radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Ці варта беларусам баяцца расейскага інфармацыйнага ўплыву?

Ці можна казаць пра нейкую ясную інфармацыйную палітыку адносна Беларусі ня толькі з боку расейскай ўлады, але і з боку расейскай апазыцыі? Наколькі беларусам варта асьцерагацца расейскага інфармацыйнага ўплыву і як ён мяняецца ў апошнія гады? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» кажа Марыя Садоўская-Камлач, дырэктарка фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
https://youtu.be/Yb7Ic4cN7Lk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызваленьнем новай групы палітвязьняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сыгнал. Каму і навошта?

Расьцягнутае ў часе вызваленьне палітвязьняў, якое фактычна ператварылася ў палітычную кампанію, патрэбна ўладам дзеля дасягненьня пэўных мэтаў. Яно найперш сьведчыць пра тое, што цяперашні статус-кво не задавальняе існы рэжым. Чаму?

Аналізуе Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/EeoZz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як мы сталі «невероятными». Што адбываецца зь беларускай самаацэнкай

«Беларусы! Вы невероятные!» — вокліч, які зьявіўся ў пачатку выбарчай кампаніі 2020 году і стаў яе ключавым матывам, галоўнай «музычнай тэмай», ператварыўшы пратэст супраць фальсыфікацыяў у масавы карнавал чалавечага адзінства. Сёньня гэты вокліч успрымаецца інакш, чым чатыры гады таму.

Сяргей Дубавец — пра тое, як і калі беларусы страцілі крытычны погляд на саміх сябе і ці магчыма перамагчы ўласны нацыянальны інфантылізм:

https://smarturl.click/aJavA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьце колькасьць загінулых у Цэнтральнай Эўропе ад праліўных дажджоў і паводкі

Некалькі краін Цэнтральнай Эўропы ўжо пацярпелі ад моцных паводак, у тым ліку Аўстрыя, Чэхія, Польшча і Румынія.

Колькасьць загінулых расьце ў краінах Цэнтральнай Эўропы пасля некалькіх дзён моцных дажджоў, якія выклікалі маштабныя паводкі і вымушаныя эвакуацыі.

Славаччына і Вугоршчына могуць стаць наступнымі праз зону нізкага ціску з поўначы Італіі, якая з чацьвярга абвальвае на рэгіён рэкордную колькасьць ападкаў.

Ад паводкі загінулі шэсьць чалавек у Румыніі і па адным у Аўстрыі і Польшчы. У Чэскай Рэспубліцы чатыры чалавекі, якіх панесла вадой, прапалі бязь вестак, паведаміла паліцыя. https://smarturl.click/ppk7E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нізкая хуткасьць, дызайн 2011 году»: Як працуе новаствораны «свой YouTube» і якія праекты ў ІТ спрабавалі рабіць з падачы беларускіх уладаў

12 верасьня ў Беларусі запусьцілі партал videobel.by, які беларускія чыноўнікі назвалі «аналягам YouTube». «Павольна працуе, безь беларускай і ангельскай моваў і з састарэлым дызайнам» — кажуць пра яго экспэрты. Расказваем, якім атрымаўся «беларускі YouTube» і як улады «імпартазамяшчалі» папулярныя брэнды ў новых тэхналёгіях:

https://smarturl.click/w9JGW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Набылі моц больш жорсткія патрабаваньні да ўвозу свойскіх жывёлаў зь Беларусі ў Эўразьвяз

З 16 верасьня ўвоз свойскіх жывёлаў зь Беларусі і Расеі ў краіны Эўразьвязу будзе магчымы толькі пры наяўнасьці зробленага ў зацьверджанай Эўракамісіяй лябараторыі тэсту на антыцелы да шаленства (мінімум праз 30 дзён пасьля вакцынацыі супраць шаленства і мінімум за 3 месяцы да выдачы вэтэрынарнага сэртыфікату і ўезду ў ЭЗ).

