radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі ня сталі забараняць допуск да дарог аўтамабілям зь беларускімі нумарамі

Дэпутаты Саэймы Латвіі не ўхвалілі законапраект аб нядопуску на дарогі аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі і перадалі адпаведныя папраўкі да закону на перагляд Камісіі па народнай гаспадарцы:

https://smarturl.click/ZyzQW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісту Ігару Карнею прысудзілі 3 гады калёніі

Судзьдзя Сяргей Кацар прысудзіў Ігару Карнею 3 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў. Журналіста абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні» паводле ч. 3 арт. 361-1 КК. Як стала вядома з прапагандысцкіх СМІ, яго перасьледавалі за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Ігар Карней — былы карэспандэнт Радыё Свабода, больш за 20 гадоў асьвятляў на нашых радыёхвалях і вэб-сайце жыцьцё і падзеі ў Беларусі. Сярод іншага Ігар вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі і трэвэл-блогер:

https://smarturl.click/67wza

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода запісвала развагі добраахвотніка да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну

«Можа гэта пэсымізм, а можа рэалізм. Мне хочацца верыць, што я ня моцна зьмяніўся. У нейкіх пытаньнях я стаў больш упэўнены ў сабе, чым гэта было ў 2020 годзе падчас пратэстаў. Тады я, як і большасьць, хаваўся, уцякаў. Сёньня я бачу шмат непрыемных і жудасных рэчаў, і нейкі АМАП цяпер ужо не такі страшны, як раней.

Я стаў больш патрабавальным. Людзі, якія вакол мяне сёньня, павінны быць адказнымі нават у дробных пытаньнях. Бо ад гэтага можа залежаць жыцьцё тваё і тваіх пабрацімаў.

Хочацца верыць, што больш жорсткім я ня стаў. Я разумею, што ёсьць нейкае разьмежаваньне між вайной і цывільным жыцьцём. І гэта зусім розныя рэчы», — казаў тады «Туз»:


Інтэрвію цалкам: https://smarturl.click/yq6xL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні пачаўся Форум Каліноўскага, на якім абмяркоўваюць эўрапейскую будучыні Беларусі

VII Форум Каліноўскага пачаўся 22 сакавіка ў Сейме Літвы. Сёлета ён прысьвечаны эўраатлянтычнаму выбару для рэгіёну Ўсходняй Эўропы, эўрапейскай будучыні для Беларусі, а таксама дэрусыфікацыі і эўрапейскаму шляху «Ўсходняга партнэрства»:

https://smarturl.click/aJD7J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі касманаўт абавязкова мусіць ведаць асновы дзяржаўнай ідэалёгіі, а за «злачынства экстрэмісцкага характару» яго пазбавяць усіх ільготаў

Пра гэта гаворыцца ў тэксьце ўказу Лукашэнкі. Сярод ільготаў для касманаўтаў — мэдычнае абслугоўваньне ў клінічным мэдцэнтры Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта, пэнсійнае забесьпячэньне за асаблівыя заслугі, дзяржаўная дапамога пры будаўніцтве\набыцьці жытла, права на працу, раўназначную перад звальненьнем для палёту ў космас, на ўдзел у якасьці ганаровага госьця ў розных імпрэзах:

https://smarturl.click/EeAML

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзе пройдуць імпрэзы да Дня Волі? Расклад і адрасы

25 сакавіка беларусы ўсяго сьвету адзначаць 106-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Свабода паглядзела, што беларусы прымеркавалі да чарговай даты (у розных краінах і гарадах):

https://smarturl.click/e51Xb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

160 гадоў таму ў Вільні публічна пакаралі сьмерцю Кастуся Каліноўскага

22 сакавіка 1864 году на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага, палітыка, публіцыста, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, нацыянальнага героя Беларусі.

