Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 13 красавіка
✔️ У вербную нядзелю Расея атакавала ўкраінскія Сумы
✔️ У Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Катынскай трагедыі
✔️ Трамп хоча дэпартаваць мільён мігрантаў
✔️ У Аўстрыі лічаць, што ўкраінскія ўцекачы не павінны мець больш правоў, чым іншыя
✔️ Польскую мяжу атакаваў «афіцэр беларускай службы ў форме»
✔️ Сёння адзначаецца Дзень тралейбуса!
✔️ Украінская і расейская дэлегацыі сустрэнуцца ў Анкары
✔️ Ппрадстаўнік расейскай амбасады ў Вільні скраў ровар Андрэя Павука
😳 «Мужчына, вы скралі ровар!»
Андрэй Павук прыехаў да расейскай амбасады ў Вільні, каб выказаць абурэнне абстрэлам Сумаў.
Па выніку ўсё скончылася крадзяжам ровару і заявай у паліцыю.
👉 Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы
😌 Беларус знайшоў дзіка ў лесе і яны сталі сябрамі
Паглядзіце, як дзікая жывёліна стала зоркаю і дапаможнікам для блогера.
📌 У трагедыі ў Сумах абвінавачваюць, у тым ліку, і мясцовае ўкраінскае кіраўніцтва
Колькасць загінулых у Сумах у выніку ўдараў расейскіх балістычных ракет павялічылася да 31. Сярод загінулых – двое дзяцей, больш за 80 чалавек параненыя.
А тым часам ва Украіне чуюцца галасы, што ў вялікай колькасці загінулых таксама вінаватае мясцовае ўкраінскае кіраўніцтва.
👉 Падрабязней па спасылцы
🚎 Сёння адзначаецца Дзень тралейбуса!
Першы беларускі тралейбус, зроблены на Заводзе імя Урыцкага, выйшаў на лінію ў 1952 годзе ў Менску. А ў 1980–90-х у сталіцы іх працавала ўжо больш за 1100!
1 лістапада 1994 года «Белкамунмаш» выпусціў свой першы тралейбус АКСМ – 101.
А ў 1999 годзе ўласны тралейбус МАЗ-103Т распрацаваў і МАЗ.
І хоць зараз мы ўсе карыстаемся сучаснымі тралейбусамі з кандыцыянерамі і зручнай нізкай падлогай, дзе-нідзе яшчэ можна пакатацца і на рэтра транспарце.
😊 Так у Горадні ездзіць старэнькі тралейбус ЗІУ-682. Ён працуе на звычайным рэйсе, але лічыцца міні-музеем.
🤦♀️ Польскую мяжу атакаваў «афіцэр беларускай службы ў форме»
Польскія памежнікі паведамляюць, пра чарговую спробу нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.
Пра з'яўленні памежнага патруля людзі пачалі кідаць у польскіх памежнікаў камяні.
☝️Аднак адметна, што сярод нападнікаў польскія памежнікі заўважылі «афіцэра беларускай службы ў форме, які таксама камянямі нападае на нашых вайскоўцаў»
Спроба аказалася няўдалая:
«Польская мяжа шчыльная. Праходу няма»Читать полностью…
❤️🩹 Штотыднёвая падтрымка беларусаў у Польшчы
Сяргей разам з жонкай і сямю дзецьмі вымушаны быў бегчы з Беларусі. Новая краіна, новае жыццё з нуля, але ён не зламаўся. Сёння Сяргей сам штотыдзень падтрымлівае беларусаў у Польшчы — тых, каму цяпер цяжка, як некалі было яму.
Як менавіта гэта адбываецца і як вы можаце далучыцца да ініцыятывы Сяргея — глядзіце ў выданні «Беларус беларусу» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» 🎬
📌 У Аўстрыі лічаць, што ўкраінскія ўцекачы не павінны мець больш правоў, чым іншыя
Міністарка краіны запатрабавала спыніць выдачу льгот сем'ям з Украіны, піша Salzburger Nachrichten.
Справа ў тым, што ўкраінскія ўцекачы ў Аўстрыі атрымліваюць усе льготы адразу. Па словах міністаркі краіны Клаўдыі Плакольм, гэта становіцца падставай для маніпуляцый, таму такую практыку трэба спыніць.
Плакольм адзначыла, што з уцекачамі з Украіны трэба звяртацца гэтак жа, як з іншымі людзьмі, у якіх ёсць права на прытулак.
