euroradio | Неотсортированное

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Подписаться на канал

Еўрарадыё | Еврорадио

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон, які дазваляе забараніць TikTok у краіне з 19 студзеня. Але Дональд Трамп, які ізноў стане прэзідэнтам 20 студзеня, можа “выратаваць” сацсетку.

Трамп нават запрасіў кіраўніка TikTok на сваю інаўгурацыю, дзе ён будзе сядзець побач з Іланам Маскам і Маркам Цукербергам. Сацсетка таксама ахвяравала грошы ў фонд правядзення цырымоніі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы спрачаюцца наконт змен у закон “Пра ахову здароўя”. Пад публічным абмеркаваннем праекту, якое працягнулі пасля скаргаў, ужо больш за 300 каментароў. Ёсць па справе, а ёсць і такія:

“Прапаную ўнесці і замацаваць у кодэксе асобным артыкулам, імунапрафілактыку (прышчэпкі) толькі з добраахвотнай і інфармаванай згоды. Хопіць маніпуліраваць гэтай тэмай на заканадаўчым узроўні, спрабуючы зрабіць прышчэпкі абавязковымі. Не забываем пра Нюрнберг”

“За тое, каб выключыць артыкул 103 пра змену полу, у сувязі з тым, што гэта наносіць шкоду фізічнаму здароўю чалавека і не паляпшае яго псіхаэмацыйнага стан, а толькі пагаршае яго”

“Просім аб адмене абортаў, ЭКА, сурагатнага мацярынства, стэрылізацыі, змены полу і іншых здзекаў над чалавекам”


Але ёсць і тыя, якія мы цалкам падтрымліваем:

“Прапаную прыняць новы кодэкс адразу на дзвюх дзяржаўных мовах. Раз кодэксам урэгуляваны важнейшыя грамадскія адносіны, звязаныя з рэалізацыяй канстытуцыйнага права грамадзян на ахову здароўя, то ён павінен быць зразумелы ўсім грамадзянам, таксама і тым, хто чытае на беларускай дзяржаўнай мове, а не толькі на рускай”


Што не так у праекце кодэкса? Разбор @euroradio

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Адказ Пракоп’еву: пра Кабанчука, Верамейчыка і ПКК. Эфір @euroradio са Змітром Шчыгельскім. Пішыце пытанні ў чат!

Што ці хто мог стаяць за забаронай на ўезд ва Украіну экс-байцу ПКК Васіля Верамейчыку і пры чым тут былыя “штабныя” палка? Якая роля ва ўсёй гэтай гісторыі Кабанчука і якое месца ў ёй займаюць дэмсілы? Ці будзе расследаванне дзейнасці былога кіраўніцтва ПКК і ці магчыма вызваліць Верамейчыка праз абмен

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі: https://youtu.be/v9U-GJomY2U

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што беларусы думаюць пра выбары і сітуацыю ў краіне? З’явіліся вынікі апошняй апытанкі Chatham House.

60% беларусаў лічаць выбары важнай падзеяй, але тых, хто лічыць, што іх вынікі не прадвызначаныя, менш. Таксама беларусы хацелі б “адлігі”, але не вельмі вераць у яе.


Падрабязней глядзіце тут: https://euroradio.fm/shto-belarusy-dumayuc-pra-vybary-prezidenta-i-ci-khochuc-adligi-novae-apytanne?utm_source=telegram

Гэтая спасылка працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як чарговая кампанія салідарнасці дапаможа палітвязням? Абмяркуем у эфіры @euroradio.

Што з сябе ўяўляе кампанія салідарнасці "Тэма #1" і якім чынам яна можа паўплываць на лёс палівязняў? Чым гэтая кампанія адрозніваецца ад іншых і ці не прыйшоў час дэмсілам цалкам мяняць стратэгію па пытанні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік і прадстаўнік “Беларускага Моладзевага Хаба” Аляксей Новік: https://youtu.be/gqPjq8kPZ2E

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прысуд КР: ці дойдзе “справа Кабанчука” да слуханняў у КР? У эфіры @euroradio спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.

Чым адметны удзел дэлегацыі КР у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і што гэта дасць шараговым беларусам? Што для беларускіх дэмсіл і Беларусі зменіцца з прыходам Трампа ў Белы дом і ці варты даверу пашпарт Новай Беларусі?

Абмяркоўваем тут:
https://www.youtube.com/watch?v=OrC8aECEHvY

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Еду ў Казахстан: як Аляксандр Кныровіч перажывае прызначэнне міністра Багданава. Традыцыйны пятнічны стрым з Кныровічам на @euroradio!

Абмяркоўваем няскончаныя эксперыменты з цэнамі, айчынны матацыкл для Лукашэнкі і яго перадвыбарчую рыторыку.

Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=kB1v4c391YU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусаў перад 26 студзеня прымушаюць падпісваць дакумент. Яго назва — "Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона".

Людзей палохаюць крымінальнай адказнасцю "ў выпадку ўстанаўлення факту здзяйснення злачынства супраць дзяржавы" і за "экстрэмізм".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Арына Сабаленка — ў 1/8 фіналу Australian Open. Беларуска абыграла суперніцу з Даніі Клару Таўсан – 7:6, 6:4.

У 1/8 фіналу Арына Сабаленка выйдзе на корт супраць расіянкі Міры Андрэевай.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусь усё ж запрасіла Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ назіраць за "выбарамі". Ці прыняла арганізацыя запрашэнне, не ўдакладняецца.

Яшчэ ў студзені БДІПЧ АБСЕ выказваў занепакоенасць у сувязі з тым, што беларускія ўлады ігнаруюць працэдуры і абавязацельствы і не ідуць на кантакт:

"Да дня выбараў засталося менш за тры тыдні, аднак БДІПЧ не змагло ажыццявіць назіранне за ключавымі этапамі працэсу".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гарадзенскія дэпутаты зрабілі праезд у грамадскім транспарце падчас “выбараў” бясплатным для ўсіх.

“Гэты дзень — гэта свята. Людзі прагаласуюць і змогуць некуды з'ездзіць: на канцэрт, пагуляць па горадзе, з'ездзіць у цэнтр. Усе ўпрыгожанні і ўся ілюмінацыя яшчэ будуць”, — тлумачыць старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі.

Чаго не зробіш, каб імітаваць яўку.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Школьнік зрабіў выбухоўку з газіроўкі і атрымаў кантузію вока. “Рэцэпт” 11-гадовы хлопчык падглядзеў у сацсетках.

Эксперымент з рэактыўнай сумессю ён учыніў пасля ўрокаў па дарозе да прыпынку грамадскага транспарту. Ён засыпаў інгрэдыенты ў пластыкавую бутэльку з газіраванай вадой, зачыніў коркам і кінуў на зямлю.

Нічога не адбылося, і хлопчык падняў бутэльку. Яна выбухнула прама ў руках, а вадкасць, якая знаходзілася ўнутры, трапіла яму на твар і вочы.

Склад рэактыўнай сумесі цяпер вывучаюць эксперты, а школьнік знаходзіцца пад назіраннем лекараў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы чацвярга 16 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:23 У якую гульню гуляе рэжым, паказваючы палітзняволеных журналістаў “Радыё Свабода”?

09:02 Навіны спорту

10:49 Чаму ўлады рыхтуюцца да выбараў як да вайны

24:15 Навіны шоў-бізу

26:19 За чым будуць сачыць беларусы ў 25-м годзе

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лукашэнка вельмі хоча, каб Польшча адкрыла памежныя пераходы, але кажа супрацьлеглае. У гэтым упэўненая эканамістка Аліса Рыжычэнка.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=0NeoBsD5K7U

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Летась у Гродзенскай вобласці за "распаўсюд экстрэмізму" судзілі 1804 чалавекі. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці — адпраўлялі пад арышт ці штрафавалі.

Па даных міліцыі, у мінулым годзе на тэрыторыі вобласці зарэгістравалі 1837 адміністрацыйных "экстрэмісцкіх" праваапарушэнняў. Атрымліваецца, што ў некаторых выпадках сілавікі нікога не змаглі прыцягнуць да адказнасці.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Як нейкі стары, учора піў, пабіў сабе губу, і зараз выйшаў, каб нешта ізноў гаварыць”. Аляксандр Кныровіч — пра выгляд Лукашэнкі.

Цалкам эфір глядзіце тут: https://www.youtube.com/live/kB1v4c391YU?si=IdZl-Uq1wglPkGOk

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

5 найлепшых праектаў Дэвіда Лінча — неспасціжнага мастака, які скарыў увесь свет. Паглядзіце гэта, калі яшчэ не паспелі!

Чытайце падборку тут: https://euroradio.fm/5-naylepshykh-praektau-devida-lincha-nespascizhnaga-mastaka-yaki-skaryu-uves-svet

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Журналістка @euroradio — пра прысуд забойцу беларускі Лізы ў Варшаве:

“Ён увогуле ніяк не адрэагаваў, стаяў з каменным тварам нават пасля прысуду на пажыццёвы тэрмін”.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

ХАМАС вызваліць першых закладнікаў ужо ў нядзелю. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі прэм’ер-міністра Ізраіля.

Так пачынаецца рэалізацыя першай стадыі перамір'я паміж групоўкай і Ізраілем.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Выбары” ў Беларусі ўжо хутка. І чыноўнікі не даюць нам пра гэта забыцца: ствараюць “атмасферу свята” на праўладных акцыях.

Глядзіце таксама euroradio.lite">шмат цікавага ў нашым цікток!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за зваглтаванне і забойства беларускі Лізы. Вінаватым у злачынстве прызналі 23-гадовага грамадзяніна Польшчы Дарыяна С.

