Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну
Сёлета тэкст заявы значна карацейшы, чым у 2024 годзе: у ім усяго каля 400 слоў, і Расія згадваецца толькі адзін раз, а Украіна — двойчы.
https://nashaniva.com/371066
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371066
У Мінску адкрыюць спецыяльны цэнтр для лячэння анарэксіі
Такая ўстанова патрэбная, бо колькасць пацыентак з гэтым захворваннем расце, таму патрабуецца асобнае месца для комплекснай дапамогі ім.
https://nashaniva.com/371068
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371068
У мінскім офісе кампаніі «Гейм Стрым» масава патруціліся супрацоўнікі
Інцыдэнт здарыўся напрыканцы мінулага тыдня, пацярпелі каля 150 чалавек, даведалася @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/371060
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371060
Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць
Падручнікі маюць негатыўныя трактоўкі пра ролю Расію, лічыць міністр асветы РФ Сяргей Краўцоў.
https://nashaniva.com/371054
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371054
Блогер Коршун: Сваякі палітвязняў пытаюцца, як так атрымалася, што Ціханоўскі выйшаў, а іх дзеці і мужы працягваюць сядзець
Былы палітвязень запэўнівае, што гэтае пытанне «ведае з першых вуснаў».
https://nashaniva.com/371040
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371040
У Беларусі з'явіцца новы кароткі нумар — 133
Лінія дапамогі будзе створана для людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў тэрміновай псіхалагічнай падтрымцы.
https://nashaniva.com/371015
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371015
Каверын: Я думаю, Ціханоўскі заплакаў таму, што цудоўна разумее: пяць гадоў пекла былі дарэмныя
«У тым ліку і па такіх, як я, плакаў Сяргей Ціханоўскі. Ён аплакваў — мяне». Вядучы «Обычного утра» адрэагаваў на слёзы Ціханоўскага.
https://nashaniva.com/371039
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371039
Беларус, які жорстка збіў малога хлопчыка ў «Шарамеццеве», перад нападам ужыў гашыш і выпіў тры пляшкі віскі
Уладзімір Віцікаў працаваў у Каіры месяц — мантаваў металічныя канструкцыі на аб’екце.
https://nashaniva.com/371035
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371035
Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?
Аналітычны сэрвіс Numbeo прадставіў абноўлены рэйтынг кошту пражывання ў краінах у 2025 годзе.
https://nashaniva.com/371029
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371029
Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае
«Трэба ўзяць звычайную фольгу».
https://nashaniva.com/371027
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371027
Краўцоў прымусіў Кучынскага апраўдвацца за недасканалую санкцыйную палітыку Еўрасаюза
«З Літвы кожны дзень ездзяць грузавікі з казахскімі нумарамі з санкцыёнкай. А мы расказваем пра тое, як мы змагаемся».
https://nashaniva.com/371003
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371003
Мама плакала тры дні, а тата не размаўляў год». Казашка выйшла замуж за беларуса — і сутыкнулася з хэйтам
Цяпер бацькі больш-менш прынялі выбар дачкі — як і яе рашэнне жыць у Беларусі. Але ж ад суайчыннікаў часта прылятаюць непрыемныя каментары.
https://nashaniva.com/370989
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370989
Кірыл Балахонаў: «Пакуль па горадзе асабліва не гуляю, бо людзі на мяне глядзяць, быццам я выйшаў з Асвенціма»
Былы палітвязень Кірыл Балахонаў, вызвалены 21 чэрвеня разам з Сяргеем Ціханоўскім і яшчэ 12 палітвязнямі, у інтэрв'ю @gazetaby расказаў пра свае першыя дні на волі.
https://nashaniva.com/371008
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371008
Беларус, які пастаянна жыве за мяжой, прывёз з ЕС машыну і пакінуў бацькам. Яе забралі і запатрабавалі «поўнай размытнёўкі»
Хто тут мае рацыю, разбіралася @mostmediaio.
https://nashaniva.com/371006
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371006
Улады прапануюць прадаўцам на рынках абгрунтоўваць свае цэны
Згодна з праектам пастановы, гандляры павінны будуць дакументальна абгрунтоўваць свае рознічныя цэны на тавары, якія падпадаюць пад дзяржаўнае рэгуляванне.
https://nashaniva.com/371004
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371004
Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча
Каспяровіч памёр ад пералому асновы чэрапа. Варшаўскія праваахоўнікі лічаць, што адбыўся няшчасны выпадак, піша @euroradio.
https://nashaniva.com/371069
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371069
Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве
Аплату прапануюць у тым ліку ў крыптавалюце.
https://nashaniva.com/371063
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371063
Кава змяншае рызыку заўчаснай смерці. Але пры пэўных умовах
Добрыя навіны для аматараў сапраўднай чорнай кавы: паводле новага даследавання, штодзённае ўмеранае спажыванне кавы без дабавак можа знізіць рызыку заўчаснай смерці. Аднак калі ў кубак трапляюць цукар, малако ці вяршкі, карысныя ўласцівасці знікаюць.
https://nashaniva.com/371005
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371005
Балючая гісторыя ад «Купалаўцаў» — пра пошукі ідэнтычнасці і прадчуванне вайны. Пабывалі на прэм'еры «Валізка»
«Вольныя Купалаўцы» прэзентавалі спектакль «Валізка» ў рэжысуры Аляксандра Гарцуева.
