radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Навіны палітвязьняў: Сяргею Раманаву дадалі яшчэ 2 гады зьняволеньня

На 4 кастрычніка ў Беларусі 1282 палітвязьні, прызнаныя такімі міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большая.

У судзе Горацкага раёну 24 верасьня вынесьлі прысуд палітзьняволенаму анархісту Сяргею Раманаву. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу («злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»). Судзьдзя Натальля Фамічова прызначыла яму яшчэ 2 гады пазбаўленьня волі, піша «АЧК-Беларусь». Пры гэтым у сакавіку 2023 году Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў калёніі паводле гэтага артыкулу. Агульны тэрмін зьняволення палітвязьня складае 22 гады і 11 месяцаў.

https://smarturl.click/W3wGX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻Расказваем, што насамрэч можа Міжнародны крымінальны суд (гл. відэа вышэй)

👉🏻 Як Эйсмант робіць дыктатуру «мі-мі-мішнай». radio_svaboda/video/7419368188913208581">Пра спробы беларускай прапаганды назваць чорнае белым

👉🏻 «Чарнобыльскі шлях».radio_svaboda/video/7420710431485857029"> Як была задуманаяradio_svaboda/video/7420710431485857029"> гэтая акцыяradio_svaboda/video/7420710431485857029"> і як яна ўпершыню прайшла ў Беларусі 35 гадоў таму

👉🏻 Хуткі тэст па беларускай мове. radio_svaboda/video/7419789842646600966">Праверце сябе

👉🏻 Гісторыя пра «Вояджэр»: radio_svaboda/video/7420854829431393541">расказваем пра самы далёкі ад Зямлі аradio_svaboda/video/7420854829431393541">б’ект, які ўжо амаль 50 гадоў ляціць да зор

👉🏻 Дэсантнік, які ў 2020-м прайшоў па Салігорску зь бел-чырвона-белым сьцягам, radio_svaboda/video/7421226585904237829">расказаў нам пра 4 гады за кратамі

👉🏻 «Пратэсты, вайна, эміграцыя загартавалі, раней бы зламаўся». radio_svaboda/photo/7420759425192889606">Гісторыі былых добраахвотнікаў, якія вярнуліся з вайны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ затрымаў жанчыну, якая зьняла відэа падзеньня «Шахэда» ў Калінкавічах

Цяпер ёй пагражаюць крымінальнай справай за «супрацу з экстрэмісцкімі рэсурсамі», адзначаюць праваабаронцы.

https://smarturl.click/W3wmW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус стаў пераможцам клюбнага чэмпіянату сьвету ў гандболе

Мікіта Вайлупаў здабыў пачэсны тытул трэцім зь беларусаў.

https://smarturl.click/RA3vD

Здымак сайту Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Менскводаканал» папярэдзіў пра часовае пагаршэньне якасьці вады ў некалькіх раёнах сталіцы

Як адзначаецца на афіцыйным сайце арганізацыі, гэта зьвязана з плянавым правядзеньнем рамонтных работ. Названыя канкрэтныя вуліцы, на якіх пагоршыцца якасьць вады.

https://smarturl.click/opyvn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна пераходу на грыгарыянскі каляндар

4 кастрычніка 1582 году паводле ўказу папы Рымскага Грыгорыя XIII наступіў пераход на новы каляндар, які быў названы грыгарыянскім.

Пра падзеі гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/EeWMV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палоннымі або зьніклымі лічацца амаль 66 тысяч украінцаў, — ПАРЭ

Па стане на 18 верасьня 2024 году 65 956 украінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў лічацца як зьніклыя бязь вестак або палонныя, указала ў рэзалюцыі па сытуацыі ва Ўкраіне Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы:

https://smarturl.click/RA32J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 3 кастрычніка

🎸 Ляўрэатам прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» стаў гурт «NaviBand»

🇪🇺 Эўрапарлямэнт выбраў кіраўніка Дэлегацыі для дачыненьняў зь Беларусьсю

👮🏻‍♂️ «Гісторыя здаецца зрэжысаванай». У Магілёве прайшоў міліцэйскі рэйд пасьля нападу на супрацоўнікаў ГУБАЗіК

🇬🇧 Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага «Альфа-Банку». У банку пракамэнтавалі

👩🏻‍🎨 «Кожны малюнак тонка зіхаціць настроем і эмоцыяй». Сябры пра мастачку Ніну Маргаеву, якая цяжка захварэла ў эміграцыі

👫 Права жыць і працаваць. Якія дазволы на жыхарства атрымліваюць беларусы ў Польшчы і Літве

🗣 Сытуацыя няпэўнасьці. Якой будзе тактыка Лукашэнкі ў чаканьні навін з Гаагі

🎥«ПіК Свабоды». На які абмен з Захадам гатовы Лукашэнка? Праваабаронца Судаленка пра сваю гутарку з Васкрасенскім

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што паказала гутарка з Васкрасенскім

Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Ss6BCiGNdrA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абвінавачаны ў дамаганьнях дацэнт ЭГУ Сялецкі выйграў суд супраць унівэрсытэту: яго адновяць на працы

Літоўскі суд стаў на бок звольненага ў канцы 2023 году выкладчыка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта Сяргея Сялецкага, паведаміла @euroradio ягоная адвакатка Эвеліна Трушкінене. ЭГУ абавязалі аднавіць Сялецкага на працоўным месцы і выплаціць яму кампэнсацыю (каля 40 тысяч эўра).

