Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Беларусаў абавязалі касіць траву. Але мясцовыя ўлады не спяшаюцца выконваць сваю частку працы.
Сапраўднае поле хутка будзе ў дварах дамоў у Барысаве.
Прапаганда вырашыла разганяць тэорыі змовы нават наконт гісторыі з няпрошанымі дзікпікамі ў беларускім дэмруху. Метадычка простая: гэта ўсё з'явілася не проста так, замова кагосьці і спробы адцягнуць увагу. Вядома ж, гэта ўсё няпраўда.
Навошта яны гэта робяць? Усё проста: праз інфармацыйны шум і генерацыю процьмы сумнеўных версій прапагандысты спрабуюць узмацняць недавер і паміж людзьмі, і да медыя. Тое, што вядома яшчэ з часоў Рымскай Імперыі як divide et impera.
Дарэчы, @euroradio некалі рабіла серыю артыкулаў пад назвай "Метадычка" — пра асноўныя метады працы прапаганды.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):
12:00 — палітык Анатоль Лябедзька.
13:00 — гісторык Яўген Красулін.
14:00 — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
Рыхтуйце пытаннечкі!
UPD. Новы эфір! А 15-й будзем размаўляць з вайсковым экспертам Міхаілам Самусем.
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 21 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:14 Шот гарэлкі, які дапамог вызваліць палітвязняў
11:35 Навіны спорту
13:19 Беларусы могуць і далей закупацца ў Еўропе з беларускімі банкаўскімі карткамі
18:43 Навіны шоу-бізу
23:09 Больш за 80% кніжных выданняў у Беларусі выйшлі па-руску. Спыталі ў заснавальніка незалежнага выдавецтва “Мяне няма”, ці нармальна гэта
Калі вы лічыце нашу працу важнай — падтрымайце нас данатам. Гэта дапамагае рэдакцыі развівацца і вельмі матывуе ў гэтыя няпростыя часы.
Падтрымаць нас, напрыклад, можна падпіскай на Patreon або аднаразовым данатам на BuyMeaCoffee.
"У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонара". Андрэй Стрыжак пракаментаваў артыкул @euroradio пра тое, што рассылаў актывісткам дыкпікі.
Читать полностью…Беларуская рэперка МЭЙБІБЭЙБІ запісала дзіс на Інстасамку. У кліпе яна танчыць з дзяржаўным сцягам і нават зачытвае па-беларуску — вучыць расіянку гаварыць "Беларусь", а не "Белоруссия".
У слязах ты зачапіла маю радзіму, і гэта подла.
Звару бульбу і табе запіхаю далей у горла!
Толькі кожная восьмая кніга летась выйшла ў Беларусі па-беларуску. Ільвіную долю кнігавыдання складаюць рускамоўныя кнігі.
Читать полностью…Пакараць Лукашэнку: ці пачуе Трамп просьбу Ціханоўскай?
На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
https://www.youtube.com/watch?v=wVawLt3kJwA
У лесе пад Гомелем заўважылі дзікабраза. Не, гэта не вынік глабальнага пацяплення. Аказалася, што жывёла збегла з заапарка.
Читать полностью…390 спробаў нелегальнага пераходу зафіксавалі на беларускай-польскай мяжы. Такую статыстыку за тры дні падае польская памежная служба.
Паведамляецца, што мігранты, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу — выхадцы з Конга, Ганы, Камеруна, Эфіопіі і Афганістана.
Паляк першы ў свеце "перакодзіў" ChatGPT і стаў чэмпіёнам па праграмаванні. Раней гэта лічылася амаль немагчымым.
42-гадовы польскі праграміст Пшэмыслаў Дэмбяк перамог ШІ-мадэль OpenAI у фінале AtCoder World Tour 2025 у Токіа.
Упершыню ў гісторыі на турнір дапусцілі да ўдзелу не толькі 12 лепшых праграмістаў, але і кастамную мадэль ШІ ад OpenAI. Перамогу Дзямбяк вырваў у фінальнай 10-гадзіннай сесіі.