🤯 Дэпартаваць мільён мігрантаў за год
Менавіта такі план паставіў перад сваёй адміністрацыяй Трамп, піша The Washington Post са спасылкай на федэральных чыноўнікаў. Гэта можа стаць самай масавай дэпартацыяй у гісторыі ЗША.
Аднак аналітыкі лічаць гэта нерэалістычным, праз недастатковае фінансаванне, недахоп персаналу і той факт, што мігранты могуць аспрэчыць рашэнне.
Паводле суразмоўцаў выдання, дарадца Трампа Стывен Мілер шукае спосаб дэпартаваць частку людзей з тых 1,4 млн чалавек, у дачыненні да якіх ужо выпісаныя адпаведныя загады, але выслаць іх немагчыма, бо родныя краіны не прымаюць іх назад.
🤔 Таксама выданне адзначыла, што адміністрацыя Трампа спыніла публікаваць статыстыку аб ліку дэпартаваных.
💔 Больш за 22000 расстраляных... У Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Катынскай трагедыі
Напярэдадні Дня памяці «Белсат» наведаў Катынскі музей у Варшаве. Мы прайшлі праз «Тунэль смерці» і «Сходамі вечнасці» падняліся да «нармальнага польскага жыцця».
👉 Распавядаем, чаму ў гэтым музеі мусіць пабываць кожны беларус
Трамп лічыць, што адносіны Украіны з Расеяй «могуць ісці паспяхова»
Паводле яго, «хутка мы пра гэта даведаемся».
«Наступы момант, калі проста трэба змірыцца або змоўкнуць – і паглядзім, што з гэтага выйдзе. Але, на маю думку, усё ідзе добра», – заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Нагадаем, у пятніцу адбылася сустрэча спецпрадстаўнікоў Трампа і Пуціна. На наступны дзень ЗША працягнулі пакет санкцыяў супраць Расеі яшчэ на адзін год.
💥Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як пачаць суботнюю раніцу з пазітывам і цікавымі адкрыццямі? Далучайцеся да нашага ранішняга шоу з вядучымі Алінай Коўшык і Анатолем Шырвелем.
Будзем гаварыць пра беларускіу культуру, здароўе, гадаванцаў, і шмат іншага! Глядзіце жывы эфір тут: youtube.com/watch?v=z6X2UIotQI0
💥 #галоўнае за 12 красавіка
✔️ Спецпасланнік Трампа: хуткі шлях скончыць вайну – прызнаць за Расеяй права на акупаваныя рэгіёны
✔️ Сёння Дзень касманаўтыкі
✔️ Расея дамагаецца, каб турызм у Беларусь стаў «унутраным»
✔️ У Менску з'явіліся абʼявы аб продажы «прыгожых» нумароў за шалёныя грошы
✔️ У Беларусі плануюць рэнавацыю хрушчовак
✔️ Трамп расчараваны тым, як Украіна і Расея паводзяць сябе ў перамовах па сканчэнні вайны
✔️ Лукашэнка пракаментаваў знікненне Мельнікавай
✔️ Беларуска стварыла серыю дакументальных відэа пра шляхецкія сядзібы ў зоне радыеактыўнага забруджвання
✔️ Гэтая дзяўчына не проста стрыжэ – яна вяртае людзям веру ў сябе. Гісторыя Юліі Гараднічук
✔️ Украіна страціла другі знішчальнік F-16
✔️ Лукашэнка прызначыў новых суддзяў Гомельскай вобласці
✔️ 30 гадоў таму дэпутаты апазіцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі
✔️ Прэзідэнтку Еўрапарламента абвінавацілі ў плагіяце
#рэпрэсіі:
▪️ Палітзняволеная распавяла, як супрацоўнік гомельскай ПК-4 катуе палітзняволеных
▪️ Хлопца з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках»
Адкуль узялася назва Беларусі — Крывія? 🤔
Чаму Вацлаў Ластоўскі так прасоўваў крывіцкую ідэю і хто з беларускіх паэтаў называў сябе крывічам — расказваем у новым выданні праграмы «Мова Нанова»
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як прайшоў суботнік
🔸Вынікі перамоваў у Санкт-Пецярбургу
🔸Ці баіцца Кітай гандлёвай вайны?
🔸Вербная нядзеля ў Беларусі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/QBoGcHgpaAc
🤢 Тры гады беларусаў кармілі здыхляцінай
57 тонаў няякаснага мяса пастаўлялася ў школы, садкі і ўстановы аховы здароўя Меншчыны. А перапрацоўвалася здыхляціна проста пад носам у міліцыі.