Хлопцу Лізы Даніілу абвінавачаны павінен сплаціць 200 тысяч злотых маральнай кампенсацыі, паведамляе з суда карэспандэнт @euroradio.

Трагедыя адбылася летась 25 лютага ў цэнтры Варшавы. Беларуску Лізу знайшлі распранутай і ў непрытомным стане. Некалькі дзён медыкі змагаліся за жыццё дзяўчыны, але 1 сакавіка яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Вулічная відэакамера зафіксавала, як мужчына ў балаклаве напаў ззаду на дзяўчыну, прыставіў нож да шыі і пхнуў у падваротню. Нож і іншыя доказы паліцыя выявіла падчас затрымання Дарыяна С.

Выпадак справакаваў хвалю абурэння ў сацсетках і публічных споведзяў пад хэштэгам #ХопіцьГвалціць, а ў Варшаве прайшоў мітынг супраць гвалту "Яе звалі Ліза".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Літва да 14 лютага адтэрмінавала забарону на ўезд аўто на беларускіх нумарах і змяніла рэгламент. Паводле зменаў, у Літву будзе дазволены ўезд беларусам на асабістых аўтамабілях з візамі або відам на жыхарства ў Літве.

Таксама дазволена ўязджаць аўто грамадзян ЕС, зарэгістраваным у Беларусі — але таксама толькі для асабістага карыстання.

Юрасобы і грамадзяне Беларусі, якія плануюць выкарыстоўваць аўтамабіль у камерцыйных мэтах, павінны прайсці перарэгістрацыю і паставіць літоўскія нумары.

Пры парушэні парадку прадугледжаны штраф з канфіскацыяй транспартнага сродку.

Правілы не тычацца дыпламатычных аўто і аўтамабіляў для перавозкі памерлых.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дагрукацца да Трампа: ці атрымаецца гэта ў Ціханоўскай і дэмсіл? Якія шляхі ў Белы дом намацваюць прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай і ці атрымліваецца ў іх наладзіць кантакт?

Ці зменіцца стаўленне заходніх палітыкаў да Ціханоўскай пасля 26 студзеня і ці пойдзе Захад на перамовы з Лукашэнкам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.

Далучайцеся з пытаннямі:

https://www.youtube.com/watch?v=iJfB6ECGqQM

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Неўзабаве ў Варшаве вынесуць прысуд за забойства беларускі Лізы. Абвінавачанаму ў згвалтаванні і забойстве дзяўчыны 23-гадоваму паляку Дарыяну С. пагражае пажыццёвае зняволенне. Ён прызнаў сябе вінаватым.

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, але прысуд будзе агучаны публічна.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):

13:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі

14:00 — палітык, блогер Аляксандр Кныровіч

15:00 — спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава

16:00 — кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік і прадстаўнік Беларускага Моладзевага Хаба Аляксей Новік

17:00 — палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Польшчы беларуса падазраюць у арганізацыі маштабнай схемы гандлю дакументамі. У выкрытай польскімі праваахоўнікамі "беларуска-ўкраінскай мафіі" налічвалася каля 100 чалавек, якім выстаўленыя абвінавачванні. Арыштаваныя 7 чалавек.

Яны дапамагалі з дакументамі на візу.

https://euroradio.fm/u-polshchy-belarusa-padazrayuc-u-arganizacyi-mashtabnay-skhemy-gandlyu-dakumentami

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У ЗША памёр рэжысёр Дэвід Лінч. Яму было 78 гадоў.

Летась знакаміты творца даведаўся пра хваробу лёгкіх, выкліканую курэннем.

У Лінча ёсць “Оскар”, Залатая пальмавая галіна Канскага кінафестывалю і ганаровы Залаты леў Венецыянскага кінафестывалю.

Самыя вядомыя яго творы — “Твін Пікс”, “Малхоланд Драйв”, “Чалавек-слон”, “Шаша ў нікуды”, “Сіні аксаміт”.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Штрафы ўпрыгожваюць Цімаці Шаламе, а ў космасе разгортваецца бітва — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін.

Чытаць тут: euroradio.fm/shtrafy-uprygozhvayuc-cimaci-shalame-u-kosmase-razgortvaecca-bitva-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дзецям прапануюць "злавіць монстра, які спрабуе сарваць выбары прэзідэнта". Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў Беларусі выдалі "навукова-папулярнае выданне" пад назвай "Падарожжа ў краіну выбараў".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дзе танней купляць тэхніку — у Беларусі ці ў Польшчы?

У Польшчы можна моцна зэканоміць на тых жа тэлевізарах. Выгада з часткі тавараў можа даходзіць да 1000 рублёў.

Чытаць тут: euroradio.fm/dze-tanney-kuplyac-tekhniku-u-belarusi-ci-u-polshchy-paraunali-ceny

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал