Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
А лета ўвогуле будзе? Залевы не спяшаюцца сыходзіць з Беларусі.
У гэтыя выходныя і напачатку наступнага тыдня па розных рэгіёнах краіны пройдуць моцныя дажджы і навальніцы.
Колькасць ураганаў у Беларусі будзе толькі расці. Расказвае кліматычны эксперт
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 18 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:57 Чаму рост заробкаў не заўсёды паказчык здароўя эканомікі?
13:08 Навіны спорту
15:33 Няма бульбы — ешце авакада. Што адбываецца з цэнамі ў Беларусі?
22:35 Навіны шоу-бізу
25:56 Кім хочуць быць беларусы, калі вырастуць?
Конкурс у Акадэмію МУС дасягае 3,7 чалавек на месца. Найбольш папулярная спецыяльнасць — правазнаўства факультэта крымінальнай міліцыі. Тут на 81 месца падаліся 305 абітурыентаў.
На "правазнаўства" на следчым факультэце конкурс ужо складае 2,4 чалавекі на месца, а на "крымінальныя экспертызы" — 2,5.
Пры гэтым некаторыя спецыяльнасці попытам увогуле не карыстаюцца. Напрыклад, на "эканамічнае права" пакуль запоўнілі толькі дзве траціны.
Лукашэнка пашырыў спіс тых, хто ў выпадку вайны павінен аддаваць свой транспарт арміі. У пералік дадалі дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі.
Таксама аўто павінны будуць аддаваць беларусы, якія ўзялі іх па лізінгу.
Беларусы выпусцілі ўнікальны прадукт — AI-лекара. Аплікацыю Doctorina ужо можна спампаваць на андроіды і айфоны.
Doctorina — гэта не проста "прыкручаная" на чат-бот медыцынская база. Праект доўга распрацоўвалі, медыцынскім аспектам кіруе вядомы лекар Станіслаў Салавей.
Заснавальніца Doctorina — Дар'я Царык, якая кіравала ў Беларусі дабрачыннай арганізацыяй "Геном", інвестар — вядомы па MapsMe і Bulba Ventures Юры Мельнічак.
ТГ-рэдактар @euroradio ужо паспрабаваў аплікацыю і шчыра ўсім раіць.
ЕС цалкам забараніў фінансавыя аперацыі з беларускімі банкамі. Але не з усімі. Абмежаванні, уведзеныя 18-м пакетам санкцый, датычацца толькі 4 банкаў, якія ўжо былі адключаныя ад SWIFT.
Пра ўсю банкаўскую сістэму гаворка не ідзе.
У паведамленіі прэс-службы ЕС напісана, што забарона "абноўленая" ("upgraded") — а абнавіць тое, чаго раней не было, нельга. Адбываецца развіццё ўжо ўведзеных супраць часткі банкаў санкцый, а не ўвядзенне новых.
Ад SWIFT цяпер адключаныя Белаграпрамбанк, "Дабрабыт", Белінвестбанк и Банк развіцця.
Акрамя таго, пад санкцыі трапілі некалькі беларускіх заводаў ВПК і пастаўкі зброі з Беларусі, а таксама часткі тавараў. Канкрэтныя спісы з назвамі прадпрыемстваў і тавараў пакуль не апублікаваныя.
Беларуская прамысловасць імкліва ідзе ў стагнацыю. За першыя паўгода прамвытворчась вырасла на 0,3% у параўнанні з такім жа перыядам 2024-га.
З улікам таго, што за студзень-красавік прамысловасць расла на 1,4%, у траўні і чэрвені яна ішла ў мінус.
Для параўнання: за першыя паўгода 2024-га прамысловасць была драйверам і расла на 7,1%.
Падзенне тлумачыцца тым, што паступае ўсё менш замоў з Расіі — асноўнага рынку, які і дазваляў эканоміцы Беларусі расці пасля пачатку вайны ва Украіне і ўвядзення новых санкцый.
Тэрмінал у Клайпедзе хоча аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў. Але ўрад Літвы супраць.
Birių Krovinių Terminalas часткова належыць "Беларуськалію". Кіраўніцтва кампаніі накіравала ў літоўскі ўрад прапанову, каб BKT адмовілася ад іску супраць Літвы, які яна падала ў суд ЕС, узамен яны хочуць ізноў адпраўляць калій праз парты.
Як кажуць ва ўрадзе Літвы, "такое пытанне не стаіць на парадку дня".
Выглядае, што пад новыя еўрапейскія санкцыі трапяць не ўсе беларускія банкі. @radiosvaboda са спасылкай на крыніцы піша, што гаворка пра тыя, што ўжо былі адключаныя ад SWIFT.
