Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
31 год таму Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Беларусі. З гэтай нагоды яго сёння наперабой расхвальваюць прапагандысты.
Вядома, ніхто з іх не згадвае, што ў 1994 годзе Лукашэнка прыносіў прысягу пад БЧБ-сцягам. А да яго заслуг адносяць, напрыклад, тое, што дзеці ў Беларусі могуць радавацца жыццю. То-бок звычайную рэч для краінаў, да якіх не можа дацягнуцца сваімі доўгімі лапамі Расія.
Прыгадаў пра адну з "заслуг" Лукашэнкі і медыяменеджар Віктар Малішэўскі. Красамоўны вынік 31 года праўлення!
У Мінску затрыманы серыйны "офісны" злодзей. На "працу" ў сталіцу ён прыязджаў з Віцебска.
33-гадовы мужчына выбіраў фірмы і арганізацыі без ахоўнай сігналізацыі, уночы пралазіў унутр, адкрываючы замкі і сейфы самаробнымі адмычкамі, і выкрадаў грошы.
Падчас вобыску ў затрыманага знайшлі гэтыя самыя адмычкі, а таксама маскі і адзенне, у якім ён, як мяркуецца, учыняў злачынствы. Ён датычны як мінімум да трох крадзяжоў.
Дзяўчына з Беларусі перамагла ў судзе авіякампанію Wizz Air. Яна атрымала кампенсацыю праз два гады — хаця ўжо не верыла ў поспех. Гісторыю распавядае @belsat.
Лоўкост затрымаў рэйс больш як на 4 гадзіны. А ў якасці кампенсацыі прапанаваў ваўчар на ежу на суму 4 еўра. Беларуска вырашыла, што гэтага замала.
Яна напісала ў Wizz Air ліст з патрабаваннем кампенсацыі. Але ў адказ атрымала адпіску пра тое, што рэйс быў затрыманы праз "надзвычайныя абставіны", таму кампенсацыя не прадугледжаная.
Тады дзяўчына вырашыла звярнуцца да пасярэдніка AirHelp. Той у выпадку выйгранай спрэчкі бярэ камісію ў 35%. Беларуска падумала, што 65% ад кампенсацыі — гэта таксама няблага.
Але справа развівалася марудна. Дзяўчына ўжо і забылася пра яе. Але ў чэрвені 2025 года, праз два гады пасля затрыманага рэйсу, з AirHelp напісалі, што выйгралі суд!
Што праўда, за выняткам ганарару пасярэднікаў кампенсацыя склала ўсяго 125 еўра. Але ж і гэта грошы!
Рухавік Boeing загарэўся амаль адразу пасля ўзлёту ў Лос-Анджэлесе. Самалёт вярнуўся ў аэрапорт — пасадка прайшла паспяхова.
Ніхто не пацярпеў.
Украіна прапанавала Расіі правесці новыя перамовы на наступным тыдні. Пра гэта расказаў у сваім тг-канале Уладзімір Зяленскі:
"Перамоўную дынаміку трэба ўзмацняць. Трэба рабіць усё, каб дабіцца спынення агню".
Ён дадаў, што па-ранейшаму лічыць, што перамовы мусяць праходзіць непасрэдна паміж кіраўнікамі дзяржаў. І пацвердзіў гатоўнасць да гэтай сустрэчы.
У Расіі пацвердзілі, што атрымалі прапанову ад Украіны. Цяпер узгадняецца дата гэтага — ужо трэцяга раунда перамоваў.
Беларускі экіпаж трапіў у аварыю і не змог завяршыць этап ралі "Шаўковы шлях". Ён згубіў шансы на перамогу, хаця да таго ўзначальваў табліцу.
20 ліпеня грузавік, якім кіраваў Сяргей Вязовіч, перакуліўся паміж мангольскімі гарадамі Алтай і Хоўд. Ніхто з удзельнікаў каманды не пацярпеў, гоншчыкі самі паставілі аўтамабіль на колы. Але час быў згублены, і беларусы сышлі з дыстанцыі.
У Нідэрландах выйшла кніга пра песню "Перамен!" і беларускія пратэсты 2020 года. Яна называецца "Пульс. Як адна поп-песня дае надзею Усходняй Еўропе".
Падрабязней: https://euroradio.fm/u-niderlandakh-vyyshla-kniga-pra-pesnyu-peramen-i-belaruskiya-pratesty-2020-goda
З Беларусі — без VPN
Цягнік Адлер — Мінск спазняецца на 6 гадзінаў. Прычына затрымкі — абломкі дрона пашкодзілі кантактную сетку на станцыі Ліхая ў Растоўскай вобласці РФ.
"Здарэнне" (так сітуацыю называюць у "Расійскіх чыгунках") паўплывала на рух 132 цягнікоў. Затрымкі складаюуь ад 30 хвілінаў да 15 гадзінаў.
Украінскі баксёр Аляксандр Усік стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе. Ён накаўтаваў брытанца Даніэля Дзюбуа ў пятым раўндзе.
Бой праходзіў на стадыёне “Уэмблі” ў Лондане. Прамаўляючы пасля перамогі, Усік перайшоў на ўкраінскую і падзякаваў ваярам, якія бароняць краіну на лініі фронту.
Ці трэба дамаўляцца з рэжымам? Разважае паліталагіня Аліна Харысава.
Эфір цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=LhksJHjSUmo
Расіянін спытаў пра варыянты атрымання правоў у "Беларусіі". Дзясяткі беларусаў адказалі яму — але не так, як той чакаў.
Читать полностью…Не ідуць у настаўнікі, хочуць на міжнародныя адносіны. Што паказала завяршэнне прыёму дакументаў на бюджэт у Беларусі?
@euroradio падвяло першыя вынікі прыёмнай кампаніі гэтага года. Падрабязней чытайце ў артыкуле.
Рост заробкаў беларусаў — што тут не так? Тлумачыць блогер і сябра КР Аляксандр Кныровіч.
Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=a9sFO5LICbs
Ці вы ведалі, што ў Мінску праходзілі Алімпійскія гульні? Футбольныя матчы папярэдняга раунда Алімпіяды-1980, якая стартавала роўна 45 гадоў таму, адбываліся ў Беларусі.
Горад актыўна рыхтаваўся да гэтага: быў адноўлены стадыён "Дынама", перад Алімпіядай адкрылі і будынак Камароўскага рынку, а на Кальварыйскіх могілках для гасцей гульняў нават ізноў адкрылі касцёл.
Алімпійскі агонь у Мінск тады прывезла Вольга Корбут, а запаліў алімпійскую чашу над "Дынама" Аляксандр Мядзведзь.
Тыя гульні байкатавалі спартоўцы 65 краін. Прычына — увод савецкіх войскаў у Афганістан.
Стала вядома, якія беларускія прадпрыемствы трапілі пад новыя санкцыі ЕС. Афіцыйна апублікаваныя спісы юрасоб, туды дадалі яшчэ 8 арганізацый:
· Белзнешпрамсэрвіс
· Легмаш
· АКБ ТСП
· КБ Беспілотныя верталёты
· Навукова-тэхнічны цэнтр "ЛЭМТ" БелОМА
· Лазерныя прыборы і тэхналогіі
· ВІСТАН
· Рухсерваматор
Адносна банкаўскіх санкцый — поўная забарона на транзацыі існуе толькі з тымі, што ўжо былі адключаныя ад SWIFT.
У В’етнаме перакуліўся турыстычны катэр. Загінулі дзясяткі турыстаў.
Падрабязней: https://euroradio.fm/u-vetname-perakuliusya-turystychny-kater-dzyasyatki-zaginulykh
З Беларусі — без VPN
Так выглядае адзін з заводаў па вытворчасці дронаў-камікадзэ ў расійскай Алабузе. Можна ацаніць маштаб, з якім вырабляюцца "Шахеды", якія штодня падаюць на ўкраінскія гарады і забіваюць мірных жыхароў.
