euroradio | Неотсортированное

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Подписаться на канал

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму асуджаны палітзняволены эколаг Станіслаў Таспаеў. Яго прызналі вінаватым у "дыскрэдытацыі Беларусі", а таксама ў "неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў".

У 2021 годзе Таспаеў ужо быў асуджаны да "хатняй хіміі" з палітычных матываў. Вядома, што ён мае інваліднасць. Раней у яго дыягнаставалі анкалогію, але апошнім часам у мужчыны была рэмісія.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Курс беларускага рубля рэзка абваліцца?

Старшы навуковы супрацоўнік эканамічнага цэнтра BEROC Дзмітрый Крук паразважаў пра тое, ці магчымая ў Беларусі рэзкая дэвальвацыя.

Чытаць тут: euroradio.fm/kurs-belaruskaga-rublya-rezka-abvalicca-pragnoz-ekanamista

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Мінску з гандлёвага цэнтра "Сілуэт" эвакуявалі 600 чалавек. У памяшканні венткамеры паркінга ў яго будынку адбылося ўзгаранне.

Маёмасць і абсталяванне гарэлі на плошчы каля 20 квадратных метраў. Узгаранне хутка ліквідавалі ратавальнікі. Ніхто з людзей не пацярпеў.

На вуліцу Веры Харужай прыязджала шмат адзінак спецтэхнікі, медыкі. Што стала прычынай узгарання, пакуль невядома.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" праходзяць без снегу. Такая сітуацыя з надвор'ем ў Смаргоні.

16 студзеня юныя біятланісты проста бегаюць без лыж і страляюць. Прычым спаборніцтвы расцягнулі на два дні.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці жадаюць таджыкістанцы паехаць працаваць у Беларусь?

Такую апытанку ў Душанбэ правялі журналісты Your Tajikistan.

Паслухаць адказы: youtube.com/watch?v=Xfaj1De6jA4

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці пойдуць мігранты з усходу працаваць у беларускую ЖКГ?

Гэтае ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.

https://www.youtube.com/watch?v=0NeoBsD5K7U

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаму беларусы ў Літве сутыкаюцца з цяжкасцямі падчас вывучэння мовы? Краіна прапануе бясплатныя моўныя курсы, але запісацца на іх амаль немагчыма праз завялікую колькасць ахвотных на абмежаваную колькасць месцаў.

Гэта пры тым, што, каб атрымаць пастаянны від на жыхарства ці ўжо грамадзянства, трэба паказаць дакумент, что замежнік здаў экзамен па літоўскай мове і асновах Канстытуцыі. Ну і часта літоўскія актывісты і чыноўнікі крытыкуюць беларусаў за тое, што тыя недастаткова вывучаюць мову.

Аказваецца, праблема не ў беларусах, а ў магчымасцях для іх.

https://euroradio.fm/chamu-belarusy-u-litve-sutykayucca-z-cyazhkascyami-padchas-vyvuchennya-movy

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лукашэнка выказаўся пра палітвязня Анджэя Пачобута. Ён заяўляе, што Польшча адмовілася весці перамовы наконт яго выдачы.

"Што датычыцца Пачобута, тут нават няма пра што размаўляць. Яны (Польшча) адмовіліся ад Пачобута. Польскі бок адмовіўся нават весці размовы пра Пачобута. Наколькі мне паведамляюць, сам Пачобут таксама не жадае туды ехаць", — цытуюць дзяржаўныя СМІ яго выказванне.

У той жа час Польша неаднаразова заяўляла, што справа вызвалення журналіста стаіць на парадку дня, і ў гэтым задзейнічаны ў тым ліку і дыпламатычныя і спецыяльныя службы. А закрыццё межаў і іншыя санкцыі — адзін з метадаў ціску на рэжым.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

“Беларусь перадусім!” — гэта мусіць стаць нашай ідэяй сёння. Сёння герой праграмы "Ідэя Х" — палітолаг, былы баец палка імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік дабрачыннага фонду “Асацыяцыя беларускіх ветэранаў”, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар” Павел Мар’еўскі.

Разважаем з ім пра тое, якія сцэнары змены ўлады ў Беларусі выглядаюць найбольш імавернымі, ці гатовыя беларусы змагацца за сваю будучыню і чаму беларуская мова — гэта сексуальна.

Глядзіце выпуск тут:
https://www.youtube.com/watch?v=-GaOEUxtyzs

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Выбары як фарс: пра парушэнні, назіральнікаў і двайныя стандарты. Якое значэнне мае прысутнасць ці адсутнасць міжнародных назіральнікаў на выбарах і чаму гэта няважна для Лукашэнкі?

