярню ў Запароскай вобласьці. Загінуў 15-гадовы падлетак, ёсьць параненыя
Удзень 20 жніўня расейскія вайскоўцы ўдарылі па дзіцячай кавярні ў пасёлку Малакацярынаўка Запароскай вобласьці Ўкраіны. У выніку абстрэлу атрымалі раненьні чацьвёра дзяцей 11, 14, 15 і 17 гадоў, а таксама 18-гадовая дзяўчына. 15-гадовага падлетак у выніку памёр ад атрыманых раненьняў.
Па стане на раніцу 28 ліпеня 2024 году, з пачатку вайны ва Ўкраіне загінулі сама меней 564 дзіцяці і сама меней 1487 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці:
https://smarturl.click/B6JLQ
На волю таксама выйшлі палітзьняволеныя Ала Зуева і Вольга Стаброўская
Іх заўважыла ініцыятыва @dissidentBY на відэа прапагандыстаў. Алу Зуеву ў кастрычніку 2023 году асудзілі да двух з паловай гадоў калёніі за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады. Вольгу Стаброўскую ў верасьні 2023 году асудзілі да года і трох месяцаў пазбаўленьня волі за абразу Лукашэнкі:
https://smarturl.click/Adk9v