Непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі
Як стала вядома @bajmedia, жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіця не аддалі. Па словах Андрэя Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўезьдзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькавым. Дзяўчынка цяжка перажывае сытуацыю, з ночы не было магчымасьці яе пакарміць. У гэты час яна разам з бацькам павінна вылятаць у Польшчу.
У Менск замест Вільні. Расказваем, калі ваш самалёт можа сесьці ня там, дзе вы плянавалі
Беларусаў, якія выехалі праз палітыку з радзімы, працягваюць затрымліваць за мяжой. У якія краіны можна лятаць, а ў якія — рызыкоўна, як выбраць бясьпечную авіякампанію і бясьпечны рэйс? І што наогул можа пайсьці ня так?
Авіяэкспэрт расказаў Свабодзе, чаму самалёт, які не ляціць у Беларусь, можа там сесьці нават пасьля «кейса Пратасевіча», і ў якія краіны беларусам лепш ня лятаць, а якія — адносна бясьпечныя. Беларуска, якая часта лятае, расказала, якім правілам кіруецца пры пералётах:
https://smarturl.click/ppkqE
25 гадоў таму ў Беларусі зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Вінаватых не пакаралі
Перад другімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў 1999 годзе ў Беларусі пачалі зьнікаць апанэнты Аляксандра Лукашэнкі. 16 верасьня апошні раз бачылі жывымі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Узгадваем тыя падзеі:
https://smarturl.click/Eeo6W
Латушка: 90% сёньняшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі
Такую думку былы міністар культуры Беларусі, намесьнік кіраўніцы АПК Павал Латушка выказаў падчас дыскусіі «Як стварыць у дэмакратычнай Беларусі сучасны нацыяльна-арыентаваны дзяржапарат, судовую сыстэму і сілавыя ведамствы?» ў Варшаве.
Латушка прапанаваў падзяліць чыноўнікаў на тры катэгорыі: прарасейскія (якія «павінны сысьці»), і дзьве катэгорыі прадзяржаўных (тыя, каму блізкае нацыянальнае адраджэньне, і тыя, каму не). «90% павінны працаваць», — лічыць ён:
https://smarturl.click/B6Lwn
Беларускаму журналісту Андрэю Мялешку забаранілі ўезд у Грузію
Журналісту Андрэю Мялешку, які вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе жыве пасьля ад’езду зь Беларусі па палітычных прычынах, забаранілі ўезд у краіну і плянуюць адправіць назад у Польшчу найбліжэйшым рэйсам (меркавана, сёньня ў 15.40 рэйсам Кутаісі — Варшава), распавёў Мялешка @pozirkonline.
Паводле журналіста, яго з дачкой «закрылі ў пакоі, забралі пашпарты», іх аддадуць пры адлёце ў Польшчу. «Больш нічога ня кажуць», — адзначае Мялешка. У дакумэнце, якія яму далі, напісана «іншыя прычыны»:
https://smarturl.click/M1oAx
Трамп у бясьпецы пасьля страляніны непадалёк ад ягонага поля для гольфу
Непадалёк ад поля для гольфа ў штаце Флорыда, якое належыць экс-прэыздэнту і кандыдату ў прэзыдэнты ЗША Дональду Трампу, адбылася страляніна, кандыдат у прэзыдэнты ЗША не пацярпеў, паведамляе агенцтва Reuters.
Выбарчы штаб Трампа пацьвердзіў гэтую інфармацыю, але не паведаміў дэталяў інцыдэнту. Вядзецца расьследаваньне.
На фота: Трамп падчас выбарчых дэбатаў 10 верасьня https://smarturl.click/Daojo
Украінскага алігарха Каламойскага пазбавілі грамадзянства Кіпру
У рашэньні кіпрскіх ўладаў гаворыцца, што Каламойскі пры атрыманьні грамадзянства схаваў некаторыя факты сваёй біяграфіі, а наданьне яму грамадзянства стварала і працягвае ствараць рызыку для рэпутацыі краіны.
