Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
25-гадовая дзяўчына вярнулася ў Беларусь — магчыма, што з Расіі. Кажуць, што праз камісію па вяртанні
Алена Дамасевіч была вымушаная даць інтэрв'ю прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай і патлумачыць сваю матывацыю.
https://nashaniva.com/364678
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364678
«Яны самі паклікалі мяне ў гэты чат, а цяпер называюць мярзотнікам»
Галоўны рэдактар часопіса Atlantic Джэфры Голдберг, якога дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц выпадкова дадаў у групавы чат у мэсэнджары Signal, дзе амерыканскія сілавікі абмяркоўвалі планы атакі на хусітаў у Емене, расказаў, як усё адбывалася — і патлумачыў, чаму часопіс наважыўся апублікаваць усю перапіску цалкам.
https://nashaniva.com/364672
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364672
Выпадкова затрыманы ў Гродне хлопец — Мікіта Самарын
У снежні 2020 года ён быў прысуджаны да 4 гадоў хіміі за тое, што распыліў газ падчас пікета каля Кастрычніцкага РАУСа Гродна. Аднак пасля прысуд яму замянілі на 2,5 года калоніі. Самарын не пайшоў на апеляцыю, а заставаўся на свабодзе. Увесь час пасля суда Мікіта хаваўся ад сілавікоў.
Цяпер яму пагражае новая крымінальная справа за зламаную руку міліцыянера.
Чаму стаў магчымы выпадак з амерыканскімі вайскоўцамі на літоўскім балоце?
Хіба вайскоўцы не бачылі, што перад імі дрыгва? Літоўскі прыродазнаўца патлумачыў, што там за балота.
https://nashaniva.com/364670
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364670
«Калі вада хлынула ў салон, пачалася паніка». Сталі вядомыя падрабязнасці патаплення экскурсійнага батыскафа з расіянамі ў Хургадзе
Папярэдняя прычына катастрофы: сутыкненне батыскафа з рыфам. Пасля гэтага на борце судна адбылася разгерметызацыя і пачалася паніка і цісканіна.
https://nashaniva.com/364662
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364662
На выходных у цэнтры Мінска глабальна мяняюцца маршруты транспарту
Напрыклад, №100 паедзе ажно праз Магілёўскую, Аранскую, Маякоўскага.
https://nashaniva.com/364659
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364659
У «Цэнтральным» прадавалі кіндары за 1 рубель. Вось у чым прычына
Без зніжкі шакаладнае яйка каштавала 5 рублёў 10 капеек.
https://nashaniva.com/364649
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364649
Дабратвор папрасіў сяброў скінуцца грашыма на свой дзень нараджэння. Сабраў менш за 2 даляры
Сабраная сума ўражвае — але не ў тым сэнсе, як хацелася б беларусу.
https://nashaniva.com/364647
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364647
Кругаварот чыноўнікаў: намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі па эканоміцы прызначаны Дзмітрый Матусевіч (на фота), які раней быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
Ён заняў пасаду Аляксандра Ягорава, якога перавялі ў першыя намеснікі кіраўніка Нацбанка.
Ягораў адпрацаваў у Адміністрацыі ўсяго год — выразна не прыжыўся там.
Дырэктарам Беларусьфільма прызначаны Дзмітрый Сямёнаў
Раней ён быў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.
Папярэдні кіраўнік Беларусьфільма Юрый Аляксей пратрымаўся на пасадзе менш за два гады. Лукашэнка лічыць сітуацыю ў беларускім кіно пазорышчам.
Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»
Аляксандр Азараў разам з паплечнікам заснавалі ў Польшчы дэтэктыўнае агенцтва. @Belsat даведаўся ў Азарава, з якімі запытамі туды можна ісці, ды іншыя падрабязнасці.
https://nashaniva.com/364636
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364636
Міністр абароны Літвы: Няма гарантыі, што вайскоўцы ЗША ў машыне — правяраюцца і іншыя версіі
Пошукава-выратавальная аперацыя па выратаванні чатырох амерыканскіх вайскоўцаў, зніклых паблізу палігона ў Літве, працягвалася мінулай ноччу.
https://nashaniva.com/364631
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364631
Колькасць палітвязняў апусцілася да 1200 чалавек
Апошні раз такое было ў маі 2022 года.
https://nashaniva.com/364556
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364556
Пошукава-выратавальная аперацыя ў Літве працягвалася ўсю ноч
Амерыканскія вайскоўцы дагэтуль не знойдзены.
https://nashaniva.com/364625
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364625
Новая аперацыя гандлёвай вайны: Дональд Трамп уводзіць 25-працэнтныя пошліны на імпарт аўтамабіляў
Трамп заяўляе, што ўвядзенне пошлін прывядзе да «грандыёзнага росту» амерыканскай аўтамабільнай прамысловасці, падштурхне інвестыцыі ў яе і дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы.