У Беларусі зацьверджаных ЭЗ лябараторый няма, таму давядзецца або ехаць рабіць тэст у Расею, або карыстацца паслугамі беларускіх вэтклінік, якія накіроўваюць матэрыял у расейскія лябараторыі (улічваючы кошт дастаўкі, атрымліваецца нятанна):

https://smarturl.click/Q1owJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аб'яднаны пераходны кабінэт адкрыў кантактную лінію для беларусаў у сувязі з паводкай у Польшчы

Па дапамогу беларусы могуць зьвярнуцца праз чат-бот: @nau_by_bot. Так супрацоўнікі прадстаўніцтва па транзыце ўлады АПК змогуць выйсьці зь імі на сувязь і будуць імкнуцца надаць пасільную дапамогу, у тым ліку ў кантакце зь мясцовымі ўладамі, паведамляе прэс-служба АПК. Зьвяртацца туды па дапамогу могуць і беларусы іншых краін, якія пацярпелі ад паводкі.

Тым часам беларусы Ўроцлава ўжо мабілізуюцца для дапамогі пацярпелым ад наступстваў паводкі:

https://smarturl.click/G6okQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пускаюць у Грузію

«У вас віза польская?» — «Так, у мяне віза польская».


Журналіст Андрэй Мялешка расказаў Свабодзе, як іх не ўпусьцілі назад у Грузію пасьля кароткай паездкі ў Эўропу:

https://smarturl.click/ppkyb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кожны чацьвёрты зьехаў з краіны». Вэнэсуэльская дыпляматка расказала пра пасьлявыбарчыя пратэсты і апазыцыю ў выгнаньні

«Большасьць вэнэсуэльцаў унутры Вэнэсуэлы і па-за межамі краіны лічаць, што Эдмунда Гансалес перамог на выбарах зь вялікім адрывам, бо людзі ведаюць, як ішло галасаваньне, і апазыцыя мела доступ да падліку галасоў на большасьці ўчасткаў. Падлікі паказвалі бясспрэчную перавагу Гансалеса ў галасаваньні, недзе тры да аднаго».


Пра цяперашнюю сытуацыю ў Вэнэсуэле, у нечым падобную да беларускай, пра расейскіх «зялёных чалавечкаў» і пра пэрспэктывы апазыцыі ў выгнаньні расказала Ванэса Нойман, вэнэсуэльская дыпляматка і дасьледчыца, прэзыдэнтка базаванага ў ЗША дасьледчага цэнтру Asymmetrica:

https://smarturl.click/71Lpa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 гадоў таму зьніклі бязь вестак палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі

Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, знайшлі аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві. У 2019 годзе нямецкае выданьне DW апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі.

У верасьні 2023 году суд у Швайцарыі апраўдаў Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі. Пры гэтым, тлумачачы прысуд, судзьдзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя зьнікненьні».

Пра іншыя падзеі 16 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/z2JDA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 15 верасьня

📌 За апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 90 тэмпэратурных рэкордаў

📌 Новыя ахвяры і разбурэньні ад паводкі ў Цэнтральнай Эўропе. Фота

📌 Сёлета краіны ЭЗ спынілі больш за 30 тысяч спробаў нелегальнага пранікненьня мігрантаў зь Беларусі

📌 Расея абмежавала пастаўкі зь беларускага прадпрыемства і ўзмацніла кантроль для пяці іншых

📌 «Дзеяслоў» закрылі — зьявіўся «Апостраф». Ціхан Чарнякевіч пра тое, як нарадзіўся новы літаратурны альманах

📌 Офіс прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзіў артыкул Bild пра плян замарожваньня вайны

📌 Расейскія войскі зноў ударылі па Харкаве: больш за 30 чалавек параненыя. У Адэсе два чалавекі загінулі

📌 У Вэнэсуэле затрымалі некалькі замежнікаў і абвінавацілі ў спробе забойства Мадура

📌 Расейскаму блогеру забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў

📌 Найлепшая рыса восені — ураджай. Прайдзіце наш моўны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёлета краіны ЭЗ спынілі больш за 30 тысяч спробаў нелегальнага пранікненьня мігрантаў зь Беларусі

Колькасьць спыненых суседнімі краінамі Эўразьвязу з пачатку 2024 году спробаў незаконнага пранікненьня з беларускай тэрыторыі дасягнула 30.022.

