Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома
У сакавіку 2025 года СМІ ўсяго свету абляцела навіна: 20-гадовую ўкраінскую OnlyFans-мадэль Марыю Кавальчук знайшлі са шматлікімі пераломамі на ўзбочыне дарогі ў Дубаі. Праз чатыры месяцы пасля трагедыі мадэль назвала імёны ўдзельнікаў той фатальнай вечарынкі. Сярод іх і беларус Аляксандр Лапцінскі.
https://nashaniva.com/372926
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372926
У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза
Відэа з экзатычнай жывёлінай падзяліўся адзін з карыстальнікаў інстаграма.
https://nashaniva.com/372916
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372916
«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў
Фактычна ён прызнаў, што абвінавачанні на яго адрас маюць падставу, і назваў свае дзеянні «рэчамі, якімі не ганарыцца».
https://nashaniva.com/372922
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372922
У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў
Бацька з дачкой прачакалі 45 хвілін лор-доктара, але той, прыйшоўшы, адмовіўся аглядаць дзіця, спаслаўшыся на тое, што лечыць толькі дарослых, піша @expressby.
https://nashaniva.com/372915
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372915
Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка»
Каця IOWA трымала за руку сваю копію, якая быццам лунае ў небе. Важыў касцюм ажно 50 кілаграмаў.
https://nashaniva.com/372911
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372911
У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей
У сталіцы Бангладэш Дацы адбылася трагедыя: вучэбны самалёт Вайскова-паветраных сіл краіны ўрэзаўся ў тэрыторыю школы і каледжа Mілстоўн у раёне Утара. Як мінімум 19 загінулых і дзясяткі пацярпелых.
https://nashaniva.com/372906
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372906
Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку
Экс-палітвязень прадэманстраваў, як займаецца спортам.
https://nashaniva.com/372904
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372904
Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?
У меню новага мінскага рэстарана ёсць медавік з жытнім марозівам і дранікі з тар-тарам з аленя і выразкай.
https://nashaniva.com/372899
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372899
Кот прэзідэнта Інданезіі ўзяты пад дзяржаўную ахову
Кот Бобі Кертанегара інданезійскага прэзідэнта аказаўся ў цэнтры грамадскай увагі пасля таго, як у сетцы з’явілася відэа яго з’яўлення на публічным мерапрыемстве ў суправаджэнні супрацоўнікаў аховы.
https://nashaniva.com/372895
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372895
Па-беларуску ў 2024 годзе выйшла 12,5 працэнта кніг
Па-руску — 80,9%.
https://nashaniva.com/372892
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372892
Калега, якую пяшчотна абдымаў гендырэктар IT-кампаніі Astronomer на канцэрце Coldplay, замужам за іншым гендырэктарам
Не толькі ў кіраўніка кампаніі была сям'я.
https://nashaniva.com/372889
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372889
Мікіту Самарына, які чатыры гады хаваўся ў Гродне ад сілавікоў, прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
У сакавіку гэтага года яго выпадкова затрымалі. Калі Мікіту сказалі ехаць у РАУС, ён зламаў аднаму з міліцыянераў руку і паспрабаваў уцячы ад іх праз раку. Але яго дагналі і затрымалі.
https://nashaniva.com/372888
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372888
У расійскім горадзе хлопец з двума нажамі ўжо 16 гадзін стаіць на карнізе восьмага паверха
Кажуць, няшчаснае каханне.
https://nashaniva.com/372884
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372884
Пісьменніца Таццяна Заміроўская расказала пра новую кнігу, сны пра Лукашэнку, кошт жыцця ў Нью-Ёрку і тое, чаму злуецца на некаторых беларусаў
Пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская нядаўна парадавала чытачоў новай кнігай. Яна складзеная з яе дзённіка гонза-назіранняў за наведнікамі буціка ў Нью-Ёрку з самымі дарагімі свечкамі ў свеце. Там Таццяна працавала спачатку прадаўцом, пасля менеджеркай. Выданне пад трывожнай назвай «Свечкі апакаліпсіса» ўжо стала бестселерам у некаторых анлайн-крамах.
https://nashaniva.com/372828
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372828
Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта
Музыка Піт Паўлаў і палітолаг Сяргей Марцалеў знайшлі сабе незвычайны занятак — у вольны час яны граюць невялічкія ролі ў польскіх фільмах. Вось як гэта працуе і навошта ім гэта.
https://nashaniva.com/372583
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372583
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал найбольшага партала Літвы
На ютуб-канал папулярнага літоўскага інтэрнэт-рэсурсу Delfi падпісаныя больш за 100 тысяч чалавек.
https://nashaniva.com/372924
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372924
У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў
У Брэсце жыхары скардзяцца на рэзкі пах у паветры і пагаршэнне самаадчування. Паведамляюць пра млоснасць, паленне ў вачах. Праблема тычыцца раёнаў, размешчаных побач з прамысловай зонай: Дуброўка, Рэчыца, Казловічы і Клейнікі, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/372918
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372918
Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі
Кіраўніка Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў тым, што ён высылаў беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікі — фатаграфіі свайго палавога органа, піша @euroradio. Некалькі фем-актывістак пацвердзілі выданню, што ведаюць пра сітуацыю, і ім вядома пра як мінімум сем падобных кейсаў.
https://nashaniva.com/372921
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372921
Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар
У пачатку чэрвеня комік Іван Шумейка зладзіў канцэрты на акупаванай тэрыторыі Украіны — у Марыупалі, Данецку і Макееўцы. Цяпер ён патлумачыў, як ставіцца да свайго неадназначнага тура.
https://nashaniva.com/372909
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372909
«Маша заўсёды з паднятай галавой, з усмешкай»
У вялікім інтэрв'ю @gazetaby былая палітзняволеная Таццяна Купчына, якая выйшла на волю ў студзені 2024 года, расказала сярод іншага пра тое, што бачыла і чула пра Марыю Калеснікаву, якая знаходзілася там.
https://nashaniva.com/372910
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372910
«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала
Таццяна знайшла аднапакаёвую кватэру ў адной з тэматычных груп у месенджары. Уласніца здавала яе з мэбляй за $320 па курсе на праспекце Газеты «Звязда».
https://nashaniva.com/372900
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372900
«У Валеры адмена». У Італіі адмянілі выступ прапуцінскага дырыжора Гергіева
Ён меўся адбыцца 27 ліпеня.
https://nashaniva.com/372897
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372897
Газетная публікацыя выратавала мінчанку ад крымінальнага пераследу і страты грошай
58-гадовую жанчыну ўвялі ў зман зламыснікі, што дзейнічалі па схеме «лжэБелтэлекама». Яна ўжо ехала ў цягніку са сваім і і чужымі грашыма, але здарыўся шчаслівы выпадак.
https://nashaniva.com/372891
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372891
Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа
Аперацыя пачалася раніцай у панядзелак, усяго праз некалькі гадзін пасля таго, як ізраільскія вайскоўцы загадалі эвакуявацца жыхарам шасці жылых кварталаў у паўднёва-заходняй частцы горада.
https://nashaniva.com/372894
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372894
Кіраўнік памежнай заставы ў Літве: Мяркую, у Беларусі нелегалаў вучаць пераадольваць фізічны бар’ер
«Як быццам ведаюць, дзе і як хутчэй можна праскочыць. 1,5—2 хвіліны — 15 чалавек прабіраюцца», — сказаў Альгіс Кіселюс.
https://nashaniva.com/372890
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372890
У Іспаніі загадкава загінуў экс-чыноўнік МУС Украіны ў месцы, дзе забілі расійскага лётчыка
Яго знайшлі тварам уніз у вадзе, без прыкмет жыцця.
https://nashaniva.com/372887
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372887
«Камунарка» і «Спартак» пачнуць рабіць цукеркі з венесуэльскіх какава-бабоў
Сыравіна з Венесуэлы можа абысціся на 15—20% танней, чым з Афрыкі.
https://nashaniva.com/372885
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372885
Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак
Не ўсе яму паверылі.
https://nashaniva.com/372876
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372876
Гэтых прафесій не заменіць штучны інтэлект. Беларусы могуць лёгка атрымаць такую адукацыю ў Еўропе
Якія прафесіі не страцяць актуальнасці праз штучны інтэлект і якія перспектывы дае еўрапейскі дыплом, расказалі «Нашай Ніве» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
https://nashaniva.com/372510
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372510
* Гэта партнёрскі матэрыял
Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток
Раней па гэтым папулярным маршруце паміж памежнымі гарадамі хадзілі дзясяткі аўтобусаў і маршрутак. На дарогу сыходзіла каля трох гадзін. З закрыццём бліжэйшых пунктаў пропуску цяпер даводзіцца рабіць вялікі крук — напрыклад, праз «Брэст» або «Беняконі».
https://nashaniva.com/372874
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372874