Якія парушэнні за час электаральнай кампаніі былі заўважаныя і наколькі яны значныя? Чаму варта вучыцца дэмакратыі ўжо сёння і як гэта можна зрабіць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае эксперт па выбарах, спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык.

Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=hmDaRjfAEUE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дзяржаўная "сацыялогія" супярэчыць сама сабе. Дзяржаўнае інфармагенцтва "Белта" апублікавала вынікі даследавання, якое кажа, што ў "выбарах" плануюць узяць удзел 85,5% беларусаў. Не пойдуць на выбары 4,8%, астатнія 9,7% — не вызначыліся.

Пры гэтым на пытанне "За каго б вы прагаласавалі", за Лукашэнку гатовыя паставіць птушачку ў бюлетэнях нібыта 82,5%. Адказ "Не буду галасаваць" абралі 6,7%.

Увага, пытанне: дык як зразумець, колькі беларусаў вырашылі байкатаваць выбары?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

13:00 — спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык

14:00 — "Ідэя Х": палітолаг, былы баец палка і Каліноўскага, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Еўрапейскі выбар” Павел Мар’еўскі

15:00 — кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка

16:00 — эканамістка Аліса Рыжычэнка

17:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

З'явілася відэа, якое здымалі з удзелам акцёра Ціля Швайгера ў Беларусі. Гэта не кіно, а рэкламны ролік Blockchain Sports Drift.

Здымкі праводзіліся ў Магілёве, Нясвіжы, Гомелі, Гродна і ў Мінску.

Пасля візіту ў Беларусь Ціль Швайгер апраўдваўся за свае выказванні на прэс-канферэнцыі. Тады ён сказаў, што чуў пра краіну толькі найлепшае.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Францыя праводзіла вучэнні пра ўвод войскаў ва Украіну, каб адбіць агрэсію з Беларусі. Аперацыя мела кодавую назву “Персей”. Сцэнар грунтаваўся на аналізе манеўраў ВС Украіны ў лютым 2022 года.

Вучэнні праводзіліся на мясцовасці, падобнай да раёна Дняпра на поўнач ад Кіева.

У вуяэннях удзельнічалі 3,2 тысячы вайскоўцаў. Адпрацоўвалі прымяненне тактычнай авіяцыі, радыёэлектроннае падаўленне і збор разведданых, у тым ліку праз тэлеграм.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

MrBeast можа купіць TikTok і французы сталі менш любіць немцаў — #ІхНоравы

Традыцыйны агляд сусветных навін — за 15 студзеня 2025 года.

Чытаць тут: euroradio.fm/mrbeast-mozha-kupic-tiktok-i-francuzy-stali-mensh-lyubic-nemcau-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Вайскоўцаў з Беларусі адправяць на парад 9 траўня ў Маскве. Пра гэта паведаміў амбасадар РБ у РФ Аляксандр Рагожнік.

Раней расійскі міністр абароны Андрэй Белавусаў гаварыў, што на парад запрасілі вайсковыя падраздзяленні з 19 краін, але пацвердзілі ўдзел толькі 10. Відаць, сярод іх і Беларусь. Колькі чалавек будзе ў падраздзяленні, пакуль невядома.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лукашэнка анансаваў новую хвалю мігрантаў. Хто гэтыя людзі?

@euroradio разам з экспертамі з краін Цэнтральнай Азіі спрабавала разгадаць туманныя выказванні беларускага палітыка.

Чытаць тут: euroradio.fm/lukashenka-anansavau-novuyu-khvalyu-migrantau-khto-getyya-lyudzi

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Як “Марафон адзінства” стаў агітацыйнай кампаніяй рэжыму насуперак заканадаўству

Нягледзячы на тое, што афіцыйна перадвыбарная агітацыя пачалася з 2025 года, сям’я Лукашэнкаў запусціла сваю кампанію нашмат раней за належны тэрмін.

Чытаць тут: euroradio.fm/yak-marafon-adzinstva-stau-agitacyynay-kampaniyay-rezhymu-nasuperak-zakanadaustvu

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ці здолее Лукашэнка прадаць Трампу палітвязняў і “перагарнуць старонку”?

Гэтае ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

https://www.youtube.com/watch?v=BQMX9Tabf54

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Nintendo анансавала Switch 2. Японская кампанія паказала дызайн сваёй кансолі ў трэйлеры: яна стала большай за папярэдніцу.

Як і "адзінка", Switch 2 — гібрыдная кансоль, якую можна выкарыстоўваць як дома, так і ў партатыўным рэжыме. Здымныя кантролеры Joy-Con цяпер мацуюцца пры дапамозе магнітаў, а палепшанае "жалеза" забяспечвае больш высокую прадукцыйнасць гульняў.