Але ўскосна абмежаванні могуць тычыцца і іншых банкаў. Па звестак "Еўраньюс", у санкцыйным спісе будуць 22 расійскіх банкі — то-бок тэарэтычна забарона на аперацыі могуць быць і з іх беларускімі "дачкамі".
Таксама пад санкцыі трапяць яшчэ чатыры прадпрыемствы ВПК. Імпарт зброі з Беларусі будзе забаронены, плануюць і расшырыць спіс "тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах".
Для беларускіх падлеткаў будуць праводзіць "Месячнік традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і сямейнага выхавання". Такую рэкамендацыю настаўнікам на 2025/2026 навучальны год даюць у Мінадукацыі.
Таксама школьнікам будуць спрабаваць сфармаваць "уяўленні пра ролю і жыццёвае прызначэнне мужчын і жанчын у адпаведнасці з традыцыйнымі каштоўнасцямі беларускага грамадства".
Гэта ў дадатак да факультатыва пра "духоўна-маральную культуру".
18-ты пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі ўзгоднены ўсімі краінамі ЕС. Чакаецца, што сёння яго фармальна прымуць.
18-ты пакет санкцый мае моцна ўдарыць па беларускай банкаўскай сістэме. Калі абмежаванні ўступяць у сілу, то беларускія карты перастануць працаваць за мяжой, стануць немагчымымі банкаўскія пераводы як для фізічных асоб, так і для бізнеса.
Каго глядзець/слухаць на @euroradio у пятніцу? Трымайце анонс эфіраў (час пазначаны беларускі):
12:00 — блогер, сябра КР Аляксандр Кныровіч.
14:00 — музыкі Вераніка Круглова і Уладзімір Пугач.
15:00 — эканамістка Аліса Рыжычэнка.
Рыхтуйце пытанні!
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 17 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:04 Ці расчараваны Еўрасаюз вынікам санкцый?
15:10 Навіны спорту
17:25 Калі ў Беларусь вернецца бульба?
23:10 Навіны шоу-бізу
26:15 Дыктатар вяртае беларусаў з эміграцыі дадому праз тэлепорт! Гутарым пра новы фільм Дар’і Жук
Некалькі сотняў чалавек у Мінску за апошнія тыдні сталі фігурантамі крымінальных справаў аб удзеле ў пратэстах. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэта звязана з тым, што хутка споўніцца 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці па гэтым крымінальным артыкуле.
Адзіны шкілет цэратазаўра прадалі на аўкцыёне ў Нью-Ёрку. Новы ўладальнік аддаў за яго больш за 30 мільёнаў долараў.
Косткі знайшлі на прыватнай зямлі ў штаце Ваёмінг. Гэта адбылося яшчэ ў 1996 годзе.
Вакол былога будынку СІЗА на Валадарскага зрабілі ахоўную зону. На тэрыторыі Пішчалаўскага замку нельга будзе будаваць, праводзіць рэканструкцыі са зменай аблічча турэмнага комплексу і г.д.
Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе і ўсю сваю гісторыю быў турмой. Сярод іншых, у ім адбывалі пакаранне Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Алесь Гарун і Якуб Колас. З сярэдзіны 20-га стагоддзя гэта было адзінае месца спачатку ў БССР, а потым і ў Беларусі, дзе выконвалі смяротнае пакаранне.
Дэфіцыт кадраў у Беларусі не атрымаецца вырашыць ні прыцягненнем пакістанцаў, ні паляваннем на "дармаедаў". Чаму — у эфіры @euroradio патлумачыла эканамістка Аліса Рыжычэнка.
Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/live/-qWqotytAKk?feature=shared
Палова супрацоўнікаў сферы адукацыі ў Беларусі зарабляе менш за 1520 рублёў. Гэта выцякае з даных Белстата аб медыянных заробках за травень.
У ахове здароўя паказчык крыху большы — 1638,8 рублі. А вось палова супрацоўнікаў творчай і спартыўнай сфер атрымлівае менш за 1383,4 рублі.
Па Беларусі медыянны заробак складае 2014 рублёў, то-бок роўна палова атрымлівае менш, палова — больш. Але важна, што гэта да выплаты падаткаў і ФСАН.
Сяргею Ціханоўскаму за некалькі гадзін сабралі больш за $5 тысяч з васьмі патрэбных. Экс-палітвязень папрасіў дапамогі беларусаў на аднаўленне здароўя.
Збор тут: https://bysol.org/ru/private/sergei_tihanovsky/
Нацбанк плануе забараніць плацяжы крыптавалютамі. Як кажа кіраўнік рэгулятара Раман Галоўчанка, "гэты сегмент фінансавага рынку дынамічна расце і можа ўплываць на стабільнасць фінансавага рынку [Беларусі]".
Раней улады вельмі ганарыліся, што Беларусь была адной з першай постсавецкіх краін, якая легалізавала крыптавалюты — яшчэ ў 2017-м годзе.