Цяпер Ігар Каламойскі знаходзіцца ва Ўкраіне пад вартай. Супраць яго вылучылі абвінавачаньні ў адмыванні грошай, вывадзе за мяжу каля 12,5 мільярдаў даляраў у пэрыяд з 2013 па 2020 год, у незаконным завалоданьні 233 мільёнамі даляраў Прыватбанку і ў арганізацыі заказнога забойства ў 2003 годзе. https://smarturl.click/l5yLM
Цэнтар Ізраілю атакавалі ракетай зь Емену
Ракета класа «зямля — зямля» была выпушчана зь Емену па цэнтры Ізраілю раніцай у нядзелю. Сырэны паветранай трывогі гучалі ў Тэль-Авіве і навакольлях, аэрапорт Бэн-Гурыён ненадоўга прыпыніў працу. Ракета ўпала ў ненаселенай мясцовасьці, ніхто не пацярпеў. https://smarturl.click/aJa7D
Офіс прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзіў артыкул Bild пра плян замарожваньня вайны
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заяўляюць, што Ўкраіна выступае супраць замарожваньня вайны, і падкрэсьліваюць, што нямецкае выданьне Bild распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю пра «плян перамогі» Ўладзіміра Зяленскага.
Напярэдадні выданьне Bild са спасылкай на свае крыніцы напісала, што Зяленскі, які падчас візыту ў ЗША плянуе прадставіць сваю стратэгію перамогі, можа заявіць пра гатоўнасць пагадзіцца на лякальнае спыненьне агню на асобных участках фронту і тым самым часова замарозіць сытуацыю. https://smarturl.click/dp0XQ
На Зямлю вярнуўся экіпаж з «касьмічным турыстам», які ўпершыю выйшаў у адкрыты космас
Касьмічны карабель прыватнай кампаніі SpaceX раніцай у нядзелю паспяхова сеў на ваду каля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.
На яго борце — чацвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнай. Упершыню прыватная асоба, «касьмічны турыст», выйшаў у адкрыты космас. https://smarturl.click/Xyopm
За апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 70 тэмпэратурных рэкордаў
Да прыкладу, 13 верасьня ў Магілёве было 27 градусаў (ранейшы лякальны максымум — 26,6 градуса ў 1955 годзе). У Горках перакрыты рэкорд дня, які трымаўся з 1937 году, — 26,6 супраць 26,1.
Паводле прагнозаў Белгідрамэту, да 16 верасьня ў Беларусі захаваецца сьпякота і максымальная тэмпэратура па-ранейшаму будзе знаходзіцца паблізу 30-градуснай адзнакі. https://smarturl.click/l5y4M
Расейскаму блогеру забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў
Расейскаму блогеру Глебасу (Глебу Дзямідаву), якога затрымалі ў Менску за відэа, забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Пра гэта ён расказаў на сваім ютуб-канале.
На адным са сваіх відэа ў менскім мэтро блогер кажа, што «ў Менску крыху сумнавата» і «ён хоча навесці мітусьні», пасьля чаго гучна расказвае анэкдот пра геяў і прыстае да пасажыркі з пытаньнем «Ня смешна?». На другім відэа Дзямідаў забягае ў кабіну тралейбуса і пытаецца жанчыну-кіроўцу, ці можна паруліць.