Апошняй прэм'ерай у гэтым сезоне ад трупы стала драматычная гісторыя пра балючы пошук ідэнтычнасці і навязлівае прадчуванне вайны, якая дыхае нам у спіну.
https://nashaniva.com/371017
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371017
Кіраўнік беларускага Чырвонага крыжа Шаўцоў: Скажу як доктар, гомасэксуалізм — гэта хвароба
Гомасэксуальнасць — гэта «псіхічны разлад», які выключылі з міжнароднай класіфікацыі хваробаў «за грошы», заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
https://nashaniva.com/371046
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371046
Ваенга, Лазараў і Аверын. На чые выступленні на «Славянскім базары» ўжо раскупілі квіткі
У пачатку ліпеня ў Віцебску пачнецца штогадовы «Славянскі базар» — для дзяцей і для дарослых будуць выступаць тыктокеры, музыкі і артысты пераважна з Расіі і Беларусі. На канцэрты і спектаклі некаторых ужо распрадалі ўсе квіткі.
https://nashaniva.com/370996
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370996
Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах
42-гадовая Юлія Каробка з атрымала хатнюю хімію.
https://nashaniva.com/370926
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370926
Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным
На першы погляд — афіцыйны стыль, але на справе гэта не традыцыйны formal look.
https://nashaniva.com/371034
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371034
Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе
Навуковец, які спецыялізаваўся на рэдкіх генетычных захворваннях, апынуўся за кратамі за салідарнасць з беларусамі: ён данаціў арганізацыям, якія праз час, заднім днём, былі прызнаныя экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі.
https://nashaniva.com/371012
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371012
У Польшчы завялі справу аб ненаўмысным забойстве пасля гібелі актывіста Каспяровіча
На гэты момант эксперты не каментуюць, ці была смерць гвалтоўнаю і ці быў Зміцер Каспяровіч цвярозы ў момант смерці, паведамляе @belsat.
https://nashaniva.com/371023
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371023
Трамп: Удары па Іране былі паспяховымі
Ëн абрынуўся з крытыкай на тэлевізійную кампанію CNN і газету New York Times, якія напісалі, што ЗША не ўдалося знішчыць асноўныя аб'екты ядзернай праграмы.
https://nashaniva.com/371021
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371021
ВІДЭАНАВІНЫ: Гібель вядомага беларуса: новыя падрабязнасці / Загад Лукашэнкі і яго нечаканаыя наступствы: што здарылася
Заклік Лукашэнкі да чыноўнікаў і іх дзіўная рэакцыя: што забаранілі беларусам? Новыя падрабязнасці гучнай трагедыі: ускрыўся падман уладаў. Генпракурор Беларусі Андрэй Швед абяцае вялікія праблемы чыноўнікам і міністрам. Нечаканы помнік у Мінску. Новыя дэталі пра затрыманне начальнікаў. Дзікі ўчынак беларуса: што здарылася? «Белвест» — усё? Вялікія праблемы на вядомым беларускім прадпрыемстве.
Падрабязнасці ў навінах «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=pGOmR5SY4q0
«Новая жалезная заслона». НАТА замініруе ўсю усходнюю мяжу ад Фінляндыі да Польшчы
Пяць краін Усходняй Еўропы, што мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, выходзяць з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны. Такім чынам яны хочуць мець магчымасць выкарыстаць гэтыя міны для ўмацавання сваёй абароны на ўсходняй мяжы НАТА — ад Лапландыі ў Фінляндыі да Польшчы.
https://nashaniva.com/371007
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371007
Нікол Пашынян запрасіў Каталікоса ўсіх армян асабіста пераканацца, што ён не рабіў абразання
Паміж прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і кіраўніцтвам Армянскай апостальскай царквы працягваецца сур’ёзны канфлікт.
https://nashaniva.com/371009
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371009
«Можам і ў футбол пагуляць, і разам на шавуху схадзіць». Футбаліст са Слоніма, які стаў ксяндзом, расказаў пра сваё жыццё і прынцыпы
У траўні былы гулец мінскага МТЗ-РIПА і слонімскага «Камунальніка» Сяргей Гусар прыняў сан ксяндза. Цяпер ён падрабязна расказаў пра футбол, шлях да Бога і жыццёвыя прынцыпы.
https://nashaniva.com/370997
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370997