Ну і плакат на сцяне: "Курчатаў, Каралёў і Сталін жывуць у тваёй ДНК".
У твітары заўважылі, што клубніцамі адбываецца нешта не тое. Смак не такі яркі, як раней. А вось "чарэшні яшчэ трымаюцца".
Згодныя? Ці ёсць спосаб вярнуць клубніцам смак? Ці гэта з намі адбываецца нешта не тое?
Гэтую і іншыя важныя тэмы паднімаюць вядоўцы бла-бла-шоў "Чык-чырык". Глядзіце свежы выпуск тут: https://www.youtube.com/watch?v=9ZP7T6dvCgc
У наведніка гродзенскай кавярні загарэўся смартфон. Давялося выклікаць пажарных.
Падрабязней: https://euroradio.fm/telefon-zagareusya-u-grodnenskim-kafe
З Беларусі — без VPN
У Малдове прарасійскі блок "Перамога" не дапусцілі да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах. Фармальнымі падставамі сталі парушэнні ў дакументах. У прыватнасці, лідары і сябры блока не прадставілі ў ЦВК справаздачы пра выдаткі падчас паездак у Маскву, як таго патрабуе закон.
"Перамога" выступае супраць празаходняга курсу Малдовы, за еўразійскую інтэграцыю і ўступленне ў ЕАЭС, а таксама за саюз з РФ. Заснавальнік і лідар кааліцыі — алігарх Ілан Шор, прысуджаны ў Малдове да 15 гадоў турмы. Цяпер ён жыве ў Расіі.
У Брэсце кіроўца спыніўся, каб дапамагчы сям'і вожыкаў перайсці дарогу. Усё скончылася добра, вожыкі дабраліся да збочыны, а падчас здымкаў ніводная жывёла не пацярпела!
Відэа заўважылі @BGazeta
Тым часам адмененыя два рэйсы ў Мінск з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева. І два рэйсы ў Шарамеццева з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Прычына таксама ў беспілотніах, якія пралятаюць непадалёк.
Праз іх расіянам сёння ўжо давялося затрымаць ці перанакіраваць у іншыя аэрапорты амаль 200 самалётаў. Дроны атакуюць цэлі ў Маскоўскай вобласці. У прыватнасці — прадпрыемства па вытворчасці оптыкі і электрапрыбораў для расійскага войска ў Зеленаградзе.
Адзін з беспілотнікаў патрапіў у жылы шматпавярховік.
Звольніўся CEO IT-кампаніі Astronomer, які разам з калегай трапіў на відэа на канцэрце Coldplay. Рада дырэктарfў ужо пачала шукаць замену Эндзі Байрану.
16 ліпеня "камера пацалункаў" на канцэрце Coldplay у Бостане выпадкова зняла, як Байрана абдымаўся з кіраўніцай аддзела кадраў Astronomer Крысцін Кэбат. Але ў яго ёсць жонка, а ў яе — муж.
Відэа за лічаныя гадзіны набрала мільёны праглядаў. Карыстальнікі тыкток цяпер разважаюць, ці здарыўся б скандал, калі б Байран і Кэбат рэагавалі на непазаданую ўвагу не так эмацыйна. А ў Astronomer заяўляюць, што чакалі ад лідараў кампаніі адпаведнасці "высокім стандартам паводзін і адказнасці", але "ў апошні час гэтыя стандарты не выконваліся".
Гарачы дзень у Польшчы. Сёння ў шмат якіх гарадах на мітынгах гучала "Polska dla Polaków!".
Вялікія пратэсты супраць міграцыі арганізавала крайне правая партыя "Канфедэрацыя". Яны настойваюць на тым, каб зрабіць міграцыйную палітыку куды больш жорсткай і ўзмацніць межы краіны. Не абышлося і без боек.
Новыя патрабаванні для запісу на атрыманне польскай візы. Стала больш складана
🐧 Чык-Чырык! Глядзім, што абмяркоўвалі беларускія твітарскія на гэтым тыдні: https://youtu.be/9ZP7T6dvCgc
У гэтым выпуску: сілавікі затрымалі валанцёра ByHelp, непагадзь у Беларусі, філасофскі твіт тыдня, Ціханоўскі з Пратасевічам на канцэрце Каржа і не толькі.
На мяжы Беларусі і Польшчы ізноў расце чарга з аўтобусаў. Удзень у суботу ўезду ў суседнюю краіну чакаюць 30 бусаў, чакаць прыходзіцца па 7 гадзін — і тое калі перасаджвацца ў першы перад шлагбаумам.
Чарга з аўтобусаў ёсць і на ўезд у Беларусь з Польшчы. Як скардзяцца беларусы ў памежных чатах, афармляюць толькі адзін за гадзіну.
Адна з фракцый вырашыла сыходзіць з Каардынацыйнай Рады. Але потым прыпыніла ўласнае рашэнне. Гаворка ідзе пра "Волю".
"Нягледзячы на нізкую актыўнасць і фармальнасць некаторых працэсаў унутры КР, накіраваных на аднаўленне незалежнасці Беларусі, мы бачым два магчымыя сцэнары:
- альбо ўдасца актывізаваць працу КР у гэтым кірунку;
- альбо пераканаем нашыя структуры, што далейшая прысутнасць фракцыі "Воля" ў КР не мэтазгодная", — заяўляюць у фракцыі.
У фракцыю "Воля" ўваходзяць у тым ліку блогер Аляксандр Кабанаў, экс-добраахвотнік Аляксандр Клачко.
У Беларусі за некалькі дзён забілі ўжо двух мядзведзяў. У нацпарку "Белавежскай пушча" гэта клічуць "выняткам" з прыроды.
Права палявання на мядзведзяў разыгрываюць у латарэі.
“Калі б мне сказалі прайсці гэты шлях яшчэ раз, я б прайшла", — кажа @euroradio экс-палітвязынка Антаніна Канавалава.
Як гэта — пачынаць новае жыццё ў эміграцыі пасля вызвалення з турмы і ізноў яднацца з сям'ёй? Глядзіце інтэрв'ю тут: https://youtu.be/Xy5h9HvaSDc?si=safg_4nlEDhw6xxo
Гэты серыял быў бы больш цікавым за "Дыпламатку" і "Картачны домік". Еўрапейцы спрабавалі выратаваць адносіны паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім некалькі месяцаў.
Як піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы, гэтая праца пачалася літаральна ў той жа вечар, калі амерыканскі і ўкраінскі прэзідэнты публічна пасварыліся ў Белым доме.
Асабліва ўцягнутыя ў працэс былі брытанскі прэм'ер Кір Стармер і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Яны не толькі даказвалі Трампу, што Пуцін яго падманвае, але і працавалі з Зяленскім. Гэта яны пераканалі лідараў у неабходнасці сустрэцца тэт-а-тэт у Ватыкане падчас пахавання Папы Францішка.
Іншыя крокі былі рознымі: еўрапейцы, у тым ліку канцлер Германіі, прэзідэнт Фінляндыі і генсек НАТА з аднаго боку спрабавалі зачараваць Трампа, з іншага — давалі парады Зяленскаму, нават па таму, якія фармулёўкі выкарыстоўваць у выбачэнні перад Трампам.
Кульмінацыяй высілкаў стаў апошні саміт НАТА, якія еўрапейцы адмыслова зрабілі "шоу Трампа", каб таго залагодзіць. Усё гэта, плюс яго ўсё большая незадаволенасць Пуціным, прывяло да таго, што на гэтым тыдні прэзідэнт ЗША параіў Зяленскаму пераходзіць з абароны ў наступ.