radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17433

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Завяршылася сьледзтва ў справе прыватнай школы «Смарт Скул», фігурантаў абвінавачваюць у махлярстве

Паводле словаў сілавікоў, вучням «аказваліся толькі кансультацыйныя і рэпэтытарскія паслугі» ў онлайн-фармаце з дапамогай праграмы «Zoom». Такім чынам, робіць выснову СК, «значная колькасьць непаўналетніх абавязковую праграму на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не засвойвала на працягу доўгага часу».

Акрамя гэтага, у «Смарт Скул» нібыта адсутнічалі «падручнікі і навучальныя дапаможнікі», выдаваліся ведамасьці чацьвяртных адзнак «без фактычнага засваеньня слухачамі адукацыйнай праграмы», а большасьць настаўнікаў «не былі прынятыя на пасаду ў адпаведнасьці са штатным раскладам», пры гэтым лічацца ў якасьці «пэдагогаў дадатковай адукацыі ў іншых падкантрольных суб’ектах гаспадараньня, або былі зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі».

https://smarturl.click/VDDBZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лельчыцкім раёне — вучэньні КДБ

@euroradio датэлеванавалася ў Лельчыцкі райвыканкам. Там сказалі, што баяцца нічога ня трэба, абвешчаная трывога — толькі чарговыя вучэньні спэцслужбаў.

«У нас ужо ня першы раз вучэньні праходзяць. Яны правяраюць гатовасьць сваіх структурных падразьдзяленьняў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Клалі тварам у асфальт і ціснулі на патыліцу». Зьявілася расьсьледаваньне катаваньняў у Цэнтральным РУУС Менску 9-13 жніўня 2020

Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі здолеў раскрыць асобы 88 сілавікоў, якія зь вельмі высокай імавернасьцю прысутнічалі ці ўдзельнічалі ў тых катаваньнях. Пацярпелым удалося апазнаць ужо 33 зь іх.

Зьмест дакумэнту мае разьбіўкі на дні і прамежкі часу па гадзінах. Усе апазнаныя сілавікі прыводзяцца са сьціслай даведкай пра іх і фатаграфіямі.

https://smarturl.click/nyyQ9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Магу толькі маліцца, каб дачка засталася жывая», — бацька палітзьняволенай Калесьнікавай

Ужо год Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў інфармацыйнай блякадзе. Сваякам Марыі Калесьнікавай апошні ліст ад яе прыйшоў 15 лютага 2023 году. Бацьку, які жыве ў Беларусі, бачыцца з Марыяй не даюць.

https://smarturl.click/pppR2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Масавае забойства ў Воршы. Знайшлі чатыры дзіцячыя целы

Дзецям ад 1 да 8 гадоў, на іх целах — прыкметы гвалтоўнай сьмерці. Паводле папярэдняй інфармацыі, да здарэньня можа мець дачыненьне іхная 36-гадовая маці, якую ўжо затрымалі.

https://smarturl.click/Zyy1q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Губарэвіч: Каля 30% удзельнікаў «Кадравага рэзэрву» знаходзяцца ў Беларусі

Паводле Губарэвіча, базавыя меры бясьпекі падчас анлайн-лекцыяў для ўдзельнікаў «Кадравага рэзэрву» дазваляюць захаваць ананімнасьць.

Што да нібыта затрыманьняў удзельнікаў праграмы, пра якія заявіў прапагандыст Ігар Тур, Губарэвіч бачыць некалькі варыянтаў, як падобнае магло адбыцца: чалавек мог напісаць у фэйкавы тэлеграм-канал праграмы, або яго маглі вылічыць па IP-адрасе, калі раней недаступны зь Беларусі сайт «Кадравага рэзэрву» пачаў адкрывацца для карыстальнікаў унутры краіны і людзі маглі заходзіць на яго без VPN:

https://smarturl.click/1ddxO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сама меней 65 чалавек трапілі пад судовы перасьлед за дапамогу ад INeedHelpBY. Ім прысуджаюць вялікія штрафы

Некаторыя суды ўжо прайшлі, іх вынікамі сталі вялікія штрафы з кампэнсацыяй сумы дапамогі. Частка людзей яшчэ чакае судоў. Прычынай стала дапамога ў выглядзе прадуктовых перадач, якую сем’і палітвязьняў атрымлівалі празь Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY:

https://smarturl.click/jkkOj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень расказаў, чаму рэзаў сабе вены за кратамі і чаму быў вымушаны зьехаць зь Беларусі

Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш чым праз год пасьля вызваленьня. Які ціск спазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Што змусіла Пятрухіна рэзаць вены ў магілёўскай турме і што было самым цяжкім у калёніі Віцьба-3?