Як адзначае «Позірк», напружанасць на мяжы Беларусі і Эўразьвязу, якая ўпала летам, працягвае расьці. З пачатку верасьня суседнія краіны спынілі 1.641 спробу незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта на 47,6% больш, чым за аналягічны пэрыяд у жніўні (1.112), і на 68,5% больш, чым за аналягічны пэрыяд у ліпені (974). https://smarturl.click/W39jk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея абмежавала пастаўкі зь беларускага прадпрыемства і ўзмацніла кантроль для пяці іншых

У Расеі з 16 верасьня абмяжуюць пастаўкі прадукцыі беларускага прадпрыемства «Белфуд Прадакшн», якая выпускае дзіцячае харчаваньне. Такое рашэнне прыняў Рассельгаснагляд.

Яшчэ для некалькіх беларускіх прадпрыемстваў узмацнілі лябараторны кантроль, бо знайшлі ў прадукцыі бактэрыі групы кішачнай палачкі, антыбіётык і праблемы з ГМА-кампанэнтамі. https://smarturl.click/LYonO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маеце сваю гаспадарку ці лецішча? Значыць, цяпер задаволена пазіраеце на свой сад, на грады і палеткі, якія адплацілі за нялёгкую працу добрым ураджаем. Плён беларускае зямлі называйма па-беларуску — і ня толькі буракі з цыбуляй! Нескладаны ТЭСТ https://smarturl.click/PaO0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вэнэсуэле затрымалі некалькі іншаземцаў і абвінавацілі ў спробе забойства Мадура

Улады Вэнесуэлы заявілі, што затрымалі трох грамадзян ЗША, двух грамадзян Гішпаніі і аднаго грамадзяніна Чэхіі праз падазрэньне ў змове з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

Міністар унутраных спраў Вэнэсуэлы Дыясдада Кабэльё, якога цытуе BBC, сьцьвярджае, што былі канфіскаваныя сотні адзінак зброі, і што затрыманыя плянавалі забойства прэзыдэнта Нікаляса Мадура і іншых высокапастаўленых афіцыйных асобаў. У Вашынгтоне абвінавачаньні адпрэчылі. Дзярждэпартамэнт падкрэсьліў, што ЗША «працягваюць падтрымліваць вырашэньне палітычнага крызісу ў Вэнэсуэле дэмакратычным шляхам». https://smarturl.click/xBGkY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не трэба сябе падманваць „памілаваньнямі“ палітвязьняў. Рашэньне Лукашэнкі аб «памілаваньні» 37 палітвязьняў камэнтуюць Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка

Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская: «Сёньня мы дазналіся пра вызваленьне яшчэ 37 палітвязьняў. Я радуюся за кожную сям'ю, якая пасьля такіх цяжкіх выпрабаваньняў атрымае доўгачаканае шчасьце быць разам. У той жа час праваабаронцы працягваюць атрымліваць інфармацыю пра новыя допыты, арышты, тэрміны і штрафы. Зьяўляюцца новыя палітвязьні. Рэжым кажа пра народнае адзінства, але пры гэтым падзяляе людзей на “сваіх“ і “чужых“».

Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка:
«Па-першае, гэта глыбока памылковы тэрмін у дачыненьні да дзеяньняў Лукашэнкі. Нельга памілаваць ні ў чым не вінаватых людзей, якіх ты кінуў за краты па фальшывых, палітыка-матываваных прысудах. Па-другое, важна, што людзі выходзяць з турмаў, аднак гэтыя людзі знаходзяцца на волі вельмі ўмоўна, у стане моцна абмежаваных правоў і пад пэрманэнтным кантролем сілавых ведамстваў. Яны застаюцца рэпрэсаванымі. А па-трэцяе, „памілаваўшы“ адных, рэжым Лукашэнкі кінуў за краты іншых беларусаў і распачаў яшчэ сотні крымінальных справаў. Рэпрэсіі не спыніліся, ні якасна, ні колькасна. Яны наадварот нарастаюць» . https://smarturl.click/4kLoG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акторы зь Японіі ўпершыню атрымалі тэлевізійную прэмію «Эмі»

У Лос-Анджэлесе адбылася 76-я цырымонія ўручэньня тэлевізыйнай прэміі «Эмі». Упершыню гэтую ўзнагароду атрымалі японскія акторы. Анна Саваі і Хіроюкі Санада атрымалі статуэткі за свае ролі ў сэрыяле «Сёгун».

