radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17324

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«У Беларусі яшчэ ёсьць шанец», — былы камандуючы войскамі NATO Філіп Брыдлаў

«Я ведаю, што шмат хто са мной не пагодзіцца. Але я думаю, што Беларусь спрабавала балянсаваць, а ня стаць канкрэтна на чыйсьці бок».
https://smarturl.click/Yz6Yl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Судзьдзя, які ўзаконіў арышт журналісткі Радыё Свабода, грамадзянкі ЗША і Расеі, хаваў амэрыканскае грамадзянства сваіх дзяцей

Вярхоўны судзьдзя Татарстану Рызван Юсупаў хаваў, што ў ягоных дзяцей — Гаяза і Наілі — ёсьць грамадзянства ЗША.

У чэрвені 2024 Юсупаў прызнаў законным рашэньне суду Казані арыштаваць журналістку Радыё Свабода Алсу Курмашаву. Яе абвінавачвалі ў «фэйках» пра ўзброеныя сілы Расеі, а таксама ў тым, што яна, маючы грамадзянства ЗША, не данесла на сябе ў Мінюст як «іншаземная агентка».
https://smarturl.click/ny6Yb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня толькі пажыцьцёвая ўлада. Пра што задумваюцца дыктатары, калі ім спаўняецца 70

Ці толькі праблема захаванасьці і непарушнасьці ўласнага рэжыму турбуе дыктатараў на схіле іхнага веку? Разважае Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/w9nRQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

445 гадоў таму войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак ад маскоўскай акупацыі

31 жніўня 1579 году войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, тысячы палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/ZyAZy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 жніўня

📌 Аднагодак Траволты і Burger King’а. Якімі былі сьвет і Беларусь у год нараджэньня Лукашэнкі

📌 Пуцін, Валодзін, патрыярх Кірыл, арцыбіскуп Станеўскі. Хто і як павіншаваў Лукашэнку з 70-годзьдзем

📌 Новыя ўмовы для рамесьнікаў, прадметы і спэцыяльнасьці ў школах і ВНУ. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 верасьня

📌 Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі заходнія краіны не прызнаваць прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году

📌 Песьню на верш Янкі Купалы прызналі экстрэмісцкай

📌 Хроніка перасьледу 30 жніўня: За «экстрэмізм» асудзілі байкера з Воршы; масавы вырак у Бярозе за пратэсты ў 2020-м

📌 «ПіК Свабоды». Да чаго Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаў
https://smarturl.click/xBX6Q

📌 Прапаганда адпрацоўвае не ідэалёгію, а словы Лукашэнкі, — мэдыяэкспэртка Ірына Сідорская

📌 «Алесі і Рагнеды, Кастусікі і Ўршулькі». Беларуская школа ў Варшаве назьбірала 500 вучняў з 28 краін сьвету

📌 «Узмацненьне» мяжы, пэдсавет і юбілей Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Песьню на верш Янкі Купалы прызналі экстрэмісцкай

Як стала вядома, яшчэ на пачатку 2024 году рашэньнем суду Барысаўскага раёну Менскай вобласьці экстрэмісцкай прадукцыяй быў прызнаны відэакліп і тэкст песьні «Ня быць скотам» гурту «Ляпіс Трубяцкі». Судовая пастанова была прынятая 26 студзеня 2024 году.

Тэкст песьні цалкам складаецца з радкоў верша Янкі Купалы «Хто ты гэткі?», напісанага клясыкам у часы нацыянальнага адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя. Песьня «Ня быць скотам» адкрывала альбом «Грай», які выйшаў у 2013 годзе.

https://smarturl.click/Ee0WW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да чаго Лукашэнка рыхтуе прапагандыстаў

Лукашэнка рыхтуе сваіх прапагандыстаў да прэзыдэнцкіх выбараў. У чацьвер ён правёў нараду па пытаньнях інфармацыйнай палітыкі. Апрача яго самога, у ёй бралі ўдзел яшчэ чатыры асобы. Дэталі невядомыя, бо нарада была зачыненай. Але агульны пасыл прасачыўся. Госьці “ПіКа Свабоды”: Надзея Белахвосьцік, галоўны рэдактар Мэдыя IQ, беларускага праекту пра мэдыяпісьменнасьць, а таксама гісторык і палітолаг Аляксандар Фрыдман.

https://youtu.be/lL4KJ3-WKlI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна зьбіраецца спыніць транзыт расейскай нафты праз трубаправод «Дружба», які праходзіць і ў Беларусі

Раней улады Ўкраіны заявілі пра спыненьне транзыту экспартных паставак расейскага газу ў Эўразьвяз.

