radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі парлямэнцкіх выбараў у Францыі: перамаглі левыя, але пэрспэктывы фармаваньня ўраду няясныя

Калі правым удалося змабілізаваць свой электарат на першым этапе выбараў, то на другім рэзкая актывізацыя адбылася ўжо ў левых сілаў.

https://smarturl.click/M1VWR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Попыт на Робін Гуда. Скандалы, інтрыгі і фэйкі першай выбарчай кампаніі Лукашэнкі

«Галоўным прынцыпам кампаніі 1994 году была сьвядомая хлусьня абедзьвюх вядучых камандаў. Аўтсайдэры аказаліся ці то менш прагматычнымі, ці то больш маральнымі». Як Лукашэнка яшчэ ў 1994-м усе інтрыгі і фэйкі абарочваў на сваю карысьць.

https://smarturl.click/jko5Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Везьлі зь мяшкамі на галаве, не казалі, куды менавіта». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі зь беларускай турмы

Украіна з Расеяй чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі. У межах гэтага абмену былі вызваленыя 10 украінцаў, пяцёра зь якіх утрымліваліся ў беларускіх турмах. Адна з вызваленых — жыхарка Чарнігава Натальля Захаранка. Яна расказала сваю гісторыю Свабодзе.

https://smarturl.click/aJ65Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экзытполы на выбарах у Францыі: большасьці ў парлямэнце не атрымае ніхто

Аднак папярэднія вынікі прынесьлі і сюрпрызы.
https://smarturl.click/JDAmx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Цяжка пацярпелых у парку Чалюскінцаў няма». Ці можна патрабаваць кампэнсацыю за траўму на атракцыёне?

У суботу ў парку імя Чалюскінцаў у Менску зламаўся атракцыён «Лебедзі», зь якога зваліліся некалькі кабінак. Падзеньне адбылося з 3-4 мэтровай вышыні. Што рабіць і куды зьвяртацца ў выпадку траўмы на атракцыёне?
https://smarturl.click/jko1q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Няўзораў лічыць, што месца Лукашэнкі ля Пуціна неўзабаве вызваліцца

Што дало падставу для такіх высноваў? І хто быў бы ня супраць гэтае месца Лукашэнкі пры Пуціне заняць?
https://smarturl.click/VD2Y0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вулькан Этна вывяргаецца на 5-кілямэтровую вышыню

Этна – самы высокі дзеючы вулькан у Эўропе, разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы Сыцыліі, недалёка ад гарадоў Мэсіна і Катанія. Этна займае тэрыторыю 1190 квадратных кілямэтраў.

«У ноч на нядзелю ён пачаў выпускаць вогненныя фантаны лавы і аблокі газу і попелу на вышыню да 5 км», – паведаміў Нацыянальны інстытут геафізыкі і вульканалёгіі ў Італіі. Бліжэйшыя гарады і вёскі засыпае попелам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь зможа закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі

Мэдычныя ўстановы змогуць закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Новаўвядзеньне набудзе сілу 7 ліпеня.

https://smarturl.click/O0DOA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю і традыцыі адзначэньня Купальля? ТЭСТ

У чэрвені-ліпені беларусы ў Беларусі і ў іншых краінах на розных кантынэнтах адзначаюць Купальле — старажытнае народнае сьвята. Праверце сябе, ці добры вы ведаеце купальскія традыцыі і гісторыю адзначэньня гэтага сьвята, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/mpLZG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр журналіст і пісьменьнік Віталь Каракорскі

6 ліпеня ў Вільні адышоў у лепшы сьвет Віталь Каракорскі, літоўскі, габрэйскі і беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст і пісьменьнік. Ягоныя эсэ зачытвалі ў перадачах Радыё Свабода.

https://smarturl.click/Q1nO6

Фота vrk.lt

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аварыя на карусэлі ў парку Чалюскінцаў у Менску. Ёсьць пацярпелыя

На адным з атракцыёнаў упалі кабінкі зь людзьмі праз абрыў тросаў.

https://smarturl.click/EeEkZ

Здымак экрану зь відэа з атракцыёнам, якое апублікавалі ў сеціве відавочцы здарэньня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Справядлівасьці, свабоды і міру». Апостальскі нунцый, архібіскуп Антэ Ёзіч разьвітаўся зь беларусамі

Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Антэ Ёзіч у Будславе зьвярнуўся з пасланьнем да беларускіх вернікаў у сувязі з заканчэньнем свайго служэньня ў краіне. У прамове, якую прадстаўнік Папы Рымскага прачытаў па-беларуску, ён адзначыў «мужную веру» народу. Гаворачы аб сучаснасьці, ватыканскі дыплямат заўважыў:

«Дамы, якія мы будуем, могуць быць вялікімі і прыгожымі, калі ў нас ёсьць добры дастатак. Але калі адносіны ў нашым шлюбе, сям’і, паміж роднымі і ў грамадзтве парушаюцца, нашы дамы становяцца бяздушнымі будынкамі бяз радасьці. У такіх дамоў няма будучыні... Гэта духоўны запавет, які дапаможа вам заставацца ў адзінстве ў цяжкія часы. Дарагія беларусы! Ваша гісторыя навучыла вас заўсёды быць мірнымі і вернымі свайму пакліканьню. Будзьце і надалей будаўнікамі міру ў сучасным сьвеце... Абараняйце сваю хрысьціянскую веру розных традыцый».

https://smarturl.click/jkoxY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На адзначэньні дня каранацыі Міндоўга ў Вільні прэзыдэнт Эстоніі гаварыў пра Беларусь

У Вільні 7 ліпеня каля прэзыдэнцкага палаца адбылася цырымонія ўзьняцьця сьцяга з нагоды Дня каранацыі Міндоўга. У імпрэзе ўзяла ўдзел і дэмакратучная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

Падчас урачыстай цырымоніі выступілі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс. У сваім выступе Карыс згадаў Беларусь і выказаў спадзяваньне, што і ў Беларусі ў хуткім часе загучыць менавіта нацыянальны гімн.

У цырымоніі ўзялі ўдзел і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вільні з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі.

https://smarturl.click/XyJB6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада заявіла, што рэальная лічба палітвязьняў у Беларусі перавышае 5.000

З заклікам да «аб’яднаньня і ўзгадненьня намаганьняў усёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнэраў для пашырэньня гуманітарнага кірунку вызваленьня палітвязьняў» выступіла Каардынацыйная рада.

«Зьвяртаем увагу, што ў турмах Беларусі працягвае заставацца больш за 1.400 прызнаных праваабарончымі арганізацыямі палітычных зьняволеных. А рэальная колькасьць нявінна асуджаных з палітычных матываў да адбыцьця пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі перавышае 5.000 чалавек», — гаворыцца ў заяве.

https://smarturl.click/0e7lg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку вайны ва Ўкраіну з расейскага палону вярнуліся 3310 чалавек

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Ён удакладніў, што з пачатку вайны Расея і Ўкраіна абменьваліся палоннымі ўжо 53 разы, і паабяцаў, што Ўкраіна будзе працягваць шукаць шляхі для вызваленьня ўсіх палонных. (Відэа з каналу @V_Zelenskiy_official)

Генпракурор Украіны Андрэй Косьцін раней казаў, што ў Расеі ўкраінскіх ваеннапалонных катуюць і ўтрымліваюць у нялюдзкіх умовах. Больш за 500 палонных сьведчылі пра ўжываньне фізычнага гвалту ў дачыненьні да іх падчас допытаў, у тым ліку катаваньне электратокам. Былі выпадкі, калі палонныя расказвалі, што былі сьведкамі забойстваў іншых палонных:

https://smarturl.click/dpobJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю: яны не пагадзіліся на прапанаваныя ўмовы вызваленьня

Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна», верагодна, гэта зьвязана з тым, што частка палітвязьняў выйшла на волю па памілаваньні — іх вымусілі пісаць прашэньне на імя Лукашэнкі. Таксама ёсьць інфармацыя, што працэдура вызваленьня адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы.

Па стане на 8 ліпеня беларускім праваабаронцам вядома пра 18 палітзьняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню дзеля бясьпекі вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы астатніх вызваленых.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віктар Орбан прыляцеў у Пэкін. Ён называе гэта працягам «міратворчай місіі»

«Кітай зьяўляецца ключавой сілай у стварэньні ўмоў для міру ў расейска-ўкраінскай вайне. Вось чаму я прыехаў на сустрэчу з прэзыдэнтам Сі ў Пэкіне», — напісаў Орбан у сацыяльнай сетцы X.

https://smarturl.click/z2A3b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

75 год ксяндзу Ўладзіславу Завальнюку

8 ліпеня 1949 году нарадзіўся Ўладзіслаў Завальнюк, рыма-каталіцкі сьвятар, тэоляг, пробашч касьцёла сьвятых Сымона і Алены ў Менску. 