Найбольшую колькасьць узнагародаў сабраў сэрыял «Сёгун» (Shogun) ад канала FX. Тэлешоў перамагло ў 18 намінацыях, у тым ліку «найлепшы драматычны сэрыял», «найлепшая рэжысура ў драме», «найлепшая мужчынская роля ў драматычным сэрыяле» і «найлепшая жаночая роля ў драматычным сэрыяле». Болей пра пераможцаў прэміі чытайце тут: https://smarturl.click/Q1ogJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дачка зьніклага бізнэсоўца Красоўскага Валерыя: «Зьнікненьне бацькі дагэтуль адчуваю востра, нібы гэта было ўчора»

Акцыю памяці зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзьмтрыя Завадзкага і Юрыя Захаранкі заплянавалі 16 верасьня ў галяндзкім Эйндговэне.

Валерыя Красоўская расказала, чаму «адпусьціла надзею» дачакацца вынікаў расьсьледаваньня справы свайго таты. https://smarturl.click/M1oB3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️У Беларусі памілавалі яшчэ 37 палітвязьняў

Адпаведны ўказ напярэдадні Дня народнага адзінства падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Паведамляецца, што сярод памілаваных — шэсьць жанчын; шэраг памілаваных маюць хранічныя захворваньні, інваліднасьць або зьяўляюцца пэнсіянэрамі.

Раней Лукашэнка ўжо памілаваў агулам 78 палітвязьняў: 3 ліпеня — 18, 16 жніўня — 30, 4 верасьня — яшчэ 30.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Непаўналетнюю дачку Андрэя Мялешкі таксама дэпартуюць з Грузіі

Як стала вядома @bajmedia, жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіця не аддалі. Па словах Андрэя Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўезьдзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькавым. Дзяўчынка цяжка перажывае сытуацыю, з ночы не было магчымасьці яе пакарміць. У гэты час яна разам з бацькам павінна вылятаць у Польшчу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менск замест Вільні. Расказваем, калі ваш самалёт можа сесьці ня там, дзе вы плянавалі

Беларусаў, якія выехалі праз палітыку з радзімы, працягваюць затрымліваць за мяжой. У якія краіны можна лятаць, а ў якія — рызыкоўна, як выбраць бясьпечную авіякампанію і бясьпечны рэйс? І што наогул можа пайсьці ня так?

Авіяэкспэрт расказаў Свабодзе, чаму самалёт, які не ляціць у Беларусь, можа там сесьці нават пасьля «кейса Пратасевіча», і ў якія краіны беларусам лепш ня лятаць, а якія — адносна бясьпечныя. Беларуска, якая часта лятае, расказала, якім правілам кіруецца пры пералётах:

https://smarturl.click/ppkqE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 гадоў таму ў Беларусі зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Вінаватых не пакаралі

Перад другімі прэзыдэнцкімі выбарамі ў 1999 годзе ў Беларусі пачалі зьнікаць апанэнты Аляксандра Лукашэнкі. 16 верасьня апошні раз бачылі жывымі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Узгадваем тыя падзеі:

https://smarturl.click/Eeo6W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка: 90% сёньняшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі

Такую думку былы міністар культуры Беларусі, намесьнік кіраўніцы АПК Павал Латушка выказаў падчас дыскусіі «Як стварыць у дэмакратычнай Беларусі сучасны нацыяльна-арыентаваны дзяржапарат, судовую сыстэму і сілавыя ведамствы?» ў Варшаве.

Латушка прапанаваў падзяліць чыноўнікаў на тры катэгорыі: прарасейскія (якія «павінны сысьці»), і дзьве катэгорыі прадзяржаўных (тыя, каму блізкае нацыянальнае адраджэньне, і тыя, каму не). «90% павінны працаваць», — лічыць ён:

https://smarturl.click/B6Lwn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускаму журналісту Андрэю Мялешку забаранілі ўезд у Грузію

Журналісту Андрэю Мялешку, які вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе жыве пасьля ад’езду зь Беларусі па палітычных прычынах, забаранілі ўезд у краіну і плянуюць адправіць назад у Польшчу найбліжэйшым рэйсам (меркавана, сёньня ў 15.40 рэйсам Кутаісі — Варшава), распавёў Мялешка @pozirkonline.

