Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
“Дапамагаць Пуціну ніхто не будзе”. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмовіўся даваць гарантыю бяспекі замежным дэлегацыям, якія наведаюць парад у Маскве.
“Гуляць у дыпламатыю, каб стварыць мяккую атмасферу выхаду Пуціна з ізаляцыі да 9 траўня, і каб усім — тым лідарам, сябрам ці партнёрам Пуціна, што прыедуць на Чырвоную плошчу 9 траўня па тых ці іншых прычынах — было камфортна і бяспечна, ніхто не будзе”.
“Нацыянальнае таксі” без беларускай мовы. Замест яе ў новым сэрвісе А1 ёсць і ўзбекская, і абхазская і нават баснійская.
Адсутнасць беларускай мовы ў тым, што аператар называе “нацыянальным сэрвісам таксі”, у сацсетках абмяркоўваюць нават больш, чым цэны. Прынцып выбару моў у А1 пакуль не тлумачылі.
Некалькі дзён на мяжы. Кіроўца расказаў, што быў у чарзе 3 дні, 8 гадзін і 10 хвілін.
Як піша мужчына ў памежным чаце, пры рэгістрацыі ён атрымаў нумар 1643, гэта было ўвечары 28 красавіка.
У прапускны пункт ён трапіў ноччу 2 траўня. Непасрэдна мяжу прайшоў за 6 гадзін.
3 траўня 1791 была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай — першая ў Еўропе і другая ў свеце. Але гэта адбылося ўсё роўна занадта позна, нягледзячы на прарыўныя пункты дакумента. Чаму? Глядзіце на картках.
Читать полностью…Паглядзіце, якія цудоўныя беларускія строі! Выглядаюць лепш за шмат якія сучасныя брэнды, так?
Вялізарную працу па вывучэнню і захаванню вобразаў беларускіх строяў зрабіў у свой час Міхась Раманюк. Пры жаданні можна знайсці альбомы з яго вынаходкамі.
Дональду Трампу прапануюць новыя санкцыі супраць Расіі. На выпадак, калі дыпламатычныя спробы дамагчыся спынення агню канчаткова правяляцца, піша Bloomberg.
Што прапануюць Трампу дарадцы, пакуль невядома. Яны могуць быць цалкам новымі, але могуць і супадаць з прапановамі сенатара Ліндсі Грэма па “разбуральных санкцыях” супраць Расіі.
Жорсткі варыянт, які падтрымліваюць 72 з 100 амерыканскіх сенатараў, прадугледжвае і маштабныя другасныя санкцыі для краін, якія купляюць расійскую нафту.
Узбек, які стаў прафесійным футбалістам у Беларусі, можа перайсці ў “Барселону”. Някепскі кар’ерны рост пасля “Энергетыка-БДУ”!
Абдукадыр Хусанаў стаў у гэтым студзені гульцом "Манчэстэр Сіці”, але так і не здолеў замацавацца ў складзе англійскага гранда.
Але таленавітым узбекам зацікавілася “Барселона”. Кіраўніцтва каталонскага клуба разглядае Хусанава як перспектыўнае ўзмацненне.
Перамовы пакуль знаходзяцца на пачатковай стадыі.
Лунінецкія фермеры паказваюць клубніцы, што даспяваюць ў цяпліцах. А наколькі шалёныя цэны?
Глядзім па крамам і рынкам: https://euroradio.fm/lunineckiya-fermery-pakazvayuc-klubnicu-shto-daspyavae-u-cyaplicakh-shto-z-cenami
Спасылка для тых, хто без VPN
Гэты дзень у гісторыі. 2 траўня 1977 года адбылася найбуйнейшая катастрофа на беларускай чыгунцы.
На станцыі Крыжоўка пад Мінскам пасажырскі цягнік "Гродна — Орша" наляцеў на прыгарадную электрычку, перапоўненую людзьмі. Было шмат ахвяр.