Іншыя адметныя падзеі 22 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:

https://smarturl.click/gp65A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьцяг палку Каліноўскага ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. ВІДЭА

Палкавы сьцяг найбуйнейшай беларускай фармацыі ва Ўзброеных сілах Украіны, палку імя Кастуся Каліноўскага, разгарнуў у Радзе ўкраінскі дэпутат Ігар Гузь з калегамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы з пачатку мігранцкага крызісу на мяжы зь Беларусьсю затрымалі больш за 42 тысячы мігрантаў

27 лютага Памежная служба Польшчы паведаміла пра намер цягам году стварыць сыстэму электроннай аховы мяжы зь Беларусьсю на рэках Буг, Сьвіслач і Істачанка. Агульны кошт праекту — больш за 364 мільёнаў злотых (прыблізна 90 мільёнаў даляраў у эквіваленце).

https://smarturl.click/1djxO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лепельскім раёне на вайсковых зборах мэдыкаў памёр прызыўнік

Гэтую інфармацыю @euroradio пацьвердзіў Віцебскі абласны вайсковы камісарыят. Ягоная супрацоўніца пацьвердзіла сьмерць вайсковаабавязанага мэдыка.

https://smarturl.click/w9164

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы пікетавалі амбасаду Сэрбіі ў Варшаве

«Свабоду Андрэю Гнёту!», «Не — экстрадыцыі!» — скандавалі беларусы каля амбасады балканскай дзяржавы ў польскай сталіцы. На 26 сакавіка прызначана новае судовае паседжаньне ў справе беларускага рэжысэра.

https://smarturl.click/mp7Xo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 тысяча квадратных мэтраў ямаў. Пра стан дарог у Беларусі — ад кіроўцы і высокіх чыноўнікаў

«Я не параўноўваю беларускія дарогі з эўрапейскімі — апошнія проста на парадак лепшыя. Добрыя беларускія дарогі, „наш гонар“ — гэта міт. Цяпер нават у Расеі дарогі лепшыя, хоць раней было наадварот».

https://smarturl.click/ZyzBq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 года калёніі

Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес рашэньне ў крымінальнай справе, распачатай на былога журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына. Судзьдзя Дзьмітры Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калёніі паводле двух артыкулаў: за паклёп на Лукашэнку і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Толчыну 64 гады, ён пакутуе на шэраг хранічных захворваньняў. Да 2020 году супрацоўнічаў зь незалежнымі СМІ Беларусі. Былога журналіста затрымалі 27 верасьня 2023 году, з таго часу знаходзіўся ў гомельскім СІЗА. Як стала вядома Свабодзе, ягоны стан здароўя моцна пагоршыўся.

Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за тыдзень-два да ягонага затрыманьня. Пракурор прасіў для яго 3 гады калёніі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьцяг палка імя Каліноўскага разгарнулі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны

Палкавы сьцяг найбуйнейшай беларускай фармацыі ва Ўзброеных сілах Украіны, палка імя Кастуся Калінаўскага, разгарнуў у Радзе разам з калегамі ўкраінскі дэпутат Ігар Гузь. У сваім Фэйсбуку ён апублікаваў відэа гэтага, распавёў пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Ўкраіну і напісаў:

«Глыбока перакананы, што мы вельмі хутка з гэтым сьцягам будзем у вольным Менску і ў свабоднай Беларусі!»:

https://smarturl.click/W3vLe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міністэрстве транспарту Беларусі нагадалі, што да 28 сакавіка беларусы мусяць здаць дзяржаве ўсе свае дроны

З 28 сакавіка набывае моц указ Лукашэнкі аб забароне фізычным асобам купляць, увозіць, захоўваць і выкарыстоўваць бесьпілётнікі. Усе ўласьнікі дронаў павінны паставіць іх на дзяржаўны ўлік у дэпартамэнце авіяцыі Мінтранспарту і перадаць іх на захоўваньне або ва ўласнасьць прадпрыемству па аэранавігацыйным абслугоўваньні паветранага руху «Белаэранавігацыя»:

https://smarturl.click/nykk7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні зьявіўся помнік удзельнікам паўстаньня 1863 году

Урачыстае адкрыцьцё помніка Кастусю Каліноўскаму ды іншым удзельнікам паўстаньня 1863-1864 гадоў прайшло сёньня ля Касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні. Помнік усталявалі на сродкі Польскага нацыянальнага фонду.

📸 Фотарэпартаж з адкрыцьця: https://smarturl.click/z2G0p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вельмі хачу зьняцца ў беларускім кіно». Як беларус трапіў у два сэрыялы для Netflix

37-гадовы беларус Міця Савелаў упершыню пайшоў на акторскія курсы ў 2021 годзе. Сёлета выйшаў ужо другі сэрыял зь ягоным удзелам для Netflix. Міця расказаў Свабодзе, як здымаўся ў фільме з Энтані Гопкінсам, як яго на здымках падтрымала «каралева» і ў чым сакрэт ягонага посьпеху:

https://smarturl.click/baD3l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома пра сьмерць былога беларускага добраахвотніка ў Літве

21 сакавіка ў Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз». Пра гэта паведаміў @Licviny_klub, таксама здарэньне Свабодзе пацьвердзілі іншыя крыніцы. Паліцыя высьвятляе абставіны трагедыі. Імя і прозьвішча дабраахвотніка не агалошваюць у мэтах бясьпекі.

