Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У інтэрнэце перапрадаюць білеты на матчы хакейнага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ
У разы даражэй.
https://nashaniva.com/365716
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365716
З раніцы нешта гарэла на Камароўскім рынку
Гарэў адкрыты павільён на плошчы 15 кв.м. Пажар ліквідаваны выратавальнікамі. Ніхто не пацярпеў.
Прычына інцыдэнту высвятляецца.
Зборная Беларусі едзе на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе праз 16 гадоў
Беларусы занялі ў сваёй адборачнай групе першае месца, абыграўшы ў самым важным матчы Італію. Чэмпіянат пройдзе ўзімку ў Рызе і Каўнасе.
https://nashaniva.com/365712
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365712
У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі
Актрыса і тэлевядучая Марына Грыцук, якую ратавалі з расійскай акупацыі ў першыя дні поўнамаштабнай вайны ва Украіне, цяпер працуе на беларускім тэлебачанні і вядзе розныя мерапрыемствы ў Расіі.
https://nashaniva.com/365507
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365507
Прадстаўнік Трампа: Украіну можна падзяліць, як пасляваенны Берлін у межах мірнага пагаднення
Спецпрадстаўнік Трампа па Украіне генерал Кіт Келаг прапанаваў план спынення агню.
https://nashaniva.com/365713
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365713
Ці варта чакаць наплыву ў Беларусь пакістанскіх гастарбайтараў?
Аналітык Аляксандр Фрыдман лічыць, што Пакістан ставіцца да гэтага сур'ёзна, а «ў Мінску ж, здаецца, вырашылі, што мясцовую публіку пакуль не варта рыхтаваць да прыбыцця маладых пакістанцаў».
https://nashaniva.com/365710
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365710
Краіны НАТА анансавалі дапамогу Украіне на 21 мільярд еўра
Больш за палову гэтай сумы — каля 11 мільярдаў еўра — прыпадае на Германію. Вялікабрытанія мае намер выдзеліць каля 5,2 мільярда еўра.
https://nashaniva.com/365706
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365706
Мужчына падхапіў цяжкую інфекцыю лёгкіх праз звычку нюхаць свае брудныя шкарпэткі
У Кітаі аматар нюхаць свае брудныя шкарпэткі пасля працяглага іх нашэння трапіў у бальніцу. Медыкі выявілі, што менавіта гэты прадмет гардэробу стаў крыніцай смяротна небяспечнага грыбка. І гэта не першы такі выпадак.
https://nashaniva.com/365661
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365661
Галоўнае за 11 красавіка
«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?» Вольга Сямашка пракаментавала сітуацыю з дакументам прыкрыцця свайго мужа
ГУБАЗіК паказаў фота за кратамі Мацвея Бяляя, раней асуджанага ў Літве за напад на беларускае пасольства
У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы
Хто прымусіў Трампа раптоўна адмовіцца ад увядзення тарыфаў
Курс еўра дасягнуў трохгадовага максімуму
Праект апарт-гатэля ў цэнтры Мінска, звязанага з Балабам, завярнулі — замінае сувязі з космасам
Абанент: Зайшоў у інтэрнэт у роўмінгу на пару хвілін — на балансе мінус 10 000 рублёў!
Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу
Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч
У Мінску прадаюць кватэру з шыкоўным відам на горад — з ваннага пакоя
Праўладны Саюз пісьменнікаў пашырае свае шэрагі за кошт расійскіх літаратараў
У апошнім нумары газеты «Літаратура і мастацтва» надрукаваныя кароткія біяграфіі асоб, прынятых апошнім часам у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі на чале з Алесем Карлюкевічам. Усяго такіх людзей сямёра, і чацвёра з іх, як выглядае, не маюць да Беларусі і беларускай літаратуры ніякага дачынення.
https://nashaniva.com/365699
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365699
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка зладзіў новы спектакль / Дзіўныя скаргі Рыгора Азаронка / ГУБАЗіК чакае пераезд
Да Аляксандра Лукашэнкі прыехаў новы госць: спектакль з удзелам сыноў Дзмітрыя і Мікалая, ліслівыя кампліменты і 150 тысяч мігрантаў. Скаргі Рыгора Азаронка: што здарылася? Працяг цьмянай гісторыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай. З будынка ГУБАЗіКа ў Мінску хочуць зрабіць тэатр. У Беларусі адмянілі дзіцячых стаматолагаў. Непрыемнасці для кіраўніка таварыства «Дынама» Дзмітрыя Балабы. Дзіўная актыўнасць у Рэчыцы. На фронце знік яшчэ адзін беларус. Мінскага аўтаслесара асудзілі за палітыку. Пад Валожынам выратавалі барсука.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/FgoGeF6BkQs
У веткаўскім лясгасе бунт з-за нізкіх заробкаў — давялося ўмяшацца генеральнаму дырэктару аб'яднання
Работнікі Веткаўскага спецлясгаса напісалі калектыўную скаргу на кіраўніцтва. Гендырэктар мясцовага ГВЛГА аператыўна прыехаў, каб «тушыць пажар», піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/365687
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365687
Курс еўра дасягнуў трохгадовага максімуму
У пятніцу курс еўра адносна даляра ЗША вырас да максімуму за тры гады, паколькі інвестары шукаюць бяспекі ў іншых валютах, адмаўляючыся ад долара ў адказ на рашэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па тарыфах.
https://nashaniva.com/365679
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365679
Былая дэлегатка Каардынацыйнай рады расказала, як цяпер кіруе кветкавым бізнэсам у Варшаве
Менеджарка і актывістка Ганна Краўчанка некалькі год прапрацавала ў некамерцыйных беларускіх праектах, але нядаўна вырашыла заняцца бізнэсам. У верасні 2024 года жанчына выкупіла кветкавую краму ў Варшаве.
https://nashaniva.com/365684
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365684
Былога кіраўніка Музычнага тэатра прызначылі гендырэктарам мінскай філармоніі
А год таму звольнілі за выкананне ў тэатры песні Віктара Цоя «Перамен!»
https://nashaniva.com/365682
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365682
28-гадовага хлопца з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Што за ён?
Аляксею Шпакоўскаму пагражала ад трох да васьмі гадоў калоніі. Яго дадалі ў спіс «тэрарыстаў».
https://nashaniva.com/365601
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365601
Загадка арыентацыі старажытных храмаў. Чаму цэрквы павернуты не туды
Для праваслаўных, а доўгі час і для каталіцкіх храмаў, існавала традыцыя арыентаваць алтар у бок усходу. У гэтым глыбокі сакральны сэнс. Але на практыцы амаль немагчыма знайсці святыню, скіраваную дакладна на ўсход. Часта арыентацыя храмаў, у тым ліку і ў Беларусі, настолькі моцна адхіляецца, што гэта цяжка спісаць на хібы ў разліках.
Мы паспрабавалі разабрацца, што стаіць за гэтым — культурныя асаблівасці, астранамічныя разлікі ці нават фізічныя ўласцівасці Зямлі.
https://nashaniva.com/365545
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365545
Прадстаўнік Трампа абвергнуў публікацыю The Times пра падзел Украіны на манер пасляваеннага Берліна
«Я не меў на ўвазе падзел Украіны. Гаворка ішла пра сілы ўмацавання пасля спынення агню, пра зоны адказнасці саюзніцкіх сіл», — сказаў Кіт Келаг.
https://nashaniva.com/365718
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365718
Расіі пагражаюць новыя санкцыі, калі не будзе пагаднення аб перамір'і да канца красавіка
Трамп нядаўна выказаў незадаволенасць тым, што перамовы за апошнія тыдні не прынеслі значнага прагрэсу, і ў нейкі момант заявіў, што ён «раззлаваны» выказваннямі Пуціна пра Украіну.
https://nashaniva.com/365714
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365714
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка знайшоў замену беларусам: падрабязнасці / Дзіўныя скаргі Азаронка: што здарылася?