У сьнежні 2023 году Сялецкага звольнілі пасьля скандалу з абвінавачаньнямі ў дамаганьнях да студэнтак унівэрсытэта:

https://smarturl.click/DaJVb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 гадоў таму нарадзіўся Рыгор Клімовіч — беларус, які быў адным з кіраўнікоў Нарыльскага паўстаньня ў ГУЛАГу

Паўстаньне разгарэлася неўзабаве пасьля сьмерці Сталіна і стала першай масавай акцыяй непадпарадкаваньня вязьняў савецкіх лягераў. Расказваем пра яго (у картках 👆🏻)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве беларуску прызналі «пагрозай нацбясьпецы» праз ранейшую працу ў кол-цэнтры Альфа-Банку

Суд пацьведзіў рашэньне аб дэпартыцыі грамадзянкі Беларусі. Яна вымушаная была пакінуць Літву.

https://smarturl.click/VDjbg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ААН паведамілі, што Расея не дазволіла ажыцьцявіць гуманітарную місію ў Курскую вобласьць

Офіс Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека абнародаваў новую справаздачу аб колькасьці ахвяр ва Ўкраіне ад расейскай агрэсіі. У ім таксама адзначаецца, што Расея не дазволіла ААН ажыцьцявіць місію ў Курскую вобласьць пасьля ўзяцьця пэўнай яе часткі пад украінскі кантроль.

https://smarturl.click/VDj6g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволенай Вользе Маёравай дадалі яшчэ 1,5 года да ранейшага тэрміну

Палітзьняволеная ўжо адбывала 20-гадовы тэрмін у «справе Аўтуховіча». Пра новы прысуд стала вядома толькі празь некалькі месяцаў.

https://smarturl.click/RA3YW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

3 кастрычніка — дзень памяці Міхала Баброўскага і Віктара Івашкевіч

3 кастрычніка 1848 году памёр Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар. У 1826 годзе падчас публічнага выступу на адкрыцьці курсу славяназнаўства ў Галоўнай духоўнай сэмінарыі Віленскага ўнівэрсытэту заявіў, што афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага і Статутаў ВКЛ была беларуская мова.

3 кастрычніка 2013 году ня стала Віктара Івашкевіча, аднаго зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху. Быў сябрам менскіх моладзевых клюбаў «Майстроўня» і «Талака», сакратаром Управы і намесьнікам старшыні БНФ, рэдактарам газэты « Рабочий», выканаўчым дырэктарам Грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская пэрспэктыва». Палітвязень, быў асуджаны за «абразу прэзыдэнта».

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/xB6BQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пабудавалі АЭС, якая эканамічна Беларусі не патрэбна і загубіла ўсе праекты энэргаэфэктыўнасьці, — Кныровіч

Эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч крытычна ацэньвае эфэктыўнасьць і мэтазгоднасьць існаваньня Беларускай АЭС, аналізуе, ці можа ў Беларусі вырасьці электраспажываньне, і дае пэсімістычны прагноз наконт магчымай акупнасьці АЭС.

https://smarturl.click/Yzk0M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне забаранілі прадаваць рэлігійныя кнігі, выдадзеныя Беларускім экзархатам РПЦ

Ва Ўкраіне забаранілі для рэалізацыі 604 кнігі, выдадзеныя беларускімі выдавецтвамі, у тым ліку рэлігійнымі.

https://smarturl.click/G6EvV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Зачынілі жалезныя дзьверы і пачулі гарадзкія сырэны, аддаленыя выбухі». Беларусы пра жыцьцё ў Ізраілі падчас абстрэлаў

«Ізраіль народжаны ў вайне, ён і жыве ў стане вечнай бясконцай вайны. Ужо прывыкаеш жыць і будаваць сваё жыцьцё пэрыядамі». Беларусы пра жыцьцё пад ракетнымі абстрэламі ў Ізраілі.

https://smarturl.click/DaJwn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Пінску будуюць завод па вытворчасьці плястыкавых дэталяў для акумулятараў

Новае прадпрыемства будзе выпускаць плястыкавыя часткі для акумулятарных батарэй: манаблёкі, вечкі, ручкі, накладкі і іншае.