Як такое сталася магчымым? Разбіраліся з дапамогаю дакументаў атрыманых ад Belpol, глядзіце нашае расследаванне ў праграме «Студыя Белсат» 🎬
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Абмяркуем заявы Лукашэнкі падчас суботніку, а таксама як прапаганда развівае культ асобы і спрабуе ажывіць «нафталінавага дзеда»
🔸Цягам трох гадоў 57 тон няякаснага мяса пастаўлялася ў школы, садкі і ўстановы аховы здароўя Меншчыны. Наша ўласнае расследаванне
🔸Пагаворым пра хаду перамоваў пра мір ва Украіне ды пагрозы ад восеньскіх вучэнняў у Беларусі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/1pSTIvluHig
📌Украінская і расейская дэлегацыі сустрэнуцца ў Анкары
Сустрэчы адбудзецца 15–16 красавіка. Прадметам абмеркавання будзе бяспека суднаходства ў Чорным моры, паведамляе CNN Turk са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны Турэччыны.
Нагадаем, што 25 сакавіка у Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы паміж ЗША і РФ, падчас якіх у тым ліку абмяркоўвалася спыненне агню ў Чорным моры, але Расея выставіла шэраг новых патрабаванняў, уключна з адменай некаторых санкцыяў.
☝️Пры гэтым Украіна са свайго боку выказала згоду на прапанову Доналда Трампа пра спыненне агню, пагадзіўшыся пазней таксама і на планы па замірэнні на моры.
📸 Дэманстрацыі ў ПАР супраць сексуальнага гвалту і развітанне з загінулымі на фронце ва Украіне
Падзеі тыдня ў фотаздымках
😡 Калі камунальнікі не могуць паехаць у Егіпет, то робяць Егіпет ўдома
Вось такія «пальмы» з'явіліся ў Іўе і Берасці.
Гэткая праблема насамрэч існуе ўжо не першы год. Камунальнікі абразаюць дрэвы «пад слуп», сцвярджаючы, што праз гэта «абуджаюцца маладыя пупышкі і фармуюцца новыя парасткі».
Аднак эколагі б'юць трывогу. Паводле спецыялістаў, такое абразанне галінаў шкодзіць дрэвам і нават могжа прывесці да іх гібелі.... Але камунальнікі кожны год дастаюць пілы і ідуць нявечыць зялёныя насаджэнні.
📌 «Гэта мяжа паміж двума светамі»
Кандыдат на прэзідэнцтва ў Польшчы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што ўсходняя мяжа краіны мусіць быць «самай бяспечнаю ў Еўропе», бо гэта мяжа «паміж светам дэмакратыі і светам дэспатыі»:
«Гэта мяжа паміж двума светамі, паміж светам дэмакратыі і светам дэспатыі. Сёння на нашай мяжы трывае цывілізацыйная вайна і вырашаецца, будзем мы ў бяспецы ці не»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Вынікі суботніка ў Беларусі
✔️Вашынгтон патрабуе ад Кіева перадаць кантроль над газаправодам Газпром, які праходзіць па тэрыторыі Украіны
✔️Маштабнае ДТЗ з удзелам шасці аўтамабіляў у Менску
✔️Пажар пад Дзяржынскам
✔️Беларусь пасябравала з дзікім Яшам
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤬 У вербную нядзелю Расея атакавала ўкраінскія Сумы
Дзве балістычныя ракеты ўдарылі па цэнтры гораду. Украінскія СМІ пішуць пра вялікую колькасць загінулых, але дакладная колькасць пакуль не вядомая.
UPD: на дадзены момант паведамляецца больш як пра 20 загінулых. Інфармацыя будзе дапаўняцца
😵💫 «Вельмі ў вас своеасаблівае пытанне, выбачайце мяне канешне»
Андрэй Павук патэлефанаваў міністру эканомікі Беларусі, каб даведацца, чаму не задзейнічаным у эканоміцы беларусы вымушаныя плаціць павышаныя тарыфы за камуналку. І ўвогуле, ці праводзіла Міністэрства нейкі падлік, якую менавіта шкоду эканоміцы краіны наносяць так званыя тунеядцы.
👉 Паслухайце, што адказаў міністр
У Беларусі з-за недахопу працоўных рук змяняюць заканадаўства
Асноўныя змены закрануць наймальнікаў. Што нас чакае?
🔸 Новы падыход у кантрактнай сістэме
Міністр працы Наталля Паўлючэнка паведаміла, што рыхтуюцца змены ў парадку заключэння кантрактаў з работнікамі. Паводле яе, дзеючая сістэма не заўсёды дазваляе бакам працягваць працоўныя адносіны на тэрмін, які іх задавальняе.