Пра гэта Свабодзе Premium расказаў сам Сяргей Пятрухін, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы і вяртаецца да працы вядоўцам Youtube-каналу «Народны рэпарцёр»:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=n7Dzi10hSm8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік камітэту Сэйму Літвы ў нацыянальнай бясьпецы прапанаваў пазбаўляць ДНЖ беларусаў, якія езьдзяць у Беларусь часьцей за раз на месяц

Лаўрынас Кашчунас прапануе ануляваць часовы дазвол на жыхарства тым, хто рэгулярна езьдзіць на радзіму — больш як раз на месяц за апошнія 12 месяцаў. Таксама палітык зьбіраецца зарэгістраваць прапанову аб адмене магчымасьці балятавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах для грамадзян Расеі і Беларусі, якія маюць права стала жыць у Літве:

https://smarturl.click/l55O5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на ўдзельнікаў ініцыятывы «Кадравы рэзэрв для новай Беларусі»

Ім інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэньне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні). Фігурантаў справы, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, будуць судзіць завочна.

Кампанію «Кадравы рэзэрв для Новай Беларусі» запусьцілі пад эгідай Аб'яднанага пераходнага кабінэту. Яе мэта — падрыхтоўка прафэсіяналаў, якія змогуць працаваць на дзяржаўных пасадах і праводзіць рэформы ў Беларусі на працягу пераходнага пэрыяду:

https://smarturl.click/W33v6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паміж дыктатурай і бездапаможнасьцю ўлады. Урокі крызісу ў Каардынацыйнай радзе

Цяперашні крызіс у Каардынацыйнай радзе — важкі і важны аргумэнт у спрэчках пра пабудову ўлады ў будучай Беларусі, свабоднай ад дыктатуры. Улада павінна ня толькі прадстаўляць розныя сілы і погляды грамадзтва, але і быць здольнай прымаць рашэньні.

Між тым, адчуваньне бездапаможнасьці ўлады было адным з галоўных матываў абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам у 1994 годзе. Піша Юры Дракахруст.

https://smarturl.click/8EEda

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Можа, і хоча, ды ня можа. Чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута

Сяргей Дубавец піша, чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута, хоць гэта дапамагло б наладзіць адносіны з Польшчай:

Лукашэнка страчвае ўладу. Ён яшчэ валадарыць у тэлевізары, над пацешнымі выбарамі ці разносячы падручнік філязофіі… Але вызваліць Пачобута ня можа. І наладзіць дачыненьні з Польшчай таксама. Гэта ўжо не ягоная сфэра.


https://smarturl.click/711dR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Больш дзяўчаты дзяўчатам дораць». Як беларускія школьнікі сьвяткуюць Дзень закаханых, нягледзячы на забарону

Ужо другі год у беларускіх школах забаронена сьвяткаваць Дзень сьвятога Валянціна. Аднак дзеці адзначаюць яго неафіцыйна.

https://smarturl.click/Q11d1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што хаваецца за дзяржаўным плянам адкрыць лінію для ахвяраў хатняга гвалту

У Берасьцейскай вобласьці плянуюць адкрыць гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту. Фармальна гэта можна лічыць добрай навіной, але д’ябал, як звычайна, хаваецца ў дэталях. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/Eee1z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На YouTube зьявілася нізка выпускаў пра беларуская народныя інструмэнты

Праект мае назву «Традыцыйныя музычныя інструмэнты — Belarusian Folk Musical Instruments». Гэта віртуальная энцыкляпэдыя беларускіх народных інструмэнтаў, дзе можна пабачыць, пачуць і больш дэталёва пазнаёміцца з самымі яскравымі і ўнікальнымі прыкладамі музычных інструмэнтаў Беларусі.

https://smarturl.click/8EEpa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прыйшлі да бацькоў, пагражалі праблемамі». Як у беларусаў працягваюць патрабаваць «кампэнсацыю» за данаты

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі за данаты асудзілі больш за 60 чалавек. Цяпер зьявіліся паведамленьні аб тым, што КДБ пайшоў па другім коле, а таксама пачаў ціснуць на сваякоў тых, хто выехаў з краіны.

https://smarturl.click/Daa2Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ У Лельчыцкім раёне ўвялі рэжым «Контратэрарыстычнай апэрацыі»

Упраўленьне КДБ па Гомельскай вобласьці распаўсюдзіла заклік да жыхароў.

«Насельніцтва раёну просім захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаваньням супрацоўнікаў сілавых структур».


Прычыны ўвядзеньня рэжыму контратэрарыстычнай апэрацыі невядомыя, таму няясна, зьвязана гэта з вучэньнямі ці зь нейкімі падзеямі на мяжы з Украінай, каля якой месьціцца раён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Сьцяпан Латыпаў захварэў на цынгу

Цынга — захворваньне, зьвязанае зь нястачай вітаміну С. Пры адсутнасьці вітаміну яна можа разьвіцца за чатыры тыдні, пры недахопе – за чатыры месяцы.

https://smarturl.click/RAA2J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Па сьмяротным артыкуле». За здраду дзяржаве судзяць падпалкоўніка, які «перажываў за Ўкраіну»

Падпалкоўнік Антон Чарамных — чарговы вайсковец, які пасьля падзей 2020 году стане перад судом паводле артыкула аб здрадзе дзяржаве. Пагаварылі з чалавекам, які знаў Чарамных падчас службы ў беларускім войску і мае сваю вэрсію таго, чаму ўзьнікла абвінавачаньне паводле «сьмяротнага 356 артыкула».

https://smarturl.click/JDDMm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінздароўя: у Беларусі назіраецца рост захворваньняў на вірусны гепатыт А

У ведамстве адзначаюць, што найбольшая колькасьць захворваньняў прыпадае на асеньне-зімовы пэрыяд, а большасьць хворых — дарослыя ва ўзросьце 18–39 гадоў.
Каб абмежаваць распаўсюд захворваньня ў Менску і рэгіёнах у лютым-сакавіку праводзяць вакцынацыю дарослых, якія блізка кантактавалі з хворымі на гепатыт А.

На пачатку лютага стала вядома, што за апошнія два тыдні ў Латвіі зарэгістравалі 9 выпадкаў гепатыту А, сярод іх 6 чалавек заразіліся ў Беларусі:

https://smarturl.click/B663j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 лютага

🇪🇺 У праект 13-га пакету санкцый Эўразьвязу трапілі 6 беларускіх грамадзян і 3 абаронныя прадпрыемствы

👮🏻‍♂️ СК завёў справу на ўдзельнікаў ініцыятывы «Кадравы рэзэрв для новай Беларусі». Губарэвіч: Каля 30% яе ўдзельнікаў — у Беларусі

👫 «Больш дзяўчаты дзяўчатам дораць». Як беларускія школьнікі сьвяткуюць Дзень закаханых, нягледзячы на забарону

🙍🏻‍♀️ «Казала, што не хачу паміраць на чужыне». Гісторыя 73-гадовай беларускі, якая мусіла ўцякаць за мяжу, бо насіла перадачы ў СІЗА

✍🏻 «Гэты матэрыял распаўсюджаны...». Чаму расейскія «іншаземныя агенты» паведамляюць пра свой статус чытачам, а беларускія «экстрэмісты» — не

🗣 Паміж дыктатурай і бездапаможнасьцю ўлады. Урокі крызісу ў Каардынацыйнай радзе

👨‍👩‍👦 Што хаваецца за дзяржаўным плянам адкрыць лінію для ахвяраў хатняга гвалту, разважае Наста Захарэвіч

🙎🏼‍♂️«Гісторыя на Свабодзе». Уладзімер Лобач пра нацыянальны характар беларусаў: «У партызаны не ідуць, каб прайграваць»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэты матэрыял распаўсюджаны...». Чаму расейскія «іншаземныя агенты» паведамляюць пра свой статус чытачам, а беларускія «экстрэмісты» — не