Такі завод насуперак пратэстам ужо збудавалі ў Берасьці. Праціўнікаў затрымлівалі, заводзілі на іх крымінальныя справы, а іх суполку ў фэсбуку прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

https://smarturl.click/z2vD8

На здымку скандальны завод у Берасьці

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выява Фары Вітаўта за 320 эўра. Як краязнаўца набывае старыя фатаграфіі зь Беларусі

Беларускія мясьціны часта падпісваюць як Russland. Фота менскага Дому ўраду можна купіць за 1 эўра, а выява горадзенскай Фары Вітаўта пайшла за 320. Большасьць старых здымкаў і паштовак зьвязаныя з войнамі. Калекцыянэр зь Беларусі расказаў, як шукае старыя фота на інтэрнэт-пляцоўках і колькі за іх плаціць.

https://smarturl.click/z2vq8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць настаўнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 8,1 тысячы

Найбольшае скарачэньне колькасьці настаўнікаў (на 4,7 тысячы) адбылося паміж 2020/21 і 2021/22 навучальнымі гадамі, калі ўлада пачала актыўна пазбаўляцца ад нязгодных з фальсыфікацыяй вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

У гарадах і мястэчках за тры гады настаўнікаў стала менш на 3,9 тысячы, на вёсцы — на 4,2 тысячы:

https://smarturl.click/vwBjv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цюрскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі альфабэт. Кіргізстан задаволены сваёй кірыліцай

Пяць краін Арганізацыі цюрскіх дзяржаваў пераадолелі шматгадовыя рознагалосьсі наконт літараў і дыякрытычных знакаў і дамовіліся пра агульны лацінскі альфабэт для сваіх моваў, які складаецца з 34 літараў. Аднак гэтая тэма застаецца адчувальнай для Кіргізстану, які пакуль вырашыў не пераходзіць на новы альфабэт:

https://smarturl.click/W3wXe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ляўрэатам прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» стаў гурт «NaviBand»

Статуэтку музыкам «NaviBand» Ксеніі Жук і Арцёму Лук’яненку ўручыла нацыянальная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Сёлета Аляксандар Мілінкевіч адрадзіў прэмію «За свабоду думкі» пасьля пяцігадовага перапынку.

Рэпартаж: https://smarturl.click/LYAEW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, якую арыштавалі і прадалі ў яе адсутнасьць

Аўтарку ютуб-каналу «Настоящая Беларусь» і актывістку партыі БХД Алену Янушкоўскую праз суд высяляюць з прададзенага з аўкцыёну дома. Адпаведную заяву ў суд Віцебскага раёну падаў новы гаспадар яе жытла Станіслаў Кадушкевіч, судовы разбор прызначаны на 3 кастрычніка. Адзінае жытло блогеркі — хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёну — раней арыштавалі і прадалі з аўкцыёну за 18 511 рублёў:

https://smarturl.click/gp0O2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага «Альфа-Банку»

Санкцыі тлумачыцца тым, што беларускі «Альфа-Банк» удзельнічае або ўдзельнічаў у атрыманьні выгады ад ураду Беларусі або ў яго падтрымцы празь дзейнасьць у сэктары, які мае стратэгічнае значэньне для ўраду Беларусі, а менавіта ў сэктары фінансавых паслуг:

https://smarturl.click/xB64n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кожны малюнак тонка зіхаціць настроем і эмоцыяй». Сябры пра мастачку Ніну Маргаеву, якая цяжка захварэла ў эміграцыі

«Звонку стрыманая, але яна такая палкая ў мастацтве! Часам глядзіць вялізнымі вачамі з-пад ілба, быццам зьбянтэжаны гном, а падыдзеш — яна сталёвы лебедзь». Што кажуць сябры ды калегі пра мастачку Ніну Маргаеву, якая трапіла ў бяду ў Варшаве і якой зьбіраюць дапамогу.

https://smarturl.click/1dmxO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя здаецца зрэжысаванай». У Магілёве прайшоў міліцэйскі рэйд пасьля нападу на супрацоўнікаў ГУБАЗіК

Рэйд, як мяркуецца, адбыўся ў апошнія дні верасьня, пра яго стала вядома 1 кастрычніка. Сярод затрыманых, паводле крыніцы Свабоды, жыхар вёскі Прокшанічы Магілёўскага раёну, якому 64 гады.

https://smarturl.click/w981n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З Украіны ў Беларусь пасьля начнога расейскага абстрэлу заляцеў яшчэ адзін дрон

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі аб рэкорднай за апошнія некалькі дзён расейскай атацы ўдарнымі бесьпілётнікамі па ўкраінскіх гарадах.

https://smarturl.click/3k01p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Права жыць і працаваць. Якія дазволы на жыхарства атрымліваюць беларусы ў Польшчы і Літве

«Так яго назвалі самі беларусы». Што такое гуманітарны дазвол на жыхарства, чым ён адрозьніваецца ад працоўнага і што такое міжнародная ахова? Пра варыянты легалізацыі ў Польшчы і Літве расказвае юрыстка.

https://smarturl.click/W3w66

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 гадоў з дня нараджэньня беларускага антысавецкага дзеяча Рыгора Клімовіча

3 кастрычніка 1924 году нарадзіўся Рыгор Клімовіч — дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, вязень ГУЛАГу, адзін зь лідэраў і аўтар гімну Нарыльскага паўстаньня. У зьняволеньні напiсаў некалькi дзясяткаў антысталінскіх вершаў.

«Рыгор Клімовіч палымяна й доказна зьняпраўджваў культываваную за савецкім часам дый пазьней думку аб „пакорліва-талерантным“ няўдзеле беларусаў у антысталінскім супраціве», — пісаў Уладзімер Арлоў.

Больш падзей 3 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xB6BQ

Читать полностью…
Подписаться на канал