Дэмбяк — былы інжынер OpenAI і чатырохразовы пераможца марафонаў TopCoder Open. Паводле яго слоў, да фінішу ён быў на мяжы, выціскаючы ўсё магчымае, каб абысці ШІ. Пераможцу дасталіся тры тысячы долараў.
Мігрантаў на тэрыторыі Беларусі могуць вучыць фарсіраваць загароду на мяжы. Такое меркаванне выказаў начальнік Капчамесціскай памежнай заставы Альгіс Кіселюс:
У мяне ёсць такое падазрэнне, што, быць можа, на беларускай тэрыторыі ёсць падобны фізічны бар'ер і на ім трэніруюцца, бо дзейнічаюць вельмі аператыўна. Як быццам ведаюць, дзе і як хутчэй можна праскочыць. /.../ 1,5-2 хвіліны — 15 чалавек прабіраюцца.Читать полностью…
У Брэсцкім СІЗА ў траўні было да 50 чалавек, затрыманых па "справе Гаюна". Пра гэта паведаміў заснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак:
Агульная колькасць арыштантаў СІЗА — да 280 чалавек, з якіх каля 60-70% гэта палітычныя. Па нашых дадзеных, тэрмін утрымання за кратамі фігурантам "справы Гаюна" працягваецца праз складанасць справы.
Пад Мазыром заўважылі тарнада. Гэта адбылося ўчора ўвечары.
І гэта ўжо не першае тарнада ў Беларусі гэтым летам.
97 беларусам у Літве анулявалі від на жыхарства — праз пагрозу нацбяспецы. Яшчэ 303 беларусам з той жа нагоды не працягнулі ВНЖ, а 121 — адмовілі.
У адным з выпадкаў Літва "праз пагнозу нацбяспецы" адмовілася працягваць ВНЖ жанчыне, бо тая некалі працавала на "Белавіа" сцюардэсай. Літоўскія чыноўнікі пішуць у дакуменце, што "такая асоба мусіла дэманстраваць лаяльнасць да Беларусі і падтрымліваць беларускую ўладу".
Пытанні ў літоўцаў вызвала і тое, што жанчына шмат ездзіла ў Беларусь. Яна тлумачыла, што там застаўся хворы бацька, але такі аргумент не прынялі.
Новы раўнд перамоў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сераду. Будзе абмяркоўвацца абмен палоннымі, вяртанне ва Украіну выкрадзеных дзяцей і падрыхтоўка сустрэчы прэзідэнтаў.
"Расія павінна скончыць вайну, якую сама ж і пачала. Нікому больш, акрамя Расіі, гэтая вайна не патрэбная. Абавязкова будзе мір", — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Пазняк лічыць, што пры размове пра палітвязняў згадваюцца "амаль выключна рускамірскія сядзельцы". Кіраўнік "Вольнай Беларусі" адзначыў, што гаворка пра Маыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку, "часам успамінаюць Міколу Статкевіча".
"Пра беларускіх палітыкаў, фактычна, амаль не гаворыцца. У дырэктара рускага Белгазпрамбанка Бабарыкі (які збіраў подпісы для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта) зафіксавана адкрытая антыбеларуская агітацыя, якая супярэчыла артыкулу 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", — піша Пазняк.
Па меркаванні палітыка, такія як Бабарыка "звычайна ніколі не звяртаюцца да Беларусі", але такая магчымасць ёсць у "раздзьмутай прапагандыстамі Калесьніквай".
Падрабязнасці перамоваў ЗША з Лукашэнкам: ці ёсць наогул перамоўны працэс паміж Мінскам і Вашынгтонам?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Эфір цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/wVawLt3kJwA
Украінская мадэль, якую ў сакавіку знайшлі збітай у Дубаі, заявіла, што ў здзеках над ёй удзельнічаў беларус. Пра тое, што з ёй адбылося 20-гадовая Марыя Кавальчук паведаміла ў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак.