Па афіцыйных даных, загінулі 22 чалавекі, 82 атрымалі раненні.
Кіло бульбы па цане клубніц. “Е-дастаўка” прапануе ізраільскую бульбу па 10,5 рублёў. Альтэрнатыва — батат, і ўсё.
Пакупнікі скардзяцца на бульбу ў афлайн-крамах: яна занадта маленькая — як на пасеў. Бульбяны крызіс працягваецца ў Беларусі ўжо некалькі месяцаў.
"Можам убачыць хвалю банкруцтва". Што адбываецца з гандлёвымі сеткамі ў Беларусі?
Не ўжываеце абарону ад сонца? І дарма! Бо залішняе УФ-выпраменьванне пагражае не толькі магчымасцю "згарэць", але і заўчасным старэннем, а таксама рызыкай развіцця рака скуры.
Каб пазбегнуць гэтага, трэба выкарыстоўваць SPF. Што гэта і як абраць правільны — чытайце тут: http://euroradio.fm/ne-davyarayce-usyamu-shto-pishuc-khimik-tlumachyc-yak-pravilna-vybrac-spf.
Спасылка, якая працуе без VPN
Чым падобныя “Арэшнік” і Пушкін? Якое праз тры гады вайны стаўленне да беларусаў? Пра гэта і не толькі ў інтэрв'ю @euroradio разважае паэт Сяргей Жадан: https://www.youtube.com/watch?v=xjrM3akC1II&ab_channel=NAVOKAL
Паглядзіце і, вядома ж, падпішыцеся на наш канал інтэрв’ю і сюжэтаў navokal.belarus">NAVOKAL.
Як мы будзем дзяліць з палякамі і літоўцамі Вялікае княства Літоўскае і герб "Пагоня"? На гэтае падспуднае пытанне адказвае папулярызатар гісторыі Васіль Калач.
"Каб яшчэ літоўцы ў сваёй свядомасці трохі падраслі..."
Цалкам свежую "Ідэю Х" глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=aPRDFE_RNkE
Майк Уолтц сыйшоў з пасады дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы. Прэзідэнт ЗША ўсё ж такі не дараваў яму "Signal-гейт", калі ў чат з абмеркаваннямі авіяўдараў па еменскіх хусітах выпадкова дадалі журналіста.
Але ж пачакаў месяц, пакуль усе забудуцца на гэты скандал. Звальненне Уолтца прыпала на 101-ы дзень прэзідэнцкага тэрміну Трампа.
Сілавічкі замінаюць вяртацца ў Еўрасаюз людзям, якія з'ездзілі ў Беларусь пабачыцца са сваякамі. Іх не затрымліваюць — але заводзяць крымінальныя справы і абмяжоўваюць выезд.
Вось якк: https://euroradio.fm/stryzhak-raskazau-pra-novuyu-taktyku-silavikou
З Беларусі — без VPN
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч праз здароўе перарваў візіт у ЗША. Але гэта можа быць і хітрык.
Пасля наведвання Штатаў Вучыч абяцаў прыляцець у Маскву на парад у гонар Дня перамогі. Гэтыя планы выклікалі шмат незадаволенасці ў Еўрасаюза: у Брусэлі папярэдзілі, што такі крок прэзідэнта “падарве шансы” на далучэнне да ЕС.
У такой сітуацыі "праблемы са здароўем" сапраўды могуць з'явіцца вельмі нечакана.
Даследчыка Ігбала Абілава ў Азербайджане хочуць пакараць 19 гадамі турмы. Навукоўца вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе, пракуратура запрасіла драконаўскі тэрмін.
Ігбал Абілаў з васьмі гадоў жыў у Мінску. У чэрвені 2024-га ён паляцеў у Азербайджан да сям'і — на вяселле сваяка. Там яго і затрымалі.