Рэліз "двойкі" адбудзецца сёлета.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Прыкладна год у Беларусі пад вартай трымаюць грамадзяніна Эстоніі. Алана Ройа вінавацяць у датычнасці да "экстрэмісцкага фармавання".

16 студзеня мінулага года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD". У рашэнні ведамства былі адзначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду — беларусы Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Ройа.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Казус Лукашэнкі: што рэжым хоча за вызваленне палітвязняў. У жывым эфіры @euroradio — кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Якія галоўныя выклікі паўстаюць сёння перад дэмсіламі і ці варта звяртаць увагу ў такі час на моўныя пытанні і пытанні захавання ідэнтычнасці? Ці ёсць цікавасць у саміх беларусаў да гэтых праблем і дзе на вырашэнне такіх задач знайсці грошы?

Абмяркоўваем тут:
https://www.youtube.com/watch?v=zvIvS5F_5iA

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Гісторык прэзентаваў кнігу пра найбуйнейшую тэхнагенную катастрофу ў Беларусі. Аляксей Бацюкоў знайшоў архіўныя дакументы і ўнікальныя фатаграфіі пра "Магілёўскае цунамі".

Так называюць патоп 10 красавіка 1942 года ў Магілёве. Тады здарыўся прарыў плаціны на ручаі Дубравенца, што справакавала вялікую паводку. У выніку загінула больш за 250 чалавек.

У выданні прадстаўлены аналіз маштабаў трагедыі, гістарычныя дакументы і 86 унікальных фатаграфій, уключаючы першыя кадры пасля прарыву і каляровыя здымкі разбуранага горада. Кнігу можна набыць у краме "Кнігаўка".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Расіі 79% імпартнага масла — з Беларусі. У мінулым годзе ў РФ паставілі 134, 7 тысяч тон масла.

Беларусь займае першае месца сярод краін-экспарцёраў.

Апроч гэтага, Беларусь першая па экспарце ў Расію курыных яек.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Петрыкаве выратавальнікі дапамаглі сабаку, які захрас у трубе. Каб вызваліць чацвёралапага з жалезабетоннай канструкцыі, спецыялісты ўжылі спецыяльныя інструменты.

Сабака не пацярпеў, і агляд ветерынара яму не спатрэбіўся.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дзе танней купляць тэхніку — у Беларусі ці ў Польшчы? Параўналі цэны

Ці можна сёння зэканоміць на тых жа тэлевізарах, калі везці іх з Польшчы? @euroradio параўнала цэны на адны і тыя ж тавары ў папулярных гандлёвых сетках Беларусі і Польшчы. І вось дзе танней. Прыкметна танней!

https://euroradio.fm/dze-tanney-kuplyac-tekhniku-u-belarusi-ci-u-polshchy-paraunali-ceny

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Мінску паркоўкі пазначаць новымі дарожнымі знакамі. Замест асобных знакаў "Месца стаянкі", "Платная паркоўка" і "Паркоўка для інвалідаў" будуць выкарыстоўвацца аб’яднаныя знакі.

Мяркуецца, што гэта дапаможа пазбегнуць візуальнага шуму для кіроўцаў і агулам у гарадской прасторы.

Новых знакіаў пакуль няма ў Правілах дарожнага руху, але іх ужыванне ўзгоднена з ДАІ і яны будуць выкарыстоўвацца ў эксперыментальных мэтах.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Экіпаж самалёта AZAL не папярэдзілі, што СПА ў Грозным адбівае атаку дронаў. Гэта вынікае з расшыфроўкі размоў пілота з дыспетчарам.

https://euroradio.fm/ekipazh-samalyota-azal-ne-papyaredzili-shto-spa-u-groznym-adbivae-ataku-dronau

Без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы серады 15 студзеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:03 Ці атрымаецца ва ўладаў дэскрыдытаваць працу фондаў салідарнасці?

14:11 Навіны спорту

15:56 Каля 17 тысяч у месяц — ці шмат зарабляе Лукашэнка?

25:17 Навіны шоў-бізу

27:44 Як беларусы Лос-Анжэлеса перажываюць пажары

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларуская АЭС па-ранейшаму не працуе. Гэта пацвердзіў у сераду гендырэктар "Белэнерга" Андрэй Панчанка.

Паводле яго слоў, першы энергаблок усё яшчэ на "планава-папераджальным рамонце", а на другім працягваецца "дыягностыка датчыкаў".

Пра тое, што другі энергаблок адключаны з-за парушэння герметычнасці першага контуру, раней стала вядома з неафіцыйных крыніц. І адбылося гэта яшчэ ў ноч на 4 снежня 2024-га.

Читать полностью…
Подписаться на канал