Таксама плануецца ўвесці забарону на падмену працоўных адносін грамадзянска-прававымі дамовамі – гэта калі чалавека наймаюць як «падрадчыка», каб абысці працоўныя гарантыі.
🔸 Настаўнікі для маладых спецыялістаў
Яшчэ адна навінка – змены, што тычацца настаўніцтва. Як адзначыла Паўлючэнка, цяпер у заканадаўстве не прапісана, як афармляць і арганізоўваць працу вопытных супрацоўнікаў з маладымі спецыялістамі.
Міністр лічыць, што пара замацаваць інстытут настаўніцтва на ўзроўні Працоўнага кодэксу.
☕️ Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю?
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Трамп працягнуў санкцыі супраць Расеі яшчэ на год
Санкцыі, якія былі ўведзены яшчэ пры Байдэне, працягнуць сваю дзеянне. Пад якімі прэтэнзіямі былога кіраўніцтва Белага дому да Расеі падпісаўся дзеючы прэзідэнт ЗША — чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Спецпасланнік Трампа назваў хуткі шлях да заканчэння вайны ва Украіне
Стывен Ўіткаф сустрэўся ў Вашынгтоне са спецпрадстаўніком Пуціна, пасля чаго распавёў, што варта зрабіць дзеля міру. Шлях хуткі, але ён можа спадабацца не ўсім. Падрабязней чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Прэзідэнтку Еўрапарламента вінавацяць у плагіяце
Справа тычыцца яшчэ часоў яе навучання ў універсітэце. У чым абвінавачваюць еўрапейскую чыноўніцу і што ёй можа пагражаць — чытайце па спасылцы (праз VPN).
#штопачытаць
☝️ЗША падаўжаюць санкцыі супраць Расеі
Яны былі ўведзеныя Джо Байдэнам у 2021 годзе і працягнутыя ў 2022. Дональд Трап падпісаў рашэнне аб падаўжэнні санкцый яшчэ на год.
У дакуменце гаворыцца пра «шкодную знешнююя дзейнасць расейскага ўраду» і, што дзеянні Расеі «парушаюць тэрытарыяльную цэласнасць іншых краін».
Больш чытайце па спасылцы. 👇
☝️ У Беларусі рыхтуецца шэраг зменаў у Працоўны кодэкс
Мэтай з'яўляецца зрабіць працоўнае заканадаўства больш гнуткім і сучасным, улічваючы патрэбы і працадаўцаў, і работнікаў, гавораць чыноўнікі.
Што менавіта плануюць змяніць, 👉 чытайце па спасылцы
👑 12 сакавіка ў Варшаве прайшоў марш, прысвечаны 1000-годдзю Каралеўства Польскага і 500-годдзю Прускай прысягі
Тысячы людзей пад бела-чырвонымі сцягамі прайшлі па цэнтральнай вуліцы польскай сталіцы.
Белсат пабываў на на святкаванні. 👉 Паглядзіце, як было прыгожа.
🤡 Адна прыйшла з гандлю, другая з Сельгасакадэміі. Лукашэнка прызначыў новых суддзяў
На Гомельшчыне 4 новыя суддзі. Усе - жанчыны, заўважыла выданне «Флагшток», а Кіберпартызаны дапамаглі выявіць, хто яны.
▪️ Суддзя суда Жлобінскага раёна - Аксана Качкіна. Апошнія гады жанчына працавала адзіным адвакатам Кастрычніцкага раёну Гомельскай вобласці.
▪️ Суддзя суда Рэчыцкага раёна - Анастасія Меранкова. Выпускніца Сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала ў гандлі Буда-Кашалёўскага раёна.
▪️Суддзя суда Савецкага раёна Гомеля — Ганна Камянкова. Выпускніца ГДУ імя Скарыны. Да 2023 года працавала на Гомельскай фабрыцы мастацкіх выданняў, а раней - у абласным цэнтры эпідэміялогіі.
▪️Суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля - Кацярына Самуйленка. Яна адзіная, пра каго звестак не знайшлося.
🤦♀️ У інфармацыі Гомельскага абласнога суда гаворыцца, што новыя суддзі «пакляліся перад народам Беларусі сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі, ажыццяўляць правасуддзе, падпарадкоўваючыся толькі Канстытуцыі краіны, быць бесстароннімі і справядлівымі, як загадвае ім абавязак суддзі»