Паводле журналіста, яго з дачкой «закрылі ў пакоі, забралі пашпарты», іх аддадуць пры адлёце ў Польшчу. «Больш нічога ня кажуць», — адзначае Мялешка. У дакумэнце, якія яму далі, напісана «іншыя прычыны»:

https://smarturl.click/M1oAx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп у бясьпецы пасьля страляніны непадалёк ад ягонага поля для гольфу

Непадалёк ад поля для гольфа ў штаце Флорыда, якое належыць экс-прэыздэнту і кандыдату ў прэзыдэнты ЗША Дональду Трампу, адбылася страляніна, кандыдат у прэзыдэнты ЗША не пацярпеў, паведамляе агенцтва Reuters.

Выбарчы штаб Трампа пацьвердзіў гэтую інфармацыю, але не паведаміў дэталяў інцыдэнту. Вядзецца расьследаваньне.

На фота: Трамп падчас выбарчых дэбатаў 10 верасьня https://smarturl.click/Daojo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскага алігарха Каламойскага пазбавілі грамадзянства Кіпру

У рашэньні кіпрскіх ўладаў гаворыцца, што Каламойскі пры атрыманьні грамадзянства схаваў некаторыя факты сваёй біяграфіі, а наданьне яму грамадзянства стварала і працягвае ствараць рызыку для рэпутацыі краіны.

Цяпер Ігар Каламойскі знаходзіцца ва Ўкраіне пад вартай. Супраць яго вылучылі абвінавачаньні ў адмыванні грошай, вывадзе за мяжу каля 12,5 мільярдаў даляраў у пэрыяд з 2013 па 2020 год, у незаконным завалоданьні 233 мільёнамі даляраў Прыватбанку і ў арганізацыі заказнога забойства ў 2003 годзе. https://smarturl.click/l5yLM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цэнтар Ізраілю атакавалі ракетай зь Емену

Ракета класа «зямля — зямля» была выпушчана зь Емену па цэнтры Ізраілю раніцай у нядзелю. Сырэны паветранай трывогі гучалі ў Тэль-Авіве і навакольлях, аэрапорт Бэн-Гурыён ненадоўга прыпыніў працу. Ракета ўпала ў ненаселенай мясцовасьці, ніхто не пацярпеў. https://smarturl.click/aJa7D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Офіс прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзіў артыкул Bild пра плян замарожваньня вайны

У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заяўляюць, што Ўкраіна выступае супраць замарожваньня вайны, і падкрэсьліваюць, што нямецкае выданьне Bild распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю пра «плян перамогі» Ўладзіміра Зяленскага.

Напярэдадні выданьне Bild са спасылкай на свае крыніцы напісала, што Зяленскі, які падчас візыту ў ЗША плянуе прадставіць сваю стратэгію перамогі, можа заявіць пра гатоўнасць пагадзіцца на лякальнае спыненьне агню на асобных участках фронту і тым самым часова замарозіць сытуацыю. https://smarturl.click/dp0XQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Зямлю вярнуўся экіпаж з «касьмічным турыстам», які ўпершыю выйшаў у адкрыты космас

Касьмічны карабель прыватнай кампаніі SpaceX раніцай у нядзелю паспяхова сеў на ваду каля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.

На яго борце — чацвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнай. Упершыню прыватная асоба, «касьмічны турыст», выйшаў у адкрыты космас. https://smarturl.click/Xyopm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 70 тэмпэратурных рэкордаў

Да прыкладу, 13 верасьня ў Магілёве было 27 градусаў (ранейшы лякальны максымум — 26,6 градуса ў 1955 годзе). У Горках перакрыты рэкорд дня, які трымаўся з 1937 году, — 26,6 супраць 26,1.

Паводле прагнозаў Белгідрамэту, да 16 верасьня ў Беларусі захаваецца сьпякота і максымальная тэмпэратура па-ранейшаму будзе знаходзіцца паблізу 30-градуснай адзнакі. https://smarturl.click/l5y4M

Читать полностью…
Подписаться на канал