Навуковец скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, там жа — магістратуру і аспірантуру. Ён вывучае адносіны Турцыі з краінамі Паўднёвага Каўказа. Выкладаў у БДУ і Беларускім Інстытуце Правазнаўства. Таксама ён даследуе гісторыю і сучаснасць талышоў — этнасу, да якога сам належыць.
Абілаў — стрыечны брат коміка Ідрака Мірзалізадэ і вучань гісторыка, палітычнай аглядальніцы Розы Турарбекавай.
Беларусы маюць права на праўду. Сёння — Сусветны дзень свабоды прэсы і, пакуль рэжым у Мінску спрабуе нас задушыць, а міжнародная падтрымка нестабільная, асабліва важнай становіцца дапамога беларусаў.
Беларусы маюць права на незалежныя крыніцы інфармацыі, але аўдыторыя ўнутры краіны не можа нам данаціць праз пагрозу рэпрэсій.
Калі вы ў бяспецы і маеце магчымасць — падтрымайце працу @euroradio. Як гэта зрабіць:
♦️ Падпіскай на Patreon.
♦️ Разавым данатам на BuyMeaCoffee ці DonorBox.
♦️ Спонсарствам на YouTube.
♦️ Данатам праз PayPal.
Кожны ваш долар/еўра/злоты/лары — гэта данат не толькі за вас, але і за таго хлопца/тую дзяўчыну ў Беларусі.
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 2 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:58 Ці зменіць новы Папа стаўленне Ватыкана да Беларусі
11:35 Навіны спорту
14:11 Чаму беларускі не хочуць нараджаць?
25:30 Навіны шоў-бізу
30:53 Кляшчы атакуюць: як засцерагчыся?
Лукашэнка настолькі не залежыць ад меркавання Крамля, што другі раз за тыдзень апраўдваецца за невыкарыстанне “георгіеўскай стужкі” ў Беларусі. Цяпер ён вырашыў выказацца пра гэта ў размове з губернатарам Астраханскай вобласці.
Пра стужку ён размаўляў і з Пуціным. Як і сёння, падкрэсліваў, што ў Беларусі ніхто не забараняе яе насіць. Але дадаваў пра “своеасаблівую гісторыю” гэтага сімвала.
Што не так з георгіеўскай стужкай?
Беларусы — на другім месцы па колькасці набытых замежнікамі ў Польшчы кватэр. Лідары рэйтынгу — грамадзяне Украіны.
Найчасцей замежнікі набываюць кватэры ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве.
Як піша Rzeczpospolita, часта кватэры набываюць у якасці інвестыцый.
Хто будзе прэзідэнтам Польшчы? Выбары пройдуць ужо 18 траўня, другі тур дакладна будзе.
Згодна з апошняй апытанкай, найбольш рэйтынг — у мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага (31%). Яго галоўны канкурэнт — прадстаўнік “Права і справядлівасці” Караль Наўроцкі (25%).
Сацыёлагі таксама запыталі, як палякі прагаласуюць у другім туры. Перамогу атрымае Тшаскоўскі — у выпадку барацьбы з Наўроцкім яго падтрымаюць 54% палякаў.
Амаль трое сутак на мяжы. Проста цяпер у пункце “Брэст - Тэрэспаль” у чарзе стаяць 1135 аўтамабіляў.
У чатах панікуюць: каб трапіць з Беларусі ў Польшчу трэба чакаць нават 68 гадзін.
Ці атакуе Украіна Маскву на 9 траўня? Гісторык Аляксандр Фрыдман лічыць, што спакуса сапсаваць Пуціну свята ў Кіева дакладна ёсць.
Эфір са спадаром Фрыдманам цалкам: https://www.youtube.com/live/dwGO4C0Df2U?si=knJMP-BzpPi1Tijr
ЗША больш не хочуць быць пасярэднікам у мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай, заявіла ў чацвер прадстаўніца Дзярждэпартамента Тэмі Брус. Яна заклікала прадстаўнікоў Масквы і Кіева сустрэцца і дамовіцца самастойна.