«Туз» вярнуўся ў Вільню з фронту напрыканцы лютага, апошнім часам ён ваяваў у складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе:

https://smarturl.click/3kXvG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

UPD: Затрымалі толькі брата Дзяніса Ўрбановіча Максіма

І
ншыя родныя Дзяніса Ўрбановіча (брат Арцём, сястра Марына і бацька Іосіф) цяпер на волі, паведамляюць крыніцы @mediazona_by і @belsat.

Раней у тэлеграм-канале «Маладога Фронту» зьявілася інфармацыя, што арыштавалі ўсю сямʼю Урбановічаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымалі родных каліноўца Дзяніса Ўрбановіча. За апошнія 4 дні затрымалі 18 «маладафронтаўцаў»

Як паведамляе @MaladyFrontBelarus, затрыманыя два браты кіраўніка «Маладога фронту», добраахвотніка Дзяніса Ўрбановіча — Максім і Арцём, а таксама бацька Іосіф і сястра Марыля Ўрбановіч. Паводле «Маладога фронту», іх затрымаў ГУБАЗіК; Максіма моцна зьбілі супрацоўнікі КДБ, пасьля яго зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Супраць Дзяніса Ўрбановіча ў Беларусі завялі крымінальную справу і абвясьцілі яго ў вышук.

Паводле «Маладога фронту», з 19 па 22 сакавіка затрымалі сама меней 18 маладафронтаўцаў, сярод іх 4 дзяўчыны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла масіраваны ўдар па Ўкраіне: Харкаў абясточаны, у Запарожжы разбураныя дамы, ёсьць загінулыя

У ноч на 22 сакавіка Паветраныя сілы Ўкраіны паведамлялі пра пускі Расеяй ударных дронаў «Шагед», аэрабалістычных ракет Х-47М2 «Кінжал» і крылатых ракет. Вядома пра атакі ў Днепрапятроўскай, Запароскай, Львоўскай, Кіраваградзкай, Харкаўскай і Хмяльніцкай абласьцях.

Больш за 15 удараў нанесена па аб’ектах энэргетыкі Харкава, горад фактычна цалкам абясточаны, ёсьць праблемы з водазабесьпячэньнем. У Запарожжы разбурана 7 дамоў, 35 пашкоджана, колькасьць пацярпелых удакладняецца. На Запароскай АЭС адключылася адна зь дзьаюх электраліній, якія сілкуюць станцыю — Днепрапятроўская ГЭС. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/O069D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя падзеі 21 сакавіка

🕯 Памёр беларускі гісторык і літаратуразнаўца Аляксей Каўка, які напісаў падпольны «Ліст да расейскага сябра»

🚫 У Вільні скасавалі сустрэчу зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым пасьля скаргаў літоўскага блогера

🚀 Запуск ракеты «Саюз МС-25» зь беларускай на борце адклалі

🏥 У Лепельскім раёне на вайсковых зборах мэдыкаў памёр прызыўнік

📩 Брытанскі інвэстар «Солар Лэнд» падаў пазоў супраць Лукашэнкі

⛓ Былога журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 года калёніі

🚨 Беларусы Варшавы патрабавалі свабоды для Андрэя Гнёта, які ўжо 5 месяцаў у сэрбскай турме

🔶Артыкулы Свабоды🔶

«На карысьць дзяржавы». Гісторыя пра «сьвятога Рамана», ягоных кароваў і забітага старшыню сельсавету

Лукашэнка і касьмічная дзяржава. Чым скончыцца чарговы палітычны праект беларускіх уладаў

21 тысяча квадратных мэтраў ямаў. Пра стан дарог у Беларусі — ад кіроўцы і высокіх чыноўнікаў

«Экспарт беларускага збожжа ў ЭЗ мізэрны». Чаму тады на яго ўводзяць мыта?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні скасавалі сустрэчу зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым пасьля скаргаў літоўскага блогера

Сустрэчы 22 сакавіка ня будзе, бо частка літоўскай супольнасьці занепакоеная тым, што ў Вільню прыяжджае «галоўны ідэоляг літвінізму», як яго назваў літоўскі блогер Жыльвінас Сьвітоюс. Ён зрабіў допіс у фэйсбуку, які атрымаў шмат увагі, пад ім ёсьць камэнтары з пагрозамі.