Многія эмігранты з Расеі (журналісты, блогеры, музыкі) працягваюць пісаць аб сваім статусе «іншаземнага агента», як таго патрабуюць расейскія ўлады. Беларусы ж пра свой «экстрэмісцкі» статус ня згадваюць. У чым розьніца і чаму так адбываецца? Разьбіраемся:

https://smarturl.click/qll4d

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэнталітэт беларусаў. Асьцярожнасьць, недаверлівасьць, падзел сьвету на сваіх і чужых

Ці існуе нацыянальны характар? Адны кажуць, што яго няма, а іншыя прызнаюць яго існаваньне цалкам натуральнай рэччу. Дык ці ёсьць нацыянальны мэнталітэт у беларусаў і калі ёсьць, то які ён? — Пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/gr3Ubby-tsI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Raiffeisen Bank вырашыў сысьці зь Беларусі і вядзе перамовы аб продажы сваёй долі ў «Прыёрбанку»

Raiffeisen Bank знаходзіцца на прасунутай стадыі перамоваў аб продажы 87,74% сваіх акцый у ААТ „Прыёрбанк“ і яго даччыных кампаніях інвэстару з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, што можа прывесьці да сыходу RBI зь беларускага рынку. Чакаецца, што пагадненьне можа прывесьці да стратаў каля 225 млн эўра ў сувязі з розьніцай у кошце пакупкі і балянсавага кошту капіталу беларускага «Прыёрбанку».

«Прыёрбанк» уваходзіць у лік сыстэмна значных банкаў Беларусі, устойлівасьць фінансавага стану якіх уплывае на банкаўскую сыстэму ў цэлым:

https://smarturl.click/gpp6a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лідзе прыпынілі працу цэнтру, дзе дзяцей вучылі праграмаваньню і ангельскай мове

Празь неадпаведнасьці патрабаваньням заканадаўства навучальныя праграмы так і не ўзгаднілі, аднак цэнтар усё роўна пачаў іх рэалізацыю, паведамілі ў пракуратуры.

https://smarturl.click/2qq1A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ Як стала вядома Свабодзе з крыніцаў у Брусэлі, у чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага сьпісу супраць Расеі трапілі некалькі беларускіх прадпрыемстваў і іхных кіраўнікоў, а таксама грамадзкіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.

https://smarturl.click/Q11m1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Казала ім, што не хачу паміраць на чужыне»

Валянціну Міронаву сьледчыя абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмізму». Так яны назвалі дапамогу пэнсіянэркі знаёмым у СІЗА. Расказваем пра акалічнасьці крымінальнай справы.

https://smarturl.click/gpp84

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Чорным моры пасьля ўдару дронам патануў яшчэ адзін расейскі карабель

Упраўленьне стратэгічных камунікацый пры апараце Галоўнаначальніка Ўзброеных сіл Украіны пацьвердзіла, што каля Алупкі патоплены вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікаў» ВМФ Расеі.

🚢 Якія яшчэ расейскія вайсковыя караблі Ўкраіна патапіла раней?

https://smarturl.click/mppBO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі прыйшлі ў менскую прыватную кінастудыю, на аднаго з супрацоўнікаў завялі крымінальную справу

Кінастудыя «Белроскіно» займаецца вытворчасьцю расейскага прапагандысцкага праекту «Russian Gate».

На студыі затрымалі Паўла Грыцэнку, ён адказваў у кампаніі за фінансавыя пытаньні. Таксама арыштавалі некалькіх іншых супрацоўнікаў. На аднаго з затрыманых асыстэнтаў па акторах масавых сцэн завялі крымінальную справу.

https://smarturl.click/O00Lo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧑🏻‍🎓З 2024 году ў беларускія ВНУ на «бюджэт» пачнуць набіраць і расейцаў

Расейскіх абітурыентаў на бюджэтную форму навучаньня будуць прымаць па выніках адзінага дзяржаўнага экзамэну. Праўда, пасьля навучаньня іх чакае абавязковае разьмеркаваньне на беларускія прадпрыемствы. Паводле міністра адукацыі, сёлета ў ВНУ плянуюць прыцягнуць каля тысячы расейцаў, «у асноўным на запатрабаваныя спэцыяльнасьці — інжынэры, пэдагогі, работнікі сельскагаспадарчага профілю»:

https://smarturl.click/baaav

Читать полностью…
Подписаться на канал