У траўні сёлета папа Францішак надаў ксяндзу-каноніку Ўладзіславу Завальнюку ганаровы тытул Капэляна Яго Сьвятасьці. «Большая частка сьвятарскага жыцьця Завальнюка была прысьвечана служэньню Касьцёлу ў Беларусі, дзе ён спрычыніўся да адраджэньня веры і адкрыцьця многіх закрытых у гады атэістычнага перасьледу каталіцкіх сьвятыняў», — пісаў з гэтай нагоды сайт Catholic.by.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71z0y

На фота: ксёндз Завальнюк. Фота з архіву Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Важнае ў Беларусі і вакол яе 7 ліпеня. Што варта ведаць і пра што пачытаць

▪️The Washington Post заклікае сьвет патрабаваць доказаў, што беларускія палітвязьні, ад якіх няма вестак, жывыя

▪️Лукашэнка прапанаваў расейцам і ўкраінцам скупляць за бесцань зямлю ў беларускіх вёсках

▪️На атракцыёне ў парку Чалюскінцаў у Менску адбылася аварыя. Цяжка пацярпелых няма

▪️Памёр журналіст і пісьменьнік Віталь Каракорскі

▪️Ці добра вы ведаеце гісторыю і традыцыі адзначэньня Купальля? ТЭСТ

▪️Літаратар і цырульнік Сяргей Календа расказаў, як штодня гаворыць з кліентамі па-беларуску

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

The Washington Post заклікае сьвет патрабаваць доказаў, што беларускія палітвязьні, ад якіх няма вестак, жывыя

«За часы дыктатара Аляксандра Лукашэнкі Беларусь часта служыла выпрабавальным палігонам для рэпрэсіяў. Цяпер ён перайшоў да жорсткіх псыхалягічных катаваньняў, больш як год трымаючы палітычных зьняволеных бяз сувязі з вонкавым сьветам».
https://smarturl.click/XyJvW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Біць Расею ў слабыя месцы». Камандзір палка Каліноўскага назваў умовы, пры якіх Украіна можа перамагчы

"Украіне трэба паляпшаць свой вайсковы патэнцыял і біць Расею ў слабыя месцы".
https://smarturl.click/aJ6VY

Фота: Павал «Дзядзька» Шурмей, скрыншот з Online UA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Орбан пасьля сустрэч зь Зяленскім і Пуціным адправіўся ў былы Нагорны Карабах

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан узяў удзел у нефармальным саміце Арганізацыі цюркскіх дзяржаў у Шушы.

🇪🇺 У Эўразьвязе ўжо заявілі, што Орбан «не атрымліваў паўнамоцтваў на прасоўваньне адносін паміж Эўразьвязам і Арганізацыяй цюркскіх дзяржаў».

https://smarturl.click/l57Zg

На здымку кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў зь Віктарам Орбанам. Фота прэзыдэнцкай канцылярыі ў Баку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Магілёве зьбіраюць подпісы супраць зьнішчэньня ляндшафту і культурнага слою пад музэй расейскага цара

«Тут у зямлі захаваліся грунтавы могільнік і рэшткі сярэднявечных умацаваньняў (XII–XIII стст.). Культурны пляст гістарычнага цэнтру зьяўляецца складовай часткай гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Чужародны па архітэктуры аб’ект на месцы парку і драўляных умацаваньняў пагоршыць традыцыйнае ўспрыманьне гістарычнага цэнтру, што таксама забаронена», — гаворыцца ў тэксьце пэтыцыі.

https://smarturl.click/Zyexy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Ці праўда, што беларускую назву Вільня літоўцы ўспрымаюць як непавагу да сябе?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Літоўцам няма справы, як і што беларусы называюць у сваёй мове. Знак павагі для іх — зварот па-літоўску. Вільняй беларусы называюць старую сталіцу 700 гадоў. І толькі 70 гадоў таму ў беларускай мове зьявілася слова Вільнюс, якое прыйшло да нас праз расейскую мову разам з русыфікацыяй, каб адабраць памяць пра нашу гісторыю і аддаліць нас ад літоўцаў. За Вільнюсам па-беларуску зусім нічога не стаіць, у тым ліку і павагі да нас. Бо літоўцы хацелі б бачыць у нас паўнавартасную нацыю, а ня хворы на ўнутраныя разлады народ.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літаратар і цырульнік Сяргей Календа расказаў, як штодня гаворыць з кліентамі па-беларуску

У эўрапейскім беларускім выдавецтве «Гутэнбэрг» выйшла новая кніга прозы Сяргея Календы «Стрыжэ і піша». Яе аўтар — самы вядомы беларускі цырульнік сярод пісьменьнікаў і самы вядомы беларускі пісьменьнік сярод цырульнікаў. Пагаварылі са спадаром Календам пра адметнасьці новай кнігі, вясёлыя гісторыі з цырульніцкай практыкі, мову ды забаўны дызайн, зроблены штучным інтэлектам.

https://smarturl.click/71zma

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

155 гадоў з дня нараджэньня Лявона Вітан-Дубейкаўскага

7 ліпеня 1869 году нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі (на здымку зьлева ўверсе), галоўны ўрадавы архітэктар БНР. Адзін з заснавальнікаў беларускага мадэрну і нэаготыкі ў дойлідзтве. Аўтар паэтычных твораў. Пабудаваў цэрквы на Смаленшчыне, аднаўляў касьцёлы ў Амсьціславе, Воршы, Крычаве й Смалянах, спраектаваў будынак Будслаўскай беларускай гімназіі, цэрквы ў Відзах, Дрысьвятах і мноства іншых будынкаў на Віленшчыне. У 1917 годзе быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. Выконваў абавязкі прадстаўніка БНР у Варшаве.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/67xaD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія актывісты абмеркавалі ва ўрадзе Польшчы праблемы беларусаў з транспартам і падарожжамі

Зьвязаныя з транспартам і падарожжамі праблемы беларусаў абмеркавалі з кіраўніцтвам Міністэрства інфраструктуры Польшчы член кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан, кіраўніца ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская і прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня.

Па выніках сустрэчы стала вядома, што найбліжэйшым часам плянуецца пашырыць пералік асоб, якім не патрабуецца пацьвярджаць сапраўднасьць пасьведчаньня кіроўцы. Апрача таго, заяўлена, што «прадугледжана магчымасьць падачы заявы аб абмене пасьведчаньня кіроўцы да атрыманьня пастановы аб міжнароднай абароне». Таксама Дэпартамэнт авіяцыі мае намер накіраваць авіяперавозчыкам тлумачэньне аб статусе польскага праязнога дакумэнту для «фармаваньня аднастайных падыходаў у пытаньнях рэгістрацыі пасажыраў на рэйс».

https://smarturl.click/yqmw3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі набылі моц папраўкі ў закон аб дарожным руху. Што зьменіцца для кіроўцаў

6 ліпеня набылі сілу некаторыя палажэньні абноўленага закона «Аб дарожным руху», паведамілі ў МУС Беларусі. Зьмены тычацца парадку выдачы і абмену пасьведчаньняў кіроўцы, а таксама прыёму іспытаў на права кіраваньня транспартам.

https://smarturl.click/Davxo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За спатканьні давядзецца плаціць. Якія яшчэ зьмены чакаюць зьняволеных пасьля 12 ліпеня

З 12 ліпеня ў Беларусі ўступае ў сілу закон «Аб зьмене кодэксаў па пытаньнях крымінальнай адказнасьці». Тыя, хто знаходзіцца ў калёніі, змогуць атрымліваць не адну, а дзьве рэчавыя перадачы ў год.

Яшчэ адна важная зьмена тычыцца ШІЗА. Цяпер адміністрацыя зможа адпраўляць туды зьняволеных на 15 сутак (дагэтуль было 10).

За працяглыя спатканьні давядзецца плаціць. Цэны за пражываньне ў памяшканьнях, прадугледжаных для працяглых спатканьняў, будзе вызначаць міністэрства фінансаў.

https://smarturl.click/EeEzZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Голуб міру ў падтрымку Бяляцкага». Нобэлеўскі цэнтар міру зладзіў акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

Роўна а 12:00 штопятніцу ў летнія месяцы голуб міру вылятае з акна Нобэлеўскіага цэнтру міру ў Осла (Нарвэгія). Калі ён пралятае над гарадзкой плошчай, званы мэрыі граюць мэлёдыю песьні Джона Ленана «Дайце міру шанец» (Give Peace a Chance). 5 ліпеня голуба міру выпусьцілі ў падтрымку і «з надзеяй на вызваленьне» кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», Нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх беларускіх палітвязьняў. Падрабязьней>>

Відэа: twitter.com/freeviasna

Читать полностью…
Подписаться на канал