За гэтае відэа 13 жніўня суд Кастрычніцкага раёну Менску арыштаваў яго на 13 сутак па артыкуле аб дробным хуліганстве. https://smarturl.click/8ELVL
«Дзеяслоў» закрылі — зьявіўся «Апостраф». Ціхан Чарнякевіч пра тое, як нарадзіўся новы літаратурны альманах
У Беластоку выйшаў першы нумар новага літаратурнага альманаху «Апостраф». Пагаварылі з крытыкам і галоўным рэдактарам сайту bellit.info Ціханам Чарнякевічам пра прычыны закрыцьця часопіса «Дзеяслоў» і стварэньне альманаху «Апостраф», беднасьць і багацьце сучаснай беларускай літаратуры і мову як галоўную яднальніцу беларускіх літаратараў незалежна ад месца, дзе ім давялося жыць. https://smarturl.click/VDdXn
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 14 верасьня
Пасьля сустрэчы лідэраў ЗША і Вялікабрытаніі заявы аб выкарыстаньні Ўкраінай заходніх ракет у Расеі не было
Але Ўкраіна ўсё ж наблізілася да дазволу на нанясеньне ўдараў па Расеі заходняй зброяй. Аналіз карэспандэнта Радыё Свабода ў Вашынгтоне Тода Прынса
Больш за сто палоненых у Курскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў прывезьлі ў Беларусь падчас абмену, Украіна пацьвердзіла вызваленьне з Расеі 103 сваіх палонных
Дэпутат Дзярждумы прапанаваў падарваць ядзерную бомбу над Расеяй, каб напалохаць Захад
Чым скончацца для Пуціна ягоныя тэрытарыяльныя заваёвы ва Ўкраіне?
Новы блог Віктара Багдзевіча з гістарычнымі паралелямі
Associated Press напісала пра русыфікацыю Беларусі: «Сёньня Лукашэнка расплачваецца Пуціну сувэрэнітэтам»
«Белсат» адказаў расейскім уладам на прызнаньне непажаданай арганізацыяй
Жыхары Цэнтральнай Эўропы рыхтуюцца да паводак, у Румыніі першыя ахвяры патопу
На фота вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы
Дэпутат Дзярждумы прапанаваў падарваць ядзерную бомбу над Расеяй, каб напалохаць Захад
Год таму з такой ідэяй выступала прапагандыстка Маргарыта Сіманьян.
Дэпутат Дзяржаўнай думы ад кіроўнай партыі «Адзіная Расея» Андрэй Калесьнік прапанаваў падарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі РФ.
Сваю прапанову ён матываваў тым, што, на яго думку, многія замежныя палітыкі пачалі забываць пра пагрозу, якую нясе ядзерная зброя. Таму, лічыць дэпутат, Расея павінна нагадваць сьвету аб гэтай небясьпецы.
На фота дэпутат Дзяржаўнай думы Андрэй Калесьнік
https://smarturl.click/Q1oa3
Набылі моц больш жорсткія патрабаваньні да ўвозу свойскіх жывёлаў зь Беларусі ў Эўразьвяз
З 16 верасьня ўвоз свойскіх жывёлаў зь Беларусі і Расеі ў краіны Эўразьвязу будзе магчымы толькі пры наяўнасьці зробленага ў зацьверджанай Эўракамісіяй лябараторыі тэсту на антыцелы да шаленства (мінімум праз 30 дзён пасьля вакцынацыі супраць шаленства і мінімум за 3 месяцы да выдачы вэтэрынарнага сэртыфікату і ўезду ў ЭЗ).
У Беларусі зацьверджаных ЭЗ лябараторый няма, таму давядзецца або ехаць рабіць тэст у Расею, або карыстацца паслугамі беларускіх вэтклінік, якія накіроўваюць матэрыял у расейскія лябараторыі (улічваючы кошт дастаўкі, атрымліваецца нятанна):
https://smarturl.click/Q1owJ
Аб'яднаны пераходны кабінэт адкрыў кантактную лінію для беларусаў у сувязі з паводкай у Польшчы
Па дапамогу беларусы могуць зьвярнуцца праз чат-бот: @nau_by_bot. Так супрацоўнікі прадстаўніцтва па транзыце ўлады АПК змогуць выйсьці зь імі на сувязь і будуць імкнуцца надаць пасільную дапамогу, у тым ліку ў кантакце зь мясцовымі ўладамі, паведамляе прэс-служба АПК. Зьвяртацца туды па дапамогу могуць і беларусы іншых краін, якія пацярпелі ад паводкі.