Читать полностью…Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак высылаў беларускім актывісткам дзікпікі... Што?
Некалькі фем-актывістак пацвердзілі @euroradio, што ведаюць пра сітуацыю. Ім вядома пра як мінімум сем падобных кейсаў.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/andrey-stryzhak-i-nyaproshanyya-dzikpiki
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Мігрантаў на тэрыторыі Беларусі рыхтуюць да штурму межы Польшчы і Літвы?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/live/yJxm5sbmitI?si=noL16B-jebK0QYwt
Ці сапраўды 18-ы пакет санкцый такі балючы для Масквы і Мінска, як пра яго гавораць прыхільнікі санкцыйнага ціску?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Мацвеем Купрэйчыкам.
https://www.youtube.com/watch?v=7bmgncoAsT8
Кліенты беларускага "Альфа-Банка" паведамляюць аб праблемах у працы банкаўскіх карт у ЕС. Паведамляецца, што не працуе аплата карткамі, а таксама праз Apple Pay.
Пры гэтым падтрымка банка адказвае кліентам, што ніякіх праблем з картамі няма.
Зачараваць Лукашэнку: як гарэлка дапамагла вызваленню палітвязняў?
Гэтую ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
https://www.youtube.com/watch?v=yJxm5sbmitI
Расійская кампанія "Аэрафлот" 21 ліпеня адмяніла тры рэйсы ў Мінск. Адпаведна, не будуць выконвацца і зваротныя вылеты з Мінска.
Адмены звязаныя з часовымі абмежаваннямі на выкарыстанне паветранай прасторы ў раёне аэрапорта Шарамеццева. Прычынай абмежаванняў становяцца атакі беспілотнікаў у Расіі.
Жыхары Брэста скардзяцца на моцны смурод, млоснасць і рэзь у вачах. Яны мяркуюць, што прычынай сапсаванага паветра могуць быць выкіды з вытворчасці каніфолі ў раёне Дуброўкі, Рэчыцы, Казловічаў і Клейнікаў.
На паведамленні адрэагавалі ў Брэсцкім гарвыканкаме: там заявілі, што ніякіх паведамленняў у МНС пра сапсаванае паветра не паступала. А таксама сказалі не паддавайцца паніцы.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):
12:00 — палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман
13:00 — амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі
14:00 — удзельнік аб'яднання сілавікоў Беларусі BELPOL Мацвей Купрэйчык
Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Расія нанесла масіраваны ўдар па ўкраінскіх гарадах. Як паведамляюць мясцовыя ўлады:
• У Кіеве ёсць пашкоджанні шматпавярховых дамоў, нежылых будынкаў. Таксама пацярпела станцыя метро "Лук'янаўская", якую зараз часова закрылі на ўваход і выхад. У сталіцы Украіны фіксуюцца пажары. Вядома пра 6 загінулых і двух параненых.
• Івана-Франкоўск перажыў найбуйнейшую атаку з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Пацярпела інфраструктура. У вобласці паранены 4 чалавекі.
• У Харкаве адбыўся пажар на прадпрыемстве, пацярпелі шматпавярхоўкі і аўтамабілі.
На месцы Мотавелазавода ў Мінску будуюць “Мінскі гарадскі тэхнапарк”. Вытворчасць ровараў і матацыклаў тут пакуль захоўваецца — але займае невялікую плошчу з завадской тэрыторыі ў 30 гектараў.
На пляцоўцы збіраюцца ўзвесці 80 будынкаў. Будуць там і кавярні, і зялёная зона.
10 гадоў таму за спробу рэалізаваць на гэтым месцы падобны праект пасадзілі бізнесмена Аляксандра Мураўёва. У яго бок гучалі абвінавачанні ў знішчэнні завода.
Але калі тым жа самым займаюцца мінскія ўлады — тады можна.