https://smarturl.click/W3zd9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі заходнія краіны не прызнаваць прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году

Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка падчас сустрэч з эўрапейскімі партнэрамі заклікалі іх не прызнаваць вынікаў будучых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, бо адсутнічаюць умовы для іх свабоднага правядзеньня.

https://smarturl.click/yqyJ3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя ўмовы для рамесьнікаў, прадметы і спэцыяльнасьці ў школах і ВНУ

Таксама праезд для школьнікаў стане дармовым, у беларускіх школах зьнікне асобны прадмет «Гісторыя Беларусі», а базавая стаўка для бюджэтнікаў вырасьце на тры рублі. Расказваем, якія зьмены чакаюць беларусаў з пачаткам восені.

https://smarturl.click/5On6G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кнігі гісторыка Мельнікава ўключылі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Суд Цэнтральнага раёну Менска 23 жніўня прызнаў кнігі гісторыка Ігара Мельнікава «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Міністэрства інфармацыі дадало ў адпаведны сьпіс наступныя публікацыі , «а таксама іх копіі або іншыя кніжныя выданьні»:
🔸 Нiчыпарук П.К., Мельнiкаў I.B. «Адысея палешука»;
🔸 Мельнікаў, I.B. «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919–1920 гадах»;
🔸 Мельнiкаў, I.B. «На „мяжы цывілізацый“. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі».

Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, які спэцыялізуецца на ваеннай гісторыі і гісторыі Беларусі ў складзе Польшчы ў 1921–1939 гадах.

Раней стала вядома, што Мельнікава пачнуць судзіць 10 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе з абвінавачаньнем у спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Пра яго затрыманьне стала вядома ў ліпені.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Алесі і Рагнеды, Кастусікі і Ўршулькі». Беларуская школа ў Варшаве назьбірала 500 вучняў з 28 краін сьвету

Беларускую школу ў Варшаве заснавалі ў 2022 годзе як онлайн- і офлайн-прастору для беларускіх дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы і іншых краінах сьвету пасьля падзеяў 2020 году. Пачыналі 2 гады таму са 150 вучняў і 15 настаўнікаў. Сёлета колькасьць ахвочых вучыцца пераваліла за паўтысячы, расказваюць арганізатары. У школе выкладаюць больш за 40 настаўнікаў.

Паўсотні высокакваліфікаваных пэдагогаў, зручны расклад урокаў адпаведна часавым паясам краін. Расказваем пра навучальную ўстанову, якая рыхтуецца да трэцяга сэзону.

https://smarturl.click/z2je6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арэнднага жытла паболее? Юрыдычным асобам у Беларусі будуць даваць субсыдыі на будаўніцтва і куплю арэнднага жытла для работнікаў

Прадпрыемствы будуць самастойна вызначаць парадак і ўмовы выдзяленьня арэнднага жытла сваім работнікам і памер платы за яго. Пры гэтым яны павінны даваць сама меней 20% ад агульнай колькасьці кватэр, пабудаваных ці набытых з выкарыстаньнем субсідый, маладым спэцыялістам і работнікам ва ўзросьце да 31 году:

https://smarturl.click/0eQQm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус Ігар Бокі заваяваў залаты мэдаль на Паралімпіядзе ў Парыжы

Ігар Бокі, які выступае на Паралімпіядзе як індывідуальны нэўтральны спартовец, выйграў фінальны заплыў на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем, паказаўшы час 54,13 сэкунды. Ён выступае ў клясе S13 для спартоўцаў з дрэнным зрокам. Гэта 17-е золата Паралімпіяды ў кар’еры Бокага.

Ігар Бокі — падпісант «праўладнага» ліста беларускіх спартоўцаў у падтрымку Лукашэнкі ў 2020-ым:

https://smarturl.click/Ee001

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Dissidentby: Некаторыя з палітвязьняў, якія выйшлі на волю, не пісалі прашэньняў аб памілаваньні

Паводле зьвестак ініцыятывы @dissidentBY, некаторыя палітвязьні выйшлі па памілаваньні, але пры гэтым яны адмовіліся пісаць прашэньне на імя Лукашэнкі. «Тым ня менш, ёсьць выпадкі, калі людзей не выпускалі, нягледзячы на выкананыя ўмовы, а тых, хто адмаўляецца, саджалі ў ШЫЗА на 15 содняў», — паведаміла ініцыятыва:

https://smarturl.click/ql0gV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Латушка папрасіў 12 000 стыпэндый эўрапейскіх ВНУ для беларусаў

