euroradio | Неотсортированное

Telegram-канал euroradio - Еўрарадыё | Еврорадио

9909

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Подписаться на канал

Еўрарадыё | Еврорадио

У Ганцавіцкім раёне мужчына напаў на міліцыянта з нажом. Той стрэліў яму ў нагу.

Пачалося з таго, што 73-гадовая жыхарка адной з вёсак раёна паведаміла міліцыі пра суседа, які нападпітку па вуліцы. На месца прыбыў патруль.

Убачыўшы міліцыянтаў, 49-гадовы мужчына сахпіў нож і пайшоў у іх бок. Тым давялося страляць.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Паглынанне вайной. Ці можна казаць, што неба над Беларуссю — мірнае, калі заводы працуюць на патрэбы вайны? Стрым з Уладам Кобецам

Беларускія прадпрыемствы ўсё глыбей уцягваюцца ў расійскі вайскова-прамысловы комплекс. А беларускія дзеці — у "патрыятычнае" (а напраўду ў Z-прапагандысцкае) выхаванне. Тым часам расійскія школьнікі ўжо дапамагаюць вайскоўцам ствараць зброю для вайны ва Украіне. Адчуваеце, да чаго ідзе?

Ці стала ўжо рускамірская ідэялогія асноўнай для беларускага рэжыму і як гэтаму можна супрацьстаяць? Што адбываецца ў дэмсілах і ці не час змяняць стратэгію на “перамоўную”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра iSANS Улад Кобец: https://www.youtube.com/watch?v=sN23-YUZMqs

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаму дзікпік — гэта не проста мілы жарцік, а харасмент і дамагальніцтва? Стрым з Ірынай Сідорскай

Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак дасылаў дыкпікі беларускім актывісткам. Яны пра гэта расказалі @euroradio. А далей адкрыўся партал у пекла.

Многія жанчыны казалі, што разбірацца трэба было ў асабістых паведамленнях. І ўвогуле трэба было маўчаць — каб не кідаць цень на дэмсілы і не рабіць падарункаў лукашэнкаўскай прапагандзе.

Многія мужчыны здзіўляліся: а што такога? Ну атрымала ты х@$ у асабістыя — і чаго нярвуешся? Не спадабалася — проста заблакуй адпраўніка. І адкуль узялася траўма, якую трэба псіхолагамі яшчэ прапрацоўваць?

Абмярккоўваем сітуацыю з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай: https://www.youtube.com/watch?v=U9SKepcMhLs

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У 1980-х Black Sabbath былі забароненыя ў СССР. Гісторык Аляксандр Фрыдман прыгадвае, што тады пісалі пра лідара гурта Озі Осбарна:

"Класічны прыклад парушэння псіхічнага здароўя і распаду асобы ў чалавека, які доўгі час круціўся ў сферы шоў-бізнеса. Напачатку 80-х гадоў Осбарн абірае сабе сцэнічны вобраз звар'яцелага вампіра-алкаголіка, і настолькі ў яго ўжываецца, што перастае адрозніваць выдуманае ад сапраўднага жыцця.

Да найбольш нашумелых выхадак варта аднесці пажыранне дохлага нетапыра на адным з канцэртаў (потым ледзь не памёр ад атручання), закусванне галовамі жывых куранятаў, а таксама выказванні ў стылі: "Я люблю піць і быць п'яным. Я п'ю літаральна ўсё. Я не такі вар'ят, як усё, я нашмат горшы".


Учора легендарны Озі Осбарн памёр. Але СССР, які калісьці забараняў яго музыку, ён перажыў амаль на 34 гады.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларуска хацела паляцець на адпачынак у Пакістан. Ёй далі візу з недакладнай датай нараджэння. А наступная дагэтуль "у працэсе", хаця квіткі на самалёт ужо згарэлі.

Жанчына збіралася наведаць Пакістан разам з 12-гадовай дачкой. Яна працуе ў ААЭ, дзе шмат пакістанцаў, якія і разрэкламавалі сваю краіну.

Летась Ісламабад спрасціў правілы ўезду для грамадзянаў Беларусі. Дастаткова запоўніць нескладаную анкету на сайце пакістанскага МЗС і пазней спампаваць электронную візу.

Але нешта пайшло не так. Вылет быў запланаваны на 12 ліпеня. А 10-га беларуска атрымала візу з недакладнай датай нараджэння. Высветлілася, што проста так выправіць яе немагчыма: трэба ануляваць выдадзеную візу і рабіць новую.

У выніку заяўка на адмену візы дагэтуль вісіць са статусам "у працэсе". Турыстка страціла 400 долараў на квітках і цяпер спрабуе вярнуць гэтыя грошы. Але нават калі гэта атрымаецца — у Пакістан яна больш "дакладна ні нагой".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Актывісты дэмсілаў пачалі атрымліваць фэйкавыя лісты — быццам бы ад Еўрарадыё. Адзін такі прыйшоў блогеру Андрэю Павуку.

Той адразу пераслаў яго нам. А адпраўніку адказаў, што згодны на інтэрв'ю — паглядзім, што будзе.

Часы цяпер неспакойныя. Таму калі нехта піша вам ад імя Еўрарадыё — заўжды верыфікуйце гэта праз наш афіцыйны мэйл info@euroradio.fm ці акаўнт @euroradio_minsk у тг. Туды ж можна паведаміць важную і цікавую інфармацыю.

І яшчэ адна дэталь. У сапраўдных паведамленнях ад нас вы не пабачыце Еўрарадыё ў двукоссях — мы так не пішам.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ва Украіне разбіўся адзін са знішчальнікаў Mirage 2000, атрыманых ад Францыі. Пілот паспеў адвесці яго ад населенага пункта і катапультавацца. Ахвяраў на зямлі не было.

Катастрофа адбылася ў Валынскай вобласці Украіны, якая мяжуе з Беларуссю. Самалёт упаў "падчас выканання палётнага задання". У камандаванні Паветраных сілаў УСУ расказалі, што "адбылася адмова авіяцыйнай тэхнікі".

Згодна з рознымі крыніцамі, Францыя перадала Украіне ад 10 да 20 знішчальнікаў Mirage 2000. Гэта першы інцыдэнт з такім самалётам.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 22 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:12 Андрэй Стрыжак і няпрошаныя дзікпікі: пра што гэтая гісторыя

12:11 Навіны спорту

14:28 Беларусь і нафта: чаму ў гэтай гісторыі няма шчаслівага канца

23:13 Навіны шоу-бізу

26:59 31 год ва ўладзе: як апазіцыя спрабавала дамаўляцца з Лукашэнкам

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Лукашэнка ізноў хоча знайсці ў Беларусі нафту. Другі раз за гэты год — і невядома які за 31 год свайго кіравання краінай.

@euroradio паглядзела, як за апошнія 10 гадоў палітык патрабаваў знайсці ў краіне чорнае золата і да чаго гэта прыводзіла: https://euroradio.fm/kapay-glybey-kolki-razou-lukashenka-prasiu-belaruskikh-geolagau-znaysci-naftu

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Літоўскі дэпутат назваў Офіс Ціханоўскай "патэнцыяльнымі сепаратыстамі". І накіраваў кіраўніку МЗС Літвы просьбу ануляваць акрэдытацыю ОСЦ.

Сярод прэтэнзій Вітаўтаса Сініцы да Святланы Ціханоўскай — яна "не змагла рашуча асудзіць тэорыю літвінізма".

"Вельмі згубная і публічная дзейнасць яе мужа, аднаго з лідараў беларускай апазіцыі Сяргея Ціханоўскага. Праславіўшыся падтрымкай незаконнай анексіі Крыма Расіяй, гэты дзеяч, які пражывае ў Літве, нядаўна заявіў пра планы стварэння ў Літве нейкага падабенства аўтаномнага беларускага рэгіёну.

Падобныя публічныя заявы варта разглядаць як тыя, што ставяць пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць Літвы і яе лад, і таму яны павінны быць строга асуджаныя",
— піша Сініца ў звароце ў МЗС.

Шанцаў на тое, што МЗС пагодзіцца з пазіцыяй Сініцы, амаль няма: ён прадстаўляе крайне правых папулістаў, якія выступаюць за супрацу з Лукашэнкам, што супярэчыць знешняй палітыцы Літвы. Ставіцца з паразуменнем да тых жа слоў Ціханоўскага пра "аўтаномныя рэгіёны" заклікаў і прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа.

На фб-старонцы Сініцы ўсе відэа за апошні тыдзень прысвечаны Ціханоўскай.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"Мы ўсё яшчэ жывем у патрыярхальным свеце". Юлія Міцкевіч — пра рассылкі дыкпікаў і тое, ці ведала яна пра прыватныя здымкі Стрыжака.

"Я сутыкалася з праявамі харасмента ў сваім жыцці шмат разоў, і ў апошні час таксама. Таму што ўсё яшчэ існуе ўяўленне ў галовах перш за ўсё мужчын, якія валодаюць уладай, што гэта, маўляў, такое падлашчванне. Калі яна кажа "Не", яна на самай справе мае на ўвазе "Так". І ўяўленне, што гэта насамрэч не вельмі сур'ёзна".

Заўвага: размова з актывісткай адбылася да публікацыі @euroradio пра "Стрыжак-гейт".

https://euroradio.fm/my-usyo-yashche-zhyvem-u-patryyarkhalnym-svece-mickevich-pra-rassylki-dykpikau

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Супрацоўніца БТ адпачывае на Балтыйскім моры ў Латвіі. Вядучая "Беларусь 5" Марыя Багатыр паехала ў Еўропу, пакуль яе калегі ў эфірах распавядаюць пра тое, як там дрэнна.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

"21 ліпеня 2025 года войдзе ў найноўшую гісторыю беларускага грамадства", лічыць калумніст @euroradio Максім Камерэр.

Аўтар выказаў сваё меркаванне з нагоды скандалу з дыкпікамі.

"Гісторыя, канешне, не прыгожая, мякка кажучы. Але затое яна дазваляе з упэўненасцю сказаць — мы пасталелі і наблізіліся да Новай Беларусі, у якой асабіста мне хочацца жыць".

Чытаць тут: https://euroradio.fm/chamu-gistoryya-z-dzikpikami-geta-krok-u-pravilnym-kirunku-merkavanne

Спасылка, якая працуе без VPN

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Аб'яднаны пераходны кабінет выпусціў заяву наконт харасменту. Але наўпрост нагоду, пасля якой вырашылі выказацца, не назвалі.

"Апошнім часам мы з жалем назіраем за тым, што некаторыя прадстаўнікі дэмакратычнага руху, якія рэпрэзентуюць грамадскасць і прэтэндуюць быць лідарамі меркавання, не заўжды дэманструюць важныя этычныя стандарты ў сваім персанальным жыцці і прафесійнай дзейнасці, што праяўляецца ў тэмах хатняга гвалту, харасменту, сексуальнага пераследу, якія трапляюць у публічныя абмеркаванні.

Наша кансалідаваная пазіцыя палягае ў тым, што падобныя сітуацыі датычацца не толькі паводзінаў аднаго чалавека. Яны закранаюць шырэйшае пытанне – пра тое, якое асяроддзе мы ствараем у дэмакратычным руху і якія этычныя стандарты мы распрацоўваем і падзяляем як ролевыя мадэлі для грамадства ў цэлым і грамадскай думкі ў прыватнасці".

У АПК назвалі "недапушчальным любую праяву харасменту ці дамаганняў, выкарыстанне свайго статусу ў грамадзянскай супольнасці дзеля паводзінаў, што парушаюць асабістыя межы іншых людзей, кранаюць, зневажаюць, абражаюць жанчын і ствараюць прастору эмацыйнай, псіхалагічнай і фізічнай небяспекі для іх".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Нацыянальны дыялог: ці магчымы ён? Абмяркуем з гісторыкам Яўгенам Красуліным: https://youtu.be/Cxt3fAW3GGw

Ці існуе сёння ў Беларусі “раскол нацыі” і ці магчымы нейкі “нацыянальны дыялог” пры жывым Лукашэнку? Ці ёсць у сусветнай гісторыі прыклады прымірэння з дыктатарскімі рэжымамі праз “круглыя сталы” і пры чым тут realpolitik?

Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Брус Уіліс больш не можа размаўляць, чытаць і хадзіць. Актор, у якога дыягнаставаная лобна-скроневая дэменцыя, аказаўся прыкаваны да ложка.

Дэменцыя — гэта захворванне мозгу. Яно развіваецца паступова. Па меры пагаршэння стану людзі губляюць здольнасць распазнаваць словы і выконваць простыя фізічныя дзеянні.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію, трапіў у палон ва Украіне. Відэа з Вадзімам Зайкоўскім з'явілася ў праекце "Не чакай мяне з Украіны".

Зайкоўскаму 58 гадоў, ён жыў у Гомелі. Шлях у расійскую армію аказаўся простым: добра апрацаваны прапагандай, прыехаў на працу ў Растоў-на-Доне, выпіў і апынуўся ў ваенкамаце.

"У гэты ж дзень мяне проста адправілі на вайну, — расказвае мужчына. — Як такой у мяне падрыхтоўкі не было. Я сядзеў на пункце знешняга назірання — гэта значыць глядзеў за дронамі, якія ляцяць, каб не перасеклі нашу мяжу. Вучыць страляць, тактыцы, вядзенню бою ў дамах, туды-сюды — мяне не вучылі.

Як я патрапіў у штурмавікі, я сам не разумею. Прывезлі мяне, сказалі, што я буду цягаць ваду на акопы, прадукты салдатам, у баявых дзеяннях я ўдзельнічаць не буду. А так — я патрапіў у штурмавую роту".


Калі яго з напарнікам адправілі на заданне, Зайкоўскі натрапіў на ўкраінца, які ўзяў яго ў палон.

Бухло, паліцыя, кантракт. Як беларусы трапляюць у расійскае войска і на вайну

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пад Мінскам рэкорднымі тэмпамі дабудавалі смеццеперапрацоўчы завод. Яшчэ ў красавіку ён быў гатовы толькі на 65%. А цяпер там ужо праводзяцца пусканаладачныя працы.

Будаўніцтва працягвалася крыху больш за год.

Цяпер пытанне ў тым, як завод будуць выкарыстоўваць. У навукоўцы Сяргея Бесараба ёсць сумневы, што Мінск стане больш экалагічным месцам для жыцця.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):

12:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская

13:00 — выканаўчы дырэктар iSANS Улад Кобец

14:00 — юрыдычныя каментары ад Ганнай Маціеўскай і Марыі Колесавай-Гудзілінай

15:00 — журналіст, былы палітвязень Ігар Карней

Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

У Мінску ізноў навальніца — і ізноў патоп на вуліцах. Там-сям не ходзіць грамадскі транспарт. А на Рэвалюцыйнай з'явіўся ўжо традыцыйны фантан з каналізацыі.

Мінулы такі "працаваў" там менш за два тыдні таму. І быў крыху больш інтэнсіўным.

Але за сітуацыю можна быць спакойнымі. Зусім побач — будынак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэтыя, калі што, усіх выратуюць.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Ціханоўская заклікала Зяленскага падтрымаць закон пра статус беларускіх добраахвотнікаў. Афіцыйны зварот накіраваны да прэзідэнта Украіны і да спікера Вярхоўнай Рады Стэфанчука.

Закон павінен вырашыць некалькі істотных праблемаў: ад атрымання ўкраінскага грамадзянства і легалізацыі да пытанняў матэрыяльнага і сацыяльнага забеспячэння. Зварот да Зяленскага — чарговы крок, каб паскорыць працэс.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Пакістанскія працоўныя мігранты будуць падпісвацца пад абавязкам не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі. Таксама яго будзе падпісваць нехта з іх сваякоў, хто застаецца ў Пакістане. Дакумент на гэты конт, апублікаваны на сайце Бюро па эміграцыі і замежнай занятасці Пакістана, заўважылі Reform.news.

Там згадваецца тая самая лічба — 150 тысяч работнікаў — якіх Беларусь гатовая прыняць, бо адчувае "востры недахоп кваліфікаванай і паўкваліфікаванай працоўнай сіл".

Амбасада Пакістана ў Беларусі будзе падаваць штоквартальныя справаздачы пра статус работнікаў і выпадкі ўцёкаў. Парушальнікаў будуць уносіць у чорны спіс для замежнага працаўладкавання.

Як думаеце, спрацуе?

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

З Беларусі эвакуіраваны палітвязень Мікіта Лосік. Брата Ігара Лосіка вывезла каманда BySOL. 

Распачаты збор на падтрымку Мікіты: https://bysol.org/be/private/nikita_losik/

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Дажджы, навальніцы, магчымы град. На сераду ізноў бязрадасны прагноз надвор'я.

У многіх раёнах чакаюцца дажджы, навальніцы, месцамі пры навальніцах — моцныя залевы, удзень магчымы град. Вецер прагназуецца заходні — слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты, месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

Сіноптыкі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Беларусы сталі есці менш бульбы. У 2024-м годзе ў сярэднім на аднаго беларуса было 159 кг бульбы — на 2 кг раней, чым годам раней, паведамляе Белстат.

Пры гэтым павялічылася спажыванне гародніны: са 176 да 180 кг на беларуса. Прыкметны рост і ў малочных прадуктах: з 240 да 247 кг.

Цікава будзе паглядзець на статыстыку за 2025 — гістарычны год, калі ў Беларусі часова знікла бульба.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Чаму ў Беларусі запавольваецца рост заробкаў? Тлумачыць эканамісты аглядальнік Андрэй Махоўскі.

Эфір са спадаром Махоўскім цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/kohbel_LlLM

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Крыху пра зніжкі ў Беларусі. Цэны на грушы ў "Кароне" знізілі на 2 капейкі.

Ну і грушы з ПАР. Беларускія, відаць, скончыліся следам за яблыкамі.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Інфляцыя ў Беларусі ўжо апярэджвае планы ўрада. Па выніках першых 6 месяцаў цэны на тавары і паслугі выраслі на 5,35%.

Найбольш даражэюць прадукты — на 7,23%. Адбыўся прыкметны скачок у параўнанні з траўнем — тады паказчык быў 5,46%.

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

Аляксандра Зверава: "Некалькі дзяўчат распавядалі пра дамаганні з боку Андрэя Стрыжака". Як кажа экс-супрацоўніца BySOL, тэма потым "замялася".

"Яшчэ ў час маёй працы ў BySOL (у апошнія месяцы маёй працы там), мне некалькі дзяўчат распавядалі пра дамаганні з боку Андрэя Стрыжака.

Я ўздымала гэтае пытанне ў асабістай размове з Андрэем, пасля чаго фонд у асобе Андрэя са мной развітаўся. Андрэй, як звычайна, чырванеў, сінеў і казаў (цытата), што “ўсе беды праз бабкі і баб” (быццам сваё ўласнае жыццё апісаў)".


Як адзначае актывістка, ніхто з тых дзяўчат не стаў казаць пра гэта публічна "праз страх застацца без працы".

Читать полностью…

Еўрарадыё | Еврорадио

31 год перамоў з Лукашэнкам — дзе вынікі? Эфір @euroradio.

Ці варта спрабаваць размаўляць з Лукашэнкам? Ці можа канферэнцыя "Новая Беларусь" стаць рэальным крокам наперад, а не чарговай сімвалічнай падзеяй?

Пра гэта ды іншае — у жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітыкам Анатолем Лябедзькам: https://www.youtube.com/watch?v=v5w2n-OZJwg

Читать полностью…
Подписаться на канал