euroradio | Неотсортированное

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Подписаться на канал

Еўрарадыё | Еврорадио

Мастачка, якая стварае партрэты палітвязняў, шмат гадоў жыве з ракам. Ёй патрэбная наша дапамога.

Ксіша Ангелава жыве ў эміграцыі ў Варшаве, займаецца з дзецьмі — але грошай хапае толькі на аплату кваатэры, дзе яна жыве з дачкой. З 2011 годзе яна пакутуе ад анкалогіі, перанесла шэраг аперацый. Але працягвае працаваць, часцей за ўсё набываючы матэрыялы для малюнкаў за ўласны кошт.

У мінулым годзе дактары занепакоіліся, што Ангелава выйшла з рэмісіі. Ёй выдалілі міндаліны і зрабілі аперацыю на звязках, пасля былі паўгода на хіміятэрапіі. Але гэта не канец: патрэбная яшчэ адна аперацыя на страваводзе.

Наша дапамога дазволіць атрымаць кансультацыі хутчэй. А таксама набыць лекі, аплаціць жыллё і ежу. Ахвяраваць можна тут: https://bysol.org/ru/private/xisha_angelova/

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Сенатар" Дзмітрый Баскаў ездзіць па Мінску на Bentley без нумароў, заўважыла @tribuna_by. А вось у ДАІ гэтага не заўважаюць.

Хаця якраз сёння ў міліцэйскіх тг-каналах нагадалі пра адказнасць за рух транспартнага сродку без рэгістрацыйных знакаў. Але гэта для "звычйных" людзей.

А Баскаў сваё права ездзіць без нумароў зарабіў з бутэлькай гарэлкі "Прэзідэнт" у руках і ў ноч забойства Рамана Бандарэнкі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 траўня. Кошты гэтым разам падняў толькі адзін беларускі вытворца — "Тытунь-інвест".

Адпаведна, "Карона слім", "Карона стыль" і "Карона эліт" прыбаўляюць у кошце па 10 капеек за пачак.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Юрася Зянковіча вызвалілі, бо пра гэта папрасілі з Вашынгтона. Так сказала расійскім медыям Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Лукашэнкі.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, паведамляючы пра вызваленне Зянковіча, назваў яго несправядліва затрыманым грамадзянінам Злучаных Штатаў. Ён паставіў Беларусь у адзін шэраг з Афганістанам, Расіяй і Венесуэлай — краінамі, з якіх дзякуючы дыпламатычным намаганням на высокім узроўні таксама атрымалася вывезці зняволеных амерыканцаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Віцебску зноў гарэў гандлёвы цэнтр. З мінулага такога пажару не прайшло і паўгода.

Вось што там здарылася цяпер: https://euroradio.fm/u-vicebsku-znou-gareu-gandlyovy-centr

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

А вось як Юрась Зянковіч выглядаў паўгода таму, калі яго здымалі для прапагандысцкага фільма на БТ. Выглядае на тое, што палітвязня адмыслова "рыхтавалі" да вызвалення.

Амаль усе іншыя вядомыя фігуранты сфабрыкаванай супраць яго "справы пра замах на Лукашэнку" ўжо на волі. За кратамі застаецца толькі літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

На Гродзеншчыне тушылі вялікі лясны пажар. На яго скінулі 8 тон вады з ветралёта.

Агнём было ахоплена 60 гектараў у Воранаўскім раёне.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

1 траўня 1996 года ў Беларусі пачыналася не з кавы. На першамайскай дэманстрацыі пратэстоўцы спалілі партрэт Лукашэнкі. Яшчэ 29 гадоў таму яны ўсё ведалі...

Гэтае фота знайшла @historyja.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Пушкін — гэта маяк імперыі”. Вялікае інтэрв'ю з украінскім паэтам Сяргеем Жаданам — з Харкава, дзе выюць сірэны паветранай трывогі.

Чытайце тут: https://euroradio.fm/pushkin-geta-mayak-imperyi-zhadan-pra-vaynu-kulturu-i-belarus

З Беларусі — без VPN

А вось тут можна паглядзець відэа з гэтай размовай

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё не парушала журналісцкую этыку. Адказываем на зварот Марыны Гірын з ABBA.

Вы можа і не ведалі, а тут такія жарсці: https://euroradio.fm/redakcyya-euraradyyo-ne-parushala-zhurnalisckuyu-etyku-adkaz-maryne-giryn-z-abba

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам. Рух на ўчастку паміж Асіповічамі і Жлобінам часова прыпынены.

Інцыдэнт адбыўся на перагоне Целуша — Чырвоны Бераг. Кіроўца лесавоза выехаў на чыгуначны пераезд на чырвоны сігнал святлафора і трапіў пад цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.

У момант аварыі ў цягніку знаходзіліся 240 пасажыраў. Ніхто з іх не пацярпеў. А вось у састава пашкоджаныя кабіна і два вагоны. Таксама патрабуе рамонту кантактная сетка.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Расійскі вайсковец забіў шматдзетную маці, параніў яе мужа і хацеў скрасці дзяцей. Усё гэта адбылося ўночы на 30 красавіка ў вёсцы Гір'і Курскай вобласці, на тэрыторыі РФ.