https://nashaniva.com/364621
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364621
Зніклыя ў Літве амерыканскія вайскоўцы ехалі аказваць дапамогу іншай машыне
Камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы выдала афіцыйны прэс-рэліз з нагоды трагічнага здарэння, якое адбылося ў ноч на 25 сакавіка з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі і іх браніраваным эвакуацыйным транспартным сродкам M88 падчас вайсковых вучэнняў на палігоне Падброддзе ў Літве.
https://nashaniva.com/364679
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364679
«Дзяўчына ў кібербяспецы — не ўнікальная з’ява». Як беларуска жыве ў Коўне i працуе ў банку
Адэля прыехала ў Лiтву вучыцца ў 2021 годзе. Зараз дзяўчыне 23 гады, яна жыве ў лiтоўскiм Коўне, працуе ў банку: Адэля — менеджар па кiбербяспецы. @devby яна расказала, як абрала сваю спецыяльнасць i будуе кар’еру, а таксама чаму AI яе не заменiць (ну, альбо зробiць гэта вельмi няхутка).
https://nashaniva.com/364664
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364664
Фігурант крымінальнай справы за 2020 год пры затрыманні зламаў руку міліцыянеру і сігануў у раку
Гродзенца ўрэшце ўсё ж затрымалі.
https://nashaniva.com/364671
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364671
Зяленскі: Расія рыхтуе наступ у Харкаўскай і Сумскай абласцях
Прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю французскаму выданню Le Figaro заявіў, што Расія рыхтуе вясновае наступленне на паўночным усходзе Украіны — у Харкаўскай і Сумскай абласцях.
https://nashaniva.com/364663
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364663
Лукашэнка звольніў чыноўніцу, якая кемарыла падчас ягонай інаўгурацыі
З пасады кіраўніка спраў Гомельскага аблвыканкама была звольненая Алена Клічкоўская.
https://nashaniva.com/364656
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364656
У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава, які хаваўся 20 гадоў
Адзін з яго пашпартоў быў на імя Сашы Белага.
https://nashaniva.com/364657
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364657
Экскурсійны батыскаф з 45 расіянамі на борце затануў ля берагоў Хургады ў Егіпце
Ёсць загінулыя і параненыя.
https://nashaniva.com/364654
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364654
Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не атрымліваецца знайсці вайскоўцаў?
Праблема ў тым, што вадалаз не можа адкрыць люк гусенічнай машыны.
https://nashaniva.com/364650
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364650
Расійскі тэлеканал замазаў фота Алы Пугачовай у адным з фільмаў
Пугачова — адна з галоўных зорак познесавецкай эстрады — пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну асудзіла дзеянні Крамля і разам з мужам, Максімам Галкіным, з’ехала за мяжу
https://nashaniva.com/364644
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364644
Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт
https://nashaniva.com/364638
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364638
«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско
Беларуска, якая стала адным з самых вядомых спецыялістаў Варшавы, расказала незвычайныя гісторыі са сваёй практыкі.
https://nashaniva.com/364607
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364607
Рэнавацыя пагражае гістарычным помнікам. «Мэтазгоднасць іх капрамонту адсутнічае»
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі лічыць, што будынкі XIX стагоддзя не адпавядаюць сучасным патрабаванням, таму дзяржаве трэба іх зносіць і будаваць на іх месцы новыя.
https://nashaniva.com/364555
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364555
Зяленскі: Пуцін хутка памрэ, і ўсё скончыцца
Прэзідэнт Украіны выказаў меркаванне, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ужо нядоўга зможа жорстка кантраляваць расійскае грамадства і весці вайну, бо яго жыццё неўзабаве перарвецца.
https://nashaniva.com/364627
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364627
На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць
Казус адбыўся праз выкарыстанне дызайнерамі кантэнту з бясплатных стокаў.
https://nashaniva.com/364589
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364589
ВІДЭАНАВІНЫ: Медыкі б’юць трывогу: што адбываецца ў Беларусі / Загадкавая трагедыя на мяжы: падрабязнасці
Загадкавая трагедыя: што вядома? Лукашэнка, чыноўнікі і новая праблема: што здарылася і якое нечаканае рашэнне прынялі ўлады? Што адбываецца ў Беларусі: нядобрыя навіны. Чым хваліцца Ксенія Лебедзева з БТ? Нацбанк выпускае новыя грошы: чаму і як яны выглядаюць? Дзіўныя паводзіны беларускіх пенсіянераў. Якую тэхніку купіла Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі? Бяда ў Брэсцкай вобласці. Колькі зарабляюць беларусы: афіцыйныя лічбы. Франак Вячорка прадаў свой гадзіннік: хто яго купіў, колькі заплаціў і чаму сілавікі Лукашэнкі абяцаюць вялікія праблемы? Дзікая гісторыя ў Мінску. Трагікамедыя ў Лельчыцкім раёне.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=rcK13-EOdgA