euroradio | Неотсортированное

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Подписаться на канал

Еўрарадыё | Еврорадио

У першы клас беларускага ліцэя ў Гайнаўцы запісалася рэкордна шмат дзяцей. Сёлета ліцэй набраў 102 першакласнікаў.

Ліцэй быў заснаваны ў 1949 годзе як навучальная ўстанова з выкладаннем па-беларуску.

Насельніцтва Гайнаўкі — каля 20 тысяч чалавек. Там жыве шмат этнічных беларусаў. Сам горад размяшшчаецца за 30 км ад беларускай мяжы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаму аб’ектам для кібератакі быў абраны “Аэрафлот” і ці можна лічыць гэтую цывільную авіякампанію “законнай цэллю” на вайне?

На гэтую ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" Юльяна Шаметавец.

https://www.youtube.com/watch?v=bOf5cflxxss

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Кіраўніцтва Рускай праваслаўнай царкы вырашыла нагадаць сваім беларускім падначаленым, хто ў праваслаўным храме гаспадар.

Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч.

https://www.youtube.com/watch?v=ZM6AZEzB63A

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што стаіць за заявамі Трампа пра скарачэнне тэрміну, вызначанага Пуціну для прыняцця рашэння наконт спынення вайны ва Украіне?

Гэтую ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай.

https://www.youtube.com/watch?v=N7nxdH-t6XM

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Польскія памежнікі паказалі галінкі з цвікамі, якія выкарыстоўваюць мігранты. Іх кідаюць пад колы аўтамабіляў, каб затрымаць прыбыццё памежнікаў на месца парушэння мяжы.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Мінску, імаверна, разбіўся расійскі беспілотнік. Адбылося гэта ў двары дому па вуліцы Матусевіча, 72, паведамляе @zerkalo_io са спасылкай на відавочцаў.

Паводле сведкаў, каля 2:00 аб'ект, падобны да дрона, з характэрным гукам, урэзаўся ў будынак, упаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў: "Міліцыя прыехала толькі праз 25 хвілін, пасля чаго ўсіх разагнала".

Дзяжурны Фрунзенскага РАУС сказаў, што яму нічога не вядома пра гэты інцыдэнт. Улады пакуль яго не каментуюць.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Беларусі з 1 лістапада мінулага года канфіскавалі 307 аўтамабіляў, якія выкарыстоўваліся як таксі, але без уключэння ў адпаведны рэестр. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

Ад 1 лістапада 2024 года таксістам забаранілі перавозіць пасажыраў без уключэння аўтамабіля і яго кіроўцы ў спецыяльны рэестр.

Паводле ведамства, зараз у рэестр уключана 5,5 тысяч перавозчыкаў, 37 тысяч кіроўцаў і 26 тысяч аўтамабіляў таксі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Аэрафлот" пасля ўчорашняй хакерскай атакі адмяніў і два сённяшнія рэйсы паміж Мінскам і Масквой. Гэта рэйсы з прылётам у Беларусь у 1:45 і 10:40.

Адпаведна, адмененыя і рэйсы вылетам з Мінска ў 6:30 і 11:40.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Кіберпартызаны" атакавалі "Аэрафлот". Але гэта ж грамадзянская авіякампанія! Гэта ўвогуле законная цэль на вайне Расіі з Украінай?

Вайсковы аналітык Іван Ступак упэўнены, што так: "Расія жыве ў парадыгме, што вайна — гэта недзе далёка. У ютубе, ураб тэлеграме. А ў цябе ёсць адпачынак, Хургада і Шарм-эль-Шэйх..."

Цалкам стрым са Ступаком глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=fqYSA-m-qfU

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Збярэм дзетак палітзняволеных у садок і ў школу разам? Гэта традыцыйны "сезонны" збор BYSOL, які дае не толькі вопратку і абутак, канцылярыю і заплечнікі.

Ён дае дзеткам адчуць, што яны не адны. Што пра іх клапоцяцца. Нават калі мама ці тата за кратамі. Нават калі яны ў іншай краіне. І гэта вельмі важна!

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Паралельна са зборам прымаюцца заяўкі на атрыманне дапамогі — да 17 жніўня ўключна. Даведацца пра дэталі, запоўніць форму і заданаціць можна тут: https://bysol.org/ru/bs/school2025/

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Калі мы не напішам сваю гісторыю, за нас яе ніхто не напіша. Больш за тое, свядомасць напоўніцца фрагментамі новых падзеяў, і калі не будзе арыенціраў, якія аднаўляюць памяць, беларускі 2020 год можа знікнуць ва ўрыўках чужых — і не заўсёды спрыяльных беларусам — інтэрпрэтацый

Піша Севярын Квяткоўскі, пісьменнік, кіраўнік фонду “Belarus 2020”: https://euroradio.fm/belarus-xxi-stagoddzya-pachatak-pisha-sevyaryn-kvyatkouski

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Аэрафлот" адмяніў усе пяць сённяшніх рэйсаў у Мінск. І адзін заўтрашні.

Адпаведна, адмененыя і "парныя" рэйсы расійскай авіякампаніі з Мінска. У расійскія гарады працягваюць лётаць іншыя авіякампаніі, якіх не закранула атака "Кіберпартызанаў".

Хактывісты тым часам расказалі крыху дэталяў пра сваю працу. Напрыклад, што на камп'ютэрах "Аэрафлота" выкарыстоўвалася Windows XP — састарэлая аперацыйная сістэма, якая даўно ўжо не падтрымліваецца. А гендырэктар кампаніі не змяняў пароль тры гады.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Жыхары Кіева правялі апошнюю ноч у метро праз расійскія абстрэлы. Паводле падлікаў вайскоўцаў, Расія сёння ўжо запусціла па Украіне 331 лятальны аб'ект — ракету ці беспілотнік.

Паветраную трывогу абвяшчалі ў Кіеве і сёння ўдзень — праз пагрозы ўдараў балістычнымі ракетамі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы з Tribuna.com запусцілі глабальную футбольную платформу на шасці мовах. "Па сутнасці, гэта спроба перавынайсці медыя ў сітуацыі, калі быць проста медыя ўжо недастаткова. Бо ўсё на свеце стала медыя, пачынаючы футбольнымі клубамі і заканчваючы інстаграмамі заўзятараў", – кажа сузаснавальнік праекта Дзмітрый Навоша.

Football Xtra дасяжная на англійскай, іспанскай, нямецкай, французскай, італьянскай і арабскай. У той жа час, "Трыбуна" не забываецца пра беларускую мову. Напрыклад, вядзе свой тэлеграм-канал па-беларуску.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

9 жніўня ў Варшаве пройдзе беларускі Марш Свабоды. У ім паўдзельнічаюць Святлана і Сяргей Ціханоўскія.

А 15-й беларусы сустрэнуцца на плошчы Пілсудскага (plac Marszałka Józefa Piłsudskiego), каб разам адзначыць пяцігоддзе ад дня выбараў 2020 года. "Гэта магчымасць яшчэ раз нагадаць сабе і свету — мы штодзённа працягваем змагацца за вольную і дэмакратычную краіну", — лічыць Ціханоўская.

"Нават калі мы спрачаемся пра метады, стратэгіі і інструменты змены рэчаіснасці, мы дакладна ведаем — у нас супольная мэта. А салідарнасць, надзея і падтрымка адно аднаго — гэта рэчы, якія дапамагалі беларусам усе пяць гадоў не згубіць сябе і пераадольваць любыя жыццёвыя крызісы", — дадае лідарка дэмакратычных сілаў.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Мінская міліцыя абвяргае звесткі пра затрыманні на месцы падзення дрона. Пра гэта паведамлялі праваабаронцы.

Зранку стала вядома, што ў ноч на 29 ліпеня ў двары дома №72 па вуліцы Матусевіча ў мінску ўпаў беспілотнік. Гэтую навіну першымі паведамілі недзяржаўныя СМІ.