Вайсковец зайшоў у дом, дзе жыла сям'я Ларыных, з нагоды праверкі дакументаў. Неўзабаве ён пачаў страляць. 41-гадовая Алеся Ларына загінула на месцы. Яе муж цяпер у рэанімацыі, у штучнай коме.

Сябар расстралянай сям'і Аляксандр Зуеў, які першым прыехаў на месца злачынства каля гадзіны ночы, распавёў, што стралок спрабаваў забіць і яго. Зуеў пабег за дапамогай, а нападнік у гэты момант пасадзіў у яго машыну дзвюх дзяўчынак і паспрабаваў збегчы. Неўзабаве яго спынілі і абяззброілі вайсковыя медыкі.

Аляксандр Зуеў дадаў, што пасля затрымання бачыў забойцу. На выгляд яму каля 40 гадоў. Ён быў апрануты ў форму расійскага войска.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення. Прысуд пробашчу тамтэйшага санктуарыя Маці Божай Фацімскай вынеслі 30 красавіка.

Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але Katolik.life даведаліся, што святар пакараны драконаўскім тэрмінам. Што праўда, абвінавачванне настойвала на яшчэ больш сур'ёзным пакранні — у 15 гадоў.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, у чым канкрэтна абвінавацілі святара, якога першапачаткова затрымлівалі па палітычных матывах — не вядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўналетнімі. Святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ціханоўская адказала на планы КДБ і Генпракуратуры абвясціць АПК "тэрарыстычнай арганізацыяй". Яна назвала гэта яшчэ адной дэманстрацыяй бездапаможнасці рэжыму.

Падрабязней: https://euroradio.fm/cikhanouskaya-adkazala-na-plany-rezhymu-abvyascic-apk-terarystychnay-arganizacyyay

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы згадаў Беларусь у нечаканым кантэксце. А заадно і прайшоўся па сваіх канкурэнтах.

Што сказаў Рафал Тшаскоўскі: https://euroradio.fm/ne-dazvolim-ucyachy-u-belarus-pretendent-u-prezidenty-polshchy-pra-kankurentau

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу не рассмоктваецца, у ёй цяпер каля 900 легкавікоў. Мяжу сёння праходзяць тыя, хто заехаў у зону чакання 27 красавіка, чатыры дні таму.

Але пачала расці чарга і на ўезд з Польшчы ў Беларусь. На гэты момант яе яшчэ не вымералі ў аўтамабілях. Але новыя аўто, якія пад'язджаюць да мяжы, становяцца ў чаргу прыкладна ў 1 км ад пункта пропуску "Тэрэспаль".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Работнікаў Беларускага металургічнага завода пачалі адпраўляць у неаплатныя адпачынкі. А яшчэ, як даведаўся @flagshtok, ім зразаюць прэміі.

Вось у чым там праблема: https://euroradio.fm/na-bmz-rabotnikau-stali-adpraulyac-u-adpachynak-za-svoy-kosht

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гонар і Годнасць для кожнага — вось мая беларуская нацыянальная ідэя! Сённяшні госць праграмы "Ідэя Х" — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, папулярызатар гісторыі Васіль Калач.

У народаў, якія разам жылі ў Вялікім княстве Літоўскім, супольная гісторыя. Навошта яны сёння імкнуцца пасекчы яе на кавалкі, падзяліць паміж сабой і ганарыцца выключна “сваёй” часткай?

Пра тое, ці сапраўды беларусам асабліва няма кім ганарыцца і ў нас замалы “пантэон герояў”? А гістарычныя героі літоўцаў, палякаў ды ўкраінцаў — нашы ці не? Пра гэта ды іншае разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Калачом: https://www.youtube.com/watch?v=aPRDFE_RNkE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Дом кіно" ў Мінску закрываецца і пераходзіць пад кантроль БРСМ. Усе супрацоўнікі, у тым ліку касіры і тэхнічны персанал, звольненыя, піша тг-канал @holybelawood.

"Дом кіно" адкрыўся ў 2005 годзе на месцы адрамантаванага кінатэатра "Партызан". Апошні паказ тут прайшоў 30 красавіка.

Новы гаспадар пакуль не агучыў канкрэтных планаў на будынак. Аднак адно вядома дакладна — кіно тут больш паказваць не будуць.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Сёння ў нас выходны, таму ў анонсе толькі адзін эфір (час пазначаны беларускі):

14:00 — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, папулярызатар гісторыі Васіль Калач у праграме "Ідэя Х".

Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Першае фота Юрася Зянковіча пасля вызвалення. Тут ён разам з намеснікам спецпрадстаўніка ЗША ва Украіне Джонам Коўлам, які ездзіў у Беларусь, каб забраць цяпер ужо экс-палітвязня і вывезці яго ў Літву.

Зянковіч — юрыст, былы актывіст БНФ, грамадзянін ЗША і Беларусі. За кратамі ён правёў чатыры гады.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па карысных выкапнях. Амаль адразу ж Дональд Трамп пагадзіўся прадаць Украіне зброю на суму $50 млн — упершыню за свой другі тэрмін.