«Мы ня можам ні гарантаваць бясьпеку Арлова, ні нашу», — заявіў Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні.

Тым часам сустрэча зь беларускім пісьменьнікам адбываецца ў іншым горадзе — Коўне. Яе ўдалося сарваць на адной пляцоўцы, але яна адбываецца на іншай.

https://smarturl.click/9zjMO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па віне Расеі беларускае збожжа страціць рынак Эўразьвязу

Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу. Фактычна гаворка ідзе пра ўвядзеньне забароннага мыта для беларускага экспарту збожжа, бо цана адной тоны можа вырасьці на 45–65%. Госьць «Свабоды Premium» — навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Алег Мазоль.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=YukviotRcxU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС пастанавіла, як пакараныя «хіміяй» і ЛПП мусяць аплачваць харчаваньне і камунальныя выдаткі

Кошт харчаваньня і камунальных паслуг можа таксама спаганяцца ў прымусовым парадку.

https://smarturl.click/jk8Oj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць эўрапейскіх краін накіравалі свае прапановы ў Эўракамісію аб забароне паставак збожжа з Расеі і Беларусі

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы, у звароце, ініцыяваным Літвой, таксама просяць забясьпечыць супрацу ўсіх краін Эўразьвязу для эфэктыўнага выкананьня такой забароны.

https://smarturl.click/yqGxB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запуск ракеты з Марынай Васілеўскай адкладзены, адзначаюць дзяржаўныя СМІ. Прычына пакуль невядомая.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка і касьмічная дзяржава. Чым скончыцца чарговы палітычны праект беларускіх уладаў

Сёньня ў космас упершыню выпраўляецца грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская. Дзяржаўныя мэдыя надаюць гэтай падзеі вялізную ўвагу, напярэдадні Лукашэнка размаўляў з экіпажам па відэасувязі, «даваў устаноўкі» наконт палёту.

«Ад пачатку беларуская касьмічная праграма была ня столькі эканамічным, колькі палітычным праектам. Асноўная мэта палягала ў тым, каб абвесьціць Беларусь касьмічнай дзяржавай і зьвязаць гэта зь імем Лукашэнкі», — піша аналітык Валер Карбалевіч:


https://smarturl.click/RAR0J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На экранах Варшавы сталі расказваць пра рэпрэсіі ў Беларусі

У Варшаве на вялікіх рэклямных экранах зьявіліся электронныя плякаты, якія на прыкладах расказваюць палякам пра сытуацыю ў Беларусі і пра тое, як за простыя і бяскрыўдныя дзеяньні можна трапіць пад палітычны перасьлед, заўважыў @cbs_help. На плякатах напісана:

▫️ «Пакінуў камэнтар на Фэйсбуку? У Польшчы твой камэнтар — гэта ўнёсак у дыскусію. У Беларусі можаш трапіць у турму».
▫️ «Вывучэньне замежнай мовы ў Польшчы — гэта тваё разьвіцьцё. У Беларусі закрылі 10 школ і курсаў польскай мовы».
▫️ «У Польшчы твае дабрачынныя ахвяраваньні — гэта дапамога тым, хто ў іх мае патрэбу. У Беларусі гэта падстава завесьці справу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

27 нобэлеўскіх ляўрэатаў запатрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязьняў

Сярод падпісантаў адкрытага ліста — беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру журналіст Дзьмітрый Муратаў з Расеі і ўкраінская праваабаронца Аляксандра Матвійчук, прэзыдэнт Коста Рыкі Оскар Арыяс Санчэс і прэзыдэнт Усходняга Тымора Хасэ Рамас-Орта ды іншыя нобэлеўскія ляўрэаты ў галіне фізыкі, хіміі, мэдыцыны і эканомікі і інш.

Яны заклікаюць урады ўсіх краінаў ЭЗ, у прыватнасьці Польшчу, прыняць неадкладныя захады, каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць з турмаў палітвязьняў:

https://smarturl.click/AdjjM

Читать полностью…
Подписаться на канал