Брус падкрэсліла, што, хоць Вашынгтон і надалей “прыхільны” дасягненню міру ва Украіне, амерыканскія чыноўнікі больш не будуць “лятаць па ўсім свеце па першым запатрабаванні, каб выступаць пасярэднікамі на сустрэчах”.
“Цяпер настаў час прадставіць і распрацаваць канкрэтныя ідэі пра тое, як гэты канфлікт павінен скончыцца. Гэта будзе залежаць ад іх”.Читать полностью…
У Беларусі адбываюцца масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па "справе Гаюна". Пра гэта праваабаронцам распавялі людзі, якія нядаўна выйшлі з ізалятара на Акрэсціна.
Шмат хто трапляе за краты ў межах 4-й часткі артыкула 361 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) па "справе Гаюна". Большасць затрыманых — мужчыны. Фігурантаў гэтай справы адпраўляюць у СІЗА.
Апроч таго шмат беларусаў затрымліваюць і па "народным" 342-м артыкуле (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта звязваюць з тым, што ў жніўні скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўдзел у пратэстах, таму сілавікі стараюцца схапіць як мага больш людзей, якія засвяціліся ў 2020-м годзе.
Экс-спецпрадстаўніца ЗША па Беларусі будзе кіраваць амбасадай ва Украіне. Часовай паверанай прызначалі Джулі Дэвіс — падчас працы ў Беларусі яна была пад другім прозвішчам (Фішэр).
Яна часова ўзначаліць амбасаду, але цалкам верагодна, што яе зацвердзяць у якасці амбасадаркі.
Да чэрвеня 2022-га Дэвіс кіравала амбасадай у Беларусі. Але працаваць у Мінску ёй не далі, у выніку дыпламатка была спецпрадстаўніцай і шмат супрацоўнічала з дэмсіламі.
@euroradio гутарыла з дыпламаткай за тыдзень да таго, як яна пакінула пасаду прадстаўніцы па Беларусі: https://youtu.be/pCwT7Fldt70
Вецер узняў пясок і пыл на трасе Мінск — Гомель. Сітуацыя няпростая. А што будзе ўлетку, калі ўжо цяпер так?
Читать полностью…Тры сцэны (галоўная, электронная і этна), фудтракі (ад дранікаў да эмпанадас), кірмаш, літаратурная пляцоўка, аадукацыйная праграма, дзіцячыя забаўкі і шмат што іншага будзе сёлета на фэсце Letucień у Кракаве. Калі мы яго падтрымаем.
LTCŃ — бясплатная, некамерцыйная падзея, якую ствараюць больш за 30 арганізатараў і 70 валанцёраў. Без ганарараў і спонсараў. Летась фэст наведалі больш за 5000 чалавек, а выдаткі на яго правядзенне склалі каля 100 тысяч злотых, з якіх амаль 40% склалі данаты. Сёлета мэта краўдфандынгу — 105 тысяч злотых:
"Уваход на Пікнік бясплатны, але мы прапануем вам набыць сімвалічны квіток. Уявіце, колькі цёплых успамінаў у вас застанецца пасля гэтага вялікага свята. Адкладзіце суму, якую вам зручна заплаціць за квіток на фестываль, і пазначайце дату — 26 ліпеня мы вас чакаем!".
Мы будзем весці перамовы пра мір ва Украіне яшчэ 100 дзён, — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у інтэрв'ю Fox:
"Ёсць першы крок — агучаныя прапановы. Цяпер мы будзем прыкладаць намаганні, каб зблізіць пазіцыі Украіны і Расіі на працягу наступных 100 дзён".
І дадаў, што паміж Украінай і Расіяй захоўваецца "вялікая прорва" наконт бачання завяршэння вайны. Таму адміністрацыя Трампа будзе працаваць, каб "спрабаваць зблізіць бакі".