Праз нейкі час яе пацвердзіла прэс-служба Мінабароны. Вайскоўцы заявілі, што дрон быў падаўлены сродкамі радыяэлектроннай барацьбы.

Следчы камітэт праводзіць расследаванне па факце падзення БпЛА. У відэа з месца падзення беспілотніка следчыя зрабілі акцэнт на надпісах па-ўкраінску на яго абломках.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Што агульнага ў выніках бітвы за ўраджай і пошукамі нафты ў недрах Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае рэдактарка выдання “План Б” Вольга Лойка.

https://www.youtube.com/watch?v=ZrrN0LAuuaE

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Сілавікі затрымліваюць людзей на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча. Пра гэта паведамляе @viasna96.

Верагодна, яны шукаюць тых, хто перадаваў інфармацыю аб інцыдэнце ў незалежныя СМІ.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Грузіі на паліцыянта пачалі крымінальную справу за абразу беларускага праваабаронцы. Пра гэта выданню @pozirkonline расказаў сам пацярпелы Раман Кісляк.

Што адбылося?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Міністэрства абароны пацвердзіла падзенне беспілотніка ў Мiнску.

Дежурными силами по ПВО около 2 часов ночи 29 июля в воздушном пространстве Республики Беларусь был обнаружен и пресечен полет неопознанной воздушной цели — нарушителя порядка использования воздушного пространства, идентифицированной как БЛА.

В результате воздействия на него средств радиоэлектронной борьбы 02:33 БЛА упал в районе дома 72 по ул. Матусевича г. Минска. Пострадавших нет.

С учетом данного инцидента оперативно принимаются дополнительные меры по усилению контроля за использованием воздушного пространства. По данному факту проводится проверка.


То-бок, невядомы дрон праляцеў палову Беларусі, а Мінабароны хваліцца, што збіла яго над жылымі дамамі ў Мінску. А дзе раней былі іх "меры па кантролі за паветранай прасторай"? Класіка.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс стрымаў на аўторак (час пазначаны беларускі):

12:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава

13:00 — тэалагіня Наталля Васілевіч

14:00 — журналістка Вольга Лойка

15:00 — прадстаўніца “Кіберпартызанаў” Юльяна Шаметавец

Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Уначы ў Запарожскай вобласці Украіны пад расійскі абстрэл патрапіла папраўчая калонія. Загінулі 16 чалавек, 35 атрымалі раненні.

Таксама пашкоджаныя дамы, якія знаходзяцца побач з калоніяй.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 28 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:18 Што было б з Беларуссю, калі б не Першая Сусветная?

13:54 Навіны спорту

16:44 Расійскі шахед над Вільняй — што гэта азначае?

28:10 Навіны шоу-бізу

31:10 Беларускі комік у Марыупалі і бойка Мэйбі Бэйбі з Інстасамкай: што на мінулым тыдні абмяркоўвалі твітарскія

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Якой была б сёння Беларусь, калі б не Першая сусветная вайна? У гадавіну яе пачатку (а вы ведалі, што гэта сёння?) мы задалі гэтае пытанне гісторыку Аляксандру Фрыдману.

Хвілінка альтэрнатыўнай гісторыі на @euroradio: https://euroradio.fm/shto-bylo-b-u-belarusi-kali-b-ne-pershaya-susvetnaya-adkazvae-gistoryk

З Беларусі — без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Мы можам вечна вучыцца дэмакратыі, бясконца планаваць, як мы будзем адбудоўваць Новую Беларусь. Але падкажыце, як мы даможамся вяртання ў Беларусь? Чаму гэтым пытаннем ніхто не задаецца? Крык душы Каліноўца Аляксандра Клачко.

Цалкам стрым з беларускім добраахвотнікам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=FHXu8azCutY

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Людзі-павукі з розных мультысусветаў абралі месцам сваёй сустрэчы... Магілёў! У горадзе на Дняпры свая атмасфера!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларус, які падмануў дольшчыкаў "Грушаўскага пасада" ў Мінску, змяніў імя і адкрыў рэстаран у Варшаве. Гэты праект таксама скончыўся дрэнна.

27-гадовая Лізавета К. некалькі месяцаў працавала ў рэстаране Eutymia ў раёне Вілануў. Але рэстаран закрыўся, а яго гаспадар застаўся ёй вінны амаль $2 тысячы.

У такім жа становішчы апынуліся і іншыя супрацоўнікі. Як высветліла "Газета Выборча", рэстаратара, пра якога ідзе гваорка, завуць Ілля Волах. Дакладней, звалі, бо пры атрыманні польскага пашпарту ён змяніў прозвішча на "Слакатовіч".

У Беларусі ад яго дзеянняў пацярпелі 430 чалавек, якія так і не дачакаліся ад яго кватэраў у жылым комплексе ля станцыі метро "Грушаўка". Мінск дамагаўся яго выдачы, і нават падаў Волаха ў Інтэрпал. Але Польшча адмовілася выдаваць свайго грамадзяніна.

"Слакатовіч", дарэчы, таксама займаецца нерухомасцю. Ён валодае кампаніяй Community Park, якая будуе жылы масіў Osiedle pod Sosnami ў Скердах пад Варшавай. Па звестках "Выборчай", да яе таксама ўжо ёсць пытанні.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

BYSOL цалкам кантралюецца адным чалавекам — Андрэем Стрыжаком. Гэта вынікае з выпіскі з рэестра юрыдычных асобаў, якая ёсць у распараджэнні @euroradio.

Стрыжак з'яўляецца адзіным удзельнікам (dalininkas) фонду BYSOL. Яго доля намінальная — 1 еўра, але ў структурах літоўскіх фондаў менавіта "даліннікі" валодаюць правам прыняцця рашэнняў. У прыватнасці, яны могуць па сваім меркаванні прызначаць і звяльняць у сваіх арганізацыях дырэктараў.

А ў статуце BYSOL (ён таксама ёсць у распараджэнні рэдакцыі) не згадваецца такі орган, як "дырэктарат". Рашэнне прымаюцца на агульным сабранні "даліннікаў" (у выпадку "Байсола" — адзіным "даліннікам").

Між тым, згодна з заявай каманды BYSOL, менавіта "дырэктарат" кіруе фондам на час, пакуль Стрыжак адхілены ў звязку з абвінавачаннямі ў харасменце.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Трамп збіраецца скараціць 50 дзён, якія даў Пуціну на роздумы пра мір ва Украіне. Сёння ён ізноў заявіў журналістам, што расчараваны ў расійскім прэзідэнце.

З 50 дзён тым часам прайшло 14. Расія працягвае абстрэльваць украінскія гарады і цісне на лініі фронту. Мала таго: расійскія дроны цяпер рэгулярна залятаюць не толькі ў Беларусь, але і ў Літву.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У BYPOL лічаць, што за забойствам журналіста Паўла Шарамета стаяць Лукашэнка і КДБ Беларусі. Згодна з расследаваннем, якое правяла каманда Аляксандра Азарава, у арганізацыі злачынства ўдзельнічалі сілавікі, пазней затрыманыя па справе Фядуты, Зянковіча і Кастусёва.

Супрацоўнікі BYPOL прааналізавалі замежныя паездкі групы, створанай у беларускім КДБ у 2012 годзе. На іх думку, сачыць за Шараметам пачалі яшчэ тады. Удзельнікамі групы называюць Аляксандра Зайцава, сына тагачаснага старшыні КДБ, а таксама Івана Санько, Вячаслава Сідаракіна і Юрыя Гаркача.

Двое апошніх фігуруюць у сфабрыкаванай справе пра замах на сям'ю Лукашэнкі. У 2022 годзе яны прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў, праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

У BYPOL мяркуюць, што мужчына, якога заўважылі ўночы непадалёк ад аўто Паўла Шарамета, падобны да Сідаракіна. Жанчына побач з ім можа быць Таццянай Казловай, якая таксама служыла ў спецпадраздзяленні "Алмаз".

Цалкам расследаванне можна паглядзець на YouTube: https://youtu.be/lKbFw1jaxgE

Читать полностью…
Подписаться на канал