І прапанаваў эўрапейцам яшчэ 5 крокаў для набліжэньня дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі.
https://smarturl.click/ppAYA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

УСУ: пасьля атакі на Ўкраіну адзін бесьпілётнік паляцеў у Беларусь

Узброеныя сілы Ўкраіны заяўляюць, што Расея ўначы атакавала Ўкраіну 52 бесьпілётнікамі «Shahed-131/136» з Курскай вобласьці. Вось што зь імі стала.
https://smarturl.click/Ee0bz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Даносчыкі, якія кідаюцца на ўсё беларускае, наколькі яны небясьпечныя для нашай краіны?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

У іх у галаве перакулены сьвет. Навошта перасяляцца з Расеі ў Беларусь, каб тут рабіць Расею? Быццам самой Расеі няма ці яе мала. Другой Беларусі на сьвеце дакладна няма і яна каштоўная якраз сваёй самабытнасьцю. Па сутнасьці гэта гібрыдныя дывэрсанты, якія ўсё ператвараюць у пагромлены Данбас. Небясьпеку яны нясуць тады, калі іх фінансуе Расея. Калі ж яны робяць даносы «по зову души», дык шкоду нясуць хіба што грамадзкай атмасфэры. Як кажа расейская прымаўка, «в чужой монастырь со своим уставом не суйся».


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маршалак польскага Сэйму: Калі Лукашэнку трэба транзытныя калідоры, ён мусіць вызваліць палітвязьняў

Польшча працягвае ціск на рэжым Лукашэнкі для вызваленьня Анджэя Пачобута і іншых палітвязьняў у Беларусі, сказаў маршалак польскага Сэйму Шыман Галоўня на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC, якая пачалася 30 жніўня ў Празе.

«На дыпляматычным узроўні мы робім усё магчымае, каб паслаць Лукашэнку сыгналы, што ён мусіць вызваліць палітвязьняў, — сказаў Галоўня, адказваючы на пытаньне Свабоды. — Што калі ён хоча адкрыцьця памежных пераходаў, калі ён хоча мець транзытныя калідоры, яму трэба супрацоўнічаць з намі ў гэтым пытаньні. Мы спрабуем паказаць, што калі ён ня будзе супрацоўнічаць, дык наступствы для яго, для ягонага рэжыму і для ягонай краіны будуць сапраўды складанымі».

https://smarturl.click/opmWO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Узмацненьне» мяжы, пэдсавет і юбілей Лукашэнкі

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня ў Беларусі.

https://youtu.be/hOjZNvSspRE?si=MDt91Fu5ULuJ-084

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 «Гісторыі тыдня» — зьбіраем для вас самае цікавае ў адным лісьце!

Хто ўзначаліць Беларусь пасьля Лукашэнкі? Што насамрэч адбываецца зь беларускага боку мяжы з Украінай і ці ёсьць нагоды трывожыцца? Як беларусам абараніцца ад дэпартацыі з Эўразьвязу на радзіму, дзе іх чакае перасьлед? Ці могуць улады адмяніць угоду па продажы кватэры палітуцекача? Ці закрыюць Тэлеграм пасьля арышту Дурава?

Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні — у матэрыялах Свабоды за гэты тыдзень. Усе іх мы зьбіраем у штосуботняй рассылцы — зручна, так вы нічога не прапусьціце!

Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандру Лукашэнку споўнілася 70 гадоў, трыццаць зь іх ён знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі

Параўналі тэрміны ва ўладзе зь іншымі кіраўнікамі краінаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На сьвяточных лінейках да пачатку ува ўсіх менскіх школах будуць дзяжурыць сілавікі

На сьвяточных лінейках 2 верасьня ў школах і гімназіях Менску будуць прысутнічаць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, паведаміла прэс-служба УУС Менскага гарвыканкаму.

Захады анансавалі «ў мэтах папярэджаньня супрацьпраўных праяў», сярод іншага заяўлена аб патрэбе дарожнай бясьпецы паблізу навучальных устаноў, якую забясьпечаць экіпажы ДАІ.

Пад «асаблівы кантроль» таксама возьмуць прылеглую да навучальных устаноў тэрыторыю, месцы масавага адпачынку грамадзян, паркі і сквэры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аднагодак Траволты і Burger King’а. Якімі былі сьвет і Беларусь у год нараджэньня Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка кіруе Беларусьсю амаль палову жыцьця, 30 жніўня яму спаўняецца 70. У год яго нараджэньня насельніцтва Менску было ў пяць разоў меншае, чым цяпер, Крым толькі-толькі афіцыйна ўвайшоў у склад УССР, а ў этэры пачалі гучаць першыя перадачы будучай беларускай службы Свабоды, у сацсетках якой вы зараз бачыце гэтае паведамленьне. Расказваем, якімі былі Беларусь і сьвет у 1954-м — у год нараджэньня Лукашэнкі.

https://smarturl.click/RAZox

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто і як павіншаваў Лукашэнку з 70-годзьдзем

30 жніўня Аляксандар Лукашэнка адзначае 70-годзьдзе. Пуцін да юбілею узнагародзіў яго ордэнам Андрэя Першазванага. Хто яшчэ павіншаваў?

https://smarturl.click/gpkey

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны ЭЗ будуць самастойна вырашаць, ці зьняць абмежаваньні на ўдары Ўкраіны па тэрыторыі Расеі, — Бурэль

«Урэшце, выснова палягае ў тым, што гэта рашэньне асобнай дзяржавы, і дзяржавы-сябры хочуць, каб гэта і далей было рашэньнем асобных дзяржаў. І кожная зь іх будзе прымаць рашэньне, якое лічыць мэтазгодным», — цытуе кіраўніка дыпляматыі ЭЗ «Эўрапейская праўда».

Паводле Жузэпа Бурэля, ня ўсе краіны ЭЗ пастаўляюць дальнабойную зброю Ўкраіне, таму «гэта ня тое рашэньне, у якое яны нейкім чынам практычна ўцягнутыя».

https://smarturl.click/Ee09Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Штогод 30 жніўня з ініцыятывы ААН ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў

У 1999 годзе ў Беларусі зьніклі палітычныя апанэнты Аляксандра Лукашэнкі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

16 сьнежня 2019 году нямецкае выданьне Deutsche Welle апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі 20 гадоў таму пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

24 сьнежня Лукашэнка заявіў, што ніхто, акрамя яго, ня мог даць каманду аб выкраданьні і забойстве палітыкаў, а ён «ніколі ў жыцьці не аддаваў такую каманду» і не аддасьць цяпер.

Больш падзей 30 жніўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71yyk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У беларускіх турмах ня менш за 16 палітвязьняў з інваліднасьцю і 91 — зь цяжкімі захворваньнямі, — праваабаронцы

Паводле зьвестак праваабаронцаў, сярод асуджаных з палітычных матываў, якія адбываюць пакараньне ў калёніях і турмах, сама меней 16 чалавек з інваліднасьцю, 91 чалавек зь цяжкімі захворваньнямі, 65 пажылых людзей, старэйшых за 60 гадоў (многія зь якіх таксама маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем) і 10 чалавек з псыхасацыяльнымі парушэньнямі. Гэта няпоўныя зьвесткі, адзначаюць праваабаронцы:

https://smarturl.click/71y6G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 жніўня

❓Хто ўзначаліць Беларусь пасьля Лукашэнкі? Вялікае апытаньне Свабоды

🗣 Лукашэнка заявіў, што «ніякіх загадаў, каб ісьці ваяваць за межы Беларусі, не было і ня будзе»

🛩 «Беларускі Гаюн»: У Беларусі ўпершыню прымянілі авіяцыю для зьбіцьця «Шахеда»

🙎🏻«Фактычна Марыя ў калёніі галадае. Чулі, што яна важыць 45 кіляграмаў», — сястра палітзьняволенай Калесьнікавай

👫 Беларускім школьнікам зробяць дармовы праезд у гарадзкім транспарце

✍🏻 Курскія ўрокі для дыктатара. Чаму манэўры ля ўкраінскай мяжы небясьпечныя найперш для Лукашэнкі

🇸🇪 Міграцыйнае агенцтва Швэцыі перагледзіць справы аб прытулку беларусаў. Міністарка міграцыі Швэцыі адказала на запыт Свабоды наконт дэпартацыі беларусаў

🎥 «ПіК Свабоды». Як абараніць беларусаў ад дэпартацыі з Эўразьвязу. Парады юрыста і прадстаўніка Народнай амбасады

👩🏼«Калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла». Сьвятлана Курс пра выбары ў 1994-м

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як абараніцца ад дэпартацыі з Эўразьвязу. Парады юрыста і прадстаўніка Народнай амбасады

Cям’ю беларусаў, маці і сына, 21 жніўня дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь. Цяпер тое самае пагражае яшчэ аднаму чалавеку з гэтай сям’і. Як такое магло здарыцца і ці знаходзяцца пад пагрозай беларусы ў краінах Эўразьвязу — пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць Зьміцер Васэрман, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі, і юрыст Алесь Міхалевіч:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/lVsrsBeDNBg

Читать полностью…
Подписаться на канал