Тым часам беларусы Ўроцлава ўжо мабілізуюцца для дапамогі пацярпелым ад наступстваў паводкі:
https://smarturl.click/G6okQ
«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пускаюць у Грузію
«У вас віза польская?» — «Так, у мяне віза польская».
«Кожны чацьвёрты зьехаў з краіны». Вэнэсуэльская дыпляматка расказала пра пасьлявыбарчыя пратэсты і апазыцыю ў выгнаньні
«Большасьць вэнэсуэльцаў унутры Вэнэсуэлы і па-за межамі краіны лічаць, што Эдмунда Гансалес перамог на выбарах зь вялікім адрывам, бо людзі ведаюць, як ішло галасаваньне, і апазыцыя мела доступ да падліку галасоў на большасьці ўчасткаў. Падлікі паказвалі бясспрэчную перавагу Гансалеса ў галасаваньні, недзе тры да аднаго».
25 гадоў таму зьніклі бязь вестак палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі
Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві. У 2019 годзе нямецкае выданьне DW апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.
У верасьні 2023 году суд у Швайцарыі апраўдаў Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Пры гэтым, тлумачачы прысуд, судзьдзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя зьнікненьні».
Пра іншыя падзеі 16 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/z2JDA
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 15 верасьня
📌 За апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 90 тэмпэратурных рэкордаў
📌 Новыя ахвяры і разбурэньні ад паводкі ў Цэнтральнай Эўропе. Фота
📌 Сёлета краіны ЭЗ спынілі больш за 30 тысяч спробаў нелегальнага пранікненьня мігрантаў зь Беларусі
📌 Расея абмежавала пастаўкі зь беларускага прадпрыемства і ўзмацніла кантроль для пяці іншых
📌 «Дзеяслоў» закрылі — зьявіўся «Апостраф». Ціхан Чарнякевіч пра тое, як нарадзіўся новы літаратурны альманах
📌 Офіс прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзіў артыкул Bild пра плян замарожваньня вайны
📌 Расейскія войскі зноў ударылі па Харкаве: больш за 30 чалавек параненыя. У Адэсе два чалавекі загінулі
📌 У Вэнэсуэле затрымалі некалькі замежнікаў і абвінавацілі ў спробе забойства Мадура
📌 Расейскаму блогеру забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў
📌 Найлепшая рыса восені — ураджай. Прайдзіце наш моўны ТЭСТ
Сёлета краіны ЭЗ спынілі больш за 30 тысяч спробаў нелегальнага пранікненьня мігрантаў зь Беларусі
Колькасьць спыненых суседнімі краінамі Эўразьвязу з пачатку 2024 году спробаў незаконнага пранікненьня з беларускай тэрыторыі дасягнула 30.022.
Як адзначае «Позірк», напружанасць на мяжы Беларусі і Эўразьвязу, якая ўпала летам, працягвае расьці. З пачатку верасьня суседнія краіны спынілі 1.641 спробу незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта на 47,6% больш, чым за аналягічны пэрыяд у жніўні (1.112), і на 68,5% больш, чым за аналягічны пэрыяд у ліпені (974). https://smarturl.click/W39jk
Расея абмежавала пастаўкі зь беларускага прадпрыемства і ўзмацніла кантроль для пяці іншых
У Расеі з 16 верасьня абмяжуюць пастаўкі прадукцыі беларускага прадпрыемства «Белфуд Прадакшн», якая выпускае дзіцячае харчаваньне. Такое рашэнне прыняў Рассельгаснагляд.
Яшчэ для некалькіх беларускіх прадпрыемстваў узмацнілі лябараторны кантроль, бо знайшлі ў прадукцыі бактэрыі групы кішачнай палачкі, антыбіётык і праблемы з ГМА-кампанэнтамі. https://smarturl.click/LYonO
Маеце сваю гаспадарку ці лецішча? Значыць, цяпер задаволена пазіраеце на свой сад, на грады і палеткі, якія адплацілі за нялёгкую працу добрым ураджаем. Плён беларускае зямлі называйма па-беларуску — і ня толькі буракі з цыбуляй! Нескладаны ТЭСТ https://smarturl.click/PaO0
Читать полностью…У Вэнэсуэле затрымалі некалькі іншаземцаў і абвінавацілі ў спробе забойства Мадура
Улады Вэнесуэлы заявілі, што затрымалі трох грамадзян ЗША, двух грамадзян Гішпаніі і аднаго грамадзяніна Чэхіі праз падазрэньне ў змове з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.
Міністар унутраных спраў Вэнэсуэлы Дыясдада Кабэльё, якога цытуе BBC, сьцьвярджае, што былі канфіскаваныя сотні адзінак зброі, і што затрыманыя плянавалі забойства прэзыдэнта Нікаляса Мадура і іншых высокапастаўленых афіцыйных асобаў. У Вашынгтоне абвінавачаньні адпрэчылі. Дзярждэпартамэнт падкрэсьліў, што ЗША «працягваюць падтрымліваць вырашэньне палітычнага крызісу ў Вэнэсуэле дэмакратычным шляхам». https://smarturl.click/xBGkY
15 верасьня мясцовыя жыхары і ўлады працягваюць змагацца з паводкамі ў краінах Цэнтральнай Эўропы. У Румыніі загінулі як найменей чатыры чалавекі, двое зьніклі бязь вестак. Паведамляецца пра загінулага ў Польшчы і чатырох зьніклых у Чэхіі.
У Румыніі пашкоджана каля 5,000 дамоў і адбылася эвакуацыя соцень людзей. Фота з Румыніі. Больш фота адтуль, а таксама з Польшчы і Чэхіі тут: https://smarturl.click/e5QOq
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці трэба беларусам выступаць за дэкалянізацыю Расеі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Відавочна, што Расея зможа стаць свабоднай, толькі калі перастане быць «турмой народаў». Але, па-першае, такі сцэнар у бачнай пэрспэктыве не выглядае рэальным. Па-другое, мы тым самым выступалі б супраць прызнанага ў сьвеце парадку і прыпадабняліся б да самой Расеі, якая гэты парадак разбурае, а гэта значыць, мы выйшлі б зь міжнароднага прававога поля, якое прызнае нашу ўласную незалежнасьць. Напэўна, нашы балтыйскія суседзі тут абралі больш разумны і пасьпяховы шлях, калі ня сталі чакаць распаду Расеі, а інтэграваліся ў структуры заходняй дэмакратыі.
15 верасьня — дзень памяці Язэпа Драздовіча
Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX ст., памёр 70 гадоў таму, у 1954 годзе.
У ягонай графіцы, жывапісе, маляваных дыванах і разьбярскіх творах цудоўным чынам сумясьціліся захапленьне мадэрнам, сымбалізмам і народнай творчасьцю. Зь ягоных фантастычных твораў многія (нават самыя блізкія сябры) сьмяяліся, лічылі яго вар’ятам. У выніку ж сёньня Драздовіч — адзін з самых вядомых і адметных мастакоў Беларусі:
https://smarturl.click/yqJqJ
Жыхароў Віцебска затрымалі пасьля размовы з правакатарам
Адзін з затрыманых сказаў падчас размовы з правакатарам «Жыве Беларусь!», «Слава Ўкраіне!», а таксама, што хацеў бы атрымаць зброю ў ваенкамаце і паказаць «волю народа», піша «Вясна».
https://smarturl.click/XyoGL
Пасьля сустрэчы Байдэна і Стармэра Ўкраіна наблізілася да дазволу на нанясеньне ўдараў па Расеі заходняй зброяй
Калі і на якіх умовах Украіна можа атрымаць дазвол на ўдары ў глыб Расеі заходнімі ракетамі і іншай высокадакладнай зброяй.
Аналіз карэспандэнта Радыё Свабода ў Вашынгтоне Тода Прынса.
На фота: прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармэрам.
https://smarturl.click/0eLEv