Да Аляксандра Лукашэнкі прыехаў новы госць: спектакль з удзелам сыноў Дзмітрыя і Мікалая, ліслівыя кампліменты і 150 тысяч мігрантаў. Скаргі Рыгора Азаронка: што здарылася? Працяг цьмянай гісторыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай. З будынка ГУБАЗіКа ў Мінску хочуць зрабіць тэатр. У Беларусі адмянілі дзіцячых стаматолагаў. Непрыемнасці для кіраўніка таварыства «Дынама» Дзмітрыя Балабы. Дзіўная актыўнасць у Рэчыцы. На фронце знік яшчэ адзін беларус. Мінскага аўтаслесара асудзілі за палітыку. Пад Валожынам выратавалі барсука.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/FgoGeF6BkQs
Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф пасля сустрэчы ў Вашынгтоне 3 красавіка са спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі Кірылам Дзмітрыевым перадаў Дональду Трампу такую пазіцыю Крамля. На яго думку, выкананне гэтай умовы дапаможа больш хуткаму заключэнню мірнага пагаднення.
https://nashaniva.com/365709
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365709
У мінскім гандлёвым цэнтры людзі выстраіліся ў чэргі па віцебскія дываны
У тыктоку апублікавалі ролік, дзе паказалі натоўпы людзей у краме аднаго мінскага гандлёвага цэнтра. Там цяпер акцыя, і не на прадукты харчавання, а на дываны. Каментатары падзяліліся вопытам «штурму» гандлёвага пункту.
https://nashaniva.com/365704
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365704
Працуе ў калгасе, піша кнігі i піярыць роднае Палессе. Гэта ўсё пра 27-гадовага Дзеда Янкеля
Праўда, насамрэч завуць яго Ігарам, і гэта ён вядзе блог, у якім назваўся дзедам і расказвае шмат цікавага пра наша, беларускае.
https://nashaniva.com/365697
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365697
У беларускім чэмпіянаце па футболе забілі незвычайны гол
Гэта адбылося на 5-й хвіліне матча гродзенскага «Нёмана» і «Слуцка».
Мяч забіў гулец гродзенскай каманды Іван Садаўнічы.
ГУБАЗіК паказаў фота за кратамі Мацвея Бяляя, раней асуджанага ў Літве за напад на беларускае пасольства
У адным з тэлеграм-каналаў, звязаных з ГУБАЗіКам, з'явілася фота Мацвея Бяляя. Сілавікі сцвярджаюць, што ў Беларусі яму пагражае да 10 гадоў зняволення за «экстрэмізм». Аднак мінулая яго крымінальная справа ў Беларусі скончылася вызваленнем ад адказнасці і прымусовым псіхіятрычным лячэннем.
https://nashaniva.com/365698
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365698
«Думаеце, я гэты пашпарт дома не шукала?»
Вольга Сямашка пракаментавала ў эфіры @euroradio сітуацыю з пашпартам прыкрыцця свайго мужа Фёдара Гарбачова-Макавеева.
https://nashaniva.com/365691
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365691
Пінгвін стаў прычынай катастрофы верталёта ў Паўднёвай Афрыцы
Упраўленне грамадзянскай авіяцыі ПАР апублікавала вынікі афіцыйнага расследавання незвычайнай авіякатастрофы, якая адбылася 19 студзеня 2025 года на востраве Бёрд у заліве Алгоа Усходне-Капскай правінцыі.
https://nashaniva.com/365689
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365689
У Маскве выкралі і пабілі бацьку падлетка, чыё цела выставілі напаказ на плошчы ў Чачні
17-гадовага Эскерхана Хумашава застрэлілі, калі ён напаў на пост ДПС. Пасля гэтага Рамзан Кадыраў пачаў пагражаць яго сваякам.
https://nashaniva.com/365688
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365688
Хто прымусіў Трампа раптоўна адмовіцца ад увядзення тарыфаў
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, вядомы сваёй непрадказальнасцю, зноў здзівіў свет: ён прыпыніў дзеянне часткі сваіх амбіцыйных тарыфаў усяго праз некалькі гадзін пасля таго, як яны ўступілі ў сілу. Хто і што паўплывала на гэтае рашэнне?
https://nashaniva.com/365671
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365671
Праект апарт-гатэля ў цэнтры Мінска, звязанага з Балабам, завярнулі — замінае сувязі з космасам
Шматпавярховы дом з апартаментамі планавала пабудаваць таварыства «Дынама», якім кіруе былы камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, але знайшліся важкі довады супраць.
https://nashaniva.com/365675
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365675