Але потым, магчыма, зразумелі, што плацяжы крыптой немагчыма адсачыць. І таму хочуць забараніць гэта. Хаця як яны будуць сачыць за тым, каб ніхто не парушаў забарону, таксама пытанне.
Што адбываецца на рынку працы і чаму чыноўнікам не даюць спакою нешматлікія “прынцыповыя” беспрацоўныя?
Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
https://www.youtube.com/watch?v=-qWqotytAKk
Сведкі гісторыі: як праз музыку і мастацтва захаваць памяць пра 2020 год? Эфір @euroradio.
Якое значэнне падзеі 2020 года мелі для беларускага грамадства і як яны паўплывалі на беларускую культуру і музыку ў прыватнасці? Чаму важна збіраць і захоўваць усё, што з’яўляецца сведчаннем падзей як 2020 года, так і наступных гадоў? Як змянілася творчасць Kriwi і J:МОРС пад уплывам падзей апошніх гадоў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальніца і лідарка гурта Kriwi Вераніка Круглова і фронтмэн гурта J:МОРС Уладзімір Пугач: https://www.youtube.com/watch?v=zOvIzztayU0
Новыя санкцыі і татальны недавер. Стрым з Аляксандрам Кныровічам
Еўрасаюз прыняў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі (і Беларусі). Тут ужо мае сэнс падумаць пра саму гэту лічбу: 18. А што, нельга было прыняць адзін пакет, але які б працаваў?
Пагаворым пра гэта з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем татальны крызіс даверу паміж беларусамі, сітуацыю з цэнавым рэгуляваннем, лукашэнкаўскія дзяржаўныя сімвалы і вуліцы імя забойцаў, на якіх жывуць сотні тысяч беларусаў.
Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=a9sFO5LICbs
За 4 гады беларускія ўніверсітэты скарацілі колькасць месцаў для платнікаў больш чым на 10 тысяч. Калі ў 2021-м на платныя аддзяленні вну Беларусі маглі прыняць 27,1 тысячу чалавек, у 2025-м — 16,5 тысяч.
Колькасць месцаў для бюджэтнікаў вырасла з 27,8 да 31,8 тысяч.
Апошнія гады ўлады праводзяць такую палітыку, каб атрымаць больш мэтавікоў і выпускнікоў для размеркавання ў раёны.
Найбольш заўважна гэта па медуніверсітэтах: напрыклад, з 400 месцаў лячэбнага факультэта БДМУ 321 прызначана для абітурыентаў, якія будуць вучыцца па мэтаваму накіраванню, то-бок пасля вучобы яны будуць абавязаныя працаваць па размеркаванні не два гады, а пяць.
У Беларусі могуць знікнуць бульба і даўгунец. Усё праз змены клімату, піша навуковец і папулярызатар навукі Сяргей Бесараб.
Бульба без паліву страчвае ўраджайнасць і крухмал. На поўдні краіны вырошчванне ўжо становіцца эканамічна бессэнсоўным. Лён таксама не вытрымлівае спёкі і сухасці — вытворчасць можа зрушыцца на поўнач, але і там доўга не пратрымаецца.
Шмат вады патрабуюць і цукровыя буракі, таму вырошчваць яе ў будучыні будзе нявыгадна.
Нарэшце, праблемы могуць быць і ў пшаніцы ды жыта — ім цяжка праз зімы з адлігамі і летнія спёкі.
Недабор на настаўнікаў. У БДПУ не знайшлося дастаткова ахвочых на ўсе месцы для будучых выкладчыкаў фізікі і інфарматыкі.
Планавалі набраць 25 чалавек, а дакументы падалі толькі 13.
Могілкі ў Магілёве ў такім жудасным стане ўжо тыдзень. Непагадзь паваліла дрэвы на літаральна на ўсіх. Цяпер да некаторых магіл не дабрацца, на іншых зламаныя помнікі.
Праз тыдзень мясцовыя ўлады аб'явілі да прыцягненні ратавальнікаў і курсантаў МНС да разбору завалаў.
Хочуць у дызайнеры, а не аграрыі: першыя вынікі ўступнай кампаніі ў Беларусі
@euroradio паглядзела маніторынг у апошні дзень уступнай кампаніі на бюджэт 2025 года і распавядае, дзе хочуць вучыцца Беларускія абітурыенты.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/khochuc-u-dyzaynery-ne-agraryi-pershyya-vyniki-ustupnay-kampanii-u-belarusi
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Магілёве выхавацелькі дзіцячага сада здзекаваліся з дзяцей — штурхалі і сыпалі пясок ім на галовы. Відавочцы знялі гэта на відэа.
Міліцыя праводзіць праверку.
19 жніўня ў Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прысуд Антону Матольку. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.
Напачатку чэрвеня стала вядома, што блогера завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі.