nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш

Апошнія апытанні перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы засведчылі скарачэнне і так нязначнай розніцы паміж кандыдатамі. Аналітыкі звяртаюць увагу на найбольш імаверныя сцэнарыі развіцця падзей і падкрэсліваюць асабліва важную ролю галасоў палякаў, аддадзеных за мяжой.

https://nashaniva.com/369112

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369112

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч

У вялікім інтэрв’ю @radiosvaboda Мацкевіч расказала пра тое, як Віктар Бабарыка пераносіў турму, што ён расказваў пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА, як успрыняў учынак Марыі Калеснікавай.

https://nashaniva.com/369119

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369119

Читать полностью…

Наша Ніва

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю

Расказваем асноўнае з канцэпцыі аб люстрацыі. Спойлер: тыя, хто цяпер займае высокія пасады, зможа застацца на іх — пры пэўных умовах.

https://nashaniva.com/369107

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369107

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ

Ператрусы ў выданнях «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае» адбыліся яшчэ 3 красавіка. Фільм паказалі толькі 28 мая — у дзень візіту Зяленскага ў Берлін. Выданні абвінавацілі ў тым, што яны размяшчалі рэкламныя матэрыялы, аплачаныя нямецкім пасольствам.

https://nashaniva.com/369101

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369101

Читать полностью…

Наша Ніва

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра

У Шаркаўшчынскім раёне з’явіліся цяляты, якія ўяўляюць сабой гібрыд кароў герафордскай пароды і дзікага зубра. Якім можа стаць гэта незвычайнае патомства і ці бяспечна трымаць яго побач са звычайным каровіным статкам?

https://nashaniva.com/369110

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369110

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят

Тром жывёлінам, няшчасным паасобку, стала добра разам.

https://nashaniva.com/369108

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369108

Читать полностью…

Наша Ніва

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Пры спробе зайсці на старонку з'яўляецца «заглушка» з тэкстам, што сайт заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.

https://nashaniva.com/369103

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369103

Читать полностью…

Наша Ніва

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку з БНТУ звольнілі за прагулы

«Ён камусьці з іх [міліцыянераў] умазаў, ну і яго [Шчукіна] цюкнулі», — расказвае выкладчык версію, якая гуляе па ўніверсітэце.

https://nashaniva.com/369032

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369032

Читать полностью…

Наша Ніва

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus

«Белавія» рыхтуе да палётаў тры самалёты Airbus A330-200, увезеныя ў Беларусь у абыход санкцый. Гэтыя самалёты ўжо атрымалі рэгістрацыйныя нумары EW-587PD, EW-588PD і EW-589PD, даведалася @buroBY.

https://nashaniva.com/369083

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369083

Читать полностью…

Наша Ніва

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання

У суд яна прынесла дыск з прамовай ЛукашэнкІ, піша @belsat.

https://nashaniva.com/369086

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369086

Читать полностью…

Наша Ніва

80% людзей будзе гуляць у камп'ютарныя гульні. Беларускі IT-мільянер Гурскі дае прагноз па штучным інтэлекце

Стваральнік кампаніі Flo расказаў, як штучны інтэлект зменіць паўсядзённасць людзей.

https://nashaniva.com/369029

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369029

Читать полностью…

Наша Ніва

У цэнтры Гродна вырас ананас

Перажыў нават замаразкі.

https://nashaniva.com/369080

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369080

Читать полностью…

Наша Ніва

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

Суд прызнаў былога кіраўніка медыягрупы «Патрыёт» Ілью Гарбунова вінаватым у вымаганні і захоўванні наркотыкаў. Яго таксама аштрафавалі на 500 тысяч расійскіх рублёў (6 370 даляраў).

https://nashaniva.com/369077

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369077

Читать полностью…

Наша Ніва

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»

Сілавікі заявілі, што ідэнтыфікавалі каля тысячы карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь». Раней яны сцвярджалі пра зліў даных з праекта. Але што сабой насамрэч уяўляе тая база, якая выдаецца за зліў?

https://nashaniva.com/369039

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369039

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам

Мужчына зняў на відэа незвычайную цёмную пляму пасярод зялёнай паляны, ад якой ідзе дым.

https://nashaniva.com/369069

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369069

Читать полностью…

Наша Ніва

«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon

Беларускае выдавецтва, вымушанае пакінуць краіну, шукае шляхі, як данесці кнігі па-беларуску да чытачоў у розных кутках Еўропы і свету, расказаў выдавец Андрэй Янушкевіч @gazetaby.

https://nashaniva.com/369113

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369113

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 30 мая

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі. Калега Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія выкарыстоўвае палонных замежных добраахвотнікаў як інструмент ціску на іхнія краіны. Паводле яго слоў, расійскі бок адмаўляецца абменьваць ну тым ліку і грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Украіны.

https://nashaniva.com/369116

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369116

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка адмяняе выбары? Трывожная заява / Чыноўнікаў рыхтуюць да бяды: што адбываецца

У Беларусі адменяць выбары прэзідэнта? Трывожны званочак у эфіры АНТ. Лукашэнка заняўся адукацыяй: пра што гаварылі на вялікай нарадзе міністр Андрэй Іванец, віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч і старшыня Камітэта Дзяржкантролю Герасімаў. Яшчэ адна гучная адстаўка: чаму Лукашэнка звольніў з высокай пасады былога спецслужбіста і хто цяпер узначаліў беларускі Парк высокіх тэхналогій? Бяда ў Гродзенскай вобласці. Анамалія пад Брэстам. Беларускія пенсіянеры зноў здзіўляюць. Юрый Караеў, Пятро Пархомчык, Аляксандр Вальфовіч, Віктар Хрэнін і не толькі: дзе і чаму сабралі чыноўнікаў Лукашэнкі?

Падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/xf5VatTd9EE

Читать полностью…

Наша Ніва

«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій

Апошнім часам стала вядома пра затрыманні шэрагу аўтараў беларускай Вікіпедыі. Выпадкі затрыманняў здараліся і ў папярэднія гады, некаторых людзей нават уносілі ў спісы «экстрэмістаў». Пра тое, чаму ўлады змагаюцца з аўтарамі Вікіпедыі і як цяпер абнаўляецца самая папулярная анлайн-энцыклапедыя, @euroradio пагутарыла з яе рэдактарам.

https://nashaniva.com/369111

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369111

Читать полностью…

Наша Ніва

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

У склад холдынгу «Мінскпрамбуд» уваходзяць 14 арганізацый: будаўнічыя генпадрадчыкі, вытворцы будаўнічых матэрыялаў, праектныя і жыллёва-камунальныя структуры, а таксама санаторый «Бярэзіна».

https://nashaniva.com/369099

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369099

Читать полностью…

Наша Ніва

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха

Міжнародны велафестываль «Viva, Ровар» пройдзе ў Мінску ў нядзелю.

https://nashaniva.com/369102

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369102

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская

Пра тое, што забрала працоўную кніжку з Нацыянальнай школы прыгажосці, Элеанора Качалоўская распавяла яшчэ ў жніўні 2024 года. Але толькі цяпер падзялілася, куды ж яе аднесла. Спойлер: дзяўчына абрала стандартны шлях для штатных прыгажунь.

https://nashaniva.com/369075

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369075

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»

Уладзімір Зяленскі з жонкай наведалі кірмаш «Кніжны Арсенал» у Кіеве.

Увага прэзідэнта Украіны спынілася на кнізе Альда Андрэа Касі «Забіць тырана. Гісторыя змагання з тыраніяй ад Цэзара да Кадафі».

Акрамя таго, пара выбрала «Майстра карабля» Юрыя Яноўскага і «Дарагі Эдвард» Эн Напалітана, паведамляе @suspilnenews

Читать полностью…

Наша Ніва

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы

Колю — шэра-белага ката — Ірына знайшла ў Лодзі і выратавала ад маразоў. Тры гады яны пражылі разам, а нядаўна ветэрынар-анколаг паставіў яму дыягназ вірус лейкеміі котак. Цяпер дзяўчына шукае грошы, каб выратаваць пухнатага члена сям’і. Яна падзялілася сваёй гісторыяй з @mostmediaio.

https://nashaniva.com/369085

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369085

Читать полностью…

Наша Ніва

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся

Пра запуск праекта пашпарта Новай Беларусі было абвешчана яшчэ ў жніўні 2023-га. Спачатку абяцалі, што першыя ўзоры пабачаць свет у пачатку 2024-га. Але ўзніклі праблемы ў Літве, і пашпарт дагэтуль не стаў паўнавартасным дакументам, прэтэндуючы толькі на функцыю дарагога сувеніра.

Чаму так адбываецца, @zerkalo_io пагаварыла з галоўным дарадцам Святланы Ціханоўскай.

https://nashaniva.com/369082

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369082

Читать полностью…

Наша Ніва

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава

На галоўнай вуліцы горада некалькім месяцаў метадычна зносяць усё, што не ўпісваецца ў разуменне чыноўнікаў як нечага каштоўнага. 

https://nashaniva.com/369053

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369053

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў

Брытанскія ўлады абвясцілі пра стварэнне новага вайсковага падраздзялення — кіберкамандавання, якое будзе займацца абаронай краіны ад нападаў хакераў, а таксама дапамогай брытанскім вайскоўцам у самастойнай арганізацыі падобных атак.

https://nashaniva.com/369074

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369074

Читать полностью…

Наша Ніва

Кацярыну Казнадзей знайшлі

Жанчына жывая.

https://nashaniva.com/369071

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369071

Читать полностью…

Наша Ніва

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

30 квадратаў, але ёсць гарачая вада і электрычнае ацяпленне.

https://nashaniva.com/369061

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369061

Читать полностью…
Подписаться на канал