Пагадненне датычыцца толькі новых радовішчаў і ахоплівае 57 мінералаў. Калі яно набудзе моц, Украіна пачне выдаваць ліцэнзіі на іх здабычу. Унёскам ЗША будуць, у прыватнасці, новыя пастаўкі зброі для УСУ.

Міністр эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка дадала падрабязнасцяў:

- пазыка Украіны перад ЗША за аказаную раней ваенную дапамогу спісваецца

- утвараецца сумесны фонд сумесны 50/50. Ён будзе напаўняцца даходамі ад здабычы па новых ліцэнзіях. Бакі разам бакі вырашаюць, у якія праекты будуць укладвацца грошы, але толькі ва Украіне. Гэта могуць быць, у прыватнасьці, здабыча, інфраструктура, нафта і газ

- "Укрнафта" і "Энергаатам" застаюцца ва ўласнасці Украіны, зменаў у працэсах прыватызацыі ці кіраванні дзяржкампаніямі не будзе

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы серады, 30 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

00:54 “Дзень Перамогі без шахедаў: ці магчыма такое?

14:37 Навіны спорту

17:10 “Пушкінізацыя” як вялікая каланізатарская палітыка — гутарка з Сяргеем Жаданом

26:36 Навіны шоў-бізу

31:51 ВПЧ: чаму людзі не давяраюць прышчэпцы

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Вызвалены з-за кратаў грамадзянін ЗША, палітвязень Юрась Зянковіч. Ён правёў у зняволенні чатыры гады.

Пра вызваленне беларуса з амерыканскім пашпартам паведаміў Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. CNN удакладняе, што вызвалены менавіта Зянковіч. Яго ўжо вывезлі з Беларусі ў Літву.

Юрася Зянковіча затрымалі ў красавіку 2021 года за ўдзел у “змове” супраць Лукашэнкі. Ён быў асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Потым над ім адбываліся яшчэ два суды, па выніках якіх да яго тэрміну дадалі яшчэ 2,5 года.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

101 гадзіна чакання на мяжы. Уночы на 30 красавіка ў Польшчу праз прапускны пункт Брэст — Тэрэспаль заязджалі аўтамабілі, якія сталі ў чаргу ўвечары 25 красавіка.

Чарга на беларуска-польскай мяжы ўтварылася пасля Вялікадня. Пакуль што яна толькі расце.

Вандроўнікі адзначаюць, што мяжу ў польскім напрамку мінаюць хутка і без праблем. "Лішніх надглядаў не было, толькі капот, багажнік, дзверы і адну валізку адкрылі", — расказваюць з аднаго з аўто, якое прастаяла ў зоне чакання амаль чацвёра сутак.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пуцін абвясціў "перамір'е" на 9 траўня, каб украінцы не сапсавалі яму парад? А яны маглі б: пара дронаў у паветры — і замест святкавання давялося б абвяшчаць трывогу і закрываць аэрапорты.

Разважае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Цалкам размову з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=dwGO4C0Df2U

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Розніца ў заробках мужчын і жанчын у Беларусі павялічылася. Не драматычна, але.

Вось колькі цяпер складае гендарны разрыў: https://euroradio.fm/roznica-u-zarobkakh-muzhchyn-i-zhanchyn-u-belarusi-pavyalichylasya

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну. Ён хацеў пайсці на фронт яшчэ ў 2022-м, але тады не падыйшоў па стане здароўя, піша @nashaniva.

Беларус служыць у Інтэрнацыянальным легіёне: https://euroradio.fm/belaruski-paet-syargey-prylucki-payshou-vayavac-za-ukrainu

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Еўропе будзе вельмі цяжка сабраць 25 тысяч вайскоўцаў, каб адправіць іх ва Украіну пасля заключэння мірнай дамовы. Яе арміі недаўкамплектаваныя і недафінансаваныя, піша са спасылкай на свае крыніцы The Times.

Вялікабрытанія можа адправіць ва Украіну да 10 тысяч міратворцаў, Францыя — ад 5 да 10 тысяч. Эстонія і Фінляндыя разумеюць, што накіраваўшы салдатаў пад Харкаў аслабяць сваю прыгранічную абарону.

Польшча, Іспанія і Італія ўвогуле супраць таго, каб іх войскі ўдзельнічалі ў міратворчай місіі. Германія таксама не гарыць жаданнем, але не выключае, што ўсё ж далучыцца.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Мінск Крышталь" запускае новы брэнд гарэлкі — "Сукалень". Запісы пра яго з'явіліся ў базах Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і Распатэнта.

Сукалень — гэта адна з назваў роду буйных балотных птушак сямейства бакасавых з вельмі доўгай дзюбай і доўгімі нагамі. Птушкі гэтага роду таксама называюцца вераценнікамі.

Адзін з чатырох яго відаў — вялікі вераценнік — з'яўляецца птушкай 2025 года ў Беларусі. Ён унесены ў Чырвоную кнігу.

Читать полностью…
Подписаться на канал